Forwarded from Светлана Тихановская
Почему беларусам так важно выйти на акции солидарности с политзаключенными 21 мая?
Светлана Тихановская: «21 мая – это день, когда во всех городах мира, где есть беларусы, нас должно быть действительно много, и мы должны быть очень громкими: чтобы передать всю боль, всю надежду и всю силу духа наших любимых беларусов, у которых отобрали свободу и голос. В этот день мы должны быть силой, которая покажет мировому сообществу, что нужно давить на режим сильнее, требовать освобождения политзаключенных настойчивее, и бескомпромиссно настаивать на допуске родных и адвокатов к Бабарико, Колесниковой, Тихановскому, Статкевичу и всем нашим героям. Мы должны показать: вот сколько беларусов, живут с болью о политзаключенных каждый день, и вот сколько беларусов хотят бороться за политзаключенных вместе.
Нам не всё равно. И пусть они об этом узнают».
https://www.youtube.com/watch?v=6rHBjL9zhxw&t=3s

YouTube
Выходите на акции 21 мая в день солидарности с политзаключёнными!
Светлана Тихановская: «21 мая – это день, когда во всех городах мира, где есть беларусы, нас должно быть действительно много, и мы должны быть очень громкими...
«Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?»
Вольга Гарбунова – аб смерці палітзняволенага з інваліднасцю Мікалая Клімовіча і забароне на прыём медыкаментаў для вязняў у СІЗА:
«Сёння стала вядома аб смерці палітвязня Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі №3. Яго асудзілі на год пазбаўлення волі за карыкатуру на чалавека, які захапіў уладу ў Беларусі. Мікалая пазбавілі волі, нягледзячы на тое, што ў яго інваліднасць 2 групы па сэрцы. Яму быў 61 год. Нашыя спачуванні родным і блізкім Мікалая.
Рэжым выкрадае і забівае людзей. Плюе на нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства. Абмяжоўвае доступ да медыцынскай дапамогі, выкарыстоўвае прымусовую працу на шкодных вытворчасцях, не забяспечвае нармальным харчаваннем, практыкуе катаванні і гвалт.
Учора стала вядома, што ў СІЗА перасталі прымаць медыкаменты (акрамя вітамінаў і імпартнага інсуліну): гэта мэтанакіраваныя катаванні, жаданне прычыніць максімальную шкоду людзям, жыццё і здароўе якіх, з прычыны хранічных захворванняў, залежаць ад прыёму розных лекаў, якіх няма ў аптэчках пенітэнцыярнай сістэмы.
У апошнія месяцы родныя палітвязняў, адвакаты і праваабарончыя арганізацыі паведамлялі аб тым, што вялікая колькасць палітвязняў аказаліся без сувязі са знешнім светам. Гэта форма катавання, пры якой блізкім зняволеных не прадастаўляецца ніякая інфармацыя аб стане здароўя і іншых абставінах, няма доступу адваката, заблакіравана перапіска. Міжнароднае права змяшчае абсалютную забарону на ўтрыманне асоб, пазбаўленых волі, без сувязі са знешнім светам.
Але злачынцам у пагонах ужо даўно не да законаў.
Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай? І ўсё ж ведайце, што смерць Мікалая Клімовіча і кожны падобны выпадак – будзе расследаваны, і ўсе, хто мае дачыненне да злачынства, стануць перад судом»
@CabinetBelarus

