На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі
Бяспека беларусаў і абарона іх інтарэсаў падчас вымушанай эміграцыі – прыярытэт Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.
Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі з'явіўся ў адказ на запыт беларусаў, якім рэжым ускладніў жыццё пасля пераезду і прымушае вяртацца для абмену дакументаў. Наяўнасць сапраўднага пашпарта важная для легалізацыі за мяжой.
Нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента.
На працягу года кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай і яе камандай былі праведзены перамовы і кансультацыі з кіраўніцтвам Еўракамісіі і шэрагам нацыянальных урадаў, эскіз пашпарта прадстаўлены Камітэту па праязных дакументах Еўракамісіі, дасягнута разуменне і станоўчае ўспрыманне праекта.
Надышоў этап вырабу фізічных узораў пашпарта – абавязковая ўмова для яго прызнання. Чакаецца, што вытворчасць узораў зойме некалькі месяцаў.
Для станоўчага рашэння аб прызнанні Кабінет будзе праводзіць перамовы з урадамі. Важна, каб беларусы падтрымалі праект праз звароты да афіцыйных асоб, палітыкаў, экспертаў, праз медыя і грамадзянскія арганізацыі.
Пашпарт будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў. Пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі.
Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.
Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.
Пашпарт – не замена для нацыянальных віз, не дазвол на пражыванне і працаўладкаванне ў краінах ЕС. Працэс легалізацыі ў дзяржаве, якая прызнала пашпарт, перастане быць праблемай у выпадках непрыдатнасці або страты старога пашпарта.
Відэавізуалізацыя новага пашпарта — на YouTube-канале Кабінета.
@CabinetBelarus

Платформа «Голас» запускае апытанне ад Аб'яднанага Пераходнага Кабінета пра праект нацыянальнага пашпарта Беларусі
Прайдзіце яго па спасылцы, каб дапамагчы высветліць колькасць грамадзян Беларусі, якія хацелі б атрымаць новы беларускі пашпарт. Гэта дазволіць ацаніць аб’ём запыту для планавання вытворчага працэсу.
❗Удзел у галасаванні для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, можа быць небяспечным.
Падрабязная інфармацыя аб новым пашпарце — на новым сайце.

Аліна Коўшык — падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»
«Мы хочам пабудаваць краіну, якая будзе мець гонар, еўрапейскую перспектыву і будучыню. Нацыянальнае адраджэнне — гэта не толькі пытанні культуры і адукацыі. Яно фактычна прасякае ўсе сферы нашага жыцця. Мы не будзем трактаваць беларушчыну як нейкі «этнаграфічны музей», мы будзем развіваць усё найлепшае, усё, што толькі можна. Калі мы згубім наш патэнцыял, нашу творчую і інтэлектуальную нацыянальную эліту, мы не здолеем пабудаваць новую дзяржаву. Давайце не будзем чакаць, калі зменіцца сістэма, давайце змяняць яе разам, пачынаць з вельмі простых рэчаў, якія пад сілу кожнаму з нас».
Падчас канферэнцыі прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні агучыла рашэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пасмяротна ўзнагародзіць Вітольда Ашурка медалём «Гонар і годнасць».
Медаль брату Вітольда Ашурка Андрэю ўручыла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.
Трансляцыя даступная па спасылцы.

⚡️ Кіраўніца Кабінета паведаміла аб вызваленні Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета
У фінале канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская абвясціла шэраг рашэнняў
«На дадзены момант я чакаю рэкамендацый ад Каардынацыйнай Рады па выніках слуханняў. Мы прыкладзём намаганні, каб палепшыць працу Кабінета згодна з гэтымі рэкамендацыямі. У найбліжэйшы час мы прызначым кіраўніка апарату Кабінета і прадставім агульную стратэгію.
Я прыняла рашэнне вызваліць Аляксандра Азарава ад пасады прадстаўніка Кабінета. Разам з тым я б хацела, каб Аляксандр Азараў працягнуў працу пры Кабінеце па плане «Перамога» — і каардынаваў супрацоўніцтва з беларускім падполлем.
Такім чынам, пазіцыя прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку становіцца вакантнай — і мы будзем шукаць адпаведную кандыдатуру. Узімку мы правядзём выбары ў Каардынацыйную Раду, каб яна стала сапраўдным прадстаўнічым органам беларусаў, які мае аўтарытэт і прадстаўляе інтарэсы беларусаў.
Так, як мы заслухалі справаздачу прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета перад беларусамі, гэтак дасць справаздачу і Каардынацыйная Рада.
Мы будзем пашыраць супрацоўніцтва з Украінай. У сувязі з гэтым я прызначаю кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзя Манько. Цягам апошняга года ён адказваў за нашу працу з Палком Каліноўскага і ўстанавіў добрыя кантакты ва Украіне.
Таксама я прызначаю Маргарыту Ворыхаву сваёй дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Маргарыта кіруе арганізацыяй «Рада» і мае значны палітычны досвед: яна прадстаўляла Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе ў Еўрасаюзе»

