Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.1K subscribers
2.42K photos
157 videos
1 file
1.05K links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
«Гэта інвестыцыя ў будучыню, у дэмакратыю, у правы чалавека»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык здзейсніла візіт у Стакгольм, падчас якога:

▪️разам са Святланай Ціханоўскай сустрэлася з дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Швецыі;

▪️правяла сустрэчу з міністаркай культуры Швецыі Парысай Лільестранд;

▪️разам з прадстаўніком Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Дзмітрыем Васэрманам сустрэлася з дзяржсакратаркай Міністэрства культуры Швецыі Карын Сванборг Шоваль;

▪️узяла ўдзел у дыскусіі «Беларуская мова і ідэнтычнасць» на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі;

▪️далучылася да мітынгу ў падтрымку палітзняволеных.

Падчас сустрэч абмяркоўвалася стварэнне культурніцкай прасторы для беларусаў у Стакгольме, пашырэнне супрацоўніцтва ў сферах літаратурных перакладаў, папулярнай музыкі, па праграмах рэзідэнцый для творцаў і інш.

Аліна Коўшык: «Узмацненню пазіцый нашай культуры ў Швецыі паспрыяла з’яўленне Беларускага інстытута і Беларускага культурнага цэнтра ў Стакгольме.

Прыемна, што часткай Стакгольмскай канферэнцыі стаў перформанс «Мая будучыня – пустое месца», які прадставілі выбітныя аўтаркі Ева Вежнавец, Вальжына Морт і Света Бень.

Я ўдзячная Швецыі і яе спецпасланніцы па кантактах з дэмакратычнай Беларуссю Крысціне Ёханесан за падтрымку і такі высокі ўзровень арганізацыі. Гэта інвестыцыя ў будучыню, у дэмакратыю, у правы чалавека.

Неўзабаве выйдзе пераклад кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову. Спадзяюся, пасля нашай размовы з міністаркай культуры з’явяцца і іншыя. І маю надзею, што нашыя артысты будуць лепш прадстаўленыя на фестывалях у Швецыі, каб дэманстраваць Еўропе сучасную беларускую культуру».

@CabinetBelarus
Галоўныя падзеі Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Валер Кавалеўскі, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч завяршылі візіт у Швецыю.

Стакгольмская канферэнцыя стала найбольш прадстаўнічым міжнародным мерапрыемствам па Беларусі пасля 2020 года. Удзел у ёй узялі дыпламаты, палітыкі, актывісты, эксперты з больш чым 20 краін. Канферэнцыя была арганізаваная Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў па ініцыятыве МЗС Швецыі і Святланы Ціханоўскай.

Панэльныя дыскусіі канферэнцыі праводзіліся па наступных тэмах:

▪️«Месца Беларусі ў Еўропе» – адным са спікераў стаў Валер Кавалеўскі;

▪️«Беларуская культура і мова» – у абмеркаванні ўдзельнічала Аліна Коўшык;

▪️«Палітычныя зняволеныя»;
▪️«Новая беларуская эканоміка»;
▪️«Пабудова трывалай дэмакратыі»;
▪️«Інклюзіўная Беларусь»;
▪️«Незалежная журналістыка»;
▪️«Моладзевая перспектыва па Беларусі».

Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў канферэнцыі прыкладаць усе магчымыя высілкі, каб вызваліць палітзняволеных, а таксама падкрэсліла важнасць шматбаковай міжнароднай падтрымкі беларусаў. Яна адзначыла: праз інвестыцыі ў вольную Беларусь свет інвестуе ў мір і дэмакратыю.

На палях Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі таксама адбылася закрытая панэльная дыскусія «Пашырэнне правоў і магчымасцей беларускіх абаронцаў дэмакратыі» з удзелам дыпламатаў, чыноўнікаў і палітыкаў з ЗША і краін ЕС. «Вельмі важна заўсёды спалучаць санкцыі з дапамогай людзям», – звярнула ўвагу прысутных кіраўніца Кабінета ў сваім выступленні.

Паводле Ціханоўскай, дапамога павінна быць накіравана беларускім незалежным СМІ, грамадзянскай супольнасці, сем'ям рэпрэсіраваных, прафсаюзам, праваабаронцам і інстытутам дэмакратычных сіл. Беларуская лідарка заклікала фармалізаваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

@CabinetBelarus
Спрашчэнне легалізацыі, прыцягненне рэжыму да адказнасці, папаўненне Гуманітарнага фонду для рэпрэсіраваных

Змест найважнейшых сустрэч кіраўніцы Кабінета на палях Стакгольмскай канферэнцыі

З міністрам замежных спраў Швецыі Табіясам Більстромам абмеркавалі: мерапрыемствы падчас Генасамблеі ААН і Паўночна-Балтыйскай васьмёркі; канфіскацыю рэжымам маёмасці беларусаў; справы супраць кандыдатаў у КР; сітуацыю з Галінай Краснянскай, грамадзянкай Швецыі, асуджанай у Беларусі; новае затрыманне Паліны Шарэнда-Панасюк і інш.

