Трэцяя канферэнцыя адбудзецца 3-4 жніўня ў Вільні.
📌 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
📌 Рэгістрацыя журналістаў і блогераў
@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Светлана Тихановская
Што чакае ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»? Праграма мерапрыемства
3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь», дзе збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар.
Каманда Офіса падрыхтавала праграму мерапрыемства. Азнаёміцца з ёю можна ў картках.
📌 Калі вы жадаеце ўзяць удзел у канферэнцыі, то зарэгістравацца можна тут.
📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Поўная праграма мерапрыемства тут.

Кіраўніца Кабінета наведае Вашынгтон, дзе возьме ўдзел у публічным форуме НАТА па запрашэнні генсакратара арганізацыі Енса Столтэнберга
У маі беларуская лідарка мела сустрэчу з кіраўніцтвам НАТА і выступала перад Паўночнаатлантычнай радай у Бруселі.
Дэмакратычная лідарка абмяркуе:
▪️важную ролю нашай краіны для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі, асабліва ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны;
▪️бягучую сітуацыю ў Беларусі і актуальныя праблемы для краіны;
▪️гібрыдныя атакі рэжыму Лукашэнкі супраць Польшчы, Літвы і Латвіі і інш.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Што рабіць, калі вы сутыкнуліся з катаваннямі ў Беларусі? У новым матэрыяле служба «Адно Акно» пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета разам з «Прававой ініцыятывай» расказвае, як задакументаваць катаванні і правільна зафіксаваць траўмы. Аб плане…
Як вярнуцца да паўнавартаснага жыцця пасля зняволення?
Служба «Адно Акно» пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета і ініцыятыва «Вольныя» падрыхтавалі гайд для палітзняволеных, якія вызваліліся.
У гайдзе і кароткім чэк-лісце да яго можна знайсці адказы на пытанні, як аднавіць дакументы, знайсці працу і атрымаць медыцынскую дапамогу, як і навошта звяртацца да праваабаронцаў, як з'ехаць, калі ёсць пагроза пераследу і інш.
Нагадаем, што служба «Адно Акно» працягвае серыю бясплатных юрыдычных кансультацый для беларусаў і беларусак. Наступнае дзяжурства адвакаткі на гарачай лініі службы пройдзе 26 ліпеня з 13:00 да 15:00 (па беларускім часе). Таксама можна пакідаць пытанні ў чатах, месенджарах ці праз электронную пошту службы «Адно Акно» ў любы час. Адвакатка паступова на іх адкажа.
Усе спосабы сувязі – па спасылцы (з Беларусі з VPN).

Латушка: «Лукашэнка павінен пайсці на саступкі»
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў сітуацыю вакол пунктаў пропуску праз польска-беларускую мяжу:
«Мы неаднаразова звярталіся да польскага боку аб неабходнасці прымянення жорсткага падыходу для таго, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі пайсці на саступкі: вызваліць палітычных зняволеных і спыніць міграцыйную вайну. Таму зараз важна, акрамя спынення гібрыднай агрэсіі рэжыму з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў, ставіць пытанне аб вызваленні максімальнай колькасці палітычных зняволеных у Беларусі.
Думаю, развіццё падзей будзе залежаць шмат у чым ад пазіцыі Кітая і ад устойлівасці падыходу Польшчы дабіцца пастаўленых мэт. Безумоўна, рэжым Лукашэнкі атрымае (акрамя далейшых іміджавых страт, хаця яму яны ўжо шмат у чым абыякавыя) і эканамічныя наступствы, калі памежныя пераходы будуць закрытыя. Але эканамічныя наступствы прыйдуць толькі пасля перакрыцця ўсіх грузавых памежных пераходаў.
Лукашэнка знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, калі з аднаго боку ёсць запыт Кітая з просьбай растлумачыць, што адбываецца на мяжы, а з другога боку пастаўлены ўльтыматум урада Польшчы, які ўжо фактычна рэалізуецца.
Па-першае, на 33 гадзіны быў прыпынены транзіт грузаў праз чыгуначны памежны пункт пропуску «Малашэвічы»; па-другое, ужо зараз замаруджана афармленне тавараў, якія перавозяцца грузавым аўтамабільным транспартам праз памежны пераход «Казловічы».
Лукашэнка павінен пайсці на саступкі».
Акрамя мер па закрыцці грузавых зносін, каманда НАУ ў мэтах вызвалення палітвязняў таксама прапаноўвала прыняць праваабарончы санкцыйны пакет, накіраваны супраць тавараў, аналагі якіх вырабляюцца пенітэнцыярнай сістэмай Беларусі.
Трэба адзначыць, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і НАУ заўсёды выступалі супраць закрыцця пераходаў для пасажырскага транспарту. Мы за тое, каб аддзяляць злачынны рэжым ад беларускага грамадства.

Ціханоўская заклікала Сікорскага захаваць «Белсат» і змякчыць умовы правозу тавараў для фізічных асоб
Падчас публічнага форуму НАТА кіраўніца Кабінета сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Абмеркавалі:
▪️сітуацыю з «Белсат»: Ціханоўская распавяла пра крытычную важнасць і ўнікальнасць тэлеканала, заклікала міністра працягнуць яго падтрымку і захаваць яго незалежнасць;
▪️сітуацыю на мяжы. Сікорскі распавёў, што сур'ёзна разглядаецца закрыццё мяжы для грузаперавозак. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання пасажырскага злучэння;
▪️абмежаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы, у прыватнасці, пры правозе рэчаў і тавараў для асабістага карыстання. Кіраўніца Кабінета звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асоб;
▪️неабходнасць працягу выдачы віз, як гуманітарных, так і звычайных;
▪️лёс Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў. Ціханоўская заклікала трымаць пытанне палітвязняў на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх незаконна асуджаных;
▪️бягучы саміт НАТА, супольныя мерапрыемствы падчас генасамблеі ААН, а таксама правядзенне польска-беларускай канферэнцыі на пачатку наступнага году.

