Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.16K subscribers
1.39K photos
109 videos
1 file
754 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне правесці да 1 жніўня слуханні ў Каардынацыйнай Радзе, каб заслухаць справаздачы і ўзгадніць кандыдатуры прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

@CabinetBelarus
Намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі даў экспертны каментар на тэму перспектыў развіцця сістэмы адукацыі ў Беларусі

«Пакуль ва ўсіх установах адукацыі працягваюцца чысткі, так званы дзяржсакратар Савета Бяспекі Вальфовіч у яшчэ большай ступені падкрэслівае дэкаратыўнасць сістэмы адукацыі для аўтарытарнай дзяржавы.

На яго думку, атрыманне ведаў для беларускай моладзі справа куды менш важная, чым служба ў войску. Яго выбар – цалкам адмяніць адтэрміноўку ад вайсковай службы для беларускіх студэнтаў: не толькі для тых, хто вучыцца за мяжой, што ўжо зроблена, але і для тых, хто навучаецца ў Беларусі.

Такая прапанова перакрэслівае ўвесь папярэдні досвед адукацыйнай сістэмы Беларусі і адсылае да вельмі сумніўнай практыкі часоў перад самым распадам СССР, у 1982-89 гг.

Тады адсутнасць адтэрміноўкі ад службы тлумачылася агрэсіўнай палітыкай Масквы, што вяла чарговую імперыялістычную вайну.

Сёння ж падобныя прапановы падкрэсліваюць спробу ўцягнуць наш народ у чужую вайну, рыхтуючы яе насельніцтва да задавальнення мілітарысцкіх амбіцый самапрызначанага кіраўніцтва.

На перадавую можа патрапіць беларуская моладзь, атрымаўшы кулю замест дыплома аб вышэйшай адукацыі.

Дзяржаўныя чыноўнікі спрабуюць замбіраваць юнае пакаленне беларусаў, каб выхаваць іх у неўласцівых агрэсіўных каштоўнасцях з перакручаным светапоглядам, для якога паўсюль — ворагі.

З мірнай еўрапейскай краіны ўлада Лукашэнка хоча стварыць дзяржаву на ўзор Паўночнай Карэі, якой проста кіраваць у рэжыме бясконцага вайсковага стану , а яе сыноў не шкада аддаць на смерць дзеля задавальнення амбіцый састарэлых дыктатараў. Толькі праз супрацьдзеянне нелегітымным уладам мы зможам захаваць нашу моладзь і ўберагчы сябе ад жахаў вайны»

@CabinetBelarus
Рэагаванне на пагрозы рэгіянальнай бяспекі, падтрымка беларускіх грамадзянскіх ініцыятыў
— Намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета абмеркаваў найбольш актуальныя пытанні з пасламі краін ЕС


Па запрашэнні Пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы ў ЕС намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзімір Астапенка ўзяў удзел у працоўным сняданку з пасламі краін ЕС у Камітэце па палітыцы і бяспецы Савета ЕС, з якімі абмеркаваў шэраг пытанняў:

▪️рэагаванне на пагрозы, звязаныя з агрэсіяй супраць Украіны і верагодным размяшчэннем ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі

▪️падтрымка беларускіх палітычных структур і грамадзянскай супольнасці

▪️шляхі ўрэгулявання ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі

Ул. Астапенка падкрэсліў неабходнасць адмысловых намаганняў для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, якая стала закладніцай васальнай палітыкі нелегітымнага Лукашэнкі, і заклікаў паслоў краін ЕС да актыўнага ўзаемадзеяння з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай.

