Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.04K photos
139 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам

На сустрэчы:

🔘 абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;

🔘 вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне;

🔘 акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння;

🔘 вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны;

🔘 вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаўабароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык пракаментаваў завядзенне крымінальнай справы на стваральнікаў палка «Пагоня»:

«Я па жыцці заўжды стараўся па максімуме ва ўсім, што рабіў і раблю. І дабіваўся поспеху і павагі, часам – узнагародаў. Гэтую «крыміналку» я лічу такой жа адзнакай павагі і карысці, якую я і мае таварышы прыносім нашай Айчыне – Беларусі.

А калі сур’ёзна, то мы дакладна ўсё робім строга ў рамках міжнароднага права. А тое, што ў РБ зараз беззаконне – праблема не нашая. Гэтая вайна скончыцца ў бачнай будучыні. А з ёй скончыцца і гэты рэжым.

Я звяртаюся да людзей, датычных да фабрыкавання крымінальнай справы ў дачыненні да нас: вы здзяйсняеце крымінальнае правапарушэнне, якое трапляе пад артыкулы 395 і 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. І за гэта дакладна давядзецца адказваць у рамках Закона, як і за іншыя дзеянні, якія зараз ажыццяўляюць людзі, што ўтрымліваюць уладу ў Беларусі».
У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі сустрэліся з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны

🔘 Падрабязна абмеркавалі магчымыя формы сумеснага супрацьдзеяння прапагандзе, якая значна актывізавалася з пачаткам вайны супраць Украіны.

🔘 Абмеркавалі магчымыя фарматы экспертнага і грамадска-палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Украінай.
Прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка правёў шэраг cустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі Германіі, Канады, Літвы, Польшчы і Францыі

Адбыліся сустрэчы з намеснікам кіраўніка Бундэстага Катрын Герынг-Экардт, намеснікам старшыні камісіі па пытаннях ЕС Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пэці, Часовым павераным у справах Канады ў Польшчы і ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Джанэт Сотэнэр, паслом Літвы ў Польшчы Эдуардасам Барысавасам, прадстаўнікамі МЗС Польшчы.

На сустрэчах абмяркоўвалася магчымасць практычных крокаў з боку ўрадаў названых краін у наступных напрамках:

▪️прыцягненне да крымінальнай адказнасці вінаватых у гвалце супраць беларусаў у рамках універсальнай юрысдыкцыі;

▪️пашырэнне супрацоўніцтва ўрадаў дэмакратычных краін з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;

▪️узмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, пашырэнне персанальных санкцыйных спісаў.

На сустрэчах суразмоўцы заяўлялі пра беспаспяховыя спробы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ўсталяваць кантакты з афіцыйнымі прадстаўнікамі дэмакратычных краін і адзначалі, што вяртанне да супрацоўніцтва з рэжымам немагчымае па прычыне пройдзеных ім «чырвоных ліній».

Падрабязней пра сустрэчы — па спасылцы.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны

Падчас аднаго з працоўных візітаў кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская папрасіла замежных партнёраў дапамагчы беларускім добраахвотнікам і ў выніку дамовілася пра падтрымку палка імя Кастуся Каліноўскага.

Дзякуючы гэтаму былі выдзеленыя сродкі на набыццё двух сучасных дронаў, якія дапамогуць беларускім добраахвотнікам яшчэ больш эфектыўна выконваць свае задачы па абароне Украіны ад расійскіх захопнікаў.

Фота: полк Каліноўскага.
У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі абмеркавалі з актывістамі беларускай дыяспары праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне

Кожны з валанцёраў, якія прысутнічалі на сустрэчы, дапамагае ў розных арганізацыях: разбірае завалы пасля абстрэлаў, каардынуе працу медыкаў, дапамагае уцекачам, вырабляе бронекамізэлькі. Усе яны застаюцца ў Кіеве, бо лічаць Украіну сваім другім домам і хочуць яго захаваць.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне, вызначылі сумесныя з прадстаўнікамі Кабінета крокі, якія дапамогуць вырашыць гэтую праблему на ўзроўні ўкраінскіх органаў улады.