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня памяці і прымірэння
«Сёння, 8 траўня, у свеце адзначаюць Дзень памяці і прымірэння, прысвечаны загінулым у Другой сусветнай вайне.
Як і многія беларусы, я вырас на іншай традыцыі – 9 траўня. Вырас у час, калі Дзень Перамогі быў і заставаўся нашай «радасцю са слязамі на вачах». На жаль, мы доўга не заўважалі, як ён сакралізаваўся, мілітарызаваўся і, нарэшце, ператварыўся ў дзень «пабедабесія». Ідэолагі сённяшняга рэжыму дайшлі да цынізму, назваўшы яго «свецкай Пасхай».
Першыя тры парады Перамогі адбыліся ў 1945, 1965 і 1985. Цяпер яны праводзяцца кожны год. «Ура-патрыятызм» пераадолеў ціхую радасць, забыўся на пачуцці ветэранаў, якім болем адзываўся кожны ваенны ўспамін, кожнае гучна прамоўленае слова аб іх гераічным подзвігу.
Раптам мы апынуліся ў перакуленай рэчаіснасці: тыя, чые дзяды змагаліся з нацызмам, падзяліліся на тых, хто зараз здзяйсняюць злачынствы не менш жудасныя, чым калісьці гітлераўцы, і на тых, хто змагаецца за права жыць – і жыць сваім розумам. 24 лютага 2022 года міжнародны мір і бяспека зноў былі парушаныя. Кіеў зноўку бамбілі ў 4 гадзіны раніцы – колішнія саюзнікі. Мы сталі сведкамі трагедыі, аб якой нават не маглі падумаць. Мільёны знявечаных лёсаў, закатаваных душ, страчаных жыццяў – і свет напярэдадні ядзернай пагрозы.
8 траўня разам з усім цывілізаваным светам мы ўшаноўваем кожнага, хто абараняў планету ад нацызму ў гады Другой сусветнай вайны. Разам з усім цывілізаваным светам мы смуткуем аб ахвярах апошніх гадоў, якіх ніколі не павінна было быць. І разам мы дзейнічаем, каб дапамагчы Украіне перамагчы ў вайне за сваю свабоду і сваё існаванне»

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Далучыцеся да акцыі Вольгі Гарбуновай і распавядзіце гісторыі палітзняволеных беларусак
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова прапанавала распавесці пра беларускіх палітзняволеных жанчын. Святлана Ціханоўская далучылася да акцыі і расклеіла плакаты з імёнамі Галіны Дзербыш, Кацярыны Андрэевай, Марфы Рабковай:
«Я не проста хачу падтрымаць гэтую ініцыятыву, але і запрасіць вас усіх далучыцца. Такія плакаты можна раздрукаваць і павесіць на працоўным месцы ў офісе, у сябе дома ці на легальных прасторах у вашых гарадах. Зняволеных па палітычных прычынах жанчын, на жаль, вельмі шмат, таму вы можаце зрабіць свой плакат, раздрукаваць і распаўсюдзіць, або спампаваць яго адсюль.
Вывешвайце плакаты, распавядайце гісторыі палітзняволеных жанчын, дапамагайце людзям даведацца пра іх. Бо пакуль яны за кратамі, іх голас – гэта мы».

День Победы из дня «никогда больше» превратился в кошмарное «можем повторить»
Светлана Тихановская: «9 мая 1945 года – это не только день памяти в истории человечества. Это ещё и стартовая точка, которую все страны-участницы войны использовали для того, чтобы больше не воевать, а строить процветающие и развитые государства. И только диктаторы использовали её для того, чтобы погрязнуть в кризисе и начать новую чудовищную войну. Мой прадед Афанасий, который дошёл до Берлина, был бы в ужасе, узнав, что день Победы из дня «никогда больше» превратился в кошмарное «можем повторить».
Но мы – беларусы. И у нашего народа все еще есть выбор. Какой путь развития нам ближе? Репрессии, войны, кризис, международные военные преступления, переписывание истории, вымывание лучших специалистов – или всё-таки свобода, интеграция в европейскую экономику, рост уровня жизни, достойные зарплаты и пенсии, возможность свободно путешествовать по миру, инвестиции всего цивилизованного мира в нашу страну?»
https://youtube.com/watch?v=8WrHFkV8U6g

Светлана Тихановская: «9 мая 1945 года – это не только день памяти в истории человечества. Это ещё и стартовая точка, которую все страны-участницы войны использовали для того, чтобы больше не воевать, а строить процветающие и развитые государства. И только…
Кабінет — у падтрымку захавання беларускіх ліцэяў на Падляшшы
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская накіравала ліст міністру адукацыі і навукі Польшчы Пшэмыславу Чарнэку з просьбай не дапусціць ліквідацыі беларускіх ліцэяў на Падляшшы:
«Беларуская меншасць у Польшчы заўсёды актыўна падтрымлівала рух да дэмакратычных перамен у Беларусі і зрабіла вялікі ўнёсак у захаванне беларускай мовы і незалежнай беларускай культуры, якія сістэматычна знішчаліся і знішчаюцца рэжымам Лукашэнкі», — адзначаецца ў лісце.
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, якая курыруе кампанію па падтрымцы беларускіх школ і ліцэяў у Польшчы, пракаментавала сітуацыю:
«Так, сапраўды, на Падляшшы, дзе пражывае беларуская нацыянальная меншасць Польшчы, а цяпер яшчэ і шмат палітычных уцекачоў з Беларусі, узнікла даволі складаная сітуацыя: беларускія ліцэі, якія дзейнічаюць там на працягу 70 гадоў і маюць вялікае значэнне для тамтэйшых беларусаў, па даволі фармальных прычынах могуць быць ліквідаваныя. І таму зараз мы кансалідуем сілы, каб гэтага не адбылося. Спадзяюся, прадстаўнікі польскіх дзяржаўных ведамстваў адукацыі, з якімі Аб’яднаны Пераходны Кабінет ужо неаднаразова меў грунтоўныя і плённыя кантакты, вырашаць гэтае пытанне на карысць беларусаў»