@CabinetBelarus
❗️Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў найбліжэйшы час правядзе экстранае пасяджэнне з нагоды надзвычайнай сітуацыі ў Расіі.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Мы з вамі зараз стаім на дарозе. І мы мусім вырашаць, што рабіць далей. Прычым вырашаць хутка»

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Сахашчык звярнуўся да беларускіх ваенных у сувязі з сітуацыяй у Расіі:

«Прарасійскі шлях, па якім краіну вёў Лукашэнка ўсе гэтыя гады, прывёў у тупік. Мы з вамі зараз стаім на дарозе. Перад намі апушчаны шлагбаўм і знак тупік. І мусім вырашаць, што рабіць далей. Прычым вырашаць хутка. Альбо мы выкарыстоўваем гэты гістарычны шанец, і станем паспяховай еўрапейскай краінай. Альбо страцім усё, і сама назва Рэспубліка Беларусь застанецца толькі ў кніжках.

Я хачу звярнуцца найперш да беларускіх ваенных. Нам няма на каго разлічваць. Але мы з вамі, аб'яднаўшыся, дакладна з гэтым справімся. Мы адна з лепшых нацый свету. У нас будзе час пазадаваць пытанні і выказаць адно аднаму прэтэнзіі. Давайце не зараз. Цяпер аб'ядноўваем нацыю. Цяпер ратуем радзіму. Усё астатняе потым»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў поўным складзе распачаў экстранае пасяджэнне з нагоды сітуацыі ў Расіі.

@CabinetBelarus
❗️На экстраным пасяджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прынята рашэнне аб стварэнні Аператыўна-сітуацыйнага штаба

У штаб увайшоў шэраг прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, каардынатар плана «Перамога».

Кабінет заклікае ўсе беларускія дэмакратычныя арганізацыі і беларускіх добраахвотнікаў розных падраздзяленняў, якія ваююць ва Украіне, далучыцца да штаба для выпрацоўкі сумеснага плана дзеянняў і абароны суверэнітэта Беларусі.

@CabinetBelarus
❗️Аб'яднаны Пераходны Кабінет публікуе заяву, у якой дэнансуе палітычныя і ваенныя дагаворы з Расіяй, вызнае юрыдычна нікчэмнымі рашэнні незаконнага ўрада Лукашэнкі, звяртаецца да беларускага народа і беларускіх ваенных

Тэкст заявы чытайце па спасылцы:

https://telegra.ph/Zayava-06-24

@CabinetBelarus
Адбылося пасяджэнне аператыўна-сітуацыйнага штаба

Па выніках пасяджэння можна канстатаваць аб'яднанне шырокага кола дэмакратычных сіл і ініцыятыў. У штаб выказалі гатоўнасць увайсці прадстаўнікі больш 10 структур. Удзельнікі штаба праявілі мабільнасць і ўцягнутасць у выпрацоўку планаў дзеянняў.

Аператыўна-сітуацыйны штаб працягвае адсочваць і аналізаваць сітуацыю, і ў выпадку эскалацыі будзе прымаць адпаведныя дзеянні.

@CabinetBelarus
Супрацьдзеянне ўмяшанню Расіі ў справы Беларусі, актуалізацыя беларускага пытання на глабальных палітычных пляцоўках, інфармацыйнае супрацоўніцтва
– Вынікі візіту Валера Кавалеўскага ў Парыж
  
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў рамках трохдзённай рабочай паездкі правёў:

▪️ серыю кансультацый з шэрагам дэпартаментаў МЗС Францыі;

▪️ брыфінг у Міністэрстве ўзброеных сіл;

▪️ сустрэчы ў французскім парламенце;

▪️ а таксама ўзяў удзел у дыскусіі па беларускай праблематыцы ў Еўрапейскай радзе па знешняй палітыцы (ECFR).

