Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.15K subscribers
1.59K photos
119 videos
1 file
822 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
«Беларусь – не «рускі свет». Месца Беларусі – з Еўропай»

На XXXII Эканамічным форуме ў Карпачы адбылася панэльная дыскусія па міжнароднай палітыцы, мадэратарам якой выступіў намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка. У ёй прыняў удзел намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, які прапанаваў 5 кірункаў агульнаеўрапейскай стратэгіі ў бітве за Беларусь:

«У цэнтры Еўропы ідзе не адна, а адразу дзве вайны, развязаныя Расіяй. Супраць незалежнай еўрапейскай Украіны і супраць незалежнай еўрапейскай Беларусі.

Як і Украіне, нам патрэбныя праактыўныя саюзнікі, якія маюць стратэгію. На кожным з франтоў, дзе гэтая бітва ідзе:

Інфармацыйны фронт. Неабходна павялічыць падтрымку беларускіх незалежных СМІ – для пашырэння штатаў, навучання супрацоўнікаў, прасоўвання кантэнту. Мы павінны мець процівагу прапагандзе, скіраванай супраць дэмакратыі, ліберальных каштоўнасцей, Еўропы і Захаду.

Культурны фронт. Неабходна павелічэнне падтрымкі грамадзянскага сектара і культуры, праектаў па захаванні беларускай ідэнтычнасці, прасоўванні нацыянальна-арыентаванай і праеўрапейскай свядомасці беларусаў – у процівагу прарасійскай.

Эканамічны фронт. Беларусь стала «шэрай зонай» для абыходу санкцый, эканоміка і ВПК Беларусі і Расіі зліліся ў адзінае цэлае. Неабходна гарманізаваць санкцыі, увесці найстражэйшы кантроль за іх выкананнем. І зрабіць спансіраванне рэжыму максімальна дарагім для Расіі. Самы эфектыўны сродак – гандлёвае эмбарга. Вітаем гатоўнасць Польшчы, краін Балтыі зачыніць межы з Беларуссю для руху тавараў. Адначасова важна пакінуць магчымасць перамяшчэння для беларусаў.

Палітычны фронт. Для ўзмацнення патэнцыялу Кабінета неабходна прызнаць яго адзіным легітымным органам улады Беларусі. Прадстаўнікі рэжыму павінны ўсвядоміць: існуе міжнародна прызнаная альтэрнатыва. Гэта адна з умоў расколу эліт. Другая – выдача ордэра на арышт Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці.

Геапалітычны фронт. Беларусь – не «рускі свет», не сфера ўплыву Расіі. Месца Беларусі – з Еўропай. І гэта падзяляюць усе нашы партнёры. Аднак час партнёраў павінен змяніцца часам праактыўных саюзнікаў, а «заклапочанасць» – рашучымі дзеяннямі».

Фрагмент выступлення глядзіце на YouTube-канале Кабінета: https://youtu.be/oZYoYS-_yCU?si=a1gH49I8GYm-n1hv

Эканамічны форум у Карпачы адна з найбуйнейшых палітычных і эканамічных канферэнцый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая адбываецца штогод.

@CabinetBelarus
Што рабіць беларусам замежжа ў сувязі з прыпыненнем выдачы пашпартоў пасольствамі Рэспублікі Беларусь? 

Прадстаўніцтва па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі разам з Народнымі Амбасадамі Беларусі падрыхтавалі рэкамендацыі ў сувязі з адмовай рэжыму выконваць шэраг сваіх консульскіх абавязкаў:

І. Не ехаць у Беларусь, калі вам можа пагражаць пераслед. Свабода і здароўе важнейшыя. 

ІІ. Калі ў вас ёсць від на жыхарства ў краіне, вы можаце атрымаць «Пашпарт замежніка». Іх выдаюць шмат якія краіны, дзе жывуць беларусы: Польша, Літва, Германія, Аўстрыя, Ірландыя, Італія, Славенія, Іспанія, Чэхія, Велікабрытанія, Эстонія, Нарвегія, Люксембург, Фінляндыя, Латвія і інш. 

