Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
1.9K photos
127 videos
1 file
928 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Збіраем меркаванні беларусаў напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

6 жніўня пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», якую арганізуюць Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйная Рада.

Мэта канферэнцыі — правядзенне адкрытага дыялогу паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю пра поспехі і няўдачы дэмакратычных сіл за апошнія тры гады, абмеркаванне будучыні Беларусі.

Арганізатары дбаюць пра тое, каб усе мелі магчымасць выказацца і былі пачутыя. Пакіньце вашае меркаванне, прапановы і крытыку праз спецыяльную форму зваротнай сувязі, якая даступная на сайце канферэнцыі.

@CabinetBelarus
Галоўныя падзеі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў ліпені

▪️
Было сабрана 574 617 еўра для палітзняволеных і іх родных падчас марафону салідарнасці, ініцыяванага прадстаўніцай Кабінета Вольгай Гарбуновай.

▪️Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у асноўнай праграме Саміта НАТА і арганізавала два сайд-івэнты, удзельнікамі якіх былі ў тым ліку прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі і Валерый Сахашчык. Напярэдадні Кабінет прывітаў зварот прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА з заклікам прыняць меры па супрацьдзеянні пагрозам, што вынікаюць з агрэсіі Расіі і сітуацыі ў Беларусі.

▪️Еўрапарламент прапанаваў Міжнароднаму крымінальнаму суду разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі. Зварот у Міжнародны крымінальны суд па фактах злачынстваў рэжыму перададзены намеснікам кіраўніцы Кабінета Паўлам Латушка і камандай НАУ.

▪️У Вільні прайшла стратэгічная сесія Кабінета. Кабінет прэзентуе яе вынікі 6 жніўня, падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

▪️
Паслы Еўрасаюза ў Бруселі ўзгаднілі новы санкцыйны пакет — зроблены яшчэ адзін крок да гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы працы каманды Паўла Латушкі з прадстаўнікамі як наднацыянальных органаў ЕС, так і дзяржаў-сяброў саюза.

▪️Кабінет пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць».

▪️Кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета здзейснілі візіт на Беласточчыну, падчас якога ўзялі ўдзел у фестывалі «Тутака», адкрылі сквер Вольнай Беларусі ў Беластоку. Мэр Беластока праінфармаваў, што горад гатовы выдзеліць 50% неабходных сродкаў (і накіраваць просьбу аб суфінансаванні ў Міністэрства адукацыі Польшчы) на навучанне беларускай мове і літаратуры дзяцей дыяспары.

▪️Парламенцкая Асамблея АБСЕ прыняла Ванкуверскую дэкларацыю, якая ўтрымлівае рэзалюцыю па Беларусі. Дакумент дае назву пагрозе паглынання Расіяй Беларусі («мяккая анексія») і стварае, па словах Валера Кавалеўскага, спрыяльныя ўмовы для дзейнасці дэмсіл на міжнароднай арэне.

@CabinetBelarus
Ацаніце працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і задайце вашае пытанне яго прадстаўнікам

2-3 жніўня Каардынацыйная Рада правядзе слуханні для ўзгаднення кандыдатураў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ініцыявала Святлана Ціханоўская. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе справаздачыцца і адказваць на пытанні. Пасля слуханняў Каардынацыйная Рада агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.

Амаль год таму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. За гэты час у вас напэўна ўзнікалі пытанні да працы прадстаўнікоў Кабінета і зараз найлепшы момант задаць іх. Каардынацыйная Рада зрабіла ананімную апытанку, дзе вы зможаце ацаніць працу Кабінета і спытаць яго прадстаўнікоў пра вынікі працы і пра тое, як іх дзейнасць дапамагае беларусам у краіне.

