Павел Латушка заклікаў краіны АБСЕ падтрымаць зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд
У рамках Варшаўскай канферэнцыі па правах чалавека адбыўся сайд-івэнт на тэму «Мабілізацыя Маскоўскага механізма АБСЕ для вывучэння прымусовага перамяшчэння беларусаў і іх экстэрытарыяльнага пераследу».
Гэтая тэма набывае асаблівую актуальнасць у святле нядаўняга звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай расследаваць трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларусаў.
Прэзентацыя была арганізавана НАУ сумесна з ПЦ «Вясна» і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі. У ёй прынялі ўдзел дыпламаты прадстаўніцтваў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Літвы, Францыі, Швецыі і іншых краін пры АБСЕ, прадстаўнікі дыпмісій у Варшаве, прадстаўнікі МЗС Польшчы, а таксама беларускія, польскія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Са сведчаннямі выступілі некалькі ахвяр рэжыму Лукашэнкі.
Адкрываючы мерапрыемства, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка выказаў удзячнасць ураду Літвы за перадачу інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда для расследавання злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да беларусаў і адзначыў:
«Усе гэтыя злачынствы адбываюцца ў абстаноўцы поўнай беспакаранасці вінаватых.
Страх і пераслед прымусілі сотні тысяч беларусаў пакінуць Радзіму, пакінуўшы ўсё – жыццё, дом, блізкіх. Больш за 300 000 чалавек сталі ахвярамі злачынства дэпартацыі. Гэты крок Літвы мае вырашальнае значэнне для беларусаў на шляху да аднаўлення справядлівасці і разрыву заганнага кола тэрору.
Лічу, што працяг сумесных намаганняў дзяржаў-членаў АБСЕ ў галіне ўсебаковага даследавання і ацэнкі дэпартацыі і экстэрытарыяльнага пераследу беларусаў будзе садзейнічаць прыняццю дзяржавамі рашэння аб далучэнні да звароту, пададзенага Літвой у МКС, і дапаможа забяспечыць справядлівасць для кожнай ахвяры».
Падчас прэзентацыі Часовая павераная ў справах Літвы ў Польшчы Аўдронэ Маркевічэнэ заявіла:
«Мы ўдзячныя нашым беларускім калегам з Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, праваабарончай арганізацыі «Вясна» і іншым партнёрам за дапамогу ў зборы, абагульненні і прадстаўленні даных у Офіс пракурора МКС. Мы запрашаем усе зацікаўленыя краіны ЕС, якія ратыфікавалі Рымскі статут, афіцыйна далучыцца да гэтага звароту Літвы».
@CabinetBelarus

«Яшчэ адна смерць беларуса, якая не павінна стаць для нас статыстыкай»
– Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская і яе намеснік Станіслаў Салавей выказаліся пра смерць віцебскага актывіста Аляксея Тамілава, якога летась моцна збілі ў ІЧУ
Вольга Зазулінская: «Смерць Аляксея Тамілава – гэта жахлівая трагедыя! Гэта наступствы тэрору ў адносінах да беларусаў унутры краіны. Метады, якія рэжым выкарыстоўвае як інструмент уздзеяння, – бесчалавечныя. Запалохванні, збіванні, псіхалагічныя катаванні і шантаж. Ва ўсіх гэтых здзекаў ёсць наступствы.
Вялізная колькасць палітзняволеных у Беларусі, каля 1400 вядомых праваабаронцам імёнаў. Смерці беларусаў, пачынаючы з 2020 года, якія фіксавалі праваабаронцы: Аляксандр Тарайкоўскі, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Віхор, Канстанцін Шышмакоў, Генадзь Шутаў, Раман Бандарэнка, Андрэй Зельцэр – і гэты спіс можна працягваць. Смерці палітзняволеных у калоніях і турмах: Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
Сёння мы гаворым пра яшчэ адну смерць беларуса, якая не павінна стаць для нас статыстыкай. Гэта не проста трагедыя адной сям'і, гэта трагедыя беларусаў, бо вось ужо больш за 4 гады рэпрэсіўная машына не проста не спыняецца, а кожны раз заходзіць на новы віток».
Станіслаў Салавей: «У нармальнай краіне мужчына не павінен паміраць у 52 гады. Тое, што перажыў Аляксей у 2023 годзе, не магло не адбіцца на яго здароўі. Тыя траўмы, якія ён атрымаў, – пералом нагі, разрыў лёгкага – павялічваюць рызыкі трамбозаў, а такім чынам і інсульту. Яго смерць не вынік натуральных працэсаў, а вынік тых траўмаў і таго гвалту, якія ён перажыў. На жаль, Аляксей папоўніў спіс тых, хто загінуў у выніку развязаных уладамі рэпрэсій».
Мы выказваем нашыя глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксея Тамілава, які стаў чарговай ахвярай існуючага ў Беларусі дыктатарскага рэжыму. Мы просім усіх заставацца салідарнымі з людзьмі, якія церпяць ад палітычнага пераследу, з іх роднымі і блізкімі, дапамагаць у бядзе і не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіўнай машынай.