Для атрымання пашпарта трэба звярнуцца ў адпаведную ўстанову МУС у краіне вашага знаходжання, напісаць заяву з просьбай выдаць «пашпарт замежніка» і абгрунтаваць, чаму ў вас няма магчымасці атрымаць пашпарт Рэспублікі Беларусі:

▪️Пасольствы Беларусі ад 07.09.2023 спыняюць выдачу пашпартоў і адмяняюць запісы ў консульствы (дадаць указ з перакладам на мову краіны знаходжання).

▪️ Вам небяспечна вяртацца ў Беларусь, бо вас могуць арыштаваць на мяжы. Прыклады азначаныя ў Даведніку рэпрэсій.

▪️З вашай краіны няма цягнікоў і самалётаў у Беларусь з-за еўрапейскіх санкцый.  

ІІІ. Калі вам пагражае пераслед па палітычных матывах у Беларусі — падавайцеся на міжнародную ахову і атрымлівайце жэнеўскі пашпарт або іншы від праязнога дакумента. Гэта складаны, але надзейны спосаб легалізавацца ў краіне і не залежыць ад пасольстваў ці ўладаў Беларусі. Падаць заяву на міжнародную ахову можна ў паліцыі, міграцыйнай і памежнай службах. 

Аб'яднаны Пераходны Кабінет працуе над прызнаннем нацыянальнага пашпарта Беларусі. Кожны беларус можа дапамагчы ў лабіяванні яго прызнання ў краіне свайго пражывання (неўзабаве мы апублікуем інструкцыі, як можна дапамагчы).

Беражыце сябе!

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-міністрам МУС Літвы

Беларуская лідарка правяла сустрэчу з Арнольдасам Абрамавічусам, дзе абмяркавала актуальныя праблемы легалізацыі беларусаў у Літве. Па выніках сустрэчы літоўскі бок пацвердзіў, што працягне прымаць дакументы на віды на жыхарства ў беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Праўда, кожны такі выпадак будзе разгледжаны індывідуальна. А дзеці, якія нарадзіліся ў Літве, змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў.

Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць выдачы віз тым, хто знаходзіцца ў Беларусі. Таксама прапанавала павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарных відаў на жыхарства да 3-х гадоў і падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. Гэтае пытанне, магчыма, літоўскі Сейм абмяркуе ўжо восенню.

Віцэ-міністр запэўніў, што незалежна ад развіцця сітуацыі, беларусы, якія ўцякаюць ад рэпрэсіяў, будуць мець гуманітарны калідор з Беларусі ў Літву.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Галоўная перамога ў нас наперадзе». Зварот Святланы Ціханоўскай да дня вайсковай славы

«Сёння мы адзначаем дзень вайсковай славы. Амаль 500 гадоў таму у бітве пад Оршай войскі ВКЛ пад камандаваннем гетмана Астрожскага разбілі маскоўскае войска, якое вяло наступ на беларускія землі. Гэта сумесная перамога беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Мы паказалі, што здольныя бараніць тое, што шануем.

Я ганаруся тым, што беларусы шануюць сапраўдную гісторыю, сваіх герояў і адзначаюць святы, за якія не сорамна. І дзень вайсковай славы адзін з такіх. І я віншую вас з ім. Галоўная перамога ў нас наперадзе.

Жыве Беларусь!»
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык віншуе беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы, які прымеркаваны да перамогі ў бітве пад Оршай у 1514 годзе

«Нашы продкі — такія ж людзі, як мы з вамі — атрымалі слаўную перамогу і ўшчэнт разграмілі велізарнае войска агрэсараў, уславіўшы сябе ў стагоддзях. <…>

Я вельмі добра сабе ўяўляю, што значыць ваяваць супраць сіл небяспечнага саперніка, што перасягаюць утрая. Гэта вялікі подзвіг. Калі б не было гэтых перамог, у нас не было б зараз магчымасці жыць і будаваць нашу новую, свабодную Беларусь, мы б прапалі і растварыліся ў культурным кодзе суседзяў, як гэта здарылася з многімі іншымі народамі. Менавіта таму гэта найважнейшая частка, падмурак нашай сапраўднай гісторыі — годны Дзень вайсковай славы!

