Forwarded from Светлана Тихановская
Падпісвайцеся на канал Вольгі Гарбуновай – клопат.бай
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Воля Гарбунова запусціла канал свайго прадстаўніцтва клопат.бай. Там будуць з’яўляцца навіны пра дзейнасць Кабінета па сацыяльных напрамках і ўздымацца тыя праблемы і сацыяльныя пытанні, з якімі штодзённа сутыкаюцца беларусы і беларускі. Прыярытэтным напрамкам гэтай дзейнасці ёсць і будзе падтрымка палітвязняў і іх сем'яў, а таксама абмеркаванне ў міжнародных арганізацыях механізмаў спынення рэпрэсіяў, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх рэпрэсаваных.
У канале ёсць магчымасць зваротнай сувязі. Кожны і кожная змогуць задаць сваё пытанне, падзяліцца праблемай ці важнай інфармацыяй. Падпісвайцеся на клопат.бай, падтрымлівайце канал Волі, а што важней за ўсё – падтрымлівайце адно аднаго і тых, каму цяжка. Нянавісці павінна станавіцца менш, а дабра – больш, каб яно нарэшце перамагло.

Супрацоўнiцтва «Байпол» з Палком імя Кастуся Каліноўскага
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў заявіў пра пачатак супрацоўніцтва з Палком імя Кастуся Каліноўскага:
«З мэтай аб’яднання і ўзмацнення сілавога патэнцыялу беларускіх дэмакратычных сіл мы сфармавалі з чальцоў «Байпола» i удзельнікаў плана «Перамога» баявую адзінку «Атам» у шэрагах Палка iмя Кастуся Каліноўскага.
Атрад названы ў гонар Васіля Грудовіка, нашага байца з пазыўным «Атам», які загінуў у баях за Украіну ў 2022 годзе.
У рамках гэтага супрацоўніцтва нашыя ваяры будуць прымаць удзел у баявых аперацыях па вызваленнi Украіны ад расійскiх захопнiкаў, атрымлiваць неабходны вопыт для рэалiзацыi плана «Перамога».
Зараз «Байпол» рыхтуе наступную групу байцоў для ўзмацнення шэрагаў атрада «Атам».
@CabinetBelarus

«Дзякуй за падтрымку. Але час дзейнічаць!»
Зварот Паўла Латушкі да заходніх палітыкаў у сувязі з прысудамі, вынесенымі яму, Святлане Ціханоўскай і сябрам Каардынацыйнай Рады
«Сёння рэжым Лукашэнкі завочна прыгаварыў мяне да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Святлану Ціханоўскую – да 15 гадоў. Я пачуў шмат слоў падтрымкі, даў дзясяткі каментароў беларускім і замежным СМІ, і гэта вельмі важна – ведаць, што ні беларусам, ні цывілізаванаму свету па-ранейшаму не ўсё адно на чарговае беззаконне рэжыму Лукашэнкі.
Так, гэта віртуальныя тэрміны. Гэта не сапраўдны суд.
Але гэты несапраўдны суд па-сапраўднаму трымае ў турме Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара і Дашу Лосік, Сцяпана Латыпава, Валерыю Касцюгову, Анджэя Пачобута, Аксану Зарэцкую, Насту Лойку, Наталлю Дуліну, Ягора Лебядка, Мікалая Брэдзелева, Кацярыну Андрэеву... і яшчэ тысячы, тысячы беларусаў і беларусак, незаконна асуджаных па палітычных матывах.
Таму я ўдзячны за кожнае слова падтрымкі, і зараз гэта ўжо хутчэй зварот да заходніх партнёраў – але падтрымка патрэбна не на словах, а на справе.
Карыстаючыся рэзанансам вынесенага прысуду, я звяртаюся сёння да ўрадаў, чыноўнікаў і палітыкаў краін ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін цывілізаванага свету з канкрэтнай просьбай.
Падтрымайце тысячы беларускіх палітвязняў канкрэтнымі і рашучымі дзеяннямі. Я заклікаю:
1) увесці максімальна жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і гарманізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі;
2) цалкам закрыць для рэжыму Лукашэнкі грузавыя зносіны з ЕС;
3) узбудзіць, нарэшце, крымінальныя справы супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі і прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
4) пачаць працу над стварэннем спецыяльнага трыбунала ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за сістэматычныя, масавыя парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў.
Вось падтрымка, якая нам усім неабходна сёння. Падтрымка нашай барацьбы – барацьбы за свабоду – якая па-сапраўднаму дапаможа нам перамагчы. Час дзейнічаць!»