Еўрапейскі выбар Беларусі, салідарнасць з Украінай, стратэгія дэмсіл і непрызнанне выбараў рэжыму 2024 года
Па выніках канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» лідары беларускіх дэмакратычных сіл апублікавалі чатыры ключавыя дакументы для дэмакратычнага руху Беларусі і заклікалі беларусаў далучыцца да гэтых заяў
▪️«Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім саюзе» вызначае еўрапейскі выбар Беларусі, сцвярджае прыналежнасць нашай краіны да еўрапейскай цывілізацыі, вітае супрацоўніцтва палітычных структур Еўрапейскага саюза з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і заклікае да пашырэння гэтага супрацоўніцтва.
▪️«Рэзалюцыя дэмакратычных сіл Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны» выказвае падтрымку ўкраінскаму народу ў барацьбе з агрэсіяй РФ і асуджае дзеянні рэжыму Лукашэнкі — саўдзельніка агрэсіі. Дакумент дэкларуе адмоўнае стаўленне беларусаў да ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі і заклікае беларускі народ падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Таксама ў дэкларацыі выказваецца падтрымка намаганняў Украіны і міжнароднай супольнасці па стварэнні Спецыяльнага міжнароднага крымінальнага трыбунала, які мусіць асудзіць за злачынствы агрэсіі ў тым ліку вышэйшае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.
▪️«Палітычная дэкларацыя дэмакратычных сіл Беларусі» выказвае падтрымку легітымным прадстаўнікам беларускага народа: нацыянальнай лідарцы Святлане Ціханоўскай, яе выканаўчаму органу Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету, Каардынацыйнай Радзе як прадстаўнічаму органу грамадзянскай супольнасці, дэмакратычным палітычным партыям, рухам і грамадскім арганізацыям. У дакуменце вызначаецца бачанне будучыні Беларусі як незалежнай, дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы і будучага сябра Еўрапейскага саюза. Дэкларацыя называе асноўныя пункты агульнай для дэмакратычных сілаў стратэгіі, якая мусіць прывесці да дэмакратычных перамен.
▪️«Заява аб выбарах 2024 года» называе запланаваныя рэжымам выбары імітацыяй і падманам, заклікае выбаршчыкаў не прымаць у іх удзел, а грамадскія арганізацыі і партыі правесці інфармацыйную кампанію аб несапраўднасці гэтых выбараў. Дакумент змяшчае заклік да міжнароднай супольнасці не прызнаваць вынікі выбараў рэжыму і абвяшчае правядзенне «альтэрнатыўнай аб'яднанай кампаніі дэмакратычных сіл».
Дакументы былі распрацаваны на круглым стале дэмсіл напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю
Гэта адзін з самых важных дзён у сучаснай гісторыі нашай краіны, калі беларусы зрабілі свой выбар і гучна сказалі «не» Лукашэнку, дыктатуры, гвалту і хлусні.
9 жніўня беларусы, якія знаходзяцца ўнутры краіны, могуць:
▪️напісаць лісты палітзняволеным;
▪️прыдумаць ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі;
▪️стаць валанцёрам адной з дэмакратычных арганізацый;
▪️прачытаць кнігу беларускага аўтара / паслухаць беларускую музыку і падкасты / паглядзець беларускія тэатральныя пастаноўкі на YouTube і фільмы.
9 жніўня беларусы замежжа могуць:
▪️зладзіць акцыі, маршы і пікеты ў сваім горадзе (пазначце на спецыяльна створанай карце на сайце, што і дзе арганізуеце);
▪️арганізаваць падпісанне паштовак палітвязням на працы ці ва ўніверсітэце;
▪️вывесіць беларускі нацыянальны сцяг з вакна свайго дома;
▪️ахвяраваць грошы на дапамогу беларусам праз фонды;
▪️апублікаваць пост пра беларускі пратэст з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus.
Гэта магчымасць нагадаць сабе і свету пра тое, за што мы змагаемся, хто мы ёсць, у якой краіне хочам жыць. Далучайцеся!
Больш звестак аб гістарычным значэнні 9 жніўня 2020 года, а таксама аб магчымасцях адзначыць гэты дзень і быць актыўным — на адмысловым сайце.
❗Для захавання бяспекі тым, хто знаходзіцца ўнутры Беларусі, сайт трэба наведваць толькі з уключаным VPN.

