Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.05K photos
139 videos
1 file
965 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і Валерый Сахашчык узялі ўдзел у мерапрыемстве па абароне суверэнітэту Беларусі, арганізаваным Святланай Ціханоўскай падчас саміта НАТА

Сайд-івэнт «Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека» прайшоў падчас саміта НАТА ў Вільні па ініцыятыве нацыянальнай лідаркі Беларусі. Яго мэта — распавесці замежным партнёрам пра ключавое значэнне Беларусі ў сістэме рэгіянальнай бяспекі, давесці неабходнасць рашучых дзеянняў у дачыненні да рэжыму і прапанаваць супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі міністр замежных спраў Ісландыі Тордыс Гільфадоцір, міністр замежных спраў Партугаліі Жааў Кравінью, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Мантас Адаменас, дзяржаўны сакратар Фіндяндыі Лаўры Тыерала, а таксама прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных арганізацый.

@CabinetBelarus
«Мы не павінны дапусціць, каб пуцінская Расія пазбавіла беларускі народ магчымасці выбраць еўрапейскі шлях развіцця»

Святлана Ціханоўская выступіла на арганізаваным па яе ініцыятыве сайд-івэнце «Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека», у якім прынялі ўдзел міністры замежных спраў Ісландыі і Партугаліі, віцэ-міністр замежных спраў Літвы, дзяржаўны сакратар Фінляндыі. Мерапрыемства прайшло падчас саміта НАТА ў Вільні.

Падчас выступлення нацыянальная лідарка адзначыла: «Нам спатрэбіцца новы рэгіянальны план Маршала, план рэканструкцыі, у які ўвойдзе і Беларусь. Гэта дапаможа нам правесці ўсе неабходныя рэформы і павярнуць Беларусь на шлях дэмакратычнага развіцця».

Святлана Ціханоўская заклікала замежных партнёраў «не чакаць перамен» і ўжо зараз пачаць супрацоўніцтва паміж НАТА і дэмакратычнай Беларуссю па праграме «Партнёрства ў імя міру», а таксама прапанавала стварыць кансультатыўную групу паміж НАТА і дэмсіламі, як гэта было зроблена з ЕС.

«Я таксама заклікаю сябраў НАТА дапамагчы беларускім дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці ў расследаванні датычнасці Лукашэнкі да ваенных злачынстваў супраць Украіны, уключаючы перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Праз гэта ўсе вінаватыя аднойчы паўстануць перад судом.

Калі вы абмяркоўваеце трыбунал для Расіі, не забывайцеся пра Лукашэнку. Ён злачынец, а не прэзідэнт. Выдача ордэра на яго арышт стане моцным сігналам беларускаму народу.

Без свабоднай дэмакратычнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы. Беларусь з'яўляецца ключавым фактарам бяспекі нашага рэгіёна», — падкрэсліла нацыянальная лідарка.

@CabinetBelarus
Прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і Аляксандр Азараў прынялі ўдзел у адкрыцці фотавыставы «З Украінай у сэрцы» ў Беларускім доме ў Варшаве

Выстава прысвечаная беларускім героям, якія аддалі свае жыцці ў змаганні супраць расійскай агрэсіі. Суарганізатарамі выставы выступілі дабрачынны фонд «Вольная Беларусь» і музей «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы». Адзін з партнёраў мерапрыемства — Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

На адкрыцці фотавыставы прысутнічалі народныя дэпутаты Украіны ад партыі «Слуга народа», дыпламаты Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канады, Галандыі, Румыніі.

У сваім выступленні намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка адзначыў:

«Мы хочам жыць у незалежнай, вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краіне, якая завецца Рэспубліка Беларусь. Нашы героі, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, марылі пра тое, каб прыйсці і зрабіць сваю справу дзеля вызвалення нашай Бацькаўшчыны.

Мы хочам пабачыць праактыўную стратэгію Еўрапейскага саюза па падтрымцы змагання беларусаў. Бо за гэта паміраюць беларусы, за гэта змагаліся беларусы, якія сядзяць зараз у турмах
».

Таксама Павел Латушка зачытаў прысутным накіраваны ў Аб'яднаны Пераходны Кабінет ліст пасла Украіны ў Варшаве Васіля Зварыча.

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета Аляксандр Азараў перадаў кіраўніку дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксею Францкевічу рэчы загінулага беларускага добраахвотніка Зміцера Апанасовіча для экспазіцыі музея. Зміцер абараняў Украіну ў падраздзяленні добраахвотнікаў, якому дапамагала арганізацыя BYPOL.

@CabinetBelarus
«Яго папросту забілі ў турме — і гэта страшна балюча»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык — пра смерць палітвязня, мастака Алеся Пушкіна:

«Нам мала што вядома пра яго трагічны адыход, акрамя таго, што ён адбыўся ў рэанімацыі. Прыпіска «пры нявысветленых абставінах» у журналісцкіх паведамленнях — гэта не толькі прыкмета цяперашняга часу, а яшчэ і чарговае, вельмі канкрэтнае сведчанне злачыннасці рэжыму Лукашэнкі і яго сістэмы па знішчэнні найлепшых людзей краіны.

Я не ведала Алеся асабіста, але па яго творах мы бачым, якім шчырым, глыбокім, адкрытым, разумным і адораным чалавекам ён быў. Асабіста я не магу забыць яго першыя перформансы — бойкія палітычныя выказванні, якія можа дазволіць сабе толькі сапраўды вольны і незалежны мастак.

