Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
1.74K photos
124 videos
1 file
880 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык прапанавала медыяцыю для пераадолення крызіснай сітуацыі вакол Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве

Прадстаўнікам абодвух бакоў канфлікту — Аляксандру Лапко і Сяргею Бульбу — накіраваны ліст ад Кабінета з прапановай медыяцыі дзеля дасягнення паразумення і пераадолення крызіснай сітуацыі. У найбліжэйшы час прапанавана правесці сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў Кабінета.

Таксама прадстаўнікамі Кабінета зроблены некаторыя непублічныя крокі ў камунікацыі з уладамі горада Варшавы.

«Мы гатовы задзейнічаць аўтарытэт і ўплыў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета для ўрэгулявання канфлікту. Сітуацыя вакол Беларускага Моладзевага Хаба павінна быць абавязкова вырашана з улікам грамадскіх інтарэсаў, каб гэтая пляцоўка не была страчана, бо яна з’яўляецца знакавым месцам для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дэмакратычнай супольнасці, месцам важных культурных і грамадска-палітычных мерапрыемстваў, часткай экасістэмы грамадскіх і культурніцкіх ініцыятыў, што працуюць на карысць беларускай грамады», — адзначыла Аліна Коўшык.

@CabinetBelarus
Павел Латушка падчас слуханняў у Каардынацыйнай Радзе звярнуўся да дзяржслужбоўцаў

«За гэтыя тры гады вы павінны былі, нарэшце, зразумець, што ў нас з вамі насамрэч агульны вораг. Яго прозвішча — Лукашэнка. З ім нам размаўляць няма пра што. Але беларусы заўжды змогуць дамовіцца з беларусамі. Калі, канешне, вы лічыце сябе беларусамі. Калі суверэнітэт Беларусі, яе незалежнасць і яе бяспека важныя для вас так, як для нас. Дзеля захавання незалежнасці і дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь, дзеля аднаўлення міру, бяспекі і законнасці на беларускай зямлі, мы гатовы з вамі размаўляць»

@CabinetBelarus
Вынікі першага пасяджэння Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці

▪️Назіральная рада заслухала выступленні 13 фондаў, арганізацый, ініцыятыў, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем'ям, пазнаёмілася з заяўленымі патрэбамі на дадзены момант.

▪️Падчас марафону было сабрана 574 617 еўра — і гэта перавысіла мэту, якая была вызначана арганізатарамі, таму было прынята рашэнне размеркаваць суму ў два этапы, каб уключаныя ў працэс рэалізацыі грошай фонды маглі бяспечна даставіць сродкі таму, хто ў гэтым мае патрэбу.

▪️У найбліжэйшы час будзе выдзелена палова сумы, якую фонды, арганізацыі, ініцыятывы рэалізуюць на працягу двух месяцаў, пасля чаго зробяць справаздачу Назіральнай радзе.

▪️Пасля ацэнкі першага этапа другая частка данатаў таксама будзе размеркавана паміж фондамі, арганізацыямі, ініцыятывамі. Прынята рашэнне выпрацаваць дакладныя кірункі і крытэрыі дапамогі. Падзел сумы на роўныя долі ў дадзены момант немагчымы з-за спецыфікі працы з падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем'яў. Таму было прапанавана вызначыць кірункі дапамогі, якія закрые кожны фонд. Гэта могуць быць медыцына, штрафы, перадачы, дапамога сем'ям, рэлакацыя і г.д. На наступнай сустрэчы Назіральная рада на падставе гэтых даных зможа прыняць прамежкавае ці канчатковае рашэнне аб размеркаванні сродкаў і механіцы справаздачы.

▪️У гэты момант фонды, ініцыятывы, арганізацыі апісваюць патрэбнасці, якія павінны быць закрыты ў першую чаргу.

У склад Назіральнай рады ўвайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Reform».

@CabinetBelarus
Заўтра ў Каардынацыйнай Радзе адбудуцца слуханні справаздачы прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандра Азарава

Трансляцыя пачнецца ў 10:00 па мінскім часе на канале КР.

@CabinetBelarus
У Каардынацыйнай Радзе выступае Аляксандр Азараў са справаздачай аб дзейнасці па пасадзе прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

6 фактаў пра дзейнасць яго прадстаўніцтва:

▪️праведзена сумесная са Службай Бяспекі Украіны аперацыя на ваенным аэрадроме «Мачулішчы» ў лютым 2023 года, у выніку якой быў пашкоджаны расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50;

▪️распрацаваны, карэкціруецца і рэалізуецца мабілізацыйны план «Перамога»: праводзяцца асабістыя гутаркі з удзельнікамі плана, камплектуюцца давераныя групы і ячэйкі ўнутры Беларусі, праводзіцца інструктаж, вядзецца закупка абсталявання, частка якога передадзеная групам унутры краіны;

▪️ажыццяўляецца падрыхтоўка груп спецаперацый, якія з'яўляюцца часткай плана «Перамога» і атрымліваюць баявы вопыт у складзе Узброеных сіл Украіны;