З афіцыйнымі структурамі Францыі абмеркаваныя наступныя праблемы і задачы:

▪️ размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і пашырэнне расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі, што ствараюць пагрозу для суверэнітэту Беларусі і сістэм рэгіянальнай і глабальнай бяспекі;

▪️ актуалізацыя беларускай праблематыкі на найбольш заўважных міжнародных палітычных пляцоўках – Рада Бяспекі і Генасамблея ААН, Саміт НАТА, Вялікая сямёрка, Еўрапейская палітычная супольнасць – прыняцце адпаведных рашэнняў і дзеянняў на гэтым узроўні;

▪️ развіццё незалежнай інфармацыйнай інфраструктуры для давядзення аб'ектыўнай інфармацыі да беларусаў (супрацоўніцтва з найбуйнейшымі французскімі медыя);

▪️ падтрымка краінамі ЕС кампаніі па еўрапейскай перспектыве для Беларусі;

▪️ падтрымка намаганняў Кабінета па вырашэнні міграцыйных пытанняў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Францыі, а таксама ўдзел у беларускіх культурных праектах;

▪️ інфармацыйны абмен па падзеях у Беларусі на дыпламатычным узроўні.

«Мэту ўсіх маіх перамоў у Парыжы можна абазначыць як падвышэнне ацэнкі важнасці Беларусі для рэгіянальнай бяспекі – сёння і ў будучым – і тлумачэнне неабходнасці больш актыўнай пазіцыі ў дачыненні крызісу ў Беларусі. Можна адзначыць заўважны прагрэс па гэтых задачах», – падсумаваў вынікі візіту прадстаўнік Кабінета.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка знаходзіцца ў Гаазе, ён перадаў у Міжнародны крымінальны суд доказы ваенных злачынстваў, учыненых Лукашэнкам, Мезенцавым, Галаватым, Талаем, Волкавай

Перададзеныя пракурору Міжнароднага крымінальнага суда матэрыялы сведчаць, што вышэй згаданыя асобы ўчынілі ваенныя злачынствы ў форме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый у Беларусь.

Матэрыялы, падрыхтаваныя Народным антыкрызісным упраўленнем, змяшчаюць доказы таго, што ў перыяд з верасня 2022 года па цяперашні час вядзецца арганізаваны і сістэматычны вываз украінскіх дзяцей у Беларусь з акупіраваных Расіяй украінскіх тэрыторый.

Устаноўлена, што на тэрыторыю Беларусі незаконна перамяшчаюцца ўкраінскія дзеці, якія ў тым ліку знаходзяцца пад апекай украінскай дзяржавы: сіроты, дзеці з інваліднасцю, дзеці, чые бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Перададзеныя матэрыялы сведчаць аб тым, што Лукашэнка асабіста падпісаў дакументы арганізацыйна-распарадчага характару пад шырмай так званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Найбольшая колькасць дзяцей была вывезена ў лагер Дубрава, які належыць кампаніі «Беларуськалій». Суду перададзены доказы непасрэднага ўдзелу ў арганізацыі гэтых злачынстваў кіраўніка кампаніі «Беларуськалій» Івана Галаватага.

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ адзначыў, што прававая ацэнка перададзеных доказаў знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі Міжнароднага крымінальнага суда і перадача гэтых доказаў суду з’яўляецца важным крокам па прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму і самога Лукашэнкі за ўчыненыя ваенныя злачынствы.

Падрабязней — у новай публікацыі НАУ

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – пра дыслакацыю ПВК Вагнер у Беларусі

«
Нам, беларусам, не патрэбныя ні прыгожынскія галаварэзы, ні расійскія ядзерныя ракеты, ні моцная рука. Пуцін і Лукашэнка ператвараюць нашую краіну ў ізгоя і ваенны палігон. Хоць яны папсавалі ўсім нам шмат крыві, але гэта не нагода скласці рукі. Ні мне, ні вам.

Сёння я еду ў Брусель, дзе буду абмяркоўваць стратэгію ЕС па Беларусі, якая прадугледжвае захады па спыненні пераўтварэння Беларусі ў расійскую калонію.

Таксама мы з Кабінетам актыўна рыхтуемся да Саміту НАТА, дзе будзем абмяркоўваць механізмы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, супрацьдзеяння размяшчэнню ядзернай зброі, стратэгію бяспекі нашага рэгіёна.

