Калі цыгарэт яшчэ не было, бацькі часам таксама выходзілі з дому, дзе пакідалі жонку з дзецьмі, і не вярталіся. Дзе ж яны бадзяліся? А вось дзе!
Новы трэйлер Адысеі ад Крыстафера Нолана. Цыклоп, Цырцэя і Харыбда на месцы. А чэлікі ў даспехах - гэта, напэўна, лестрыгоны (не дакладна).
У міравым кіно з 17 ліпеня. Калі ў нас - хв. Але чакаем.

YouTube
The Odyssey | Official New Trailer
The Odyssey - In Theaters 7 17 26
Christopher Nolan’s next film, The Odyssey, is a mythic action epic shot across the world using brand new IMAX® film technology. The film brings Homer’s foundational saga to IMAX® film screens for the first time and opens…

👍4
Пачытаў інтэрв'ю з новым гендырам Рэмедзі. На 99% дзядзька нармальна разважае. Але гэты 1%...
(калі што, гэта не гугл-перакладчык навыдумляў, там у арыгінале "sausage"🚬 )
(калі што, гэта не гугл-перакладчык навыдумляў, там у арыгінале "sausage"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤯4
Чаму Вядзьмар 4 так доўга ў распрацоўцы? Стварэнне маштабнага свету, праблемы з канцэпцыяй, праца Проджэктаў над іншымі праектамі? Можа і так.
Але ёсць яшчэ цікавая здагадка. Не знайшоў нейкай падрабязнай аналітыкі на гэты конт. Таму гэта проста мае фантазіі, у нейкім сэнсе тэорыя змовы.
Схема такая. Проджекты дамаўляюцца з Эпікамі на рэліз наступнага Вядзьмара на UE. У нейкі момант гульня канцэптуальна гатовая, але з'яўляецца ідэя выпусціць яе адразу на апошнім пакаленні рухавіка - Unreal Engine 6. Рэліз гульні такім чынам залежыць ад рэліза UE6, таму ніхто дату рэліза гульні не абвяшчае. ДЛС як "мост" паміж 3 і 4 часткамі таксама гатовае, але не можа выпускацца надта рана. І вось з'яўляецца інфармацыя, што рухавік амаль гатовы і нават ужо плануецца перанос на яго адной з гульняў. Адразу з'яўляюцца звесткі пра ДЛС, а разам з ім, верагодна, трэба чакаць і інфармацыю пра чацвёртую частку.
Здмаем шапачкі з фальгі, але працягваем назіраць.

❤2👀1
У працэсе падрыхтоўкі вялікага відэа па сусвеце DC зрабіўся вось такі маленькі, крыху хуліганскі ролік на песню Leibonik.
Запрашаю пакекаць з ранку
https://youtu.be/8WFx6gl4T6c
Запрашаю пакекаць з ранку
https://youtu.be/8WFx6gl4T6c
YouTube
DC СЗБМ
У працэсе падрыхтоўкі вялікага відэа па сусвеце DC зрабіўся вось такі маленькі, крыху хуліганскі ролік, які не ўпісваецца ў фармат.
Песня: СЗБМ by @bashlykevich
Відэа з "Creature Commandos" by @dcofficial
Мой тэлеграм: https://t.me/Dzed_Ahey

😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выйшаў новы сюжэтны трэйлер Contol Resonant, у якім НАРЭШЦЕ абвесцілі дату рэліза - 24 верасня.
Ужо можна прадзамовіць, у тым ліку і ў Беларусі. Галыцьба - 45 баксаў, багацеі і вар'яты - 52,5 бакса. На PS5 апошнія атрымаюць ранні доступ на 48 гадзін (асуджаем).
Майкі: перносяць Fable з верасня на люты.
Рэмедзі: "Добры дзень"

👀1
Сістэмныя патрабаванні для Control Resonant
У гады, калі гульне можа быць недастаткова GeGorce RTX 5090 (вітаначкі, Borderlands 4), бачыць 3070 у "recomended" ну вельмі дзіўна. Нават падазрона.
Хутчэй за ўсё намагаліся аптымізаваць свой дахалеры павялічыўшыся свет. Выглядаць, верагодна, будзе не так, як Alan Wake 2, які на некаторы час стаў бенчмаркам для пк-жалеза. Але іх рухавік заўсёды па адчуваннях працаваў крыху на фінскай магіі, таму паглядзім.
Нам галоўнае - геймплэй ды гісторыя.

🔥3
Star Wars Zero Company ад стваральнікаў XCOM і часткова Marvel's Midnight Suns, агляд на які ёсць на канале, па інсайдах павінен выйсці ўжо 27 жніўня! Каштаваць будзе 50 баксаў. Геймплэй павінны паказаць 6 чэрвеня на Summer Game Fest (гэта пацвердзілі).
Як і чакалася, другая палова года будзе гарачая. У жніўні Star Wars Zero Company і вялікае DLC да другога Сталкера. У верасні Control Resonant і The Blood of Dawnwalker. Дадайце яшчэ Marvel’s Wolverine і Silent Hill: Townfall, калі чакаеце. Ну і на закуску GTA 6. А там і новае Метро з Fable не за гарамі.
Божачкі, дайце хто час на ўсё гэта. І грошы, грошы таксама было б няблага.

