Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык – пра нацыянальную ідэнтычнасць, каштоўнасць беларушчыны і стварэнне беларускіх школ за мяжой
▪️«Пераважная большасць беларусаў на радзіме была далёкая ад беларушчыны. Дзеці не хадзілі ў беларускамоўныя школы, а сама родная мова для іх бацькоў была толькі фонам. Сітуацыю змяніў 2020 год. Мноства беларусаў на пратэстах адчулі сябе беларусамі, у іх з'явіўся інтарэс да свайго. Яны сталі цікавіцца беларускай літаратурай, музыкай, наогул беларускай культурай. Тады пачала паўставаць новая Беларусь, і калі б не рэпрэсіі, мы б жылі ў іншай краіне»
▪️«Беларусь заўжды была часткай Еўропы, але Беларусь патрэбная перадусім самім беларусам, і ад іх залежыць, якая будзе яе будучыня. У гісторыі нашага краю было шмат складаных і лёсавызначальных перыядаў, але мы іх пераадолелі. Перажывём і гэты, і з намі будзе жыць беларуская мова»
▪️«У замежжы ніхто не скажа кепскага слова і не пацягне ў пастарунак за беларускую мову, апранутую вышыванку, чытанне беларускай кнігі ў публічным месцы, удзел у беларускамоўнай экскурсіі ці дыскусіі на палітычныя тэмы»
▪️«Мы ствараем сетку беларускіх школак на базе варшаўскай школы Алеся Лозкі і занепакоеныя, ці прыйдуць у іх дзеці, ці гатовыя бацькі ахвяраваць сваім часам і часам дзяцей на дадатковае беларускае навучанне для таго, каб захавацца беларусамі ў моцным польскамоўным асяроддзі»
▪️«Важна, каб на змену сітуацыйнай прыхільнасці да роднага прыйшло асэнсаванае жаданне гадаваць у беларускасці дзяцей. Разуменне каштоўнасці беларушчыны выгадна нават з прагматычнага гледзішча. Чым больш ведаюць дзеці, тым больш яны адукаваныя, лепей развіваецца іх інтэлект»
Поўнае інтэрв’ю «Нашай Ніве» чытайце па спасылцы
@CabinetBelarus

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прыняў у Бруселі Святлану Ціханоўскую
У сустрэчы таксама бралі ўдзел яе намеснікі па Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі, наступствы для рэгіянальнай бяспекі.
Ціханоўская звярнула ўвагу, што беларусы супраць знаходжання расійскіх войск, наёмнікаў і ўзбраення ў Беларусі. Гэтае размяшчэнне з’яўляецца незаконным. Ціханоўская папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады, якая пачынае сваю працу заўтра, 29 ліпеня.
Ціханоўская распавяла пра працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сіл, адзначыла неабходнасць падтрымліваць беларусаў, якія супрацьстаяць рэжымам Лукашэнкі і Пуціна.
Валер Кавалеўскі падкрэсліў важнасць актыўных палітычных камунікацый ЕС і яго чальцоў аб сітуацыі ў Беларусі і заклікаў да практычных дзеянняў па падтрымцы намаганняў беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай ваеннай прысутнасці.
Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння, як за злачынствы супраць чалавечнасці, так і за саўдзел у ваеннай агрэсіі.

У Бруселі адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» з удзелам Вярхоўнага камісара ЕС Жазэпа Барэля
У пасяджэнні прынялі ўдзел нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, яе намеснікі па Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка, чальцы Каардынацыйнай рады і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў.
Удзельнікі абмеркавалі пагрозу для Беларусі з боку расійскіх узброеных сіл і ад магчымага прыбыцця наёмнікаў групы «Вагнер», праблему незаконнага размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі краіны, ролю рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны і інш. Асобная ўвага была нададзеная рэалізацыі праекта «Пашпарт новай Беларусі», распрацоўкай якога займаецца Аб’яднаны Пераходны Кабінет.
Ва ўступным слове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы Беларусі сумесна з еўрапейскімі партнёрамі павінны знайсці рашэнне як для сур'ёзных бягучых праблем, так і для планавання транзітнага перыяду і пачатковых рэформ у дэмакратычнай Беларусі.
«Еўрапейская перспектыва для Беларусі з’яўляецца асобным стратэгічным прыярытэтам, які можа быць рэалізаваны сумесна з Групай усебакова і сістэматычна», – адзначыла нацыянальная лідарка.