Швецыя спрасціла працэдуры легалізацыі для беларусаў і змяніла ацэнку краіны – Беларусь больш не лічыцца бяспечнай.

Ціханоўская падзякавала Більстрому за павелічэнне дапамогі Швецыі для беларусаў. Яе атрымальнікі – медыя, праваабаронцы, культурныя ініцыятывы, студэнты, прыватны сектар.

Кіраўніца Кабінета папрасіла міністра заклікаць іншыя краіны папоўніць Гуманітарны фонд для дапамогі рэпрэсіраваным, які быў створаны ў Нарвегіі. Швецыя ўнесла ў фонд 5 мільёнаў крон.

Групе сяброў Беларусі ў Рыксдагу беларуская лідарка прапанавала наладзіць абмен з беларускімі экспертамі, якія могуць даць заключэнні па пытаннях ціску на рэжым. Шведскія палітыкі ў сваю чаргу могуць даць ацэнку законам для новай Беларусі. Гаворачы пра легалізацыю беларусаў, кіраўніца Кабінета заклікала не патрабаваць апастылі на дыпломах, пасведчаннях аб нараджэнні, шлюбе і даведкі ад органаў рэжыму.

Са спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека Улафам Скугам Ціханоўская абмеркавала прыцягненне рэжыму да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Лідарка папрасіла спецпрадстаўніка падняць перад Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека пытанне палітвязняў у стане інкамунікада, каб дамагчыся доступу да іх.

Таксама кіраўніца Кабінета сустрэлася з экс-прэм’ер-міністаркай Магдаленай Андэрсан, міністрам міжнароднага супрацоўніцтва Швецыі Ёханам Форсэлем, іншымі палітыкамі, дыяспарай і разам з Алінай Коўшык і Валерыем Мацкевічам узяла ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

@CabinetBelarus
Стварэнне моцных асяродкаў беларускай культуры ў Польшчы

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка ініцыяваў стварэнне Цэнтра беларускіх тэатраў у Польшчы падчас сустрэчы з намесніцай міністра культуры Польшчы Мартай Цінькоўскай.

Ён падкрэсліў патрэбу «Вольных Купалаўцаў» і больш чым 10 беларускіх тэатральных калектываў у пастаянным памяшканні ў Варшаве.

Павел Латушка: «Я патлумачыў спадарыні Цінькоўскай, што важна ствараць моцныя асяродкі беларускай культуры ў Польшчы, якія стануць крыніцамі адраджэння ў нашай краіне, калі рэжым Лукашэнкі зменіцца. Асобным асяродкам у музейнай сферы можа стаць і Музей Вольнай Беларусі».

На сустрэчы намеснік кіраўніцы Кабінета прадставіў сабраныя Беларускім ПЭНам лічбы аб рэпрэсіях у сферы культуры ў Беларусі за 2023 год. Сярод іх:

▪️1097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры;

▪️163 парушэнні ў дачыненні да 147 арганізацый і супольнасцей;

▪️57 парушэнняў у дачыненні да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і беларускай мовы;

▪️182 аб’екты інфармацыйнага кантэнту ўключаны ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Дамовіліся, што Міністэрства культуры Польшчы прааналізуе беларускія ініцыятывы ў Польшчы, іх запыты і праблемы. Пасля адбудзецца сустрэча, каб абмеркаваць іх больш шырокую падтрымку.

Павел Латушка па прапанове Беларускай Рады культуры звярнуўся да Міністэрства культуры Польшчы з просьбай спрыяць візавай падтрымцы для творцаў з Беларусі.

Павел Латушка: «Падчас працы міністрам культуры Беларусі мне давялося паспрыяць стварэнню музея выбітнага спевака Чэслава Немана ў Старых Васілішках, на Гродзеншчыне, займацца аднаўленнем Нясвіжскага палаца і Мірскага замка, адкрываць іх пасля рэстаўрацыі, ініцыяваць адкрыццё помніка Станіславу Манюшку ў Чэрвені, яшчэ раней садзейнічаць адкрыццю помніка Адама Міцкевічу ў Мінску. Гэта толькі частка спадчыны, якую нам атрымлівалася адраджаць раней. А пасля змены ўлады ў Беларусі паўстане яшчэ больш важных сумесных ініцыятыў, якія аб'ядноўваюць беларусаў і палякаў як еўрапейскія народы».

