Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.04K photos
139 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Асноўнае – пра анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі 29 ліпеня

@CabinetBelarus
Рэжым Лукашэнкі — спонсар тэрарызму, КДБ і ГУБАЗіК — тэрарыстычныя арганізацыі, міграцыйная вайна супраць ЕС

— Павел Латушка абмеркаваў актуальныя пытанні на сустрэчы са старшынём Камісіі па замежных справах Сейма Рэспублікі Польшча Радаславам Фогелем і дырэктарам Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Янам Маліцкім

Адна з тэм сустрэчы — разгляд магчымасці прызнання Сеймам Польшчы арганізацый КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі, а рэжым Лукашэнкі — спонсарам тэрарызму.

На сустрэчы былі прадстаўлены абгрунтаванні, падрыхтаваныя экспертамі НАУ, якія апісваюць тэрарыстычную дзейнасць гэтых арганізацый: міграцыйная вайна супраць Еўрасаюза, прымусовая пасадка самалёта Ryanair, сістэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва і інш.

Галоўнай мэтай сустрэчы з'яўлялася перадача справаздачы аб злачынствах супраць чалавечнасці, апублікаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» 26 ліпеня, у падрыхтоўцы якой удзельнічала каманда НАУ. У гэтым дакуменце фактычна абгрунтавана выкананне крытэрыю міжнароднага крымінальнага права «аб наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць», што сістэматычныя і шырокамаштабныя атакі супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі складаюць злачынствы супраць чалавечнасці.

Польскаму боку было прапанавана падтрымаць механізмы прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці. Старшыня Камісіі па замежных справах Сейма Польшчы выказаў гатоўнасць абмеркаваць дадзеную прапанову з кіраўніцтвам Сейма.

Асобна былі закрануты тэмы пагроз для беларускага народа, а таксама суседніх з Беларуссю краін, звязаных з размяшчэннем на тэрыторыі Беларусі наймітаў ПВК «Вагнер» і ядзернай зброі.

Прадстаўнік польскага парламента плануе абмеркаваць праблематыку сітуацыі ў Беларусі падчас найбліжэйшай сустрэчы ў верасні кіраўнікоў камісій па замежных справах парламентаў краін ЕС.

@CabinetBelarus
Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета правялі папярэднія гутаркі з працоўнымі групамі Каардынацыйнай Рады напярэдадні слуханняў

Працоўныя групы Каардынацыйнай Рады па слуханнях стэлефанаваліся з прадстаўнікамі Кабінета з мэтаю прадстаўлення сваіх чальцоў, узгаднення графіка і праграмы слуханняў, а таксама абмеркавання магчымага ўзроўню публічнасці пэўных аспектаў дзейнасці, адлюстраваных у справаздачах, якія будуць прадстаўлены перад спецыяльна створанымі камісіямі КР падчас слуханняў.

Адказныя за эфектыўнасць слуханняў:

▪️прадстаўніка па транзіце ўлады Паўла Латушкі Вольга Кавалькова;

▪️прадстаўніка па замежных справах Валерыя КавалеўскагаПаліна Бродзік;

▪️прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя СахашчыкаПавел Патапаў;

▪️прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аліны КоўшыкАляксандр Паршанкоў;

▪️прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі ГарбуновайАлена Жываглод;

▪️прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандра АзараваАрцём Лядоўскі.

Беларусы, якія хацелі б прапанаваць свае пытанні да прадстаўнікоў Кабінета, могуць запоўніць для гэтага спецыяльную форму.

Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для выпрацоўкі рэкамендацый па ўзгадненні кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пройдуць 2-3 жніўня.

@CabinetBelarus
Пачынаецца трансляцыя анлайн-марафону салідарнасці з палітзняволенымі

Эфір даступны для прагляду на шматлікіх YouTube-каналах: «Klopat BY», «Святлана Ціханоўская», «НАУ Беларусь», «БЕЛСАТ NEWS», «ЗЕРКАЛО» і інш.

Гасцямі эфіру стануць вядомыя беларусы: палітыкі, музыканты, журналісты, блогеры, актывісты, грамадскія дзеячы, спартсмены.

Гледачоў з Беларусі арганізатары просяць не пакідаць рэакцыі на анлайн-трансляцыю з персанальных акаўнтаў у мэтах бяспекі.

@CabinetBelarus
Далучайцеся да марафона салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»

Прама зараз на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пачаўся анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. 

У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.

Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра марафон сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям!

Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце
https://salidarnasc.com/.
«Мы ведаем, колькі каштуюць адвакаты, якія павінны хадзіць не толькі на суды»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова заклікае беларусаў прыняць удзел у трэцім дні збору ахвяраванняў для палітзняволеных:

«Дарагія беларусы і беларускі! Дзякую кожнаму і кожнай за ўдзел ва ўчарашнім анлайн-марафоне! Нашым суарганізатарам, гасцям у студыі, ахвяравальнікам, інфапартнёрам. На працягу 12 гадзін мы былі талакою, паміж намі не было межаў. Учора мы сабралі неверагодна шмат: амаль 390 тысяч еўра! Мы згуртаваліся, каб дапамагчы нашым палітзняволеным — і зноў паказалі ўсяму свету: рэжым Лукашэнкі, які ўтрымлівае людзей у турмах, і салідарная беларуская грамадзянская супольнасць — гэта не адно і тое ж.

Марафон дапаможа палітвязням і іх сем'ям грашыма. Мы ж ведаем, колькі каштуюць адвакаты, якія павінны хадзіць не толькі на суды, але і на папярэднія следчыя дзеянні. Мы бачым, колькі каштуюць пасылкі, прадукты ў крамах. Грошы — гэта трыгернае слова. Але гэты марафон мае адзіную мэту — сабраць як мага больш, каб падтрымаць тых, для каго гэта сапраўды жыццёва неабходна.

Сёння трэці дзень збору ахвяраванняў. Данаты яшчэ прымаюцца на адзіны рахунак, з якога будуць — пад кантролем Назіральнай рады — размеркаваны паміж фондамі дапамогі. Далучайцеся!

Беларусаў унутры краіны я прашу рабіць данаты праз карткі і рахункі блізкіх, якія жывуць за мяжой.

Ваш данат можа ператварыцца ў гадзіны адвакацкай працы, у лекі, вопратку, ежу, у цацку для дзіцяці, якое чакае маці ці бацьку з турмы. Нам не ўсё адно — і няхай нашыя палітзняволеныя пра гэта даведаюцца»

@CabinetBelarus
Сабрана 500 000 еўра для палітзняволеных і іх сем’яў

Збор сродкаў працягваецца

Спасылка на адзіны рахунак марафону салідарнасці з палітзняволенымі будзе працаваць сёння, 30 ліпеня, да 23:59 па мінскім часе.

Данаты будуць перададзеныя фондам дапамогі палітзняволеным — празрыстасць іх размеркавання пракантралюе спецыяльна створаная Назіральная рада.

#НамНеЎсёАдно

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, ініцыятарка марафону салідарнасці Вольга Гарбунова – пра вынікі збору і працэдуру размеркавання грошай

«Я, гэтак жа, як і вы, затаіўшы дыханне, назірала за зборам і, як мінімум, двойчы здзіўлялася: калі мы перасягнулі першапачатковую мэту ў 200 000 яшчэ ў суботу, і калі мы ўбачылі лічбу 500 000 за некалькі гадзін да заканчэння. Вы натхняеце!

Разам мы сабралі амаль 575 000 еўра для палітзняволеных і іх родных. Я і мая каманда дзякуем вам за гэты неверагодны вынік.

Я атрымліваю шмат пытанняў ад вас аб тым, куды пойдуць гэтыя грошы. Адразу адзначу, што на арганізацыю марафону нашай камандай выдаткавана нуль грошай. А прафесійны ўклад студый, рэдакцый, журналістаў, партнёраў, кансультантаў, нашых валанцёраў, якія адказвалі за сайт для збору данатаў і камунікацыю, ацаніць проста немагчыма – ён фантастычны.

Усе сабраныя грошы ляжаць на рахунках плацежных сістэм Stripe, PayPal і ў крыптагаманцах. Праз тыдзень пасля закрыцця марафону, Stripe перавядзе грошы ў банк. Мы чакаем камісію ў 3-5 % ад сумы.

Усе сабраныя сродкі будуць перанакіраваныя ў 13 праваабарончых ініцыятыў і фондаў салідарнасці. Грошы будуць размеркаваны паміж імі ў пэўных прапорцыях, адпаведна запытам на падтрымку, якія ў іх ёсць зараз.

Па дамоўленасці з фондамі і ініцыятывамі грошы пойдуць на прамую дапамогу палітвязням і іх сем'ям. Грошы не пойдуць на адміністрацыйныя выдаткі гэтых арганізацый, ані на аплату працы іх супрацоўнікаў.

Празрыстасць размеркавання будзе кантралявацца спецыяльна створанай Назіральнай радай, у якую ўвайду я, прадстаўнікі аўтарытэтных незалежных беларускіх СМІ, такіх як «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Маланка».

На працягу тыдня Назіральная рада прыме рашэнне аб размеркаванні сродкаў, фонд падпіша дамовы з арганізацыямі і ажыццявіць пераводы. Праз 2 месяцы арганізацыі зробяць справаздачу – і Назіральная рада публічна раскажа аб выніках»

@CabinetBelarus
Збіраем меркаванні беларусаў напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь 2023»

6 жніўня пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», якую арганізуюць Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйная Рада.