Кіраўніца Кабінета прыняла ў Вільні спецпасланніка Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Артура Міхальскага
Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала амбасадару Міхальскаму за яго шматгадовую дзейнасць на карысць беларуска-польскіх адносін, умацаванне падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і ўзнагародзіла яго медалём Аб'яднанага Пераходнага Кабінета «За плённую працу на карысць Беларусі».
«Ад імя ўсіх беларусаў, хачу ад душы падзякаваць амбасадару Артуру Міхальскаму за непахісную падтрымку і шчырае сяброўства. Польшча, дзякуючы ў тым ліку вам, стала для тысяч беларусаў надзейным прытулкам у самыя цяжкія часы. Вы заўсёды стаялі з намі, абараняючы нашы агульныя каштоўнасці – свабоду і годнасць», – адзначыла дэмакратычная лідарка.
Кіраўніца Кабінета падкрэсліла, што ўнёсак Артура Міхальскага ва ўмацаванне сяброўства паміж Беларуссю і Польшчай неацэнны, і выказала надзею, што сяброўства і супрацоўніцтва з ім працягнецца.

Платформа «Гэта моладзь»: што гэта такое і як далучыцца?
На гэтым тыдні прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета і дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Маргарыта Ворыхава аб’явіла аб стварэнні платформы «Гэта моладзь».
Мы адрасавалі прадстаўніцы пытанні, якія ўзніклі ў нашых чытачоў наконт працы пляцоўкі. Публікуем адказы на іх на нашых картках.

Чарговае пасяджэнне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі прайшло 11 кастрычніка
Падчас пасяджэння абмеркавалі вынікі правядзення прэзентацыі ў рамках Варшаўскай канферэнцыі па правах чалавека на тэму Маскоўскага механізма АБСЕ, былі прэзентаваныя праект Беларускага даследчага ўніверсітэта і новы склад Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета, абмеркаваныя развіццё Міжнароднага фонду для дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям, падрыхтоўка да мерапрыемстваў Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Сярод важных тэм – разгортванне дзейнасці Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета, а таксама распрацоўка стратэгіі да «бязвыбараў» 2025 года.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка праінфармаваў аб выніках правядзення прэзентацыі ў рамках Варшаўскай канферэнцыі па правах чалавека на тэму Маскоўскага механізма АБСЕ, арганізаванай прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Кабінета і НАУ. Праінфармаваў таксама аб працы па адвакатаванні ў краінах-сябрах Міжнароднага крымінальнага суда пытання прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за злачынствы супраць чалавечнасці.
У межах прэзентацыі Беларускага даследчага ўніверсітэта прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і чальцы ініцыятыўнай групы расказалі аб ходзе рэалізацыі праекта. Універсітэт павінен сабраць лепшых беларускіх даследчыкаў за мяжой, каб развіваць беларускую навуку і рыхтаваць студэнтаў па важных для новай Беларусі спецыяльнасцях. Галоўная задача, якую зараз вырашае ініцыятыўная група, – пошук партнёрскай краіны для размяшчэння навучальнай установы. Сярод магчымых варыянтаў – Польшча і Германія.
Прадстаўніца па сацыяльная палітыцы Вольга Зазулінская прэзентавала склад каманды, з якой яна збіраецца працаваць. На пасады намеснікаў былі прапанаваны Юлія Міцкевіч, Ірына МакЛейн і Станіслаў Салавей. Кіраўніцай напрамку па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі прапанавана Марыя Анімія. Пасля абмеркавання прадстаўленых кандыдатур з чальцамі Кабінета яго кіраўніца Святлана Ціханоўская адобрыла новыя прызначэнні.
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, якога запрасілі да ўдзелу ў пасяджэнні, праінфармаваў аб выніках візіту абранай прэзідэнткі ў Нарвегію. Адбыўся шэраг важных сустрэч на высокім узроўні, аб чым ужо паведамлялася раней. Таксама чальцы Кабінета былі праінфармаваныя аб зрухах у справе стварэння Міжнароднага фонду дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям, заснавальнікам якога раней выступіла Нарвегія, зрабіўшы першы грашовы ўнёсак. Пасля перамоў у Осла стала вядома, што найбліжэйшым часам да фонду далучацца яшчэ некалькі краін Еўропы.
Прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка распавёў аб падрыхтоўцы да Стратэгічнага дыялогу з ЗША, які мае адбыцца на пачатку снежня 2024 года, узгадненні падыходаў да правядзення ацэнкі запатрабаванняў беларускай грамадзскай супольнасці, а таксама шэрагу мерапрыемстваў «Тыдня Беларусі» ў Бруселі, запланаванага на сярэдзіну снежня.
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава распавяла аб распрацоўцы Палажэння аб прадстаўніцтве і запуску моладзевай платформы «Гэта моладзь», праз якую можна будзе атрымаць актуальную інфармацыю аб правах моладзі, доступе да якаснай адукацыі, абароне пацярпелых ад палітычных рэпрэсій і інш. Прадстаўніцтва адкрыта да прапаноў з боку моладзі і па стратэгіі, і па платформе.
Кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч праінфармаваў аб працы над стратэгіяй дэмакратычных сіл да «бязвыбараў» 2025 года. Распрацаваны ўпаўнаважанай працоўнай групай праект стратэгіі прайшоў адпаведныя працэдуры і ў Каардынацыйнай Радзе. Раней такія ж працэдуры адбыліся ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце і Офісе Святланы Ціханоўскай. Ёсць усе падставы спадзявацца, што тры асноўныя інстытуты дэмакратычных сіл будуць мець для рэалізацыі адзіную стратэгію да «бязвыбараў» 2025 года.

