Крымінальныя справы супраць дыктатара і яго памагатых у Польшчы: як гэта працуе
Тлумачыць кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка
@CabinetBelarus

«Сістэма працуе, але яна дэградуе і дэградуе хутка»
Намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета Станіслаў Салавей у інтэрв’ю «Белсату» распавёў пра стан беларускай медыцыны і падрыхтоўку рэформы сістэмы аховы здароўя
▪️Пра зону адказнасці ў Кабінеце: «Мой абавязак – распрацоўваць канцэпцыю рэформ пераходнага перыяду. Гэта тыя крокі, што мусяць быць зробленыя пры вяртанні нашай краіны ў нармальнасць, каб не дапусціць канчатковага развалу сістэмы аховы здароўя»
▪️Пра палітыку «не да законаў» у ахове здароўя: «Шмат трымаецца на парушэннях законаў, рэпрэсіях, гвалце… У лякарнях большасць дактароў і медсясцёр працуюць 32 гадзіны запар, што парушае дзейнае працоўнае заканадаўства. <…> Калі мы прыбіраем гэтыя перапрацоўванні, узнікае сітуацыя, калі не закрываюцца стаўкі»
▪️Пра распрацоўку рэформы: «Спадзяюся, што ў траўні – максімум у чэрвені будзе апублікаваны прыкладны план нашых дзеянняў. У верасні плануем сабраць экспертныя групы… На жаль, простых рашэнняў не будзе, бо ёсць шмат папулізму, які выкарыстоўваюць улады»
▪️Пра неабходнасць захавання дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя: «Усе беларусы маюць атрымліваць аднолькава якасную медычную дапамогу. Асабіста мне больш імпануе, калі дзяржава дае пэўныя гарантыі ў наданні экстраннай і планавай дапамогі, і пры гэтым не «душыць» прыватнага бізнесу. Таксама трэба даць свабоду лякарням – не Мінздароўя павінна вызначаць, якая апаратура мусіць купляцца»
▪️Пра праблемы ў беларускай медыцыне: «Змяншаюць час на прыём аднаго пацыента, які цяпер складае 5–7 хвілін. За змену ў выніку доктар можа прыняць 60 пацыентаў ці нават больш… Улады імкнуцца стварыць прыгожую карцінку, але яна рассыпаецца аб пяцігадовыя чэргі на замену суставаў, аб тое, што на ўсю краіну – адзін апарат ПЭТ-КТ, што ў нас практычна няма імунатэрапіі для анкахворых»
▪️Пра дэфіцыт спецыялістаў: «Доктар – гэта абмежаваны рэсурс, і з кожным годам яго становіцца ўсё менш. На канец 2023 года было 42 600 дактароў-практыкаў у Беларусі, а на канец 2022 – 48 тысяч. Мінус 6 тысяч. Нават афіцыйная статыстыка фіксуе, што дактароў стала менш»
▪️Пра абарону правоў беларускіх медыкаў у замежжы: «Нашае заданне – даносіць да профільных ведамстваў іншых краін, што нейкія дакументы не даюцца медыкам не таму, што яны, скажам, чагосьці не вывучалі, а таму, што нашае Мінздароўя іх прынцыпова не выдае, каб людзі не маглі з’ехаць. Мы мусім дапамагчы беларускім медыкам убудавацца ў сістэмы аховы здароўя ў іншых краінах»