У гэты дзень я віншую ўсіх тых людзей, якія сёння носяць пагоны ў Беларусі і здолелі не запляміць сябе злачынствамі супраць свайго народа. Упэўнены, што такіх большасць.

Жадаю ўсім нам новых перамог і здзяйсненняў — і каб галоўная, гістарычная Перамога абавязкова засталася за намі!»

Поўны тэкст віншавання — па спасылцы.

@CabinetBelarus
«Схіляюся перад грамадзянскім подзвігам Анджэя Пачобута»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіў на цырымоніі ўручэння медаля «75-годдзе місіі Яна Карскага» Анджэю Пачобуту ў Любліне

«Адным з тых, каго спрабуе зламаць рэжым Лукашэнкі, з'яўляецца Анджэй Пачобут. Для беларускага народа ён – герой. Для польскага народа ён – герой. Ён наш агульны герой! Гэта той чалавек, які сімвалічна аб'ядноўвае нас сёння ў барацьбе супраць дыктатуры і тыраніі. <…> Схіляюся перад грамадзянскім подзвігам Анджэя Пачобута. <…>

Але для таго каб вызваліць Анджэя Пачобута і ўсіх палітзняволеных, нам патрабуецца падтрымка міжнароднай супольнасці. <…>

Беларусы ўдзячныя палякам за магчымасць жыць і працаваць у Польшчы. І мы не забудзем пра гэта. Як і не забываем пра гераічную перамогу войскаў Канстанціна Астрожскага над маскавітамі пад Оршай у 1514 годзе. І вельмі сімвалічна, што пад Люблінам размяшчаецца літоўска-польска-ўкраінская брыгада імя гетмана Канстанціна Астрожскага.

Сёння краіны Люблінскага трыкутніка – гэта Украіна, Польшча і Літва. Выступаючы сёння ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, упэўнены ў тым, што гістарычная перспектыва для беларусаў – гэта Еўропа. У першую чаргу гэта стратэгічнае партнёрства з самымі блізкімі суседзямі – Польшчай, Украінай і Літвой.

І горад Люблін зноў прагучыць як тое месца, дзе з'явіўся новы інтэграцыйны праект – Люблінскі квадрат, чацвёртым бокам якога стане Беларусь!

Упэўнены, што мы разам зможам дапамагчы Украіне перамагчы, вызваліць Беларусь, вызваліць Анджэя Пачобута і тысячы палітзняволеных».

Таксама Павел Латушка прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка Люблінскай уніі разам з прадстаўнікамі ваяводы, маршалка, прэзідэнта Любліна, спецпрадстаўніком МЗС Польшчы Артурам Міхальскім, камандзірам літоўска-польска-ўкраінскай брыгады імя гетмана Канстанціна Астрожскага генералам Яраславам Мокшыцкім.

@CabinetBelarus
«Абарона беларускай культуры — частка інтарэсаў усёй Еўропы»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэлася з кіраўніком аддзела культуры пасольства Германіі ў Варшаве Лорэнцам Бартам. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася падтрымка Германіяй рэпрэсіраваных культурных дзеячаў і навукоўцаў Беларусі, беларускай культуры ў цэлым.

Адзін з прыкладаў гэтай падтрымкі — фестываль сучаснай беларускай культуры «Minsk x Minga», які днямі праходзіць у Мюнхене і дае пляцоўку выбітным беларускім творцам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму.

Прывітальная прамова Аліны Коўшык была зачытаная на адкрыцці фестывалю: «Сёння нам як ніколі неабходна ўзмацняць сувязі з месцамі, у якіх мы апынуліся воляю лёсу. Тут у Баварыі вы робіце вольную Беларусь бачнай і даёце ёй голас. Вялікі вам дзякуй за вашу працу!

