Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.05K photos
139 videos
1 file
964 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для ўзгаднення кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пройдуць 2-3 жніўня

Гэта пацвердзіў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Рашэнне аб правядзенні слуханняў кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла 22 чэрвеня.

Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе трымаць справаздачу перад Каардынацыйнай Радай, якая агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.

@CabinetBelarus
Павел Латушка — аб прапанове Еўрапарламента Міжнароднаму крымінальнаму суду разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт Лукашэнкі

«Даклад Еўрапарламента, у якім змяшчаецца заклік аб выдачы ордэра на арышт грамадзяніна Лукашэнкі, з'яўляецца важным палітычным мэсэджам для прадстаўнікоў таталітарнай сістэмы — аб тым, што адказнасць непазбежная.

Мы працягваем сістэмную і паслядоўную працу, накіраваную на прыцягненне Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці.

Доказы ўчыненых ваенных злачынстваў Лукашэнкам, Галаватым, Мезенцавым, Талаем і Волкавай па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, у тым ліку дзяцей-сірот, з акупіраваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь ужо перададзены на разгляд у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда. У найбліжэйшы час мы перададзім наступны пакет доказаў у Гаагу.

Асобным напрамкам нашай працы з'яўляецца падрыхтоўка звароту ў Міжнародны крымінальны суд па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларускага народа. Гэтую працу мы вядзём сумесна з літоўскімі юрыстамі. Яна знаходзіцца на завяршальнай стадыі і будзе змяшчаць звесткі пра больш за 1000 ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасці, што, па нашым перакананні, падпадае пад пераслед у рамках юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда»

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала суд над журналістам Змітром Баяровічам

«Сёння «судзяць» палітвязняў Змітра Баяровіча і яго жонку Валерыю. Я не магу забыць відэа з іх затрыманнем: як некалькі чалавек у чорным накінуліся на Змітра са спіны, паклалі яго на зямлю, трымалі яго за рукі і ногі, абыходзячыся з ім як з заўзятым рэцыдывістам.

Але Зміцер не рэцыдывіст. Ён — сумленны журналіст і творчая асоба, якая праявіла нязгоду з бандыцкім рэжымам. У 2020 годзе ён звольніўся з дзяржаўнага тэлеканала ў знак пратэсту супраць гвалту. Да рэцыдывістаў хутчэй падобныя тыя сілавікі, якія яго затрымлівалі, — імі яны і з’яўляюцца. І яны, як і сённяшнія «суддзі», павінны адказаць за пераслед такіх людзей, як Зміцер, Валерыя і тысячы іншых невінаватых. Гэта нашая агульная вялікая справа і адказнасць — прымусіць злачынцаў стаць перад судом і вызваліць незаконна асуджаных. І ўжо зараз мы можам падтрымаць блізкіх Змітра і Валерыі і іншых палітзняволеных»

@CabinetBelarus
Вольга Гарбунова — пра збіванне палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк

«Мяне абурыла гэтая навіна. Яна зноў закранула тэму, з якой я шмат працавала ў Беларусі, — гвалт у дачыненні да жанчын.

Ёсць міф, што катаванням і гвалту ў турмах падвяргаюцца толькі палітвязні-мужчыны, але, як у прыватнасці паказвае гісторыя Паліны, гэта не так. Мы проста мала ведаем.

І гэта не выпадковасць — гэта сімптом. Калі дзесяцігоддзямі ў краіне ігнаруецца гвалт над жанчынамі, калі гвалт нармалізуецца, — а грамадства жыве, думаючы, што ёсць «дапушчальны гвалт», які адбываецца за зачыненымі дзвярыма ў асобных сем'ях, — гэта перарастае ў вялізны палітычны, дзяржаўны гвалт.

