Суды, задержания. Гродно и область
667 subscribers
2K photos
193 videos
7 files
2.07K links
Помогаем.

🛟 Админы & 🛡Хранители: @GrodnograbSOS

🤖 поиска комментариев: @FindMessagesBot
Download Telegram
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

📺 Вітаўт Сіўчык - журналіст незалежных СМІ у Беларусі, супрацоўнік BELSAT.

Вітаўт будзе асвятляць лёс палітзняволенага калегі Дзяніса Івашына.

🔻 Дзяніс Івашын - рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта Міжнароднай расследавальніцкай супольнасці InformNapalm з 2014 года, а таксама пазаштатны карэспандэнт у газеце "Новы Час". Вядомы дзякуючы сваім расследаванням аб уплыве "рускага свету" на Беларусь і Сірыю, аб скандальнай забудове ў Курапатах, а таксама аб пераходзе былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі. Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі за "здраду дзяржаве" і "незаконны збор інфармацыі". У калоніі на журналіста працягваюць аказваць ціск рознымі спосабамі, аб чым заўседы піша яго жонка.

📝 Падтрымаць Дзяніса Івашына вы можаце лістамі анлайн праз наш сайт або па адресе:
ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Дзяніс Яўгеньевіч Івашын
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🫡 Як сілавікі займаюцца рэкетам?

Неаднаразова мы ўсе бачылі матэрыялы пра зачысткі ў IT, калі сілавікі вымушалі людзей плаціць у 10-кратным памеры "кампенсацыю" на рахункі дзяржаўных арганізацый.

👉 Дзелімся з вамі гісторыяй дзяржаўнага рэкету, які працягвае існаваць у татальным прававым бязмежжы.

☝️ Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі, а таксама захоўвайце інфармацыйную гігіену, калі вы застаецеся ў Беларусі.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
Мы атрымалі заяўкі на 156 дзяцей і ўжо ляцяць першыя выплаты!

Працягваецца акцыя "Падтрыхтуй дзіця да школы":
▪️ выплата на аднаго дзіценка - 100 EUR;
▪️ дапамога разлічана на дзяцей, якія ідуць ў 1-11 класы;
▪️ каб атрымаць дапамогу, запоўніце анкету;
▪️ запоўніць анкету могуць сваякі палітвязняў, а таксама тыя, хто ўжо вызваліўся;
▪️ дэдлайн для запаўнення анкеты - 26 ліпеня.

Як можна далучыцца да акцыі
▫️ Ахвяраваць на агульны збор;
▫️ Дапамагчы сабраць дзіцёнка напрамую. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні канала і мы знойдзем адрасата дапамогі з улікам вашага бюджэту (1, 2 або 3 дзіценка). І ўжо есць такія людзі, хто ўзяў на сябе адказнасць 🖤

🙏 Запрашаем далучацца дыяспары, актывістаў/ак, ініцыятывы і іншыя аб'яднанні беларусаў і беларусак (і не толькі!) да Акцыі.

🤝
Акцыю ладзім сумеснымі высілкамі разам з Дабрачынным Фондам "Краіна для Жыцця", фондам "BYSOL" і дабрачыннай арганізацыяй Littowin LIONS CLUB, каб сабраць дзяцей палітвязняў у школу.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

⚡️ Дапамажыце нам даследваць умовы ўтрымання вязняў!

Мы збіраем і даследуем інфармацыю аб асаблівасцях адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі (СІЗА, турма, калонія, ПУАТ) для таго, каб аналізаваць актуальную інфармацыю, прадастаўляць беларускаму грамадству і сусвету праўдзівую інфармацыю, а таксама выкарыстоўваць вынікі апытанняў для поўнага рэфармавання дадзенай сістэмы ў будучыні. Мы будзем рады, калі вы запоўніце анкету.

🗝 Анкета тут: https://stayrebel.fun/forms/release
⚠️ Калі вы знаходзіліся ў розных месцах, калі ласка, пазначце ўсе месцы ўтрымання ў адной анкеце.
❗️Анкету могуць запоўніць людзі з досведам адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

У якіх калоніях больш за ўсё палітвязняў на сёняшні дзень?

Наваполацк, Віцьба, Бабруйск і Магілеў - лідары па колькасці зняволеных па палітычных справах.

🙌 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і выракі, каб мы маглі зафіксаваць рэпрэсіі і дапамагчы вам у складанай сітуацыі.