🌷Павел Латушка — пра беларусак і Міжнародны дзень жанчын:
«Для мяне сённяшні дзень – пра моц і гонар, пра годнасць і роўнасць, пра свабоду, пра незалежнасць і пра барацьбу за іх. Жаночую барацьбу.
Беларускія жанчыны сваім прыкладам паказваюць усяму свету, чаго яны вартыя, на што яны здольныя і чаму «слабы пол» і іншыя замшэлыя стэрэатыпы павінны сысці ў нябыт.
Мой вялікі гонар працаваць сёння побач са Святланай Ціханоўскай, Алінай Коўшык, Вольгай Гарбуновай і разам з тысячамі неверагодных беларусак – каб наблізіць новую Беларусь, дзе роўнасць і годнасць, свабода і незалежнасць аднолькава належаць кожнаму і кожнай.
Дзякуй вам, беларускі!»

🌷У Міжнародны дзень жанчын Валер Кавалеўскі кажа пра значэнне гэтай даты і віншуе беларусак:
«Гэтае свята толькі супадае з пачаткам вясны, але яно пра правы жанчын і пра іх дасягненні, нягледзячы на няроўнасць, якая захоўваецца ў тым ліку ў Беларусі.
Мяне выгадавалі маці і бабуля, мне давялося шмат працаваць з жанчынамі — выдатнымі прафесіяналамі, калегамі, кіраўніцамі. Дагэтуль думаю, што мне пашанцавала ісці па жыцці побач з жанчынамі, якія ведаюць, як дамагацца выніку, умеюць навучыць, могуць давяраць, а не канкураваць. І мая гісторыя — не ўнікальная. Жанчыны, у асаблівасці беларускі — гэта прыклад упартасці і знаходлівасці, веры ў поспех, эмпатыі. 2020 год выразна паказаў, колькі наш народ можа дасягнуць, калі на першае месца выходзяць жанчыны.
Я віншую беларусак са святам і жадаю, каб сапраўдная вясна хутчэй вярнулася ў Беларусь. Каб у вызваленай і абноўленай Беларусі роўнасць правоў жанчын і іх асабістая свабода былі не толькі ў законах і віншаваннях, але сталі нормай і рэальнасцю»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў здзейсніў рабочую паездку ў Брусэль
Падчас паездкі Азараў правёў шэраг закрытых сустрэч з прадстаўнікамі арганізацый ЕС, дзейнасць якіх адпавядае профілю прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
У рамках паездкі Азараў наведаў Місію дэмакратычнай Беларусі і сустрэўся з яе кіраўніком Уладзімірам Астапенкам. На сустрэчы абмяркоўвалася дапамога, якую можа аказаць Місія ў справе наладжвання больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж прадстаўніцтвам па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета і адпаведнымі еўрапейскімі структурамі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вырашэнне праблемаў беларусаў і падтрымка платформы збору доказаў. Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў і міністрам па справах Еўропы
Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Джэймсам Клеверлі і міністрам па справах Еўропы Леа Докерці.
Ціханоўская заклікала міністраў звярнуць увагу на сітуацыю з беларусамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Яны актыўна збіраюць дапамогу для Украіны, удзельнічаюць ва ўсіх акцыях, але зараз многія сутыкнуліся з праблемай дакументаў. Неабходна, каб яны мелі магчымасць аднаўляць свае дакументы і віды на жыхарства ў Вялікабрытаніі, не вяртаючыся ў Беларусь. Таксама папрасіла, каб Вялікабрытанія выдавала візы беларусам, нягледзячы на ўсе складанасці.
Абмяркоўвалі падтрымку Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, якая ўжо сабрала больш чым 15 тысячаў дакументаў. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна, каб Лукашэнка не пазбег адказнасці не толькі за ваенныя злачынствы, але таксама і за злачынствы супраць чалавечнасці.