«Мы, беларусы, павінны паставіць Алесю помнік»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык – да гадавіны смерці Алеся Пушкіна:
«У гэты дзень я, як і многія, прыгадваю трагедыю, якая здарылася з Алесем Пушкіным. За сваё змаганне ён заплаціў найвышэйшую цану. Заплаціў жыццём. Дыктатарскія ўлады – ганьба ім – кінулі Алеся за краты, падарвалі яго здароўе і ў крытычны момант не аказалі яму належнай медычнай дапамогі.
Алесь Пушкін не проста мастак. Ён сімвал барацьбы за вольную, незалежную, цудоўную, мастацкую Беларусь. Нават у самыя цяжкія моманты – нават калі мастака ўжо няма – мастацтва захоўвае сваю сілу. Мы, беларусы, павінны паставіць Алесю помнік.
Пра Алеся ведаюць ледзь не ва ўсіх кутках свету. Я вельмі радая, што яго карціна зараз знаходзіцца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Антверпене, што міністры культуры краін ЕС змаглі пачуць гісторыю жыцця нязломнага беларускага жывапісца, перформера, акцыяніста Алеся Пушкіна.
Я вельмі ўдзячная Беларускай Радзе культуры, якая збірае інфармацыю пра творы Алеся. І я перакананая, што калісьці ў вёсцы Бобр не проста залунае бела-чырвона-белы сцяг, але і будзе створаны музей, прысвечаны жыццю і творчасці нашага выбітнага беларуса».

Беларусь згадваецца ў дэкларацыі Вашынгтонскага саміту НАТА. Чаму гэта важна?
– Каментуе в.а. прадстаўніка па замежных справах Кабінета Уладзімір Астапенка:
«Мы вітаем прыняцце дэкларацыі Вашынгтонскага саміту НАТА, які збіраўся з нагоды 75-годдзя стварэння арганізацыі.
Такія дэкларацыі з’яўляюцца дакументамі высокага палітычнага ўзроўню, адрозніваюцца збалансаванасцю і ўтрымліваюць дыпламатычныя ацэнкі таго, што робіць арганізацыя, як да яе ставіцца знешні свет, як гэтая арганізацыя рыхтуецца да новых выклікаў і пагроз. І таму такі дакумент вельмі важны для ўсіх тых, хто займаецца пытаннямі міжнароднай бяспекі.
Варта адзначыць, што на гэты саміт была запрошаная беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай. І беларускі голас быў чутны ў кулуарах гэтай вельмі важнай палітычнай падзеі.
Знайшлося ў гэтай дэкларацыі і месца для Беларусі. Адзначу, што два гады таму Беларусі прысвячаўся толькі адзін сказ. Год таму Беларусь згадвалася ў трох радках. Сёння гэта ўжо два пункты.
Гэта сведчыць аб адным: міжнародная супольнасць прыходзіць да высновы, што Беларусь, на жаль, пераўтварылася з донара еўрапейскай бяспекі, якой яна раней лічылася, у пагрозу для рэгіянальнай бяспекі.
Увесь цывілізаваны свет сёння лічыць Беларусь такой пагрозай на падставе таго, што на яе тэрыторыі можа быць размешчаная расійская ядзерная зброя. З-за рыторыкі Лукашэнкі і яго генералаў. З-за падтрымкі рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Гэты тэзіс прасоўваў Кабінет, а таксама яго кіраўніца, калі ўпершыню сустракалася з генеральным сакратаром НАТА ў Бруселі. Гэтая выснова з’яўляецца вынікам бесперспектыўнай палітыкі, якую вядзе рэжым Лукашэнкі».

Кіраўніца Кабінета прывітала запуск Венскага механізму АБСЕ ў дачыненні да Беларусі
Святлана Ціханоўская: «Мы ўдзячныя за салідарнасць, вітаем запуск механізму, заклікаем міжнародныя арганізацыі прыкласці ўсе намаганні па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі. Гэты крок з'яўляецца важным і своечасовым адказам на працяглыя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць беларусаў».
Венскі механізм запусцілі 38 краін АБСЕ. З ініцыятывай запуску выступіла група «Сябры дэмакратычнай Беларусі» ў АБСЕ. У межах механізму АБСЕ патрабуе ад рэжыму Лукашэнкі даць адказы на пытанні: калі будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі міжнародныя арганізацыі атрымаюць доступ да палітзняволеных, калі будуць забяспечаныя іх правы.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык правяла сустрэчу з намесніцай міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкай Масціцкай-Дэндыс
У сустрэчы таксама прымаў удзел спецпасланнік па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Артур Міхальскі.
Размова вялася аб лёсе тэлеканала «Белсат», падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці, правядзенні канферэнцыі імя Тадэвуша Касцюшкі (у гэтым годзе адзначаецца 230-ая гадавіна паўстання пад яго кіраўніцтвам), неабходнасці выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў, шляхах вызвалення палітычных зняволеных.
Аліна Коўшык: «Мы робім усё магчымае, каб захаваць тэлеканал «Белсат» і зрабіць яго працу яшчэ больш эфектыўнай».