«Дыктатары не спыняцца, пакуль не спынім іх мы»
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы і звярнулася да яго ўдзельнікаў з 37 краін свету:
«Мая краіна ўзятая ў закладнікі двума захопнікамі – Лукашэнкам і Пуціным. Іх мэта – аднавіць імперыю зла і разбурыць дэмакратычнае адзінства ў свеце.
Лёс Еўропы зараз вырашаецца не толькі ва Украіне і Беларусі, але і ў Малдове, Грузіі і Арменіі.
Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра лепшае жыццё. Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі.
І дазвольце мне падкрэсліць: дыктатары не спыняцца, пакуль не спынім іх мы. Іх нельга ўлагодзіць. Іх нельга перавыхаваць. Іх можна толькі перамагчы.
І надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы.
У барацьбе за дэмакратыю патрэбныя абаронцы. І многія з іх знаходзяцца з намі ў гэтай залі.
Парламенты могуць змяніць сітуацыю. У адрозненне ад многіх, вы можаце называць рэчы сваімі імёнамі: Лукашэнка і Пуцін – злачынцы. А Беларусь – гэта Еўропа, а не Расія…
Падтрымайце еўрапейскія памкненні беларусаў. Трэба, каб, калі надыдзе час, дзверы ЕС былі адчыненыя для нас.
Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Мінску.
На наступным тыдні мы падпішам мемарандум аб супрацоўніцтве з Еўрапарламентам. Так, раней так не рабілі. Але мы жывём у няпростыя часы, і ў такія часы простых рашэнняў не дастаткова.
Заклікаю вас стаць сімвалічнымі хроснымі для нашых палітычных вязняў. Станьце іх голасам.
Урэшце, давайце дапаможам Украіне выйграць гэтую вайну. Таму што гэта не «нечая» вайна, гэта нашая агульная вайна за свабоду».
Падчас саміта дэмакратычная лідарка правяла шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку на тэму дапамогі незалежным медыя, грамадзянскай супольнасці, рэпрэсіраваным і іх сем’ям.
Таксама Святлана Ціханоўская абмеркавала з лідарамі парламентаў дэмакратычных краін магчымасці ціску на рэжым і крокі па вызваленні палітзняволеных.

Чаму ў Беларусі неабходныя спецыяльныя законы аб гвалце
Тлумачыць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова:
«Сёння адзначаюць «джынсавы дзень», які ўзнік пасля італьянскага судовага выпадку, калі адказнасць за згвалтаванне была перанесена на пацярпелую.
Прысуд за згвалтаванне адмянілі, бо ахвяра была ў вузкіх джынсах, якія быццам бы складана зняць без яе згоды (а значыць, і акта гвалту быць нібыта не можа).
Пасля гэтага жанчыны ў парламенце Італіі прыйшлі на працу ў джынсах – у знак салідарнасці. З часам гэта ператварылася ў рух супраць шкодных міфаў, што атачаюць сексуалізаваны гвалт.
Ці існуе праблема сексуалізаванага гвалту ў Беларусі? Безумоўна. Як і праблема гвалту хатняга, які нярэдка ўключае ў сябе першы.
Ці існуе ў Беларусі спецыяльнае заканадаўства, якое б эфектыўна супрацьдзейнічала гвалту, у тым ліку гендарна абумоўленаму? Не.
Дарэчы, у 2018 годзе праект закона аб хатнім гвалце нават паспелі распрацаваць, але Лукашэнка раскрытыкаваў яго – і ініцыятыву спынілі.
У выніку ў Беларусі няма ні эфектыўнай прафілактыкі хатняга гвалту, ні барацьбы з ім. Заўважныя дзеянні органаў пачынаюцца, калі адбываецца забойства.
Таму не стамляюся паўтараць: з агрэсарамі павінны разбірацца не пацярпелыя, якія самі могуць вымушана стаць вінаватымі ў «перавышэнні самаабароны», а дзяржава. «Дзяржава» ж праблемы не бачыць.
Ахвярам застаецца звяртацца па дапамогу да праваабаронцаў, прыгнечаных той жа «дзяржавай».
Захады па барацьбе ў тым ліку з гэтай праблемай мы прымаем ужо зараз. Напрыклад, юрыдычную і псіхалагічную падтрымку аказвае служба «Адно акно», якая далучылася да акцыі «джынсавага дня» і сярод іншага займаецца асветніцтвам.
Але ў Беларусі, калі не ў гэтай, то ў новай, акрамя асветніцкіх праграм, усё ж будуць патрэбныя і законы.
Магчыма, іх не адразу ўспрыме грамадства. (І праваабаронцы непакоіліся пра тое, як правільныя па сутнасці законы могуць выкарыстоўвацца паліцэйскай дзяржавай.)
Аднак калі праблему ігнараваць дзесяцігоддзі, як гэта робіць рэжым, усё будзе толькі пагаршацца.
Простых рашэнняў не будзе. Аднак беспакаранасць спараджае працяг гвалту. Агрэсары не павінны пазбягаць адказнасці.
Неабходна крыміналізаваць любы гвалт. Гэта не «традыцыя ў грамадстве», калі муж б’е жонку альбо хлопец прымушае дзяўчыну да сексу, бо «хто каго любіць, той таго чубіць». Гэта злачынства.
Той факт, што такія законы трэба было прыняць яшчэ ўчора, пацвярджаецца нават афіцыйнай статыстыкай і звесткамі, што знаходзяць журналісты на сайтах афіцыйных ведамстваў. Людзей не проста зневажаюць ці гвалцяць. Іх забіваюць. Гэта трэба спыніць».

Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай
Святлана Ціханоўская: «24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна?
У Беларусі зараз амаль дзве сотні жанчын-палітвязняў, сумарна прысуджаных да сотняў гадоў за кратамі. А час, які адбірае ў іх рэжым – немагчыма папоўніць. Гэта гады, якімі яны павінны насалоджвацца на волі. Пісаць кнігі і складаць музыку. Вывучаць новыя прафесіі і праводзіць рэформы ў палітыцы. Падарожнічаць і развівацца. Быць вольнымі.
Таму так важна працягваць падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і: сваімі гісторыямі ў лістах, добрымі словамі і данатамі, калі гэта для вас бяспечна. Нашае адзінства, салідарнасць і чалавечнасць – гэта тое, што дапаможа нам выстаяць даўжэй за любы рэжым і разам прыйсці да таго, у што мы верым.
Сям'я Машы без сувязі з ёй ужо больш за год. І я не ведаю, калі нашыя лісты і віншаванні дойдуць да адрасаткі. Ці дойдуць увогуле?
Але я ведаю напэўна, якому падарунку яна была б радая. Абдыміце тых, хто побач з вамі. Патэлефануйце тым, хто далёка. Будзьце адзін у аднаго. Памятайце пра тое, што сказала Маша: «Каханне мацнейшае за страх». Як мага часцей нагадвайце пра гэта сабе і рабіце ўсё, што ў вашых сілах, каб даказаць слушнасць гэтых словаў».

Аліна Коўшык сустрэлася з амбасадарам Чэхіі ў Варшаве Бжэціславам Данчакам
Сустрэча была прысвечаная беларуска-чэшскаму супрацоўніцтву, падтрымцы культурніцкіх і адукацыйных праектаў, удзелу амбасады Чэхіі ў святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава і арганізацыі выставы ў гонар пісьменніка.
Асобнай тэмай размовы стала магчымае пашырэнне візавай падтрымкі для беларусаў.
Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета:
«Спадар амбасадар і чэшскае грамадства выдатна разумеюць, што з-за сітуацыі ў Беларусі Еўропа зараз не знаходзіцца ў бяспецы.
Я дзякую Чэхіі за праявы салідарнасці і падтрымку беларускага народа. Нашыя цяперашнія праблемы вельмі блізкія для чэхаў, таму сярод іншага мы абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў гістарычнай палітыцы, палітыцы памяці.
Нас спалучае агульнае таталітарнае мінулае – і чэшскі досвед у пераадоленні камуністычнага рэжыму для нас вельмі каштоўны. Мяркую, ён дапаможа Беларусі хутчэй выйсці на сцежку дэмакратыі і сапраўды далучыцца да еўрапейскай сям’і народаў, да якой беларусы належаць па праву».

Кіраўніца і чальцы Кабінета возьмуць удзел у мерапрыемствах да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка
▪️А 12-й гадзіне ў Вільні Святлана Ціханоўская ўскладзе кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» – у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На цырымоніі будуць прысутнічаць прадстаўнікі амбасад і дыпламатычных місій. Кіраўніца Кабінета звернецца да прысутных і адкажа на пытанні журналістаў. Запрашаюцца ўсе ахвотныя!
▪️У 17:30 у Варшаве адбудзецца традыцыйны «Чарнобыльскі шлях» (кропка збору – помнік Каперніку). Да мітынгу і шэсця далучацца намеснікі кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі і Павел Латушка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч і намесніца прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Лізавета Кохман.