▪️вядзецца праца над стварэннем бяспечных умоў для дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама праца па верыфікацыі інфармацыі па запыце беларускіх дэмакратычных арганізацый, па інфармарванні замежных партнёраў;

▪️сумесна з прадстаўніцтвам па абароне і нацыянальнай бяспецы ў 9 польскіх і літоўскіх гарадах былі створаны харугвы. Большасць з іх аб'яднаны ў самастойную структуру – «Паспалітае Рушэнне». У харугвы для выкарыстання ў навучанні перададзены рыштунак. Прадстаўніцтвам прадоўжана работа па аказанні харугвам метадычнай, кансультацыйнай і іншай дапамогі па запытах;

▪️аказана садзейнічанне місіі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў частцы збору доказаў у галіне парушэння правоў чалавека ў Беларусі: пошук сведкаў з ліку былых сілавікоў і пацярпелых, перадача інфармацыі з баз даных і інш.

@CabinetBelarus
Аляксандр Азараў — падчас слуханняў у Каардынацыйнай Радзе:

«Самае галоўнае — гэта праца з людзьмі ў Беларусі. Мы працуем толькі дзеля іх, і толькі яны самі могуць зрынуць крымінальную уладу Лукашэнкі»

@CabinetBelarus
«Мы не можам сабе дазволіць растрачваць давер упустую»

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на закрыцці слуханняў прадстаўнікоў Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе:

«<…> Прадстаўнікі справаздачыліся не столькі перад Каардынацыйнай Радай, колькі перад народам.

У верасні мы працягнем гэтую практыку — адкрытых дэбатаў і шчырай размовы — я сустрэнуся з вамі, каб даць агульную справаздачу па працы Кабінета і нашых планах. Але я прапаную і вам, Каардынацыйнай Радзе, падрыхтаваць вашую справаздачу: што было зроблена, а што не ўдалося. <...>

Перад намі шмат працы: заўтра мы з вамі праводзім канферэнцыю «Новая Беларусь», і я хачу папрасіць прадстаўнікоў скарыстацца гэтай магчымасцю для пабудовы кантактаў, пошуку новых ідэй, якія наблізяць нас да перамогі. 

Пасля мы адзначаем гадавіну ад выбараў 2020 года. Прашу прыкласці ўсе намаганні, каб Беларусь гучала па ўсім свеце.

Наш прыярытэт — вызваленне палітвязняў. Тут няма простага адказу ці плана. Ёсць розныя шляхі — і ўсе шляхі мы павінны разглядаць. Як мінімум, трымаць гэтае пытанне высока і падтрымліваць родных.

Давайце працаваць разам, каб павялічыць дапамогу для беларускіх арганізацый і ініцыятыў, над павышэннем мабільнасці, пашырэннем практыкі выдачы віз.

Я б вельмі хацела, каб профільныя камісіі Каардынацыйнай Рады больш актыўна працавалі з камандамі прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Гэта могуць быць і рэгулярныя сустрэчы для абмену інфармацыяй, і супольныя кампаніі.  

Я ведаю, што бывае цяжка дамаўляцца, але гэта адзіны правільны шлях. <...>

Спадзяюся пачуць вашыя рэкамендацыі — і на іх падставе ў найбліжэйшы час я агучу свае рашэнні па далейшай працы прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Дзякуй!»

@CabinetBelarus
Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбыўся круглы стол палітычных лідараў

Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, «Кіберпартызан», «Партыі БНФ», штаба Віктара Бабарыкі, АГП, БСДП, БХД, руху «За Свабоду», «Рабочага руху», «Рады», «ByPOL», «BelPOL», «BYSOL», «Народных Амбасадаў Беларусі», «Сумленных людзей» і іншых. 

Сустрэча была закрытая для прэсы. Падчас яе абмяркоўвалі пазіцыі і планы дэмакратычных сіл. Вынікі працы круглага стала будуць прэзентаваныя на канферэнцыі 6 жніўня.

@CabinetBelarus
Пачынаецца трансляцыя канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

Яе адкрые кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Праграма мерапрыемства апублікаваная па спасылцы.

Пішыце свае пытанні ў каментарыях да трансляцыі — мадэратары і вядучыя будуць задаваць іх удзельнікам. Дзяліцеся спасылкай на трансляцыю ў сацсетках, каб больш людзей ведала і магло далучыцца.

Калі вы зараз у Беларусі, не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў у мэтах бяспекі.

@CabinetBelarus
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла з вітальным словам на адкрыцці канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

«Нас труціць звычка рыхтавацца да горшага. Аднак сёння давайце згадаем, колькі паспяховых праектаў мы ўжо з вамі зладзілі. Яшчэ пяць гадоў таму яны здаваліся немагчымымі, але сёння яны частка новай гісторыі. 

Той самы марафон, на якім мы, беларусы, сабралі больш за 570 тысяч еўра на падтрымку палітзняволеным і іх сем’ям. Гэта выбітнае дасягненне для грамадства, у якім тры гады рэпрэсіруюць за салідарнасць.

Тыя ініцыятывы па аднаўленні беларускага тэатру, кнігадрукавання, адукацыі на роднай мове – і гэта дазваляе захаваць нашу ідэнтычнасць і перадаць новаму пакаленню беларусаў нашыя нацыянальныя каштоўнасці.