👍4👀1
YouTube
Star Wars Zero Company | Official Gameplay Trailer
Every Move Counts. Command an elite squad through a gritty and authentic story in Star Wars Zero Company™, a single-player turn-based tactics game launching on PC, PlayStation®5, and Xbox Series X|S. Coming August 27, 2026.
Each choice you make could alter…
Each choice you make could alter…
Паказалі геймплэй Star Wars Zero Company, наступнай пакрокавай тактыкі ад стваральнікаў XCOM і Marvel's Midnight Suns.
Ну, што тут можна сказаць? Бюджэтаў хлопцам адсыпалі шчодра. Геймплэй падобный на XCOM на стэроідах (ніякіх картак, вядома). А з катсцэн, упэўнены, можна стварыць неблагі гульнявы фільм, які будзе лепш, чым трылогія Дыснея (даруйце, што нагадаў пра яе існаванне).
Чуткі падцвердзіліся, гульня выйдзе 27 жніўня. Прадзамова павінна з'явіцца 6 чэрвеня ў 4 гадзіны па Мінску. Таму, калі вы чытаеце зранку, можаце ісці глядзець. Старонка даступна ў Беларусі. Будзем спадзявацца, з ёй нічога не здарыцца.

❤3
YouTube
CONTROL Resonant – Paranatural Manhattan Trailer | Summer Game Fest 2026
The Oldest House has fallen. Reality is bent. Time is warping.
CONTROL Resonant features an open-ended, imaginative sandbox. Experience the largest and richest environment Remedy has ever constructed for a game in this new trailer, showing the visual diversity…

Таксама паказалі чарговы трэйлер Control Resonant (Remedy паліць з усіх ствалоў).
На гэты раз прадэманстравалі, як змяніўся Манхэтанпры Трампе, калі FBC не змаглі у чарговы раз стрымаць прарыў звышнатуральных сіл у нашу рэальнасць. І выглядае ён цяпер... быццам бы яго праектавалі разам Далі, Эшэр і Босх. Фотамод гэтай гульні неабходны з самага рэліза.
Cтала вядома, якія яшчэ асаблівасці будуць у асобных рэгіёнах. Дагэтуль нам дэманстравалі рэгіён, дзе дзіўна дзейнічае гравітацыя. Як зразумела з трэйлера, у другой частцы горада будуць прыкалдэсы са светам. А яшчэ ў адной варожы рэзананс возьме пад кантроль ход нашых думак. Як гэта будзе выглядаць пакуль незразумела. Але на меншае мы б і не пагадзіліся.
Ролік пра тое, чаго чакаць ад новай гульні паехаўшых фінаў усё яшчэ выглядае актуальным, таму, калі не азнаёміліся, вэлкам. Сама гульня выходзіць 24 верасня, а занесці грошы ўжо можна, у тым ліку і ў Беларусі.
На гэты раз прадэманстравалі, як змяніўся Манхэтан

The Blood of Dawnwalker NEW Trailer | Summer Game Fest 2026
The Blood of Dawnwalker NEW Trailer from Summer Game Fest 2026 showcases the latest look at the upcoming dark fantasy action RPG. Watch the full trailer featuring new cinematic footage, intense combat, and a deeper glimpse into the game's haunting world.…
Ну і апошнім адзначу трэйлер The Blood of DawnWakler. У якім насамрэч нічога ТАКОГА не паказалі. Бацька з сынам счапіліся па п'яні. І сінематыкаў на мінуту. А перад ім яшчэ мінуту паказвалі прыгоды вампіраў у сучаснасці. Падзеі гульні ж адбываюцца ў сераднявеччы, не? Ці гэта як з Асасінамі: адразу і тады, і зараз? Нічога не зразумела.
Але ў працэсе пошука трэйлера пабачыў, што месяц таму выходзіла геймплэйнае відэа, якое ВЕЛЬМІ раю паглядзець, калі вы таксама яго прапусцілі. Там 13 хвілін, з якіх зразумела, што сабой ўяўляе гульня. З майго п.г., вельмі падобна да трэцяга Вядзьмара. Ці гэта камплімент у 2026 годзе? Не ўпэўнены.
Таксама ўжо можна прадзамовіць, у тым ліку і ў Беларусі. Каштуе 50 баксаў, што даволі дахалеры. Менавіта я пачакаю аглядаў і можа быць потым возьму. Хутчэй за ўсё на зніжках. Восенью, а гульня выходзіць 3 верасня, і так дахалеры ў што гуляць.

❤2
У нядзелю Xbox Games Showcase. Там чакаем трэйлер DLC да другога Сталкера. Але моцна не спадзяваемся.
Ну і Fable можа яшчэ пакажуць, але там з большага ўсё зразумела, ДАЙЦЕ ЎЖО ПАГУЛЯЦЬ!

