Futbol Paŭsiuĺ ⚽️
279 subscribers
5.46K photos
680 videos
135 links
Футбол паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.

Мы таксама на YouTube: https://youtube.com/@FutbolPausiull?si=yz8OOawUEAlqRq5r

Падзякаваць аўтарам за працу можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul
Download Telegram
🏆 Хаця я стаўлюся да ўзнагароды "Залаты мяч" вельмі спакойна, але...

😏 На выяве статыстыка Модрыча, калі ён атрымаў узнагароду лепшага футбаліста свету:

🏆 3 трафеі
⚽️ 4 галы
🅰 12 асістаў

😎 І адразу ж статыстыка Родры ў гэтым сезоне:

🏆 5 трафеяў
⚽️ 12 галоў
🅰 13 асістаў

🤔 Ці ёсць у Родры шанцы патрапіць у топ-3 на "Залаты мяч"?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇫🇷➡️🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 МЮ падпісвае маладога талента з Ліля - Лені Ёра.

🤑 Вартасць угоды склала €62 млн. + бонусы ў памеры €8млн.

🤝 18-гадовы цэнтральны абаронца падпісаў пяцігадовы кантракт з МЮ з опцыяй на дадатковыя 12 месяцаў.

🤔 Падпісанне выглядае амбіцыйным, бо Ёра прыцягнуў увагу шматлікіх грандаў эўрапейскага футболу. Ёра, які дэбютаваў у Лілі ва ўзросце 16 гадоў, быў звязаны з Рэал Мадрыд і Пары Сэн-Жэрмэн, у той час як Ліверпуль таксама быў зацікаўлены. У мінулым сезоне ён гуляў 32 разы ў Лізе1 і забіў два галы, дапамог Лілю заняць чацвёртае месца і быў уключаны ў каманду сезона Лігі1. Ён гуляў у ЛК і дайшоў да чвэрцьфіналу, дзе быў выбіты Астан Вілай. Ёра стаў другім гульцом, якога падпісалі гэтым летам, першым быў 23-гадовы Зіркзэ. Заўважны схіл у бок моладзі і Рэткліф верыць, што клубу варта скінуць "старую скуру" і вера ў Ёры і Зіркзэ велізарная, яшчэ на радары Дэ Ліхт ці Брантўэйт. Перабудова МЮ выглядае займальна, але яны ўжо прайгралі першы матч у перадсезонцы Розэнбергу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😆 Заўзятары Барселоны данацяць у ТыкТоку свайму клубу, каб яны змаглі набыць Ніка Ўільямса.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇩🇪➡️🇩🇪 Серу Гірасі гулец Барусіі Дортмунд.

🤑 Дортмунд выплаціў Штутгарту €18млн.

🤝 Угода паміж Герасі і Дортмундам складзена на 4 гады.

🤔 Вельмі добрае прыдбанне для Дортмунда з пункту гледжання грошы-вартасць. 28-гадовы нападнік стаў другім бамбардзірам у Бундэслізе ў леташняй кампаніі, калі ён гуляючы за Штутгарт забіў 28 галоў і аддаў два асісты ў 28 матчах. Пры цяперашніх рэаліях, гэта футбаліст на гадоў шэсць стабільна, але ў яго былі пашкоджанні, як і цягам мінулага сезону, так і зараз, ён перайшоў у склад Дортмунда пры пашкоджанні, якое атрымаў у сяброўскай гульні за зборную. Дортмунду патрэбнае падмацаванне, бо мінулы сезон у Бундэслізе склаўся не вельмі, варта дадаць і змены адбываюцца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Ліверпуль прайграў першы перадсезонны матч з лікам 0:1.

🤩 Але тут хочацца адзначыць адзіны гол у матчы!

💫 Робі Брэйдзі з Прэстан Норд Энд паклаў такую прыгажосць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😀 Яшчэ адзін прыгожы гол з перадсезоннага перыяду.

🇬🇧 Абаронца Портсмута Райлі Таўлер забіў такую прыгажосць.

☀️ Сябры, пакуль міжсезонне, навінаў будзе паменей. Але да старту клубнага сезону засталося меней за месяц.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😝 Будзь вынаходлівы пры абароне сваіх варот.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇪🇺 Крыху пачакаў пакуль падзабудзецца чэмпіянат Эўропы і выкінуў відос, дзе трэба адгадаць каманду з плэй-оф ЭЎРА, таму залятайце на прагляд.

▶️https://youtu.be/jvPf2cwpArk?si=C267Yg8NOeHRzXDq

👍 Цісніце падабайкі, пішыце вынік, падпісвайцеся на канал і разшэрвайце.

☕️ Нам заўжды можна набыць каву пры жаданні. Будзем удзячнымі. https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗣️ "Не, Кевін не сыходзіць", - сказаў Пеп Гвардыёла.