Самыя моцныя сувязі, якія немагчыма перарваць – гэта культурныя сувязі. Яны застаюцца глыбока ў нашых сэрцах.

Кожная ініцыятыва вельмі каштоўная! І кожная ўзмацняе Беларусь унутры нас і з’яўляецца цаглінай у нашай супольнай справе нацыянальнага адраджэння.

Але больш за тое, абарона беларускай мовы, культуры, гісторыі і ідэнтычнасці з'яўляецца часткай інтарэсаў усёй Еўропы. Захаванне і развіццё беларускай культуры – гэта не толькі падтрымка культурна-асветніцкіх праектаў. Гэта абарона нацыянальнага суверэнітэту і інтэлектуальнай незалежнасці. Беларусь – гэта не «рускі мір».

Фестываль «Minsk x Minga» адбываецца ў Мюнхене другі раз. Яго мэта прадставіць Беларусь і яе беларускую культуру, прыцягнуць увагу нямецкай публікі да драматычных падзей у Беларусі і супраціву беларускага грамадства палітычнаму тэрору і дыктатуры, прадэманстраваць салідарнасць з Украінай у яе цяперашнім супрацьстаянні расійскай ваеннай агрэсіі.

На фота: кіраўнік аддзела культуры пасольства Германіі ў Варшаве Лорэнц Барт, прадстаўніца Кабінета Аліна Коўшык і супрацоўніца пасольства Германіі ў Варшаве Ізольда Раўш.

@CabinetBelarus
Павел Латушка і віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства Збігнеў Вайцяхоўскі перадалі дапамогу Палку Кастуся Каліноўскага

У склад дапамогі на суму 15 000 еўра ўваходзяць мабільныя генератары, прадукты харчавання, бытавая хімія, медыцынская дапамога

«Сёння Украіна на пярэдняй лініі цывілізацыйнага супрацьстаяння коштам жыццяў сваіх грамадзян змагаецца з агрэсарам. Вельмі важна, што сярод тых, хто змагаецца за Украіну ёсць і беларускія добраахвотнікі. Мы падтрымліваем Полк Каліноўскага і разам з віцэ-маршалкам Люблінскага ваяводства перадаём дапамогу беларускім добраахвотнікам», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас перадачы дапамогі.

У сваю чаргу віцэ-маршалак адзначыў, што Люблінскае ваяводства і далей гатова спрыяць аказанню дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца ў складзе УСУ за вызваленне Украіны і будучую дэмакратычную Беларусь.

@CabinetBelarus
Валер Кавалеўскі распавёў пра новы інфармацыйны рэсурс, створаны ў дапамогу беларусам, пацярпелым ад адмовы рэжыму мяняць і выдаваць пашпарты за мяжой

«Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі ў распрацоўцы, але мы ўсведамляем, што беларусам трэба вырашаць пытанне з дакументамі тут і цяпер. Таму прадстаўніцтва па замежных справах падтрымлівае ініцыятыву Народных Амбасадаў па стварэнні сайта pashpart.org з інфармацыяй аб магчымасцях атрымання «пашпарта замежніка» ў розных краінах.

Са свайго боку, акрамя праекта нацыянальнага пашпарта Беларусі, мы будзем працаваць з нацыянальнымі ўрадамі і міжнароднымі арганізацыямі дзеля спрашчэння і паскарэння працэдур легалізацыі і атрымання беларусамі праязных дакументаў у розных краінах».

Народныя Амбасады Беларусі пры ўдзеле Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета стварылі сайт pashpart.org, на якім змешчаны падрабязныя інструкцыі аб парадку атрымання праязнога дакумента замежніка са спасылкамі на законы краін, у якіх існуе такая магчымасць (зараз іх 29).

