Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам
Сустрэча адбылася адразу пасля выступу прэзідэнта ў Вільнюскім універсітэце. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца.
«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны.
Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – пракаментавала беларуская лідарка.

Прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі і Валерый Сахашчык узялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Святланай Ціханоўскай падчас саміта НАТА, па праблеме размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
На мерапрыемстве выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай Рады Джон Хёрбст, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген.
Падчас свайго выступлення Святлана Ціханоўская падкрэсліла:
«Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі – гэта не толькі ўнутранае пытанне, але і пагроза глабальнай бяспецы. На жаль, рэакцыя міжнароднай супольнасці на гэтую пагрозу недастатковая».
Нацыянальная лідарка прапанавала склікаць Раду бяспекі ААН, узняць пытанне на Генасамблеі ААН і ўвесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.
@CabinetBelarus

«Усяго ў Беларусь з верасня 2022 года па лістапад 2023 года плануецца вывезці больш за 3000 украінскіх дзяцей»
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў пра бягучы стан справы па зборы доказаў аб датычнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці
«27 чэрвеня мы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе матэрыялы аб датычнасці Лукашэнкі і яшчэ чатырох асоб да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных украінскіх тэрыторый у Беларусь – і дамовіліся аб далейшай камунікацыі.
Таксама каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення плануе перадаць звесткі аб злачынствах у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей у іншыя міжнародныя структуры, напрыклад, Камітэт па правах дзіцяці ААН. Па нашых даных, у Беларусь з верасня 2022 года па лістапад 2023 года ўжо вывезена і плануецца вывезці больш за 3000 украінскіх дзяцей, у тым ліку дзяцей-сірот.
Гэта далікатная справа, яе ахвяры – дзеці, таму мы ацэньваем магчымыя рызыкі для іх, кіруемся прынцыпам «не нашкодзь» (do no harm principle) і пакуль не можам раскрыць усе дэталі нашай бягучай працы.
Паралельна нашыя эксперты праводзяць фундаментальную працу, скіраваную на абарону інтарэсаў грамадзян Беларусі, што з’яўляюцца ахвярамі здзейсненых рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці.
У гэтым кірунку мы таксама задзейнічаем усе механізмы — ад нацыянальных да міжнародных юрысдыкцый, у тым ліку накіраванне матэрыялаў у Міжнародны крымінальны суд. Адзін з прыярытэтаў — перамовы па стварэнні Спецыяльнага міжнароднага крымінальнага трыбунала»

Візіт кіраўніцы і прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета на Беласточчыну
Падчас візіту кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся:
▪️з маршалкам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім,
▪️з ваяводам Падляскага ваяводства Багданам Пашкоўскім.
На абедзвюх сустрэчах абмяркоўвалася справа беларускіх ліцэяў у Бельску Падляскім і Гайнаўцы: захаванне абавязковага статусу навучання на беларускай мове для ліцэістаў і выпускнога іспыту на беларускай мове. Таксама ўздымалася пытанне беларускіх школак і навучання дзяцей роднай мове на ўроках для нацыянальнай меншасці ў Беластоку.
Таксама кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета сустрэліся з мэрам Беластока Тадэвушам Трускаляскім, з якім абмяркоўвалася стварэнне цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, адкрыццё цэнтра беларусістыкі ў Беластоцкім універсітэце, навучанне беларускай мове для дзяцей дыяспары.

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аліна Коўшык прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку
На ім знаходзіцца толькі адзін будынак – Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 2020 года тут праводзяцца акцыі пратэсту супраць дзеянняў дыктатара і яго ўрада.