Пасля абмеркавання стаўлення да беларусаў ва украінскім грамадстве была створана медыя група з мэтай данясення да ўкраінскіх СМІ інфармацыі пра падзеі ў Беларусі.
Чэхія будзе аказваць персанальную падтрымку рэпрэсаваным беларускім студэнтам і разгледзіць магчымасць прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Чэшскай Рэспублікі на чале са Старшынёй Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі Маркетай Пекаравой Адамавой і правёў анлайн-сустрэчу з віцэ-прэм’ерам Іванам Барташам

Падчас сустрэчы Павел Латушка перадаў парламенцкай дэлегацыі пакет дакументаў для прызнання Чэхіяй КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі, зварот арганізацыі «Беларускія студэнты ў Чэхіі» аб падтрымцы рэпрэсаваных студэнтаў, зварот аб перайменаванні адной з вуліц Прагі ў гонар Рамана Бандарэнкі.

Маркета Пекарава Адамава паведаміла, што пасля прыняцця чэшскага «Акта Магніцкага» з 2023 г. у Чэхіі з’явіцца магчымасць уводзіць нацыянальныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Удзельнік дэлегацыі, дэпутат Хаято Ёзэф Окамура выказаў намер курыраваць аказанне персанальнай дапамогі беларускім студэнтам у Чэхіі.

Віцэ-прэм’еру Івану Барташу перададзены зварот і юрыдычнае абгрунтаванне для ўзбуджэння крымінальных спраў пацярпелых ад дзеянняў беларускіх сілавікоў у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

Падрабязней пра сустрэчы — па спасылцы.

@CabinetBelarus
«Мы маем сяброў у Вярхоўнай Радзе» - прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык аб выніках сумеснай рабочай паездкі ў Кіеў

Аліна Коўшык: «Украіна — стратэгічны партнер для нас сёння і ў будучым. Нашыя адносіны пасля перамогі ў вайне трэба пачынаць будаваць ужо цяпер. Я ўбачыла вялікія перспектывы для супрацоўніцтва ў справе нацыянальнага адраджэння, у якой украінцы маюць багаты вопыт. Атрымалася ўсталяваць працоўныя кантакты з Міністрэствам культуры і інфармацыйнай палітыкі, Украінскім інстытутам нацынальнай памяці, «Мастацкім арсеналам», фондам «Відродження» і дамовіцца на рэалізацыю супольных праектаў. Маю намер дабівацца ў адносінах з украінцамі больш глыбокага ўзаемнага разумення».

Валер Кавалеўскі: «Нават у такіх няпростых абставінах, калі Беларусь праз рэжым Лукашэнкі фактычна стала саўдзельніцай у вайне, мы ўбачылі з боку Украіны зацікаўленасць развіваць беларуска-украінскія адносіны. Мы маем сяброў у Вярхоўнай Радзе. Вырашылі рэгулярна інфармаваць украінскі бок аб тым, што адбываецца ў Беларусі, і супрацоўнічаць у супрацьстаянні прапагандзе. Мы запланавалі некалькі экспертна-палітычных беларуска-украінскіх мерапрыемстваў, якія неўзабаве будуць анансаваныя.

Таксама нам важна было сустрэцца з беларускай дыяспарай і ўбачыць жывую, сапраўдную энэргію, жаданне застацца беларусамі і разам з тым заставацца ва Украіне, каб аказваць валанцёрскую дапамогу. Былі кантакты і з прадстаўнікамі палка Каліноўскага: абмеркавалі, як мы можам падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў. Агулам, гэта быў досыць паспяховы, сумесны з іншым прадстаўніком Кабінета, візіт. Разам у нас сапраўды атрымалася зрабіць шмат».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я гатова да ўсяго. Страху ўжо няма» - пра трэніроўкі ўдзельнікаў і ўдзельніц плана «Перамога» распавядае тэлеканал «Белсат»

🔘 Байцы харугваў Вільні, Варшавы і Беластока захоўваюць сувязі паміж сабой і збіраюцца на рэгулярныя трэніроўкі, якія ўключаюць баявую і медыцынскую падрыхтоўку.

