Ізаляцыя рэжыму, адкрытасць для беларускага грамадства
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчы з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім.
Падчас сустрэчы з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам:
▪️ абмеркаваныя магчымасці дадатковага фінансавання праектаў этнічнай меншасці і беларускай дыяспары, якія рэалізуюцца Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку;
▪️ атрымана папярэдняя згода па магчымасці падтрымкі стажыровак для настаўнікаў беларускай мовы з бюджэту Падляскага ваяводства;
▪️ дамовіліся аб сустрэчы з Бруселі ў прадстаўніцтве Падляскага ваяводства для абмеркавання магчымасцей выкарыстання еўрапейскіх сродкаў на патрэбы беларускай дыяспары, якая пражывае на Беласточчыне.
Лукаш Пракорым падкрэсліў, што важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але аказваць падтрымку беларускаму грамадству і дэмакратычным сілам Беларусі. Маршалак адзначыў, што дэмакратычная Беларусь мае непасрэдны ўплыў на бяспеку Польшчы.
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім дамовіліся аб разглядзе магчымасці далучэння Беластока да сеткі гарадоў The International Cities of Refuge Network (ICORN), якія аказваюць дапамогу ахвярам рэжыму, перадусім дзеячам культуры, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, вымушаным пакінуць свае краіны ў сувязі з рэпрэсіямі;
Тадэвуш Трускаляскі выказаў гатоўнасць спрыяць у дапамозе палітзняволеным беларусам, якія пакідаюць Беларусь пасля адбыцця пакарання ў беларускіх турмах, а таксама ў забеспячэнні іх часовым пражываннем у Беластоку да вырашэння пытанняў іх легалізацыі.
Таксама падчас сустрэчы было вырашана пытанне аб фінансаванні выдання кнігі «Імёны свабоды» Уладзіміра Арлова з бюджэтных сродкаў горада.
@CabinetBelarus

«Людзі з моцнай нацыянальнай ідэнтычнасцю не могуць быць прыгнечаныя»
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык наведалі Антверпен, які знаходзіцца ў Фландрыі – адным з адміністрацыйных рэгіёнаў Бельгіі. У гэтым годзе Бельгія старшынствуе ў Радзе Еўрасаюза, Фландрыя ў межах гэтага старшынства адказвае за пытанні культуры. У Антверпене праходзіць нефармальная сустрэча міністраў культуры краін ЕС, а заўтра адбудзецца Рада міністраў культуры ЕС.
Кіраўніца Кабінета заклікала міністраў культуры краін ЕС дапамагчы беларусам у захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці:
«Сёння Расія і яе марыянетачны рэжым у Мінску робяць усё магчымае, каб сцерці нашую нацыянальную ідэнтычнасць і знішчыць усё, што звязвае нас з Еўропай. Кнігі па гісторыі перапісваюцца. Нацыянальных герояў называюць здраднікамі. Пісьменнікаў і музыкаў, якія адмаўляюцца прытрымлівацца "новай лініі", называюць "экстрэмістамі". Самыя таленавітыя былі кінуты ў турмы або былі вымушаны бегчы. Нават размаўляць на беларускай мове стала злачынствам!
Яны спадзяюцца, што мы здадзімся, што мы адмовімся ад барацьбы за нашую еўрапейскую мару. Але гэтага ніколі не адбудзецца. Наша культура – гэта наша наймацнейшая сакрэтная зброя і звышсіла. Людзі з моцнай нацыянальнай ідэнтычнасцю не могуць быць прыгнечаныя. Вы як міністры культуры таксама можаце падтрымаць нашу барацьбу».

