Юрыдычныя кансультацыі для беларусаў і беларусак: ананімна і бясплатна
– Служба «Адно акно», створаная па ініцыятыве Вольгі Гарбуновай пры Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета, запускае новую паслугу
У Беларусі зварот па юрыдычную дапамогу можа спалучацца з рызыкай для ўласнай бяспекі. Многія баяцца звяртацца па кансультацыі з-за страху, асабліва калі гэта тычыцца палітычна матываваных спраў.
Таму служба «Адно акно» ў супрацоўніцтве з высокапрафесійнымі адвакатамі арганізавала спецыяльную «гарачую лінію».
❗️Каб атрымаць юрыдычную кансультацыю з высокакваліфікаванымі адвакатамі і адвакаткамі, зрабіце адзін званок па спасылцы.
Беларусы і беларускі змогуць пракансультавацца ананімна і бясплатна, некалькі разоў на месяц. Першая сесія запланаваная на 5 красавіка з 15:00 да 17:00 па беларускім часе.
Можна звяртацца з запытамі:
☑️ па грамадзянскім праве: нерухомасць, правы спажыўцоў і інш.;
☑️ па сямейным праве: развод, аліменты, падзел маёмасці, апякунства і інш.;
☑️ па адміністрацыйным праве: штрафы, абскарджанні, абарона правоў у сферы сацыяльных паслуг і інш.;
☑️ па крымінальным праве: справы аб ДТЗ, крадзяжах і іншых злачынствах, дапамога пры затрыманні і арышце, працэдуры змякчэння пакарання, амністыя і інш.
❗️Аператаркі на лініі не запісваюць і не захоўваюць даныя пра званкі карыстальнікаў. Усе званкі праходзяць праз бяспечную платформу з выкарыстаннем сучасных пратаколаў шыфравання, што выключае магчымасць праслухоўвання ці перахоплівання даных трэцімі асобамі.
Больш падрабязна пра юрыдычныя кансультацыі – у акаўнтах службы «Адно акно» ў Telegram і Instagram.
@CabinetBelarus

Новы орган па расследаванні злачынстваў рэжыму і спецдакладчык па Беларусі
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прыняцце рэзалюцыі Рады па правах чалавека ААН:
«Рашэнне Рады па правах чалавека ААН умацоўвае сувязь паміж аналітычнымі справаздачамі і міжнароднымі механізмамі прававой адказнасці. Раней эксперты ААН прыйшлі да высновы, што парушэнні правоў чалавека ў Беларусі можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці – а гэта юрысдыкцыя Міжнароднага крымінальнага суда.
Новаствораная група праз сваю новую функцыю вядзення расследаванняў дапаможа наблізіць момант, калі справа аб злачынствах Лукашэнкі і яго рэжыму дойдзе да суда».
Нагадаем, Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю па стварэнні новага следчага органа для прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы.
Гэты орган мае мандат на расследаванне сур'ёзных злоўжыванняў, збор і захаванне доказаў міжнародных злачынстваў і выяўленне вінаватых, абапіраючыся на вынікі працы следства Упраўлення ААН па правах чалавека.
Акрамя таго, рэзалюцыяй працягнуты мандат спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які з'яўляецца «ратавальным сродкам» для грамадзянскай супольнасці ва ўмовах, калі праваабарончая дзейнасць фактычна аб'яўленая ў Беларусі «па-за законам».

