Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
1.74K photos
124 videos
1 file
880 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку.

Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія тэмы, як:

🔘 абарона незалежнасці Беларусі перад абліччам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі;

🔘 запуск міжнароднага трыбунала і следстваў у дачыненні да асобаў, адказных за палітычна матываваныя злачынствы супраць беларусаў;

🔘 узмацненне санкцый да моманту, пакуль не пачнуць адбывацца дэмакратычныя перамены, не будуць вызваленыя палітвязні і расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі;

🔘 умацаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці, як спосаб супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі віншуе Алеся Бяляцкага, яго калегаў па праваабарончай арганізацыі «Вясна» і ўсіх беларусаў – з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру.

Гэтая прэмія – знак таго, што свет памятае пра Беларусь і шануе барацьбу нашага народа за сваю свабоду і правы. Гэтую прэмію Алесь заслужыў усім сваім жыццём волата-праваабаронцы, які аддаў сваю свабоду дзеля свабоды іншых.

Гэтая прэмія належыць і ўсім «вясноўцам», якія ўжо шмат гадоў абараняюць правы беларусаў – для іх шлях да свабоды пачаўся значна раней за 2020 год, і яны застаюцца з намі ў гэты складаны час.

Беларусы па праве могуць ганарыцца Алесем Бяляцкім. Ён прыклад для нас і для ўсяго свету, бо для яго правы чалавека – гэта не проста словы, а справа яго жыцця і каштоўнасць, на якой павінна трымацца дзяржава.
У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам:

◽️Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. Кабінет прыняў рашэнне аб узмоцненым інфармаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб асноўных палажэннях плана «Перамога» і ролі грамадзянаў у ім.

◽️ Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык прапанаваў меры па наладжванні сталага ўзаемадзеяння Кабінета са згуртаваннямі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, і аказанні ім рознабаковай дапамогі. Дакумент з прапанаванымі мерамі прызначаны для службовага карыстання і не падлягае распаўсюду ў поўным аб’ёме.

◽️Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавёў пра вынікі працы з дзяржслужачымі Рэспублікі Беларусь, якія выявілі гатоўнасць падтрымаць дэмакратычныя змены, і прапанаваў да разгляду канцэпцыю «Кадравы рэзерв Новай Беларусі», якая прадугледжвае адбор і навучанне супрацоўнікаў дзяржапарата для пераходнага перыяду. Таксама былі прапанаваныя варыянты Палажэння, якое рэгламентуе прыняцце на службу, прысваенне воінскіх, спецыяльных званняў і класных чыноў.

◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прапанаваў меры па новай мабілізацыі міжнароднай дапамогі для дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і беларускай грамадскасці ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі: умацаванне адносінаў з Украінай; здабыццё падтрымкі дэмакратычных краін і міжнародных арганізацый на пераходны перыяд.

◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прадставіў Кабінету канцэпцыю перагляду дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, што прадугледжвае скасаванне тых дагавароў, якія шкодзяць нацыянальнаму суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Найперш плануецца, што ў лік такіх дамоўленасцяў увойдуць дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, аб уваходжанні ў АДКБ і аб ваенным супрацоўніцтве з Расіяй, што стане першым этапам скасавання расійскай ваеннай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі.

Больш падрабязна аб выкананні Пастановы №2 - па спасылцы.
«Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага

«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны.

Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны.

Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».

https://youtu.be/D3X1i68-Fk0
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г.

Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы дзейнай улады. На першы план ставяцца задачы ідэалагічнай і выхаваўчай працы, а навукова-даследчая дзейнасць адсоўваецца на другі план.

Гэтым рашэннем Міністэрства адукацыі садзейнічае ўзмацненню таталітарных тэндэнцый у Беларусі. Абавязуючы вышэйшыя навучальныя установы засяродзіцца на ідэалагічнай працы, Міністэрства адукацыі ператвараецца ў міністэрства прапаганды. Укараненне ў практыку новага палажэння прывядзе да ператварэння ВНУ ў «партшколы». Іх галоўнай задачай стане падрыхтоўка кадраў, якія падтрымліваюць палітыку і падзяляюць каштоўнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў Беларусі.

Немагчыма фармаваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове ідэалогіі, якую прасоўвае Лукашэнка і яго прапагандысты. Рэжым выключае магчымасць развіцця нацыянальнай беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і пераследуе людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтай працы.

Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў, якія працягваюць працаваць у дзяржаўных ВНУ Беларусі, не ператварацца ў прапагандыстаў і знаходзіць магчымасць праз выкладанне і даследаванні абмяжоўваць уплыў лукашэнкаўскай ідэалогіі на беларускую моладзь, адраджаць нацыянальную свядомасць, разумець прыярытэтнасць захавання дзяржаўнасці, гісторыі, нацыянальнай культуры і мовы, на якіх павінна грунтавацца нацыянальная сістэма адукацыі і навукі.
Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к военнослужащим и всем беларусам:

«Что ждет нас? В течение первых нескольких суток будет уничтожен Мозырский НПЗ и вся критическая инфраструктура в приграничной полосе».

https://youtu.be/uqz6Dxc5mcY
Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны

Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы

Галоўнай мэтай усіх сустрэч з'яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.

Былі абмеркаваныя:

– канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі;

– магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;

– стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;

– прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны;

– падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа;

– супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі;

– ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж».

Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні магчымага ўвядзення ўкраінскім урадам візавага рэжыму з Беларуссю

Ён заклікаў украінскі бок вырашаць гэтае пытанне комплексна, у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і звярнуць увагу на тое, што:

🔘 большасць беларусаў не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны;

🔘 беларускія добраахвотнікі ахвяруюць сваім жыццём дзеля Украіны, а беларускія валанцёры дапамагаюць украінскім уцекачам;

🔘 беларусам, якія вымушана з’ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 г., патрэбна легалізацыя ва Украіне;

🔘 беларускія добраахвотнікі ў складзе УСУ чакаюць атрымання ўкраінскага грамадзянства.
Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі. Кіраваць Місіяй будзе Уладзімір Астапенка, які прызначаны намеснікам прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

«Я лічу, што гэта – гістарычная падзея, калі наш нацыянальны сцяг вяртаецца на палітычную мапу Еўропы, каб тут заўсёды гучаў голас беларусаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай агульнай еўрапейскай сям’і» – адзначыў Уладзімір Астапенка.

Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі будзе абараняць нацыянальныя інтарэсы, правы і свабоды беларусаў, спрыяць дзейнасці беларускай дыяспары і выконваць функцыі амбасады свабоднай Беларусі.
❗️УВАГА

Інфармацыя аб запуску плана «Перамога» з’яўляецца НЕСАПРАЎДНАЙ заяўляе прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў.

Азараў просіць беларусаў праяўляць пільнасць і давяраць толькі арыгінальнаму каналу BYPOL (https://t.me/By_Pol) і чат-боту плана «Перамога» (t.me/plan_peramoga_bot), паколькі злачынны рэжым усяляк спрабуе справакаваць і выявіць удзельнікаў плана, баючыся яго патэнцыялу.
Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці

Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад няўцешнасці і стомы.

Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – і якую вялікую адказнасць нясем. Адказнасць перад дзецьмі за будучыню, якую мы для іх пабудуем, і перад будучыняй – за тых людзей, якіх мы прывядзем у свет. Нават у змрочныя часы вы здольныя выхоўваць годных, сумленных дзяцей. Дзякуй вам за гэтую працу.

З Днём маці!

https://youtu.be/xiARbhTb8wg
Як прымаюцца рашэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце? Чаму сустрэчы ў Варшаве мелі асаблівае значэнне? Што робіцца для таго, каб Кабінет прызналі ўрады іншых краін? Колькі ўсяго будзе прадстаўнікоў у Кабінета?

Журналісты «Радыё Свабода» правялі некалькі дзён з прадстаўнікамі Кабінета і зрабілі рэпартаж пра яго працоўныя будні:

https://youtu.be/tj2fy0gNDAE
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі ў эфіры «Медіа Центр Україна — Укрінформ» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні адносінаў Беларусі і Расіі:

🔘 у Кабінеце распрацаваны падыход да перагляду дагаворных адносінаў з Расіяй;

🔘 плануецца скасаванне пагадненняў, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, у тым ліку пагаднення аб уваходжанні ў АДКБ;

🔘 дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы з'яўляецца дарожнай мапай аб паглынанні Беларусі Расіяй і будзе скасаваны;

🔘 пагадненні аб эканамічнай інтэграцыі, якія перадаюць Крамлю кантроль над Беларуссю, будуць скасаваныя;

🔘 альтэрнатывай адносінам з Расіяй, якія выбудоўваў Лукашэнка, павінна стаць збліжэнне Беларусі з Еўропай.