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Людзі з моцнай нацыянальнай ідэнтычнасцю не могуць быць прыгнечаныя» Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык наведалі Антверпен, які знаходзіцца ў Фландрыі – адным з адміністрацыйных рэгіёнаў…
Святлана Ціханоўская перадала карціну Алеся Пушкіна ў дар фламандскаму ўраду
Яна была ўручаная міністру-прэзідэнту Фландрыі Яну Ямбону падчас сустрэчы міністраў культуры краін ЕС
Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Карціна Алеся Пушкіна “Беларускае сонца” сімвалізуе барацьбу нашага народа за свабоду.
Каркас карціны Алесь зрабіў са старых дошак – з плота ў сваёй вёсцы Бобр. Беларускі нацыянальны сцяг заўсёды быў у доме Алеся ў Бобры, пакуль у лютым 2021 года не пачаліся масавыя рэпрэсіі і міліцыя не зняла сцяг у адсутнасць мастака. Мы не можам вярнуць жыццё Алеся, але мы павінны вярнуць наш сцяг яго дому і нашай Радзіме.
Прыміце гэты падарунак як сімвал нашага сяброўства і нашай падзякі за вашую падтрымку беларусаў.
Алесь прымаў актыўны ўдзел у беларускім руху нацыянальнага адраджэння. Ён працягваў быць стрэмкай у воку рэжыму, таму што яго мастацтва казала праўду.
Летась у ліпені Алесь Пушкін памёр як палітвязень у руках рэжыму. Я адчуваю, што частка нас памерла разам з ім. Але я таксама адчуваю, што мы павінны працягнуць ягоную спадчыну. Калі мы не будзем дзейнічаць зараз, загіне яшчэ больш палітычных зняволеных».
Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Карціна “Беларускае сонца” напісаная ў 2011 годзе. Яе перадача фламандскаму ўраду спрыяе захаванню памяці пра нашага выбітнага мастака Алеся Пушкіна і сімвалізуе яднанне нашай культуры з культурай сям’і еўрапейскіх народаў. Гэта карціна пра беларускае сонца – гарбуз, які адлюстроўвае разуменне беларускага шчасця, стаўленне беларусаў да сваёй прыроды, роднай зямлі. Мы змагаемся зараз у тым ліку за тое, каб на гэтую зямлю вярнуцца. Вельмі радая, што карціна будзе выстаўляцца ў адным з музеяў і будзе даступная для шырокага кола гледачоў».

Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Радаўніцай
«Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важным, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі.
Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных ды блізкіх. Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца адняць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Мы не можам прыбрацца на могілках, прынесці кветкі, дакрануцца да крыжоў… Але, нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта!
Са святам!»

Падтрымка беларускай культуры еўрапейскімі краінамі
Падчас нефармальнай сустрэчы міністраў краін Еўрасаюза ў Антверпене кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык і намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка правялі білатэральныя сустрэчы з міністрамі культуры Літвы, Эстоніі і Харватыі.
Аліна Коўшык распавяла аб іх асноўных выніках:
«З міністрам культуры Літвы Сімонасам Кайрысам дамовіліся аб рэгулярных кантактах. Раней я ўжо сустракалася з прадстаўнікамі міністэрства на ніжэйшым узроўні. Літва – адзін з нашых асноўных партнёраў, таму камунікацыя на ўзроўні міністра мае ключавое значэнне. Спадзяюся, цяпер нашае супрацоўніцтва інтэнсіфікуецца. Мы размаўлялі пра розныя праекты, напрыклад, беларуска-літоўскія пераклады літаратуры, якімі займаюцца Сяргей Шупа і Андрэй Хадановіч. Мы лічым, што такія ініцыятывы могуць мець дзяржаўную падтрымку. Таксама мы надалі ўвагу тэме беларуска-літоўскіх адносін, патрэбе ў вывучэнні супольнай гісторыі, а таксама неабходнасці ў дапамозе беларускім культурным дзеячам, якія жывуць у Літве.
Наступная сустрэча была з міністаркай культуры Эстоніі Хэйдзі Пурга, з якой мы гаварылі пра актыўнасць беларускай дыяспары ў Эстоніі. Мы папрасілі, каб эстонскія ўлады пасадзейнічалі з’яўленню беларускай культурнай прасторы ў Таліне – па гэтым пытанні ў нас ужо былі папярэднія кантакты з іншымі міністэрствамі. Спадзяёмся, гэты працэс паскорыцца. Абмяркоўвалі таксама гістарычныя дні ў Тарту, якія плануецца правесці ўвосень. Мы зрабілі прапанову назваць імем народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, які нарадзіўся ў 1917 годзе Таліне, адну з вуліц горада. Таксама мы размаўлялі пра магчымыя супольныя імпрэзы ў межах святкавання Года культурнага багацця ў Эстоніі, пра падтрымку фестывалю кіно «Паўночнае ззянне» (Northern Lights Film Festival) і інш.
З Нінай Абулен Каржынэк, міністаркай культуры Харватыі, Святлана Ціханоўская сустракалася не так даўно падчас свайго візіту ў гэту краіну. Мы папрасілі спадарыню міністарку паспрыяць удзелу беларускіх культурных дзеячаў у розных культурных падзеях Харватыі. Напрыклад, арганізаваць беларускія стэнды на кніжных фестывалях, правесці тыдзень беларускага кіно, запрасіць нашых творцаў і інтэлектуалаў у навучальныя ўстановы для правядзення лекцый, зладзіць для іх творчыя рэзідэнцыі. Абмеркавалі і магчымасць стажыровак у Харватыі для беларускіх культурніцкіх менеджараў, якім важна зараз назапашваць еўрапейскі досвед для прымянення ў вольнай Беларусі».

