Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.05K photos
139 videos
1 file
965 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Кабінета Аляксандр Азараў даў інструкцыі бяспекі беларусам, якія дапамагаюць Украіне інфармацыяй аб перамяшчэнні войскаў РФ

Перадаючы Украіне звесткі з тэрыторыі РБ, беларусы аказваюць каштоўную дапамогу ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, аднак трэба выконваць правілы бяспекі:

1️⃣ Уважліва вывучыце мясцовасць, дзе плануеце весці здымку, на прадмет наяўнасці камер.

2️⃣ Не дапускайце, каб знятым фота і відэа прысвойваліся звесткі аб геалакацыі.

3️⃣ Адключыце опцыю ўтварэння ў воблачным сховішчы вашай прылады гісторыі фота- і відэаздымкі.

4️⃣ Выдаляйце фота і відэа адразу пасля адпраўкі.

5️⃣ Адключыце геалакацыю на вашай прыладзе.

6️⃣ Да здымкі трымайце прыладу выключанай, падчас здымкі перавядзіце ў авіярэжым.

7️⃣ Выкарыстоўвайце vpn.

8️⃣ Пасля выдалення перапіскі ачышчайце кэш-памяць.

9️⃣ Выкарыстоўвайце партызанскі Тэлеграм.

🔟 Пры затрыманні не сведчыце супраць сябе, адмаўляйцеся даваць паказанні.

Падрабязней пра правілы бяспекі — у відэа.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Forwarded from BELPOL
‼️ОСТОРОЖНО ФЕЙК‼️

Различным пользователям мессенджера
Telegram приходят сообщения от аккаунта BYPOL "HELP" с именем пользователя @bypolhelp, который якобы собирает средства на какие-то нужды добровольцев.

❗️ВНИМАНИЕ❗️
Указанный аккаунт не имеет никакого отношения к нашей организации.

‼️Напоминаем‼️

Следите только за официальными источниками информации от
BYPOL и Объединенного Переходного Кабинета! Следуйте инструкциям только от оригинального чат-бота плана ПЕРАМОГА (https://t.me/plan_peramoga_bot).

❗️Оригинальные ссылки:

Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»:
https://t.me/plan_peramoga_bot
Telegram-канал: https://t.me/by_pol
Instagram: https://instagram.com/osb.bypol
YouTube BYPOL: https://youtube.com/@osbbypol
YouTube BYPOL MEDIA: https://youtube.com/@bypolmedia

E-mail: ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram для связи: https://t.me/osb_by_pol
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі правядзе прэс-канферэнцыю

Прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай і ўсіх прадстаўнікоў адбудзецца 2 снежня ў Варшаве. Інфармацыя аб часе пачатку, пляцоўках трансляцыі і спосабе рэгістрацыі журналістаў будзе апублікавана неўзабаве.
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў абвясціў збор інфармацыі ў рамках падрыхтоўкі да запуску плана «Перамога»

Аляксандр Азараў заклікаў збіраць і дасылаць падрабязныя звесткі аб расійскіх вайскоўцах у Беларусі, аб падрыхтоўцы Беларусі да вайны, аб дзейнасці праваахоўных органаў, аб злачынствах рэжыму, а таксама любую іншую інфармацыю, якая тычыцца «болевых кропак» рэжыму.

Арганізацыя «Байпол», якая будзе займацца зборам, праверкай і аналізам звестак, гарантуе бяспеку ўсім, хто будзе дасылаць інфармацыю. У прыватнасці, «Байпол» гарантуе, што не будзе публікаваць інфармацыю, калі гэта нейкім чынам можа пашкодзіць тым, хто яе даслаў.