Фестываль «Тутака», беларускамоўныя ўстановы адукацыі, мясціны нацыянальнай памяці – працяг візіту кіраўніцы і прадстаўнікоў Кабінета на Падляшша
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык прынялі ўдзел ў праграме фестывалю «Тутака», які праходзіў у Падляскім ваяводстве Польшчы, ва ўрочышчы Барок ля Гарадка 14-15 ліпеня. Падчас фестывалю праходзілі канцэрты, выстава беларускіх ініцыятыў, бізнес-канферэнцыя і іншыя падзеі.
У сваім выступленні на адкрыцці фестывалю Аліна Коўшык адзначыла: «Тое, што нас злучае тут і раней – гэта нацыянальныя каштоўнасці: любоў да сваёй зямлі, культуры, гонар за супольнасць. Быць беларусам не знак бяды. Нам ёсць чым ганарыцца, нашыя дасягненні не зможа адмовіць ці перакрэсліць ніводная ўлада ці палітычная сіла».
Прадстаўнікі Кабінета прынялі ўдзел ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі, а таксама ў сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларусамі, якія прыехалі на фестываль з Польшчы, Літвы, Аўстрыі, Грузіі, Славакіі і іншых краін.
Кіраўніца Кабінета і яе намеснік Павел Латушка наведалі беларускамоўную школу і агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім. Святлана Ціханоўская пазнаёмілася з настаўнікамі і вучнямі, адзначыла важнасць захавання беларускамоўнай адукацыі. Да прыходу да ўлады Лукашэнкі такія ўстановы адукацыі ў Польшчы падтрымліваліся беларускай дзяржавай: С. Шушкевіч наведваў Падляшша, дзеці з Беласточчыны ездзілі ў Беларусь. Ужо шмат гадоў гэтай падтрымкі няма.
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка ўсклалі кветкі да крыжа ў памяць забітых жыхароў вёскі Заляшаны. Тут у 1946-м годзе атрады пад камандаваннем Р. Райса забілі дзясяткі праваслаўных беларусаў. У 2021 годзе гэта месца наведаў прэзідэнт Польшчы і аддаў пашану бязвінным ахвярам.
Таксама Ціханоўская і Латушка наведалі вёску Мастаўляны, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі, і ўсклалі кветкі да помніка паўстанцам.

Вынікі паездкі кіраўніцы і прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў Падляскае ваяводства Польшчы
▪️маршалак Падляскага ваяводства пацвердзіў заснаванне ў найбліжэйшы час Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, які будзе мець фінансаванне на ўзроўні іншых польскіх устаноў культуры ў ваяводстве;
▪️беларускі фестываль «Тутака» будзе атрымліваць штогадовую фінансавую падтрымку са сродкаў бюджэту ваяводства на пастаяннай аснове;
▪️мэр Беластока праінфармаваў, што горад гатовы выдзеліць 50% неабходных сродкаў (і накіраваць просьбу аб суфінансаванні ў Міністэрства адукацыі Польшчы) на навучанне беларускай мове і літаратуры дзяцей дыяспары;
▪️у Беластоку адкрыўся сквер Вольнай Беларусі; мэр Беластока і прадстаўнікі Кабінета дамовіліся прасоўваць ініцыятыву па прысваенні найменняў, звязаных з дэмакратычнай Беларуссю, вуліцам і плошчам у іншых гарадах ваяводства;
▪️ваявода і маршалак Падляскага ваяводства выказалі гатоўнасць правесці кансультацыю з міністрам навукі і адукацыі Польшчы з мэтай вырашыць пытанне аб здачы іспыту на беларускай мове ў беларускамоўных ліцэях і школах ваяводства.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў вынікі паездкі:
«Для нас вельмі важнай з'яўляецца падтрымка беларускай этнічнай меншасці, якая стагоддзямі пражывае на Падляшшы і захоўвае мову, культуру, традыцыі, развівае адукацыю. Дзейнасць беларусаў Польшчы — прыклад для ўсіх нас, матывацыя і вера, што мы зможам аднавіць беларускасць і ў Беларусі. Беларусы ў Падляскім ваяводстве знайшлі тут прытулак і дапамогу з боку мясцовых улад. І гэты візіт вырашыў некаторыя важныя пытанні, якія паўстаюць тут перад дыяспарай».
Падчас візіту на Падляшша кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовых ўладаў, кіраўніцтвам школы і ліцэя з беларускай мовай навучання, урачыста адкрылі беларускі фестываль «Тутака», наведалі гістарычна важныя для беларусаў мясціны.

Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у канферэнцыі Новая Беларусь 2023
6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць канферэнцыю Новая Беларусь 2023.
Мы збярэм на адной пляцоўцы палітычных лідараў і грамадзянскія ініцыятывы, прадпрымальнікаў і экспертаў, журналістаў і актывістаў. Разам мы абмяркуем нашыя поспехі і няўдачы, бачанне Беларусі нашай мары і галоўнае – тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю.
Каб прыняць удзел у Канферэнцыі, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/UwDTVLGJhyZKM8zx9.
Адказы на заяўкі будуць дасланыя да 26 ліпеня, але з-за абмежаванай колькасці ўдзельнікаў мы не зможам ухваліць іх усе.

Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для ўзгаднення кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пройдуць 2-3 жніўня
Гэта пацвердзіў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Рашэнне аб правядзенні слуханняў кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла 22 чэрвеня.
Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе трымаць справаздачу перад Каардынацыйнай Радай, якая агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.