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ўхваліў стратэгію эканамічнага ціску на рэжым і яго «гаманцы»
Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, які прызначаны адказным за арганізацыю работы па санкцыйным ціску ў рамках новай стратэгіі, што атрымала назву «Эканамічны прымус», адзначыў:
«Сёння мы выпрацавалі адзіны падыход у палітыцы санкцыйнага ціску на рэжым. Кабінет атрымаў праграмны дакумент па пытаннях санкцый, якім змогуць кіравацца ў сваёй паўсядзённай працы прадстаўнікі Кабінета.
Нягледзячы на тое, што мы працуем па розных напрамках ціску, да сённяшняга часу такая стратэгія не была прынята. Але цяпер мы маем гэтую стратэгію, і будзем гучаць на міжнародных пляцоўках адзіным голасам»
Падрабязней пра стратэгію і вызначаных ёй напрамках санкцыйнага ціску — у прэс-рэлізе:
https://telegra.ph/Prehs-rehl%D1%96z-da-prynyaccya-Pastanovy-Ab-pracyagu-raboty-pa-sankcyjnym-c%D1%96sku-03-09

Forwarded from Народное Антикризисное Управление
Адукацыйная праграма ў межах кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»
Пачынаецца набор удзельнікаў на пілотную адукацыйную праграму кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі».
Праграма навучання мае на мэце прафесійную падрыхтоўку будучых дзяржаўных служачых. У ёй можа прыняць удзел любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля зменаў у Беларусі.
Кампанія «Кадравы рэзерв» накіравана на падрыхтоўку кадраў і ўключае ў сябе адукацыйны кампанент, які складаецца з навучальных курсаў і дысцыплін.
Старт навучання ў межах першай адукацыйнай праграмы: 3 красавіка 2023 года. Працягласць праграмы: 60 акадэмічных гадзін. Форма заняткаў: анлайн. Набор у кампанію «Кадравы рэзерв» ідзе пастаянна, але на першую навучальную праграму набор завершыцца 19 сакавіка.
У вас ёсць магчымасць стаць удзельнікам адукацыйнай пілотнай праграмы, калі вы далучыцеся да кампаніі «Кадравы рэзерв», запоўніўшы анкету на сайце.
Каманда праекта «Кадравы рэзерв» таксама падрыхтавала інфармацыйнае відэа аб праграме: https://youtu.be/0xzrhMTGizY