Яго папросту забілі ў турме — і гэта страшна балюча. Ці можна змірыцца з гэтым? Не. Ці можна змагацца са злачынным рэжымам? Так. І самае малое, што мы можам зрабіць: захаваць памяць аб Алесю і выказаць салідарнасць з яго сям'ёй»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет: Беларусь — не губерня Расіі, і мы не дазволім ёй такой стаць

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Беларусь «больш не з'яўляецца незалежнай, гэта яшчэ адна губерня Расійскай Федэрацыі». Аб’яднаны Пераходны Кабінет лічыць, што такая трактоўка стварае памылковае ўспрыманне Беларусі ў свеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа. Беларусь — гэта не губерня Расіі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць.

Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой суверэнітэт праз паглыбленне залежнасці ад Расіі. Да гэтага вядуць злачынныя дзеянні расійскага кіраўніцтва і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народа, яго імкненню да незалежнасці і свабоды.

Абсалютная большасць беларусаў выступае за незалежнасць Рэспублікі Беларусь, супраць уступлення Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі, гэтаксама як і супраць удзелу ў развязанай пры падтрымцы нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі агрэсіі супраць Украіны. На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларусы змагаліся і зараз мужна змагаюцца за свабоду і незалежнасць сваёй краіны і дапамагаюць Украіне дамагчыся перамогі над Расіяй.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет вітае заяву лідараў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА, у якой сцвярджаецца, што беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы. Дэмакратычная, вольная, незалежная, еўрапейская Беларусь важная для Альянсу і для ўсіх нашых міжнародных партнёраў.

У сувязі з гэтым Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае кіраўніцтва ўсіх краін-саюзніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. Неабходна асудзіць дзеянні Расіі па падрыве беларускага суверэнітэту і прыцягнуць яе кіраўніцтва да адказнасці.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае краіны-партнёры практычнымі захадамі падтрымаць беларускі народ у ягоным супраціве дыктатуры і супрацьдзейнічаць спробам інкарпарацыі нашай краіны з боку Расіі.

@CabinetBelarus
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагароджвае Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць»

Медалём «Гонар і годнасць» ад імя беларускага народа адзначаюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

Як адзначаецца ў пастанове, Алесь Мікалаевіч Пушкін — вядомы беларускі жывапісец-нонканфарміст, выбітны беларускі патрыёт з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек няскоранага духу, «які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове» і які «страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме».

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам

Сустрэча адбылася адразу пасля выступу прэзідэнта ў Вільнюскім універсітэце. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца.

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны.

Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – пракаментавала беларуская лідарка.
Прадстаўнікі Кабінета Валер Кавалеўскі і Валерый Сахашчык узялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Святланай Ціханоўскай падчас саміта НАТА, па праблеме размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

На мерапрыемстве выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай Рады Джон Хёрбст, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген.

Падчас свайго выступлення Святлана Ціханоўская падкрэсліла:

«Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі – гэта не толькі ўнутранае пытанне, але і пагроза глабальнай бяспецы. На жаль, рэакцыя міжнароднай супольнасці на гэтую пагрозу недастатковая».

Нацыянальная лідарка прапанавала склікаць Раду бяспекі ААН, узняць пытанне на Генасамблеі ААН і ўвесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

@CabinetBelarus
«Усяго ў Беларусь з верасня 2022 года па лістапад 2023 года плануецца вывезці больш за 3000 украінскіх дзяцей»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў пра бягучы стан справы па зборы доказаў аб датычнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці

«27 чэрвеня мы перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе матэрыялы аб датычнасці Лукашэнкі і яшчэ чатырох асоб да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных украінскіх тэрыторый у Беларусь – і дамовіліся аб далейшай камунікацыі.

Таксама каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення плануе перадаць звесткі аб злачынствах у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей у іншыя міжнародныя структуры, напрыклад, Камітэт па правах дзіцяці ААН. Па нашых даных, у Беларусь з верасня 2022 года па лістапад 2023 года ўжо вывезена і плануецца вывезці больш за 3000 украінскіх дзяцей, у тым ліку дзяцей-сірот. 

Гэта далікатная справа, яе ахвяры – дзеці, таму мы ацэньваем магчымыя рызыкі для іх, кіруемся прынцыпам «не нашкодзь» (do no harm principle) і пакуль не можам раскрыць усе дэталі нашай бягучай працы.

Паралельна нашыя эксперты праводзяць фундаментальную працу, скіраваную на абарону інтарэсаў грамадзян Беларусі, што з’яўляюцца ахвярамі здзейсненых рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці.

У гэтым кірунку мы таксама задзейнічаем усе механізмы — ад нацыянальных да міжнародных юрысдыкцый, у тым ліку накіраванне матэрыялаў у Міжнародны крымінальны суд. Адзін з прыярытэтаў — перамовы па стварэнні Спецыяльнага міжнароднага крымінальнага трыбунала»

@CabinetBelarus
Візіт кіраўніцы і прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета на Беласточчыну

Падчас візіту кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся:

▪️з маршалкам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім,

▪️з ваяводам Падляскага ваяводства Багданам Пашкоўскім.

На абедзвюх сустрэчах абмяркоўвалася справа беларускіх ліцэяў у Бельску Падляскім і Гайнаўцы: захаванне абавязковага статусу навучання на беларускай мове для ліцэістаў і выпускнога іспыту на беларускай мове. Таксама ўздымалася пытанне беларускіх школак і навучання дзяцей роднай мове на ўроках для нацыянальнай меншасці ў Беластоку.

Таксама кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета сустрэліся з мэрам Беластока Тадэвушам Трускаляскім, з якім абмяркоўвалася стварэнне цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, адкрыццё цэнтра беларусістыкі ў Беластоцкім універсітэце, навучанне беларускай мове для дзяцей дыяспары.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аліна Коўшык прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку

На ім знаходзіцца толькі адзін будынак – Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 2020 года тут праводзяцца акцыі пратэсту супраць дзеянняў дыктатара і яго ўрада.

@CabinetBelarus