Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.04K photos
139 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – пра Дзень дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі

«У нашай гісторыі ёсць асаблівыя даты. Адна з іх – 27 ліпеня. У гэты дзень да 1996 года беларусы адзначалі Дзень незалежнасці. 27 ліпеня 1990 года выбар беларускага народу, дзякуючы намаганням дэпутатаў Вярхоўнага савету, быў зацверджаны прыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

З’яўленне незалежнай беларускай дзяржавы – гэта момант, які я перажыў асабіста. Добра памятаю гэты дзень, калі юнаком стаяў на Плошчы Незалежнасці, чакаючы прыняцця лёсавызначальнага рашэння. Таксама добра памятаю апошні мітынг перад сваёй першай замежнай камандзіроўкай у якасці віцэ-консула Беларусі ў Беластоку. Тады, 27 ліпеня 1996 года, згадваю калону з бела-чырвона-белымі сцягамі, якая ішла па сталічнай Нямізе.

Праз 33 гады пасля гэтай лёсавызначальнай падзеі беларускі суверэнітэт сутыкнуўся з найвастрэйшым выклікам. Галоўны выклік для нас сёння – захаванне незалежнасці Беларусі. І сёння відавочна, што галоўная пагроза для яе – гэта рэжым Лукашэнкі. Сёння на тэрыторыі краіны базіруюцца расійкія войскі, замежная вайсковая кампанія, рукамі рэжыму зносяцца помнікі дзеячам культуры, закрываюцца беларускамоўныя кнігарні, нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!» прызнаны рэжымам нацысцкім. Але паралельна з гэтым самапрызначаны дыктатар са справаздачамі ездзіць у Маскву і дазваляе выкарыстоўваць у ваенных мэтах тэрыторыю Беларусі.

Лукашэнка жыве толькі бягучым момантам. Каб забяспечыць жыццядзейнасць сістэмы, ён гатовы ўступіць у хаўрус з Расіяй на любых умовах. У абмен на такую падтрымку ён ахвотна адкупаецца галоўнымі элементамі дзяржавы – суверэнітэтам і незалежнасцю. Ён, сапраўдны здраднік дзяржаве, гатовы на ўсё, каб пазбегнуць пакарання за злачынствы. Але ўлада не можа быць вечнай. Неўзабаве і яго час завершыцца, а ўсе рэальныя здраднікі дзяржаве – панясуць адпаведнае пакаранне.

Адзначаючы Дзень дзяржаўнага суверэнітэту 27 ліпеня, памятайма, што адказнасць за захаванне беларускай незалежнасці сёння ляжыць толькі на нас, беларусах»

@CabinetBelarus
«Кожны можа намініраваць свайго героя на ўзнагароджанне медалём «Гонар і Годнасць»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў вылучыць на ўзнагароду медалём «Гонар і Годнасць» годных грамадзян краіны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства:

«Давайце назавём імёны нашых герояў. Заахвочваю вас расказаць пра людзей, якія змагаюцца за вызваленне Беларусі, пра некаторых, магчыма, сёння яшчэ мала ведаюць беларусы і свет. Пра тых, каго вы лічыце вартымі гэтай узнагароды.

Такім чынам, кожны можа намініраваць свайго героя на ўзнагароджанне медалём «Гонар і Годнасць». Усе вашыя прапановы будуць разгледжаныя грамадскай камісіяй па ўзнагародах пры Аб'яднаным Пераходным Кабінеце. Пасля рашэнне аб узнагароджанні будзе прымацца на пасяджэнні Кабінета.

Звяртаю ўвагу, што ўзнагароджанне можа адбывацца непублічна, каб захаваць бяспеку адзначаных медалём герояў, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі.

Вылучыць намінанта можна праз спецыяльную форму»

@CabinetBelarus
Давайце разам знойдзем спосаб пачуць адно аднаго

Святлана Ціханоўская: «Разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай мы правядзем Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы адкрыта абмяркуем: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія нашыя далейшыя планы, якое бачанне будучыні нашай краіны. Мы павінны адказаць на гэтыя пытанні не толькі людзям, але і самім сабе. І зразумець, як мы можам наблізіцца да дасягнення таго, што пачынае здавацца немагчымым.