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала прысуд Наталлі Дулінай:
«Такія людзі, як Наталля, такія прысуды, як ёй сёння далі, — яны моцна падсвечваюць розніцу паміж тымі, хто прагне пераменаў, і тымі, хто стаў іх тормазам. Прысуд, пра які мы сёння даведаліся, выкрывае рэжым лепш за любое судовае расследаванне, так што злачыннасць і помслівасць улады робяцца відавочнымі для ўсіх. На адну з лепшых выкладчыц-італьяністак Беларусі супрацоўнікі РАУСа — якія часцяком ні на адной мове свету правільна гаварыць не ўмеюць — складаюць пратакол за дробнае хуліганства, на далікатную жанчыну — кідаюць шэсць сілавікоў для затрымання, на прынцыповага інтэлектуала — заводзяць крыміналку за “парушэнне грамадскага парадку” і даюць тры з паловай гады зняволення тыя, хто амаль цалкам знішчыў прававую сістэму ў Беларусі.
Наталля Дуліна — гэта прыклад няскоранасці і годнасці для мяне асабіста, і, пераканана, для многіх беларусаў. І мы не спынімся, пакуль яе крыўдзіцелі, злачынцы, якія прыкрываюцца судзейскай мантыяй ці службовай формай не атрымаюць належнага пакарання. Мы працягнем ціснуць на рэжым усімі даступнымі нам спосабамі, каб Наталля і ўсе іншыя асуджаныя па палітычных матывах выйшлі на волю»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык здзейсніла працоўную паездку ў Рыгу
Падчас візіту ў МЗС Латвіі яна сустрэлася з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам. На сустрэчы былі абмеркаваны:
▪️дапамога ў легалізацыі беларусам, якія ўцяклі ад пераследу рэжыму;
▪️падтрымка беларускіх дзеячаў культуры і двухбаковае супрацоўніцтва;
▪️падтрымка беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Латвіі, у т.л. магчымасць атрымліваць стыпендыі ў Рыжскай школе права;
▪️садзейнічанне працы беларускай дыяспары;
▪️праблемныя пытанні з выдачай візаў беларусам;
▪️адкрыццё прасторы ў Рызе для беларускіх мерапрыемстваў.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Захапляюся тым, як ты, застаючыся за кратамі, ствараеш новы свет для свайго сына і іншых беларускіх дзяцей»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык павіншавала палітзняволенага Андрэя Скурко з днём нараджэння:
«Дарагі Андрэй! У гэты дзень табе так асабліва не хапае ўсіх тых рэчаў, якія падаюцца нам у дзень народзінаў звыклымі — торта, віншаванняў, блізкіх, абдымкаў…
Захапляюся тым, як ты натхняеш нас, застаючыся за кратамі, тым, як ты ствараеш новы свет для свайго сына і іншых беларускіх дзяцей.
Ты — прыклад сучаснага героя, які змяняе рэчаіснасць. Ад усяго сэрца жадаю табе як мага хутчэй стаць вольным, прытуліць свайго сына і жонку.
У гэты дзень кожны з нас можа падтрымаць Андрэя, прачытаўшы яго кніжку пра барсучка сваім дзецям або паказаўшы на канале «Бэйбус» мульцікі паводле гэтай кнігі. Можна набыць яе і падараваць сябрам. Можна напісаць словы падтрымкі яго блізкім ці самому Андрэю. Зараз — час салідарнасці»

«Кадравы рэзерв для новай Беларусі» – далучыцца можа кожны беларус
Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч заявіў пра запуск кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі». Для таго, каб дзяржаўная сістэма паспяхова функцыянавала пасля пераменаў, пад эгідай Кабінета пройдуць стажыроўкі ў краінах ЕС, у якіх прымуць удзел будучыя дзяржаўныя служачыя. Яны зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы.
Цяпер аб’яўлены набор удзельнікаў на пілотную адукацыйную праграму гэтай кампаніі. Далучыцца можа любы грамадзянін Беларусі, які мае жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля зменаў у Беларусі.
Навучанне пачнецца 3 красавіка 2023 года. Іншыя падрабязнасці тут.

Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч заявіў пра запуск кампаніі «Кадравы резерв для новай Беларусі»
🔘Кадравы резерв адказвае на пытанне: як будзе функцыянаваць дзяржаўная сістэма пасля пераменаў?
🔘Праз стажыроўкі ў краінах ЕС…

«Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей»
Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова абвясціла аб стварэнні платформы для аказання дапамогі палітзняволеным, іх сем'ям і іншым уразлівым сацыяльным групам беларускага грамадства, якая будзе дзейнічаць па прынцыпе «аднаго вакна».
Вольга Гарбунова распавяла пра тое, чаму яна вырашыла адчыніць «адно вакно»:
«Я памятаю як гэта — выйсці з зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі. Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі. Падобныя пачуцці перажываюць іх сем'і.
З 2020 года шмат арганізацый і ініцыятыў уключаны ў дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Аднак мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, мы не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, мы не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру, якую дзесяцігоддзямі выбудоўвалі недзяржаўныя арганізацыі. Арганізацыі, фонды часта працуюць вельмі адасоблена, не ведаюць аб рэсурсах адзін аднаго. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Нашае рашэнне - стварэнне аператыўнага і інклюзіўнага інфармацыйнага рэсурсу, які збярэ ўсю даступную актуальную інфармацыю пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з рознымі сацыяльнымі праблемамі»
Вольга Гарбунова запрашае запоўніць анкету не толькі прадстаўнікам ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тым, хто карыстаўся іх дапамогай.
Акрамя таго, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях запрашае ў сваю каманду валанцёраў: тэхнічных спецыялістаў (back end i front end, ux/ui дызайн), спецыялістаў па маркетынгу, капірайтараў, перакладчыкаў — пішыце на пошту v.harbunova@by.social
з пазнакай «валанцёрства» ў тэме ліста.
Падрабязней — на старонцы прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях у Інстаграме.

«Мы гатовыя да канструктыўнага супрацоўніцтва»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі — аб прыняцці Рэгламенту і абранні спікераў Каардынацыйнай Рады:
«Першыя крокі заўсёды самыя складаныя, таму заслугоўвае высокай адзнакі і павагі, што новы склад Каардынацыйнай Рады дамогся выніку, і працяглыя абмеркаванні прывялі да рашэнняў, якія даюць магчымасць распачаць супрацоўніцтва.
Ад імя Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі я віншую делагатаў з прыняццем Рэгламенту і абраннем лідараў Каардынацыйнай Рады – Андрэя Ягорава і Алены Жываглод. Зычу ім плённай дзейнасці на лёсавызначальным этапе гісторыі нашай краіны.
Мы гатовыя да сумеснага вызначэння правіл узаемадзеяння Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады і да канструктыўнага супрацоўніцтва. Перакананы, што разам мы дасягнем большага прагрэсу ў вызваленні Беларусі ад дыктатуры і дэмакратызацыі нашай краіны»

Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень Канстытуцыі. Канстытуцыі, якую за апошнія 28 гадоў некалькі разоў незаконна перапісвалі. Канстытуцыі, чые артыкулы сістэматычна парушаў рэжым, акрамя, хіба што, артыкула 20: Мінск – сталіца Беларусі. Канстытуцыі, якая ўжо даўно страціла свой сэнс.
Нажаль, сёння не той дзень, з якім можна павіншаваць, але той, калі можна нагадаць сабе, як шмат мы з вамі ўжо зрабілі на шляху да вяртання сваіх канстытуцыйных правоў. І як шмат нам яшчэ давядзецца зрабіць, каб усе законы нашай краіны працавалі і абаранялі беларусаў, а не станавіліся інструментам для рэпрэсій супраць народа.
У дэмакратычных сілаў ужо ёсць бачанне таго, як павінна выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі. Нашая задача – не проста новая кніжка з наборам словаў, якім кожны чыноўнік зможа пагрэбаваць дзеля ўласных інтарэсаў. Нашая задача – вярнуць гэтаму дакументу значнасць. Падрыхтаваць такую Канстытуцыю, якая стане абаронай ад дыктатуры, гарантуе кожнаму чалавеку правы і свабоды, а таксама ўсталюе дэмакратычныя стрымкі і процівагі. І сёння я хачу прапанаваць кожнаму далучыцца да абмеркавання праекта Канстытуцыі новай Беларусі на сайце: kanstytucyja.online.
Я ведаю, што дэмакратычныя перамены ў нашай краіне непазбежныя, як бы моцна рэжым ні спрабаваў пераканаць нас у адваротным. Прама цяпер мы з вамі набліжаем той час, калі Беларусь стане свабоднай дэмакратычнай краінай.
Жыве Беларусь!»

