Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык распавяла выданню «Новы Час» пра тое, чым плануе займацца на новай пасадзе, якім бачыць Міністэрства культуры ў будучым і ці будзе ў Беларусі гвалтоўная беларусізацыя
🔘 «Я прыйшла ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет не дзеля ўлады, хутчэй гэта праца з місіяй»
🔘 «Многія з нашых суайчыннікаў адчулі сябе беларусамі ўпершыню толькі ў 2020 годзе. Зараз наша мэта — не згубіць гэты патэнцыял»
🔘 «Мы бачым, якую пагрозу сёння нясе рускі мір. Гэта пагроза генацыда і вынішчэння народаў. Мы, як Аб’яднаны Пераходны Кабінет, выказваем свой супраціў»
🔘 «нашая мэта — перш за ўсё, дапамагчы творцам»
🔘 «я пастараюся застацца дастаткова адкрытай, наколькі дазваляе гэтая функцыя»
🔘 «нікога нельга прымусіць стаць беларусам»

Forwarded from BELPOL
‼️ВНИМАНИЕ ПРОВОКАЦИЯ‼️
В очередной раз каратели режима пытаются раскрыть участников плана ПЕРАМОГА!
BYPOL не осуществляет рассылки посредством других чат-ботов!
Рассылки осуществляются только через оригинальный чат-бот плана ПЕРАМОГА! (https://t.me/plan_peramoga_bot).
Обращаем внимание, информация о запуске плана ПЕРАМОГА будет распространяться на всех доступных информационных ресурсах демократических сил.
Следуйте инструкциям только от оригинального чат-бота ПЕРАМОГА (https://t.me/plan_peramoga_bot) и следите только за официальными источниками информации от BYPOL и Объединенного Переходного Кабинета.
Причины очередного вброса известна, режим опасается успешной реализации плана и пытается выявить его участников.
❗️Оригинальные ссылки:
Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»: https://t.me/plan_peramoga_bot
Telegram-канал: https://t.me/by_pol
Instagram: https://instagram.com/osb.bypol
YouTube BYPOL: https://youtube.com/@osbbypol
YouTube BYPOL MEDIA: https://youtube.com/@bypolmedia
E-mail: ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram для связи: https://t.me/osb_by_pol

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка правёў сустрэчу з паслом Латвіі ў Польшчы Юрыем Пойкансам і новым паслом Эстоніі ў Польшчы Міко Хальясам.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны:
▫️ унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і пагроза новага нападу з яе тэрыторыі на Украіну ў сувязі з разгортваннем сумеснай беларуска-расійскай вайсковай групіроўкі;
▫️ пагрозы з боку Беларусі бяспецы краін ЕС;
▫️ пашырэнне санкцый і прызнанне рэжыма Лукашэнкі тэрарыстычным за яго садзейнічанне агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларускага народа;
▫️ магчымасць прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй;
▫️ узаемаадносіны дэмакратычных сілаў Беларусі з ЕС і Украінай.

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» пракаментаваў заяву палка імя Кастуся Каліноўскага аб намеры прадстаўляць беларускі народ у афіцыйных адносінах з Украінай
🔘 «гэта ні ў якім разе не падмяняе адносіны Вярхоўнай Рады ці ўвогуле ўкраінскай улады з палітычнымі структурамі, Кабінетам у тым ліку»
🔘 «Гэта прыкмета таго, што пашыраецца поле ўзаемадзеяння, Беларусі становіцца больш ва Украіне»
Таксама Кавалеўскі распавёў пра стаўленне Кабінета да гэтага вайсковага згуртавання і магчымасць супрацоўніцтва з ім:
🔘 «Мы вельмі шмат зрабілі каб падтрымаць полк Каліноўскага і будзем падтрымліваць іх заўсёды, бо яны на фронце, на перадавой»
🔘 «Мы яшчэ не дайшлі да таго моманту, калі будзем абмяркоўваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва і якім чынам мы маглі б аб’яднаць нашыя рэсурсы»
🔘 «Хацелася б як мага больш гэтага супрацоўніцтва, мы павінны падысці да гэтага як мага хутчэй»