6 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь. Каб Канферэнцыя была даступная для ўсіх, мы зробім анлайн-трансляцыю, дзе вы зможаце задаваць пытанні ўдзельнікам. Таксама мы ўжо зрабілі анлайн-форму, дзе кожны з вас можа падзяліцца сваім меркаваннем пра працу дэмакратычных сілаў. Напісаць, з якімі ідэямі і планамі згодны, а якія трэба пакрытыкаваць».

https://youtu.be/VFe_KwsobhE
Асноўнае – пра анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі 29 ліпеня

@CabinetBelarus
Рэжым Лукашэнкі — спонсар тэрарызму, КДБ і ГУБАЗіК — тэрарыстычныя арганізацыі, міграцыйная вайна супраць ЕС

— Павел Латушка абмеркаваў актуальныя пытанні на сустрэчы са старшынём Камісіі па замежных справах Сейма Рэспублікі Польшча Радаславам Фогелем і дырэктарам Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Янам Маліцкім

Адна з тэм сустрэчы — разгляд магчымасці прызнання Сеймам Польшчы арганізацый КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі, а рэжым Лукашэнкі — спонсарам тэрарызму.

На сустрэчы былі прадстаўлены абгрунтаванні, падрыхтаваныя экспертамі НАУ, якія апісваюць тэрарыстычную дзейнасць гэтых арганізацый: міграцыйная вайна супраць Еўрасаюза, прымусовая пасадка самалёта Ryanair, сістэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва і інш.

Галоўнай мэтай сустрэчы з'яўлялася перадача справаздачы аб злачынствах супраць чалавечнасці, апублікаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» 26 ліпеня, у падрыхтоўцы якой удзельнічала каманда НАУ. У гэтым дакуменце фактычна абгрунтавана выкананне крытэрыю міжнароднага крымінальнага права «аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць», што сістэматычныя і шырокамаштабныя атакі супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі складаюць злачынствы супраць чалавечнасці.

Польскаму боку было прапанавана падтрымаць механізмы прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. Старшыня Камісіі па замежных справах Сейма Польшчы выказаў гатоўнасць абмеркаваць дадзеную прапанову з кіраўніцтвам Сейма.

Асобна былі закрануты тэмы пагроз для беларускага народа, а таксама суседніх з Беларуссю краін, звязаных з размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер» і ядзернай зброі.

Прадстаўнік польскага парламента плануе абмеркаваць праблематыку сітуацыі ў Беларусі падчас найбліжэйшай сустрэчы ў верасні кіраўнікоў камісій па замежных справах парламентаў краін ЕС.

@CabinetBelarus
Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета правялі папярэднія гутаркі з працоўнымі групамі Каардынацыйнай Рады напярэдадні слуханняў

Працоўныя групы Каардынацыйнай Рады па слуханнях стэлефанаваліся з прадстаўнікамі Кабінета з мэтаю прадстаўлення сваіх чальцоў, узгаднення графіка і праграмы слуханняў, а таксама абмеркавання магчымага ўзроўню публічнасці пэўных аспектаў дзейнасці, адлюстраваных у справаздачах, якія будуць прадстаўлены перад спецыяльна створанымі камісіямі КР падчас слуханняў.

Адказныя за эфектыўнасць слуханняў:

▪️прадстаўніка па транзіце ўлады Паўла Латушкі Вольга Кавалькова;

▪️прадстаўніка па замежных справах Валерыя КавалеўскагаПаліна Бродзік;

▪️прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя СахашчыкаПавел Патапаў;

▪️прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аліны КоўшыкАляксандр Паршанкоў;

▪️прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі ГарбуновайАлена Жываглод;

▪️прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандра АзараваАрцём Лядоўскі.

Беларусы, якія хацелі б прапанаваць свае пытанні да прадстаўнікоў Кабінета, могуць запоўніць для гэтага спецыяльную форму.

Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для выпрацоўкі рэкамендацый па ўзгадненні кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пройдуць 2-3 жніўня.

@CabinetBelarus
Пачынаецца трансляцыя анлайн-марафону салідарнасці з палітзняволенымі

Эфір даступны для прагляду на шматлікіх YouTube-каналах: «Klopat BY», «Святлана Ціханоўская», «НАУ Беларусь», «БЕЛСАТ NEWS», «ЗЕРКАЛО» і інш.

Гасцямі эфіру стануць вядомыя беларусы: палітыкі, музыканты, журналісты, блогеры, актывісты, грамадскія дзеячы, спартсмены.

Гледачоў з Беларусі арганізатары просяць не пакідаць рэакцыі на анлайн-трансляцыю з персанальных акаўнтаў у мэтах бяспекі.