Пашпарт новай Беларусі: практычныя аспекты
Пашпартная кніжка ўяўляе сабой папяровы буклет з полікарбанатнай старонкай даных і пашпартным чыпам у вокладцы. Узор будзе прадстаўлены ў Еўракамісіі — і адтуль перададзены краінам-сябрам ЕС з прапановай разглядзець пытанне аб прызнанні дакумента.
Пасля прызнання канкрэтнай дзяржавай пашпарт будзе прымацца пры перасячэнні яе мяжы, для атрымання ўязной візы і іншых дзеянняў, уласцівых для звычайнага пашпарта.
Зараз з меркаванняў бяспекі праект арыентаваны пераважна на беларусаў замежжа. Мы не рэкамендуем беларусам унутры краіны звяртацца па атрыманне пашпарта. Варта чакаць, што ён будзе прызнаны рэжымам «экстрэмісцкім». Да дэмакратычных змен пашпарт будзе непрыдатны для паездак у Беларусь.
Прыём заяў на пашпарт будзе ажыццяўляцца сеткай офісаў, размешчаных у краінах замежжа з найбольшай колькасцю беларусаў. Вывучаецца магчымасць арганізацыі мабільных цэнтраў па дакументацыі, якія змогуць наведваць іншыя краіны па вызначаным графіку.
Пашпарты ўзору 1996 года і 2021 года адбірацца не будуць, каб захаваць магчымасць уезду ў Беларусь па іх.
Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕС «General Data Protection Regulation (2016/679)» і ўнутранымі дадатковымі пратаколамі бяспекі.
Пашпарт будзе выдавацца на платнай аснове. Кошт сфарміруецца пасля завяршэння практычнага этапа працы па стварэнні сістэмы дакументавання.
Асноўная перавага для ўладальніка пашпарта – аўтаномнасць ад рэжыму. Асаблівае значэнне гэта будзе мець для беларусаў ва Украіне, якіх рэжым пакінуў без консульскай дапамогі.
Падрабязней пра пашпарт — па спасылцы.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае беларусаў замежжа прыняць удзел у акцыях да Міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю 9 жніўня
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіць з прывітальным словам на мітынгу на Кафедральнай плошчы ў Вільні, які пачнецца а 18-ай гадзіне. У мітынгу таксама возьме ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць а 20-й гадзіне падчас акцыі ў Варшаве — на плошчы каля помніку Мікалаю Каперніку на вул. Кракаўскае Прадмесце.
Знайдзіце падрабязную інфармацыю пра гэтыя і многія іншыя акцыі, маршы і пікеты на спецыяльна створанай карце на сайце — і далучайцеся да ўдзелу!
Публікуйце фота і відэа з акцый, маршаў і мерапрыемстваў у сваіх сацсетках з хэштэгамі #standwithbelarus #freebelarus.
❗Наведвальнікам з Беларусі на сайт трэба пераходзіць толькі з уключаным VPN — у мэтах бяспекі.

Forwarded from Светлана Тихановская
Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:
«Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але загартаваныя вынеслі з іх новы досвед. І працягваем рухацца.
Я разумею: гэта цяжка. І з кожным новым выклікам усё складаней захоўваць цвёрдасць крокаў. Але гэта толькі наш выбар: абясцэніць зробленае за тры гады, расчаравацца ў сабе і ў сваёй нацыі. Ці захаваць у памяці ўсе важныя моманты, зберагчы ў сэрцы тых, каго мы страцілі на гэтым шляху. І працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас».

YouTube
Працягнуць ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак:
«Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасць. Мы зазналі…