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Кабінета Вольга Гарбунова заклікае далучыцца да грамадзянскага маніторынгу беларускай сістэмы аховы здароўя
«Вітаю выдатную сумесную ініцыятыву «Белых халатаў», Фонду медыцынскай салідарнасці і Zubr.in, якія разам запускаюць грамадзянскі маніторынг сістэмы аховы здароўя Беларусі. Заклікаю ўсіх неабыякавых далучыцца да маніторынгу, а яшчэ – падпісацца на старонкі гэтых пляцовак, якія пачалі дзейнічаць у рэвалюцыйным 2020-м і зараз працягваюць упартую барацьбу за нашыя правы, за правы медыкаў.
Ініцыятары маніторынгу прапануюць медработнікам і пацыентам дзяліцца праблемамі бальніц і паліклінік, расказваць аб недахопе лекаў і расходнікаў, стане абсталявання і парушэнні іх правоў. Усе даныя, якія ўдасца сабраць, будуць абязлічаныя, сістэматызаваныя і прааналізаваныя.
Так грамадзянская супольнасць атрымае магчымасць скласці аб’ектыўнае ўяўленне аб стане беларускай медыцыны, каб супрацьстаяць рэжыму і ягонай пацучынай палітыцы па замоўчванні. Бо мы ўжо не першы год знаёмыя з яе шматлікімі «пабочнымі эфектамі».
Неабходную меддапамогу не аказваюць у турмах і ізалятарах. Лекаў папросту няма ў казённых аптэчках, але іх дэфіцыт хаваюць – ды яшчэ і забараняюць прымаць ад сваякоў медыцынскія перадачы і бандэролі.
Па сведчаннях праваабаронцаў і адвакатаў, вялікая колькасць вязняў апынулася ў стане інкамунікада – без сувязі са знешнім светам. Звесткі аб іх здароўі трымаюцца ў тайне ад сваякоў, што парушае ўсе чалавечыя і заканадаўчыя нормы.
Але ці гэта нечакана, ці гэта ўпершыню? Яшчэ падчас эпідэміі COVID-19 да нас даходзіла толькі ўрыўкавая і недакладная інфармацыя аб маштабах трагедыі. Гэтай уладзе складана давяраць у любых пытаннях. Таму і варта браць сітуацыю ў свае рукі»

Саміт Рады Еўропы плануе прыняць дэкларацыю з прызнаннем дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь, Еўрапарламент прыме рэзалюцыю па палітзняволеных у Беларусі
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка разам з юрыстамі НАУ правёў у Страсбуры сустрэчы з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Эвай Копач, дэпутатамі Еўрапарламента, а таксама з палітычным дырэктарам Рады Еўропы Міраславам Папам, пастаяннымі прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі, Бельгіі, Швецыі, Аўстрыі, Ісландыі і Іспаніі пры Радзе Еўропы, у камітэце па міграцыі, бежанцах і перамешчаных асобах, у аддзеле па правах дзяцей і аддзеле па правах чалавека Рады Еўропы.
У Еўрапарламенце адбылася прэзентацыя справаздачы НАУ аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Асабліва была адзначана роля так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Еўрапарламент улічыць прапановы прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольгі Гарбуновай і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў рэзалюцыі па сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі, якую неўзабаве прыме.
Прымусовае перамяшчэнне і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі плануецца адзначыць у дэкларацыі, прыняцце якой адбудзецца на Саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў Рады Еўропы 16-17 мая ў Рэйк’явіку.
Пытанне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей стане прыярытэтным у парадку дня Рады Еўропы.
На фота: Павел Латушка і дэпутат Еўрапарламента, пастаянны дакладчык па Беларусі Петрас Аўстравічус; прэзентацыя НАУ для дэпутатаў Еўрапарламента; Павел Латушка і палітычны дырэктар Рады Еўропы Міраслаў Папа