Павел Латушка сустрэўся з Аляксандрам Квасьнеўскім
«Пасля прэзідэнцтва жыццё не спыняецца. Гэта важна разумець тым, хто незаконна ўтрымлівае ўладу», – адзначыў польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Польшчы з 1995 па 2005 гг. Аляксандр Квасьнеўскі падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Аляксандр Квасьнеўскі з'яўляецца адным з самых аўтарытэтных палітыкаў у Польшчы, уплывовай фігурай у знешняй палітыцы. Падчас яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Польшча стала чальцом ЕС і НАТА.
Павел Латушка праінфармаваў Аляксандра Кваснеўскага аб пагаршэнні сітуацыі ў Беларусі: працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, катаванні палітзняволеных, закрыцці незалежных арганізацый, партый, СМІ.
Павел Латушка звярнуўся да Аляксандра Квасьнеўскага з просьбай падтрымаць у знешняй палітыцы падыход аб недапушчальнасці ізаляцыі беларускага народа, які зацікаўлены ў пабудове дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы.
Намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў: важна выпрацаваць стратэгію ЕС па двух напрамках. З аднаго боку, гэта ўзмацненне бяспекі прыгранічных дзяржаў, што з'яўляецца прыярытэтам для любога ўрада. З другога – большая адкрытасць да беларускага грамадства: адкрыццё памежных пераходаў, спрашчэнне працэдуры атрымання віз у ЕС і інш.
Павел Латушка адзначыў, што важна прыцягнуць Лукашэнку да крымінальнай адказнасці за міжнародныя злачынствы, праінфармаваў Аляксандра Квасьнеўскага аб працы, якую вядзе ў гэтым напрамку каманда НАУ. Латушка звярнуўся да экс-прэзідэнта з просьбай аб адпаведнай палітычнай падтрымцы.
Кіраўнік НАУ падкрэсліў неабходнасць фарміравання палітычнай волі, якая на аснове сабраных доказаў злачынстваў, учыненых Лукашэнкам, павінна прывесці да яго міжнароднага крымінальнага пераследу.
Асобна была закранутая тэма магчымых шляхоў вызвалення палітзняволеных у Беларусі. Аляксандр Квасьнеўскі выказаў гатоўнасць садзейнічаць гэтаму, як і іншым намаганням па падтрымцы беларускага грамадства.