Калі зірнуць на Беларусь як на «мадэль сям'і», то выпрабаванні, якія зараз праходзяць людзі ў зняволенні, вельмі падобныя на цяжар ахвяр хатняга гвалту — на жыццё ў страху, калі ты ў закладніках, калі ў цябе няма кантролю на ўласным лёсам, калі ты не ведаеш, паб'юць цябе сёння ці не, заб'юць цябе ці не. І няма да каго звярнуцца па дапамогу.

Усё гэта цяпер — норма на ўзроўні дзяржавы. Калі гвалтаўнікі ўчулі пах крыві — і ўсведамляюць, што не панясуць ніякай адказнасці за тое, што ўчыняюць. Беспакаранасць.

Безумоўна, тыя, хто датычны да гвалту над Палінай, павінны панесці адказнасць. Але калі мы хочам, каб нешта сапраўды змянілася, нам трэба будзе перабудоўваць сістэму, якую пабудаваў рэжым, з самых яе пачварных асноў»

@CabinetBelarus
Павел Латушка – аб новых санкцыях ЕС

«У сувязі з заяваю прадстаўніка Польшчы ў ЕС аб тым, што Еўрапейскі саюз узгадніў чарговы санкцыйны пакет без выняткаў для калійных угнаенняў з Беларусі, варта адзначыць, што мы апавяшчалі структуры ЕС (Еўрапарламент, Еўракамісію, Вярхоўнае прадстаўніцтва знешніх сувязяў), а таксама дзяржавы-члены ЕС аб датычнасці кіраўніцтва «Беларуськалія» да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.

Таксама мы ў лістах і пры асабістых сустрэчах расказвалі пра маштабы няўціхлых рэпрэсій у Беларусі, саўдзел рэжыму ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і неабгрунтаванасць тэзіса аб пагрозе харчовай бяспецы. Мы далі разгорнуты аналіз сусветнага рынку ўгнаенняў і харчавання ў цэлым, а таксама афрыканскага рэгіёну ў прыватнасці (як найбольш уразлівага з пункту гледжання харчовай бяспекі).

У нашай працы па прасоўванні прыняцця санкцый асаблівы ўпор быў зроблены на Партугалію, якая выступала асноўным лабістам змякчэння абмежаванняў на калійныя ўгнаенні з Беларусі: мы накіравалі лісты прэзідэнту, ва ўрад, кіраўнікам найбуйнейшых парламенцкіх партый і прафсаюзам Партугаліі. Гэтыя пытанні таксама абмяркоўваліся на двухбаковых сустрэчах – як кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў Партугаліі, так і маіх – з паслом Партугаліі ў Польшчы, еўрадэпутатамі ад Партугаліі.

Новы санкцыйны пакет будзе ўключаць меры, накіраваныя супраць ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, які ўжо з'яўляецца важным элементам ваеннай прамысловасці Расіі. Акрамя таго, пад персанальныя санкцыі патрапяць асобы (па нашых звестках, больш за 30), адказныя за рэпрэсіі ў Беларусі, у тым ліку раней уключаныя па нашых прапановах у нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы»

@CabinetBelarus
Знаходжанне ў Кадравым рэзерве новай Беларусі - гэта не толькі чаканне і падрыхтоўка да перамен, але і магчымасць прыняць удзел у працы ўжо зараз.

Мы рады паведаміць, што кампанія "Кадравы рэзерв" прапануе шэраг вакансій у камандах асноўных цэнтраў дэмакратычных сіл: Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення і Офіса Святланы Ціханоўскай.

Кожны ўдзельнік, які запоўніў анкету на нашым сайце https://pr-belarus.org/ru/apply і паспяхова прайшоў папярэдні адбор, мае магчымасць прэтэндаваць на любую з дзесяці вакансій у выканаўчых структурах дэмакратычніх сілаў. Падрабязная інфармацыя пра вакансіі і магчымасць падаць заяўку дасяжная толькі зарэгістраваным удзельнікам.