@CabinetBelarus
Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду адбудуцца дэбаты кандыдатаў

24 мая, а 21-й гадзіне па мінскім часе, прадстаўнікі ад усіх выбарчых спісаў у жывым эфіры тэлеканала «Белсат» абмяркуюць найважнейшыя пытанні, якія стаяць перад дэмакратычным рухам Беларусі.

Удзельнікі дэбатаў прэзентуюць праграмы сваіх спісаў, падыскутуюць, адкажуць на пытанні выбаршчыкаў і вядучых Ігара Кулея і Анастасіі Русецкай.

❗️Падключаючыся да трансляцыі, дбайце пра меры бяспекі!

Нагадаем, выбары ў Каардынацыйную Раду 3-га склікання пройдуць з 25 па 27 мая.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская аб'яўляе пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»

Мерапрыемства пройдзе 3-4 жніўня ў Вільні. Яго мэта – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства. Адзначым, што ўся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!

Святлана Ціханоўская: «На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху».
Пачаліся выбары ў Каардынацыйную Раду 3-га склікання

Як прагаласаваць?

1. Праз вэб-версію: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html

2. Праз мабільны дадатак Belarus ID (спампаваць можна па спасылцы)

Інструкцыя, як галасаваць.

Выбары ў Каардынацыйную Раду 3-га склікання праходзяць з 25 па 27 мая.

@CabinetBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вольга Гарбунова – аб Кангрэсе #WithoutJustCause, прысвечаным беларускім палітзняволеным

«Раней ледзь не на ўсіх сустрэчах па гэтай праблеме даводзілася чуць, што ў мяне ёсць пяць хвілін на тое, каб падзяліцца сваім бачаннем дапамогі палітзняволеным і іх вызвалення.

Таму на Кангрэсе я была натхнёная тым, што мы ўсе гэтыя дні мелі магчымасць доўга гаварыць пра розныя аспекты тэмы: умовы ўтрымання, чым дапамагаюць арганізацыі, чым могуць дапамагаць палітыкі, як могуць дапамагаць СМІ…

Больш за 100 чалавек прысутнічалі гэтымі днямі на Кангрэсе. Гэта былі вельмі розныя людзі: ад былых палітвязняў і сваякоў да палітыкаў, еўрадэпутатаў, дыпламатаў.

Гэта першае такое маштабнае мерапрыемства. У многіх удзельніц і ўдзельнікаў склалася разуменне, што такія сустрэчы павінны быць рэгулярнымі, што нам не хапае камунікацыі, што ёсць шмат напружання ў некаторых тэмах, якія патрабуюць працяглага прагаворвання, што трэба аб’ядноўваць намаганні, шукаць рэсурсы, умацоўваць працу праваабарончых арганізацый. Самая галоўная каштоўнасць гэтага Кангрэса ў тым, што ён адбыўся. І я вельмі веру, што гэта запусціць працэс на будучыню.

Гэта менавіта такі працоўны фармат, калі можна шукаць кропкі сутыкнення і дамаўляцца»

@CabinetBelarus
«Гэта наш абавязак: быць з імі, падтрымліваць іх, гаварыць пра іх»

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык узяла ўдзел у Кангрэсе #WithoutJustCause і ў працы панэльнай дыскусіі аб асвятленні тэмы палітзняволеных незалежнымі СМІ.

Аліна Коўшык: «Насамрэч звяртаюцца да гэтай тэмы далёка не ўсе медыя. Таму хачу асабліва падзякаваць рэдакцыям, якія распавядаюць пра палітзняволеных, абраўшы гэта сваёй місіяй, – «Радыё Свабода», «Белсат», REFORM…

Заклікаю не маўчаць. Памятаць, нагадваць, абмяркоўваць гэтую праблему. Хацелася, каб гэта было ўпісана ў рэдакцыйныя задачы. Нягледзячы на прагляды, рэйтынгі, сенсітыўнасць тэмы для грамадства…

Падчас дыскусіі мы казалі пра тое, што супольнае перажыванне і «прагаворванне» нашай калектыўнай траўмы дапамагае яе пераадольваць. Ролю медыя ў гэтым пераацаніць немагчыма.

Я агучыла прапановы для СМІ – у прыватнасці, выкарыстоўваць мастацкія прыёмы ў інфапрадуктах на гэтую тэму, каб перадаваць не толькі факты, але і эмоцыі. Таксама вельмі важна расказваць і пра творчасць нашых палітвязняў, якая фіксуе і асэнсоўвае рэчаіснасць.

Гэта наш абавязак: быць з імі, падтрымліваць іх, гаварыць пра іх».

@CabinetBelarus