Мэта канферэнцыі — правядзенне адкрытага дыялогу паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю пра поспехі і няўдачы дэмакратычных сіл за апошнія тры гады, абмеркаванне будучыні Беларусі.

Арганізатары дбаюць пра тое, каб усе мелі магчымасць выказацца і былі пачутыя. Пакіньце вашае меркаванне, прапановы і крытыку праз спецыяльную форму зваротнай сувязі, якая даступная на сайце канферэнцыі.

@CabinetBelarus
Галоўныя падзеі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў ліпені

▪️
Было сабрана 574 617 еўра для палітзняволеных і іх родных падчас марафону салідарнасці, ініцыяванага прадстаўніцай Кабінета Вольгай Гарбуновай.

▪️Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у асноўнай праграме Саміта НАТА і арганізавала два сайд-івэнты, удзельнікамі якіх былі ў тым ліку прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі і Валерый Сахашчык. Напярэдадні Кабінет прывітаў зварот прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА з заклікам прыняць меры па супрацьдзеянні пагрозам, што вынікаюць з агрэсіі Расіі і сітуацыі ў Беларусі.

▪️Еўрапарламент прапанаваў Міжнароднаму крымінальнаму суду разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі. Зварот у Міжнародны крымінальны суд па фактах злачынстваў рэжыму перададзены намеснікам кіраўніцы Кабінета Паўлам Латушка і камандай НАУ.

▪️У Вільні прайшла стратэгічная сесія Кабінета. Кабінет прэзентуе яе вынікі 6 жніўня, падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023».

▪️
Паслы Еўрасаюза ў Бруселі ўзгаднілі новы санкцыйны пакет — зроблены яшчэ адзін крок да гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі. Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы працы каманды Паўла Латушкі з прадстаўнікамі як наднацыянальных органаў ЕС, так і дзяржаў-сяброў саюза.

▪️Кабінет пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць».

▪️Кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета здзейснілі візіт на Беласточчыну, падчас якога ўзялі ўдзел у фестывалі «Тутака», адкрылі сквер Вольнай Беларусі ў Беластоку. Мэр Беластока праінфармаваў, што горад гатовы выдзеліць 50% неабходных сродкаў (і накіраваць просьбу аб суфінансаванні ў Міністэрства адукацыі Польшчы) на навучанне беларускай мове і літаратуры дзяцей дыяспары.

▪️Парламенцкая Асамблея АБСЕ прыняла Ванкуверскую дэкларацыю, якая ўтрымлівае рэзалюцыю па Беларусі. Дакумент дае назву пагрозе паглынання Расіяй Беларусі («мяккая анексія») і стварае, па словах Валера Кавалеўскага, спрыяльныя ўмовы для дзейнасці дэмсіл на міжнароднай арэне.

@CabinetBelarus
Ацаніце працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і задайце вашае пытанне яго прадстаўнікам

2-3 жніўня Каардынацыйная Рада правядзе слуханні для ўзгаднення кандыдатураў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ініцыявала Святлана Ціханоўская. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе справаздачыцца і адказваць на пытанні. Пасля слуханняў Каардынацыйная Рада агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.

Амаль год таму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. За гэты час у вас напэўна ўзнікалі пытанні да працы прадстаўнікоў Кабінета і зараз найлепшы момант задаць іх. Каардынацыйная Рада зрабіла ананімную апытанку, дзе вы зможаце ацаніць працу Кабінета і спытаць яго прадстаўнікоў пра вынікі працы і пра тое, як іх дзейнасць дапамагае беларусам у краіне.

Таксама ў кожнага з вас будзе магчымасць сачыць за тым, як пройдуць слуханні – яны будуць транслявацца анлайн на канале Каардынацыйнай Рады.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка перадаў прадстаўніку Офіса амбудсмэна Украіны Аляксандру Кананенку доказы ўдзелу Лукашэнкі ў ваенных злачынствах

У Офіс амбудсмэна перададзеныя матэрыялы, якія каманда НАУ раней накіравала пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. У іх прадстаўлены звесткі пра дзяцей-сірот, якіх вывозілі памагатыя рэжыму з 15 акупіраваных Расіяй гарадоў Украіны, а таксама даныя пра дзяцей-сірот, вывезеных у Беларусь і ў далейшым перамешчаных у розныя рэгіёны Расіі з мэтай усынаўлення, устанаўлення апякунства або папячыцельства расійскімі сем'ямі.

