Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.13K subscribers
1.71K photos
124 videos
1 file
871 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
"Адно акно" @odnooknobysocial_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
«Змаганне за праўду, за свабоду, за незалежнасць не бывае простым»

Чальцы Кабінета ўзялі ўдзел у «Чарнобыльскім шляху» ў Варшаве. Да мітынгу і шэсця далучыліся Валер Кавалеўскі, Павел Латушка, Аліна Коўшык, Валерый Мацкевіч і Лізавета Кохман.

Перад удзельнікамі акцыі выступіў Павел Латушка:

«На чым грунтуюцца ўсе дыктатуры? На ўтойванні праўды. На падмене праўды хлуснёй. Дыктатура ніколі не дае выбару. І дыктатура ніколі не пытае меркавання народу.

Кожнаму, хто верыць, што з дыктатарамі можна дамовіцца, што можна дамовіцца з Лукашэнкам, я раю згадаць Чарнобыльскую трагедыю. Ніхто не казаў праўды тым, каго кідалі на ліквідацыю аварыі.

А зараз нашчадкі той савецкай дыктатуры, не пытаючыся меркавання народу, пабудавалі ў нашай краіне БелАЭС. Якая ўжо мела шэраг аварыйных выпадкаў.

Не пакідаючы нам выбару, яны цягнуць у нашую краіну расійскую ядзерную зброю. І малююць на Беларусі вялізарную мішэнь.

Усё гэта з намі і нібыта ад нашага ж імя робіць той, каго мы не выбіралі. І ягоныя памагатыя, якіх мы не выбіралі. Супраць якіх мы ўзняліся ў 2020.

Шлях, на які мы ўсталі тады, вельмі складаны. Але мы не павінны спыняцца».

Прамова цалкам – у відэа на YouTube-канале Кабінета.

@CabinetBelarus
Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных

Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным візітам у Осла.

Пытанні функцыянавання фонду кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абмеркавала сёння падчас працоўнай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ:

1️⃣ Фонд будзе прызначаны для падтрымкі сем’яў рэпрэсіраваных і былых палітзняволеных.

2️⃣ Падтрымка будзе ўключаць у тым ліку медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.

3️⃣ Прэм’ер-міністр Нарвегіі адзначыў, што распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітзняволеным.

4️⃣ Міністэрства замежных спраў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Унесці сродкі ў фонд змогуць урады, міжнародныя арганізацыі і іншыя патэнцыйныя донары.

Нагадаем, з ініцыятывай стварыць фонд Святлана Ціханоўская выступіла ў мінулым годзе, пасля ганаравання Алеся Бяляцкага Нобелеўскай прэміяй міру.

Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага гуманітарнага фонду: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў».

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным…
Сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, прадстаўнікамі экпертнай супольнасці і дыяспары

– Як прайшоў візіт кіраўніцы Кабінета ў Нарвегію

Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па замежных справах парламента Нарвегіі. Яна заклікала Нарвегію павялічыць падтрымку незалежным медыя, зрабіць санкцыі супраць рэжыму больш эфектыўнымі і паспрыяць яго прыцягненню да адказнасці за міжнародныя злачынствы. Дэмакратычная лідарка заклікала дэпутатаў дапамагчы беларускай дыяспары ў Нарвегіі ў легалізацыі і атрыманні дакументаў. Таксама кіраўніца Кабінета распавяла пра працу над новым нацыянальным пашпартам.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ, а таксама:

▪️са спікерам парламента Нарвегіі Масудам Гарахані, з якім абмеркавалі працу групы сяброў дэмакратычнай Беларусі, арганізацыю выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму і іншым палітвязням. Таксама гаварылі пра правакацыі з боку рэжыму і магчымасць уцягвання беларусаў у вайну. Ціханоўская падкрэсліла, што сярод беларусаў ёсць трывалы кансэнсус супраць удзелу беларускай арміі ў вайне на баку Расіі;