Святлана Ціханоўская выказалася наконт неабходнасці хуткіх і рашучых дзеянняў і прапанавала Жазэпу Барэлю прызначыць Спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па Беларусі для вырашэння шматлікіх задач, з якімі сутыкаюцца беларусы.

Галоўныя падзеі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў чэрвені
▪️Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка перадаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе доказы ваенных злачынстваў, учыненых Лукашэнкам і яго паслугачамі.
▪️Заблакіраваны ўдзел прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі ў Радзе Бяспекі ААН — над гэтым паслядоўна працавалі кіраўніца і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, у тым ліку падчас візітаў у ЗША.
▪️Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне правесці да 1 жніўня слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для ўзгаднення кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
▪️У сувязі з падзеямі ў Расіі 23-24 чэрвеня Кабінет стварыў Аператыўна-сітуацыйны штаб, у які выказалі гатоўнасць увайсці прадстаўнікі больш 10 структур, каб адсочваць і аналізаваць палітычную сітуацыю і ў выпадку эскалацыі прымаць неабходныя меры.
▪️Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык разам з афіцэрамі Узброеных Сіл і спецпадраздзяленняў, якія стварылі асобную дэсантна-штурмавую роту ў складзе дэсантна-штурмавых войскаў Украіны, звярнуўся да беларускіх і расійскіх ваенных.
▪️Святлана Ціханоўская і яе намеснікі па Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі здзейснілі працоўны візіт у Брусель, дзе сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, Вярхоўным камісарам Еўрасаюза Жазэпам Барэлем і прынялі ўдзел ў першым пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС».
▪️Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ўручыла медалі «Гонар і годнасць» блізкім загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў.
▪️Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала чальцоў Асамблеі да супрацоўніцтва з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, прызнання «пашпарта новай Беларусі» і рознабаковай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Выгаднае геаграфічнае становішча, якое рабіла Беларусь транзітнай зонай раней, рэжым Лукашэнкі ўласнаручна ператварыў у зону адчужэння»
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – аб мерах літоўскай мытні ў дачыненні да перавозак праз Беларусь, якія пачынаюць дзейнічаць з 3 ліпеня
«Пасля заявы Лукашэнкі аб тым, што ён гатовы прыняць у сябе наймітаў з ПВК «Вагнер», стала зразумела, што Беларусь канчаткова ператвараецца ў пірацкую квазі-дзяржаву, якая хавае ў сябе галаварэзаў усіх масцяў і займаецца кантрабандай падсанкцыйных і проста забароненых тавараў.
У сувязі з гэтым Захад і надалей будзе ўзмацняць барацьбу з пірацтвам і беззаконнем Лукашэнкі.
З 3 ліпеня літоўская мытня пачне патрабаваць у перавозчыкаў заявы вытворцы для экспарту і рээкспарту тавараў, гэта значыць, вытворца будзе абавязаны ведаць і кантраляваць рух вырабленага ім тавару.
Мытня таксама будзе кансультавацца з кампетэнтнымі органамі адпаведных дзяржаў, калі ўзнікнуць абгрунтаваныя сумненні ў сапраўднасці прадстаўленай дэкларацыі.
Новаўвядзенне фактычна азначае, што вытворцы, каб засцерагчы сябе ад якіх-небудзь магчымых юрыдычных прэтэнзій і абараніць сваю рэпутацыю, будуць імкнуцца пазбегнуць нават магчымасці правесці якую-небудзь падсанкцыйную прадукцыю ў або праз Беларусь і Расію.
Мы неаднаразова гаварылі нашым еўрапейскім партнёрам аб неабходнасці ўзмацнення кантролю за абыходам санкцый і ўдасканаленні працэдуры захавання абмежавальных мер. У сваю чаргу Літва не проста пачула нашы заклікі, але і перайшла да канкрэтных дзеянняў.
Упэўненыя, што іншыя суседзі Беларусі ў ЕС – Польшча і Латвія рушаць услед яе прыкладу.
І пакуль існуе гэты рэжым, Беларусь так і будзе заставацца зонай адчужэння і пірацкай квазі-дзяржавай для ўсяго цывілізаванага свету»
Разгорнуты каментарый глядзіце ў відэа

Падчас Саміта НАТА Святлана Ціханоўская ўздыме пытанне размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі і ролі Беларусі ў трансатлантычнай бяспецы
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца Саміт НАТА, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных спраў і міністры абароны краін, якія ўваходзяць у Альянс.
Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на ўдзел у Публічным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай.
Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у дні Саміта адбудуцца дзве дадатковыя падзеі па тэме Беларусі, на якіх абмяркуюць ролю Беларусі для трансатлантычнай бяспекі і размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. У мерапрыемствах возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі ўрадаў і дыпламатычных місій краін-чальцоў НАТА, а таксама эксперты.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык правяла серыю працоўных сустрэч у Парыжы
▪️з дырэктарам дэпартамента культурнай дыпламатыі МЗС Францыі Мэцью Пэйро;
▪️са спецпрадстаўніцай Францыі па Беларусі Віялен дэ Вільмёр;
▪️са старшынём дэпутацкай групы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і беларускім грамадствам Нацыянальнай Асамблеі Францыі Фрэдэрыкам Пэці;
▪️з новапрызначанай дырэктаркай дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства культуры Францыі Амелі Ленхардт;
▪️у Французскім інстытуце;
▪️з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
Тэмамі сустрэч сталі:
▪️супрацоўніцтва ў галіне СМІ і падтрымка незалежных журналістаў, абмен медыяпрадуктамі;
▪️пашырэнне існуючых і стварэнне новых адукацыйных праграм і стажыровак;
▪️развіцце беларуска-французскіх культурных стасункаў і падтрымка дзеячаў культуры ў выгнанні;
▪️неабходнасць правядзення ў медыйнай і культурнай прасторы выразнага адрознення Беларусі ад Расіі;
▪️ініцыяванне акцыі па пазначэнні Марка Шагала і іншых беларуска-французскіх мастакоў як выхадцаў з Беларусі ў музеях, галерэях і інш.
Аліна Коўшык пракаментавала вынікі працоўнай паездкі: «Гэта мой першы візіт у Парыж, таму было важна правесці ўстаноўчыя сустрэчы з галоўнымі партнёрамі, распавесці чаму важна падтрымліваць беларускую культуру. Я перадала партнёрам пакет дакументаў, якія дапамогуць найлепшым чынам рэалізоўваць наша супрацоўніцтва. Мы пачалі распрацоўку яго стратэгічных кірункаў, а таксама такіх новых праектаў, як Беларускі інстытут і Беларускі кінафестываль ў Парыжы»
На фота: Аліна Коўшык, Мэцью Пэйро і Віялен дэ Вільмёр

У Вільні прайшла стратэгічная сесія Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў пашыраным складзе
У ёй прымалі ўдзел кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінета і іх намеснікі, чальцы каманды Офіса Святланы Ціханоўскай.
Падчас пасяджэння была выпрацавана стратэгія дзейнасці Кабінета на найбліжэйшы час. Удзельнікі абмеркавалі асноўныя выклікі, якія стаяць перад дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, і скаардынавалі свае дзеянні па рэагаванні на іх.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет прэзентуе вынікі сустрэчы і стратэгічныя прыярытэты 6 жніўня падчас канферэнцыі дэмакратычных сіл у Варшаве, з нагоды 3-й гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Рыме
Нацыянальная лідарка выступіла на слуханнях у італьянскім Cенаце, камітэце па замежных справах і абароне, дзе абмяркоўвалі стратэгію па Беларусі:
«Гістарычна беларусы належаць да гэтай [еўрапейскай] цывілізацыі. Нягледзячы на спробы акупантаў і дыктатараў, мы ніколі не гублялі сваёй еўрапейскасці. Гэта ў нашай ДНК. Расія баіцца, што Беларусь і Украіна стануць еўрапейскімі дэмакратычнымі краінамі. І вядзе вайну супраць нас, нашай ідэнтычнасці і каштоўнасцей, хаця і рознымі сродкамі».
Ціханоўская заклікала сенатараў выступіць у абарону беларускай незалежнасці, падтрымаць дэмакратычныя сілы ў міжпарламенцкіх арганізацыях, браць патранаж над палітвязнямі.
Сенатары выступілі з ініцыятывай называць Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай, паколькі, па іх меркаванні, менавіта яна мае легітымнае права прадстаўляць беларусаў.
Святлана Ціханоўская дала брыфінг дыпламатычнаму корпусу ў Рыме: распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, чаканні ад саміта НАТА, а таксама пра крокі міжнароднай супольнасці, якіх чакаюць беларусы. Удзел у брыфінгу прынялі паслы і дыпламаты больш чым 40 краін.
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных спраў Італіі Антоніа Таяні, спікерамі і віцэ-спікерамі парламента, лідарамі палітычных груп і партый, выступіць перад ніжняй палатай парламента.