Тыя вайсковыя згуртаванні, што змагаюцца зараз ва Украіне. Яны здзяйсняюць подзвіг за подзвігам і дэманструюць усяму свету, чаму нельга ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і лукашэнкаўскім рэжымам.

Ды і само тое, што мы сёння знаходзімся тут, ладзім адкрытыя дыскусіі, праводзім публічныя слуханні Кабінета – гэта вялікае дасягненне для грамадства, якое амаль 30 гадоў не бачыла жыцця ў вольнай краіне. Бо празрыстасць, разнастайнасць, свабода слова – гэта фундамент, на якім будуецца дэмакратычная ўлада.

А што за будынак будзе на гэтым фундаменце, залежыць толькі ад нас»

Трансляцыя даступная па спасылцы.

@CabinetBelarus
Павел Латушка — на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» у адказ на пытанне, дзеля чаго патрэбен Аб’яднаны Пераходны Кабінет:

«Пытанне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — гэта не дыскусія, гэта патрэба. Бо гэта аб'яднанне волі і сілы. Гэта не стала тым, што б я хацеў як палітык, калі я прапаноўваў гэта яшчэ ў верасні <...> Не ўпэўнены, ці стане такім заўтра. Але такі інстытут патрэбен сёння і будзе патрэбен заўтра. Бо калі адбудуцца змены, без Кабінета ў краіне будзе анархія. Каб гэты інструмент быў эфектыўны, нам трэба мець сілу, волю і энергію працаваць»

Трансляцыя даступная па спасылцы.

@CabinetBelarus
Валер Кавалеўскі — падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

«Сяброўства ў інтэграцыйных фарміраваннях з Расіяй і сяброўства ў Еўрасаюзе — гэта ўзаемавыключальныя катэгорыі. Проста немагчыма быць у двух месцах адначасова, і таму, што гэта і тэхнічна вельмі складана зрабіць, і таму, што Расія ніколі не дазволіць гэтага зрабіць. Нават нягледзячы на тое, што была канцэпцыя «інтэграцыя інтэграцый». Таму што Расія заўсёды з вялікай рэўнасцю ставілася да геапалітычных змен, да змен у палітыцы краін, якія ўваходзілі ў Савецкі саюз»

Трансляцыя даступная па спасылцы.

@CabinetBelarus
Валерый Сахашчык — падчас панэльнай дыскусіі на канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

«Праўда на нашым на баку. Таму мы можам меншымі рэсурсамі і сіламі дамагчыся перамогі. Для гэтага, як мінімум, хацелася б, каб спыніліся гэтыя брудныя рэчы па нацкоўванні аднаго на аднога. Гэта якраз тое, чым займаецца КДБ, яны стварылі для гэтага цэлае ўпраўленне. Каб нас пасварыць, каб выклікаць недавер»

Трансляцыя даступная па спасылцы.

@CabinetBelarus
На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі

Бяспека беларусаў і абарона іх інтарэсаў падчас вымушанай эміграцыі – прыярытэт Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

Праект нацыянальнага пашпарта Беларусі з'явіўся ў адказ на запыт беларусаў, якім рэжым ускладніў жыццё пасля пераезду і прымушае вяртацца для абмену дакументаў. Наяўнасць сапраўднага пашпарта важная для легалізацыі за мяжой. 

Нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента.

На працягу года кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай і яе камандай былі праведзены перамовы і кансультацыі з кіраўніцтвам Еўракамісіі і шэрагам нацыянальных урадаў, эскіз пашпарта прадстаўлены Камітэту па праязных дакументах Еўракамісіі, дасягнута разуменне і станоўчае ўспрыманне праекта.

Надышоў этап вырабу фізічных узораў пашпарта – абавязковая ўмова для яго прызнання. Чакаецца, што вытворчасць узораў зойме некалькі месяцаў.

Для станоўчага рашэння аб прызнанні Кабінет будзе праводзіць перамовы з урадамі. Важна, каб беларусы падтрымалі праект праз звароты да афіцыйных асоб, палітыкаў, экспертаў, праз медыя і грамадзянскія арганізацыі.

Пашпарт будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў. Пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі. 

Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 

Бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.

Пашпарт – не замена для нацыянальных віз, не дазвол на пражыванне і працаўладкаванне ў краінах ЕС. Працэс легалізацыі ў дзяржаве, якая прызнала пашпарт, перастане быць праблемай у выпадках непрыдатнасці або страты старога пашпарта.

Відэавізуалізацыя новага пашпарта на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus
Платформа «Голас» запускае апытанне ад Аб'яднанага Пераходнага Кабінета пра праект нацыянальнага пашпарта Беларусі

Прайдзіце яго па спасылцы, каб дапамагчы высветліць колькасць грамадзян Беларусі, якія хацелі б атрымаць новы беларускі пашпарт. Гэта дазволіць ацаніць аб’ём запыту для планавання вытворчага працэсу.

Удзел у галасаванні для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, можа быць небяспечным.

Падрабязная інфармацыя аб новым пашпарце — на новым сайце.

@CabinetBelarus