Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
1.91K photos
127 videos
1 file
930 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
«Мы, усё беларускае грамадства, мусім не толькі шанаваць памяць гэтых герояў, але і ўзяць адказнасць за лёсы іх сем’яў»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала першыя ўзнагароды, якімі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ўзнагародзіў загінулых беларускіх пратэстоўцаў і ваяроў-добраахвотнікаў:

«Выбар асобаў для ўзнагароджання зацвярджаўся Аб’яднаным Пераходным Кабінетам паводле рэкамендацый Грамадскага камітэта па ўзнагародах, куды ўваходзяць вядомыя грамадскія дзеячы Беларусі. Хто ўваходзіць у камітэт я сказаць не магу з меркаванняў бяспекі гэтых людзей. Па зразумелых прычынах пакуль мы не называем і імёны ўзнагароджаных, але ўсе яны ў нас на слыху і ў нашай памяці назаўжды. Верагодна, ужо хутка, з дазволу блізкіх узнагароджаных, мы апублікуем імёны некаторых герояў. Але, калі б мы і апублікавалі ўвесь спіс — ён наўрад кагосьці б здзівіў. Гэтыя людзі і так ужо даўно ўшаноўваюцца як героі.

Самі ўзнагароды — а гэта не толькі медаль, але і адпаведнае пасведчанне — мы будзем уручаць блізкім узнагароджаных. Мы арганізуем адмысловую ўрачыстую цырымонію з удзелам Святланы Ціханоўскай, каб гэтыя людзі ўбачылі, што мы шануем тое, што зрабілі іх родныя дзеля нашай агульнай свабоды. Я вельмі хачу, каб яны адчулі, што іх родныя загінулі недарэмна.

Я пакуль не гатова нешта сцвярджаць — гэта патрабуе дадатковых абмеркаванняў і рашэнняў, і можа пакуль надта рана нешта казаць — але мне вельмі хацелася б, каб у будучай вольнай Беларусі гэтая ўзнагарода для родных тых, хто загінуў, стала не толькі сімвалам і памяццю, але і давала пэўныя сацыяльныя прывілеі, магчыма, ільготы. Бо гэтыя людзі загінулі дзеля нашай агульнай свабоды і будучыні, і мы, усё беларускае грамадства, мусім не толькі шанаваць памяць гэтых герояў, але і ўзяць адказнасць за лёсы іх сем’яў, каб яны не засталіся сам-насам са сваім горам і стратай»

@CabinetBelarus
Нагрудны серабрысты крыж з «Пагоняй» — для адважных беларускіх партызан і падпольшчыкаў

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заснаваў новую ўзнагароду — «Партызанскі Народны крыж».

Гэта нагрудны ганаровы знак, якім будуць ушаноўваць дзеячаў беларускага партызанскага і падпольнага руху за акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі.

Узнагарода, распрацаваная Геральдычнай Радай, уяўляе сабой крыж серабрыстага колеру з выявай герба «Пагоня» па цэнтры. Пад «Пагоняй» — выява чэрапа з косткамі, паміж канцамі крыжа па дыяганалі — два мячы серабрыстага колеру.

На адваротным баку «Партызанскага Народнага крыжа» змешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім — нумар узнагароды. Крыж выраблены з латуні з пакрыццём срэбрам 925 пробы і мацуецца да адзення адмысловай шпількай.

Да ўзнагароды прыкладаецца пасведчанне аб узнагароджванні і ўзнагародны ліст.

@CabinetBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Беларускія партызаны не толькі якасна выканалі складаную аперацыю, але і знялі гэтае відэа, каб усе ўбачылі, што сабой уяўляе бяздарная лукашэнкаўская сістэма і яе прапаганда»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў публікацыю відэа, знятага дронам, праз які быў пашкоджаны расійскі ваенны самалёт у Мачулішчах:

«Зараз публікуем першы фрагмент, і зусім хутка — наступны. Нам было цікава назіраць за дзеяннямі лукашэнкаўскіх прапагандыстаў: яны некалькі дзён вырашалі як схлусіць, і выбралі самы памылковы шлях — зрабіць выгляд, што нічога не было. Гэтымі відэа мы пацвярджаем: сапраўды, «нічога не было».