🔘 З пачаткам вайны далучылася шмат новых удзельнікаў, моцна вырас узровень падрыхтоўкі, людзі робяцца больш матываванымі.

🔘 Новыя ўдзельнікі праходзяць праверку на паліграфе і па базах дадзеных.

🔘 План «Перамога» абапіраецца на тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны.

🔘 Ствараецца нешта падобнае да сістэмы крызіснага рэагавання, калі па камандзе паўсюль могуць быць задзейнічаны медыкі, многія з якіх маюць вопыт працы ў жорсткіх умовах.

@CabinetBelarus
Контактная группа Совета Европы по отношениям с Беларусью: как она поможет беларусам в будущем и прямо сейчас

В марте 2022 Совет Европы принял решение прекратить все контакты с режимом. В том же решении содержалось указание органам СЕ углубить отношения с беларусскими демсилами и гражданским обществом с фокусом на такие темы, как защита прав человека, независимые СМИ и молодёжь. В сентябре 2022 было принято решение о создании Контактной группы Совета Европы по отношениям с Беларусью.

Спецпредставитель Светланы Тихановской по выборам Александр Шлык рассказывает, как появилась Контактная группа и чем Совет Европы поможет беларусам.

Александр Шлык: «После принятия решения о прекращении контактов Совета Европы с официальным Минском мы обсуждали совместную работу с Советом во время нескольких визитов представителей демсил в Страсбург, в т.ч. двух визитов Светланы Тихановской. В результате 7 сентября высший руководящий орган – Комитет министров Совета Европы – принял поручить генеральному секретарю СЕ сформировать контактную группу в сотрудничестве с беларусскими демократическими силами и гражданским обществом Беларуси.

В решении содержится формулировка «генсекретарь должна создать группу в сотрудничестве», а не после консультаций. Это важно, потому что подтверждает нашу субъектность. В решении упоминается, что оно проистекает напрямую из консультаций Совета Европы со Светланой Тихановской и её выступлений в руководящих органах. Также решение обязывает генерального секретаря отчитываться как минимум два раза в год о прогрессе контактной группы. Таким образом, два месяца назад было принято решение, после чего мы провели консультации с Советом Европы, беларусским гражданским обществом и политическими субъектами. И уже вчера Контактная группа начала свою работу».

📍Почему это важно для Беларуси?

«Потому что Совет Европы – это уникальная региональная организация, связанная с правами человека и фундаментальными европейскими ценностями. Невозможно представить, чтобы какая-то страна вступала в ЕС, не будучи при этом членом Совета Европы. Сейчас в Совете Европы 46 государств (Россия была исключена в марте). Все эти страны придерживаются фундаментальных общих европейских ценностей.

Очень важно, что мы выстраиваем отношения с Советом Европы на равных. Это беспрецедентное решение, причём об этом прямо говорит генеральный секретарь СЕ Мария Пейчинович-Бурич. Фактически в сотрудничестве с международной организацией беларусов представляет не официальный Минск, а демократические силы и гражданское общество.

У Совета Европы гигантский опыт в помощи государствам в построении демократических институтов, установления верховенства права, работе с судами, парламентами, законодательством и невероятно большая юридическая экспертиза. С прицелом на то, что мы хотим уже сейчас начинать строить демократические институты для устойчивой демократии в будущей Беларуси, нам будет очень ценен опыт Совета Европы».

📍 Чем может помочь беларусам Совет Европы уже сейчас?

«В Совете Европы 46 государств, это практически все европейские государства. Они обязаны соблюдать и уважать права людей, которые находятся под их юрисдикцией – в том числе беларусов, которые оказались на их территории.