@CabinetBelarus
Далучайцеся да марафона салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»

Прама зараз на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пачаўся анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. 

У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.

Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра марафон сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям!

Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце
https://salidarnasc.com/.
«Мы ведаем, колькі каштуюць адвакаты, якія павінны хадзіць не толькі на суды»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова заклікае беларусаў прыняць удзел у трэцім дні збору ахвяраванняў для палітзняволеных:

«Дарагія беларусы і беларускі! Дзякую кожнаму і кожнай за ўдзел ва ўчарашнім анлайн-марафоне! Нашым суарганізатарам, гасцям у студыі, ахвяравальнікам, інфапартнёрам. На працягу 12 гадзін мы былі талакою, паміж намі не было межаў. Учора мы сабралі неверагодна шмат: амаль 390 тысяч еўра! Мы згуртаваліся, каб дапамагчы нашым палітзняволеным — і зноў паказалі ўсяму свету: рэжым Лукашэнкі, які ўтрымлівае людзей у турмах, і салідарная беларуская грамадзянская супольнасць — гэта не адно і тое ж.

Марафон дапаможа палітвязням і іх сем'ям грашыма. Мы ж ведаем, колькі каштуюць адвакаты, якія павінны хадзіць не толькі на суды, але і на папярэднія следчыя дзеянні. Мы бачым, колькі каштуюць пасылкі, прадукты ў крамах. Грошы — гэта трыгернае слова. Але гэты марафон мае адзіную мэту — сабраць як мага больш, каб падтрымаць тых, для каго гэта сапраўды жыццёва неабходна.

Сёння трэці дзень збору ахвяраванняў. Данаты яшчэ прымаюцца на адзіны рахунак, з якога будуць — пад кантролем Назіральнай рады — размеркаваны паміж фондамі дапамогі. Далучайцеся!

Беларусаў унутры краіны я прашу рабіць данаты праз карткі і рахункі блізкіх, якія жывуць за мяжой.

Ваш данат можа ператварыцца ў гадзіны адвакацкай працы, у лекі, вопратку, ежу, у цацку для дзіцяці, якое чакае маці ці бацьку з турмы. Нам не ўсё адно — і няхай нашыя палітзняволеныя пра гэта даведаюцца»

@CabinetBelarus
Сабрана 500 000 еўра для палітзняволеных і іх сем’яў

Збор сродкаў працягваецца

Спасылка на адзіны рахунак марафону салідарнасці з палітзняволенымі будзе працаваць сёння, 30 ліпеня, да 23:59 па мінскім часе.

Данаты будуць перададзеныя фондам дапамогі палітзняволеным — празрыстасць іх размеркавання пракантралюе спецыяльна створаная Назіральная рада.

#НамНеЎсёАдно

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, ініцыятарка марафону салідарнасці Вольга Гарбунова – пра вынікі збору і працэдуру размеркавання грошай

«Я, гэтак жа, як і вы, затаіўшы дыханне, назірала за зборам і, як мінімум, двойчы здзіўлялася: калі мы перасягнулі першапачатковую мэту ў 200 000 яшчэ ў суботу, і калі мы ўбачылі лічбу 500 000 за некалькі гадзін да заканчэння. Вы натхняеце!

Разам мы сабралі амаль 575 000 еўра для палітзняволеных і іх родных. Я і мая каманда дзякуем вам за гэты неверагодны вынік.

Я атрымліваю шмат пытанняў ад вас аб тым, куды пойдуць гэтыя грошы. Адразу адзначу, што на арганізацыю марафону нашай камандай выдаткавана нуль грошай. А прафесійны ўклад студый, рэдакцый, журналістаў, партнёраў, кансультантаў, нашых валанцёраў, якія адказвалі за сайт для збору данатаў і камунікацыю, ацаніць проста немагчыма – ён фантастычны.

Усе сабраныя грошы ляжаць на рахунках плацежных сістэм Stripe, PayPal і ў крыптагаманцах. Праз тыдзень пасля закрыцця марафону, Stripe перавядзе грошы ў банк. Мы чакаем камісію ў 3-5 % ад сумы.

Усе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя ў 13 праваабарончых ініцыятыў і фондаў салідарнасці. Грошы будуць размеркаваны паміж імі ў пэўных прапорцыях, адпаведна запытам на падтрымку, якія ў іх ёсць зараз.

Па дамоўленасці з фондамі і ініцыятывамі грошы пойдуць на прамую дапамогу палітвязням і іх сем'ям. Грошы не пойдуць на адміністрацыйныя выдаткі гэтых арганізацый, ані на аплату працы іх супрацоўнікаў.