Падтрымка беларускіх творцаў, даследчыкаў і студэнтаў, культурніцкая прастора для беларускай дыяспары
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык здзейсніла аднадзённы рабочы візіт у Кракаў і правяла сустрэчы:
▪️з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім і прарэктаркай Ягелонскага ўніверсітэту Даротай Малец, з якімі абмяркоўвалася падтрымка беларускіх даследчыкаў і студэнтаў, а таксама магчымасць стварэння цыклу адкрытых лекцый, прысвечаных падзеям у Беларусі, ад знакавых беларускіх інтэлектуалаў;
▪️ з дырэктаркай Інстытута культуры Willa Decjusza Дамінікай Каспровіч, якая пацвердзіла намеры па далейшай падтрымцы беларускіх творцаў і дапамозе ў арганізацыі фестываляў і іншых праектаў на пляцоўках інстытута;
▪️ з беларусамі Кракава — пра культурнае і адукацыйнае супрацоўніцтва з Кабінетам і магчымасць займець уласную прастору для рэалізацыі ініцыятыў дыяспары.
На фота: Артур Міхальскі, Дарота Малец і Аліна Коўшык; Аліна Коўшык і Дамініка Каспровіч; Аліна Коўшык з беларусамі Кракава

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі
Рэзалюцыя прысвечаная сітуацыі з палітычнымі вязнямі і правамі чалавека ў Беларусі. Яна была ініцыяваная пастаянным дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі Петрасам Аўстравічусам. За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 533 з 569 дэпутатаў.
Раней намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Кабінета Вольга Гарбунова ўнеслі свае прапановы ў тэкст рэзалюцыі.
На фота: Петрас Аўстравічус і Павел Латушка на сустрэчы ў Страсбуры

«Ад нас залежыць ці зможам мы арганізаваць неабходны ціск на рэжым, каб дамагчыся вызвалення палітвязняў»
Прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, які знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне, заклікаў далучыцца да Дня палітвязняў у Беларусі 21 траўня і напісаць лісты ў міжнародныя арганізацыі, каб праблема палітвязняў Беларусі атрымала належную ўвагу ва ўсім свеце.
@CabinetBelarus
Прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, які знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне, заклікаў далучыцца да Дня палітвязняў у Беларусі 21 траўня і напісаць лісты ў міжнародныя арганізацыі, каб праблема палітвязняў Беларусі атрымала належную ўвагу ва ўсім свеце.
@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«21 траўня мы ўсе скажам аб гэтым гучна. На вуліцах гарадоў, у інтэрнэце, сярод сваіх блізкіх»
Кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета распавядаюць, як іх асабіста датычыць праблема палітзняволеных, і заклікаюць беларусаў далучыцца да інфармацыйнай кампаніі «Дзень палітзняволеных у Беларусі».
#свабодупалітвязням

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Усё залежыць ад нас, беларусаў»
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка адказвае ў эфіры Еўрарадыё на пытанне, што рабіць у выпадку смерці Лукашэнкі
«Прававы пераслед і санкцыйная палітыка — стратэгія, за якую адказвае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, што ўваходзіць (праз мяне) у Аб'яднаны Пераходны Кабінет. Гэта пераслед, ціск і стварэнне дэструктыўных элементаў унутры сістэмы.
Выхад людзей на вуліцу — гэта план мабілізацыі, які распрацаваны Кабінетам. Адзін ён быў да вайны, але пасля таго, як паўстаў Кабінет, план быў змадыфікаваны. Таксама ў нас ёсць алгарытм дзеянняў, які ўключае ў тым ліку камунікацыю з заходнімі партнёрамі — і гэта вельмі важна. Але галоўнае — стварыць шырокі унутраны рух»
Поўную гутарку глядзіце па спасылцы