Таксама Кавалеўскі заявіў, што Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступае за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а Крым мусіць стаць украінскім не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта.
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык распавяла выданню «Новы Час» пра тое, чым плануе займацца на новай пасадзе, якім бачыць Міністэрства культуры ў будучым і ці будзе ў Беларусі гвалтоўная беларусізацыя

🔘 «Я прыйшла ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет не дзеля ўлады, хутчэй гэта праца з місіяй»

🔘 «Многія з нашых суайчыннікаў адчулі сябе беларусамі ўпершыню толькі ў 2020 годзе. Зараз наша мэта — не згубіць гэты патэнцыял»

🔘 «Мы бачым, якую пагрозу сёння нясе рускі мір. Гэта пагроза генацыда і вынішчэння народаў. Мы, як Аб’яднаны Пераходны Кабінет, выказваем свой супраціў»

🔘 «нашая мэта — перш за ўсё, дапамагчы творцам»

🔘 «я пастараюся застацца дастаткова адкрытай, наколькі дазваляе гэтая функцыя»

🔘 «нікога нельга прымусіць стаць беларусам»
Forwarded from BELPOL
‼️ВНИМАНИЕ ПРОВОКАЦИЯ‼️

В очередной раз каратели режима пытаются раскрыть участников
плана ПЕРАМОГА!

BYPOL не осуществляет рассылки посредством других чат-ботов!

Рассылки осуществляются только через оригинальный чат-бот плана ПЕРАМОГА! (https://t.me/plan_peramoga_bot).

Обращаем внимание,
информация о запуске плана ПЕРАМОГА будет распространяться на всех доступных информационных ресурсах демократических сил.

Следуйте инструкциям только от оригинального чат-бота ПЕРАМОГА (https://t.me/plan_peramoga_bot) и следите только за официальными источниками информации от BYPOL и Объединенного Переходного Кабинета.

Причины очередного вброса известна, режим опасается успешной реализации плана и пытается выявить его участников.

❗️Оригинальные ссылки:

Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»:
https://t.me/plan_peramoga_bot
Telegram-канал: https://t.me/by_pol
Instagram: https://instagram.com/osb.bypol
YouTube BYPOL: https://youtube.com/@osbbypol
YouTube BYPOL MEDIA: https://youtube.com/@bypolmedia

E-mail: ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram для связи: https://t.me/osb_by_pol
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка правёў сустрэчу з паслом Латвіі ў Польшчы Юрыем Пойкансам і новым паслом Эстоніі ў Польшчы Міко Хальясам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны:

▫️ унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і пагроза новага нападу з яе тэрыторыі на Украіну ў сувязі з разгортваннем сумеснай беларуска-расійскай вайсковай групіроўкі;

▫️ пагрозы з боку Беларусі бяспецы краін ЕС;

▫️ пашырэнне санкцый і прызнанне рэжыма Лукашэнкі тэрарыстычным за яго садзейнічанне агрэсіі супраць Украіны і рэпрэсіі супраць беларускага народа;

▫️ магчымасць прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй;

▫️ узаемаадносіны дэмакратычных сілаў Беларусі з ЕС і Украінай.
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах Валер Кавалеўскі ў інтэрв’ю «Еўрарадыё» пракаментаваў заяву палка імя Кастуся Каліноўскага аб намеры прадстаўляць беларускі народ у афіцыйных адносінах з Украінай

🔘 «гэта ні ў якім разе не падмяняе адносіны Вярхоўнай Рады ці ўвогуле ўкраінскай улады з палітычнымі структурамі, Кабінетам у тым ліку»

🔘 «Гэта прыкмета таго, што пашыраецца поле ўзаемадзеяння, Беларусі становіцца больш ва Украіне»

Таксама Кавалеўскі распавёў пра стаўленне Кабінета да гэтага вайсковага згуртавання і магчымасць супрацоўніцтва з ім:

🔘 «Мы вельмі шмат зрабілі каб падтрымаць полк Каліноўскага і будзем падтрымліваць іх заўсёды, бо яны на фронце, на перадавой»

🔘 «Мы яшчэ не дайшлі да таго моманту, калі будзем абмяркоўваць ваенна-палітычнае супрацоўніцтва і якім чынам мы маглі б аб’яднаць нашыя рэсурсы»

🔘 «Хацелася б як мага больш гэтага супрацоўніцтва, мы павінны падысці да гэтага як мага хутчэй»