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду пройдзе канфэрэнцыя дэмакратычных сіл
Падрабязнасці – у нашых картках, а таксама на канале КР.
📌 Форма для рэгістрацыі на канферэнцыю.
@CabinetBelarus
Падрабязнасці – у нашых картках, а таксама на канале КР.
📌 Форма для рэгістрацыі на канферэнцыю.
@CabinetBelarus
Мэта — вырашыць праблему легалізацыі беларусаў у Вроцлаве да канца 2024 года
Сёння адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі з ваяводам Ніжнесілезскага ваяводства Мацеем Авіжэнем, удзел у якой таксама прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары Вроцлава.
Ваявода прынёс прабачэнні ў сувязі з назапашанай праблемай выдачы дакументаў для беларусаў, якая вынікае з хібаў у дзейнасці папярэдняй адміністрацыі ваяводства. Ваявода адзначыў, што спадзяецца, што да канца чэрвеня ў яго будзе большае разуменне аб магчымасці атрымаць дадатковае фінансаванне дзеля павелічэння колькасці супрацоўнікаў, якія будуць займацца вырашэннем існуючай праблемы.
Павел Латушка па выніках сустрэчы з беларускай дыяспарай у Вроцлаве 14 мая 2024 года, на якой прысутнічала каля 200 беларусаў, прадставіў сістэмныя праблемы з атрыманнем пастаяннага і часовага жыхарства ў Польшчы, дакумента падарожніка і інш. Запыты, якія былі атрыманы ад беларусаў падчас сустрэчы, былі данесены да ваяводы. Мацей Авіжэнь запэўніў, што паспрабуе як мага хутчэй іх вырашыць.
Усяго 49 тысяч спраў замежных грамадзян, у тым ліку і тысяч беларусаў, патрабуюць неадкладнага вырашэння. Яны былі назапашаныя ў папярэднія гады. Агулам у ваяводстве пражывае каля 20 тысяч беларусаў.
Падчас сустрэчы Ніжнесілезскі ваявода Мацей Авіжэнь адзначыў, што разумее спецыфіку праблемы, якая існуе ў пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы і канкрэтна ў Ніжнесілезскім ваяводстве, звязаную з тым, што рэжым Лукашэнкі адмовіў беларусам у праве атрымліваць новыя пашпарты ці працягваць пашпарты ў пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой. Ваявода запэўніў, што пытанні легалізацыі беларусаў у яго як новага ваяводы Ніжнесілезскага ваяводства знаходзяцца ў фокусе ўвагі і будуць вырашацца. Для іх вырашэння будуць прымацца наступныя канкрэтныя крокі:
– запланавана павялічыць на 51 адзінку колькасць супрацоўнікаў ваяводскай адміністрацыі, якія займаюцца пытаннем выдачы дакументаў: відаў на пастаяннае і часовае жыхарства, польскіх падарожных дакументаў і г.д.;
– будзе арганізавана адмысловая адукацыйная праграма для рабочай групы з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якая дапаможа праінфармаваць аб правільным зборы дакументаў для найхутчэйшага вырашэння пытанняў легалізацыі.
Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Мацей Авіжэнь падчас сустрэчы запэўніў Паўла Латушку аб намерах вырашыць да канца бягучага года назапашаныя ў перыяд да сённяшняга дня праблемы легалізацыі беларусаў.
Дзясяткі нестандартных і спецыфічных кейсаў, а таксама кейсаў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння і ўтрымліваюць пытанні беларусаў у асабліва складанай сітуацыі, былі прынятыя ваяводам для найхутчэйшага разгляду і прыняцця адпаведных рашэнняў.
Павел Латушка падрыхтуе для ваяводы прапановы для магчымага ўліку пры змене закона аб замежніках, якія важна вырашыць для таго, каб паменшыць час чакання, колькасць зваротаў па пытаннях афармлення адных і тых жа дакументаў, каб выдаваць польскі падарожны дакумент на 3 гады, каб польскі падарожны дакумент сведчыў асобу замежнага грамадзяніна ў Польшчы і іншыя прапановы. Ваявода абяцаў перадаць дадзеныя прапановы ў цэнтральныя органы ўлады Польшчы.
Па выніку сустрэчы створана працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вроцлаве, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы, каб паскорыць вырашэнне праблем легалізацыі беларусаў.
Мацей Авіжэнь і Павел Латушка дамовіліся пра тое, што праз два месяцы адбудзецца іх сустрэча, каб прааналізаваць, што ўдалося зрабіць за гэты час для таго, каб зрушыць гэтую праблему ў бок вырашэння.

Выстава ў гонар беларускіх палітзняволеных
19 мая а 14-й гадзіне на пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбудзецца адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры».
Яна прымеркавана да Дня беларускіх палітвязняў, які адзначаецца 21 мая, – у гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі №17 быў фактычна забіты палітвязень Вітольд Ашурак. Пасля ў месцах зняволення былі пазбаўленыя жыцця палітвязні Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Сёння ў Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітвязнямі каля 1500 чалавек, рэальная лічба – у разы большая. У жорсткіх умовах яны адбываюць тэрміны ў турмах рэжыму за сваю прагу да свабоды.
Назва экспазіцыі адсылае да песні, якая гучала падчас антыкамуністычных пратэстаў у Польшчы і стала сімвалам пратэстаў супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі.
Аснова выставы – больш за 1300 чорна-белых партрэтаў з QR-кодамі, якія вядуць на персанальныя старонкі палітзняволеных на сайце ПЦ «Вясна». Фотаздымкі з’яўляюцца таксама часткай інсталяцыі, якую складаюць калючы дрот і турэмныя слупы.
⏺ Акрамя адкрыцця выставы, 19 мая ля помніка Каперніку пройдзе мітынг.
Экспазіцыя таксама будзе паказана на пляцоўцы ля WITRYNA Domu Wschodniego 21 мая і будзе прывезеная ў Вроцлаў 25 мая, дзе пройдзе канцэрт і акцыя салідарнасці з палітзняволенымі.
Выстава «Муры» арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі» пры дапамозе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музея Вольнай Беларусі, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Беларускага Моладзевага Хаба, Reforum Space Warsaw, Беларускага Радыё Рацыя.