«Пашпарт замежніка» – адзін з варыянтаў вырашэння праблемы немагчымасці абмяняць ці атрымаць дзейны «сіні» пашпарт для беларусаў замежжа пасля ўказа №278 ад 4 верасня 2023 года. У той жа час Абʼяднаны Пераходны Кабінет працягвае працу над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам абароны Швецыі

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Швецыі, дзе сёння атрымлівае прэмію памяці Анны Лінд.

Цырымоніі ўзнагароды папярэднічала сустрэча з міністрам абароны Полам Ёнсанам. Бакі абмеркавалі сітуацыю з расійскай вайсковай прысутнасцю ў Беларусі, размяшчэннем ядзернай зброі і апошнімі правакацыямі на мяжы. Ціханоўская звярнула ўвагу міністра на прамыя пагрозы беларускай незалежнасці і суверэнітэту. «Нельга дапусціць, каб Расія паглынула нашу краіну», – падкрэсліла палітык.

Святлана Ціханоўская заклікала міністра падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне забеспячэннем рыштункам і нелетальным абсталяваннем. Абмеркавалі магчымую супрацу паміж Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Швецыяй ў ваенна-палітычным напрамку.
Святлана Ціханоўская заклікала прэм'ер-міністра Швецыі Ульфа Крыстэрсана падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і праект новага пашпарту

На сустрэчы абмеркавалі апошні ўказ Лукашэнкі аб пазбаўленні беларусаў магчымасці абменьваць пашпарт у дыпламатычных прадстаўніцтвах. Ціханоўская папрасіла прэмʼера знайсці рашэнне, якое дапаможа беларусам вырашыць пытанні з легалізацыяй. Таксама яна распавяла пра праект пашпарта новай Беларусі і заклікала Швецыю падтрымаць гэтую ініцыятыву.

Прэмʼер сказаў, што Швецыя і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Абмеркавалі ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў міжнародных арганізацыях і еўрапейскую перспектыву для нашай краіны. «Не павінна быць палітыкі пустога крэсла. Голас беларусаў павінны чуць», – адзначыла Ціханоўская.

Беларуская лідарка папрасіла Крыстэрсана падтрымліваць праграмы рэабілітацыі палітвязняў, незалежныя медыі і культурніцкія праекты.
«Закрыццё‌ рэжымам пасольства ў‌ Славакіі – прызнанне чарговай‌ паразы на міжнароднай арэне»

Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеў‌скі пракаментаваў‌ пастанову рэжыму ад 8 верасня №593 «Аб закрыцці пасольства Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы»:

«Для беларусаў‌ Славакіі пасля ў‌каза №278 закрыццё‌ беларускага пасольства нічога фактычна не зменіць, бо пасольства, якое ўжо не выконвае свае базавыя консульскiя абавязкі, прадстаўляе толькі інтарэсы дыктатара.

Закрыццё пасольства ў‌ Славакіі – чарговая параза нелегітымнага рэжыму на міжнароднай‌ арэне.

Са свай‌го боку, мы маем трывалыя сувязі з кіраў‌ніцтвам Славакіі і будзем надалей‌ іх развіваць, каб прасоўваць нашыя нацыянальныя інтарэсы, інтарэсы грамадзян Беларусі.

Славакія – важны партнёр дэмакратычнай‌ Беларусі на шляху еў‌рапей‌скага выбару. Мы ў‌дзячныя кіраўніцтву краіны за падтрымку і ўпэў‌неныя, што менавіта дэмакратычная і еў‌рапейская Беларусь дазволіць напоўніцу раскрыць і рэалізаваць вялікі патэнцыял двухбаковых адносін нашых краін‌».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «Трэба ўмацоўваць сувязь беларусаў з Еўропай»

Заўтра беларуская лідарка выступіць з прамовай у Еўрапарламенце перад сямю сотнямі дэпутатаў з усіх краінаў Еўрасаюзу.