Падчас сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва не толькі ў зборы матэрыялаў па прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, а найперш для садзейнічання вяртанню ўкраінскіх дзяцей, незаконна перамешчаных у Беларусь і Расію, на радзіму.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з кіраўніцтвам Палка Каліноўскага ў Кіеве, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Валер Кавалеўскі далучыліся да размовы анлайн

На сустрэчы таксама прысутнічаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

@CabinetBelarus
Сёння пачынаюцца слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Трансляцыя пачнецца ў 14:00 па мінскім часе на канале КР

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык выступіць са справаздачай у 14:30. Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерый Сахашчык — у 16:30.

@CabinetBelarus
Слуханне справаздачы Аліны Коўшык на пасадзе прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пачынаецца ў Каардынацыйнай Радзе

6 фактаў пра дзейнасць яе прадстаўніцтва:

▪️на фінальнай стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца стратэгія нацыянальнага адраджэння Беларусі і дарожная карта па яе рэалізацыі;

▪️наладжана супрацоўніцтва з парламентамі і профільнымі міністэрствамі краін-партнёраў (здзейснена больш за 20 замежных працоўных візітаў), а таксама са шматлікімі беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі і ініцыятывамі ў сферы адукацыі, навукі, культуры;

▪️захавана прызнанне беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што беларускі рэжым у аднабаковым парадку разарваў адпаведнае пагадненне; вядзецца праца па стварэнні сеткі беларускіх суботніх школак у Польшчы, па захаванні беларускіх ліцэяў на Падляшшы;

▪️створана Грамадская камісія па ўзнагародах пры Кабінеце для ўганаравання асоб, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі; ініцыявана стварэнне Геральдычнай радай сістэмы новых дзяржаўных знакаў гонару, вайсковых званняў і вайсковай формы;

▪️аказана падтрымка беларускім кнігавыдавецкім ініцыятывам па стварэнні сеткі рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, справе пашырэння даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе;

▪️ ініцыявана абвяшчэнне 2023 года Годам беларускай мовы, а таксама вядзенне справаводства і камунікацыі Кабінета на беларускай мове.

@CabinetBelarus
Аліна Коўшык – аб тым, як прайшлі слуханні ў Каардынацыйнай Радзе

«Слуханне прайшло ў канструктыўнай атмасферы. Пытанні, якія задавалі, і прапановы, якія прагучалі, агулам дапамагаюць бачыць кірункі для развіцця дзейнасці прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні. Увогуле, такія справаздачы і сустрэчы патрэбныя, бо гэта частка дэмакратычных працэсаў. Так павінна быць у новай Беларусі, да якой імкнёмся»

@CabinetBelarus
Валерый Сахашчык выступае ў Каардынацыйнай Радзе са справаздачай аб дзейнасці на пасадзе прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета

7 фактаў пра дзейнасць яго прадстаўніцтва:

▪️створана і пабудавана ваенна-палітычная арганізацыя «Дэпартамент нацыянальнай бяспекі»;

▪️распрацавана стратэгія, якая пакладзена ў аснову работы арганізацыі ДНБ. Рэалізуецца ў першую чаргу яе сіламі, а таксама сіламі партнёрскіх арганізацый;

▪️сфарміравана беларуская асобная дэсантна-штурмавая рота ў складзе Узброеных сіл Украіны;

▪️вядзецца праца па прыцягненні высокакваліфікаваных спецыялістаў, у тым ліку падрыхтаваных прафесіяналаў з Узброеных сіл Беларусі;

▪️наладжана супрацоўніцтва з украінскімі калегамі з сілавых міністэрстваў па трох асноўных кірунках: абмен аналітыкай і стратэгічнае планаванне, праца па падрыхтоўцы спецыялістаў новых Узброеных сіл Беларусі, навукова-тэхнічнае партнёрства;

▪️створана сетка абмену аналітычнай інфармацыяй паміж сілавымі ведамствамі шэрагу еўрапейскіх краін для паляпшэння разумення сітуацыі ў Беларусі;

▪️дасягнута папярэдняя згода наконт матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі для шэрагу ініцыятыў Дэпартамента нацыянальнай бяспекі.

@CabinetBelarus
Валерый Сахашчык — падчас слуханняў у Каардынацыйнай Радзе

«Каб пазбавіць Беларусь расійскага ўплыву, які практычна ўжо ператварыўся ў акупацыю, мы з вамі — дэмакратычны рух — павінны стаць магутнай ваенна-палітычнай сілай. Для гэтага неабходна пераадолець унутраныя рознагалоссі ў дэмакратычным асяроддзі. Пакуль гэтага не адбудзецца, казаць аб пераменах складана. Але я веру, што гэта магчыма. Гэта толькі пытанне часу»

@CabinetBelarus
Сёння — другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Трансляцыя будзе весціся на канале КР

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова выступіць са справаздачай у 13:00 (па мінскім часе), прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі — у 15:30.

@CabinetBelarus