Павел Латушка пракаментаваў рашэнне літоўскага Сейма не абмяжоўваць паездкі на радзіму для беларусаў:
«Беларусы не рэжым. Беларусы – гэта нацыя, якая выступае за тое, каб жыць у свабоднай, дэмакратычнай, вялікай Еўропе. Адкрытасць Літвы для беларусаў, падтрымка беларусаў Літвой мае важнае значэнне. Гэта краіна-суседка, якая ўсе гэтыя гады праяўляе салідарнасць з беларускім грамадствам.
Важна таксама, што інстытуты дэмакратычных сіл праз супрацоўніцтва з партнёрамі дэманструюць сваю эфектыўнасць і здольнасць дасягаць станоўчых вынікаў у інтарэсах беларускага грамадства.
Гэтае рашэнне захоўвае важную магчымасць беларусаў свабодна перамяшчацца і камунікаваць з Еўропай.
Мы ўдзячныя літоўскім дэпутатам за іх прынцыповую пазіцыю. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка і ягоныя спецслужбы робяць актыўныя дзеянні для таго, каб супрацьпаставіць беларускае і літоўскае грамадствы, сённяшняе рашэнне літоўскіх парламентарыяў дэманструе, што Літва на баку беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду».

«Шлях павінны быць іншым!»
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі падтрымаў рэзалюцыю экалагічнай арганізацыі «Экадом» да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС:
«Сёння, 26 красавіка 2024 года, у 38-ю гадавіну чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы:
- каля мільёна чалавек пражываюць на забруджаных тэрыторыях толькі ў Беларусі, дзе ўрад свядома прымяншае небяспеку радыяцыйнага ўздзеяння;
- урокі Чарнобыля забытыя: <…> усё часцей гучаць заклікі будаваць болей новых АЭС і працягваць тэрміны эксплуатацыі небяспечных старых; <…>
- пагроза ядзернай вайны ўзрастае з-за таго, што не спыняецца агрэсіўная рыторыка з боку Расіі, Паўночнай Карэі і нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі; <…>
- працяг закупак расійскага ўрану, выкарыстання расійскіх атамных тэхналогій і сэрвісаў падсілкоўвае агрэсіўную палітыку Расіі і яе ядзерны шантаж <…>.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць і дэмакратычныя краіны належна адказаць на ядзерныя пагрозы і выклікі калектыўнай бяспецы…»
Рэзалюцыю цалкам можна прачытаць па-беларуску, па-руску, па-англійску.

Стратэгія супрацоўніцтва Міністэрства культуры Польшчы з беларускай культурніцкай супольнасцю з’явіцца ў найбліжэйшы час
Аліна Коўшык сустрэлася з віцэ-міністаркай культуры Польшчы Мартай Цянькоўскай.
Як адзначыла прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета сустрэча была «доўгачаканай», бо «даўно наспела патрэба абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва паміж беларускімі культурніцкімі інстытуцыямі і Міністэрствам культуры Польшчы».
Аліна Коўшык: «Нам хацелася, каб польскія культурніцкія ўстановы былі больш адкрытыя для працы з беларускімі мастакамі, музыкамі, артыстамі, пісьменнікамі…
У Польшчы развітая сетка культурніцкіх арганізацый — і некаторыя з іх ужо рэалізуюць выдатныя ініцыятывы. Даступная стыпендыя Gaude Polonia для маладых творцаў, дзеячаў культуры і перакладчыкаў польскай літаратуры. Ці, напрыклад, тэатральная рэзідэнцыя ў Інстытуце культуры.
Але пры гэтым Польшча пакуль не мае выразнай стратэгіі супрацоўніцтва з беларускім незалежным рухам, суполкамі, праектамі. І зараз мы дамовіліся над гэтым працаваць: прадставіць план і ў найбліжэйшы час абмеркаваць яго і абраць ключавыя напрамкі».

Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі»
У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі «Экадом», а таксама беларускія і літоўскія СМІ.
Святлана Ціханоўская: «З моманту аварыі ў Чарнобылі прайшло амаль 40 гадоў. Але мы беражом памяць пра яе і не забываем урокі гэтай трагедыі. Я вельмі ўдзячная беларусам і нашым міжнародным партнёрам і сябрам, якія далучыліся да ўскладання кветак сёння. Гэтае мерапрыемства – не толькі пра ўшанаванне памяці, але таксама і пра падтрымку беларусаў у нашым імкненні да свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай будучыні».