Я хачу яшчэ раз паўтарыць – я не саступлю ніводнай пазіцыі, што тычыцца нашых нацыянальных інтарэсаў, бяспекі і незалежнасці Беларусі».
Валерый Сахашчык – пра беларускую дэсантна-штурмавую роту ва УСУ, выгнанне расійскіх ваенных з Беларусі, прававы пераслед ваенных злачынцаў і перспектыву адносін з Украінай

▪️«Мы <…> не робім стаўку на колькасць людзей. У нас <…> шмат вельмі добрых афіцэраў з высокім узроўнем падрыхтоўкі, баявым досведам <…> Мы пастаянна нарошчваем наш узровень і робім стаўку на тое, каб выконваць задачы не крывёй людзей, а ведамі, уменнямі і тэхналогіямі»

▪️«Лічу варыянт грамадзянскай вайны ў Беларусі самым жахлівым развіццём падзей. Я дакладна ўдзельнічаць у гэтым не хачу. Але я ніколі не казаў, што мы не дапаможам <…> расіянам сысці з нашай тэрыторыі <…> Калі яны не захочуць сысці добраахвотна, мы створым ім спрыяльны рэжым, у якім ім не захочацца там далей заставацца»

▪️«Лічу заходні цывілізаваны свет месцам, дзе людзі маюць грамадзянскую свабоду, могуць сябе рэалізаваць, маюць гарантыі бяспекі, могуць працаваць, спакойна гадаваць дзяцей. Нічога гэтага няма ў азіяцкай дэспатыі, у якой знаходзімся мы»

▪️«Я мару аб прававой беларускай дзяржаве. Несумненна, Лукашэнка са сваім бліжэйшым асяроддзем здзейснілі злачынства: яны дапусцілі заход у Беларусь чужых войскаў і агрэсію супраць трэцяй краіны <…>. Гэта наўпрост забаронена дзейнай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і, натуральна, ідзе ўразрэз з міжнародным правам»

▪️«Надыдзе момант, калі давядзецца выбіраць паміж вялізным грамадзянскім кровапраліццем і перамовамі з кімсьці. Я ў любым выпадку буду за перамовы, і спадзяюся, што беларускі народ мяне ў гэтым падтрымае»

▪️«Калі б да кагосьці з нас прыляцела ракета з тэрыторыі суседняй дзяржавы, <…> наўрад ці мы змаглі б да гэтай дзяржавы ці да яе грамадзян ставіцца неяк нейтральна. Ёсць крыўды, іх шмат, і яны маюць пад сабой глебу. Разам з гэтым вельмі шмат беларусаў дапамагаюць Украіне: гэта хлопцы, якія ваююць. <…> Ёсць і беларускія дыяспары, якія збіраюць сродкі...»

Поўнае інтэрв'ю для «Радыё Свабода» чытайце па спасылцы

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык – пра нацыянальную ідэнтычнасць, каштоўнасць беларушчыны і стварэнне беларускіх школ за мяжой

▪️«Пераважная большасць беларусаў на радзіме была далёкая ад беларушчыны. Дзеці не хадзілі ў беларускамоўныя школы, а сама родная мова для іх бацькоў была толькі фонам. Сітуацыю змяніў 2020 год. Мноства беларусаў на пратэстах адчулі сябе беларусамі, у іх з'явіўся інтарэс да свайго. Яны сталі цікавіцца беларускай літаратурай, музыкай, наогул беларускай культурай. Тады пачала паўставаць новая Беларусь, і калі б не рэпрэсіі, мы б жылі ў іншай краіне»

▪️«Беларусь заўжды была часткай Еўропы, але Беларусь патрэбная перадусім самім беларусам, і ад іх залежыць, якая будзе яе будучыня. У гісторыі нашага краю было шмат складаных і лёсавызначальных перыядаў, але мы іх пераадолелі. Перажывём і гэты, і з намі будзе жыць беларуская мова»

▪️«У замежжы ніхто не скажа кепскага слова і не пацягне ў пастарунак за беларускую мову, апранутую вышыванку, чытанне беларускай кнігі ў публічным месцы, удзел у беларускамоўнай экскурсіі ці дыскусіі на палітычныя тэмы»