@CabinetBelarus
Намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Праскаловіч распавёў «Радыё Свабода» пра сваё звальненне з дзяржаўнай службы, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і свае паўнамоцтвы ў ім

▪️«Пра паўнамоцтвы можна было б разважаць у сістэме сталага дзяржаўнага кіравання. Казаць, што ў мяне ёсць нейкія паўнамоцтвы, не даводзіцца. Рэсурсы як чалавечыя, так і фінансавыя, так і сапраўднага кіравання дзяржавай, абмежаваныя»

▪️«Новы суб’ект на палітычнай сцэне — Аб’яднаны Кабінет — мае магчымасць набіраць далейшую легітымнасць. І на больш высокім узроўні прагаворваць розныя пытанні»

▪️«Не стаіць пытанне стварэння нейкага паўнавартаснага ўраду на 200 чалавек, які б аб’яднаў усіх. Магчыма, да гэтага і прыйдзе калісьці, але я спадзяюся, што мы раней пераможам»

▪️«Мой кірунак дзейнасці — працяг прававога ціску, прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным, пачатак справы ў Міжнародным крымінальным судзе ці Міжнародным судзе ААН»

▪️«Мне было зразумела: калі Лукашэнка захаваецца ва ўладзе, то мне давядзецца апраўдваць вінаватых, а таксама абвінавачваць невінаватых»

▪️«13 жніўня 2020 г. я выйшаў на працу, каб звольніцца. Вярнуў частку грошай за адпачынак. Я спадзяваўся, што публічнае звальненне неяк паўплывае на іншых людзей»

▪️«Ад 25 сакавіка 2022 году я цалкам перайшоў на беларускую мову»

Уся гутарка — па спасылцы.

@CabinetBelarus
«Яны ўзяліся за нашых дзяцей і хочуць зрабіць з іх такіх жа паслугачоў рэжыму, як яны самі»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў супрацьстаяць мілітарызацыі выхавання і адукацыі ў Беларусі:

«Я лічу гэта сапраўднай навалай, якой мы, бацькі, педагогі, павінны супрацьстаяць. Яны ўзяліся за нашых дзяцей і хочуць зрабіць з іх такіх жа паслугачоў рэжыму, як яны самі. Што мы можам зрабіць ужо зараз? Абмежаваць уплыў такой дзяржаўнай адукацыі на галовы нашых дзяцей. Ні ў якім разе не аддаваць дзяцей у так званыя «патрыятычныя клубы», «летнікі» ці «ліцэі» МУС. Свядома, там, дзе гэта магчыма, прапускаць заняткі з удзелам сілавікоў, прасіць сваіх дзяцей не фатаграфавацца з іх зброяй і ўвогуле з імі не кантактаваць. Бо яны потым абавязкова знойдуць як выкарыстаць непасрэдную рэакцыю нашых дзяцей на іх жалезныя цацкі ў сваёй прапагандзе.

Разам з тым, варта знаходзіць для дзяцей магчымасці добрай адукацыі па-за межамі «МінАду». Расказваць пра нашую сапраўдную гісторыю, разам чытаць добрыя беларускія кнігі, глядзець асветніцкія Youtube-каналы, знаходзіць асяродкі і анлайн-пляцоўкі, дзе б дзеці далучаліся да сапраўднай культуры, набіраліся навуковых ведаў, зараджаліся матывацыяй да вучобы па-за школьнай праграмай. Ужо зараз бацькі і настаўнікі могуць чытаць дайджэст «Асвета», які не толькі расказвае пра рэальны стан адукацыі ў РБ, але і прапануе шматлікія магчымасці для беларускай моладзі.

Важную ролю ў сабатажы цемрашальскіх планаў дзяржавы могуць адыграць і настаўнікі. Бо хто будзе выкладаць на занятках у такіх «ліцэях» і «клубах», калі настаўнікі проста адмовяцца? І гэта не абвязкова рабіць з адкрытай дэманстрацыяй сваёй грамадзянскай пазіцыі»

@CabinetBelarus
Пасля прызначэння Юрыя Губарэвіча ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет намеснікам прадстаўніка па транзіце ўлады пачаліся масавыя вобшукі і допыты былых удзельнікаў руху «За Свабоду»

На дадзены момант вядома як мінімум пра 13 вобшукаў і наведванняў сілавікоў па гэтай справе.