На фота: Святлана Ціханоўская і сенатар Джуліа Тэрці падчас выступлення ў Сенаце

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў Ванкуверскую дэкларацыю АБСЕ, якая надае вялікую ўвагу Беларусі
«Парламенцкая Асамблея АБСЕ прыняла Ванкуверскую дэкларацыю — грунтоўны дакумент аб сітуацыі з бяспекай і правамі чалавека ў краінах-удзельніцах АБСЕ.
Прадказальна, Беларусь апынулася ў фокусе ўвагі парламентарыяў, якія далі адэкватную ацэнку мноству фактаў і тэндэнцый у нашай краіне. У сувязі з сістэмным характарам крызісу ў Беларусі дэкларацыя ўтрымлівае спецыяльную рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі на трох старонках.
На што канкрэтна звяртае ўвагу дакумент? На масавыя рэпрэсіі беларусаў за выступленні супраць дыктатуры і ў падтрымку Украіны. На ўдзел Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў рэжыму ў злачынствах супраць чалавечнасці, у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй украінскіх тэрыторый. На ўдзел рэжыму ў вайне супраць Украіны і на размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, а цяпер яшчэ і на магчымасць размяшчэння ў нас вагнераўцаў — наймітаў і ваенных злачынцаў, якія, як сцвярджае дэкларацыя, належаць да «тэрарыстычнай арганізацыі». Лукашэнка ператварыў нашу краіну ў сметнік для ўсяго найгоршага з Расіі і паставіў Беларусь на шлях канфрантацыі з еўрапейскімі суседзямі.
Што важна, дакумент дае выразную фармулёўку пагрозе паглынання Расіяй Беларусі — ён называе гэта «мяккай анексіяй», якая ў тым ліку ўключае знішчэнне беларускай ідэнтычнасці і грамадства.
І нарэшце, вельмі важна, што дакумент выводзіць праблему рэжыму Лукашэнкі на міжнародны ўзровень: адзначае шкоду, якую ён нясе міжнароднаму міру і бяспецы праз штучны міграцыйны крызіс і ўдзел у агрэсіі.
Дзякуючы дэкларацыі пазіцыя пра «мяккую анексію» і пра пагрозу міжнароднай бяспецы ўмацоўваецца сярод дыпламатаў, палітыкаў і экспертаў. Гэта стварае для беларускіх дэмакратычных сіл больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці і перамоў на міжнароднай арэне.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пры падтрымцы грамадзянскай супольнасці і іншых палітычных структур працягне актыўнае супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі па ўсіх пазначаных у дэкларацыі праблемах, паколькі захаванне незалежнасці і аднаўленне дэмакратыі, законнасці і канстытуцыйнага ладу з’яўляюцца стратэгічнымі задачамі Кабінета»

Італія – у ліку сяброў дэмакратычнай Беларусі
– Працяг візіту Святланы Ціханоўскай у Рым
Прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні і Святлана Ціханоўская на сустрэчы абмеркавалі стратэгіі па вызваленні палітвязняў, абароне беларускай незалежнасці і міжнароднай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсіраваных, выдачу віз беларусам, непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і падкрэсліла важнасць таго, каб Беларусь была на парадку дня падчас саміта НАТА.
З міністрам замежных спраў Італіі Антоніа Таяні Святлана Ціханоўская абмеркавала дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, візавую падтрымку беларусаў, расследаванне злачынстваў Лукашэнкі ў міжнародных судах, замарожванне ў Італіі і Еўрасаюзе актываў памагатых рэжыму. Міністр праявіў асаблівую цікавасць да праблемы незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Асобнай тэмай размовы стала падтрымка беларускіх студэнтаў і дзеячаў культуры і навукі.
Ціханоўская выступіла ў ніжняй палаце парламента, дзе ўздымалася пытанне аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі спонсарам тэрарызму, а таксама незаконнасць размяшчэння расійскай ядзернай зброі, расійскіх вайсковых баз і групы «Вагнер» у Беларусі. Парламентарыі заявілі, што не прызнаюць дзеянні Лукашэнкі законнымі і лічаць Ціханоўскую прэзідэнтам Беларусі.
Нацыянальная лідарка ўзяла ўдзел у адкрыцці працы міжфракцыйнай дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь», якая будзе праводзіць слуханні і распрацоўваць пазіцыі па Беларусі, уздымаць пытанне Беларусі ў медыя, узаемадзейнічаць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэта ўжо 21-я група ў альянсе парламенцкіх груп «сяброў Беларусі», у яе склад увайшлі 38 дэпутатаў, як урадавыя, так і апазіцыйныя.