Таксама ў кожнага з вас будзе магчымасць сачыць за тым, як пройдуць слуханні – яны будуць транслявацца анлайн на канале Каардынацыйнай Рады.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка перадаў прадстаўніку Офіса амбудсмэна Украіны Аляксандру Кананенку доказы ўдзелу Лукашэнкі ў ваенных злачынствах

У Офіс амбудсмэна перададзеныя матэрыялы, якія каманда НАУ раней накіравала пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. У іх прадстаўлены звесткі пра дзяцей-сірот, якіх вывозілі памагатыя рэжыму з 15 акупіраваных Расіяй гарадоў Украіны, а таксама даныя пра дзяцей-сірот, вывезеных у Беларусь і ў далейшым перамешчаных у розныя рэгіёны Расіі з мэтай усынаўлення, устанаўлення апякунства або папячыцельства расійскімі сем'ямі.

Падчас сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва не толькі ў зборы матэрыялаў па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, а найперш для садзейнічання вяртанню ўкраінскіх дзяцей, незаконна перамешчаных у Беларусь і Расію, на радзіму.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з кіраўніцтвам Палка Каліноўскага ў Кіеве, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Валер Кавалеўскі далучыліся да размовы анлайн

На сустрэчы таксама прысутнічаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

@CabinetBelarus
Сёння пачынаюцца слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Трансляцыя пачнецца ў 14:00 па мінскім часе на канале КР

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык выступіць са справаздачай у 14:30. Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерый Сахашчык — у 16:30.

@CabinetBelarus
Слуханне справаздачы Аліны Коўшык на пасадзе прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пачынаецца ў Каардынацыйнай Радзе

6 фактаў пра дзейнасць яе прадстаўніцтва:

▪️на фінальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца стратэгія нацыянальнага адраджэння Беларусі і дарожная карта па яе рэалізацыі;

▪️наладжана супрацоўніцтва з парламентамі і профільнымі міністэрствамі краін-партнёраў (здзейснена больш за 20 замежных працоўных візітаў), а таксама са шматлікімі беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі і ініцыятывамі ў сферы адукацыі, навукі, культуры;

▪️захавана прызнанне беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што беларускі рэжым у аднабаковым парадку разарваў адпаведнае пагадненне; вядзецца праца па стварэнні сеткі беларускіх суботніх школак у Польшчы, па захаванні беларускіх ліцэяў на Падляшшы;

▪️створана Грамадская камісія па ўзнагародах пры Кабінеце для ўганаравання асоб, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі; ініцыявана стварэнне Геральдычнай радай сістэмы новых дзяржаўных знакаў гонару, вайсковых званняў і вайсковай формы;

▪️аказана падтрымка беларускім кнігавыдавецкім ініцыятывам па стварэнні сеткі рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, справе пашырэння даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе;

▪️ ініцыявана абвяшчэнне 2023 года Годам беларускай мовы, а таксама вядзенне справаводства і камунікацыі Кабінета на беларускай мове.

@CabinetBelarus
Аліна Коўшык – аб тым, як прайшлі слуханні ў Каардынацыйнай Радзе

«Слуханне прайшло ў канструктыўнай атмасферы. Пытанні, якія задавалі, і прапановы, якія прагучалі, агулам дапамагаюць бачыць кірункі для развіцця дзейнасці прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні. Увогуле, такія справаздачы і сустрэчы патрэбныя, бо гэта частка дэмакратычных працэсаў. Так павінна быць у новай Беларусі, да якой імкнёмся»

@CabinetBelarus
Валерый Сахашчык выступае ў Каардынацыйнай Радзе са справаздачай аб дзейнасці на пасадзе прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета

7 фактаў пра дзейнасць яго прадстаўніцтва:

▪️створана і пабудавана ваенна-палітычная арганізацыя «Дэпартамент нацыянальнай бяспекі»;

▪️распрацавана стратэгія, якая пакладзена ў аснову работы арганізацыі ДНБ. Рэалізуецца ў першую чаргу яе сіламі, а таксама сіламі партнёрскіх арганізацый;

▪️сфарміравана беларуская асобная дэсантна-штурмавая рота ў складзе Узброеных сіл Украіны;

▪️вядзецца праца па прыцягненні высокакваліфікаваных спецыялістаў, у тым ліку падрыхтаваных прафесіяналаў з Узброеных сіл Беларусі;

▪️наладжана супрацоўніцтва з украінскімі калегамі з сілавых міністэрстваў па трох асноўных кірунках: абмен аналітыкай і стратэгічнае планаванне, праца па падрыхтоўцы спецыялістаў новых Узброеных сіл Беларусі, навукова-тэхнічнае партнёрства;

▪️створана сетка абмену аналітычнай інфармацыяй паміж сілавымі ведамствамі шэрагу еўрапейскіх краін для паляпшэння разумення сітуацыі ў Беларусі;

▪️дасягнута папярэдняя згода наконт матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі для шэрагу ініцыятыў Дэпартамента нацыянальнай бяспекі.

@CabinetBelarus
Валерый Сахашчык — падчас слуханняў у Каардынацыйнай Радзе

«Каб пазбавіць Беларусь расійскага ўплыву, які практычна ўжо ператварыўся ў акупацыю, мы з вамі — дэмакратычны рух — павінны стаць магутнай ваенна-палітычнай сілай. Для гэтага неабходна пераадолець унутраныя рознагалоссі ў дэмакратычным асяроддзі. Пакуль гэтага не адбудзецца, казаць аб пераменах складана. Але я веру, што гэта магчыма. Гэта толькі пытанне часу»

@CabinetBelarus
Сёння — другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Трансляцыя будзе весціся на канале КР

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова выступіць са справаздачай у 13:00 (па мінскім часе), прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі — у 15:30.

@CabinetBelarus
У Каардынацыйнай Радзе пачынаецца слуханне справаздачы Вольгі Гарбуновай на пасадзе прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

6 фактаў пра дзейнасць яе прадстаўніцтва:

▪️створана каманда прадстаўніцтва, якая займаецца даследаваннем праблем уразлівых груп насельніцтва, распрацоўкай канцэпцый рэформ у сферы сацыяльнай палітыкі, праграм для аказання дапамогі беларусам, якія пацярпелі ў сувязі з палітычным крызісам і рэпрэсіямі; каманда праводзіць інфармацыйную працу, каб патлумачыць грамадству праблемы ўразлівых груп і матываваць аказваць ім дапамогу;

▪️праведзена праца па вывучэнні паспяховых прэцэдэнтаў вызвалення палітзняволеных у Беларусі і іншых краінах;

▪️распрацоўваюцца падыходы да правядзення перамоў па вызваленні палітзняволеных і падтрымліваецца камунікацыя з патэнцыйнымі медыятарамі (прадстаўнікамі краін ЕС, ЗША, міжнародных арганізацый);

▪️на фінальнай стадыі запуску знаходзіцца праект платформы «Адно акно» для аказання комплекснай інфармацыйна-кансультатыўнай падтрымкі палітвязняволеным і іх сем'ям;

▪️адкрыты дабрачынны фонд «21 траўня» з мэтай пошуку і збору сродкаў для ўзмацнення працы існуючых фондаў, ініцыятыў і арганізацый, якія аказваюць дапамогу палітзняволеным і іх сем'ям;

▪️29 ліпеня 2023 года праведзены марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно», падчас якога сабрана дапамога палітзняволеным у памеры 574 617 еўра.

@CabinetBelarus
Вольга Гарбунова — падчас слуханняў у Каардынацыйнай Радзе

«Галоўная задача на дадзены момант — выпрацаваць адзіную стратэгію па вызваленні палітзняволеных, аб якой маглі б дамовіцца асноўныя палітычныя структуры дэмакратычнага руху. Неабходна вылучыць тэму вызвалення палітзняволеных з агульнай палітычнай стратэгіі і зрабіць яе асобным прыярытэтам, знайсці пад гэта чалавечыя і фінансавыя рэсурсы»

@CabinetBelarus
Пачынаецца слуханне справаздачы Валера Кавалеўскага на пасадзе прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета

8 фактаў пра дзейнасць яго прадстаўніцтва:

▪️распрацаваныя план дзеянняў па кроках на міжнароднай арэне па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Беларусі, падыходы да перагляду адносін з Расіяй – для падрыхтоўкі геапалітычнага развароту Беларусі;

▪️пасля стварэння Кантактнай групы па адносінах з Радай Еўропы, пачалася праца Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз», рыхтуецца запуск Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»;

▪️адкрыта місія дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі пад кіраўніцтвам намесніка прадстаўніка па замежных справах У. Астапенкі, якая за гэты час стала цэнтрам беларускай актыўнасці ў сталіцы ЕС. Місіяй праведзена больш за 30 публічных мерапрыемстваў; аднаўляе сваю працу місія ў Кіеве;

▪️вядзецца праца з міжнароднымі арганізацыямі і парламентамі па прыняцці імі рэзалюцый і справаздач па Беларусі з асуджэннем злачынстваў рэжыму, заклікам да міжнароднага ціску на рэжым і падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху: сярод найбольш значных вынікаў – другі даклад у рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад і рэзалюцыя ПАРЕ, у перспектыве – прыняцце тэматычна ўсёабдымнай рэзалюцыі Еўрапарламента і зацвярджэнне пятай рэдакцыі Акта аб дэмакратыі ў Беларусі;

▪️распачаты і развіваецца стратэгічны праект нацыянальнага пашпарта Новай Беларусі;

▪️створана працоўная група па міграцыі ў Літве з удзелам прадстаўнікоў Кабінета;

▪️на палітычным узроўні вядзецца праца па забеспячэнні міжнароднай дапамогай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і дэмакратычнага руху ўвогуле (найперш з Еўракамісіяй і Кангрэсам ЗША); 

▪️ад пачатку вайны беларускім добраахвотнікам дастаўлена дапамогі на суму больш за 200 тысяч еўра.

@CabinetBelarus
Валер Кавалеўскі — пра слуханні ў Каардынацыйнай Радзе:

«Узаемадзеянне паміж Кабінетам і Каардынацыйнай Радай мае значны патэнцыял, каб памнажаць эфект ад намаганняў усяго дэмакратычнага руху. Устойлівая, матываваная, нацэленая на вынікі Каардынацыйная Рада – адзін са складнікаў нашага агульнага поспеху. Актыўная прысутнасць Рады і пільная ўвага да дзейнасці Кабінета фарміруе нормы дэмакратычнага працэсу Новай Беларусі і рыхтуе наша грамадства да дэмакратычнага транзіту»

@CabinetBelarus
Каментарый намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі аб увядзенні новых санкцый ЕС супраць рэжыму

«Сёння Еўракамісія апублікавала паведамленне аб увядзенні новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Гэты пакет пачаў актыўна рыхтавацца ЕС яшчэ больш за паўгода таму.

Нарэшце, намі дасягнуты вынік. Новыя сектаральныя абмежаванні галоўным чынам накіраваны на прадукцыю ваеннага і двайнога прызначэння, узбраення, авіяцыйную прадукцыю і тавары, тэхналогіі для выкарыстання ў касмічнай галіне.

З прыняццем гэтага пакета абмежавальных мер будзе зроблены істотны крок да поўнай гарманізацыі эканамічных санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі.

У новым пакеце не мяркуецца ніякіх выключэнняў для беларускага калію. Гэта шмат у чым з'яўляецца вынікам нашай карпатлівай працы як з наднацыянальнымі органамі ЕС, так і дзяржавамі-сябрамі саюза, у тым ліку шматлікіх сустрэч, лістоў, аналітычных матэрыялаў, працы са СМІ.

Данясенне пазіцыі ўскладнялася розным падыходам у шэрагу дзяржаў-членаў ЕС да бачання санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але ў выніку нам удалося пераканаць усіх нашых еўрапейскіх партнёраў прыняць дакладнае рашэнне.

Мы працягнем ціск на рэжым і пашырэнне санкцыйных захадаў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, які ўяўляе сабой рэальную пагрозу для еўрапейскай бяспекі, міру і, самае галоўнае, для саміх беларусаў.

