#НататкіМіколы
Прыйшла ў галаву такая думка, што жыццё чалавека мае сэнс толькі калі прывязанае да чагосьці большага, чым ён сам. У адваротным выпадку яно (жыццё) - не больш, чым набор фізіялагічных рэакцый. Гэта, канешне, не стоадсоткава мая думка, хутчэй спалучэнне дактрыны логатэрапіі Віктара Франкла і ўласнага жыццёвага досведу.
У розныя часы розныя сэнсы (“для-чаго”) былі дамінуючымі. У Сярэднявеччы дамінавала рэлігія - чалавек жыў, каб “ратаваць душу”, мусіў імкнуцца да выкуплення грахоў, зараз, падобна, ва ўсім свеце перамагла канцэпцыя жыцця дзеля спажывання: чалавек жыве, как спажыць, як мага больш тавараў і паслуг, для чаго мусіць болей працаваць, ствараючы яшчэ болей тавараў ці паслуг і так па замкнённым коле…
Зараз з новымі культурнымі нормамі, здаецца, прабівае сабе ідэя, что чалавек жыве для дасягнення максімальнага асабістага шчасця і творчай самарэалізацыі. Але я адхіліўся.
Факт у тым, что чалавек, які ўпэўніўся ў сваім сэнсе жыцця, можа здолець практычна ўсё, што захоча, і куды больш устойлівы перед крызісамі і траўмамі, бо Тое, што большае за яго, не дае яму зламацца - калі, канешне, ён па-сапраўднаму ў гэта верыць, а не проста прытрымліваецца агульнапрынятай нормы, каб быць “як усе”.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Вось мае “колькасныя паказчыкі” за 2022 год.
Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2.4 дні), ёгай 78 разоў.
Арабскай мовай адносна мала — адзін раз у 6.5 дзён, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэнне новых словаў па-ангельску браўся 103 разы.
Прачытаў за год 60 кніжак роўна. Прытым з 365 дзён амаль траціну, 106 дзён, правёў у ШІЗА. У цэлым, я лічу, норм.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1

Учора, 9 жніўня, прамінула роўна 1000 дзён зняволення Міколы:
https://novychas.online/hramadstva/1000-dzjon-njavoli-mikoly-dzjadka

Новы Час
1000 дзён няволі Міколы Дзядка
Сёння, 9 жніўня, 1000 дзён, як журналіста «Новага Часу», анархіста і палітвязня Міколу Дзядка ўтрымліваюць за кратамі.
Увесь апошні час сувязь з Міколам, як і з многімі іншымі палітзняволеннымі, няспынна пагаршалася. Гэта вельмі ўплывае на пачуццё падтрымкі і сувязі са знешнім светам.
Праз 10 дзён яму спаўняецца 35 гадоў.
Мы просім вас, сябры, падтрымаць Міколу дасяжнымі вам спосабамі: напішыце ліст ці паштоўку, пералічыце грошы на дапаможны рахунак ці дашліце тэлеграму. Зараз, у часы цішыні, нават маленькія акты падтрымкі адчуваюцца асабліва моцна!
А пакуль мы далучаем вытрымку з яго нядаўняга ліста:
"Яшчэ адно месца, дзе я хацеў пабываць абавязкова - гэта Чылі.
Па-першае, там вельмі крутыя і высокія горы! Шмат карэннага насельніцтва са сваёй унікальнай культурай.
Па-другое, мне вельмі цікава іх палітычная гісторыя, бо доўгі час там была дыктатура Піначэта, як яны зараз апраўляюцца з яе наступствам".
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
Праз 10 дзён яму спаўняецца 35 гадоў.
Мы просім вас, сябры, падтрымаць Міколу дасяжнымі вам спосабамі: напішыце ліст ці паштоўку, пералічыце грошы на дапаможны рахунак ці дашліце тэлеграму. Зараз, у часы цішыні, нават маленькія акты падтрымкі адчуваюцца асабліва моцна!
А пакуль мы далучаем вытрымку з яго нядаўняга ліста:
"Яшчэ адно месца, дзе я хацеў пабываць абавязкова - гэта Чылі.
Па-першае, там вельмі крутыя і высокія горы! Шмат карэннага насельніцтва са сваёй унікальнай культурай.
Па-другое, мне вельмі цікава іх палітычная гісторыя, бо доўгі час там была дыктатура Піначэта, як яны зараз апраўляюцца з яе наступствам".
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
Віншуем Міколу з днём народзінаў!
Сёння яму спаўняецца 35 гадоў, якія ён, на жаль, святкуе ў турме.
Ніводны чалавек не заслугоўвае падобных акалічнасцяў у такі дзень. Аднак сёння, замест абмеркавання жахаў зняволення, мы б хацелі сфакусавацца на сіле Міколы — тым, як ён гэтыя жахі пераносіць.
Мікола чалавек неімавернай сілы. У выпрабавальныя часы ён застаецца арганізаваным, выбудоўвае руціны на падтрымку духоўнай і фізічнай моцы.
Ён мае грунтоўны маральны компас. Вялікую частку сваёй маладосці ён аказаўся ў зняволенні за свае ідэі і жаданне добрых перамен для грамадства. І разам з тым, у гэтых ідэях ён не страчвае сябе, а толькі ўдакладняе свае жыццёвыя арыентыры.
Дзякуй, Мікола, за тое, што ты такі цудоўны, які ты ёсць.
Мы не можам раздзяліць з табою твае пакуты, аднак мы робім тое магчымае, што магло б падтрымаць цябе на гэтым шляху.
Мы памятаем пра цябе, сумуем і чакаем на волі. Ты не адзін.
З днём народзінаў, сябра.
________