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская правяла серыю сустрэч з уплывовымі палітыкамі Італіі, плануецца яе сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і ўдзел у экспертным форуме CeSPI.

Аліна Коўшык выступіла на сайд-івэнце «Свабода меркаванняў і іх выказвання ў Беларусі – існаванне пад пытаннем»
У мерапрыемстве, якое праводзілася ў межах 53-й сесіі Рады па правах чалавека ў Жэневе, спікерамі таксама былі спецыяльная дакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, член Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Хвоін, журналістка Ганна Любакова. Мадэрыраваў дыскусію пастаянны прадстаўнік Літоўскай Рэспублікі пры ААН у Жэневе Дарыюс Станюліс.
У сваім выступленні прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета распавяла пра парушэнні права беларусаў на свабоду слова і выказванне меркаванняў, якія рэжым здзяйсняе на працягу больш 20 гадоў, складаныя ўмовы працы для незалежных СМІ ў выгнанні і сучасныя выклікі ў працы на сваёй цяперашняй пасадзе:
«15 гадоў я была журналісткай і вядучай на тэлеканале, які так і не атрымаў права легальна працаваць на тэрыторыі Беларусі. Так што ўсю сваю журналісцкую кар'еру я адчувала сябе па-за законам, але ніколі не пераставала гаварыць праўду. Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся не тры гады, а амаль чвэрць стагоддзя таму. Толькі ў апошні час яны сталі жорсткімі і татальнымі.
З-за мэтанакіраванага пераследу незалежных СМІ ў Беларусі практычна не засталося легальных крыніц інфармацыі з альтэрнатыўным меркаваннем. Тым часам больш за тры дзясяткі былых і цяперашніх супрацоўнікаў недзяржаўных СМІ застаюцца за кратамі паводле абсурдных абвінавачанняў — у прафесійнай дзейнасці.
З верасня мінулага года я прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, адказная за нацыянальнае адраджэнне. Са свайго ранейшага досведу я ведаю, наколькі цяжка працаваць з-за мяжы, а не на месцы. Але мы не можам згубіць шанец зрабіць нашу краіну часткай вольнага свету, часткай еўрапейскай цывілізацыі, да якой мы гістарычна належым»

Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў сувязі са зваротам прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА і кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Альянсу
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі вітае сумесны зварот прэзідэнтаў Літвы, Польшчы і Латвіі да Генеральнага сакратара НАТА, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Альянсу, які заклікае прыняць меры па супрацьдзеянні пагрозам, што вынікаюць з агрэсіўных дзеянняў Расіі і сітуацыі ў Беларусі.
Мы лічым вельмі важным дакладнае разуменне нашымі найбліжэйшымі партнёрамі праблем і пагроз, якія зыходзяць ад Расіі і рэжыму Лукашэнкі – як для Беларусі, так і для рэгіянальнай бяспекі ў цэлым.
Мы цалкам падтрымліваем падыход, што Альянсу неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для супрацьдзеяння гэтым пагрозам. А таксама, што дэмакратычная, стабільная і квітнеючая Беларусь, якая не заваявана Расіяй і не выкарыстоўваецца Крамлём у сваіх інтарэсах, важная для Альянсу.
Мы падкрэсліваем неабходнасць наяўнасці праактыўнай стратэгіі краін – стратэгічных саюзнікаў дэмакратычнай Беларусі – для забеспячэння надзейнай абароны незалежнасці Беларусі, садзейнічання дэмакратычным памкненням беларускага грамадства і дэмакратычным пераменам у Беларусі ў пераходны перыяд.
Мы разглядаем дадзеную заяву ад імя трох дзяржаў-чальцоў ЕС і НАТА як выразны мэсэдж у падтрымку суверэнітэту Беларусі і неабходнасці выхаду Беларусі з неаімперскіх інтэграцыйных праектаў Расіі: Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС і СНД.
І адзначаем неабходнасць прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, злачынства агрэсіі ў адносінах да Украіны і ваенныя злачынствы па фактах незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.
8 ліпеня 2023 г.