Хачу пры нагодзе падзякаваць беларускім партызанам, якія не толькі якасна выканалі складаную аперацыю, але і знялі гэтае відэа, каб усе ўбачылі, што сабой уяўляе бяздарная лукашэнкаўская сістэма і яе прапаганда»

@CabinetBelarus
«У склад латуні, з якой выраблены крыж, дададзены метал з расійскіх танкаў, разбітых ва Украіне»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык патлумачыла сімволіку розных элементаў новай узнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і распавяла пра бліжэйшае ўзнагароджанне:

«У аснове сюжэту «Партызанскага Народнага крыжа» ляжыць традыцыйны для Беларусі рыцарскі крыж. Выява так званай «Партызанскай Пагоні» – гэта вершнік з мячом, пад якім бачны чэрап с косткамі і лісце дуба: Геральдычная Рада, якая распрацоўвала ўзнагароду, запазычыла гэты элемент з аўтэнтычных пячатак партызанскіх атрадаў.

Ужо хутка мы ўзнагародзім нашых першых партызанаў і падпольшчыкаў за акцыі, якія для ўсіх беларусаў сталі сімваламі нашай нязломнай барацьбы.

Гэтай узнагародай мы ім паказваем, што шануем іх смелыя ўчынкі, здзейсненыя дзеля ўсіх нас, дзеля будучыні нашай роднай Беларусі»

Увесь каментар і выявы ўзнагароды — па спасылцы:

https://cutt.ly/n8b6GLF

@CabinetBelarus
Forwarded from BELPOL
«Дырявое» ПВО лукашистов

https://youtu.be/-SoqX8YRJb4

Не так давно диктатор в очередной раз рассказывал своим пропагандистам, что обладает самой лучшей ПВО и средствами против дронов. Поэтому, все военные объекты якобы находятся в полной безопасности. Какова ситуация на самом деле ярко демонстрирует видео, переданное боевой группой участников плана «Перамога».

Беларуские партизаны на протяжении 2-х недель с помощью дронов гражданского назначения, приобретенных в магазине, вели авиаразведку на военном аэродроме «Мачулищи».

Во время одной из успешных операций по разведке дрон не только залетал на охраняемую территорию указанного аэродрома, пролетал вблизи российского военного самолёта ДРЛО А-50У, но даже садился на его радиолокационную станцию («тарелку»).

Ну и как себя проявили хвалёные средства антидроновой борьбы на разработку и производство которых затрачены десятки миллионов рублей бюджетных средств? Ответ очевиден — никак. А докладывалась ли информация об этих инцидентах самоназначенному правителю? Конечно же нет.

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Сбор на подготовку беларусов от BYPOL:
https://bysol.org/be/initiatives/bypoltraining/

Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»: https://t.me/plan_peramoga_bot

Связь с нами:
E-mail:
ByPol@protonmail.com
E-mail САЦ: sacbelarus@protonmail.com
Telegram: https://t.me/osb_by_pol

Поддержать план «ПЕРАМОГА»:
PayPal:
December20202@protonmail.com
BitCoin: 19yKQ9BJQswgV2ZU92hY7xtXAkmh8RApsx
Ethereum: 0x753Da5408d0964162EfA1E365dCe584ef3dE1Af5
USDT ERC 20: 0x753Da5408d0964162EfA1E365dCe584ef3dE1Af5
«Упершыню за 28 гадоў у беларусаў будзе сваё месца ў Бруселі». Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці Місіі «За дэмакратычную Беларусь»

Учора адбылося адкрыццё Місіі, удзел у ім прынялі прэзідэнт Фландрыі, міністр замежных справаў Бельгіі, еўрапейскія парламентарыі, а таксама беларусы Бельгіі. Узначальваць Місію будзе Уладзімір Астапенка.

Святлана Ціханоўская зазначыла, што гэтая Місія дапаможа вярнуць Беларусь у Еўропу і наблізіць Еўропу да Беларусі: «Упэўненая, што гэта Місія стане месцам для кожнага беларуса, які бачыць нашую краіну дэмакратычнай і незалежнай. Яе дзверы будуць адчыненыя для любой незалежнай ініцыятывы ці арганізацыі, якая працуе для пераменаў».