Совет Европы может влиять на страны, чтобы они относились к беларусам правильно и гарантировали их права. Безусловно, здесь есть свои нюансы, ведь многие вопросы остаются на усмотрение национальных правительств. Совет Европы не может обязывать страны, но может рекомендовать и влиять на них».
— Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
УВАГА❗️Праз несапраўдны акаўнт Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі распаўсюджваюцца заклікі і інфармацыя, да якіх Кабінет не мае ніякага дачынення.

Усіх беларусаў настойліва просім быць асабліва ўважлівымі да падобных паведамленняў, не пераходзіць па спасылках у іх, даваряць толькі афіцыйнаму каналу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі: @CabinetBelarus
«Рады, што пацярпелы не згадзіўся з лёсам ахвяры», — прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў прыватнае расследаванне Аляксандра Фрумана

«Пацвярджаю, што «Байпол» прадастаўляў інфармацыю Аляксандру Фруману для яго расследавання, і мы лічым высновы, да якіх ён прыйшоў, у высокай ступені даставернымі і вартымі ўвагі правасуддзя.

Я рады, што пацярпелы не згадзіўся з лёсам ахвяры, а праявіў ініцыятыву, настойлівасць, і заняўся гэтай справай з вельмі правільнай матывацыяй: «расказаць свету аб тым, што адбываецца, і абавязкова пакараць сваіх крыўдзіцеляў па законе». Як кажуць, узяў лёс у свае рукі. Лічу, што гэта добры прыклад усім беларусам — ужо зараз пачаць дзейнічаць, праводзіць падобныя грунтоўныя расследаванні, выяўляць асобаў, якія чынілі і чыняць гвалт — каб мы, пасля ліквідацыі злачыннага рэжыму ў рамках плана «Перамога», змаглі аднавіць законнасць для кожнага такога эпізода, змаглі выявіць і асудзіць такіх вось каліннікаў, кеселяў, шабуняў, слюньковых... І мы маем магчымасць дапамагаць такім расследаванням.

У новай Беларусі павінны адбыцца законныя суды над такімі злачынцамі, каб у краіну вярнулася бяспека.

Хачу падзякаваць Аляксандру Фруману за зробленую грунтоўную працу і спадзяюся ўбачыць яго ў будучым у Беларусі на судзе над злачынцамі, якіх ён выкрыў».

@CabinetBelarus
Павел Латушка стаў ганаровым госцем святкавання Дня незалежнасці Польшчы па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і перадаў яму віншаванне ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Анджэй Дуда ў прамове адзначыў важнасць прысутнасці на ўрачыстым мерапрыемстве «сяброў і суседзяў з Беларусі, з глыбокім жаданнем свабоднай і суверэннай дзяржавы».

У гутарцы з Паўлам Латушкам польскі лідэр падкрэсліў, што падчас міжнародных перамоў і сустрэч польскі бок заўсёды ўзгадвае важнасць падтрымкі беларусаў у барацьбе за незалежнасць.

Словы падтрымкі беларусам у іх барацьбе за свабоду выказаў падчас размовы з Латушкам і ганаровы госць урачыстасці прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Падрабязней пра мерапрыемства — па спасылцы.

@CabinetBelarus
УВАГА❗️Праз несапраўдны акаўнт Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі распаўсюджваюцца заклікі і інфармацыя, да якіх Кабінет не мае ніякага дачынення.

Усіх беларусаў настойліва просім быць асабліва ўважлівымі да падобных паведамленняў, не пераходзіць па спасылках у іх, даваряць толькі афіцыйнаму каналу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі: @CabinetBelarus
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка прызначыў двух намеснікаў – Арцёма Праскаловіча і Юрыя Губарэвіча

▪️Арцём Праскаловіч будзе адказваць за юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права. Да гэтага ён 14 гадоў працаваў на дзяржаўнай службе — у судзе Партызанскага раёна г. Мінска, Міністэрстве юстыцыі, Адміністрацыі прэзідэнта — і звольніўся 13 жніўня 2020 года ў знак пратэсту. Мае вялікі досвед у рабоце з заканадаўствам па пытаннях канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці. Апошнія два гады працуе ў Народным антыкрызісным упраўленні і адказвае за юрыдычныя пытанні.