Юрый Губарэвіч з’яўляецца старшынёй руху «За Свабоду», пазбаўленага рэгістрацыі ў РБ у лістападзе 2021 г.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі расцэньвае дзеянні рэжыму, як чарговую спробу ціску на сваіх прадстаўнікоў і супрацоўнікаў, якая, аднак, не можа паўплываць на дзейнасць Кабінета.

Кабінет асуджае беспадстаўныя дзеянні ўладаў і выказвае падтрымку пацярпелым. На вялікі жаль, зараз ніхто ў Беларусі, незалежна ад яго датычнасці або недатычнасці да дэмакратычных сілаў, не знаходзіцца ў бяспецы.

Уся дзейнасць Кабінета скіравана на тое, каб у Беларусі была адноўлена законнасць і бяспека. Кабінет працягвае працаваць над гэтай задачай. Запрашаем беларусаў стаць удзельнікамі гэтай агульнай працы:

уступіць у план «Перамога» і падзяліцца інфармацыяй з «Байпол»;

запісацца на навучанне «Кадравага рэзерву для новай Беларусі»;

перадаць у «Беларускі Гаюн» інфармацыю аб размяшчэнні вайсковых сілаў на тэрыторыі РБ;

– стаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне: полк «Пагоня», полк імя Кастуся Каліноўскага, батальён «Тэрор»;

уступіць у «Рабочы Рух»;

падтрымліваць лістамі палітвязняў;

абараняць свае грамадзянскія правы разам з «Рухам Большасці»;

дапамагаць ініцыятывам Офіса Святланы Ціханоўскай;

выказваць сваё меркаванне ў «Народным апытанні».

@CabinetBelarus
«Гэта з’яўляецца яшчэ адным фактам, што злучае гісторыю беларускага і ўкраінскага народаў»

Аб’яднананы Пераходны Кабінет Беларусі прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа і асудзіў злачынствы камуністычнай улады ў дачыненні да нацыянальных рэспублік СССР у міжваенны перыяд.

@CabinetBelarus
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі распавёў пра значэнне паездкі Святланы Ціханоўскай у Канаду

🔘 гэта першы афіцыйны візіт беларускага нацыянальнага лідара ў Канаду — дзяржаву, якая мае адну з самых магутных эканомік у свеце і вялікі ўплыў на міжнароднай арэне праз уваходжанне ў «Вялікую сямёрку»;

🔘 Канада будзе садзейнічаць таму, каб пытанне Беларусі ўваходзіла ў парадак дня на сустрэчах «Вялікай сямёркі»; абмеркавана магчымасць удзелу дэмакратычных сілаў Беларусі ў адпаведных фарматах працы гэтага форуму;

🔘 на сустрэчах з міністрамі абароны Канады і Нідэрландаў, кіраўніцтвам дзярждэпартамента і сенатарамі ЗША, дэпутатамі нямецкага Бундэстагу абмеркавалі новыя формы ўзаемадзеяння з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў сувязі з ваенна-палітычнай сітуацыяй, падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, дапамогу палітзняволеным і іх сем’ям, падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі;

🔘 кульмінацыяй паездкі стала сустрэча з прэм’ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо, якая адкрывае новыя перспектывы ўзаемаадносінаў паміж народамі Беларусі і Канады, а таксама новыя магчымасці падтрымкі беларусаў у барацьбе за свае правы і незалежнасць.

@CabinetBelarus
«Можна лічыць першым задакументаваным на такім узроўні міжнародным прызнаннем Кабінета»

Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка тлумачыць, у чым важнасць Рэзалюцыі па Беларусі, прынятай сёння Еўрапейскім парламентам:

🔥 Нам удалося сфармаваць разуменне сітуацыі ў Беларусі сярод нашых партнёраў на якасна новым узроўні.

🔥 Рэзалюцыя вітае стварэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, што адкрывае новыя магчымасці.

🔥 Важнай з’яўляецца не толькі заява аб падтрымцы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, але і згадка канкрэтных фармаванняў — палка імя Кастуся Каліноўскага і «Пагоні».