Падчас адкрыцця ў будынку Місіі ладзілася выстава беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай. Ціханоўская распавяла, што праца мастачкі, на якой намаляваны яе муж – натхняе яе і надае сілаў. І заклікала ўсіх беларусаў натхняцца адно адным і працягваць дзейнічаць для вызвалення кожнага, а еўрапейцаў – падтрымаць наш рух да дэмакратыі і справядлівасці.
«Самая нязломная вера — у тых, хто цярпіць за ўсіх нас у лукашысцкіх засценках»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык адрэагавала на прысуд Алесю Бяляцкаму:

«Мы бачым фатаграфіі Алеся, зробленыя праз краты. Бачым яго вочы — і ў іх усё сказана: і пра цяжар, які ён там нясе, але і пра яго нязломнасць, выпрабаваную часам. Я ўжо не адзін раз заўважала, што самая нязломная вера — у тых, хто цярпіць за ўсіх нас у лукашысцкіх засценках. І з Алесем — тое ж: святло яго вачэй дае веру нам, і натхняе нас працаваць больш зацята, каб ён, і ўсе нашыя блізкія, нявінна асуджаныя, выйшлі на волю.

Алесь — не проста праваабаронца. Гэта асоба, якая абдымае ўсю беларускую культуру, усю гістарычную эпоху, праз якую наканавана прайсці нашай радзіме. Тое, што адбываецца зараз з ім, можна з упэўненасцю перанесці на ўсю Беларусь: гэта Беларусі даюць вырак правесці 10 гадоў у нечалавечых умовах. Гэта Беларусь, таленавітую, адважную, з абвостраным пачуццём справядлівасці асуджаюць на побыт з крымінальнікамі на зоне, як пакаранне за тое, што прагнула праўды, заявіла пра свае правы і годнасць.

Я горача дзякую Алесю за той крыж, які ён нясе за ўсіх нас. Я хачу абняць яго блізкіх і быць з імі разам у гэтую хвіліну. А да ўсіх беларусаў у мяне толькі адна просьба: каб кожны з нас падумаў і вырашыў, што канкрэтна ён можа зрабіць на сваім месцы, каб зменшыць пакуты Алеся, каб ён хутчэй выйшаў на волю. І зрабіў гэта»

@CabinetBelarus
Падпісвайцеся на канал Вольгі Гарбуновай – клопат.бай 

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Воля Гарбунова запусціла канал свайго прадстаўніцтва клопат.бай. Там будуць з’яўляцца навіны пра дзейнасць Кабінета па сацыяльных напрамках і ўздымацца тыя праблемы і сацыяльныя пытанні, з якімі штодзённа сутыкаюцца беларусы і беларускі. Прыярытэтным напрамкам гэтай дзейнасці ёсць і будзе падтрымка палітвязняў і іх сем'яў, а таксама абмеркаванне ў міжнародных арганізацыях механізмаў спынення рэпрэсіяў, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх рэпрэсаваных. 

У канале ёсць магчымасць зваротнай сувязі. Кожны і кожная змогуць задаць сваё пытанне, падзяліцца праблемай ці важнай інфармацыяй. Падпісвайцеся на клопат.бай, падтрымлівайце канал Волі, а што важней за ўсё – падтрымлівайце адно аднаго і тых, каму цяжка. Нянавісці павінна станавіцца менш, а дабра – больш, каб яно нарэшце перамагло.
Супрацоўнiцтва «Байпол» з Палком імя Кастуся Каліноўскага

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў заявіў пра пачатак супрацоўніцтва з Палком імя Кастуся Каліноўскага:

«З мэтай аб’яднання і ўзмацнення сілавога патэнцыялу беларускіх дэмакратычных сіл мы сфармавалі з чальцоў «Байпола» i удзельнікаў плана «Перамога» баявую адзінку «Атам» у шэрагах Палка iмя Кастуся Каліноўскага.

Атрад названы ў гонар Васіля Грудовіка, нашага байца з пазыўным «Атам», які загінуў у баях за Украіну ў 2022 годзе.