Недапушчэнне абмежаванняў у легалізацыі беларусаў, падтрымка дэмакратычнай супольнасці, пагрозы для Літвы з боку рэжыму
– Святлана Ціханоўская і яе намеснік па Кабінеце Валер Кавалеўскі сустрэліся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам
Сустрэча адбылася ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні на гадавіну сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі.
На сустрэчы таксама прысутнічалі галоўны дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па пытаннях дыпламатыі Офіса Дзяніс Кучынскі.
Сярод абмеркаваных пытанняў:
▪️ немэтазгоднасць ураўноўвання ў Літве абмежаванняў супраць беларусаў і расіян;
▪️ пашырэнне спісу персанальных санкцый супраць памагатых рэжыму, закрыццё шчылін ва ўведзеных санкцыях;
▪️ захаванне гуманітарных калідораў на выпадак закрыцця Літвой пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю;
▪️ пагрозы, якія сыходзяць ад групы вагнераўцаў, што знаходзіцца ў Беларусі, і магчымыя сцэнарыі дзеянняў пры эскалацыі сітуацыі;
▪️ абранне дэмакратычнымі сіламі на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» шляху да сяброўства ў ЕС, што стане стратэгічным прыярытэтам працы дэмакратычнага руху;
▪️ праект новага беларускага пашпарта, які мусіць дапамагчы беларусам, што ў выніку дзеянняў рэжыму засталіся без дакументаў і знаходзяцца пад пагрозай пазбаўлення грамадзянства.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі — пра атрыбутыку новага нацыянальнага пашпарта
«Новы пашпарт – не толькі стратэгічна важны, практычна карысны, але і сімвалічны праект Кабінета. Дакумент будзе падкрэсліваць суб’ектнасць і ідэнтычнасць прадстаўнікоў беларускага народу.
Ва ўмовах расійскай агрэсіі і пагрозы для існавання Беларусі для нас важна дэманстраваць свету, што мы шануем нашыя атрыбуты і сімвалы.
Пасля 2020 г. для вялікай колькасці людзей стала непрымальным мець дакумент, у якім выкарыстоўваюцца сімвалы рэжыму і гвалту.
Узор новага пашпарта распрацавала Геральдычная Рада, у якую ўвайшлі спецыялісты розных профіляў: гісторыкі, філолагі, дызайнеры, геральдысты і іншыя. Яны зрабілі шмат, каб вобраз пашпарта адпавядаў нашым нацыянальным каштоўнасцям і паказваў, што Беларусь належыць да еўрапейскай сям’і. На чырвонай вокладцы, традыцыйнай для еўрапейскіх краін, размешчаны ўзор слуцкага пояса, які будзе выкананы серабрыстым цісненнем.
У пашпарце выкарыстоўваюцца беларуская і англійская мовы. Прычым беларуская прадстаўленая кірыліцай і лацінкай, што паказвае гістарычную прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай цывілізацыі. Захаванне англійскай транслітарацыі прозвішча неабходнае для пераемнасці з сінімі пашпартамі, каб пазбегнуць юрыдычных складанасцей.
У пашпарце змешчаны выявы герба «Пагоні» часоў ВКЛ, БНР і РБ, каб падкрэсліць багацце гісторыі нашай дзяржаўнасці. На старонках шмат выяў помнікаў архітэктуры, у тым ліку цэркваў, касцёлаў, сінагог, мячэцяў – гэтым мы паказваем канфесійную і нацыянальна-этнічную разнастайнасць Беларусі, талерантнасць яе жыхароў.
Таксама ў пашпарце мы змясцілі гімн БНР, першай беларускай незалежнай дзяржавы. Але гэта не палітычнае рашэнне зрабіць яго гімнам новай Беларусі, а сімвалічны крок.
Для нас вельмі важна мець уяўленне аб колькаснай патрэбе беларусаў у такім дакуменце, таму я заклікаю прайсці кароткае апытанне. Нагадваю, што гэтае апытанне, як і валоданне такім пашпартам пакуль можа быць небяспечным для тых, хто застаецца ў Беларусі»

Павел Латушка выступіў на мітынгу ў Варшаве ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
«Ці маем мы права не мець волю, каб змагацца за іх свабоду? Я перакананы, што не маем. Мы павінны змагацца. І гэты станоўчы імпульс з дзясяткаў гарадоў па ўсім свеце — у Еўропе, у ЗША, у Канадзе — мы дасылаем нашым беларусам і беларускам: мы не здаёмся»
Відэа з поўнай прамовай — па спасылцы.

Святлана Ціханоўская выступіла ў Вільні на мітынгу да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю
«Мы можам ганарыцца сваім народам. Наш народ прадэманстраваў волю да свабоды. І за тры гады гэта воля нікуды не дзелася. Нягледзячы на рэпрэсіі. Нягледзячы на масавую вымушаную эміграцыю.
Усе, хто мяне сёння слухае і чуе, – у Мінску і Гомелі, Брэсце і Беластоку, Гродне і Варшаве, Віцебску і Вільні, Магілёве і Кіеве, па гэты ці па той бок Атлантыкі, – усе мы дзеці адной краіны. І гэтая краіна належыць нам, а не ўзурпатарам і акупантам.
І нашым ворагам я хачу сказаць: мы нікуды не сыдзем. Нас нішто не спыніць, пакуль мы не вернем сабе нашу краіну»

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Платформа «Голас» запускае апытанне ад Аб'яднанага Пераходнага Кабінета пра праект нацыянальнага пашпарта Беларусі Прайдзіце яго па спасылцы, каб дапамагчы высветліць колькасць грамадзян Беларусі, якія хацелі б атрымаць новы беларускі пашпарт. Гэта дазволіць…
Апытанне на платформе «Голас» аб нацыянальным пашпарце Беларусі працягнецца яшчэ два дні
Яго можна прайсці па спасылцы да 16 жніўня (да 23:00), каб дапамагчы ацаніць аб’ём запыту на новы беларускі пашпарт і запланаваць адпаведны вытворчы працэс.
З меркаванняў бяспекі праект арыентаваны пераважна на беларусаў замежжа. Беларусам унутры краіны звяртацца па атрыманне пашпарта пакуль не рэкамендуецца.
❗Удзел у галасаванні для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, можа быць небяспечным.
Падрабязная інфармацыя аб новым пашпарце — на сайце.