Гляджу тут пад чаёк розныя інтэрвью па Contol Resonant. Вось крыху пра разнастайнасць пракачкі Аберранта (так завецца тая самая "палка", якую галоўны герой ператварае ці ў молат, ці ў клінкі, ці яшчэ ў што).
Як я зразумеў, комба ў бойцы ствараецца з трох этапаў, якія можна пабачыць на скрыншотах. Тры на першым этапе, столькі ж на другім і шэсць на трэцім. Скамбінаваць можна ў любой паслядоўнасці.
Такім чынам базава 3х3х6=54 варыянта паслядоўнасці. Дадайце сюды пракачку кожнага віда зброі на кожным этапе. І магчымасць узмацніць іх пракачкай самаго Дылана (яна асобна), напрыклад, дадаць пашкоджанне агнём.
Выглядае больш чым разнастайна.

🔥2🥰1
YouTube
Fable | XBOX Games Showcase 2026
Fable launches February 23, 2027.
Become the Hero you want to be in an immersive open-world action-RPG where each choice shapes your journey, reputation is everything, and fairytale endings are never guaranteed.
✨ Pre-Order now to receive the Pre-Order…

Дамыў посуд і гатовы распавесці што паказалі на прэзентацыі Майкаў
Геймплэй Gears of War: E-Day. Майкі вырашылі пайсці за Соні, і цяпер гэта - эксклюзіў XBOX. Ну, на здароўе. Выходзіць 6 кастрычніка 2026.
❗️ Новы трэйлер Fable. Чагосці асаблівага не пабачыў, але ўсё яшчэ прыгожа, чакаем. Выходзіць 23 лютага 2027
Новы трэйлер рэмэйка Halo: Campaign Evolved. Чакаць 28 ліпеня 2026
Трэйлер новай часткі гульні з серыі A Plague Tale - Resonance: A Plague Legacy. 27 жніўня 2026
Рэмэйк чацвёртай Persona - Persona 4 Revival. 18 лютага 2027
State of Decay 3. 2027 год
20 сезон у Sea of Thieves пад назвай Custom Seas. Калі аматары, залятаць 18 чэрвеня
❗️ Геймплэй Метро 2039. Судзячы па трэйлеру, будзем праводзіць больш на паверхні, чым у 2033 і 2034. Гэта добра. Чакаем у лютым 2027
Анонс гульні пра птушку з сумнеўнымі схільнасцямі Bad Magpie. 2027 год
Анонс Wo Long 2: Wings of Ember. Дзесці на пачатку 2027
Гульня пра стварэнне культа JOIN US. Сакавік 2027
❗️ Анонс Senua, працяга серыі Hellblade. У 2027
Новы сезон у Fallout 76 - Infestations. Ужо даступны
Дадатак да DOOM: The Dark Ages - Revelations. 7 ліпеня 2027
Нейкія гонкі Crazy Taxi: World Tour. 2027 год
Шкурка для XBOX да 25-годдзя кансолі. У лістападзе 2026
Дадатак да Age of Empires IV - Raiders of the North. Вікінгі яшчэ ў модзе? Так ці інакш выходзіць восенью 2026
Трэйлер MINECRAFT DUNGEONS II. А была першая частка? Ладна. Выходзіць 29 верасня
🤔 Анонс Magicians: The Devil's Deal. Нейкі шутар ад першай асобы пра фокусніка, які атрымаў сапраўдную магічную сілу ад Сатаны. І па выніку трапіў у Пекла. Выглядае даволі прыкалдэсна, паглядзім. У 2027
Геймплэйны трэйлер Valor Mortis. 24 верасня 2026. Пацаны, падаецца, не глядзелі іншыя прэзентацыі, каб своечасова перанесці. Верасень і так капец які перагружаны.
Вяртанне гільдзіі злодзеяў у The Elder Scrolls Online - Return of the Thieves Guild. Ужо даступны
Дадатак для Microsoft Flight Simulator 2024 пра нацыянальныя паркі. Восень
Трэйлер Where Winds Meet. Нейкі Секіро ад Майкаў? Ліпень 2026
Трэйлер Castlevania: Belmont’s Curse. 15 кастрычника 2026
Нейкі квэст у стылі Хаяо Міядзакі Vivarium. У 2027
Яшчэ адна Персона - Persona 6. Калі - незразумела. Але можна дадаць у вішліст.
Чарговая гульня пра фіялетавага драгона - Spyro: A Realm Beyond. Вясной 2027
Другі эксклюзіў XBOX - Clockwork Revolution - The Heist. У 2027, калі вы яшчэ па нейкім прычынам не прадалі сваю Х-скрыню.
Трэйлер Call of Duty: Modern Warfare 4. 23 кастрычніка 2026.

👍2❤1
Зараз яшчэ PC Gaming Show ідзе. Але там дахалеры індзі, пра якія і напісаць амаль няма чаго, а назвы нікому нічога не скажуць. Некалькі цікавостак нібыта ёсць, можа пра іх як-небудзь асобна.
А пакуль вось вам такі ж лянівы як я сабака.