"Сьмеласьць, зацятасьць, часта бескампраміснасьць і ўсё ж крытычнасьць розуму заўсёды адрозьніваюць Міколу. Пасьпяховы і моцны студэнт, Мікола заўсёды заставаўся чалавекам зьместу – форме не заўсёды прысьвячаў увагу – і гэта было сьвядома. Камфорт заходняга жыцьця ня вабіў яго – ён заўсёды вяртаўся дамоў у Беларусь. І заўсёды з акуратнасьцю падтрымліваў сувязь, рэгулярна пісаў, дзяліўся ўражаньнямі, распавядаў пра кніжныя навінкі, актыўна дэбатаваў на палітычныя і грамадзкія тэмы, раіўся. Мяне цешыла, што і пасьля ўнівэрсытэту Мікола працягваў пісаць, ставіць пытаньні і дзяліцца сваімі посьпехамі. Студэнт стаўся калегам, суразмоўцам, таварышам. Часта забываюць, што ён палітоляг: амальгамна і эмацыйна на першае месца ставяць азначэньні “анархіст”, “журналіст”. А ён перадусім удалы прафэсійны палітоляг, што яму вельмі добра дапамагала ў публіцыстычнай і ідэалягічнай дзейнасьці. Што робіць многія ягоныя тэксты дасюль грунтоўнымі і аналітычнымі. Не заўсёды я пагаджаўся з Міколам, але гэта толькі надавала нашым размовам здаровага напружаньня. Я і цяпер вельмі чакаю Міколу, каб працягнуць нашыя гвалтоўна спыненыя дэбаты…
А яшчэ я часта прыгадваю нашыя шпацыры ў Вільні, Менску і Коўне: Мікола любіў шмат хадзіць і размаўляць ідучы. Я ніколі не казаў яму, але ў тыя моманты Мікола мне заўсёды нагадваў слыннага героя кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры – Маленькага прынца. Бо акурат як герой кнігі Мікола сымбалізаваў для мяне вечнага вандроўніка ў сьвеце, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцьця".
Уладзіслаў Гарбацкі пра Міколу на старонках Новага часу https://novychas.online/asoba/heroi-sjarod-nas-mikalaju-dzjadku-35

Героі сярод нас. Мікалаю Дзядку — 35
2020 год выбухнуў для нас чароўнай надзеяй, перавернутай рэжымнікамі на боль. Тады краіна літаральна ззяла ад смеласці і геройства тысячаў, сотняў тысячаў беларусак і беларусаў. Непрыкметныя героі сярод нас паказалі свае абліччы, упісаўшы Беларусь у сусветную…
Поздравляют Миколу с днём рождения и чешские товарищи:
https://www.afed.cz/text/7999/narozeninove-prani-za-zdi-veznice

Oficiální stránky Anarchistické federace
Narozeninové přání za zdi věznice | Anarchistická federace
Mezinárodní týden solidarity s anarchistickými vězni zahajujeme pozdravem našemu vězněnému kamarádovi M. Dziadokovi.
Forwarded from Новы Час
🇵🇱 Беларусы Шчэціна ў нядзелю правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных Паліны Шарэнды-Панасюк і Мікалая Дзядка.
#НататкіМіколы
“Дзеяслоў”, гэты выпуск, таксама класны.
Мне дужа спадабаўся верш Віктара Жыбуля “Атэлье”, класна чэл валодае словам, і сэнс глыбокі. А яшчэ ёсць тры крутых апавяданні: Дар’я Палынская “З Днём Нараджэння” і Давід Шульман “Толькі для цябе” (ў апошнім як бы звязка з 2-х апавяданняў).
Вось Дар’я Палынская — маладая беларуская аўтарка, жыве ў Беластоку, апавяданне ў яе на тэму ўзаемаадносінаў, вельмі сучаснае і актуальнае, як я лічу. А Давід Шульман сам з Барысава і жыве ў Ізраілі, яму 75 год ужо, піша на беларускай і расійскай мове.
Апавяданні гэтыя — пра каханне, жыццё і надзвычай мудрыя, як па мне. Ягоны стыль мне нагадаў стыль Эфраіма Севелы, таксама пісьменнік-эмігрант, з Бабруйску родам. Там жа раней было выключна габрэйскае мястэчка. Таксама прасякнуты нейкай жыццёвай мудрасцю, троху сумнай, але жыццесцвярджальнай. У майго бацькі была ягоная кніга, дык я прачытаў гадоў у 11-12, і застаўся вельмі задаволены.