У хуткім часе таксама чакаецца прыняцце санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і з боку ЗША. Сам нелегітымны ўзурпатар, як і іншыя парушальнікі міжнароднага права не застануцца беспакаранымі»

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пытанняў шмат і давайце шукаць адказы на іх разам». Адкрыты дыялог дэмакратычных сілаў Беларусі падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2023

6 жніўня а 12:00 па Мінску пачнецца анлайн-трансляцыя Канферэнцыі Новая Беларусь 2023. Канферэнцыю сумесна праводзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада.

Анлайн трансляцыя мерапрыемства будзе па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/live/0ZD9iV-40Ks?feature=share. Далучайцеся, пішыце свае пытанні ў каментарах і дзяліцеся спасылкай на трансляцыю з сябрамі!

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
Працягваюцца слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Сёння са справаздачай выступіць прадстаўнік па транзіце ўлады Кабінета Павел Латушка

Трансляцыя пачнецца ў 17:00 па мінскім часе на канале КР.

Слуханне было перанесена з 2 на 4 жніўня ў сувязі з тэрміновай працоўнай паездкай прадстаўніка ў Кіеў.

@CabinetBelarus
Павел Латушка выступае ў Каардынацыйнай Радзе са справаздачай аб дзейнасці на пасадзе прадстаўніка па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета

5 фактаў пра дзейнасць яго прадстаўніцтва:

▪️у Міжнародны крымінальны суд перададзены матэрыялы для выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі, прыцягнення яго і яго памагатых да адказнасці за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей; падрыхтавана справаздача для МКС аб здзейсненых рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў;

▪️ запушчаны працэдуры прыцягнення да крымінальнай адказнасці саўдзельнікаў рэжыму ў рамках працэдур міжнароднага і спецыяльнага крымінальнага трыбунала, а таксама механізма ўніверсальнай юрысдыкцыі;

▪️КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі ў Літве і Чэхіі;

▪️распрацавана стратэгія «Эканамічны прымус», зацверджаная пастановай Кабінета «Аб працягу работы па санкцыйным ціску»; уведзены чарговыя пакеты санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама ажыццяўляецца процідзеянне выняткам з санкцыйных пакетаў;

▪️створана і распачата праграма «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» для забеспячэння транзіту ўлады ў пераходны перыяд.

Разгорнутая справаздача апублікавана на сайце НАУ.

@CabinetBelarus
Беларуская асобная дэсантна-штурмавая рота, фарміраваннем якой займаецца прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерый Сахашчык, аб’яўляе набор прафесіяналаў ваенных спецыяльнасцей

Для выканання задач па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны падраздзяленне рэкрутуе: байцоў (стралкоў, кулямётчыкаў, сапёраў), аператараў беспілотнікаў, аператараў цяжкага ўзбраення, спецыялістаў медыцынскай службы, IT-спецыялістаў, супрацоўнікаў штаба.

Сярод задач: дэзарганізацыя кіравання і работы тылу праціўніка; барацьба з групоўкамі праціўніка на асобных напрамках; заняцце і ўтрыманне важных аб’ектаў і рубяжоў у інтарэсах групоўкі сваіх войскаў і інш.

Перавага аддаецца кандыдатам з баявым досведам, кадравым ваенным, спартсменам.

Для ўсіх байцоў прадугледжанае грашовае забеспячэнне ў залежнасці ад кампетэнцый, навыкаў, пасады і выкананых задач.

Беларуская асобная дэсантна-штурмавая рота, якую курыруе асабіста прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета, прытрымліваецца найноўшых стандартаў рыштунку, абароны, сродкаў сувязі, паражэння і вядзення разведкі, з мэтай захавання жыццяў байцоў.

Больш падрабязная інфармацыя — на канале вайсковага падраздзялення. Таксама атрымаць дадатковую інфармацыю можна праз бяспечны бот: @DNB_Rec_bot.

@CabinetBelarus