Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.02K photos
137 videos
1 file
957 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
«Сітуацыя ў нашай краіне драматычная. Але Беларусь змагаецца»

Аліна Коўшык выступіла на адкрыцці фестывалю дакументальнага кіно «Watch Docs» у Вроцлаве

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета наведала паказ беларускай дакументальнай стужкі «Motherland» пра гвалт у беларускім войску, якая ў 2023 годзе была намінавана на «еўрапейскі Оскар» – European Film Awards.

Аліна Коўшык: «Гэта вялікі гонар, што фестываль адкрываецца беларускім фільмам. Я вельмі хацела б, каб праз дакументальны фільм, праз пачуцці галоўных герояў, мы і нашыя польскія сябры змаглі пражыць тое, што нашая краіна пражывае зараз, а Польшча пражывала ў 70-я і 80-я гады. Гэта вельмі падобна.

Фактычна нашая краіна зараз знаходзіцца пад акупацыяй. У нашай краіне не паважаюць гонар, годнасць, права на маёмасць, права на веравызнанне, на мову, на адукацыю, на вольнасць сходаў. І гэта ўсё робіцца рукамі быццам бы ўлады, а насамрэч хунты, якая захапіла ўладу насуперак волі большасці беларусаў.

Мы змагаемся тут, звонку, і мы можам мець голас. І змагаюцца людзі ўнутры краіны, якія працягваюць свой маўклівы, вельмі часта партызанскі супраціў.

Сённяшні паказ я хацела бы прысвяціць усім палітвязням. Нягледзячы на тое, што людзі выходзяць, да канца адседзеўшы свае тэрміны, рэжым бярэ новых закладнікаў. І лічба палітвязняў у нашай краіне не змяншаецца».

Нагадаем, фільм «Motherland» паўдзельнічаў у больш чым 20 міжнародных кінафестывалях і атрымаў галоўную ўзнагароду Капенгагенскага міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно CPH:DOX.

@CabinetBelarus
Магчымасці для адукацыі ў Беларусі, вучоба за мяжой, стыпендыі

Служба «Адно Акно» распавядае, як атрымаць адукацыю, стыпендыі і прайсці перакваліфікацыю былым палітвязням і тым, хто страціў працу ці не змог працягнуць вучобу з-за рэпрэсій.

Падрабязнасці – у картках і ў тэксце на сайце службы.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пераслед актывістаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі – гэта недапушчальная практыка»

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка – аб пераводзе Андрэя Гнёта пад хатні арышт:

Святлана Ціханоўская: «Сем месяцаў таму Андрэя Гнёта затрымалі па запыце беларускіх сілавікоў: актывіста абвясцілі ў вышук праз Інтэрпол па надуманых абвінавачваннях у нявыплаце падаткаў.

Пакуль што Андрэй знаходзіцца пад хатнім арыштам, але я шчаслівая тым, што ён нарэшце змог апынуцца дома. Гэта вынік маштабнай сумеснай працы дыпламатаў ЕС, беларускіх палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх арганізацый.

Я заклікаю ўлады Сербіі не выдаваць Андрэя ў Беларусь і спыніць ягоны пераслед. У прыватнасці, зняць усе абмежаванні свабоды, вызваліць з-пад хатняга арышту – і самастойна дазволіць пакінуць краіну»

Павел Латушка: «Мы працягваем змагацца за лёс Андрэя Гнёта, і мы будзем змагацца за лёсы ўсіх беларусаў, якія церпяць ад рэжыму Лукашэнкі! Столькі, колькі ў нас хопіць сіл і столькі, колькі для гэтага спатрэбіцца часу»

Андрэй Гнёт – рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб'яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем». Зварот Андрэя, які ён запісаў з кватэры, глядзіце ў далучаным відэа.

@CabinetBelarus
Латушка: «Польшча, Еўропа, Захад павінны, нарэшце, зразумець: Лукашэнка – агрэсар і забойца. І ён павінен адказаць за свае злачынствы»

@CabinetBelarus
Кавалеўскі: «Адказнасць за гэтае забойства цалкам ляжыць на Лукашэнку і яго рэжыме»

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Роля нацыянальных парламентаў у вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні 6–7 чэрвеня пройдзе канферэнцыя ПАРЕ «Люксембургскія рашэнні» – мерапрыемства высокага ўзроўню, арганізаванае ў супрацоўніцтве з Палатай дэпутатаў Вялікага Герцагства…
Праблемы беларусаў у выгнанні разглядаюцца на канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні»

Канферэнцыя арганізаваная Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы ў супрацоўніцтве з парламентам Люксембургу

У ёй бяруць удзел віцэ-прэм'ер Люксембургу Ксаўе Бэтэль, прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валер Кавалеўскі, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка, іншыя прадстаўнікі дэмсіл, а таксама беларускія медыя, бізнес-асацыяцыі, культурніцкія ініцыятывы. Сярод выступоўцаў – сузаснавальніца і дырэктар «Belarus Free Theatre» Наталля Каляда і пісьменнік Саша Філіпенка. Мадэратарамі панэльных дыскусій выступаюць члены ПАРЕ і іншыя выбітныя асобы.

Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў канферэнцыі падтрымліваць беларусаў у выгнанні і дапамагаць беларусам унутры краіны, у тым ліку выдачай віз:

«Давайце як мага больш спрыяць мабільнасці беларусаў. Мы не можам дапусціць новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Гэта рэжым зацікаўлены ў ізаляцыі беларусаў. А на самой справе – чым больш кантактаў паміж Беларуссю і Еўропай, тым менш устойлівай будзе дыктатура».

Галоўная тэма канферэнцыі – роля нацыянальных парламентаў у падтрымцы рэкамендацый з рэзалюцыі ПАРЕ 2499 (2023) і развіцці супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, праваабаронцамі, незалежнымі журналістамі і акадэмічнай супольнасцю.

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Праблемы беларусаў у выгнанні разглядаюцца на канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні» Канферэнцыя арганізаваная Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы ў супрацоўніцтве з парламентам Люксембургу У ёй бяруць удзел віцэ-прэм'ер Люксембургу Ксаўе Бэтэль, прэзідэнт…
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з віцэ-прэм’ерам Люксембурга

Ксаўе Бэтэль прыняў Святлану Ціханоўскую перад пачаткам канферэнцыі «Люксембургскія рашэнні»

Разам з кіраўніцай Кабінета ўдзел у сустрэчы ўзялі яе намеснік Валер Кавалеўскі і кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка.

Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за падтрымку канферэнцыі і адзначыла моцную і прынцыповую пазіцыю Люксембурга па Беларусі на міжнароднай арэне.

Падчас сустрэчы абмеркавалі:

▪️выкананне рэкамендацый ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдур легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС;

▪️дапамогу рэпрэсаваным і палітвязням праз Міжнародны гуманітарны фонд, а таксама падтрымку незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці, беларускай культуры;

▪️падрыхтоўку да Саміта міру па Украіне, Саміта НАТА і Саміта Генасамблеі ААН.

@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі – аб працы над праектам новага нацыянальнага пашпарта Беларусі

«Праца працягваецца, штодзённая і напружаная. Мы не выносім у публічнае поле кожны наш крок і з меркаванняў бяспекі, і для прадухілення магчымых правакацый. Таксама варта прызнаць, што далёка не кожны крок паспяховы. Але мы ўдасканальваем падыходы да прызнання дакумента, бо нашая галоўная задача, каб яно адбылося.

Відавочна, што без органа выдачы немагчыма надрукаваць узоры пашпартоў. А орган выдачы не можа працаваць без ключавых кадраў, з пошукам якіх – праблема. Людзі адмаўляюцца, бо разумеюць: публічная праца ў такім праекце – гэта рэпрэсіі з боку рэжыму ў адносінах да спецыяліста і яго родных.

Пры гэтым мы шукаем высокакваліфікаваныя кадры, якіх не так шмат. Самая тэрміновая патрэба – у дырэктары органа выдачы. Гэта мусіць быць чалавек з менеджарскім досведам, валоданнем англійскай мовай, функцыяй публічных камунікацый, які ўсведамляе рызыкі.

На жаль, мы трапляем у заганнае кола: пакуль мы не знойдзем людзей – не будзе органа выдачы. Пакуль не будзе органа выдачы – не будзе ўзораў. Пакуль не будзе ўзораў – не будзе пачынацца размова аб прызнанні.

Праверкай кампаніі Garsų Pasaulis зараз займаецца Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы. Калі ДДБ Літвы прызнае гэтую кампанію нядобранадзейнай – мы будзем шукаць новага партнёра для друку ўзораў і далейшага супрацоўніцтва, з рэпутацыяй, якая не будзе ні ў кога выклікаць пытанняў.

Пры гэтым супрацоўніцтва з Геральдычнай Радай працягнецца, бо яна займаецца выключна дызайнам. Ніякага доступу да тэхнічнай часткі праекта, друку, выдачы, бяспекі, персанальных даных беларусаў Геральдычная Рада не мела і мець не будзе.

Самы складаны адказ будзе на пытанне беларусаў «Калі?». Я не магу назваць новыя тэрміны. Ёсць абставіны, якія знаходзяцца па-за нашым кантролем. Прашу зразумець, што мы робім справу, якую ніколі не рабілі. Магу толькі прасіць аб цярплівасці. У праекта дакладна ёсць перспектыва»

@CabinetBelarus