▪️«Мы ствараем сетку беларускіх школак на базе варшаўскай школы Алеся Лозкі і занепакоеныя, ці прыйдуць у іх дзеці, ці гатовыя бацькі ахвяраваць сваім часам і часам дзяцей на дадатковае беларускае навучанне для таго, каб захавацца беларусамі ў моцным польскамоўным асяроддзі»

▪️«Важна, каб на змену сітуацыйнай прыхільнасці да роднага прыйшло асэнсаванае жаданне гадаваць у беларускасці дзяцей. Разуменне каштоўнасці беларушчыны выгадна нават з прагматычнага гледзішча. Чым больш ведаюць дзеці, тым больш яны адукаваныя, лепей развіваецца іх інтэлект»

Поўнае інтэрв’ю «Нашай Ніве» чытайце па спасылцы

@CabinetBelarus
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль прыняў у Бруселі Святлану Ціханоўскую

У сустрэчы таксама бралі ўдзел яе намеснікі па Аб'яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмяркоўвалі ваенна-палітычную сітуацыю ўнутры краіны, прыезд Прыгожына і групы «Вагнер» у Беларусь, размяшчэнне ядзернай зброі, наступствы для рэгіянальнай бяспекі.

Ціханоўская звярнула ўвагу, што беларусы супраць знаходжання расійскіх войск, наёмнікаў і ўзбраення ў Беларусі. Гэтае размяшчэнне з’яўляецца незаконным. Ціханоўская папрасіла Шарля Мішэля ўзняць пытанне Беларусі падчас пасяджэнняў Еўрапейскай рады, якая пачынае сваю працу заўтра, 29 ліпеня.

Ціханоўская распавяла пра працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэмакратычных сіл, адзначыла неабходнасць падтрымліваць беларусаў, якія супрацьстаяць рэжымам Лукашэнкі і Пуціна.

Валер Кавалеўскі падкрэсліў важнасць актыўных палітычных камунікацый ЕС і яго чальцоў аб сітуацыі ў Беларусі і заклікаў да практычных дзеянняў па падтрымцы намаганняў беларусаў у барацьбе за вызваленне Беларусі ад дыктатуры і расійскай ваеннай прысутнасці.

Павел Латушка звярнуў увагу на неабходнасць санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння, як за злачынствы супраць чалавечнасці, так і за саўдзел у ваеннай агрэсіі.

@CabinetBelarus
У Бруселі адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» з удзелам Вярхоўнага камісара ЕС Жазэпа Барэля

У пасяджэнні прынялі ўдзел нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская, яе намеснікі па Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, намеснік прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка, чальцы Каардынацыйнай рады і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў.

Удзельнікі абмеркавалі пагрозу для Беларусі з боку расійскіх узброеных сіл і ад магчымага прыбыцця наёмнікаў групы «Вагнер», праблему незаконнага размяшчэння расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі краіны, ролю рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны і інш. Асобная ўвага была нададзеная рэалізацыі праекта «Пашпарт новай Беларусі», распрацоўкай якога займаецца Аб’яднаны Пераходны Кабінет.

Ва ўступным слове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы Беларусі сумесна з еўрапейскімі партнёрамі павінны знайсці рашэнне як для сур'ёзных бягучых праблем, так і для планавання транзітнага перыяду і пачатковых рэформ у дэмакратычнай Беларусі.

«Еўрапейская перспектыва для Беларусі з’яўляецца асобным стратэгічным прыярытэтам, які можа быць рэалізаваны сумесна з Групай усебакова і сістэматычна», – адзначыла нацыянальная лідарка.

Святлана Ціханоўская выказалася наконт неабходнасці хуткіх і рашучых дзеянняў і прапанавала Жазэпу Барэлю прызначыць Спецыяльнага прадстаўніка Еўрасаюза па Беларусі для вырашэння шматлікіх задач, з якімі сутыкаюцца беларусы.

@CabinetBelarus