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета прэзентуе абноўлены склад
Пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета займае Вольга Зазулінская, кандыдатура якой была вылучаная кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай, разгледжаная Каардынацыйнай Радай і падтрыманая большасцю галасоў яе чальцоў.
Першай намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы прызначаная Юлія Міцкевіч, правабаронца, актывістка, гендарная экспертка з 20-гадовым досведам. Таксама шмат гадоў працавала журналісткай у беларускіх медыя, асвятляючы праз фемоптыку праблемы сацыяльнай палітыкі, пытанні правоў жанчын, супольнасці ЛГБТК+ і інш. У Кабінеце будзе займацца гендарнымі пытаннямі і праблемамі ўразлівых груп.
Намесніцай прадстаўніцы таксама прызначаецца Ірына МакЛейн – псіхолаг, сацыяльны работнік. Мае значны досвед у кіраванні даследаваннямі ў сацыяльнай сферы. Ірына займалася распрацоўкай і рэалізацыяй стратэгій падтрымкі, накіраваных на паляпшэнне аховы псіхічнага здароўя і сацыяльнай абароны ў розных супольнасцях, таксама займалася каардынацыяй каманд падтрымкі і валанцёраў. З 2020 года Ірына актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці як прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі.
Намеснікам прадстаўніцы застаецца і Станіслаў Салавей, які адказвае за распрацоўку «аварыйных» рэформ сістэмы аховы здароўя.
Кіраваць напрамкам па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі будзе Марыя Анімія. У сферы яе адказнасці – медыцынская і псіхалагічная рэабілітацыя, дапамога ў пытаннях легалізацыі, матэрыяльная падтрымка, пошук рэсурсаў для сем'яў загінуўшых добраахвотнікаў і інш. Займаецца пытаннямі падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў з 24 лютага 2022 года, з’яўляючыся публічнай афіцыйнай прадстаўніцай фонду BYSOL.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў планаванае прыняцце ў Польшчы міграцыйнай стратэгіі, адным з элементаў якой стане часовае, тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак
«Я вельмі ўдзячны Польшчы і палякам за тое, што Польшча стала краінай, дзе многія беларусы знайшлі абарону і салідарнасць.
Шчыра спадзяюся, што Польшча застанецца краінай, дзе беларусы, дэпартаваныя рэжымам Лукашэнкі з-за створанай у Беларусі атмасферы страху і тэрору і найбуйнейшых рэпрэсій у гісторыі сучаснай Еўропы, змогуць разлічваць на статус уцекачоў, на месца, дзе яны змогуць выратаваць жыццё і здароўе.
Права на прытулак важнае і для тых беларусаў, якія ўцяклі ад тэрору і ўжо знаходзяцца ў Польшчы ў пошуках прытулку.
Важна аддзяляць рэжым Лукашэнкі ад беларускага народа. Мы разлічваем на салідарнасць з беларусамі»
Павел Латушка звярнуўся з просьбай аб прадастаўленні дадатковай інфармацыі ў сувязі з запланаванымі зменамі ў міграцыйнай палітыцы Польшчы для інфармавання беларускай дыяспары ў Польшчы і звярнуўся з запытам аб сустрэчы з намеснікам міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацеем Душчыкам, які курыруе ва ўрадзе Польшчы пытанні міграцыі.

Кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета бяруць удзел у Берлінскім форуме «Будучыня Беларусі»
Падзея праходзіць 14-15 кастрычніка пад слоганам «Дэмакратычная Беларусь у еўрапейскай сям’і»
Форум арганізаваны фондам імя Конрада Адэнаўэра. Арганізатары ставяць на мэту абмеркаваць цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі і падтрымку Германіяй і Еўропай дэмакратычных памкненняў беларусаў – за апошнія чатыры гады і напярэдадні новых прэзідэнцкіх «выбараў» у нашай краіне.
Сярод удзельнікаў форума – дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч.