Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.06K photos
139 videos
1 file
966 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета здзейсніла візіт у Гранаду

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемствах Саміта еўрапейскай палітычнай супольнасці па запрашэнні прэм'ер-міністра Іспаніі

На палях саміта нацыянальная лідарка сустрэлася з:

▪️кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем, з якім правяла перамовы пра наступную сесію Кансультатыўнай групы «ЕС — Беларусь» у Бруселі, запланаваную на снежань. Таксама Барэль запрасіў Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных спраў краін ЕС на тэму стратэгіі ЕС па Беларусі;

▪️прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчасам, якому выказала падзяку за працяг выдачы віз беларусам (мінімум 7000 за апошні год), а таксама за падтрымку сямей палітвязняволеных. Прэм’ер падкрэсліў, што зараз выпрацоўваецца рашэнне, якое дазволіць беларусам ў выгнанні заставацца ў краінах знаходжання, не рызыкуючы трапіць пад дэпартацыю;

▪️прэм’ер-міністрам Латвіі Эвікай Сіліня, падчас размовы з якой звярнула ўвагу, што закон аб абмежаваннях на аўтамабілі з беларускімі нумарамі, які абмяркоўваецца ў Латвіі, можа ўскладніць жыццё беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі;

▪️прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіяла, падзякавала Чэхіі за дапамогу ў адкрыцці Офіса дэмакратычнай Беларусі ў Празе і заклікала прэм’ера падтрымаць еўрапейскую перспектыву для нашай краіны;

▪️прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Сцёрэ, з якім гаварылі пра падтрымку рэпрэсіраваных, палітзняволеных, грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама абмеркавалі супольныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях;

▪️прэм’ер-міністрам Балгарыі Мікалаем Дэнкавым, з якім вялася размова аб палітыцы санкцый у дачыненні да рэжыму і яго памагатых, намерах Расіі паглынуць Беларусь, ваенна-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне;

▪️прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, якому выказала спачуванні ў сувязі з сітуацыяй у Нагорным Карабаху і перадала словы падтрымкі армянскаму народу ад імя беларусаў.

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета здзейсніла візіт у Гранаду Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у мерапрыемствах Саміта еўрапейскай палітычнай супольнасці па запрашэнні прэм'ер-міністра Іспаніі На палях саміта нацыянальная лідарка сустрэлася з: …
Візіт кіраўніцы Кабінета ў Гранаду: вітанні караля і прэм’ера Іспаніі, сустрэчы ў кулуарах

https://youtu.be/isI_tW1EaG8?si=RzztF2ecHX_S9us0

Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у 3-ім Саміце еўрапейскай палітычнай супольнасці, які сабраў у іспанскай Гранадзе лідараў 47 дзяржаў і Еўрасаюза. Вечарам 5 кастрычніка іспанскія кароль Філіп VI і каралева Летыцыя віталі ўдзельнікаў саміта ў Альгамбры — вядомым палацы, які ў сярэднявеччы служыў палітычнай рэзідэнцыяй для мясцовых валадароў.

Падчас сустрэчы і вячэры Ціханоўская мела кароткія размовы з прэзідэнтам Малдовы, прэм’ерам Італіі, прэзідэнтам Францыі, прэм’ерам Нідэрландаў, прэм’ерам Эстоніі, прэм’ерам Польшчы, прэзідэнтам Літвы, прэм’ерам Мальты, прэм’ерам Люксембургу, кіраўніцай Еўрапарламента і іншымі палітычнымі лідарамі.

Відэаагляд сустрэч і ўрачыстых прыёмаў глядзіце на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus
Аліна Коўшык заклікала беларусаў карыстацца новай інтэрактыўнай картай беларускіх гісторыка-культурных мясцін у свеце

«Праект карты-сайта kultmapka.me быў рэалізаваны камандай распрацоўшчыкаў у супрацоўніцтве з прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Кабінета і Беларускім інстытутам публічнай гісторыі. Наша каманда хоча, каб пра беларускія кропкі на карце свету ведала як мага больш людзей.

Беларускі свет вялікі. Стагоддзямі мы жылі і стваралі ў розных краінах. Некаторыя выхадцы з нашых мясцін нават сталі іх нацыянальнымі героямі. Мы адчуваем гонар за нашых продкаў — і ўжо зараз сабралі больш за 200 знакавых лакацый, але верым, што іх нашмат болей.

Сэрвіс і апісанні кропак прадстаўленыя на беларускай і рускай мовах. Для зручнасці пошуку большасць артэфактаў мае дакладныя даныя геалакацыі. У перспектыве мы плануем распрацаваць дадатковую опцыю, якая дапаможа карыстальнікам пракласці найкарацейшы маршрут да пэўнага беларускага месца.

Для мяне асаблівае значэнне мае месца нараджэння Кастуся Каліноўскага Мастаўляны — вёска, што ўваходзіць цяпер у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства. У гэтым месцы я адчуваю, што Радзіма зусім блізка, але пакуль такая недасяжная для мяне.

Упэўненая, што, зазірнуўшы на нашу новую карту, вы зможаце зрабіць для сябе шмат цікавых адкрыццяў»

@CabinetBelarus
«АБСЕ важная пляцоўка для ўзняцця пытанняў адказнасці Лукашэнкі»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў шэраг двухбаковых сустрэч з пастаяннымі прадстаўнікамі пры АБСЕ: ЗША — Майклам Р. Карпентэрам, Канады — Джоселін Кінер, Германіі — Сюзаннай Шутц, Польшчы — Адамам Халацінскім, Вялікабрытаніі — Нілам Холандам, Нідэрландаў — Крыстафам Кампам, а таксама са спецпасланніцай МЗС Францыі па Беларусі Віялен дэ Вільмёр і спецпрадстаўніком МЗС Польшчы па Беларусі Артурам Міхальскім.

Падчас сустрэч:

▪️узнімаліся пытанні адказнасці рэжыму Лукашэнкі за міжнародныя злачынствы;

▪️каманда НАУ выказала пазіцыю аб адказнасці Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама прадставіла механізмы, якія могуць быць задзейнічаны для дасягнення правасуддзя;

▪️партнёрам даводзілася інфармацыя аб неабходнасці захавання і ўзмацнення санкцый у дачыненні да рэжыму, гарманізацыі гандлёвых санкцый паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй, каб закрыць магчымасці для абыходу ўжо прынятых абмежаванняў;

▪️ каманда НАУ давяла пазіцыю аб немагчымасці разглядаць планы рэжыму арганізаваць электаральную кампанію ў Беларусі як выбары і прызнаваць гэта выбарчым працэсам;

▪️ агучаная пазіцыя прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета пра неабходнасць пашырэння ціску на алімпійскі камітэт рэжыму, па допуску і верыфікацыі беларускіх спартсменаў, аднаўленні ў правах свабодных спартсменаў Беларусі, якія пацярпелі з-за рэпрэсій і выступілі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Асобна было закранута пытанне ўдзелу паралімпійца Аляксея Талая ў незаконным перамяшчэнні дзяцей з часова акупіраваных тэрыторый Украіны ў Беларусь.

Павел Латушка адзначыў: «Прадстаўнікі краін, з якімі адбыліся сустрэчы, выступаюць за прыцягненне прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці. У нас ёсць агульнае разуменне, што АБСЕ — важная пляцоўка для ўзняцця пытанняў адказнасці Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці, каб задзейнічаць яе патэнцыял».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Терроризм и насилие, захват заложников и пытки, убийство мирных граждан не могут быть оправданы ничем

Светлана Тихановская выразила поддержку народу Израиля, а также обратилась к беларусам, которые находятся на территории страны:

«Мы уверены, что преступники, развязавшие войну и посягнувшие на ключевые человеческие ценности, понесут наказание.

Мы выражаем соболезнования семьям и близким погибших и скорбим по многочисленным жертвам среди мирного населения.

Беларусы, проживающие в Израиле, внимательно слушайте сообщения Службы тыла и следуйте ее указаниям. Берегите себя и своих близких».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі Лукашэнкі аб’яўлены ў вышук

Асобы, якія пацярпелі ад гвалту на тэрыторыі Беларусі, падалі заявы ў пракуратуры шэрагу краін аб узбуджэнні крымінальных спраў па фактах здзейсненых у дачыненні да іх злачынстваў, звязаных з гвалтам у перыяд затрымання або знаходжання ў зняволенні. Гэтыя злачынствы ўчыняюцца ў кантэксце бягучага шырокамаштабнага і сістэматычнага нападу супраць грамадзянскага насельніцтва ў перыяд з траўня 2020 года па цяперашні час.

Гэтыя заявы пацярпелыя асобы маюць права падаць фактычна ў любой краіне свету, паколькі катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя або зневажальныя годнасць віды абыходжання ўніверсальна забароненыя.

Па звестках, якія мае каманда НАУ, пракурорамі Польшчы прынятыя рашэнні аб аб'яўленні ў вышук шэрагу беларускіх сілавікоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні актаў гвалту на тэрыторыі Беларусі.

Гэтыя асобы падлягаюць затрыманню і далейшаму прыцягненню да крымінальнай адказнасці ў рамках механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Польшчы, а таксама тых краін, дзе ўзбуджаны падобныя крымінальныя справы.

Пацярпелыя на тэрыторыі Беларусі ад катаванняў і гвалту беларускіх сілавікоў падалі заявы ў пракуратуры Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Украіны і шэрагу іншых краін.

З гэтай нагоды намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:

«Аб'ява ў вышук падазраваных беларускіх сілавікоў — гэта сур'ёзны сігнал усёй сілавой сістэме Лукашэнкі, што ніхто не сыдзе ад адказнасці, і асобы, якія здзяйснялі і працягваюць здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці, падлягаюць пераследу практычна ва ўсіх краінах свету і далейшаму пакаранню. Гэтыя справы не маюць тэрміну даўніны».

@CabinetBelarus
Узнагарода ад ПА НАТА, сустрэчы з кронпрынцам Даніі, прадстаўнікамі беларускай дыяспары

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Данію прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў:

▪️ выступіла з прамовай перад Парламенцкай асамблеяй НАТА і атрымала ўзнагароду «Жанчыны — за мір і бяспеку» ад імя гэтай арганізацыі;

▪️ сустрэлася з наследным прынцам Даніі Фрэдэрыкам на прыёме з нагоды пасяджэння Парламенцкай асамблеі НАТА ў Капенгагене, распавяла яму пра актуальную сітуацыю ў нашай краіне, падкрэсліла, што беларусы не змірыліся з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі і, нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі, працягваюць змаганне за дэмакратычную Беларусь;

▪️ сустрэлася з беларусамі Даніі, падзякавала ім за актыўнасць і працу, якую яны робяць, каб трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня і дапамагаць Украіне.

Падчас свайго выступлення перад ПА НАТА Святлана Ціханоўская звярнулася да прысутных:

«Я прашу вас падтрымаць наш рух за свабоду. Далучайцеся да груп за дэмакратычную Беларусь у вашых парламентах. Як парламентарыі вы можаце патрабаваць ад сваіх урадаў больш рашучых крокаў у адносінах да Беларусі. Павялічце санкцыі супраць рэжыму, павялічце дапамогу дэмакратычным сілам. Патрабуйце трыбунала не толькі для Пуціна, але і для Лукашэнкі. У яго доўгі паслужны спіс злачынстваў.

Забяспечце прытулак выгнаным беларусам у вашых краінах: у мінулым месяцы рэжым пазбавіў іх пашпартоў. Сотні тысяч людзей могуць стаць дэ-факта асобамі без грамадзянства. Вельмі хутка мы плануем выдаць ім уласныя пашпарты, як гэта рабілі краіны Балтыі падчас савецкай акупацыі. Прашу вашыя парламенты падтрымаць гэтую ініцыятыву
».

@CabinetBelarus
Аліна Коўшык здзейсніла працоўны візіт у Грузію

Гэта першы візіт прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў гэту краіну

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні:

▪️ прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Адкрываючы праўду» ў Батумі, на якой выступіла з дакладам пра распрацаваную прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні «палітыку 4 Д» для Беларусі: дэкамунізацыя, дэімперыялізацыя, дэкаланізацыя і дэідэалагізацыя. У сваім выступленні Аліна Коўшык распавяла пра выклікі, якія стаяць сёння перад беларускім грамадствам, і планы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па рэагаванні на іх у сферы нацыянальнага адраджэння;

▪️правяла сустрэчу з кіраўніцай дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Хаціяй Дэканаідзэ, з якой абмеркавала складаную палітычную сітуацыю ў нашай краіне і шляхі далейшага супрацоўніцтва парламенцкай групы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі;

▪️правяла сустрэчу з заснавальнікам Грузінскага цэнтра статэгічнага аналізу Надарам Харшыладзэ, з якім абмяркоўваліся перспектывы экспертнага супрацоўніцтва і ўзаемадзення па праграме «Кадравы рэзерв»;

▪️правяла сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Тбілісі і Батумі, падчас якіх абмяркоўваліся праблемы беларусаў з легалізацыяй у гэтай краіне, супрацоўніцтва паміж беларусамі Грузіі і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, палітычная сітуацыя ў Грузіі і Беларусі і інш.