Замоўчванне крымінальнага пераследу робіць горш толькі затрыманаму. Чалавек знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі, т.я. не атрымлівае лістоў са словамі падтрымкі ад іншых людзей, невялікія бандэролі ці перадачы, яго няма ў спісах палітычных зняволеных, яго партрэт не прысутнічае на акцыях салідарнасці па ўсім свеце.

☝️ Калі пераслед мае палітычны характар, то адназначна прысуд будзе прадузятым у адносінах да пераследуемага. Замоўчванне гуляе на руку толькі органам пераследу, т.я. дазваляе ўздзейнічаць на чалавека на псіхалагічным узроўні ("ты нікому не патрэбен", "цябе ніхто не падтрымлівае", "тое, што ты зрабіў/а, гэта дарма " і гэтак далей), пераконваючы чалавека ў нязначнасці яго дзеянняў пры выказванні грамадзянскай пазіцыі і вымушаючы прызнаць віну/напісаць яўку з павіннай /"здаць" сваіх сяброў і таварышаў. Акрамя гэтага, замоўчванне дазваляе схаваць факты парушэнняў правоў пераследуемага чалавека як на стадыі следства, так і на стадыі судовага разбору.

🤝 Вы можаце паведаміць нам пра рэпрэсіі праз кантакты ў апісанні канала @dissidentby або праз сайт dissidentby.com (люстэрка stayrebel.fun) ананімна.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🔻 Dissidentby атрымаў 13500 еўра для дапамогі палітвязням з Марафону Салідарнасці.

👉 Марафон Салідарнасці прайшоў 29 ліпеня, на ім было сабрана 574 617 еўра. Хто ўжо атрымаў грошы, акрамя нас:
Фонд "Краіна для Жыцця" - 13 000 еўра;
By_help - 27 500 еўра;
Беларуская Рада Культуры — 9 500 еўра.

Як размяркоўваюцца грошы?
Кожная ініцыятыва/арганізацыя працуюць у сваім накірунку. Грошы з Марафона выдзяляюцца для кожнай арганізацыі на сталую працу для таго, каб закрыць прыходзячыя запыты. Важна разумець, што грошы з Марафона - не асобная чарга на выплаты, яны проста дазваляюць нам працаваць хутчэй і аказваць дапамогу ВАМ.

Да якіх арганізацый можна звяртацца?
💎 Вы заўседы можаце напісаць да dissidentby (да нас), калі вам неабходна падтрымка з перадачамі для палітвязняў (у сіза і калонію) і "атаваркай";
💎 Фонд "Краіна для Жыцця" аказвае разавую дапамогу на патрэбы палітзняволеных (калі вы не атрымоўвалі дапамогу ад Фонду - звяртайцеся). Таксама Фонд мае праграму "Сябра сям'і", якая дазваляе 3-12 месяцаў атрымоўваць фінансавую падтрымку;
💎 Фонд "Littouwin LIONS CLUB" дапамагае кампенсаваць разыходы на медычныя патрэбы для палітзняволеных;
💎 BY_Help дапамагае былым палітзняволеным з медычнай рэабілітацыяй унутры краіны;
💎 Фонд BYSOL мае разавую выплату для на патрэбы палітвязняў, а таксама для вызваленых;
💎 Медыя-праект "Палітвязынка" дапамагае палітзняволеным і рэпрэсаваным жанчынам;
💎 Беларуская Рада Культуры аказвае персанальную дапамогу палітвязням, беларускім дзеячам культуры і іх сем'ям;
💎 Беларуская Асацыяцыя Палітвязьняў "ДА ВОЛІ" пачынае сваю працу па аказанні дапамогі палітвязням на актуальныя патрэбы;
💎 INeedHelpBY аказвае прадуктовую дапамогу рэпрэсаваным;
💎 ByMedSol дапамагае людзям, якія вучыліся або працавалі ў медычнай сферы;
💎 АЧК-Беларусь аказвае дапамогу палітзняволеным анархістам і антыфашыстам;
💎 Razam аказвае дапамогу ў межах Марафона на перадачы тым сем'ям палітзняволеных, якія да іх звярнуліся.