«У гэтай жа зале два гады таму я казала: калі не спыніць дыктатуру цяпер, яна стане пагрозай для ўсёй Еўропы. Так і адбылося. Лукашэнка развязаў тэрор, уцягнуў нашую краіну ў вайну і распачаў ядзерны шантаж. 9 мільёнаў беларусаў узятыя ў закладнікі. Нашая незалежнасць сёння пад пагрозай, але мы не можам дазволіць Расіі забраць Беларусь.

Нам патрэбна агульная і дзейсная стратэгія, якая будзе ізаляваць рэжым, а не людзей. Дапамога палітвязням, рэпрэсаваным і ўцекачам павінна быць прыярытэтам. Падтрымка пашпарту новай Беларусі дазволіць дзясяткам тысяч захаваць легальны статус. Трэба ўмацоўваць сувязь беларусаў з Еўропай.

Я зраблю ўсё магчымае, каб голас кожнага беларуса пачулі ў Еўрапарламенце».
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка прызначыў па ўзгадненні са Святланай Ціханоўскай намесніка — дзеяча спорту Міхаіла Залеўскага

Ён будзе адказваць за пытанні санкцыйнай палітыкі ў спорце і ўдзелу беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах

Прызначэнне ў Кабінет дасведчанага спецыяліста дазволіць дамагчыся:

▪️прыцягнення да адказнасці асоб, якія ўдзельнічаюць у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, праз прымяненне кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку дыскваліфікацыі ад прадстаўлення рэжыму на міжнародных спартыўных мерапрыемствах;

▪️аднаўлення у парушаных правах беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку рэжыму і яго спартыўных структур, у тым ліку праз удзел такіх беларусаў у міжнародных спаборніцтвах;

▪️пашырэння міжнароднага санкцыйнага парадку дня эфектыўнымі санкцыямі ў сферы спорту.

Раней Міхаіл Залеўскі працаваў на пасадах намесніка старшыні праўлення ААТ «БНБ-Банк», гендырэктара ФК «БАТЭ Барысаў», адкуль звольніўся ў верасні 2020 у знак пратэсту. Пасля пратэстаў супрацоўнічаў з БФСС у сферы футбола, а таксама па пытаннях допуску беларускіх вольных спартсменаў, дзяцей і аматараў да спаборніцтваў. З'яўляецца чальцом Спецыяльнай Камісіі па пытаннях допуску грамадзян Беларусі і Расіі да спаборніцтваў на тэрыторыі Польшчы, створанай па рашэнні Міністра спорту і турызму Польшчы.

@CabinetBelarus
Валер Кавалеўскі пракаментаваў прызначэнне Артура Міхальскага спецыяльным прадстаўніком МЗС Польшчы па справах дэмакратычнай Беларусі

«Днямі стала вядома, што Артур Міхальскі, пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, больш не з’яўляецца паслом. Замест гэтага ён прызначаны спецыяльным прадстаўніком МЗС Польшы па справах дэмакратычнай Беларусі. 

Што гэта азначае на практыцы? Найперш тое, што спадар Міхальскі захоўвае статус і паўнамоцтвы, якія былі яму ўласцівыя і раней. Гэта значыць, што ён застаецца «галоўным голасам» па Беларусі ў МЗС Польшчы.

Але новая пазіцыя спадара Міхальскага, зыходзячы з яе назвы, не прадугледжвае ўзаемадзеяння з рэжымам Лукашэнкі. Ён цалкам будзе сфакусіраваны на супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ведаючы, колькі пасол Міхальскі зрабіў для падтрымкі беларускага народу ў справе вызвалення сваёй краіны, мы вельмі ўдзячныя яму і спадзяёмся на працяг супрацоўніцтва.

Адзначу таксама, што практыка прызначэння спецпасланнікаў не з’яўляецца ўнікальнай. Ад пачатку крызісу 2020 года беларускія дэмакратычныя сілы звярталіся да міжнароднай супольнасці з заклікам не адпраўляць сваіх паслоў да Лукашэнкі, бо ён не мае легітымнасці, мандата ад беларускага народу, каб прадстаўляць яго інтарэсы на міжнароднай арэне».