Вільня, Варшава

Намеснік прадстаўніцы Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі – аб тым, як можна супрацьстаяць мілітарызацыі, ідэалагізацыі і русіфікацыі нацыянальнай адукацыі ў Беларусі:
«Так званая ўлада робіць сістэматычныя крокі ў кірунку таго, каб канчаткова знішчыць нацыянальную мову і культуру, ператвараючы беларусаў у «рускіх са знакам якасці», ужо не хаваючы сваю каланіяльную залежнасць ад імперыі.
Што могуць рабіць беларусы насуперак ператварэнню школ і ўніверсітэтаў у казармы і цэнтры па русіфікацыі і выпрамленню мазгоў? Улічваючы, што пад найбольшую пагрозу трапляе менавіта нацыянальная ідэнтычнасць нашых дзяцей, можна ствараць грамадскія школы выходнага дня. Дамаўляцца з суседзямі ці адмыслоўцамі ў раённых чатах і наймаць настаўнікаў, якія будуць займальна і нефармальна займацца з вашымі дзецьмі гісторыяй і культурай, камунікуючы з імі па-беларуску. Гэта не даражэй, чым звадзіць дзіцёнка на платны гурток, але карысць для будучыні нацыі і вашых дзяцей неймаверная. Калі вам цяжка зрабіць гэта ў сваім раёне, можна далучацца да беларускіх школ анлайн, запісацца можна, напрыклад, сюды. Атрымліваючы цалкам іншы вопыт свабоды, а не прымусу, нацыянальнага, а не савецкага па духу выхавання, вашыя ж дзеці не стануць будучымі вінцікамі бесчалавечнай сістэмы і захаваюць беларушчыну ў сабе.
Калі вы выкладчык або студэнт, то, каб не патрапляць пад выбарачныя праверкі, карыстайцеся партызанскім тэлеграмам альбо насіце адзін тэлефон для правяральшчыкаў, другі тэлефон для сябе.
А яшчэ натуральна выкарыстоўваць тыя шматлікія анлайн-рэсурсы, якія дапамагаюць будаваць ідэнтычнасць дзяцей з арыентацыяй на сапраўдныя каштоўнасці. Падпісвайце іх на ютуб-каналы ці адмысловыя сайты з анімацыяй па-беларуску, шукайце аўдыякнігі ў перакладах на беларускую мову, далучайцеся да беларускіх праектаў нефармальнай адукацыі, чытайце разам кніжкі беларускіх выдаўцоў, якія працягваюць выходзіць, нягледзячы на перашкоды.
Сёння гэта справа кожнага з нас!»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў распавёў пра бягучыя вынікі працы па пераадоленні сітуацыі, якая ўзнікла ў арганізацыі «BYPOL» у пачатку чэрвеня
«13 чэрвеня адбылася сустрэча калектыву BYPOL з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай і былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, якія сталі адпраўным пунктам для захадаў па пераадоленні непаразуменняў.
За гэты час была праведзена праца па фарміраванні Наглядальнай рады – органа, які мусіць ажыццявіць назіранне за незалежным аўдытам. Згодна з польскім заканадаўствам, у юрысдыкцыі якога зарэгістраваны і дзейнічае фонд BYPOL, былі абраныя кандыдаты ў Наглядальную раду. У найбліжэйшы час паводле юрыдычных працэдур будуць унесены змены у Статут арганізацыі – і Наглядальная рада атрымае юрыдычную магчымасць прызначыць незалежны аўдыт.
Паводле дамоўленасцей 13 чэрвеня ў маёй адказнасці і адказнасці маіх калег па фондзе BYPOL застаецца план «Перамога». Даныя ўсіх удзельнікаў плана знаходзяцца ў поўнай бяспецы, мы працягваем працу па яго развіцці, а менавіта па стварэнні новых партызанскіх ячэек на тэрыторыі Беларусі, і працу з актывістамі ўнутры краіны.
У межах выканання 4-га пункта дамоўленасцей 13 чэрвеня ўсе дзейныя супрацоўнікі BYPOL паспяхова прайшлі паліграф з атрыманнем адпаведных дакументаў.
Для выканання 5-га пункта дамоўленасцей была падпісана дамова аб фінансаванні арганізацыі. Пры атрыманні на рахунак арганізацыі грашовых сродкаў будуць выплачаныя запазычанасці па заробках звольненым супрацоўнікам фонда BYPOL.
Дзейныя супрацоўнікі BYPOL прытрымліваюцца мараторыя на ўзаемныя абвінавачванні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду другому боку і BYPOL як супольнасці. Для паведамлення афіцыйнай інфармацыі ад імя фонда BYPOL быў зарэгістраваны і дзейнічае новы Telegram-канал BYPOL»