🔥 Еўрапарламент прызнаў, што Лукашэнка і звязаныя з ім асобы павінны панесці адказнасць за ваенныя злачынствы ва Украіне перад Міжнародным трыбуналам — і гэта ключавы напрамак міжнароднай дзейнасці прадстаўніка па транзіце ўлады.

🔥 Мы дамагліся, каб Еўрапарламент падтрымаў нашую пазіцыю па прызнанні Беларусі акупаванай тэрыторыяй. Гэта стварае ў будучым магчымасць прававога абгрунтавання дэакупацыі Беларусі і легальнага статусу для ўсіх беларусаў, якія прымуць удзел у нацыянальна-вызваленчым руху і плане «Перамога».

🔥 Галоўны вынік — сінхранізацыя падыходаў дэмакратычных сілаў і заходніх партнёраў у справе ціску на рэжым.

https://youtu.be/lAm2X-CRJa0

@CabinetBelarus
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка звярнуўся да беларускіх чыноўнікаў

«Я не заклікаю вас звальняцца ці заяўляць публічна аб тым, што вы супраць палітыкі Лукашэнкі. Разумею, што сёння — гэта дарога ў турму, і што не кожны гатовы да наступстваў такога кроку. Але вы можаце сысці пасля заканчэння кантракта.

Сёння тыя чыноўнікі, якія яшчэ не сталі ўдзельнікамі злачынстваў рэжыму, могуць запісацца ў «Кадравы рэзерв для новай Беларусі»праграму навучання для тых, хто забяспечыць функцыянаванне дзяржаўнага апарата ў пераходны перыяд і пачне ажыццяўляць рэформы. Мы гарантуем канфідэнцыйнасць і бяспеку для вашых асабістых звестак»

Поўны зварот - у відэа па спасылцы.
Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі — аб смерці Уладзіміра Макея

«Я ведаў Макея асабіста і маю станоўчы досвед супрацоўніцтва з ім з часоў дыпламатычнай службы. Па-чалавечы спачуваю яго блізкім, гэта цяжкая страта чалавека, які памёр у такім узросце.

Але, як грамадзяніну Беларусі, мне яшчэ больш шкада страчанай гістарычнай магчымасці, калі грамадства чакала ад Макея, што ён знойдзе смеласць перайсці на бок народа. Аднак ён застаўся служыць бесчалавечнаму, антыбеларускаму рэжыму, спрычыніўся да злачынстваў супраць чалавечнасці, да агрэсіі супраць Украіны.

Да 2020 года ён быў адным з нямногіх, з кім заходняя дыпламатыя была гатова весці перамовы, хто дамогся пэўных дасягненняў у знешняй палітыцы, як кіраўнік МЗС. Але яго бясслаўны і бясплённы сыход паказаў, як можна памыліцца, калі адкладаць правільныя справы і рашэнні на пазней».

Думаю, заўчасная смерць Уладзіміра Макея нагадае іншым беларускім чыноўнікам, якія разумеюць бесчалавечную сутнасць і бесперспектыўнасць рэжыму, што час на сумленныя рашэнні і дзеянні — абмежаваны».

@CabinetBelarus
«Фокус на студэнтаў, супрацоўніцтва ў галіне культуры і адраджэнне беларускай мовы»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык правяла рабочую паездку ў Эстонію.

Падчас паездкі яна сустрэлася з прадстаўніцай камісіі па культуры і дэпутатам Парламента Эстоніі Вікторыяй Ладонскай-Кубітс, прадстаўнікамі Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў Эстоніі.

На сустрэчах была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі, неабходнасць адрозніваць беларусаў і дыктатуру, а таксама творчая дзейнасць беларускіх мастакоў і артыстаў як спроба супрацьстаяць рэжыму.

Асобная ўвага ў паездцы была нададзена беларускай дыяспары. Сустрэча з беларусамі Таліна пацвярджае: «Беларусь — там, дзе мы!»