У рамках гэтага супрацоўніцтва нашыя ваяры будуць прымаць удзел у баявых аперацыях па вызваленнi Украіны ад расійскiх захопнiкаў, атрымлiваць неабходны вопыт для рэалiзацыi плана «Перамога».

Зараз «Байпол» рыхтуе наступную групу байцоў для ўзмацнення шэрагаў атрада «Атам».

@CabinetBelarus
«Дзякуй за падтрымку. Але час дзейнічаць!»
Зварот Паўла Латушкі да заходніх палітыкаў у сувязі з прысудамі, вынесенымі яму, Святлане Ціханоўскай і сябрам Каардынацыйнай Рады

«Сёння рэжым Лукашэнкі завочна прыгаварыў мяне да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Святлану Ціханоўскую – да 15 гадоў. Я пачуў шмат слоў падтрымкі, даў дзясяткі каментароў беларускім і замежным СМІ, і гэта вельмі важна – ведаць, што ні беларусам, ні цывілізаванаму свету па-ранейшаму не ўсё адно на чарговае беззаконне рэжыму Лукашэнкі.

Так, гэта віртуальныя тэрміны. Гэта не сапраўдны суд.

Але гэты несапраўдны суд па-сапраўднаму трымае ў турме Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Максіма Знака, Ігара і Дашу Лосік, Сцяпана Латыпава, Валерыю Касцюгову, Анджэя Пачобута, Аксану Зарэцкую, Насту Лойку, Наталлю Дуліну, Ягора Лебядка, Мікалая Брэдзелева, Кацярыну Андрэеву... і яшчэ тысячы, тысячы беларусаў і беларусак, незаконна асуджаных па палітычных матывах.

Таму я ўдзячны за кожнае слова падтрымкі, і зараз гэта ўжо хутчэй зварот да заходніх партнёраў – але падтрымка патрэбна не на словах, а на справе.

Карыстаючыся рэзанансам вынесенага прысуду, я звяртаюся сёння да ўрадаў, чыноўнікаў і палітыкаў краін ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін цывілізаванага свету з канкрэтнай просьбай.

Падтрымайце тысячы беларускіх палітвязняў канкрэтнымі і рашучымі дзеяннямі. Я заклікаю:

1) увесці максімальна жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і гарманізаваць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі;

2) цалкам закрыць для рэжыму Лукашэнкі грузавыя зносіны з ЕС;

3) узбудзіць, нарэшце, крымінальныя справы супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі і прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;

4) пачаць працу над стварэннем спецыяльнага трыбунала ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за сістэматычныя, масавыя парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў.

Вось падтрымка, якая нам усім неабходна сёння. Падтрымка нашай барацьбы – барацьбы за свабоду – якая па-сапраўднаму дапаможа нам перамагчы. Час дзейнічаць!»

@CabinetBelarus
🌷Павел Латушка — пра беларусак і Міжнародны дзень жанчын:

«Для мяне сённяшні дзень – пра моц і гонар, пра годнасць і роўнасць, пра свабоду, пра незалежнасць і пра барацьбу за іх. Жаночую барацьбу.

Беларускія жанчыны сваім прыкладам паказваюць усяму свету, чаго яны вартыя, на што яны здольныя і чаму «слабы пол» і іншыя замшэлыя стэрэатыпы павінны сысці ў нябыт.

Мой вялікі гонар працаваць сёння побач са Святланай Ціханоўскай, Алінай Коўшык, Вольгай Гарбуновай і разам з тысячамі неверагодных беларусак – каб наблізіць новую Беларусь, дзе роўнасць і годнасць, свабода і незалежнасць аднолькава належаць кожнаму і кожнай.

Дзякуй вам, беларускі!»

@CabinetBelarus
🌷У Міжнародны дзень жанчын Валер Кавалеўскі кажа пра значэнне гэтай даты і віншуе беларусак:

«Гэтае свята толькі супадае з пачаткам вясны, але яно пра правы жанчын і пра іх дасягненні, нягледзячы на няроўнасць, якая захоўваецца ў тым ліку ў Беларусі.

