Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.04K photos
139 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў сумесную заяву міністраў унутраных спраў Польшчы, Літвы і Латвіі аб закрыцці пагранпераходаў ЕС з Беларуссю

«Заява міністраў унутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі — гэта магутны сігнал рэжыму Лукашэнкі аб тым, што ў выпадку эскалацыі сітуацыі гэтыя краіны настроены рашуча. Фактычна яму пастаўлены ўльтыматум.

Дадзенай сустрэчы папярэднічалі нашыя актыўныя кансультацыі з прадстаўнікамі Польшчы, Літвы і Латвіі, дзе намі даносілася пазіцыя аб важнасці нарошчвання ціску на рэжым, але пры гэтым неабходнасці захаваць для беларусаў магчымасць перасякаць мяжу з ЕС.

Умовы, абазначаныя ў заяве, адпавядалі нашым прапановам — гэта спыненне міграцыйнай вайны і вывад групы Вагнера з тэрыторыі нашай краіны. Вынікам гэтых кансультацый сталі такія фармулёўкі ў заяве.

У сваю чаргу, міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі пацвердзіў у сваім выступленні, што праводзяцца кансультацыі з дэмакратычнымі сіламі. Асобна ім былі адзначаны рэпрэсіі ў Беларусі і вялікая колькасць палітзняволеных, сярод якіх Алесь Бяляцкі і Андрэй Пачобут — гэта таксама з'яўляецца сігналам аб тым, што пытанне палітзняволеных стаіць на парадку дня патрабаванняў да рэжыму Лукашэнкі.

Закрыццё таварных пагранпераходаў ЕС з Беларуссю акажа істотны ўплыў на эканамічную сітуацыю для рэжыму і прывядзе да таго, што на Лукашэнку пачне ціснуць Кітай, які будзе несці значныя страты ад перакрыцця транзіту»

Каментарый цалкам глядзіце ў відэа на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ерам Балгарыі: гаварылі пра пашпарты новай Беларусі і пагрозу незалежнасці ад Расіі

Беларуская лідарка распавяла прэм’еру пра праект пашпарта новай Беларусі і пра 60 тысячаў заявак ад беларусаў на яго атрыманне. Яна выказала спадзяванне, што Балгарыя падтрымае гэтую ініцыятыву.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі пагрозу незалежнасці Беларусі, якія зыходзяць ад Расіі. Святлана Ціханоўская прапанавала, каб пытанне Беларусі было ўзнятае на сустрэчах «Бухарэсцкай дзявяткі», куды ўваходзяць Балгарыя, Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія і Чэхія. Яна адзначыла, што на такія мерапрыемствы варта запрашаць і прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі.

Заўтра Ціханоўская сустракаецца з міністрам замежных справаў Балгарыі. Размова будзе ісці пра далейшую супрацу, падтрымку палітвязняў, рэпрэсаваных і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Святлана Ціханоўская і яе намеснік па Кабінеце Валер Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Славеніі Наташай Пірц-Мусар

Беларускі бок павіншаваў Славенію з перамогай над рэжымам Лукашэнкі ў выбарах у Раду Бяспекі ААН, падзякаваў за падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі ў міжнародных арганізацыях, распавёў пра сітуацыю з вагнераўцамі і расійскімі войскамі ў нашай краіне, адзначыў пагрозу яе незалежнасці, якая ўзрасла апошнім часам.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што беларускія дэмакратычныя сілы прынялі супольную заяву аб падтрымцы еўрапейскага курсу для Беларусі, і папрасіла славенскі бок падтрымаць дэмакратычную Беларусь у гэтым кірунку. Нацыянальная лідарка распавяла таксама пра крытычную сітуацыю з палітзняволенымі, адсутнасць камунікацыі з імі, адзначыла неабходнасць захадаў па іх вызваленні.

«Мы са Славеніяй шчыльна працуем з 2020 года. Зараз, мы спадзяёмся, Славенія зможа адвакатаваць інтарэсы беларусаў у Радзе Бяспекі ААН», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская і яе намеснік па Кабінеце Валер Кавалеўскі правялі перамовы з міністрамі замежных спраў Канады і Славакіі

З міністрам Канады Мэлані Жалі палітыкі абмеркавалі пытанне пастаўкі калійных угнаенняў: Канада гатовая забяспечыць імі краіны, якія залежалі ад паставак з Беларусі да ўвядзення санкцый. Таксама міністар Жалі паведаміла, што Канада працягвае падтрымліваць беларускіх уцекачоў, незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць.

На сустрэчы з міністрам Славакіі Міраславам Улахоўскім беларускі бок распавёў пра крытычную сітуацыю з палітзняволенымі і адзначыў, што яна патрабуе неадкладнага ўмяшання міжнародных арганізацый. Таксама палітыкі абмеркавалі магчымую дапамогу Славакіі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і ветэранам, якім патрэбная рэабілітацыя.

Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі распавялі міністрам пра праект пашпарта новай Беларусі, папрасілі Канаду і Славакію падтрымаць гэтую ініцыятыву, а таксама разгледзець магчымасць узняцця пытання Беларусі падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

@CabinetBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў вынікі працы на XVIII Міжнародным стратэгічным форуме (BSF) па бяспецы ў Славеніі

Падчас форуму адбыліся сустрэчы Святланы Ціханоўскай і беларускай дэлегацыі з прэзідэнтамі, прэм’ер-міністрамі, міністрамі замежных спраў краін рэгіёну і міністрам замежных спраў Канады

«Ёсць гатоўнасць і далей узмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі, але і таксама на расійскі рэжым, які карыстаецца карумпаванасцю, залежнасцю Лукашэнкі, яго нелегітымнасцю і слабасцю, каб устанаўліваць кантроль над нашай краінай. Таму наша праца працягваецца. Наступным дзеяннем і важным мерапрыемствам, якое мы таксама тут абмяркоўвалі і да якога рыхтуемся, будзе паездка ў Нью-Ёрк і «тыдзень высокага ўзроўню» на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Мы таксама адчулі гатоўнасць падтрымліваць нашыя намаганні дзеля таго, каб пашыраць кантакты дэмакратычных сіл Беларусі з краінамі па-за межамі Еўрапейскага саюза і Паўночнай Амерыкі, каб кансалідаваць пазіцыю міжнароднай супольнасці наконт сітуацыі ў Беларусі, каб хутчэй вызваліць нашу краіну»

@CabinetBelarus
Галоўныя падзеі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў жніўні

▪️Адбыліся круглы стол дэмакратычных сіл і канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», суарганізатарамі і ўдзельнікамі якіх выступілі кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета. Па выніках мерапрыемстваў былі апублікаваныя чатыры стратэгічныя дакументы для дэмакратычнага руху Беларусі.

▪️Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Паводле апытання на платформе «Голас», ужо на бягучым этапе беларусы выказалі запыт атрымаць больш за 57 000 пашпартоў.

▪️Прадстаўнікі Кабінета справаздачыліся перад Каардынацыйнай Радай. Яе чальцы рэкамендавалі падоўжыць мандат пяці з шасці прадстаўнікоў.

▪️Рашэннем кіраўніцы Кабінета Аляксандр Азараў быў вызвалены ад пасады прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета і прызначаны каардынатарам па плане «Перамога» і падпольным руху пры Кабінеце.

▪️Кабінет далучыўся да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю. Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла ў Вільні, а яе намеснік Павел Латушка выступіў у Варшаве на мітынгах у гадавіну пратэстаў 9 жніўня.

▪️Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка здзейсніў працоўны візіт ва Украіну, падчас якога перадаў прадстаўніку Офіса амбудсмэна Украіны Аляксандру Кананенку доказы ўдзелу Лукашэнкі ў ваенных злачынствах і сустрэўся з кіраўніцтвам Палка Каліноўскага (Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі далучыліся да размовы анлайн).

▪️Генадзь Манько быў прызначаны кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве. Разам з Валерам Кавалеўскім і Анатолем Лябедзькам ён сустрэўся з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам, штабам Палка Каліноўскага, дэпутатамі Вярхоўнай Рады і парламентарыямі каля 20 краін ЕС, быў прадстаўлены дыпкорпусу ЕС у Кіеве.

▪️Святлана Ціханоўская і яе намеснік па Кабінеце Валер Кавалеўскі прынялі ўдзел у Міжнародным стратэгічным форуме па бяспецы ў Славеніі, падчас якога правялі сустрэчы з прэзідэнтам Славеніі, прэм’ерам Балгарыі, міністрамі замежных спраў Канады і Славакіі і іншымі палітыкамі. Тэматыкай сустрэч стала рознабаковая падтрымка беларусаў у барацьбе з рэжымам.

▪️Беларуская асобная дэсантна-штурмавая рота, фарміраваннем якой займаецца Валерый Сахашчык, аб’явіла набор прафесіяналаў ваенных спецыяльнасцей. Падраздзяленне рэкрутуе байцоў, аператараў беспілотнікаў, ІТ-спецыялістаў і іншых супрацоўнікаў.

▪️Па выніках пасяджэння Назіральнай Рады, грашовыя сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі, былі пераведзены на рахунак дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня», а з арганізацыямі, якія будуць аказваць дапамогу, пачалі заключаць першыя дамовы.

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык віншуе беларусаў з Днём ведаў

«Сёння ўсе дарогі вядуць у школы, ліцэі, каледжы, універсітэты – і беларусы ідуць па іх з надзеяй.

Першакласнік марыць аб добрай настаўніцы, вучні выпускных класаў – аб справядлівых адзнаках у атэстаце і нармальна палічаных выніках ЦЭ, педагогі – аб спакойнай працы ў сваё задавальненне.

Гэта простыя, усім зразумелыя, «чалавечыя» спадзяванні. Яны не пра «дабравольна-прымусовы» збор грошай на рамонт школьнага даху. Не пра перавыкананне планаў па прыёме ў «патрыятычныя» моладзевыя арганізацыі. Не пра ўрокі па зборцы кулямётаў. Не пра школьныя канцэрты з паказальнымі выступленнямі людзей у балаклавах, што разбіваюць цагліны аб галовы. Не пра адбыванне ўрокаў матэматыкі на хакейным матчы.

Дарагія бацькі і іх дзеці, шаноўныя настаўнікі! Віншую вас з Днём ведаў і дзякую кожнаму, хто вучыць і вучыцца сумленна, нягледзячы на створаныя сістэмай умовы, бо самае бяскрыўднае супрацьстаянне рэжымным парадкам і ідэалогіі стала небяспечным выклікам.

Я веру, што Дзень ведаў рана ці позна верне сваё добрае значэнне, напоўніцца новымі сэнсамі – і нам не трэба будзе нанова даказваць аксіёмы. Што ў Беларусі на ўроках мусіць гучаць беларуская мова. Што навучальныя ўстановы павінны насіць імёны нацыянальных герояў, вучоных, асветнікаў і паэтаў. Што палітыцы, прапагандзе, выкрывальніцтву нябачных ворагаў і апраўданню вайны – не месца ні ў школьных класах, ні ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях.

І гэтую будучыню варта набліжаць. Карыстаючыся незалежнымі адукацыйнымі магчымасцямі анлайн. Шукаючы магчымасці для навучання студэнтаў у дэмакратычных краінах (для гэтага карысна зазірнуць у дайджэст «Асвета»). Яднаючыся вакол дваровых ініцыятыў – напрыклад, заняткаў выходнага дня па беларускай гісторыі і літаратуры.

Дарагія беларусы замежжа! Гэты час і для вас прынёс выклік. Упэўненая, вы шмат думаеце і непакоіцеся аб тым, як захаваць нацыянальную ідэнтычнасць, беларускасць сваіх дзяцей у краінах, дзе вашыя сем’і знайшлі палітычны прытулак.

Мы хочам вам у гэтым дапамагчы – ствараем сетку беларускіх школ у Польшчы і імкнёмся пашырыць яе на іншыя краіны. Як маці я ведаю, як гэта зручна – у суботу аддаць дзіцёнка на некалькі гадзін для цікавых заняткаў з высокакваліфікаванымі настаўнікамі. Перакананая, беларусы, якія з’ехалі вымушана, вернуцца дадому – а цяпер нам вельмі важна захоўваць моцны нацыянальны дух.

Бо Беларусі наканавана будучыня развітай, адукаванай, высокатэхналагічай краіны, якая памятае сваіх продкаў, гісторыю, нацыянальныя карані»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі pinned «Галоўныя падзеі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў жніўні ▪️Адбыліся круглы стол дэмакратычных сіл і канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», суарганізатарамі і ўдзельнікамі якіх выступілі кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета. Па выніках мерапрыемстваў былі апублікаваныя…»
Павел Латушка і Аліна Коўшык выступілі на цырымоніі адкрыцця Беларускай школы ў Варшаве

На заняткі ў школе запісаліся каля 400 дзяцей

Павел Латушка: «Я, напэўна, любіў толькі два дні ў школе. Гэта апошні дзень навучальнага году, калі пачыналіся канікулы. Але і 1 верасня таксама, бо сустрэцца з сябрамі было прыемна і вельмі натхняльна. <…> Вялікі паклон, вялікая падзяка спадару Алесю — дырэктару, усім беларускім настаўнікам. І вялікая падзяка бацькам. На вас вялікая адказнасць. Сёння ў Беларусі нас хочуць ідэалагічна змяніць, зрабіць з нас «рускамірскіх» людзей, змяніць нашую ментальнасць. І вельмі шмат залежыць ад бацькоў. І тут, па-за межамі Беларусі, таксама. Калі вы будзеце свой час аддаваць адукацыі вашых дзетак, мы захаваем тут беларускасць. І пазней разам з нашай беларускасцю разам вернемся ў Беларусь».

Аліна Коўшык: «Так цудоўна, што зараз, дзякуючы велізарнай працы вашых настаўнікаў, вы можаце быць разам, марыць разам, ствараць разам. Маеце месца, дзе можаце шукаць сяброў. <…> Жадаю вам лёгкага і прыемнага навучання. Жадаю быць смелымі, адважнымі. Жадаю вам марыць пра вялікае. Бо калі вы марыце па адным, то вы проста марыце. Калі вы марыце разам, то ствараеце рэчаіснасць».

Беларуская школа ў Варшаве існуе з верасня 2022 года і прапануе дадатковыя заняткі па прадметах, якіх няма ў замежных школах: беларуская мова і літаратура, гісторыя і мастацтва Беларусі. Анлайн навучаюцца дзеці з 24 краін свету, афлайн-заняткі адбываюцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку і Гданьску.

@CabinetBelarus
Намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі выказаўся з нагоды Дня беларускага пісьменства

«Нават дзіўна, што ва ўмовах агрэсіўнай русіфікацыі і занядбання ледзь не ўсяго нацыянальна-арыентаванага ў Беларусі ўсё яшчэ захоўваецца і нават на «дзяржаўным узроўні» адзначаецца гэта свята – Дзень беларускага пісьменства.

Яго заснаванне ў 1994 годзе было звязана з вельмі значнай для ўсіх беларусаў юбілейнай датай — 500-годдзем з дня нараджэння нашага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Але сёння ўпершыню за доўгія часы творы сучасных беларускіх аўтараў, фактычна ўжо нашых класікаў, прызнаюцца «экстрэмісцкімі матэрыяламі», выкідаюцца са школьных праграм і бібліятэк. Многія пісьменнікі вымушана пакідаюць радзіму, каб не патрапіць пад крымінальны пераслед.

Праз амаль 30 гадоў абсалютна відавочнымі сталі «заслугі» выбудаванай Лукашэнкам сістэмы: выцісканне беларускай мовы амаль з усіх сфер грамадскага жыцця, распаўсюджванне міфаў пра яе штучнасць, перапісванне гісторыі ў спробах дагадзіць «рускаму міру». Замест помнікаў і памятных надпісаў беларускім пісьменнікам мы бачым таемны дэмантаж помніка вядомай паэтцы Ларысы Геніюш, напады на асобы Наталлі Арсенневай, Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч, Уладзіміра Арлова – тых, кім па праве можа ганарыцца беларуская зямля.

Мы бачым, як замест таго, каб называць вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў імёнамі нашых бліскучых пісьменнікаў, рэжым арганізуе сапраўднае паляванне на незалежныя выдавецтвы, выціскае з ужытку беларускую мову і думкі, знішчае нашую пісьмовую спадчыну – выкараняе беларускую лацінку, якая яшчэ да нядаўняга часу афіцыйна выкарыстоўвалася для транслітарацыі геаграфічных назваў Беларусі і падкрэслівала самабытнасць нашай культуры.

Ці ёсць у беларусаў шанец адстаяць сваё, нацыянальнае, роднае? Упэўнены, што так. Бо ўсё, што не да спадобы нашаму ворагу – добра для нас.

І таму – чытаем беларускіх аўтараў, падтрымліваем беларускіх выдаўцоў, карыстаемся роднай мовай, вандруем па беларускіх гістарычных мясцінах, папулярызуем нацыянальную кніжную спадчыну. Няма сумненняў, апошнія цвікі ў труну рэжыму заб’юць культура і крэатыў»

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з маладымі дыпламатамі краін-чальцоў Еўрасаюза

На сустрэчы ў Музеі Вольнай Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі больш за 20 міністэрстваў замежных спраў

Павел Латушка праінфармаваў замежных партнёраў аб унутранай сітуацыі ў Беларусі, рэпрэсіях рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў.

Ён адзначыў, што дэмакратычным сілам Беларусі ў барацьбе за свабодную і незалежную краіну патрэбныя праактыўныя саюзнікі з агульнай стратэгіяй, паколькі ворагам у гэтай барацьбе выступае не толькі рэжым Лукашэнкі, але і Расія, якая акурат мае стратэгію па Беларусі — стратэгію паглынання.

Павел Латушка адказаў на пытанні еўрапейскіх дыпламатаў пра эфектыўнасць санкцыйнай палітыкі, ролю рэжыму ў вайне супраць Украіны, прававы пераслед яго памагатых, сітуацыю, звязаную з магчымым закрыццём межаў Польшчай, Літвой і Латвіяй, дзейнасць Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і НАУ.

Асобна Павел Латушка правёў размовы з дыпламатамі МЗС Партугаліі і Харватыі па пытаннях санкцыйнай палітыкі ЕС.

@CabinetBelarus
«Рэжым Лукашэнкі адмаўляецца выконваць дзяржаўныя функцыі»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі выказаў агульную пазіцыю Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў сувязі з указам №278, які пазбавіць беларусаў магчымасці атрымліваць і абменьваць пашпарты Рэспублікі Беларусь па-за межамі краіны:

«Гэта яшчэ адзін рэпрэсіўны механізм з боку рэжыму Лукашэнкі, які робіць праект нацыянальнага пашпарта Беларусі яшчэ больш актуальным для ўсіх беларусаў.

Відавочна, што злачынны рэжым адмаўляецца выконваць свае базавыя абавязкі перад грамадзянамі Беларусі, пераўтвараючы звычайныя дзяржаўныя функцыі ў элемент ціску і рэпрэсій. Гэта чарговы крок у пошуку «ворагаў», парушэнне фундаментальных правоў грамадзян і людзей, які яшчэ раз дэманструе ўсім антынародную сутнасць рэжыму ўзурпатара.

У той самы час Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай у сваёй дзейнасці кіруецца рэальнымі патрэбамі беларусаў па ўсім свеце. Крокі антынароднага, незаконнага рэжыму Лукашэнкі пацвярджаюць, што стварэнне нацыянальнага пашпарта — абгрунтаванае і актуальнае дзеянне, крыніца якога не палітычны «хайп», а ўжо сёння жыццёвая неабходнасць дзясяткаў тысяч грамадзян Беларусі, і ў перспектыве — пры такой палітыцы рэжыму — значна большай колькасці грамадзян.

Нацыянальны пашпарт Беларусі — гэта не толькі тактычнае вырашэнне праблемы беларусаў замежжа, але стратэгічны праект для ўсіх беларусаў, як за мяжою, так і ўнутры краіны. Такім чынам мы не проста вырашым практычнае пытанне дня сённяшняга, але і замацуем беларускую нацыю як субʼект, мы будзем абʼяднаныя праз гэты дакумент, дзе б мы ні знаходзіліся».

@CabinetBelarus
Павел Латушка прымае ўдзел у XXXII Эканамічным форуме ў Карпачы

Падчас панэльнай дыскусіі «Змярканне еўрапейскіх аўтарытарызмаў ці гістарычная паўза?» намеснік кіраўніцы Кабінета звярнуў увагу на гістарычныя перадумовы падпадання Беларусі пад уплыў Расіі і акрэсліў магчымыя дзеянні дэмакратычных краін, якія б маглі дапамагчы Беларусі з-пад яго вызваліцца:

«Пасля распаду СССР з'явіліся нацыянальныя дзяржавы, якія атрымалі незалежнасць.

На жаль, беларусаў запісалі ў народы, якія знаходзяцца пад большым уплывам Крамля, чым палякі і чэхі. Таму і стаўленне Захада да сфарміраванай тут аўтарытарнай сістэмы было памяркоўнае.

Толькі абуджэнне беларускага грамадства ў 2020 годзе зрушыла сітуацыю з месца — і замест заплюшчвання вачэй на дыктатуру мы пачулі «глыбокую заклапочанасць» наконт гвалту і рэпрэсій.

Сённяшнія падзеі — вынік таго, што некаторым нацыям чамусьці не дазваляюць скарыстацца правам на самавызначэнне паўнавартасна. Нават сёння сталіцы Заходняй Еўропы да гэтага часу мысляць імперскімі катэгорыямі або, як мінімум, катэгорыямі Realpolitik.

Свабодная, незалежная, еўрапейская і дэмакратычная Беларусь — гэта гарантыя таго, што Расія больш не зможа ажыццявіць агрэсію не толькі супраць Украіны, але і ў дачыненні да ЕС, дзе першым фарпостам ужо з'яўляюцца Польшча, Літва і Латвія.

Калі ў цэнтры Еўропы існуе дыктатура, цяжка ўявіць, што ў некаторых еўрапейскіх палітыкаў не будзе спакусы стаць больш аўтарытарнымі.

Але калі ў дачыненні да Беларусі з'явіцца дакладная і ясная стратэгія — аўтарытарызму ў Еўропе будзе вельмі складана.

На жаль, я павінен канстатаваць, што стратэгія па Беларусі сёння ёсць толькі ў Расіі — і гэта стратэгія паглынання.

Пры гэтым мы не чуем з боку Заходняй Еўропы ўжо нават слоў аб глыбокай заклапочанасці. Сёння мы назіраем як на яе вачах, з яе маўклівай згоды знікае краіна пад назвай Беларусь».

Эканамічны форум у Карпачы адна з найбуйнейшых палітычных і эканамічных канферэнцый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая адбываецца штогод.

@CabinetBelarus
Роля Германіі і Еўропы ў захаванні суверэнітэту Беларусі, замацаванне адносін дэмакратычнай Беларусі з краінамі Захаду
— Валер Кавалеўскі правёў сустрэчы з нямецкімі палітыкамі ў Берліне

Прадстаўнік па замежных справах Кабінета сустрэўся з кіраўніком дэпартамента Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказа Міністэрства замежных спраў Германіі Маціясам Лютэнбергам.

Маціяс Лютэнберг пацікавіўся навінамі пра забарону на выдачу і абмен пашпартоў Рэспублікі Беларусь пасольствамі і консульствамі, праектам нацыянальнага пашпарта Беларусі. Палітыкі абмеркавалі сумесныя дзеянні на найбліжэйшай Генеральнай Асамблеі ААН, супрацьдзеянне анексіі Беларусі Расіяй і магчымыя санкцыі супраць Расіі з гэтай нагоды.

Падчас канферэнцыі «Гібрыдныя пагрозы бяспецы ад Беларусі і вакол яе» Валер Кавалеўскі сустрэўся з дэпутатам Бундэстага Германіі Кнутам Абрахамам.

Палітыкі абмеркавалі еўрапейскую перспектыву Беларусі, а таксама ролю Германіі ў спыненні падпарадкавання Беларусі Крамлю і ўдзелу нашай краіны ў ваенных авантурах Расійскай Федэрацыі.

Валер Кавалеўскі распавёў аб змесце і атмасферы сустрэч: «Яны паказалі вялікі рост цікаўнасці да Беларусі з боку Германіі, Еўропы і міжнароднай супольнасці. Нямецкія палітыкі заявілі аб сваёй падтрымцы дэмакратычных сіл, Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і выказалі захапленне тым, што беларусы не здаюцца і працягваюць барацьбу і праз тры гады пасля выбараў, пасля масавых рэпрэсій».

@CabinetBelarus