Празрыстасць размеркавання будзе кантралявацца спецыяльна створанай Назіральнай радай, у якую ўвайду я, прадстаўнікі аўтарытэтных незалежных беларускіх СМІ, такіх як «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Маланка».

На працягу тыдня Назіральная рада прыме рашэнне аб размеркаванні сродкаў, фонд падпіша дамовы з арганізацыямі і ажыццявіць пераводы. Праз 2 месяцы арганізацыі зробяць справаздачу – і Назіральная рада публічна раскажа аб выніках»

@CabinetBelarus
Збіраем меркаванні беларусаў напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

6 жніўня пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», якую арганізуюць Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйная Рада.

Мэта канферэнцыі — правядзенне адкрытага дыялогу паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю пра поспехі і няўдачы дэмакратычных сіл за апошнія тры гады, абмеркаванне будучыні Беларусі.

Арганізатары дбаюць пра тое, каб усе мелі магчымасць выказацца і былі пачутыя. Пакіньце вашае меркаванне, прапановы і крытыку праз спецыяльную форму зваротнай сувязі, якая даступная на сайце канферэнцыі.

@CabinetBelarus
Галоўныя падзеі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў ліпені

▪️
Было сабрана 574 617 еўра для палітзняволеных і іх родных падчас марафону салідарнасці, ініцыяванага прадстаўніцай Кабінета Вольгай Гарбуновай.

▪️Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у асноўнай праграме Саміта НАТА і арганізавала два сайд-івэнты, удзельнікамі якіх былі ў тым ліку прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі і Валерый Сахашчык. Напярэдадні Кабінет прывітаў зварот прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА з заклікам прыняць меры па супрацьдзеянні пагрозам, што вынікаюць з агрэсіі Расіі і сітуацыі ў Беларусі.

▪️Еўрапарламент прапанаваў Міжнароднаму крымінальнаму суду разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі. Зварот у Міжнародны крымінальны суд па фактах злачынстваў рэжыму перададзены намеснікам кіраўніцы Кабінета Паўлам Латушка і камандай НАУ.

▪️У Вільні прайшла стратэгічная сесія Кабінета. Кабінет прэзентуе яе вынікі 6 жніўня, падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

▪️
Паслы Еўрасаюза ў Бруселі ўзгаднілі новы санкцыйны пакет — зроблены яшчэ адзін крок да гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы працы каманды Паўла Латушкі з прадстаўнікамі як наднацыянальных органаў ЕС, так і дзяржаў-сяброў саюза.

▪️Кабінет пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць».

▪️Кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета здзейснілі візіт на Беласточчыну, падчас якога ўзялі ўдзел у фестывалі «Тутака», адкрылі сквер Вольнай Беларусі ў Беластоку. Мэр Беластока праінфармаваў, што горад гатовы выдзеліць 50% неабходных сродкаў (і накіраваць просьбу аб суфінансаванні ў Міністэрства адукацыі Польшчы) на навучанне беларускай мове і літаратуры дзяцей дыяспары.

▪️Парламенцкая Асамблея АБСЕ прыняла Ванкуверскую дэкларацыю, якая ўтрымлівае рэзалюцыю па Беларусі. Дакумент дае назву пагрозе паглынання Расіяй Беларусі («мяккая анексія») і стварае, па словах Валера Кавалеўскага, спрыяльныя ўмовы для дзейнасці дэмсіл на міжнароднай арэне.

@CabinetBelarus
Ацаніце працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і задайце вашае пытанне яго прадстаўнікам

2-3 жніўня Каардынацыйная Рада правядзе слуханні для ўзгаднення кандыдатураў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ініцыявала Святлана Ціханоўская. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе справаздачыцца і адказваць на пытанні. Пасля слуханняў Каардынацыйная Рада агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.

Амаль год таму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. За гэты час у вас напэўна ўзнікалі пытанні да працы прадстаўнікоў Кабінета і зараз найлепшы момант задаць іх. Каардынацыйная Рада зрабіла ананімную апытанку, дзе вы зможаце ацаніць працу Кабінета і спытаць яго прадстаўнікоў пра вынікі працы і пра тое, як іх дзейнасць дапамагае беларусам у краіне.

Таксама ў кожнага з вас будзе магчымасць сачыць за тым, як пройдуць слуханні – яны будуць транслявацца анлайн на канале Каардынацыйнай Рады.