«На сённяшні дзень кожны, хто выступае за змякчэнне або зняцце санкцый з рэжыму — наўмысна ці не — працуе на рэжым дыктатара і яго крамлёўскіх гаспадароў»
У новым відэа намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка тлумачыць, у чым заключаецца маніпулятыўнасць аргументаў лабістаў Лукашэнкі, якія заклікаюць да зняцця санкцый з калійнага бізнэсу.
Таксама Павел Латушка распавядае пра прынятую Аб'яднаным Пераходным Кабінетам стратэгію «Эканамічны прымус», накіраваную на ўзмацненне санкцый супраць рэжыму і недапушчэнне іх абыходу.
Глядзіце відэа па спасылцы:
https://www.youtube.com/watch?v=IN2_cS2vOj0

YouTube
Калийные сказки — отменят ли санкции на беларуский калий?
Павел Латушко подробно разбирает 5 сказок режима Лукашенко и его лоббистов, призывающих снять санкции с беларуского калия.
Сказка первая: могут ли санкции на беларуский калий угрожать продовольственной безопасности и вызвать мировой голод?
Сказка вторая:…

«Сітуацыя ў Беларусі не сышла на другі план, а наадварот, знаходзіцца на парадку дня ў ЕС»
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка пракаментаваў Рэзалюцыю па Беларусі, прынятую Еўрапейскім парламентам 15 сакавіка, і звярнуў увагу на яе найбольш важныя моманты:
«Упершыню на міжнародным узроўні адбылося прызнанне факта здзейсненых злачынстваў супраць чалавечнасці ў Беларусі.
Як раней заключыла Камісія міжнароднага права ААН, злачынствы супраць чалавечнасці ствараюць пагрозу глабальнаму міру, таму ў міжнароднай супольнасці ўзнікае маральны абавязак неадкладна прыняць увесь спектр мер, каб спыніць гэтыя злачынствы і пакараць адказных за іх. І Еўрапарламент у сваёй Рэзалюцыі не проста ўказвае на неабходнасць усебаковага расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, а пералічвае канкрэтныя механізмы, якія міжнародная супольнасць мае задзейнічаць для гэтага.
У гэтым кантэксце важна адзначыць, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет будзе дамагацца таго, каб адказныя за злачынствы прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі былі асуджаныя ў рамках міжнароднага трыбунала.
Таксама важна, што еўрадэпутаты прызнаюць працяглую інтэграцыю Расіі і Беларусі — працэсам фактычнай акупацыі.
Для нас было істотна ўбачыць і адзінства пазіцый Еўрапарламента і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адносна неабходнасці далейшага санкцыйнага ціску.
Акрамя таго, еўрадэпутаты наўпрост асудзілі:
- рэпрэсіі беларусаў і нацыянальных меншасцяў у РБ;
- затрыманні і вынясенне палітычна матываваных прысудаў прадстаўнікам нацыянальных меншасцяў і лідарам дэмакратычнага руху Беларусі;
- пераслед прафсаюзаў;
- прыняты рэжымам закон, які дазваляе пазбаўляць беларускага грамадзянства асоб, што пражываюць за мяжой;
- удзел Беларусі ў неабгрунтаванай і несправакаванай агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны;
- візіты высокапастаўленых асоб з ЕС у Мінск, якія ставяць пад сумнеў адназначнае непрызнанне Еўрапейскім саюзам рэжыму Лукашэнкі;
- нядаўняе рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта дазволіць беларускім спартоўцам удзельнічаць у кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы пад нейтральным сцягам.
Мы ўдзячныя еўрадэпутатам за заклік да палітычнага дыялогу з прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусі з мэтай супрацоўніцтва, што азначае далейшае міжнароднае прызнанне суб'ектнасці структур беларускага дэмакратычнага руху.
Прыняцце гэтай рэзалюцыі сведчыць аб тым, што сітуацыя ў Беларусі не сышла на другі план, а наадварот, знаходзіцца на парадку дня ў ЕС, як адно з ключавых пытанняў рэгіянальнай бяспекі»