«Не кожны, знаходзячыся ў руках катаў, здолее быць настолькі бескампрамісна шчырым»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык павіншавала палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк з днём нараджэння:
«Перад бандытамі — не ўстаю» — далёка не кожны з нас здольны сказаць такое ў твар лукашэнкаўскім ілжэсуддзям. Не кожны, знаходзячыся ў руках катаў, здолее быць настолькі бескампрамісна шчырым. А Паліна — змагла. І, відавочна, працягвае гэта рабіць, — бо іначай як патлумачыць, што яе зноў і зноў змяшчаюць у ШЫЗА, спрабуюць зламаць новымі і новымі пакараннямі. А яна трывае, яна, як піша ў лісце, «чакае вясну».
Я да глыбіні душы кранутая тым, як яна, як Ксенія Луцкіна і іншыя нашыя жанчыны, з якімі рэжым «не ваюе», вытрымліваюць такі цяжар, для якога б, здавалася, чалавек увогуле не прызначаны. Але годнасць і свабода для Паліны і такіх, як яна — перадусім.
І ў яе дзень народзінаў у мяне не паварочваецца язык жадаць ёй чагосьці, як гэта робяць на святочных застоллях. Скрозь свае горыч і гнеў я магу толькі сказаць, што яна — не забытая. Яна — не адна. Уся Беларусь — не здаецца і працягвае змагацца за яе і ўсіх іншых, хто трапіў у звярыныя лапы лукашэнкаўскага рэжыму.
Жадаю яе мужу Андрэю і іх цудоўным дзеткам веры і вытрымкі, каб дачакацца сваю цудоўную жонку і маму з гэтага нечалавечага палону.
З днём народзінаў цябе, нашая моцная, адважная, горача любімая Паліна!»
@CabinetBelarus

«У абгрунтаванні судовага рашэння пацвярджаецца, што матэрыялы ад «BYPOL» з’яўляюцца «крыніцамі, вартымі даверу»
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў рашэнне лонданскага Высокага суда адмовіць кампаніі «SYNESIS» у адмене санкцый, накладзеных на яе ў 2020-м годзе:
«Я і мая каманда вітаем рашэнне суда пакінуць у сіле рашэнне брытанскага МЗС аб накладанні санкцый на кампанію «SYNESIS», чыё праграмнае забеспячэнне «KIPOD» рэжым актыўна выкарыстоўвае для пераследу ўдзельнікаў пратэсту.
Мы задаволены, што нашая праца была выкарыстана брытанскім правасуддзем пры ажыццяўленні гэтага расследавання, і ў абгрунтаванні судовага рашэння пацвярджаецца, што матэрыялы ад «BYPOL» з’яўляюцца «крыніцамі, вартымі даверу».
Ёсць віды аказанай намі дапамогі ў гэтай справе, пра якія я не магу распавядаць, але магу запэўніць, што мы працягнем супрацоўніцтва з усімі адпаведнымі еўрапейскімі і міжнароднымі структурамі для таго, каб бандыцкі рэжым Лукашэнкі і ўсе афіляваныя з ім кампаніі і арганізацыі не толькі былі абмежаваныя ў правах ва ўсім цывілізаваным свеце, але і панеслі крымінальную адказнасць за здзейсненыя злачынствы супраць беларусаў»

«Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі»
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні:
«Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі.
<...>
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне»
Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:
https://telegra.ph/Zayava-da-prynyaccya-Sejmam-L%D1%96tvy-zakona-yak%D1%96-abmyazho%D1%9Evae-pravy-gramadzyan-Belarus%D1%96-03-22

Telegraph
Заява да законапраекта Сейма Літвы, які тычыцца міграцыйных умоў для грамадзян Беларусі
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў поўнай меры ўсведамляе, што ва ўмовах напружанай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з вайной ва Украіне, Літоўская Рэспубліка вымушана прымаць меры па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі. Разам з тым, адзначаем, што…
Forwarded from Светлана Тихановская
Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org
Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці.
Як можна адзначыць Дзень Волі?
1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org).
2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі.
3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы.
4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням.
5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org.
6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus.
Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!

Кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі знаходзяцца з працоўным візітам у ЗША
У візіце бярэ удзел кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валер Кавалеўскі, прадстаўніцы Кабінета Вольга Гарбунова і Аліна Коўшык. Падчас паездкі запланаваны шэраг сустрэч у Дзярждэпартаменце і Кангрэсе ЗША, з сенатарамі і пасламі розных дэмакратычных краін.
Сярод тэмаў, якія будуць узнятыя на сустрэчах:
▪️падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабаронцаў, палітзняволеных;
▪️прыцягненне прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці праз запуск адпаведных міжнародных механізмаў.
Адной з ключавых падзей паездкі стане Канферэнцыя Каліноўскага, якая пройдзе 23 сакавіка ў Вашынгтоне — экспертны круглы стол па тэме дэмакратычнага руху ў Беларусі і іншых краінах.
Святлана Ціханоўская — пра канферэнцыю Каліноўскага і мэту ўсёй паездкі:
«Гэта першая беларуская канферэнцыя на такім высокім узроўні ў ЗША. На канферэнцыі разам з амерыканскімі і еўрапейскімі палітыкамі мы будзем абмяркоўваць стратэгію і палітыку замежных краін у дачыненні да Беларусі. Я хачу патлумачыць, чаму ўводзіць візавыя баны супраць беларусаў — контрпрадуктыўна. Гэта толькі дапамагае рэжыму.
Беларусь патрабуе міжнароднай увагі кожны дзень, а голас беларусаў павінен быць прадстаўлены і пачуты. І мы будзем рабіць усё для гэтага»

Кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі сустрэліся з кангрэсвумен, экс-спікерам Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі
Сустрэча адбылася ў рамках удзелу кіраўніцы і прадстаўнікоў Кабінета ў Канферэнцыі Каліноўскага, якая адбылася ў Капітоліі (Вашынгтон) і была прысвечана тэме дэмакратычнага руху ў Беларусі і іншых краінах.
Падчас сустрэчы прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык падарыла кангрэсвумен Пэлосі — вядомай барацьбітцы за правы жанчын — альбом «Камера 18», які распавядае пра побыт 36 беларусак у чатырохмясцовай камеры на Акрэсціна.

«Прадстаўнікі Кабінета кантактуюць з прадстаўнікамі Сейма Літвы і ўрада з мэтай давядзення пазіцыі»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка пракаментаваў новы законапраект, прыняты Літоўскім Сеймам у першым чытанні, які прадугледжвае абмежаванні міграцыйных магчымасцяў грамадзян Беларусі:
«Неабходна гарманізаваць санкцыі ў дачыненні да ваенных агрэсараў — рэжыму Лукашэнкі і Расійскай Федэрацыі — і закрыць для іх існуючыя сёння магчымасці для абыходу санкцый.
Але абсалютна няправільна прымяняць у дачыненні да простых беларусаў тыя ж гуманітарныя абмежаванні, якія прымяняюцца ў дачыненні да расіян.
Мы таксама адзначаем важнасць захавання камунікацыі паміж грамадзянамі краін, важнасць захавання гуманітарных кантактаў, што будзе перашкаджаць ізаляцыі беларускага грамадства.
Цяпер прадстаўнікі Кабінета кантактуюць з прадстаўнікамі Сейма Літвы і ўрада з мэтай давядзення пазіцыі аб неабходнасці пазбегнуць пагаршэння ўмоў для ўезду або знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі Літвы. Мы спадзяемся на тое, што ў другім чытанні ў парламенце дэпутаты Сейма Літвы ўлічаць і меркаванне беларусаў па ацэнцы дадзенай сітуацыі»
Поўны каментар чытайце па спасылцы.

Telegram
Беларусь головного мозга
«Нельзя подходить одинаково к введению санкций для граждан России и Беларуси». Павел Латушко – о санкциях и законопроекте Сейма Литвы
Руководитель НАУ и представитель Объединенного переходного кабинета по транзиту власти Павел Латушко в эксклюзивном комментарии…

Дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі сустрэлася са спікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевінам Макарці
На сустрэчы нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі, Вольга Гарбунова і Аліна Коўшык распавялі спікеру Макарці пра актуальную сітуацыю ў Беларусі.
Асобнай тэмай размовы стала пытанне аб абнаўленні Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, які на заканадаўчым узроўні рэгулюе падтрымку ЗША беларускім праваабарончым і іншым няўрадавым арганізацыям, палітзняволеным, незалежным СМІ.
Прывядзенне Акта аб дэмакратыі ў Беларусі ў адпаведнасць з актуальнай сітуацыяй дазволіць зрабіць дапамогу ЗША беларускаму дэмакратычнаму руху і грамадзянскай супольнасці больш эфектыўнай.

«Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага
Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка ўзгадала
«Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе.
Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай».
Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская
Выступ Святланы Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага ў Вашынгтоне, 2023 - Святлана Ціханоўская
«Паважаная спікерка Эмерыта Пелосі, Жыгімантас Павілёніс, Паважаныя госці і спікеры, Змагары за свабоду з усяго свету, Дарагія сябры свабоднай Беларусі, Сёння сапраўды знакавы і гістарычны дзень. Канферэнцыя Каліноўскага праходзіць тут, у Вашынгтоне, у будынку…
Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларускага сцяга над ратушай Бостана
Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША.
Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча.
На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных дыскусій па Беларусі ў акадэмічным асяродку.
Таксама кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета наведаюць Бостан, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай, у мітынгу да Дня волі і сустрэчы з беларускай дыяспарай.