@CabinetBelarus
2-га снежня на тэлеканале «Белсат» адбудзецца прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў.

Падчас эфіру ў гледачоў будзе магчымасць задаць сваё пытанне ў каментары да трансляцыі на Youtube-канале «Белсата».

Пачатак трансляцыі - 19:00 па мінскім часе.

Прамая спасылка на трансляцыю будзе апублікавана неўзабаве.

@CabinetBelarus
«Імперыя павінна быць разбураная»
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі выступіла на Кіеўскім форуме па бяспецы.

▪️«Я хачу выказаць сваю глыбокую павагу ўкраінскаму народу за тое, як вы бароніце сваё. Я захапляюся смеласцю і мужнасцю кожнага, ад салдата ЗСУ да пажылой жанчыны, якая пячэ піражкі на фронт»

▪️«Мы выступаем за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў межах 1991 года. Гэта азначае украінскі Крым і украінскі Данбас, гэта азначае незаконнасць любых галасаванняў пад кантролем акупантаў»

▪️«Нядаўна я ўбачыла відэа з вызваленага Херсона, як людзі сустракаюць украінскіх ваенных і дастаюць схаваныя ад акупантаў сцягі. Гэты сюжэт мне нагадаў, як тысячы беларусаў захоўваюць нашыя нацыянальныя сцягі пад канапай ці ў гаражы. Як зберагаюць ад рэжыму Лукашэнкі любоў да радзімы»

▪️«Тысячы беларусаў рызыкуюць сваёй свабодай, каб падтрымаць Украіну. І ўсе гэтыя ініцыятывы – народныя, беларусаў не трэба заахвочваць гэта рабіць»

▪️«Аб’яднаны Пераходны Кабінет упершыню ў гісторыі ад імя беларусаў асудзіў Галадамор як злачынства камунізму і прызнаў яго генацыдам украінскага народа»

▪️«Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай. Без вызвалення Беларусі ад двух дыктатараў Украіна застанецца пад пагрозай»

▪️«Я перакананая, што разам урад Украіны і дэмакратычная Беларусь змогуць дамагчыся большага.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!»

https://youtu.be/6Pe6yGmrpQ4

@CabinetBelarus
⭕️ Сёння а 19-й гадзіне па мінскім часе глядзіце прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

https://youtu.be/uKBZDVmW4J8

На пытанні журналістаў і гледачоў у прамым эфіры будзе адказваць кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснікі Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, прадстаўнікі Кабінета Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы уключыць беларускіх прадпрымальнікаў у польска-украінскія эканамічныя праекты

Па запрашэнні віцэ-маршалка Сената Міхала Каміньскага Павел Латушка выступіў на канферэнцыі, прысвечанай транспартнай інфраструктуры Украіны, Польшчы і ЕС.

Латушка адзначыў, што рэлацыраваны ў ЕС беларускі бізнес зацікаўлены ўдзельнічаць у рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў ЕС, Польшчы і Украіны, і прапанаваў уключыць у працу польска-украінскай Гаспадарчай палаты беларускія фірмы, якія валодаюць неабходным вопытам і рэсурсамі.

Таксама Латушка заявіў, што прыспеў час перагледзець канцэпцыю альянса Польшчы, Украіны і Літвы — так званага Люблінскага трохкутніка — і распачаць уключэнне ў яго дэмакратычнай Беларусі, ствараць Люблінскую чацвёрку.

Падрабязней пра выступленне — па спасылцы.

@CabinetBelarus
❗️Ціханоўская пра Кабінет: «У жніўні мы стварылі Кабінет як адказ на запыт аб’яднання і падрыхтоўкі да транзіту. Першы склад Кабінета быў названы на канферэнцыі Новая Беларусь. Рэфармаваная Каардынацыйная Рада, калі міне 6 месяцаў ад моманту заснавання Кабінета, павінна будзе заслухаць справаздачы прадстаўнікоў і зацвердзіць склад Кабінета»

прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі: https://youtu.be/uKBZDVmW4J8

@CabinetBelarus