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў паведаміў пра ўгалоўную адказнасць за ўдзел у ваеннай агрэсіі і даў інструкцыі на выпадак пачатку мабілізацыі
1️⃣ У інтарэсах беларускага народа — сабатаж незаконнай мабілізацыі.
2️⃣ Галоўны фактар сабатажу — масавасць: рэсурсаў для пошуку і дастаўкі ўхілістаў у ваенкамат у рэжыму няма.
3️⃣ Калі вам, як ваеннаабавязанаму, можа прыйсці позва — стварыце ўмовы, каб вы яе не атрымалі: не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на тэлефанаванні і паведамленні з невядомых нумароў.
4️⃣ Нез’яўленне без паважных прычынаў на мерапрыемствы па прызыве ў армію на тэрміновую службу цягне за сабой ўсяго толькі адміністратыўнае пакаранне у выглядзе штрафу памерам да 5 базавых велічыняў.
5️⃣ У выпадку даказанага сістэматычнага ўхілення ад прызыву ў армію на тэрміновую службу — пагражае штраф або арышт або зняволенне да 2 гадоў.
6️⃣ Ухіленне асобаў з воінскай спецыяльнасцю ад прызыву па мабілізацыйным прадпісанні пагражае зняволеннем на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.
7️⃣ Важна не трапіць у ваенкамат, бо тым, хто ўжо знаходзіцца ў арміі, за дэзертырства пагражае зняволенне тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.
8️⃣ Ідэальны варыянт — пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі.
9️⃣ Калі вас затрымаюць і даставяць у ваенкамат — адмаўляйцеся выконваць загады: лепей трапіць у турму, чым загінуць.
🔟 Магчымасці здацца ў палон можа не быць.
Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога». Калі вашыя дадзеныя састарэлі — прайдзіце апытанне ў арыгінальным чат-боце яшчэ раз, хто не праходзіў апытанне — зрабіце гэта зараз. Рыхтуйцеся абараняць вашую будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы.
https://youtu.be/pp7pAAFpiDk

Рада БНР і Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Рада БНР прадстаўляе дэмакратычную Беларусь ужо больш за сто гадоў. Гэты выканаўчы орган улады быў сфармаваны ў сакавіку 1918 года і кіраваў Беларуссю некалькі месяцаў – пакуль існавала сама Беларуская Народная Рэспубліка. З 1919 года Рада БНР дзейнічае ў эміграцыі, з’яўляючыся адной з самых прадстаўнічых беларускіх арганізацый замежжа.
Сябры Рады БНР перакананыя, што пасля дэмакратычных параменаў Беларусь павінна стаць пераемніцай гістарычнай традыцыі БНР.
Кіраўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі падзяляе мэты Рады БНР і ад пачатку сваёй дзейнасці падтрымлівае сталыя кантакты з сябрамі Рады, якія яшчэ ў 2020 годзе ад імя дэмакратычных сілаў распачала Святлана Ціханоўская.
🔘 24 верасня адбылася анлайн-сустрэча прадстаўнкоў Кабінета Аліны Коўшык і Паўла Латушкі з сябрамі Рады – Алесем Чайчыцам, Мікалаем Пачкаевым і Паўлам Шаўцовым. Былі агучаныя мэты і задачы дзейнасці Кабінета, абмеркавана магчымае супрацоўніцтва ў галіне ўзнагароджання заслужаных беларусаў.
🔘 23 кастрычніка падчас свайго візіту ў Прагу прадстаўніца Кабінета Аліна Коўшык правяла сустрэчу з першым заступнікам старшыні Рады БНР Сяргеем Навумчыкам і тэлефонную размову са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Былі абмеркаваны захаванне і алічбоўка архіваў БНР.
🔘 24 кастрычніка міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакументу аб прызнанні Радай БНР незалежнасці Эстоніі.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі плануе наладзіць сталае ўзаемадзеянне з Радай БНР дзеля агульных мэтаў – вызвалення Беларусі і вяртання на радзіму яе выгнанцаў.

Прадстаўнік Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавялі пра бягучы стан расследаванняў злачынстваў беларускіх сілавікоў пракуратурамі краін ЕС
24 кастрычніка ў Варшаве на міжнароднай канферэнцыі «Механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі ў краінах Еўропы», арганізаванай Народным Антыкрызісным Упраўленнем, Аляксандр Азараў распавёў пра пададзеныя ў пракуратуру Польшчы заявы ад беларусаў і палякаў, пацярпелых ад гвалту беларускіх сілавікоў, пра свой вопыт супрацоўніцтва з паліцыяй Літвы ў расследаванні аналагічных спраў і пра рэсурсы арганізацыі «Байпол», якія дазваляюць дакладна ідэнтыфікаваць адказных за злачынствы.
На гэтай жа канферэнцыі Павел Латушка падзяліўся колькаснымі звесткамі аб пацярпелых і асуджаных па палітычных матывах беларусах, распавёў пра свае шматлікія сустрэчы з прадстаўнікамі судовых сістэмаў краін ЕС з мэтай ініцыяваць адкрыццё ўгалоўных спраў супраць беларускіх сілавікоў.
Латушка звярнуў увагу, што адсутнасць дынамікі ў расследаванні гэтых спраў дае нагоду злачынцам здзяйсняць правапарушэнні значна большых маштабаў: ад угону самалёта да гандлю мігрантамі.
Прадстаўнік па транзіце ўлады падкрэсліў, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае супраць самасуду над злачынцамі, але за паслядоўнае прыцягненне іх да адказнасці паводле міжнароднага права, нягледзячы на інэртнасць адпаведных еўрапейскіх структур у гэтай справе.

❗️УВАГА❗️ дэзінфармацыя аб плане «Перамога» распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў Telegram:
Рассылаецца інфармацыя з прапановай выйсці з плана, пацвердзіўшы гэта ў чат-боце. Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не давярайце падобным паведамленням. Уся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна:
- у арыгінальным чат-боце плана «Перамога» t.me/plan_peramoga_bot
- у канале BYPOL t.me/by_pol
- у канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі t.me/CabinetBelarus .

Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі давярае пераважная большасць прыхільнікаў пераменаў унутры Беларусі з ліку тых, якія паўдзельнічалі ў «Народным апытанні»
Згодна з кастрычніцкімі дадзенымі, дзейнасцю Кабінета цікавіцца 82% дэмакратычна настроеных беларусаў з ліку тых, што прайшлі апытанне. І роўна столькі ж апытаных беларусаў — з тых, што ведаюць пра дзейнасць Кабінета і падтрымліваюць перамены — давяраюць Кабінету.
Важна, што і прадстаўнікі Кабінета — кожны індывідуальна — выклікаюць давер у большасці апытаных дэмакратычна настроеных беларусаў, якія ведаюць пра дзейнасць гэтых прадстаўнікоў.
Ініцыятыва «Народнае апытанне» дае магчымасць адчуць настроі беларусаў і даведацца іх меркаванне па актуальных пытаннях. Далучайцеся да наступных апытанняў, каб ваш голас быў таксама пачуты!

«Любы рэжым, які пачынае лезці ў прыватнае жыццё, сям’ю, прафесію, школьны клас альбо навуковую лабараторыю — забівае грамадства» — у заяве да Дня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій Кабінет асудзіў камунізм, таталітарныя і імперскія ідэалогіі
▪️Беларусь не далучылася да агульнаеўрапейскай палітыкі памяці. У Беларусі да гэтага часу вывучэнне тэмы злачынстваў камуністычнага рэжыму з’яўляецца непажаданым і фактычна забароненым.
▪️Рэпрэсіі адбываліся, пачынаючы з 1917 года, колькасць ахвяраў налічвае сотні тысяч нашых грамадзян.
▪️У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, меркавана ў Курапатах, расстралялі 132 прадстаўніка беларускай культурнай і палітычнай эліты. Але гэты расстрэл – толькі эпізод у шэрагу іншых злачынстваў камунізму.
▪️Мы асуджаем усе таталітарныя ідэалогіі, ад якіх так пацярпеў і цярпіць зараз беларускі народ.
▪️Любы гвалт над свабодным мысленнем, любое патрабаванне думаць аднолькава, любое памкненне прымусіць усіх быць як адзін — заўсёды ў чалавечай гісторыі вядуць да рэпрэсій.
▪️Толькі безапеляцыйнае асуджэнне таталітарных рэжымаў адчыніць дзверы ў будучыню, дзе Беларусь будзе свабоднай дэмакратычнай краінай.