Сацыяльныя праблемы беларусаў — у павестцы дня рабочай паездкі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў ЗША
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова сустрэлася з прадстаўніцамі Бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працоўных адносін Дзярждэпартамента ЗША Эрыкай Веберытэ і Аляксандрай Кантонэ.
Гарбунова распавяла пра ўмовы, у якіх утрымліваюцца ў беларускіх турмах палітзняволеныя і абмеркавала з амерыканскім бокам аказанне падтрымкі палітвязням і іх сем’ям.
Тэму палітзняволеных прадстаўніца па сацыяльных пытаннях узняла таксама на сустрэчы з сенатарам ЗША Джын Шэйхін.
Правы беларускіх рабочых, прымусовую працу ў беларускіх калоніях і дапамогу палітзняволеным абмеркавалі Святлана Ціханоўская, Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі на сустрэчы з кіраўніцай Бюро па міжнародных пытаннях працы Дзярждэпартамента ЗША Ціяй Лі, якая раней ужо выступала з заявай у абарону правоў беларускіх рабочых.

У Дзень Волі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі віншуе беларусаў са святам і заклікае міжнародную супольнасць падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе за незалежнасць і суверэнітэт
«Аб’яднаны Пераходны Кабінет віншуе ўсіх беларусаў з іх святам нацыянальнай годнасці - Днём Волі.
Нягледзячы на складаны лёс першай беларускай дзяржавы, які не даў замацавацца яе прынцыпам на тэрыторыі Беларусі, імпульс да нацыянальнага самавызначэння і нацыянальна-культурнага развіцця, закладзены ў тых драматычных падзеях пачатку 1918 г., аказаўся дастатковым для таго, каб назаўсёды запэўніць будучыню беларускага народа як незалежнай еўрапейскай нацыі.
Сёння Беларусь, як і сто гадоў таму, пражывае новы трагічны этап сваёй гісторыі. Падкрэслена антынацыянальная палітыка, якую дэманструе сённяшні акупацыйны рэжым, паказвае яго чужасць інтарэсам беларускай дзяржавы і нацыянальна-культурным памкненням саміх беларусаў.
Рашуча асуджаючы ваенную агрэсію супраць Украіны і звяртаючы ўвагу на неабходнасць захавання норм міжнароднага права, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі звяртаецца да сусветнай супольнасці з заклікам усімі спосабамі падтрымаць дзеянні па абароне незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы»
Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:
https://telegra.ph/Zayava-z-nagody-105-goddzya-zasnavannya-Belaruskaj-Narodnaj-Rehspubl%D1%96k%D1%96-03-24

Заява з нагоды 105-годдзя заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі
Ушаноўваючы памяць пра слаўную старонку беларускай гісторыі, заяўляючы пра гістарычную пераемнасць волі да заснавання ўласнай беларускай дзяржаўнасці і ўсталявання нацыянальнай краіны за часамі паўстання Беларускай Народнай Рэспублікі і цяперашніх волі і…
Forwarded from Светлана Тихановская
«Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі
Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
https://youtu.be/vKnS-M35Y_w

YouTube
«Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі
Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
Як адсвяткаваць Дзень Волі – глядзіце на сайце standwithbelarus.org
Як адсвяткаваць Дзень Волі – глядзіце на сайце standwithbelarus.org
Forwarded from Светлана Тихановская
План Маршала, стыпендыі для беларусаў і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Як прайшоў візіт Ціханоўскай у Бостан?
Учора Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наведала Бостан. Там яны былі ў Гарвардскім універсітэце, удзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі.
Асноўныя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчаў і выступаў:
– Стварэнне беларускай праграмы ў Гарвардзе, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Ціханоўская прапанавала, каб адна з гэтых стыпендый мела імя Алеся Бяляцкага.
– План Маршала. Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што План Маршала быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. І зараз новы План Маршала неабходны для Беларусі.
– Прыцягненне рэжыму да адказнасці. Падчас двухбаковай сустрэчы з Рабертай Метсолай абмеркавалі рэалізацыю рэзалюцыі Еўрапарламента, прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю.
– Супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным медыям і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Forwarded from Павел Латушка
Беларусь адраджаецца з герояў
Павел Латушка прыняў удзел у масавым маршы беларусаў у Варшаве, прысвечаным Дню Волі, і выступіў на мітынг-канцэрце.
https://youtu.be/2nUKTjbUmto
Мы павінны выканаць свой гістарычны абавязак. Цяпер наш час вырашаць лёс Беларусі. Мы павінны захаваць краіну. І мы вернемся, абавязкова вернемся ў вольную, незалежную Беларусь.
Краіна адраджаецца з герояў. Сёння нашымі героямі з'яўляюцца тыя, хто праліваюць кровь на ўкраінскай землі - беларускія хлопцы і дзяўчаты. Нашымі героямі з'яўляюцца беларускія партызаны, якія змагаюцца ўнутры Беларусі. Нашымі героямі з'яўляюцца тыя, хто ў турмах пакутуюць за нас з вамі.
Калі ў нацыі ёсць героі, значыць, у нацыі ёсць будучыня. У Беларусі ёсць свае героі.
Я мару. Я веру. Я ўпэўнены, што мы зробім сваю справу і нашая Беларусь будзе жыць вечна!
Жыве Беларусь!
Са святам Дня Волі, беларусы!

Мы павінны выканаць свой гістарычны абавязак. Цяпер наш час вырашаць лёс Беларусі. Мы павінны захаваць краіну. І мы вернемся, абавязкова…