Мяне выгадавалі маці і бабуля, мне давялося шмат працаваць з жанчынамі — выдатнымі прафесіяналамі, калегамі, кіраўніцамі. Дагэтуль думаю, што мне пашанцавала ісці па жыцці побач з жанчынамі, якія ведаюць, як дамагацца выніку, умеюць навучыць, могуць давяраць, а не канкураваць. І мая гісторыя — не ўнікальная. Жанчыны, у асаблівасці беларускі — гэта прыклад упартасці і знаходлівасці, веры ў поспех, эмпатыі. 2020 год выразна паказаў, колькі наш народ можа дасягнуць, калі на першае месца выходзяць жанчыны.

Я віншую беларусак са святам і жадаю, каб сапраўдная вясна хутчэй вярнулася ў Беларусь. Каб у вызваленай і абноўленай Беларусі роўнасць правоў жанчын і іх асабістая свабода былі не толькі ў законах і віншаваннях, але сталі нормай і рэальнасцю»

@CabinetBelarus
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў здзейсніў рабочую паездку ў Брусэль

Падчас паездкі Азараў правёў шэраг закрытых сустрэч з прадстаўнікамі арганізацый ЕС, дзейнасць якіх адпавядае профілю прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

У рамках паездкі Азараў наведаў Місію дэмакратычнай Беларусі і сустрэўся з яе кіраўніком Уладзімірам Астапенкам. На сустрэчы абмяркоўвалася дапамога, якую можа аказаць Місія ў справе наладжвання больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж прадстаўніцтвам па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета і адпаведнымі еўрапейскімі структурамі.

@CabinetBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вырашэнне праблемаў беларусаў і падтрымка платформы збору доказаў. Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў і міністрам па справах Еўропы

Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Джэймсам Клеверлі і міністрам па справах Еўропы Леа Докерці.

Ціханоўская заклікала міністраў звярнуць увагу на сітуацыю з беларусамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Яны актыўна збіраюць дапамогу для Украіны, удзельнічаюць ва ўсіх акцыях, але зараз многія сутыкнуліся з праблемай дакументаў. Неабходна, каб яны мелі магчымасць аднаўляць свае дакументы і віды на жыхарства ў Вялікабрытаніі, не вяртаючыся ў Беларусь. Таксама папрасіла, каб Вялікабрытанія выдавала візы беларусам, нягледзячы на ўсе складанасці.

Абмяркоўвалі падтрымку Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, якая ўжо сабрала больш чым 15 тысячаў дакументаў. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна, каб Лукашэнка не пазбег адказнасці не толькі за ваенныя злачынствы, але таксама і за злачынствы супраць чалавечнасці.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ўхваліў стратэгію эканамічнага ціску на рэжым і яго «гаманцы»

Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, які прызначаны адказным за арганізацыю работы па санкцыйным ціску ў рамках новай стратэгіі, што атрымала назву «Эканамічны прымус», адзначыў:

«Сёння мы выпрацавалі адзіны падыход у палітыцы санкцыйнага ціску на рэжым. Кабінет атрымаў праграмны дакумент па пытаннях санкцый, якім змогуць кіравацца ў сваёй паўсядзённай працы прадстаўнікі Кабінета.

Нягледзячы на тое, што мы працуем па розных напрамках ціску, да сённяшняга часу такая стратэгія не была прынята. Але цяпер мы маем гэтую стратэгію, і будзем гучаць на міжнародных пляцоўках адзіным голасам»

Падрабязней пра стратэгію і вызначаных ёй напрамках санкцыйнага ціску — у прэс-рэлізе:

https://telegra.ph/Prehs-rehl%D1%96z-da-prynyaccya-Pastanovy-Ab-pracyagu-raboty-pa-sankcyjnym-c%D1%96sku-03-09

@CabinetBelarus
Адукацыйная праграма ў межах кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»

Пачынаецца набор удзельнікаў на пілотную адукацыйную праграму кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі».

Праграма навучання мае на мэце прафесійную падрыхтоўку будучых дзяржаўных служачых. У ёй можа прыняць удзел любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які мае жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля зменаў у Беларусі.

Кампанія «Кадравы рэзерв» накіравана на падрыхтоўку кадраў і ўключае ў сябе адукацыйны кампанент, які складаецца з навучальных курсаў і дысцыплін.