"Мы ўпэўненыя, што ўдзельнікі Праграмы "Кадравы рэзерв" - не толькі смелыя і адказныя людзі, але і прафесіяналы сваёй справы. Мы чакаем іх актыўнага ўдзелу і будзем радыя бачыць у камандзе дэмакратычных сілаў Беларусі" - заявіў Юры Губарэвіч, каардынатар кампаніі, намеснік прадстаўніка па пытаннях транзіту ўлады Аб'яднанага пераходнага кабінета.

❗️Дэдлайн - 23 ліпеня.

Наблізім перамены да лепшага ў Беларусі разам!
Што плануецца на канферэнцыі «Новая Беларусь»?

Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх будуць палітычныя лідары, грамадзянскія ініцыятывы, эксперты, журналісты і актывісты, адрэфлексіруюць дасягненні і няўдачы дэмакратычных сіл за апошні год, прапрацуюць сцэнарый перамен і план яго рэалізацыі, вызначаць знешнепалітычныя крокі для еўрапейскай будучыні Беларусі.

На сайце апублікаваная агульная праграма канферэнцыі, а таксама форма рэгістрацыі для ўдзельнікаў.

Канферэнцыя «Новая Беларусь» пройдзе 6 жніўня ў Варшаве. Арганізатары мерапрыемства — Аб'яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйная Рада.

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў Кіева прыняць удзел у дыскусіі і нефармальнай сустрэчы

«Дарагія мае сябры! Вельмі рада буду ўбачыцца з вамі ў нядзелю, 23 ліпеня, у Кіеве, у беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча». А 16-й тут пачнецца дыскусія «33-годзе незалежнасці Беларусі: культурна-інфармацыйны фронт», прысвечаная абмеркаванню магчымасцей супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл і Украіны. Сярод удзельнікаў з беларускага боку, акрамя мяне, будуць спявачка Каця Ваданосава, акцёр Яўген Казакевіч, журналіст і музыкант Ігар Палынскі, журналістка Аліна Рудзіна.

Мы будзем размаўляць пра палітыку рэжыму ў дачыненні да беларускай культуры, пра яе ўплыў на развіццё беларускай культурнай супольнасці, а таксама ролю нашага грамадства ў захаванні атрыбутаў незалежнай дзяржавы — нацыянальных традыцый, мовы, гісторыі.

Адразу пасля дыскусіі нас чакае нефармальная сустрэча, падчас якой, упэўненая, мы зможам шчыра пагаварыць аб нашых агульных мэтах, планах, праблемах, падзяліцца перажываннямі і радасцямі — і проста ўбачыцца з суайчыннікамі, аднадумцамі. Шчыра вас запрашаю!»

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка абмеркаваў з дэпутатамі Еўрапарламента Петрасам Аўстравічусам і Карэн Мельхіор падрыхтоўку справаздачы Еўрапарламента

У справаздачы абгрунтоўваецца неабходнасць прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей з акупіраваных тэрыторый у Беларусь і Расію.

Падчас сустрэчы Павел Латушка, Петрас Аўстравічус і Карэн Мельхіор дасягнулі дамоўленасці аб арганізацыі ў верасні, у ходзе галасавання ў Еўрапарламенце па прыняцці дадзенай справаздачы, дадатковых слуханняў, прысвечаных прыцягненню Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, што здзяйсняюцца ў дачыненні да беларускага народа.

@CabinetBelarus
ВНИМАНИЕ, УГРОЗА БЕЗОПАСНОСТИ!

Телеканал DELFI.lt опубликовал документальный фильм, в котором используются архивные и, по словам авторов, ранее не публиковавшиеся видео (на 16.35 24.07 фильм уже не доступен на ютьюбе).

В фильме кадры с лицами протестующих не заблюрены, а это значит что все, кто попал в объектив (особенно те, кто ранее не попадал в фокус силовиков), могут быть привлечены к уголовной ответственности.

В случае если вы ощущаете себе в опасности в связи с инцидентом, обращайтесь на аккаунт горячей линии BYSOL для экстренной эвакуации https://t.me/help_bysol
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, незалежныя медыя, фонды дапамогі анансуюць марафон салідарнасці з палітзняволенымі

Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно», які будзе адначасова транслявацца ў суботу, 29 ліпеня, на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10:00 да 22:00 па мінскім часе, ініцыяваны прадстаўніцай Кабінета Вольгай Гарбуновай, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.

«Кожны дзень колькасць палітзняволеных у Беларусі павялічваецца, як павялічваецца і іх татальная ізаляцыя. Выступаючы з ідэяй аб’яднанага марафону, мы імкнуліся паказаць, што нам не ўсё адно і што мы будзем працягваць прыкладаць усе магчымыя намаганні для дапамогі і падтрымкі, пакуль за кратамі застаецца хоць адзін палітзняволены», – адзначыла Вольга Гарбунова.

Гледачоў марафону з Беларусі арганізацыйная група заклікае клапаціцца пра бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, пералічваць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.

@CabinetBelarus
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў прыняў удзел у экспертным абмеркаванні ў Кіеве па пагрозе ПВК «Вагнер» для Беларусі

У дыскусіі «Прысутнасць падраздзяленняў ПВК «Вагнер» у Беларусі» ўдзельнічалі народны дэпутат Украіны Вадзім Галайчук, кандыдат гістарычных навук Яраслаў Чарнагор, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па супрацоўніцтве з добраахвотнікамі Генадзь Манько, грамадская дзяячка і блогер Таццяна Мартынава і іншыя эксперты і прадстаўнікі СМІ. Мадэратар дыскусіі — выканаўчы дырэктар Рады знешняй палітыкі «Украінская прызма» Генадзь Максак.

Эксперты абмеркавалі магчымыя дзеянні вагнераўцаў, патэнцыял іх пагрозы для Беларусі, Украіны і краін Еўрасаюза, а таксама характар падзей 23-24 чэрвеня, якія атрымалі розныя ацэнкі сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці: «мяцеж», «спланаваная акцыя» і інш.

Арганізатарамі экспертнага абмеркавання выступілі Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма» і Міжнародны фонд «Адраджэнне».

@CabinetBelarus
Вольга Гарбунова — аб тым, як прыняць удзел у анлайн-марафоне салідарнасці з палятзняволенымі 29 ліпеня

«Мне давялося прайсці праз зняволенне, і я ведаю, што ратуе там: ведаць, што цябе падтрымліваюць на волі, што тваім блізкім дапамагаюць, што цябе чакаюць дома.

Я запрашаю ўсіх падтрымаць марафон незалежных медыя: распавесці пра яго сваім блізкім, у сацсетках, глядзець трансляцыю, данаціць. За апошнія гады беларусы і беларускі неаднаразова паказалі, што ў цяжкія часы мы здольныя аб’ядноўвацца.

Трансляцыя марафону будзе весціся 29 ліпеня — адначасова на шматлікіх YouTube-каналах, з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Падключайцеся да эфіру, глядзіце цікавыя выступленні музыкаў, актывістаў, блогераў — і даведвайцеся, як перавесці ахвяраванні для палітвязняў і іх сем'яў.

Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак на працягу 28-30 ліпеня, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным: INeedHelpBY, «Палітвязынка», Dissidentby, ByMedSol, BYSOL, «Краіна для жыцця» і інш.

Кантраляваць размеркаванне сабраных грошай будзе спецыяльна створаная Назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя — арганізатараў марафону. У правядзенні марафону ўдзельнічае больш за 20 незалежных медыя, сярод якіх «Белсат TV», «Еўрарадыё», «Зеркало», «Радыё Свабода», «Маланка Медыя», «Медыязона», «Наша Ніва» і інш.

У мэтах бяспекі – гледачоў марафона ў Беларусі я прашу пераводзіць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой»

#НамНеЎсёАдно

@CabinetBelarus
Аліна Коўшык здзейсніла працоўную паездку ў Кіеў

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прыняла ўдзел:

▪️у дыскусіі «33-годзе незалежнасці Беларусі: культурна-інфармацыйны фронт» у беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча», прысвечанай супрацоўніцтву беларускіх дэмакратычных сіл і Украіны ў сферы культуры і інфармацыі;

▪️у закрытым брыфінгу ўкраінскіх экспертаў па інфармацыйнай палітыцы і сумесным супрацьдзеянні прапагандзе.

Таксама Аліна Коўшык правяла серыю працоўных сустрэч:

▪️з народным дэпутатам Украіны, членам міжфракцыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» Вадзімам Галайчуком, з якім вялася размова аб далейшым супрацоўніцтве ў сферах культуры, адукацыі і інфармацыі, аб падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху;

▪️членам Назіральнай рады найбуйнейшай незалежнай медыякампаніі Украіны «Суспільне мовленне» Яўгенам Глібавіцкім і начальнікам галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандрам Макабрыем, з якімі былі абмеркаваны падыходы да асвятлення беларускіх падзей украінскімі тэлеканаламі, а таксама магчымасці стварэння сумесных тэлепраектаў;

▪️намеснікам дырэктара Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімірам Тылішчакам, з якім былі абмеркаваны магчымасці стварэння супольнай беларуска-ўкраінскай гістарычнай камісіі па супрацьдзеянні перапісванню гісторыі;

▪️у Міністэрстве адукацыі і навукі Украіны, дзе былі абмеркаваны пытанні: спрашчэнне прызнання дыпломаў для беларусаў, якія служаць у вайсковых фарміраваннях ва Украіне; вывучэнне гісторыі Беларусі на гістарычных факультэтах украінскіх універсітэтаў; стыпендыі і магчымасці навучання для беларусаў у галіне дзяржаўнага адміністравання па праграме «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніца і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашаюць усіх далучыцца да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова:

«Мы павінны дапамагчы ўсім палітвязынкам і палітвязням: вядомым і невядомым, тым, каго ведае ўвесь свет і за каго перажываюць толькі іх блізкія.

29 ліпеня прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў супрацоўніцтве з незалежнымі медыя, фондамі і праваабарончымі ініцыятывамі правядзе анлайн-марафон, які будзе транслявацца на шматлікіх незалежных Youtube-каналах.

У ім будзе месца для ўдзелу ўсім — блогерам, палітыкам, музыкам, актывістам, кожнай беларусцы і кожнаму беларусу, якія хочуць падтрымаць палітвязняў.

29 ліпеня — удзельнічайце, глядзіце, рабіце данаты, дапамагайце зрабіць данаты тым, для каго гэта небяспечна, дзяліцеся гэтым і іншымі допісамі ў сацсетках з хэштэгамі кампаніі.

Нам не ўсё роўна. І няхай яны пра гэта даведаюцца!»

#НамНеЎсёАдно #НамНеВсёРавно #FreePoliticalPrisoners #FreePoliticalPrisonersInBelarus #СвободуПолитзаключенным #СвабодуПалiтзняволеным

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Яшчэ адзін крок да гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў сённяшняе ўзгадненне пасламі Еўрасаюза ў Бруселі новага санкцыйнага пакета ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

«Гэты пакет пачаў актыўна рыхтавацца ЕС яшчэ больш за паўгода таму. Перад намі стаялі чатыры важныя мэты:

— Разблакіраваць сітуацыю з неўвядзеннем санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
— Не дапусціць зняцця санкцый з калійнай галіны Беларусі.
— Гарманізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расійскай Федэрацыі.
— Пакараць вінаватых асоб у парушэннях правоў чалавека і міжнароднага права ў цэлым.

У выніку па ўсіх чатырох напрамках дасягнуты вынік. Новыя сектаральныя абмежаванні галоўным чынам накіраваны на прадукцыю ваеннага і двайнога прызначэння, узбраення, авіяцыйную прадукцыю і тэхналогіі. Такім чынам, будзе зроблены яшчэ адзін крок да гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі.