Скончыў “Последнее правило” Джодзі Піколі. Нагадаю, там маці-адзіночка выхоўвае сына з сіндромам Аспергера, а сыну ўжо 18 год, і ён захапляецца крыміналістыкай.
Вельмі сацыяльны раман, там падымаецца куча пытанняў: і наконт стаўлення да дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі, і наконт траўлі ў школе, і г.д. Як па мне, аўтарцы вельмі добра атрымалася раскрыць унутраны свет сваіх герояў.
Раман чымсьці падобны на “Цветы для Элджернона” (дарэчы, гэты твор Піколі двойчы прыгадвае ў кнізе), але нашмат пазітыўней. Вельмі захапляльна, яна так крута трымае інтрыгу на працягу ўсяго аповеду.
Куча цікавай і пазнавальнай інфы, пададзенай як бы “між іншым”, ну і любоўная лінія ёсць і хэпі-энд у канцы :). Вельмі раю. Кніга 2010 году, дарэчы.

Цікава было прачытаць пра Рэкса Стаўта і ягоную гісторыю. Я ведаю і пісьменніка такога, і ягонага героя - Ніра Вульфа, таму што ў мяне бацькі чыталі кнігі з гэтага цыклу =). І яны перыядычна валяліся ў доме.
Прыкол, што ФБР на яго дасье збірала. Хаця тыя часы былі такія, як я разумею, росквіт ягонага пісьменства прыйшоўся на Халодную вайну, і стопроц ФБР думала, что калі ён іх крытыкаваў, то ён патаемны шпіён ці агент уплыву СССР:)
Гэта быў час няхілай параноі ў ЗША, асабліва ў 1950-я, можна пагугліць пра “макартызм”, калі цікава.
А ўвогуле я да дэтэктываў стаўлюся някепска, без забабонаў, хіба, што гэты стыль загажаны нізкапробнымі шаблоннымі “творамі”, якія выходзяць, як з канвеера, а так дэтэктыў можа быць і інтэлектуальным, і пазнавальным, і сацыяльна-актуальным, узяць той жа “Код да Винчи” Дэна Браўна альбо “Последнее правило“ Джодзі Пікалт, якую я нядаўна чытаў.

Скончыў кнігу Р.Л.Стывенсана, са зборніка твораў у 5-ці тамах (“Библиотека журнала “Огонёк”, напісана), там было 2 творы: “Владетель Баллантрэ” і “Потерпевшие кораблекрушение”.
Абодва вельмі якасныя, разумныя і захапляльныя. Прытым, за кнігу я ўзяўся па “астатачным прынцыпе”; увогуле, пакуль ёсць што чытаць. Праўда, у другім рамане я знайшоў некалькі месцаў, дзе героі паводзяць сябе ну ўжо дужа нелагічна, насуперак тым характарам, якімі іх надзяліў аўтар.
Увогуле, пачаў за сабой заўважаць, што ўжо надта стаў я прыдзірчывы ў такіх момантах, нібыта саматужны літаратурны крытык =), заўважаю ў аўтараў такія вось праколы, і як быццам патрабавальна да іх стаўлюся, асабліва калі аўтар мне падабаецца.

Дарагія сябры! На жаль, наш тэлеграм канал быў прызнаны экстрэмісцкім.
Калі вы падпісаныя на нас з Беларусі, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку.
Мы, у той час, працягваем пісаць пра Міколу і падтрымліваць яго.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
Калі вы падпісаныя на нас з Беларусі, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку.
Мы, у той час, працягваем пісаць пра Міколу і падтрымліваць яго.
Адрас для лістоў:
230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1
Дзядок Мікалай Аляксандравіч
Forwarded from АЧК-Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✊ "Это стоики и образованные люди"
Наталья Мацкевич - адвокат:ка, защищавшая Николая Дедка и Игоря Олиневича, поделилась своими впечатлениями об анархистах в блице выпуска "Жизнь-Малина".
Полное интервью с Натальей
🏴Поддержать работу АЧК и помочь товарищ:кам

Сябры! Віншуем вас з Новым годам і Калядамі!
Мы зычым вам, каб нават у цяперашнія няпростыя часы зімовыя святы прыносілі вам цяпло і чараўніцтва.
Мы спадзяемся, што гэтыя хвалі добрых пачуццяў, жаданняў і надзей, даходзяць і да тых, хто вымушаны сустракаць зімовыя святы за кратамі.
Мы няспынна думаем пра Міколу і іншых палітзняволенных і чакаем іх на волі, каб сустракаць будучыя святы разам.
Сілаў, веры і святла!