☝️На што звярнуць увагу?
Усе ініцыятывы камунікуюць і працуюць разам, каб ахапіць як мага больш людзей і дапамагчы ім. Таму, калі ласка, давайце паважаць адзін аднаго:
не запытвайце адразу ў некалькіх арганізацый фінансавую падтрымку на адну і тую ж патрэбу. Гэта значыць, калі ў вас надыходзіць перадача, то вам зможа дапамагчы хтосьці адзін у гэтым накірунку - выбірайце тых, хто вам падабаецца і каму вы давяраеце;
вы можаце атрымаць дапамогу ў розных ініцыятывах на розныя патрэбы. Гэта значыць, што адна арганізацыя вам можа дапамагчы з медыкаментамі, іншая з перадачай, а трэцяя - з адвакатам.

🙏 На сёняшні дзень мы ўжо змаглі закрыць 15 запытаў на перадачы з дапамогай Марафона. Мы заўседы адкрыты і гатовы дапамагчы ВАМ і вашым блізкім у цяжкай сітуацыі, таму не саромейцеся пісаць праз кантакты ў апісанні канала або праз наш сайт stayrebel.fun (без VPN).

Акрамя таго, нагадаем, што ў нас існуе цэлая старонка, дзе мы сабралі ўсе ініцыятывы, якія аказваюць тую ці іншую дапамогу.

🖤 Калі вы нешта не разумееце, мы заўседы можам адказаць на вашыя пытанні і патлумачыць любы працэс.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

⚡️ У нас на сайце з'явіўся новы функцыянал для тых, хто вызваліўся і тых, хто жадае падтрымліваць людзей пасля выхаду!

🙌 У новым раздзеле чалавек, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, можа зазначыць свае патрэбы:
- у фінансах
- у працы
- у адзенні
- у бытавых рэчах
Калі вы жадаеце размясціць свой запыт, напішыце нам па любых каналах на сайце.

Калі вы жадаеце аказаць дапамогу, націснеце на раздзел 👉 "Дапамога" і перайдзіце на "Дапамога вызваленым".
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

💔 Стала вядома, што ў Гродна былы палітвязень скончыў жыццё самагубствам.

18-ці гадовы Кірыл Шчаглоў быў асуджаны разам з Аляксандрам Належынскім (16 гадоў) і Максімам Рушніцкім (31 год) па артыкулу 368 КК РБ "Абраза прэзідэнта РБ" на 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").

Пазней пакаранне ўзмацнілі і хлопца арыштавалі на 3 месяцы. У лістападзе 2022 яго ўнеслі ў "спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю".

Пасля вызвалення, будучы на волі, у лютым 2023 дзевятнаццацігадовы Кірыл скончыў жыццё самагубствам.
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🌲Новы год - гэта час, калі адбываюцца цуды, што робіць яго асаблівым і доўгачаканым святам для многіх. Летась мы разам з вамі змаглі падарыць гэтае чараўніцтва тым дзецям, чые сваякі зараз за кратамі.У гэтым годзе шэсць партнёрскіх арганізацый сабраліся разам, каб аб'яднаць сем'і палітвязняў з беларусамі ўсяго свету і падарыць цёплую атмасферу дзецям палітвязняў.

Хто можа напісаць ліст?

▪️дзеці палітвязняў да 16 гадоў;
▪️дзеці палітвязняў, якія вызваліліся, да 16 гадоў;
*заяўкі на падарункі для дзяцей з асаблівасцямі да 19 гадоў уключна.

📮 Ліст Дзеду Марозу прыймаецца ТУТ (можа далучыць малюнкі дзетак). Пошта працуе да 3 снежня ўключна.

Хто можа стаць Дзедам Марозам або Снягуркай?

▪️любы неабыякавы чалавек;
▪️дыяспары беларусаў ва ўсім свеце;
▪️любая арганізацыя ці ініцыятыва.

🌟Стаць Чараўнікамі можна ТУТ (проста пакіньце сваю згоду на ўдзел і кантакт).

🎁 Калі вы можаце толькі ахвяраваць грошы на падарунак (40 еўра), вы можаце даслаць іх на збор.

💌 Арганізатары акцыі:
- Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»
- Праваабарончая ініцыятыва “
Dissidentby
- Дабрачынная арганізацыя “Littowin LIONS CLUB
-
Народныя Амбасады Беларусі
- Association of Belarusians in America ABA
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🔻 Рашэннем МУС ад 29 лістапада 2023 dissidentby прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі.