Каардынацыйная Рада будзе рэструктурызавана, каб у супрацоўніцтве з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам максімальна шырока і дакладна прадстаўляць меркаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі
🔘Колькасць сябраў КР будзе павялічана, больш не будзе падзелу на асноўны і пашыраны склад, больш якаснай стане працэдура прыняцця новых сябраў у склад КР.
🔘Запланаваныя змены забяспечаць прысутнасць у КР галасоў розных грамадскіх груп і дазволяць выпрацоўваць новыя рашэнні актуальных грамадска-палітычных праблем.
🔘Рада пачне выконваць новыя функцыі, сярод якіх — зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл і арганізацыя адкрытых публічных дыскусій.
🔘Першае пасяджэнне адноўленага складу КР плануецца 16 снежня, і ўжо зараз адбываецца працэс вылучэння новых сябраў Рады, у якім вы можаце прыняць удзел!
Падрабязней пра магчымасць вылучэння новых дэлегатаў і рэструктурызацыю — па спасылцы.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў
🍁Геніі нашага народа далучаюцца да нас у цяжкія моманты і нагадваюць, што яны трывалі не менш за нас. Яны з’яўляюцца зноў у нашых размовах, у песнях, кнігах, на ўроках гісторыі, на прынтах світшотаў і ў стыкерпаках.
🍁Памяць — нашая сіла. Дзякуючы ёй, мы адчуваем, што ідзем не адныя.
🍁Каб памяць была жывая — з ёй трэба працаваць. Трэба сабе нагадваць пра Дзядоў. Трэба вучыццца іх шанаваць.
🍁Я заклікаю наведаць магілы нашых герояў. Прыносьце на магілы беларусаў кветкі і знічы, прыбірайце іх магілы, калі яны занядбаныя, праводзьце экскурсіі іншым беларусам па такіх гістарычных мясцінах.
https://youtu.be/iMNP-NBfD4A

YouTube
Зварот Аліны Коўшык да беларусаў на Дзяды
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў.
Распавядайце пра тое, што вы зрабілі на гэтыя Дзяды, у сацсетках з хэштэгам #дзяды2022…

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык сустрэўся ў тэлеэфіры з Зянонам Пазняком і выказаўся па актуальных пытаннях
🔘 «Ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі — сваю. Я не маю палітычных амбіцый, па сваёй натуры я — ваяр»
🔘 «Нацыянальна арыентаванае войска — вельмі важная справа»
🔘 «У беларускім войску засталіся расіяне, якія выраслі ў Расіі, для якіх Беларусь нічога не значыць. І зараз яны генералы»
🔘 «Вялікая заслуга палка Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў — у тым што яны змянілі стаўленне да беларусаў»
🔘 «Мы можам зараз шмат зрабіць, але я б аднёс гэта да катэгорыі рэчаў, пра якія няварта распаўсюджвацца»
🔘 «Трэба вярнуць нашую радзіму ў прававое поле»
Зянон Пазняк выказаўся пра Валерыя Сахашчыка:
🔘 «Я успрымаю Валерыя Сцяпанавіча як чалавека прыстойнага, як чалавека гонару»
🔘 «Гэта чалавек, які спрыяе беларускай нацыі, які спрыяе стварэнню беларускага войска»
Глядзіце поўную гутарку на тэлеканале «Белсат».

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык распавяла пра беларусізацыю Кабінета, сумяшчэнне мацярынства з інтэнсіўнай прафесійнай працай і прыярытэт бяспекі ў супрацоўніцтве з ініцыятывамі ўнутры Беларусі
🔘«Большасць людзей у Кабінеце вельмі добра размаўляе па-беларуску, толькі некаторыя рэдка гэта робяць»
🔘«Калі ты маці, трэба шмат думаць лагістычна, выкарыстоўваць розныя магчымасці, любую вольную хвілінку. Вось і цяпер – даю інтэрв’ю, пакуль чакаю сына з заняткаў»
🔘«Гэта найважнейшая для нас праца, каб беларуская культура заставалася і развівалася ў Беларусі. Але, напэўна, не заўсёды варта пра гэта распавядаць публічна з меркаванняў бяспекі»
🔘«Калі мы будзем ганарыцца, што мы — беларусы, казаць з гонарам: я з Беларусі. Тады скажу, што мы зрабілі сваю працу»
Поўную гутарку чытайце на сайце тэлеканала «Белсат».

Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы ў сувязі з ціскам на яе асабіста, яе блізкіх і бізнес-партнёраў.
Кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння.
Кабінет будзе ўсебакова дапамагаць у расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых у ціску на Таццяну да адказнасці.
Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу, нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій, — яшчэ цяжэй».