🙂 Апошнімі тыднямі шырыліся чуткі і плёткі, што Дэ Бруйнэ можа пакінуць МанСіці, нават былі паведамленні, што гэта ўжо вырашаная справа(чаму летам у нас мала навінаў, бо Футбол Паўсюль распаўсюджвае толькі вартую ўвагі інфармацыю).

👏 Дэ Бруйнэ зрабіў правільны выбар, калі, раптам, нейкія прапановы былі.

🤔 Але, магчыма, Гвардыёла папрасіў яго дагуляць яго апошні сезон у клубе, і можа адбыцца такое, што праз год абодва пакінуць гэты клуб.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😅 Усім хейтэрам суддзяў з АПЛ.

🤭 Рыса становішча па-за гульнёй з першай лігі Венесуэлы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Сёння стартуе алімпійскі футбольны турнір - ці цікавы вам гэты турнір?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Futbol Paŭsiuĺ ⚽️
Photo
Цікавіць вас Алімпійскі футбольны турнір?
Anonymous Poll
36%
Так
64%
Не
👀 Вынікі першага гульнявога дню на Алімпійскіх гульнях.

🇪🇸 Гішпанія перамагла.
🇦🇷 Аргентына прайграла Марока.
🇯🇵 Японія разграміла Парагвай.
🇺🇦 Украіна прайграла Іраку.
🇫🇷 Францыя перагуляла ЗША.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Futbol Paŭsiuĺ ⚽️
👀 Вынікі першага гульнявога дню на Алімпійскіх гульнях. 🇪🇸 Гішпанія перамагла. 🇦🇷 Аргентына прайграла Марока. 🇯🇵 Японія разграміла Парагвай. 🇺🇦 Украіна прайграла Іраку. 🇫🇷 Францыя перагуляла ЗША.
😎 Але ў матчы паміж Аргентынай і Марока быў проста каркаломны сюжэт і развязка, на жаль і з не вельмі добрымі рэчамі ў футболе.

🇲🇦 Марока лідзіравала з лікам 2-0 супраць Аргенціны, якая адыграла гол і імкнулася зраўняць лік. Здавалася, што Крысціян Медзіна зрабіў лік 2-2 на 90+16' хвіліне, хаця было дададзена 15 хвілін.

🤯 Адразу пасьля гэтага на поле ляцяць староннія прадметы, пляшкі і фаеры, на поле выбягаюць заўзятары.

👮‍♀️ На полі з'яўляецца паліцыя. А суддзя адпраўляе каманды ў падтрыбуннае памяшканне.

🤷 Не было зразумела, ці завяршыўся матч.

⌛️ Праз дзве гадзіны суддзя вярнуў каманды на поле, бо матч не быў завершаны, а гол Аргентыны скасавалі з-за становішча па-за гульнёй. Каманды дагулялі тры хвіліны і ў выніку Марока перамагае.

🤬 Шмат хто з аршентынскіх асобаў выказаліся на конт таго, што адбылося, у тым ліку Леа Месі ў сваім Інстаграм.

🤦‍♂️ Вось такі дух спаборніцтваў і спорт - які аб'ядноўвае.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😄 Самая маштабная трансферная сага з часоў Мбапэ.

🤔 Доўбік у Атлетыка Мадрыд ці Роме? А мо варта застацца ў Жыроне?

👇 Каб вы былі ім, які б шлях абралі?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Футбольны клуб Бардо адмаўляецца ад прафесійнага статусу, які быў у іх з 1937 года.

🤑 Бардо болей не можа выплочваць заробкі гульцам і персаналу клуба. У мінулым сезоне агульная сума заробкаў футбалістаў і супрацоўнікаў першай каманды склала €25млн. Па дадзеных на 30 чэрвеня чыстыя страты Бардо склалі €40млн.

✂️ Такім чынам, кантракты з футбалістамі будуць разарваныя і будзе закрытая трэнеровачная база з акадэміяй, у якой займалася каля 70-ці маладых футбалістаў.

🫡 Гэта канец для Бардо - шасціразовага чэмпіёна Францыі і клуба, які падарыў нам Зідана.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥇 Футбольны турнір на Алімпіядзе працягнецца сёння.

😅 Вынікі дакладна апублікуем па завяршэнні матчаў, а будзе штосьці цікавае, то і апавядзем вам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем вас у захапляльнае касмічнае падарожжа з падкастам «Праз космас».

Вы даведаецеся гісторыі аб загадках космасу, захапляльных экспедыцыях да іншых планет і мноства фактаў аб Сусвеце.

Ці гатовыя вы да вялікіх адкрыццяў? Падпішыцеся на канал падкасту.

#сяброўскікантэнт