Што мы можам зрабіць да Дня палітзняволеных у Беларусі
Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Кабінета Вольга Гарбунова распавядае, як беларусы могуць падтрымаць зняволеных па палітычных матывах, і заклікае далучыцца да мерапрыемстваў да Дня палітзняволеных у Беларусі 21 траўня
«21 траўня два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры няясных абставінах памёр палітвязень – актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. У гэты дзень, аб’яўлены Днём палітзняволеных у Беларусі, «Вясна» нагадвае ўсім нам аб ушанаванні памяці Вітольда, аб салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Давайце падтрымаем ініцыятыву «вясноўцаў» актыўным удзелам – і гучна запатрабуем ад рэжыму вызвалення нашых аднадумцаў, што трапілі за краты.
Наша з вамі місія – даць ведаць палітзняволеным, што мы пра іх памятаем. Даць ведаць рэжыму, што мы не дазволім забыцца на яго злачынствы. Даць ведаць міжнароднай супольнасці – што беларусы не здаліся.
Што мы можам? Многае. Удзельнічаць у зборы ахвяраванняў для палітзняволеных і іх блізкіх. Адпраўляць у турмы лісты і паштоўкі. Расказваць аб лёсах палітвязняў і палітвязынак сваім сябрам, сваякам, падпісчыкам у сацсетках. Посціць іх фота з тэматычнымі хэштэгамі. Падтрымліваць працу праваабарончых арганізацый і фондаў. Не маўчаць.
Мы абавязаныя захоўваць праблему беларускіх палітзняволеных у міжнародным парадку дня, зноў і зноў паказваць маштабы палітычнага пераследу ў Беларусі, каб, нарэшце, спыніць турэмныя катаванні.
Таму асабліва прашу ў першую чаргу прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх дыяспар выйсці ў нядзелю, 21 траўня, на вуліцы сваіх гарадоў з плакатамі і партрэтамі вязняў у руках, жоўтымі «экстрэмісцкімі» біркамі на грудзях, зладзіць флэшмобы і мітынгі.
Так мы пакажам, што нам не ўсё адно. І няхай яны пра гэта даведаюцца»
#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners
@Cabinet_Belarus

Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 траўня
Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю.
Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўрасаюза Шарля Мішэля і Урсулы фон дэр Ляен. Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у асноўных мерапрыемствах саміта. Саміт працягнецца два дні, падчас яго запланаваны шэраг сустрэчаў.
Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні ўступу Беларусі ў Раду Еўропу, як толькі з'явіцца такая магчымасць, пашырэння працы Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю, падтрымкі рэпрэсаваных і беларускіх уцекачоў, шляхоў стрымлівання Расіі ад паглынання Беларусі, і ролі Рады Еўропы ў гэтым.
На фота: Святлана Ціханоўская і кіраўніцтва Рады Еўропы, лідары нацыянальных дэлегацыяў у ПАРЕ, генсек Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч, прэзыдэнт ПАРЕ Тайні Кокс, прэм’ерка Ісландыі Катрын Якабсдаўцір.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык: «Праблема захавання беларускай мовы і культуры ўзнятая ў Еўрасаюзе на вельмі высокім узроўні»
«Я хацела б выказаць глыбокую ўдзячнасць віцэ-прэм'еру, міністру культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пятру Глінскаму за тое, што ўзняў праблему захавання беларускай мовы і культуры на форуме Еўрасаюза ў Брусэлі.
Польшча лічыць неабходным распрацаваць агульнаеўрапейскі план дзеянняў, каб падтрымаць намаганні беларусаў па абароне сваёй мовы, нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, ідэнтычнасці.
Абмеркаванне гэтага балючага пытання стала магчымым дзякуючы актыўным беларусам – прадстаўнікам народных амбасадаў – і нашай згуртаванай працы. Разам з імі мы накіравалі ліст усім міністрам культуры краін ЕС, у якім распавялі пра рэпрэсіі рэжыму ў дачыненні да культурных дзеячаў, пра выцісканне беларускай мовы з публічнай прасторы, у тым ліку з навучальных устаноў, пра знішчэнне грамадскіх арганізацый, якія займаліся захаваннем і папулярызацыяй беларускай мовы і культуры.
У лісце мы таксама папрасілі міністраў аб пошуку магчымасцей для падтрымкі беларускіх дзеячаў культуры, адукацыі на беларускай мове, беларускага кнігавыдання і інш.
Тое, што наша супольная праблема ўзнятая на такім высокім узроўні, дае нам спадзяванні, што намеры Еўрасаюза па падтрымцы беларускай культуры будуць рэалізаваныя. Ва ўмовах агрэсіўнай экспансіі «рускага свету» гэта асабліва важна»

Што могуць зрабіць беларусы і беларускі замежжа 21 траўня, у Дзень палітзняволеных у Беларусі?
Прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прапануе некалькі варыянтаў, як кожны і кожная могуць выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі і палітвязынкамі.