Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.02K photos
137 videos
1 file
957 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Дэлегацыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета сустрэлася з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка, прадстаўнікі Кабінета Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў абмеркавалі з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША ўзмацненне санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогу беларусам у змаганні за аднаўленне законнасці і дэмакратычныя перамены ў Беларусі.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы.

І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй.

Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго пакалення да іншага. І я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру.

Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».
«Культура — у прыярытэце палітыкаў, рэпрэсаваныя дзеячы культуры — у прыярытэце нашага супрацоўніцтва»

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з прадстаўнікамі Беларускай Рады Культуры Сяргеем Будкіным і Алесем Чахоўскім і абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва:

◽️праграмы рэабілітацыі для рэпрэсаваных дзеячаў культуры;

◽️прасоўванне беларускай культуры на міжнароднай арэне;

◽️фінансавая падтрымка беларускіх культурніцкіх праектаў.

@CabinetBelarus
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык ушанавала памяць кіраўніка паўстання 1863 г. Кастуся Каліноўскага

Разам з ёй кветкі да яго магілы ўсклала пасол па спецыяльных даручэннях Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене і першая дарадца пасольства Польшчы ў Літве Анна Казлоўска-Слупэк.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Генеральны пракурор трыбунала будзе выдаваць новыя і новыя ордары: на арышт Лукашэнкі, пасля – ягоных паплечнікаў, пасля – іх падначаленых»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – аб сітуацыі з Міжнародным трыбуналам над Лукашэнкам і яго памагатымі за іх удзел у агрэсіі супраць Украіны:

«Намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Міжнародны трыбунал ці яго аналаг, у рамках якога Расію можна будзе прыцягнуць да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне, можа пачаць працу ўжо гэтым летам.

Ідзе актыўная распрацоўка прававых механізмаў і збор доказаў.

Важна, што «прынцып асабістага імунітэту» не будзе дзейнічаць у дачыненні да дзяржаўных службовых асоб.

Факт здзяйснення злачынства агрэсіі Лукашэнкам і вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам яго рэжыму бясспрэчны. Гэтае злачынства непазбежна стане прадметам увагі згаданага трыбунала.

Усе гэтыя асобы будуць аўтаматычна абвешчаныя ў вышук па ўсім свеце. Непазбежна і без тэрміна даўнасці»

Падрабязней – у відэа.

@CabinetBelarus
«Касцюшка — гэта не герой мінулага. Гэта сучасны герой і прыклад для ўсіх беларусаў»

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык павіншавала беларусаў з днём нараджэння Тадэвуша Касцюшкі:

«Андрэй Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся на Брэстчыне, яго продкі паходзяць з беларускай шляхты, на працягу жыцця ён падкрэсліваў сваю «літвінскую» ідэнтычнасць і не губляў сувязі з малой радзімай.

Ён браў удзел у змаганні за розныя дзяржавы, на розных кантынентах, з рознымі арміямі. Але відавочна, што на самой справе ён змагаўся ўвесь час за адно — свой ідэал. За ідэал справядлівага ладу, роўных магчымасцяў, за свет без прыгнёту. Таму яго паважалі і расійскі цар, і французскі імператар, і амерыканскі прэзідэнт, і яго суайчыннікі. Бо свой ідэал ён заўжды ставіў вышэй за матэрыяльныя інтарэсы. Бо быў непадкупным, непахісным і паслядоўным у сваіх перакананнях і барацьбе за іх — да самага канца.

І таму ён — не герой мінулага. Гэта наш сучасны герой і прыклад для ўсіх нас. Мы пераможам, калі кожны з нас стане на абарону сваёй Айчыны з такой жа рашучасцю.

Заклікаю ўсіх беларусаў, па ўсім свеце, а найперш там, дзе ёсць помнікі, памятныя шыльды, мемарыялы, прысвечаныя нашаму вялікаму земляку — ушанаваць яго памяць, прынесці да іх кветкі і даведацца болей пра яго такі просты ў сваёй праўдзівасці, і такі неверагодны жыццёвы шлях»

@CabinetBelarus
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык ацаніў актуальны ўзровень небяспекі для беларусаў, якія застаюцца ўнутры краіны, у сувязі з магчымым новым эпізодам ваеннай агрэсіі супраць Украіны з боку Беларусі:

«Мы ўважліва назіраем за сітуацыяй і знаходзімся ў кантакце з партнёрамі ва Украіне. Прыкметы агрэсіі, якая рыхтуецца, можна будзе распазнаць прыкладна за 3—4 тыдні да яе пачатку, пра што мы адразу ж праінфармуем беларускае грамадства.

У дадзены момант мы такіх прыкмет не назіраем і разглядаем магчымае абвастрэнне як рэальны сцэнар развіцця падзей, які пакуль што яшчэ не наступіў»

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Санкцыі не вырашаюць усе праблемы, якія ўзнікаюць з парушэннем міжнароднага права, але гэта дзейны і цывілізаваны інструмент»

У гэтым відэа прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, у кампетэнцыю якога ўваходзіць пытанне санкцыйнага ціску на рэжым, падрабязна тлумачыць, якія бываюць віды санкцый, каго і ў чым яны мусяць абмяжоўваць, хто іх ініцыіруе і як фармуюцца санкцыйныя спісы.

«Санкцыі — цывілізаваны шлях міжнароднай рэакцыі на гвалтоўныя парушэнні міжнароднага права. Гэта інструмент адказнасці. Спыняць санкцыі можна толькі, калі адказныя асобы спыняць злачынную дзейнасць. Санкцыйныя інструменты — не ўніверсальны сродак дасягнення нашых мэтаў, але адзін з элементаў стратэгіі», — адзначае прадстаўнік Кабінета.

Падрабязней пра санкцыйны ціск, як інструмент барацьбы з рэжымам — глядзіце ў відэа.

@CabinetBelarus
❗️УВАГА❗️ дэзінфармацыя аб плане «Перамога» распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў Telegram

Рассылаецца інфармацыя з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане «Перамога» і адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.

Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляйце ніякіх паведамленняў у адказ, заблакуйце акаўнт, з якога яно прыйшло.

Уся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна:

- у арыгінальным чат-боце плана «Перамога» t.me/plan_peramoga_bot

- у канале BYPOL t.me/by_pol

- у канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі t.me/CabinetBelarus

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у Сенаце Польшчы: «Нас не задаволяць паўмеры»

Сёння дэлегацыя Аб‘яднанага Пераходнага Кабінета, у складзе якой былі Аляксандр Азараў і Павел Латушка, наведала паседжанне Сената Польшчы, дзе кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай:
«Нас аб’ядноўваюць тры гераічныя паўстанні: 1794 года, 1830 і 1863 года. Нашыя народы поплеч змагаліся за сваю свабоду і дзяржаўнасць. Гэтыя подзвігі натхняюць беларусаў на барацьбу і сёння – на барацьбу супраць тыранічнага рэжыму Лукашэнкі і імперскай агрэсіі Расіі. Покліч «За Нашу і Вашу Свабоду» – стаў актуальны як ніколі раней. Бо барацьба за свабоду – яна не мае межаў, і павінна стаць справай і абавязкам кожнага.

Сярод герояў, якія аб’ядноўваюць Беларусь і Польшчу, – таксама Анджэй Пачобут. Нават у засценках ён не скарыўся, не пайшоў на ўгоду і застаецца верным сваім ідэалам барацьбы за свабоду.

Вельмі важна, што Польшча выступае ў абарону Пачобута і ўсіх вязняў рэжыму Лукашэнкі. Таксама важна, калі Польшча паказвае прыклад паважлівага стаўлення да ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы. Гэтаксама – калі тыя беларусы, што нядаўна апынуліся ў Польшчы як уцекачы, адчуваюць з боку Польскай дзяржавы дапамогу і разуменне».

Увесь выступ – на сайце Святланы Ціханоўскай.
⭐️ Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі — 6 месяцаў!

Да шасці месяцаў сваёй дзейнасці Аб’яднаны Пераходны Кабінет публікуе прэс-рэліз, у якім распавядае пра свае дасягненні.

Прэс-канферэнцыя ў анлайн-фармаце з удзелам кіраўніцы Кабінета і яго прадстаўнікоў адбудзецца 14 лютага ў 13.00 па мінскім часе. Інфармацыя аб відэатрансляцыі будзе апублікавана ў бліжэйшы час.

@CabinetBelarus
«Гэта падман. Усіх арыштуюць»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў пракаментаваў стварэнне рэжымам камісіі, якая плануе разглядаць заяўкі ад беларусаў-удзельнікаў пратэстаў, калі яны пажадаюць вярнуцца на радзіму:

«Камісія — незаконная. Згодна з беларускім заканадаўствам немагчыма спыніць крымінальную справу нейкай камісіяй. У крымінальным і адміністрацыйным кодэксах прапісана, як могуць спыняцца крымінальныя і адміністрацыйныя справы. Гэта падман. З першымі, хто вернецца — яны пакажуць, што з імі усё добра, а потым, праз некаторы час, усіх арыштуюць.

Можна прыгадаць нашу гісторыю, калі, напрыклад, Францішак Аляхновіч і іншыя дзеячы вярталіся ў БССР у 1930-х гадах: спачатку ўсё было добра, а потым іх адпраўлялі на Салаўкі ці расстрэльвалі»

@CabinetBelarus
«Хачу звярнуць вашу ўвагу на некаторыя факты знішчэння беларускай мовы і культуры, асноў спадчыны Беларусі»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правяла ў Вільні брыфінг для 35 прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу і партнёрскіх культурніцкіх арганізацый.

На брыфінгу прадстаўніца Кабінета разгорнута распавяла пра беспрэцэдэнтны маштаб рэпрэсій дзеячаў культуры ў Беларусі, русіфікацыю, пераслед за беларускую мову, дэструктыўныя захады рэжыму ў галіне адукацыі.

У фінале сустрэчы Аліна Коўшык заклікала прысутных пазнаёміцца з багаццем і сучаснымі дасягненнямі беларускай культуры, паспрыяць яе папулярызацыі ў свеце, як «унікальнай і адметнай», пачаць ажыццяўляць сумесныя праекты ў галіне культуры, якія, па яе словах, «дапамогуць нашым краінам больш даведацца пра культурныя асаблівасці адна адной».

@CabinetBelarus
Праект новага пашпарта, групы спецпрызначэння для «Перамогі», трыбунал для Лукашэнкі: прэс-канфэрэнцыя Кабінета да 6 месяцаў працы

14 лютага а 13:00 адбудзецца прэс-канферэнцыя Абʼяднанага Пераходнага Кабінета з удзелам кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і ўсіх прадстаўнікоў. Яны адкажуць на пытанні журналістаў, патлумачаць вынікі працы Кабінета за паўгода і распавядуць пра іх падрабязней.

Прэс-рэліз з вынікамі працы можна паглядзець тут.

Анлайн-трансляцыя будзе дасяжная на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай.

@CabinetBelarus
Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет пачынае ўзнагароджваць асобаў, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі згодна з Пастановай №3 будзе ўручаць медаль «Гонар і Годнасць» ад імя беларускага народа асобам, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык, якой была даручана гэтая справа, пракаментавала Пастанову:

«Медаль «Гонар і Годнасць», які мы ўжо вырабілі, — гэта медальён серабрыстага колеру з выявай «Пагоні» ў лаўровым вянку, з надпісам «Беларусь перадусім» на адваротным баку. Гэта адлюстроўвае гонар Айчыны за чалавека, які выключным чынам праявіў сябе ў служэнні ёй.

Галоўным элементам сюжэту медаля з'яўляецца герб «Пагоня» ў характэрнай ізаграфіі, якая прыпісваецца мастаку Язэпу Драздовічу. Лаўровы вянок узяты з найбуйнешага манетнага намінала часоў ВКЛ – залатога партугала Жыгімонта Аўгуста 1562 г., які выкарыстоўваўся пераважна ў якасці ўзнагароды за службу. Сабраныя разам яны звяртаюць увагу на пераемнасць паміж ВКЛ і Беларуссю, на наяўнасць у беларусаў сваёй даўняй традыцыі ўзнагародаў за заслугі перад радзімай. Надпіс «Беларусь перадусім» акцэнтуе ўвагу на заслугі перад Беларуссю і яе народам.

Блакітны колер стужкі медаля падкрэслівае чысціню неба над Беларуссю. Бела-чырвона-белая ўстаўка адсылае да колераў беларускага нацыянальнага сцягу. Срэбраны колер у геральдыцы азначае сумленнасць, ахвярнасць і бескарыслівасць.

Медаль распрацоўвалі найлепшыя беларускія геральдысты, гісторыкі, дзеячы культуры.

Фінансаваўся выраб медалёў за кошт дабрачыннага прыватнага ахвяравання, імя ахвярадаўцы мы не называем па яго просьбе.

Выбіраць тых годных асобаў, якія вартыя ўзнагароды, будзе адмысловая Камісія, склад якой зацвердзіла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. Ужо зусім хутка мы абвесцім імёны беларусаў, якія першымі атрымаюць гэтую ўзнагароду. Некаторыя з іх, па меркаваннях бяспекі, будуць узнагароджаны непублічна.

Само ўзнагароджанне, згодна з Пастановай Кабінета, мусіць адбывацца ў выглядзе ўрачыстай цырымоніі з удзелам кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай»

@CabinetBelarus
🔔 Заўтра, 14 лютага, а 13-й гадзіне глядзіце трансляцыю прэс-канферэнцыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская і яго прадстаўнікі Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Аляксандр Азараў, Валерый Сахашчык і Вольга Гарбунова ў прамым эфіры адкажуць на пытанні журналістаў аб дасягненнях Кабінета за 6 месяцаў працы.

Гледачы трансляцыі змогуць задаць свае пытанні праз чат на канале трансляцыі:

https://youtube.com/live/HtnHsg2ktOw?feature=share

@CabinetBelarus
«Абавязковай умовай для Кабінета застаецца нацэленасць такіх мераў на нанясенне шкоды менавіта рэжыму Лукашэнкі»
- Аб’яднаны Пераходны Кабінет зрабіў заяву да закрыцця грузавога пагранперахода Баброўнікі-Бераставіца:

▪️«Па хваравітай рэакцыі незаконнага рэжыму бачна, што гэты крок зроблены ў правільным накірунку, бо абмяжоўвае магчымасці рэжыму фінансаваць рэпрэсіі»

▪️«Важна, каб транспартныя пераходы заставаліся адкрытымі, у тым ліку як гуманітарныя калідоры ва ўмовах масавых рэпрэсій у Беларусі»

▪️«Мы заклікаем <...> нарошчваць ціск на рэжым з мэтай дабіцца спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных»

▪️«Адказнасць за закрыццё пагранпераходаў, як і за любыя іншыя наступствы прымяняемых санкцый нясе выключна рэжым Лукашэнкі, які працягвае незаконна ўтрымліваць уладу, здзяйсняць масавыя рэпрэсіі»

Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:

https://telegra.ph/Zayava-zakryccya-pagranperahoda-Babro%D1%9En%D1%96k%D1%96-Berastav%D1%96ca-02-13
❗️Сахашчык аб вайсковай падрыхтоўцы беларускіх добраахвотнікаў і іх магчымых дзеяннях па вызваленні Беларусі ад рэжыму: «поспех нашай справы адваротна прапарцыйны распаўсюджанай інфармацыі аб тым, чым мы займаемся»

прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі: https://youtube.com/live/HtnHsg2ktOw?feature=share

@CabinetBelarus