«Усе асобы, згаданыя ў нашай камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, патрапілі пад абмежаванні»
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка – пра новыя санкцыі ЕС і ЗША:
«Рада ЕС ухваліла 13-ты пакет санкцый супраць Расіі, у які патрапілі фізічныя і юрыдычныя асобы з Беларусі.
На падставе матэрыялаў НАУ аб незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей санкцыі накладзены на генсакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова, прарэжымных актывістаў Аляксея Талая, Вольгу Волкаву, старшыню Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава.
Новыя абмежаванні ў асноўным дзейнічаюць супраць ваеннай прамысловасці Расіі. І для гэтага мы накіроўвалі еўрапейскім партнёрам спіс прадпрыемстваў ВПК Беларусі, якія працуюць для патрэб расійскай арміі. І ў выніку пад санкцыі патрапіў, напрыклад, Аршанскі авіярамонтны завод.
На жаль, 13-ты пакет не ўключае істотных сектаральных санкцый, якія маглі б мець найбольшую эфектыўнасць. Мы неаднаразова інфармавалі партнёраў аб неабходнасці гарманізацыі гандлёвых санкцый супраць рэжымаў у Расіі і Беларусі, бо існуючыя шчыліны ўсё яшчэ дазваляюць ім ухіляцца ад прынятых мер.
У сувязі з працягам вайны Расіі супраць Украіны і смерцю Аляксея Навальнага новыя санкцыі ўвялі і ЗША.
Пад іх патрапілі ўсё той жа Аляксей Талай, а таксама авіяцыйны рамонтны завод з Баранавіч і яго кіраўнік Павел Пінігін – за садзейнічанне расійскаму ВПК. Санкцыі ўвялі і супраць пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова і дзяржсакратара так званай Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава.
Адзначу: усе асобы, згаданыя ў нашай камунікацыі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе па справе незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, патрапілі пад абмежаванні ЕС і ЗША.
Самога Лукашэнкі ў спісе няма таму, што для яго рыхтуецца нешта большае. Увядзенне санкцый фактычна фіксуе незаконнасць перамяшчэння дзяцей з тэрыторый Украіны – і мы працягваем дабівацца ордара на арышт Лукашэнкі.
Дзякуем партнёрам за ўведзеныя абмежаванні і заклікаем да яшчэ больш рашучых дзеянняў».
@CabinetBelarus

Forwarded from Светлана Тихановская
Ціханоўская прыняла ў Офісе новапрызначанага амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі
2 лютага 2024 Ігар Кізім уступіў на пасаду амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Святлана Ціханоўская прыняла Кізіма ў сваім Офісе.
Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай.
Лідарка таксама падзякавала Ігару Кізіму за яго працу ў Беларусі – там ён быў апошнім украінскім амбасадарам, з 2017 па 2023 год.

25 лютага прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета прымуць удзел у анлайн-марафоне «Абяры Новую Беларусь»
Трансляцыя марафону адбудзецца ў тым ліку на YouTube-канале Кабінета. Пачатак – а 10-й гадзіне (па мінскім часе).
У эфір выйдуць Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Павел Латушка, а таксама яшчэ больш за 20 гасцей марафону: артысты і актывісты, эканамісты і палітыкі, блогеры і журналісты.
У дзень «бязвыбараў» застаньцеся дома і падключыцеся да трансляцыі!
❗️Гледачоў з Беларусі ў мэтах бяспекі просім выкарыстоўваць VPN, не рабіць рэпосты, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць трансляцыю з асабістых акаўнтаў, якія змяшчаюць персанальныя даныя.
⏺ Усіх, хто знаходзіцца ў бяспецы, запрашаем падпісацца на YouTube-канал Кабінета і далучыцца да абмеркавання будучыні Беларусі ў каментарыях да эфіру.
#бязвыбары #безвыборы #НоваяБеларусь
Трансляцыя марафону адбудзецца ў тым ліку на YouTube-канале Кабінета. Пачатак – а 10-й гадзіне (па мінскім часе).
У эфір выйдуць Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Павел Латушка, а таксама яшчэ больш за 20 гасцей марафону: артысты і актывісты, эканамісты і палітыкі, блогеры і журналісты.
У дзень «бязвыбараў» застаньцеся дома і падключыцеся да трансляцыі!
❗️Гледачоў з Беларусі ў мэтах бяспекі просім выкарыстоўваць VPN, не рабіць рэпосты, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць трансляцыю з асабістых акаўнтаў, якія змяшчаюць персанальныя даныя.
#бязвыбары #безвыборы #НоваяБеларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
«Абяры Новую Беларусь!» – марафон 25 лютага #бязвыбары #безвыборы
25 лютага, у дзень бязвыбараў, зрабіце правільны выбар – застаньцеся дома і падключыцеся да анлайн-марафону «Абяры Новую Беларусь!» Пачатак а 10:00 (па мінскім часе).
📌 Арганізатары марафону:
Офіс Святланы Ціханоўскай і інфлюенсерка, грамадская дзяячка Таццяна…

Сёння, у дзень «бязвыбараў», прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета выйдуць у эфір, каб абмеркаваць актуальныя для беларусаў пытанні і падзяліцца бачаннем таго, як ад дыктатуры перайсці да краіны, пра якую мы ўсе марым.
Трансляцыя пачынаецца а 10-й гадзіне па мінскім часе. Дбайце пра меры бяспекі!
@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
«Абяры Новую Беларусь!» – марафон 25 лютага #бязвыбары #безвыборы
25 лютага, у дзень бязвыбараў, зрабіце правільны выбар – застаньцеся дома і падключыцеся да анлайн-марафону «Абяры Новую Беларусь!» Пачатак а 10:00 (па мінскім часе).
📌 Арганізатары марафону:
Офіс Святланы Ціханоўскай і інфлюенсерка, грамадская дзяячка Таццяна…
📌 Арганізатары марафону:
Офіс Святланы Ціханоўскай і інфлюенсерка, грамадская дзяячка Таццяна…
Глядзіце на канале Кабінета прама цяпер, задавайце пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце на канале Кабінета прама цяпер, задавайце пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце на канале Кабінета прама цяпер, задавайце пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Глядзіце на канале Кабінета прама цяпер, задавайце пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Міжнароднае крымінальнае правасуддзе шмат у чым залежыць ад палітычнай кан'юнктуры»
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў на анлайн-дыскусіі, арганізаванай Human Rights Foundation і прымеркаванай да другой гадавіны ўварвання Расіі ва Украіну. У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца Аляксандра Мацвяйчук, а таксама юрыст у галіне міжнароднага права Майкл Шарф.
Павел Латушка падрабязна расказаў аб ключавой ролі Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і аб цяжкасцях у дасягненні правасуддзя з дапамогай існуючых міжнародных крымінальных механізмаў.
Асноўныя тэзісы выступлення Паўла Латушкі:
📌 Лукашэнка нясе не толькі індывідуальную крымінальную адказнасць за непасрэднае здзяйсненне ваеннага злачынства па артыкуле 25 Рымскага статута, але і як вышэйшая службовая асоба ў іерархіі свайго рэжыму па артыкуле 28 Рымскага статута.
📌 Прыярытэтнай мэтай для НАУ застаецца выдача ордара на арышт Лукашэнкі.
📌 Беларуская грамадзянская супольнасць у 2020 годзе не была гатова супрацьстаяць каласальнаму маштабу і характару злачынстваў, якія адбываюцца ў Беларусі з мая 2020 года па цяперашні час.
📌 Экспертаў у галіне міжнароднага крымінальнага права, якія з самага пачатку маглі б узначаліць стратэгію па дасягненні правасуддзя ў беларускім кантэксце, недастаткова. Але тэндэнцыя мяняецца ў станоўчы бок.
📌 Неабходна павялічыць бюджэт Міжнароднага крымінальнага суда і колькасць яго супрацоўнікаў у аб'ёме, які адпавядае бягучым выклікам.
📌 Асобныя механізмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя шмат у чым залежаць ад бягучай палітычнай кан'юнктуры, а не ад інтарэсаў правасуддзя.
Юрыст Майкл Шарф адзначыў, што ва Украіне заведзена ўжо каля 90 000 крымінальных спраў, звязаных са злачынствамі ў кантэксце расійскай агрэсіі, на расследаванне якіх спатрэбіцца не менш за 50 гадоў. Аднак правасуддзе па такіх злачынствах не мае тэрмінаў даўнасці – і зараз важна рабіць іх разгляд прыярытэтам.
Запіс дыскусіі – па спасылцы.

Russia’s War Crimes in Ukraine
The past two years were marked by the brutal war in Ukraine and war crimes committed by the Russian army. From the mass abduction of Ukrainian children and their displacement to Russian territory to the systematic and intentional targeting of Ukraine’s critical…
Сустрэчы, дыскусіі і брыфінгі ў ААН па сітуацыі ў Беларусі
– Валер Кавалеўскі здзейсніў працоўны візіт у Нью-Ёрк
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі сустрэўся з асобнымі чальцамі Рады Бяспекі ААН, з пасламі і экспертамі некаторых місій пры ААН, у тым ліку рэгіянальных груп Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, а таксама з кіраўніцтвам МЗС шэрагу краін.
Акрамя ўдзелу ў індывідуальных сустрэчах, Валер Кавалеўскі:
☑️ правёў брыфінг для чальцоў Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі і знешнепалітычных прыярытэтах дэмруху;
☑️ прысутнічаў на дыскусіі міністэрскага ўзроўню па праблеме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і Расію;
☑️ наведаў дэбаты Генасамблеі ААН і спецсустрэчу Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.
Падчас візіту прадстаўнік па замежных справах Кабінета:
▪️ інфармаваў замежных партнёраў пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расіі, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі і абмяркоўваў шляхі рэагавання на гэта, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў ААН;
▪️ пашыраў сувязі з дэлегацыямі краін Глабальнага Поўдня і абмяркоўваў падрыхтоўку мерапрыемстваў па Беларусі ў рамках ААН, у тым ліку падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2024 года.
Валер Кавалеўскі: «Беларусь перажывае падвойны крызіс: унутраны палітычна-гуманітарны і знешні – звязаны з імклівым ростам пагрозы незалежнасці з боку Расіі. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі актыўна шукае варыянты яго вырашэння.
ААН – складанае, але абсалютна неабходнае месца для такой працы. Дзякуючы падтрымцы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў нас атрымліваецца захоўваць увагу да беларускай праблематыкі і супольна шукаць шляхі па дасягненні нашых мэт».

Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з нагоды «выбараў» у Рэспубліцы Беларусь
25 лютага ў Беларусі прайшлі «бязвыбары» ў так званыя парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў.
«Выбарчая кампанія» характарызавалася не проста адсутнасцю адкрытай дыскусіі, канкурэнтнай барацьбы, але і стварэннем атмасферы татальнага кантролю і запалохвання грамадства.
Напярэдадні «бязвыбараў» ва ўсіх рэгіёнах Беларусі праходзілі масавыя затрыманні не толькі актывістаў, але і простых грамадзян.
«Выбарчы працэс» адбываўся пры адсутнасці незалежных назіральнікаў, у атмасферы страху, пад пагрозамі прымянення гвалту, аж да выкарыстання агнястрэльнай зброі з боку сілавога апарату.
Нелегітымнымі ўладамі было арганізавана датэрміновае галасаванне на «выбарах», якое характарызавалася як прымусам да галасавання, так і фальсіфікацыяй яўкі, чаму ёсць шматлікія сведчанні. Спісы «дэпутатаў», якія падлягаюць прызначэнню, былі ўзгодненыя загадзя адміністрацыяй Лукашэнкі.
На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца больш за 1600 палітычных зняволеных, ліквідаваны ўсе апазіцыйныя партыі, а таксама больш за 1500 НДА, закрыты і прызнаны экстрэмісцкімі ўсе незалежныя СМІ. Таму тое, што адбывалася ў Беларусі 25 лютага, нельга называць выбарамі.
Беларускае грамадства адрэагавала на гэта ў большасці сваёй ігнараваннем гэтых «бязвыбараў», пра што ёсць шмат сведчанняў ад актывістаў з Беларусі.
Мы заклікаем дэмакратычныя краіны свету і міжнародныя арганізацыі не прызнаваць гэты фарс пад назвай «адзіны дзень галасавання» і не прызнаваць легітымнасць інстытутаў, створаных рэжымам па яго выніках.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Заява Аб’яднанага Пераходнага Кабінета з нагоды «выбараў» у Рэспубліцы Беларусь 25 лютага ў Беларусі прайшлі «бязвыбары» ў так званыя парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў. «Выбарчая кампанія» характарызавалася не проста адсутнасцю адкрытай дыскусіі, канкурэнтнай…
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета Павел Латушка пракаментаваў «бязвыбары»
«Рэжым Лукашэнкі ў чарговы раз прадэманстраваў, што базуе сваю ўладу не на падтрымцы грамадства, а на фальсіфікацыях, падмане і сіле. Такая ўлада не мае перспектыў і абавязкова падзе – у мяне ў гэтым няма сумневу. Мы павінны працаваць дзеля таго, каб паскорыць гэтыя працэсы.
З улікам заявы Лукашэнкі аб сваіх планах удзельнічаць у выбарах на пасаду прэзідэнта ў 2025 годзе, я лічу неабходным падкрэсліць: сённяшняя сітуацыя зноў пацвярджае, што пры ўмове захавання Лукашэнкам улады сапраўдных выбараў у Беларусі зноў не адбудзецца.
Лукашэнка да сваёй чарговай спробы перапрызначыцца павінен будзе атрымаць ад сусветнай супольнасці, ад Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе ордар на арышт як міжнародны крымінальны злачынца, аб’яўлены ў вышук у большасці краін свету – за злачынствы супраць беларусаў і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа»

«Змаганне за дэмакратыю аплачваецца болем і слязамі». Святлана Ціханоўская выступіла ў ААН
Беларуская лідарка знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Швейцарыю, дзе сёння ўзяла ўдзел у сесіі Рады па правах чалавека ААН. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 130 чалавек, удзельнічалі дэлегацыі больш чым з 50 краінаў свету.
Падчас сесіі Святлана Ціханоўская надала ўвагу сітуацыі з палітвязнямі і гуманітарнаму крызісу ў Беларусі. Лідарка распавяла пра штодзённыя затрыманні, смерці за кратамі, а таксама падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў з боку дэмакратычнага свету, каб прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі і яго памагатых.
Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла, што барацьба беларусаў мае глабальны характар, і заклікала падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду:
«Краіны, якія змагаюцца за дэмакратыю, і краіны, якія жывуць з дэмакратыяй – гэта як два розныя светы. У дэмакратычных краінах змаганне за яе часта рамантызуецца. Але гэтае змаганне аплачваецца болем і слязамі.
Я лічу, што дэмакратыя – гэта адказнасць кожнага чалавека ў свеце. Калі вы хочаце абараніць дэмакратыю, вы павінныя дапамагаць тым, хто змагаецца за яе. Таму што гэта не лакальная, а глабальная барацьба. Я веру, што дэмакратычны свет пакажа дыктатарам, што яны не перамогуць».

⚡Адхілены ад удзелу ў спорце на пяць гадоў трэнер Маісевіч, які ціснуў на Крысціну Ціманоўскую
– Каментуе Павел Латушка:
«Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч адхілены ад удзелу ў спорце на пяць гадоў за парушэнне правоў беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай на Алімпіядзе-2020 у Токіа.
Нягледзячы на тое, што разгляд справы доўжыўся з 2021 года, рашэнне Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі прынятае. Гэта азначае, што правасуддзе непазбежнае», – падкрэсліў намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
НАУ аказала садзейнічанне ў эвакуацыі Крысціны Ціманоўскай з Токіа, легалізацыі ў Польшчы і юрыдычным суправаджэнні ў міжнародных спартыўных інстанцыях. З 2021 года юрысты НАУ суправаджалі разгляд дысцыплінарнай справы па абароне правоў Крысціны Ціманоўскай і прыцягненні Юрыя Маісевіча да адказнасці ў незалежнай арганізацыі Athletics Integrity Unit і Дысцыплінарным трыбунале Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Дысцыплінарны трыбунал устанавіў, што Юрый Маісевіч парушыў стандарты Кодэксу паводзін, паколькі яго дзеянні былі прызнаныя «відавочнай абразай годнасці спартсмена і злоўжываннем [...] уладай».
«Напярэдадні Алімпійскіх гульняў 2024 у Парыжы хацеў бы яшчэ раз звярнуць увагу міжнароднай спартыўнай супольнасці на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі: на тое, што сярод 1400 палітзняволеных у турмах рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца каля 30 беларускіх спартсменаў і спартыўных спецыялістаў, якія пастаянна падвяргаюцца катаванням. У такіх умовах лічу недапушчальным удзел рэжымных спартсменаў у Алімпіядзе-2024», – дадаў Павел Латушка.
Каментарый цалкам – па спасылцы на YouTube-канале Кабінета.

Павел Латушка – пра адхіленне трэнера Юрыя Маісевіча ад удзелу ў спорце на пяць гадоў
Forwarded from Светлана Тихановская
Мы з вамі не можам застацца абыякавымі да гэтай страшнай трагедыі
У Варшаве адбылася жудасная трагедыя – у самым цэнтры сталіцы знайшлі згвалтаваную і ледзь жывую беларуску. Зараз дзяўчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.
Святлана Ціханоўская: «Мае думкі з беларускай Лізаветай, якая ў гэтыя хвіліны змагаецца за жыццё ў адным са шпіталяў Варшавы. Я ўсім сэрцам зычу ёй здароўя, а яе блізкім – сілаў і цярпення, каб перажыць гэтае гора.
Дзяўчына стала ахвярай гвалту, якому не можа быць ні тлумачэння, ні апраўдання. Я ўдзячная медыкам, якія робяць усё магчымае, каб выратаваць яе жыццё, і польскай паліцыі, якая ўжо знайшла і затрымала падазронага.
Зараз у інтэрнэце блізкія дзяўчыны збіраюць сродкі на аплату медычнай дапамогі і рэабілітацыі. Прашу вас падтрымаць збор па гэтай спасылцы».

«Змаганне за дэмакратыю аплачваецца болем і слязамі». Святлана Ціханоўская выступіла ў ААН Беларуская лідарка знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Швейцарыю, дзе сёння ўзяла ўдзел у сесіі Рады па правах чалавека ААН. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 130…
Кіраўніца Кабінета – у Швейцарыі. Як праходзіць яе візіт?
У Жэневе Святлана Ціханоўская выступіла ў ААН, а таксама сустрэлася з паслом ЗША ў ААН Батшэбай Нэл Крокер і паслом ЗША ў Радзе па правах чалавека ААН Мішэль Тэйлар, з якімі абмеркавалі:
▪️крытычную сітуацыю з палітзняволенымі – Ціханоўская падкрэсліла неаходнасць рашучых дзеянняў з боку Офісу вярхоўнага камісара па правах чалавека;
▪️выкананне рашэння Камітэта па правах чалавека ААН аб тэрміновых мерах у дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака і Віктара Бабарыкі (рашэнне прадугледжвае патрабаванне доступу да палітвязняў у стане інкамунікада);
▪️магчымыя дзеянні ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі: вырашэнне праблемы легалізацыі беларусаў за мяжой, падтрымка новага беларускага пашпарта.
Кіраўніца Кабінета заклікала: садзейнічаць прыняццю Радай па правах чалавека ААН рэзалюцыі па Беларусі ў сакавіку; працягнуць мандаты спецдакладчыка па Беларусі і экспертнай групы пры ААН па зборы доказаў злачынстваў рэжыму; падтрымаць рэпрэсіраваных, рэабілітацыйныя праграмы, праваабаронцаў.
Ціханоўская перадала дакументы НАУ аб злачынствах, за якія рэжым можа быць прыцягнуты да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе.
Таксама Святлана Ціханоўская абмеркавала «бязвыбары» са спецдакладчыкам ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый Клеманам Ньялетсосі Вулем. Кіраўніца Кабінета адзначыла, што кампанія рэжыму праводзілася на фоне маштабных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці: ліквідаваныя палітычныя партыі і прафсаюзныя арганізацыі, зняволеныя грамадскія лідары, недапушчаныя альтэрнатыўныя кандыдаты.
У аддзяленні ААН у Жэневе кіраўніца Кабінета мела размову з міністрам замежных спраў Албаніі Іглі Хасані, прывітала новую пастаянную прадстаўніцу Украіны Яўгенію Філіпенка.