Старт навучання ў межах першай адукацыйнай праграмы: 3 красавіка 2023 года. Працягласць праграмы: 60 акадэмічных гадзін. Форма заняткаў: анлайн. Набор у кампанію «Кадравы рэзерв» ідзе пастаянна, але на першую навучальную праграму набор завершыцца 19 сакавіка.

У вас ёсць магчымасць стаць удзельнікам адукацыйнай пілотнай праграмы, калі вы далучыцеся да кампаніі «Кадравы рэзерв», запоўніўшы анкету на сайце.

Каманда праекта «Кадравы рэзерв» таксама падрыхтавала інфармацыйнае відэа аб праграме: https://youtu.be/0xzrhMTGizY
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык пракаментавала прысуд Наталлі Дулінай:

«Такія людзі, як Наталля, такія прысуды, як ёй сёння далі, — яны моцна падсвечваюць розніцу паміж тымі, хто прагне пераменаў, і тымі, хто стаў іх тормазам. Прысуд, пра які мы сёння даведаліся, выкрывае рэжым лепш за любое судовае расследаванне, так што злачыннасць і помслівасць улады робяцца відавочнымі для ўсіх. На адну з лепшых выкладчыц-італьяністак Беларусі супрацоўнікі РАУСа — якія часцяком ні на адной мове свету правільна гаварыць не ўмеюць — складаюць пратакол за дробнае хуліганства, на далікатную жанчыну — кідаюць шэсць сілавікоў для затрымання, на прынцыповага інтэлектуала — заводзяць крыміналку за “парушэнне грамадскага парадку” і даюць тры з паловай гады зняволення тыя, хто амаль цалкам знішчыў прававую сістэму ў Беларусі.

Наталля Дуліна — гэта прыклад няскоранасці і годнасці для мяне асабіста, і, пераканана, для многіх беларусаў. І мы не спынімся, пакуль яе крыўдзіцелі, злачынцы, якія прыкрываюцца судзейскай мантыяй ці службовай формай не атрымаюць належнага пакарання. Мы працягнем ціснуць на рэжым усімі даступнымі нам спосабамі, каб Наталля і ўсе іншыя асуджаныя па палітычных матывах выйшлі на волю»

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык здзейсніла працоўную паездку ў Рыгу

Падчас візіту ў МЗС Латвіі яна сустрэлася з паслом Латвіі ў Беларусі Эйнарсам Семанісам. На сустрэчы былі абмеркаваны:

▪️дапамога ў легалізацыі беларусам, якія ўцяклі ад пераследу рэжыму;

▪️падтрымка беларускіх дзеячаў культуры і двухбаковае супрацоўніцтва;

▪️падтрымка беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Латвіі, у т.л. магчымасць атрымліваць стыпендыі ў Рыжскай школе права;

▪️садзейнічанне працы беларускай дыяспары;

▪️праблемныя пытанні з выдачай візаў беларусам;

▪️адкрыццё прасторы ў Рызе для беларускіх мерапрыемстваў.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Захапляюся тым, як ты, застаючыся за кратамі, ствараеш новы свет для свайго сына і іншых беларускіх дзяцей»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык павіншавала палітзняволенага Андрэя Скурко з днём нараджэння:

«Дарагі Андрэй! У гэты дзень табе так асабліва не хапае ўсіх тых рэчаў, якія падаюцца нам у дзень народзінаў звыклымі — торта, віншаванняў, блізкіх, абдымкаў…

Захапляюся тым, як ты натхняеш нас, застаючыся за кратамі, тым, як ты ствараеш новы свет для свайго сына і іншых беларускіх дзяцей.

Ты — прыклад сучаснага героя, які змяняе рэчаіснасць. Ад усяго сэрца жадаю табе як мага хутчэй стаць вольным, прытуліць свайго сына і жонку.

У гэты дзень кожны з нас можа падтрымаць Андрэя, прачытаўшы яго кніжку пра барсучка сваім дзецям або паказаўшы на канале «Бэйбус» мульцікі паводле гэтай кнігі. Можна набыць яе і падараваць сябрам. Можна напісаць словы падтрымкі яго блізкім ці самому Андрэю. Зараз — час салідарнасці»

@CabinetBelarus