Што гэта значыць?
Для ўдзельнікаў і стваральнікаў "фармавання" прадугледжага крымінальная адказнасць. У ход ідуць артыкулы 361-1, 361-2, 361-4 КК РБ санкцыі якой прадугледжваюць пазбаўленне волі.

☝️Што рабіць, калі вы ў Беларусі або туды збіраецеся?

У мэтах сваей бяспекі:
адпішыцеся ад нашых інфармацыйных рэсурсаў (Інстаграм, Тэлеграм, Твітар, Фэйсбук, Ютуб);
адпішыцеся ад данатаў на Patreon, Paypal і праз сайт;
пачысціце паведамленні са свайго боку з акаўнтамі @Dahary_nahami і @X_vegan_justice_X і пастаўце таймер аўтавыдалення паведамленняў, калі ён у вас не стаяў.

🖤 Мы працягваем дапамагаць і вы заўседы можаце на нас разлічваць, галоўнае - дбайце пра сваю бяспеку і лічбавы след, асабліва калі вы ў Беларусі.

Усім ACAB🥰
Салідарнасць мацней за рэпрэсіі ⚡️
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
✉️ Апошнія некалькі тыдняў паведамлялі пра пераводы вязняў з адной калоніі ў іншую. З якой нагоды адбываліся пераезды - невядома. Каго з вязняў перавезлі?

▪️Пасля расфармавання ПК-5 (Івацэвічы): Іллю Дубскага адправілі ў ПК-8 (Ворша), Аляксандра Францкевіча ў ПК-11 (Ваўкавыск). Куды адправілі яшчэ трох палітвязняў з ПК-5, пакуль невядома.

▪️ Руслана Лабанка і Аляксяндра Зелюткіна этапавалі з ПК-15 (Магілеў) у ПК-17 (Шклоў).

▪️ З ПК-22 (Івацэвічы) вывезлі Аляксандра Петушкова (зараз у ПК-2, Бабруйск) і Аляксея Кузьміна (зараз у ПК-15, Магілеў). Агулам з калоніі ў Івацэвічах вывезлі каля 20 асобаў. Таксама вядома, што для "парушальнікаў рэжыму" (т.н. злоснікі) скарацілі колькасць званкоў блізкім. Замест 3 аўдыё і 3 відэа будзе дазволена толькі 2 аўдые і 1 відэазванок.

У ПК-22 прывезлі Вячаслава Арэшка (з ПК-17) і Уладзіміра Аўрамцава (з ПК-1), Іллю Трубіна (з ПК-1).

⚠️ Калі вам вядома пра перамяшчэнне вязняў, калі ласка, паведамляйце нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама праз сайт stayrebel.fun (даступны без впн).

🔖 Акрамя таго, мы прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", таму не пакідайце інфармацыйных слядоў (выкарыстоўвайце сакрэтныя чаты, таймер выдалення паведамленняў або паведамляйце праз сайт).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#dissidentby

❤️ Падтрымлівай сваіх палітычных зняволеных! З такой прамовай выступіў сваяк былой палітзняволенай на адной з акцый 25 сакавіка.

Падтрымаць вязняў праз dissidentby:

🖥 Данат праз сайт (у падарунак магчыма атрымаць мерч!)
💳 Падпіска на Patreon
🅿️ Данат праз PayPal

Пакуль усе не будуць вольныя!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

⚠️ Увага! З беларусамі і беларускамі за мяжой спрабуюць выйсці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіку і СК. Вядома, што выйсці на сувязь спрабуюць з людзьмі, якія аказваюць/аказвалі дапамогу рэпрэсаваным.

На дадзены момант былі зафіксаваны асабістыя дадзеныя прадстаўнікоў Мінскага, Берасцейскага і Гродненскага СК, а таксама ГУБАЗіку.

💬 Калі ласка, паведамляйце пра такія выпадкі праваабаронцам і кансультуйцеся. Не пачынайце камунікацыю, у ходзе якой вы можаце даць уразлівую інфармацыю беларускім спецслужбам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка.

🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеных з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах.
Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь!
Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN)
https://stat.stayrebel.fun (без VPN)

🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн!

🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
⚡️Вынікі Марафону Лістоў: 500!

Менавіта столькі вестачак адправяцца ці ўжо адправіліся да нашых палітвязняў у Беларусі.