▪️ Юрый Губарэвіч будзе займацца пытаннямі падрыхтоўкі кадравага рэзерву для новай Беларусі. У першай палове 2000-х гадоў Губарэвіч быў дэпутатам, намеснікам старшыні Белаазёрскага гарадскога савета. З’яўляецца старшынёй руху «За Свабоду». У камандзе Народнага антыкрызіснага упраўлення адказвае за пытанні рэгіянальнага развіцця.

Прызначэнне ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вопытных спецыялістаў дазволіць сістэмна і інстытуцыйна працаваць над набліжэннем пераменаў у Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч заявіў пра запуск кампаніі «Кадравы резерв для новай Беларусі»

🔘Кадравы резерв адказвае на пытанне: як будзе функцыянаваць дзяржаўная сістэма пасля пераменаў?

🔘Праз стажыроўкі ў краінах ЕС, якія пройдуць пад эгідай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, мы падрыхтуем прафесіяналаў
, што зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы.

🔘Запрашаем да канфідэнцыйнага ўдзелу ў навучанні дзейных чыноўнікаў, якія не згодныя з рэжымам, а таксама беларусаў, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах.

🔘Мы паклапоцімся пра бяспеку захавання асабістых звестак усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі.

🔘Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстаем час для падрыхтоўкі і прафесійнага росту.

🔘Для набору ўдзельнікаў Кадравага рэзерву створана інтэрнэт-платформа, дзе можна запоўніць заяўку для ўдзелу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Кабінета Аляксандр Азараў даў інструкцыі бяспекі беларусам, якія дапамагаюць Украіне інфармацыяй аб перамяшчэнні войскаў РФ

Перадаючы Украіне звесткі з тэрыторыі РБ, беларусы аказваюць каштоўную дапамогу ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, аднак трэба выконваць правілы бяспекі:

1️⃣ Уважліва вывучыце мясцовасць, дзе плануеце весці здымку, на прадмет наяўнасці камер.

2️⃣ Не дапускайце, каб знятым фота і відэа прысвойваліся звесткі аб геалакацыі.

3️⃣ Адключыце опцыю ўтварэння ў воблачным сховішчы вашай прылады гісторыі фота- і відэаздымкі.

4️⃣ Выдаляйце фота і відэа адразу пасля адпраўкі.

5️⃣ Адключыце геалакацыю на вашай прыладзе.

6️⃣ Да здымкі трымайце прыладу выключанай, падчас здымкі перавядзіце ў авіярэжым.

7️⃣ Выкарыстоўвайце vpn.

8️⃣ Пасля выдалення перапіскі ачышчайце кэш-памяць.

9️⃣ Выкарыстоўвайце партызанскі Тэлеграм.

🔟 Пры затрыманні не сведчыце супраць сябе, адмаўляйцеся даваць паказанні.

Падрабязней пра правілы бяспекі — у відэа.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Forwarded from BELPOL
‼️ОСТОРОЖНО ФЕЙК‼️

Различным пользователям мессенджера
Telegram приходят сообщения от аккаунта BYPOL "HELP" с именем пользователя @bypolhelp, который якобы собирает средства на какие-то нужды добровольцев.

❗️ВНИМАНИЕ❗️
Указанный аккаунт не имеет никакого отношения к нашей организации.

‼️Напоминаем‼️

Следите только за официальными источниками информации от
BYPOL и Объединенного Переходного Кабинета! Следуйте инструкциям только от оригинального чат-бота плана ПЕРАМОГА (https://t.me/plan_peramoga_bot).

❗️Оригинальные ссылки:

Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»:
https://t.me/plan_peramoga_bot
Telegram-канал: https://t.me/by_pol
Instagram: https://instagram.com/osb.bypol
YouTube BYPOL: https://youtube.com/@osbbypol
YouTube BYPOL MEDIA: https://youtube.com/@bypolmedia

E-mail: ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram для связи: https://t.me/osb_by_pol