@CabinetBelarus
Міхаіл Залеўскі пракаментаваў сваё прызначэнне на пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады і абазначыў напрамкі сваёй дзейнасці 

«Мы лічым немагчымым удзел у міжнародных спаборніцтвах спартсменаў, якія адкрыта падтрымліваюць рэжым і/ці прадстаўляюць яго, выконваючы тым самым функцыю прапаганды нармалізацыі рэпрэсій і вайны.

Неабходна працягваць дамагацца ўвядзення абмежаванняў для гэтых спартсменаў і функцыянераў, якія рэалізуюць палітыку рэпрэсій і дыскрымінацыі, у тым ліку праз візавыя абмежаванні.

Там, дзе міжнародныя спартыўныя арганізацыі не жадаюць дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі ж статутнымі мэтамі і прытрымлівацца алімпійскіх каштоўнасцей у сілу палітычнай ангажаванасці ці карумпаванасці, лідары краін павінны быць больш рашучымі для аднаўлення справядлівасці, абароны каштоўнасцей глабальнага спорту і правоў чалавека.

Трэба змагацца за беларускіх спартсменаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, і вярнуць ім магчымасць выступаць на міжнародным узроўні. Мы не павінны забываць, што ў турмах знаходзяцца спартсмены і спартыўныя спецыялісты, прызнаныя палітзняволенымі».

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова распавяла пра бягучы стан размеркавання сабраных падчас марафону салідарнасці грошай паміж фондамі

«Я хачу нагадаць, што прызначэнне марафону салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» — гэта дапамога палітзняволеным і іх сем’ям не наўпрост, а праз ужо існуючыя арганізацыі і фонды. Сабраныя сродкі пачалі паступаць на іх рахункі. Першыя пераводы ўжо атрымалі Dissidentby, «Краіна для жыцця», «BY_help» і «Беларуская Рада культуры».

На цяперашні момант усяго ім накіравана 63,5 тысячы еўра з 557,8 тысячы. Па астатніх плацяжах таксама ідзе працэс — рыхтуюцца і заключаюцца дагаворы, правяраюцца дакументы.

Чаму гэта адбываецца не хутка? Таму што павінна быць па законах. Плацежная сістэма Stripe доўга правярала статус сродкаў, што паступілі на рахункі. Банк запытваў дадатковыя дакументы, каб выключыць «адмыванне грошай». Мы афармлялі дамовы і правяралі ўсе дакументы ў адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам. У некаторых выпадках заключэнне дагавораў магчымае толькі ў прысутнасці натарыўсаў, бо гаворка ідзе пра велізарныя сумы пераводаў.

Нягледзячы на працяглыя тэрміны, нам вельмі важна адпрацаваць гэту працэдуру на будучыню і зрабіць усё празрыста. 

Наш намер выдаткаваць сабраныя сродкі на перадачы, медыкаменты, аплату адвакатаў і фінансавую дапамогу сем'ям палітзняволеных не змяніўся. І менавіта таму мы і хочам улічыць усе магчымыя рызыкі, каб грошы не згубіліся з-за дадатковых падаткаў і камісій. 

Менавіта з мэтай, каб максімальная колькасць сабраных на марафоне сродкаў дайшла да сямей палітзняволеных, неабходна правесці гэтую вялікую падрыхтоўчую юрыдычную працу»

@CabinetBelarus
Сёння Святлана Ціханоўская выступіць з прамовай у Еўрапарламенце перад сямюстамі дэпутатамі з усіх краін ЕС

У прамове нацыянальная лідарка закліча дэмакратычныя краіны выступіць з агульнай стратэгіяй па падтрымцы барацьбы беларускага народа супраць рэжыму Лукашэнкі

Прыкладны час выступлення – 13.30-13.45 па мінскім часе.

Глядзіце выступленне на афіцыйным канале Еўрапарламента па спасылцы: https://multimedia.europarl.europa.eu/en/webstreaming/plenary-session_20230913-0900-PLENARY

@CabinetBelarus