▪️з прадстаўнікамі нарвежскіх НДА і беларускай дыяспары ў Нарвежскім Хельсінкскім камітэце. Размова тычылася стратэгіі дэмсіл на 2025 год, падтрымкі грамадскіх і культурных ініцыятыў, кампаніі ў падтрымку палітзняволеных;

▪️з экспертнай супольнасцю ў Нарвежскім Інстытуце па міжнародных справах (NUPI). Дыскусія была прысвечаная стратэгіі Захаду па Беларусі, падтрымцы Нарвегіяй дэмакратычнай супольнасці Беларусі, падрыхтоўцы праектаў рэформ. Ціханоўская падкрэсліла, што змены ў Беларусі могуць пачацца нечакана і міжнародная супольнасць павінна быць да гэтага гатовая.

@CabinetBelarus
«Першамай праходзіць у Беларусі ва ўнікальнай атмасферы»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова да Дня працы:

«Сёння ў Беларусі і шмат дзе ў свеце адзначаюць Дзень працы. Яго вытокі у барацьбе рабочых за свае правы. Адным з асноўных іх патрабаванняў яшчэ ў 19 стагоддзі было ўвядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня.

Калі б рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.

Умовы неспрыяльныя. Незалежны прафсаюз ліквідаваны. А праўладны здольны толькі ўхваліць чарговае рашэнне начальства: не працягнуць кантракт нязручнаму супрацоўніку і нават зладзіць публічны наганяй на агульным сходзе. З асвятленнем у раёнцы.

«Першамай» праходзіць у Беларусі ва ўнікальнай атмасферы.

Калі тысячы палітзняволеных працуюць за літаральна 1,5 долара ў месяц. Калі на некаторых прадпрыемствах уведзены вымушаны чатырохдзённы тыдзень і затрымліваюцца заробкі.

Калі затрыманне на суткі – «адміністратыўка» – афіцыйна няўважлівая прычына для пропуску працы і падстава для звальнення. Калі на суткі могуць забраць з бальнічнага – у нестабільным стане.

Калі звольненых па палітычных матывах усё болей. Калі начальнікі не кваліфікаваныя спецыялісты, а стаўленікі спецслужбаў…

У нас ёсць шанец пабудаваць Новую Беларусь, дзе ўсяго гэтага не будзе. Давайце зробім гэта разам».

@CabinetBelarus
«Годна і пераможна Беларусь пройдзе свой шлях і атрымае запрашэнне далучыцца да Еўрасаюза»

Валер Кавалеўскі – на дваццацігоддзе далучэння да Еўрасаюза 10 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:

«20 гадоў таму Еўрасаюз зрабіў смелы крок і прыняў у свой склад адразу 10 краін. Восем з іх некалі знаходзіліся за жалезнай заслонай, дзе іх грамадзяне былі пазбаўленыя фундаментальных правоў і свабод.

Час паказаў, што новыя чальцы еўрапейскай сям'і сталі арганічнай часткай Еўрасаюза, надзейнымі партнёрамі і падмуркам рэгіянальнай бяспекі. Гэтыя краіны паказваюць прыклад актыўнага дэмакратычнага працэсу і ўстойлівых інстытутаў, якія забяспечваюць грамадскае адзінства і развіццё.

Сёння гэтыя краіны падтрымліваюць беларусаў у імкненні да свабоды і дэмакратыі, заўтра дапамогуць хутчэй прайсці шлях далучэння да Еўрасаюза».

Каментарый цалкам чытайце на канале Прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета.

@CabinetBelarus
«Гісторыя і будучыня Беларусі – у Еўропе»

Павел Латушка віншуе партнёраў у еўрапейскіх краінах, якія 20 гадоў таму сталі сябрамі Еўрасаюза:

«Сёння гадавіну ўступлення ў ЕС адзначаюць Польшча, Літва, Латвія, Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Мальта, Кіпр, Славакія і Славенія.