«Хочам вярнуць у нашую Беларусь дэмакратыю і закон» — рэпартаж пра трэніроўкі ўдзельнікаў Паспалітага Рушання, арганізаванага пад патранатам Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, апублікаваны на тэлеканале «Белсат»
▪️Дасведчаныя інструктары праводзяць інтэнсіўнае навучанне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.
▪️На начных занятках удзельнікі навучаюцца арыенціроўцы на мясцовасці, маскіроўцы, арганізацыі і ахове лагера, карыстанню прыладамі начнога бачання.
▪️Аснова Рушання — харугвы, якія ствараюцца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу: Варшаўская, Беластоцкая, Віленская, Ўроцлаўская, у кожнай з якіх ёсць свой камандзір.
▪️Паступова будзе стварацца моцная структура, уплыў якой будзе пачуты як за межамі, так і ўнутры Беларусі.
Паспалітае Рушанне — добраахвотнае аб'яднанне беларусаў, якія праз фізічнае і інтэлектуальнае навучанне імкнуцца да абароны незалежнасці Беларусі, аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі і адраджэння беларускіх вайсковых традыцый.

У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам
На сустрэчы:
🔘 абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;
🔘 вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне;
🔘 акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння;
🔘 вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны;
🔘 вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаў — абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык пракаментаваў завядзенне крымінальнай справы на стваральнікаў палка «Пагоня»:
«Я па жыцці заўжды стараўся па максімуме ва ўсім, што рабіў і раблю. І дабіваўся поспеху і павагі, часам – узнагародаў. Гэтую «крыміналку» я лічу такой жа адзнакай павагі і карысці, якую я і мае таварышы прыносім нашай Айчыне – Беларусі.
А калі сур’ёзна, то мы дакладна ўсё робім строга ў рамках міжнароднага права. А тое, што ў РБ зараз беззаконне – праблема не нашая. Гэтая вайна скончыцца ў бачнай будучыні. А з ёй скончыцца і гэты рэжым.
Я звяртаюся да людзей, датычных да фабрыкавання крымінальнай справы ў дачыненні да нас: вы здзяйсняеце крымінальнае правапарушэнне, якое трапляе пад артыкулы 395 і 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. І за гэта дакладна давядзецца адказваць у рамках Закона, як і за іншыя дзеянні, якія зараз ажыццяўляюць людзі, што ўтрымліваюць уладу ў Беларусі».

У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык і Валер Кавалеўскі сустрэліся з Антонам Герашчанкам, дарадцам Міністра ўнутраных спраў Украіны
🔘 Падрабязна абмеркавалі магчымыя формы сумеснага супрацьдзеяння прапагандзе, якая значна актывізавалася з пачаткам вайны супраць Украіны.
🔘 Абмеркавалі магчымыя фарматы экспертнага і грамадска-палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Украінай.

Прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка правёў шэраг cустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі Германіі, Канады, Літвы, Польшчы і Францыі
Адбыліся сустрэчы з намеснікам кіраўніка Бундэстага Катрын Герынг-Экардт, намеснікам старшыні камісіі па пытаннях ЕС Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пэці, Часовым павераным у справах Канады ў Польшчы і ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Джанэт Сотэнэр, паслом Літвы ў Польшчы Эдуардасам Барысавасам, прадстаўнікамі МЗС Польшчы.
На сустрэчах абмяркоўвалася магчымасць практычных крокаў з боку ўрадаў названых краін у наступных напрамках:
▪️прыцягненне да крымінальнай адказнасці вінаватых у гвалце супраць беларусаў у рамках універсальнай юрысдыкцыі;
▪️пашырэнне супрацоўніцтва ўрадаў дэмакратычных краін з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;
▪️узмацненне міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі, пашырэнне персанальных санкцыйных спісаў.
На сустрэчах суразмоўцы заяўлялі пра беспаспяховыя спробы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ўсталяваць кантакты з афіцыйнымі прадстаўнікамі дэмакратычных краін і адзначалі, што вяртанне да супрацоўніцтва з рэжымам немагчымае па прычыне пройдзеных ім «чырвоных ліній».
Падрабязней пра сустрэчы — па спасылцы.