У Берне Святлана Ціханоўская сустрэлася:
▪️з дзяржсакратаром Швейцарыі Аляксандрам Фазелем, з якім гаварылі пра пытанні легалізацыі, непрызнанне «бязвыбараў», магчымыя дзеянні пасла Швейцарыі ў Беларусі па прыцягненні ўвагі да праблемы палітзняволеных;
▪️з прэзідэнтам Нацыянальнай рады Швейцарыі Эрыкам Нусбаўмерам. Кіраўніца Кабінета заклікала Швейцарыю далучыцца да еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму, разгледзець магчымасць стварэння групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў парламенце.
У польскім пасольстве ў Берне кіраўніца Кабінета выступіла на брыфінгу па Беларусі перад дыпламатамі 27 краін і заклікала іх да супрацоўніцтва. Ціханоўская асобна прывітала ўкраінскага пасла Ірыну Венедзіктаву і выказала падтрымку ад імя беларускага народа.

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова адказала на заяву МЗС рэжыму
«Верх цынізму і бессаромная хлусня – усё, што можна сказаць пра опус, апублікаваны сёння Міністэрствам замежных спраў Лукашэнкі. Я хацела б прайсці міма гэтай відавочнай прапаганды, але не магу – з павагі да нашых палітзняволеных, пра якіх пішуць псеўдадыпламаты.
Цынізм і хлусня – сцвярджаць, што “ўсе зняволеныя атрымліваюць неабходнае медыцынскае і іншае садзейнічанне ў парадку і аб'ёмах, вызначаных законам”.
Садзейнічанне гэтае зусім не "неабходнае", інакш смерці палітвязняў у турмах не сталі б трагічнай заканамернасцю. Нам вядома пра пяць такіх выпадкаў – фактычна пяць забойстваў. Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько, Ігар Леднік. Прычынай смерці чатырох з пяці загінулых стала менавіта несвоечасовасць аказання медыцынскай дапамогі.
І калі "парадак і аб'ёмы садзейнічання" так вызначаны "законам", то закон гэты проста не вытрымлівае крытыкі. СІЗА не прымаюць медыкаменты, у жорсткіх умовах знаходзяцца дзясяткі зняволеных з інваліднасцю і анкалагічнымі захворваннямі. А ў Сцяпана Латыпава развілася цынга – хвароба, якая ўзнікае з-за дэфіцыту вітаміну С!
МЗС рэжыму называе галаслоўнымі “абвінавачанні ЕС у нейкім спецыяльным рэжыме адбывання пакаранняў для асобных грамадзян Беларусі”.
І гэта ўсур’ёз прамаўляецца, калі некалькі палітзняволеных утрымліваюцца ў стане інкамунікада – без якой-небудзь сувязі са знешнім светам! Пра іх нічога не ведаюць ні грамадзянская супольнасць, ні іх блізкія. Мы нават не ведаем, ці жывыя яны. Мікалай Статкевіч, Марыя Калеснікава, Максім Знак, Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі.
Прадузятае стаўленне да палітвязняў пачынаецца з ізалятараў часовага ўтрымання, дзе іх пазбаўляюць матрацаў, прадметаў гігіены, – і працягваецца ў следчых ізалятарах і турмах, дзе іх чакаюць жоўтыя біркі, здзекі і праверкі.
У заяве МЗС яшчэ шмат пасажаў, якія шакіруюць любога ўдумлівага і эмпатычнага чалавека. Не хачу іх пераказваць.
Але вянчае ўсё тэзіс, што “беларускі народ валодае дастатковым досведам, ведамі і мудрасцю, каб самастойна вызначаць формы народаўладдзя”, якімі МЗС, мяркуючы па ўсім, лічыць Усебеларускі народны сход, сфальсіфікаваныя выбары і рэферэндумы па змяненнях у Канстытуцыю.
Нібы хатні гвалтаўнік, МЗС кажа: “Суседзі, не ўмешвайцеся ў нашыя справы, не выклікайце паліцыю, мы тут з жонкай і дзецьмі самі разбяромся!”. А збітыя жонка і дзеці не маюць сіл, каб падаць голас»