Згадваю, што тады, працуючы амбасадарам Беларусі ў Польшчы, я стаяў на галоўнай плошчы Варшавы плошчы Пілсудскага і глядзеў на ўзняцце сцяга Еўрасаюза. Гэта былі эмацыйныя хвіліны. У той момант у мяне была пераканаўчая думка, што наступіць дзень і над Беларуссю таксама залунаюць і наш нацыянальны бел-чырвона-белы, і еўрапейскі сцягі.

Нягледзячы на тое, што нам можа здавацца, што сёння мы далей ад рэалізацыі мары ўступлення ў Еўрасаюз, лічу, што мы, дзякуючы нашым высілкам з 2020 года, становімся да яго бліжэй.

Да прынцыпаў ЕС, сярод якіх вылучу свабоду перамяшчэння (нам, беларусам, надакучылі чаканне і чэргі на мяжы), прынцыпаў, якія захоўваюць нацыянальную ідэнтычнасць, не дазваляюць дыскрымінацыю. Прынцыпаў, якія грунтуюцца на дэмакратыі і свабодзе.

Перакананы, што мы яшчэ пабачым, як сцяг ЕС залунае побач з нашым нацыянальным сцягам над Беларуссю.

Віншую ўсе тыя краіны, якія 20 гадоў таму сталі сябрамі Еўрасаюза. Мы разлічваем на вашу падтрымку і дапамогу ў складаны, цяжкі перыяд гістарычных перамен у Беларусі, у перыяд нашай барацьбы за свабоду.

Дэмсілы Беларусі выказалі сваё імкненне да дэмакратычнага развіцця нашай краіны і яе сяброўства ў Еўрасаюзе ў жніўні 2023 года. Як адзін з распрацоўшчыкаў Дэкларацыі аб сяброўстве Беларусі ў ЕС, прынятай на канферэнцыі «Новая Беларусь», веру, што гэтае рашэнне мы здолеем рэалізаваць.

Сёння і заўтра Беларусі, гісторыя і будучыня Беларусі у Еўропе і Еўрапейскім саюзе».

@CabinetBelarus
Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам

Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.

Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.

У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі.

Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў.

Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента:

1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым;

2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі;

3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах;

4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны.

Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам.

@CabinetBelarus
«Моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі, пра важнасць падпісанага сёння дакумента:

«Гэта моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі, і мы ўдзячныя прэзідэнтцы Метсоле за шчырую і прадметную падтрымку намаганняў беларускага народа па аднаўленні дэмакратыі і абароне незалежнасці Беларусі ад агрэсіўных дзеянняў Расеі.

Дамоўленасць адкрывае для дэмакратычных сіл магчымасці весці сістэмную супрацу з Еўрапейскім парламентам па крытычна важных для нас справах. Як кіраўнік місіі ў Бруселі, Уладзімір Астапенка ўжо пачаў абмеркаванне з Еўрапейскім парламентам наступных дзеянняў па рэалізацыі дамоўленасцяў.

Гэтае дасягненне таксама пракладвае дарогу да пошуку магчымасцяў заключэння двухбаковых дамоўленасцяў з нацыянальнымі парламентамі. Разлічваю, што Каардынацыйная рада новага складу пасля выбараў 25 траўня далучыцца да ўсталявання парламенцкіх сувязяў, якую да гэтага часу паспяхова вёў Анатоль Лябедзька»

@BelarusiSvet
Павел Латушка — да Дня Канстытуцыі 3 мая:

«Хачу выказаць сардэчныя віншаванні палякам з нагоды іх нацыянальнага свята — Дня Канстытуцыі 3 мая.

Гісторыя беларускага і польскага народаў глыбокая і багатая. Адной з важных вех нашай агульнай спадчыны з'яўляецца першая ў Еўропе Канстытуцыя, якая таксама наўпрост звязана з гісторыяй Беларусі.

Я хацеў бы скарыстацца гэтай магчымасцю, каб падзякаваць польскім уладам і польскаму грамадству за салідарнасць і падтрымку, якую вы аказваеце беларускаму народу.