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў заяву Следчага камітэта рэжыму аб пераследзе арганізатараў Дня Волі–2024
«Няма аніякіх прававых падстаў для пераследу і тым больш для канфіскацыі маёмасці. Усе, хто могуць стаць ахвярамі дзеянняў рэжыму, змогуць вярнуць уласнасць пасля транзіту ўлады і атрымаць кампенсацыі за незаконныя захады лукашэнкаўскіх хаўруснікаў. А тыя, хто гэтыя захады ініцыюе і рэалізоўвае, будуць прыцягнутыя да адказнасці. І рэжым гэта разумее. Навошта тады гэта робіць?
Звярніце ўвагу на час. Прайшло амаль 4 гады пасля выбараў 2020 года, якія Лукашэнка прайграў. Ён паспрабаваў утрымаць уладу сілай. Але нямногім больш чым праз тыдзень, 25-27 мая, – выбары ў Каардынацыйную Раду, якая з’яўляецца пагрозай для рэжыму. І мэта гэтай правакацыі – паспрабаваць знізіць яўку на іх.
Яны адчуваюць пагрозу ва ўзмацненні дэмакратычных сіл і спрабуюць дэматываваць беларусаў.
Але не ўлічваюць важную дэталь: дзеянні СК і іншых карных органаў Лукашэнкі толькі больш радыкалізуюць беларускае грамадства, большасць якога ў 2020 годзе сказала Лукашэнку ўсё, што ён дагэтуль не можа зразумець. Цяпер карныя органы спрабуюць пазбавіць беларусаў замежжа таго, што для некаторых было стрымліваючым фактарам. Выснова адна: ніхто не робіць такі ўнёсак у радыкалізацыю беларусаў, як сам рэжым.
Толькі слабы чалавек – а менавіта такім з'яўляецца Лукашэнка – можа ажыццяўляць ціск, рэпрэсіі, прыцягваць да крымінальнай адказнасці безабаронных людзей, якімі з'яўляюцца нашы мамы і бацькі, дзядулі і бабулі, браты і сёстры.
Мы будзем працягваць змагацца, каб прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Нам ужо ўдалося дамагчыся 6 ордараў для арышту катаў рэжыму, перш за ўсё кіраўнікоў Акрэсціна і Жодзіна; КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя ў Сенаце Чэхіі і Сейме Літвы арганізацыямі-спосарамі тэрарызму. Мы будзем працягваць гэту працу, каб усе злачынцы разумелі: адказнасць непазбежная. І дэмакратыя ў Беларусі пераможа толькі тады, калі гэтая адказнасць наступіць».

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова – да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй
«Усе мы заслугоўваем быць тымі, хто мы ёсць, без страху быць адрынутымі ці падвергнутымі гвалту. Мы салідарныя з ЛГБТК+ супольнасцю, бо яе правы – гэта не асаблівыя правы, гэта правы чалавека, якія павінны быць гарантаваныя ўсім без выключэнняў.
Сумна, што нават у 21 стагоддзі людзі церпяць гвалт і дыскрымінацыю з-за сваёй сексуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці.
Рэжым Лукашэнкі ўзяў курс у бок Расіі, паступова змяняючы заканадаўства ў Беларусі ў дачыненні да квір-людзей. Пастанова Міністэрства культуры, у якой звычайныя жыцці людзей ЛГБТК+ называюцца «парнаграфіяй», абсурдная. І небяспечная, бо практыка «праваахоўчых» органаў можа зайсці вельмі далёка…
Пераслед людзей за тое, што яны проста любяць, кахаюць, выглядае як перажытак цёмных часоў, калі невуцтва і страх перад невядомым кіравалі паводзінамі грамадства.
Хочацца верыць, што гуманізм і асвечанасць урэшце рэшт пераадолеюць стэрэатыпы. Бо любоў, павага, талерантнасць – асноўныя каштоўнасці нашага народа. Веру, што ўсе яго прадстаўнікі і прадстаўніцы змогуць пабудаваць свет, дзе кожны будзе прыняты, любімы і каханы»