Акрамя сектаральных абмежаванняў у санкцыйны пакет таксама ўвайшлі блакіруючыя санкцыі ў дачыненні як да фізічных, так і юрыдычных асоб.

У новым пакеце не мяркуецца ніякіх выключэнняў для беларускага калію. Такі вынік шмат у чым з'яўляецца вынікам нашай руплівай працы як з наднацыянальнымі органамі ЕС, так і дзяржавамі-сябрамі саюза, у тым ліку шматлікіх сустрэч, лістоў, аналітычных матэрыялаў, працы са СМІ.

Данясенне пазіцыі ўскладнялася розным падыходам у дзяржаў-членаў ЕС да бачання санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але ў выніку нам удалося пераканаць усіх нашых еўрапейскіх партнёраў прыняць слушнае рашэнне.

Далей мы працягнем ціск на рэжым і пашырэнне санкцыйных захадаў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, які ўяўляе сабой рэальную пагрозу для еўрапейскай бяспекі, міру і, самае галоўнае, для саміх беларусаў.

У хуткім часе таксама чакаецца прыняцце санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і з боку ЗША. Сам нелегітымны ўзурпатар, як і іншыя парушальнікі міжнароднага права, не застануцца беспакаранымі»

@CabinetBelarus
Анлайн-марафон 29 ліпеня: чаму варта глядзець трансляцыю?

У суботу, 29 ліпеня, стартуе анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Яго трансляцыя будзе весціся з 10:00 да 22:00 па мінскім часе на YouTube-каналах «Klopat BY», «Святлана Ціханоўская», «НАУ Беларусь», «БЕЛСАТ NEWS», «Еўрарадыё», «Наша Ніва. NEWS», «ТОК | TALK», «ЗЕРКАЛО», «Салідарнасць» і інш.

Падчас эфіру вас чакаюць цікавыя выступленні вядомых беларусаў і беларусак. Сярод гасцей анлайн-марафону – журналісты Мікіта Мелказёраў, Аляксандр Івулін, Сцяпан Пуціла, Павел Свярдлоў, Наста Роўда, спявачкі Маргарыта Ляўчук і Кацярына Ваданосава, музыканты Піт Паўлаў і Юрый Стыльскі, пісьменнікі Аляксандр Чарнуха і Ганна Златкоўская, спартсменка Кацярына Сныціна, палітаглядальнік Арцём Шрайбман і многія іншыя.

Да эфіру далучыцца нацыянальная лідарка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, а таксама яе намеснік па Кабінеце, кіраўнік НАУ Павел Латушка і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, ініцыятарка марафону Вольга Гарбунова.

Мэта марафону – падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і, сабраць для іх грошы.

Празрыстасць размеркавання данатаў, сабраных на адзіны рахунак, будзе кантраляваць спецыяльна створаная Назіральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі медыя — арганізатараў марафону.

Гледачоў з Беларусі арганізатары просяць – у мэтах бяспекі – не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – пра Дзень дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі

«У нашай гісторыі ёсць асаблівыя даты. Адна з іх – 27 ліпеня. У гэты дзень да 1996 года беларусы адзначалі Дзень незалежнасці. 27 ліпеня 1990 года выбар беларускага народу, дзякуючы намаганням дэпутатаў Вярхоўнага савету, быў зацверджаны прыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

З’яўленне незалежнай беларускай дзяржавы – гэта момант, які я перажыў асабіста. Добра памятаю гэты дзень, калі юнаком стаяў на Плошчы Незалежнасці, чакаючы прыняцця лёсавызначальнага рашэння. Таксама добра памятаю апошні мітынг перад сваёй першай замежнай камандзіроўкай у якасці віцэ-консула Беларусі ў Беластоку. Тады, 27 ліпеня 1996 года, згадваю калону з бела-чырвона-белымі сцягамі, якая ішла па сталічнай Нямізе.

Праз 33 гады пасля гэтай лёсавызначальнай падзеі беларускі суверэнітэт сутыкнуўся з найвастрэйшым выклікам. Галоўны выклік для нас сёння – захаванне незалежнасці Беларусі. І сёння відавочна, што галоўная пагроза для яе – гэта рэжым Лукашэнкі. Сёння на тэрыторыі краіны базіруюцца расійкія войскі, замежная вайсковая кампанія, рукамі рэжыму зносяцца помнікі дзеячам культуры, закрываюцца беларускамоўныя кнігарні, нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!» прызнаны рэжымам нацысцкім. Але паралельна з гэтым самапрызначаны дыктатар са справаздачамі ездзіць у Маскву і дазваляе выкарыстоўваць у ваенных мэтах тэрыторыю Беларусі.

Лукашэнка жыве толькі бягучым момантам. Каб забяспечыць жыццядзейнасць сістэмы, ён гатовы ўступіць у хаўрус з Расіяй на любых умовах. У абмен на такую падтрымку ён ахвотна адкупаецца галоўнымі элементамі дзяржавы – суверэнітэтам і незалежнасцю. Ён, сапраўдны здраднік дзяржаве, гатовы на ўсё, каб пазбегнуць пакарання за злачынствы. Але ўлада не можа быць вечнай. Неўзабаве і яго час завершыцца, а ўсе рэальныя здраднікі дзяржаве – панясуць адпаведнае пакаранне.

Адзначаючы Дзень дзяржаўнага суверэнітэту 27 ліпеня, памятайма, што адказнасць за захаванне беларускай незалежнасці сёння ляжыць толькі на нас, беларусах»

@CabinetBelarus
«Кожны можа намініраваць свайго героя на ўзнагароджанне медалём «Гонар і Годнасць»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў вылучыць на ўзнагароду медалём «Гонар і Годнасць» годных грамадзян краіны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства:

«Давайце назавём імёны нашых герояў. Заахвочваю вас расказаць пра людзей, якія змагаюцца за вызваленне Беларусі, пра некаторых, магчыма, сёння яшчэ мала ведаюць беларусы і свет. Пра тых, каго вы лічыце вартымі гэтай узнагароды.

Такім чынам, кожны можа намініраваць свайго героя на ўзнагароджанне медалём «Гонар і Годнасць». Усе вашыя прапановы будуць разгледжаныя грамадскай камісіяй па ўзнагародах пры Аб'яднаным Пераходным Кабінеце. Пасля рашэнне аб узнагароджанні будзе прымацца на пасяджэнні Кабінета.

Звяртаю ўвагу, што ўзнагароджанне можа адбывацца непублічна, каб захаваць бяспеку адзначаных медалём герояў, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі.

Вылучыць намінанта можна праз спецыяльную форму»

@CabinetBelarus
Давайце разам знойдзем спосаб пачуць адно аднаго

Святлана Ціханоўская: «Разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай мы правядзем Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы адкрыта абмяркуем: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія нашыя далейшыя планы, якое бачанне будучыні нашай краіны. Мы павінны адказаць на гэтыя пытанні не толькі людзям, але і самім сабе. І зразумець, як мы можам наблізіцца да дасягнення таго, што пачынае здавацца немагчымым.

6 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь. Каб Канферэнцыя была даступная для ўсіх, мы зробім анлайн-трансляцыю, дзе вы зможаце задаваць пытанні ўдзельнікам. Таксама мы ўжо зрабілі анлайн-форму, дзе кожны з вас можа падзяліцца сваім меркаваннем пра працу дэмакратычных сілаў. Напісаць, з якімі ідэямі і планамі згодны, а якія трэба пакрытыкаваць».

https://youtu.be/VFe_KwsobhE
Асноўнае – пра анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі 29 ліпеня

@CabinetBelarus