Шчыра веру, што незалежная і дэмакратычная Беларусь адпавядае інтарэсам як беларускага, так і польскага грамадстваў.

Мы хочам, каб Беларусь стала прадказальным і адказным партнёрам для Польшчы і Еўропы, а для нас, беларусаў, Польшча стала стратэгічным саюзнікам, які адкрывае нашай Радзіме еўрапейскія перспектывы».

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Прадстаўнікі пасольства рэжыму на мерапрыемствы не запрошаныя.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Наша моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру, нягледзячы ні на што». Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Вялікаднем

Святлана Ціханоўская: «Вялікдзень – гэта свята, якое мы звычайна праводзім у коле сям’і. Чакаем сваякоў у госці, гуляем у біткі, едзем у свае вёскі да бабуль і дзядуляў – есці самыя смачныя ва ўсім свеце паскі.

Але многія беларусы не могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень. Нявінныя людзі сядзяць у турмах, церпяць пераслед і катаванні. Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя жыць у розных краінах – без магчымасці вярнуцца дадому, каб абняць родных на Вялікдзень.

Мы з вамі праходзім праз час выпрабаванняў. Давайце не забываць, што Ісус Хрыстос таксама цярпеў за праўду. Наш моц – у святле і веры, якую мы нясём праз цемру нягледзячы ні на што. У падтрымцы, якую даем тым, каму цяжка. Наша моц – дабрыня і спагадлівасць, і ніхто і ніколі не зможа іх у нас адняць.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!»
«Вырашэнне пытання Лукашэнкі – аснова бяспекі ў Еўропе»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў на канферэнцыі «Еўрапейская ўсходняя палітыка. Міф ці неабходнасць?» у Варшаўскім універсітэце:

«Лукашэнка адчувае, што Еўропа ў больш слабой пазіцыі з пункту гледжання хуткай і сістэмнай рэакцыі на яго дзеянні. Каб змяніць сітуацыю, для больш сістэмных дзеянняў важна сфарміраваць групу краін стратэгічных партнёраў беларускага грамадства, у якой лідарам можа быць Польшча».

Павел Латушка адзначыў: важна, каб стратэгія Еўропы ў дачыненні да беларускага народа стала адным з прыярытэтаў у еўрапейскай палітыцы:

«Лукашэнка ў любым выпадку сыдзе, а ў стратэгіі Расіі ёсць мэта – паглынанне Беларусі. Таму трэба падтрымліваць беларускі народ, які выступае супраць уваходжання ў Расію і за дэмакратычныя каштоўнасці. Ордар на арышт Лукашэнкі і ціск на яго не азначаюць, што ён знервуецца і пяройдзе ўмоўную чырвоную лінію. Ён накіруе беларускую армію на вайну толькі тады, калі побач будуць расійскія жаўнеры. Таму стратэгія з боку Еўропы павінна быць не на паперы – патрэбныя рэальныя дзеянні.

Мы за тое, каб падтрымліваць беларускае грамадства, якое з’яўляецца галоўнай процівагай як дзеянням рэжыму, так і дзеянням Расіі. А беларускае грамадства чакае канкрэтных дзеянняў з боку еўрапейскіх партнёраў, інакш яно можа згубіць веру ў эфектыўнасць еўрапейскай дэмакратычнай сістэмы».

У канферэнцыі таксама ўзялі ўдзел амбасадар Польшчы ва Украіне (2005-2010) Яцэк Ключкоўскі, доктар гуманітарных навук Алена Бабакова (Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula»), палітолаг, доктар філасофіі Агнешка Лягуцка (Польскі інстытут міжнародных спраў), доктар філасофіі Мацей Рась (Варшаўскі ўніверсітэт).

@CabinetBelarus
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА

Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі аб крызісе ў Беларусі і перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.

Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета: «Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага, мірнага, прадказальнага партнёра».

Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета: «Пачатак дыялогу з НАТА стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў НАТА з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны».

@CabinetBelarus