🤔 Чаму важна пісаць лісты ў 2024?
- ёсць магчымасць, што менавіта ваш ліст трапіць да адрасата, а значыць дапаможа захаваць чалавеку сваё фізічнае і ментальнае здароўе (па сакрэту, ведаем, што лісты даходзяць нават у калоніі!..);
- гэта нагадвае рэпрэсіўнай сістэме Беларусі аб тым, што ніхто не забыўся пра злачынствы і ўвесь свет пільна сочыць за лёсам палітычных зняволеных;
- калі вы збіраецеся афлайн для напісання лістоў - гэта стварае кам'юніці і дазваляе дзяліцца досведам і падтрымліваць палітвязняў у доўгатэрміновай перспектыве, а таксама ствараць інфанагоду і трымаць пытанне палітвязняў у Беларусі на парадку дня.

🤨 Што рабіць, каб ліст дакладна трапіў да чалавека?
! Захоўвайце фотаздымак сваей паштоўкі або ліста ў нашым Банку Лістоў. Мы атрымалі запыты на лісты ад 55 чалавек і кожн_ая была ўдзячна за тое, што вы пісалі, а значыць памяталі і падтрымлівалі!

✈️ Напісаць ліст бясплатна вы заўсёды можаце праз наш сайт.
🥰 Вялікі дзякуй усім, хто піша, а таксама валанцёрам і валанцёркам суполак і ініцыятываў па напісанні лістоў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

🔍 На нашым сайце апублікавана і абнаўляецца інфармацыя пра адміністрацыйны пераслед па палітычных матывах у Беларусі

📌 37 189 спраў зарэгістравана з 1.01.2020.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымлівалі па КаАП РБ вы можаце спраўдзіць сваё прозвішча, дату суда, а таксама выслаць нам праўкі, калі нейкая інфармацыя адлюстроўваецца некарэктна. Разам з вамі мы збярэм найбольш поўную і актуальную базу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў межах адвольных арыштаў і прыцягнення да адказнасці.

🖥 Спасылка: https://stayrebel.fun/administratives (працуе без VPN)
📈 Статыстыка: https://stat.stayrebel.fun
💬 Анкета па ўмовах утрымання: https://stayrebel.fun/forms/release
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
🔍 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне прайшлі вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў, а таксама людзей, якія падтрымлівалі вязняў.

На сёняшні момант вядома пра 304 чалавека: як мінімум 152 чалавека ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, у дачыненні да 34 чалавек узбуджаны крымінальныя справы - 20 з якіх у СІЗА.

Амаль усе змешчаныя ў СІЗА - гэта жанчыны.
СІЗА-1 (Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашкавічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016):
🔗 Наталля Іванаўна Ладуцька

СІЗА-7 (Брэст, вул. Савецкіх Памежнікаў 37, 224030):
🔗 Алёна Іванаўна Дземянчук

Турма-1 (Гродна, вул. Кірава 1, 230023):
🔗 Аксана Генрыхаўна Ляпко
🔗 Вікторыя Валянцінаўна Дамастой
🔗 Наталля Паўлаўна Антонава

Турма-4 (Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011):
🔗 Алеся Леанідаўна Сергяенка

Турма-8 (Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163):
🔗 Ірына Мікалаеўна Клязовіч
🔗 Вольга Уладзіміраўна Лацманава
🔗 Юлія Валер'еўна Краўцова
🔗 Наталля Браніславаўна Гаўрон
🔗 Алёна Ігараўна Тоцкая
🔗 Ірына Генадзеўна Такарчук
🔗 Таццяна Віктараўна Сцёпа

✉️ Падтрымаць вязніц вы можаце напісаўшы ліст (можна анлайн) або даслаўшы грошы на асабісты рахунак. ❗️ У межах бяспекі не пазначайце нідзе свае асабістыя дадзеныя (адрас і прозвішча). Лісты і паштоўкі абавязкова захоўвайце ў наш Банк Лістоў.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра пераслед, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

@motolkohelp паведамляе, што грамадзянін Германіі Ріко Кріегер (Rico Krieger) быў асуджаны ў канцы чэрвеня да смяротнага пакарання.

Ён быў асуджаны па 6 артыкулах КК. У тым ліку за "агентурную дзейнасць" і "акт тэрарызму".

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра , паведамляйце праваабаронцам. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.