Аліна Коўшык: «Я выказала нашым грузінскім партнёрам падтрымку ў іх еўрапейскіх памкненнях. Лічу, што Грузія і Беларусь могуць стаць часткай новай архітэктуры рэгіянальнай бяспекі — асабліва нам важна наладжваць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі інфармацыйнай. Таксама я наведала памяшканне, у якім адкрыецца першая беларуская школка ў Батумі. Беларусы адтуль вельмі натхнёныя гэтай ініцыятывай. Ёсць ідэя, запал запусціць дадатковую адукацыйную беларускую праграму ў грузінскай школе, але, канешне, гэта няблізкая перспектыва, асабліва ў выпадку, калі легалізацыйныя праблемы беларусаў у Грузіі будуць заставацца настолькі вострымі».

@CabinetBelarus
«Подобное наказание в нашей стране должно исчезнуть навсегда». Светлана Тихановская – про смертную казнь

10 октября во всем мире отмечается День против смертной казни. Беларусская лидерка высказалась о том, должно ли сохраняться подобное наказание в новой Беларуси:

«Беларусь – единственная страна Европы, где смертная казнь применяется в качестве исключительной меры наказания. С каждым годом Лукашенко только увеличивает количество статей Уголовного Кодекса, за которые может назначаться смертная казнь. Он считает, что имеет право вершить судьбы людей, прикрываясь тем, что наличие смертной казни якобы сдерживает преступность.

Человеческая жизнь и право на нее – самая большая ценность, которая должна уважаться в каждом государстве. Цивилизованный мир давно это признал и зафиксировал в своих законах. И демократическая Беларусь должна брать с него пример.

Я категорически осуждаю применение смертной казни и считаю, что она должна быть отменена. Мы хотим видеть Беларусь европейской страной, где права человека уважаются, а правосудие вершится по принципам справедливости и гуманности. Поэтому после демократического транзита власти подобное наказание в нашей стране должно исчезнуть навсегда».
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова выступіла на мерапрыемстве па праблемах беларускіх палітзняволеных у рамках канферэнцыі АБСЕ

Сайд-івэнт «Палітзняволеныя ў Беларусі: 3 гады беззаконнасці» адбыўся ў межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні. Яго арганізатар — ПЦ «Вясна». Акрамя Вольгі Гарбуновай, спікерамі мерапрыемства былі юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка і праваабаронца Таццяна Хоміч.

Па выніках сустрэчы Вольга Гарбунова адзначыла:

«Мяне засмуціла, што мерапрыемства не сабрала вялікай колькасці прадстаўнікоў СМІ, беларускіх і замежных палітычных структур. Вельмі сімптаматычна, што праблемамі палітзняволеных працягваюць займацца лічаныя актывісты і праваабаронцы.

Але я ўдзячная за магчымасць распавесці пра праблемы, з якімі сутыкаюцца палітзняволеныя, яшчэ раз нагадаць нашым замежным партнёрам пра неабходнасць актыўных дзеянняў, пра гуманітарныя спісы, катаванні, смерці ў беларускіх турмах.

Рана здавацца і апускаць рукі. Шмат чаго з магчымага міжнародная супольнасць яшчэ не паспрабавала. Кейсы вызвалення палітзняволеных у іншых краінах, пры іншых дыктатурах, патрабуюць вывучэння і прымянення. Нам вядомыя кейсы вызвалення палітзняволеных і ў Беларусі.

Мы аналізуем, акумулюем гэту інфармацыю і шукаем падтрымку міжнароднай супольнасці, арганізацый, якія могуць выступіць пасярэднікамі ў вызваленні людзей.

Абмяркоўваліся не толькі ўмовы ўтрымання у турмах, не толькі магчымасці дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям, але і адно з фундаментальных пытанняў — аб наданні палітзняволеным гэтага статусу.

Вядомая сёння лічба палітзняволеных адлюстроўвае толькі частку тых, каму рэжым абмежаваў свабоду па палітычных матывах. Многія з ахвяр рэжыму баяцца такога «прызнання», а міжнародныя падыходы нягнуткія і не ўлічваюць усю спецыфіку беларускага кантэксту. Аднак досвед праваабаронцаў сведчыць, што маўчанне горшае за гучную праўду. З другога боку, мы не можам не ўлічваць меркаванне саміх зняволеных і іх блізкіх пры прыняцці рашэння аб іх статусе».

@CabinetBelarus