Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✍️Напішыце адкрыты ліст-пост палітзняволенаму і падзяліцеся ім у сацсетках
21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня.
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1202 палітычныя зняволеныя. Каб яны не адчувалі сябе пакінутымі, трэба працягваць падтрымліваць іх любымі спосабамі. Былы палітвязень Віталь Казлоўскі нагадаў, чаму варта пісаць палітвязням:
«У нашым выпадку падтрымліваць палітвязняў не толькі варта, а болей – гэта наш абавязак, акт нашага сумлення і, бадай, адно з найбольш актуальных і важных пытанняў для дэмакратычнай беларускай супольнасці. Палітвязні – наш боль кшталту Курапатаў. І калі мы іх пакінем сам на сам са сваім зняволеннем і праблемамі, тады шмат каштоўнасцяў, за якія мы рызыкавалі і пацярпелі, проста абясцэніцца, ператворацца ў папулізм».
✊Ма заклікаем вас напісаць адкрыты ліст–пост палітзняволенаму з хэштэгам #свабодупалітвязням.
🔺Поўны і актуальны спіс палітвязняў.