Пачаліся пасяджэнні рабочых груп у рамках Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»
Гэта рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2023 года ў Вашынгтоне.
У рамках дыялогу былі створаныя шэсць рабочых груп з палітычных прадстаўнікоў ЗША і дэмакратычных сіл Беларусі па наступных кірунках:
☑️ дэмакратыя і палітычныя пытанні;
☑️ правы чалавека і палітвязні;
☑️ механізмы адказнасці;
☑️ прыватны сектар і прадпрымальніцтва;
☑️ СМІ і барацьба з прапагандай;
☑️ ідэнтычнасць, культура, адукацыя, спорт і дыяспара.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў перспектывы гэтага фармату:
«Стварэнне Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» – важны палітычны крок з боку нашых амерыканскіх партнёраў у падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Ён мае беспрэцэдэнтны характар. Я высока цаню гэтую ініцыятыву.
Для мяне як кіраўніка НАУ і прадстаўніка ў Кабінеце, які займаецца пытаннямі адказнасці рэжыму і санкцыйнай палітыкі, важным з'яўляецца абмеркаванне механізмаў ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму. Гэта выкарыстанне інструментаў і Міжнароднага крымінальнага суда, і Міжнароднага суда ААН, і ўніверсальнай юрысдыкцыі. У сферы санкцыйнай палітыкі – гэта гарманізацыя санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі.
Спадзяюся, Стратэгічны дыялог не спыніцца на абмеркаванні выклікаў і пагроз, якія стаяць перад беларускім грамадствам і беларускай дзяржаўнасцю, а знойдзе таксама канкрэтныя крокі, каб дэмакратыя і правы чалавека перамаглі ў Беларусі.
На мой погляд, прыярытэт – гэта падтрымка дэмакратычнай большасці ў беларускім грамадстве праз дэманстрацыю эфектыўнасці дэмакратычных інстытутаў, дэмакратычных краін і міжнародных прававых механізмаў дасягнення правасуддзя.
Наша галоўная сіла – беларускі народ. Нам важна далей матываваць беларускае грамадства, даказваючы, што дэмакратыя з'яўляецца эфектыўнай сістэмай кіравання і здольная абараніць правы і свабоды чалавека, у нашым выпадку беларусаў, якія падвяргаюцца самым масавым за апошнія 50 гадоў рэпрэсіям у Еўропе.
Якія тут могуць быць задзейнічаныя інструменты?
Першае – адказнасць Лукашэнкі. Беларускі народ пакутуе, а злачынец Лукашэнкі не знаходзіцца ў фокусе міжнароднай увагі. Гэта катастрафічная памылка. Тактыка «не злаваць дзеда» прывядзе ў выніку да страты веры беларусаў у эфектыўнасць дэмакратыі і ў салідарнасць партнёраў.
Другое. Санкцыі павінны быць абсалютна гарманізаваны з Расіяй. Адзіная эканамічная прастора Расіі і Беларусі дазваляе Лукашэнку зарабляць на санкцыях, утрымліваць рэпрэсіўны апарат і садзейнічаць у працягу агрэсіі супраць Украіны.
Трэцяе – падтрымка незалежных СМІ. Мы бачым яе памяншэнне. Сёння беларускае грамадства ў абсалютнай большасці супраць вайны і супраць агрэсіі. Змяншэнне падтрымкі незалежных СМІ прывядзе да зніжэння даступнасці аб'ектыўнай інфармацыі для беларусаў.
Чацвёртае – падтрымка нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці. Расія пры падтрымцы дыктатара сістэмна знішчае нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў, каб немілітарным спосабам у будучыні ўключыць тэрыторыю Беларусі ў склад Расіі.
Пятае – больш магчымасцей для беларусаў камунікаваць з дэмакратычнымі краінамі: выдача віз і спрашчэнне перасячэння мяжы. Гэта важна для падтрымкі праеўрапейскіх настрояў у Беларусі.
Ужо даўно настаў час канкрэтных крокаў, здольных прадэманстраваць, што дэмакратычны свет салідарны з беларускім грамадствам».

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Пачаліся пасяджэнні рабочых груп у рамках Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» Гэта рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2023 года ў Вашынгтоне. У рамках дыялогу былі створаныя шэсць рабочых груп з палітычных прадстаўнікоў ЗША і дэмакратычных…
«Мы працягнем развіццё гэтага механізму»
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі, адказны за каардынацыю працы ў рамках Стратэгічнага дыялогу, пракаментаваў першы раўнд пасяджэнняў рабочых груп:
«Стратэгічны дыялог – унікальны механізм, які замацаваў месца Беларусі ў знешнепалітычным парадку дня ЗША. Таксама вельмі каштоўна, што прадстаўнікі беларускай грамадзянскай і аналітычнай супольнасці могуць назіраць за працай Стратдыялогу і рабіць у яго ўнёсак.
ЗША – крытычна важны партнёр дэмакратычнага руху, і мы працягнем развіццё гэтага механізму дзеля дасягнення мэт абароны незалежнасці і аднаўлення дэмакратыі ў Беларусі».
Падчас першага раўнда пасяджэнняў рабочых груп былі абмеркаваныя:
☑️ парушэнні правоў чалавека і праблемы вызвалення палітзняволеных;
☑️ дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку прафсаюзнага руху;
☑️ пагрозы незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі;
☑️ выкарыстанне механізмаў ААН для прасоўвання беларускай праблематыкі;
☑️ санкцыйны ціск і міжнародна-прававая адказнасць рэжыму Лукашэнкі за здзейсненыя злачынствы.
У сустрэчах рабочых груп з боку дэмакратычнай Беларусі ўдзельнічалі ці прысутнічалі ў якасці назіральнікаў прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады, беларускай грамадзянскай і аналітычнай супольнасці, а таксама прафесійных аб'яднанняў і праваабарончых ініцыятыў.
З амерыканскага боку – прадстаўнікі Дзярждэпартамента, Міністэрства фінансаў, Агенцтва па міжнародным развіцці, Міністэрства працы.
Рабочыя групы працягнуць сваю дзейнасць у маі 2024 года па пытаннях падтрымкі медыя і супрацьдзеяння прапагандзе, а таксама па праблемах культуры, адукацыі, нацыянальнай ідэнтычнасці, спорту і дзейнасці беларускай дыяспары ў ЗША.

У ЕС разгледзяць пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць у Бруселі на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
У склад групы ўваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі 27 краін-чальцоў Еўрасаюза.
Павел Латушка акрэсліць праблему прыцягнення рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў, а таксама прадставіць для разгляду дзяржавамі-чальцамі ЕС пяць магчымых напрамкаў выкарыстання міжнародных механізмаў для дасягнення адказнасці.
Абмеркаванне гэтых пытанняў на высокім палітычным узроўні ў ЕС арганізавана згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на сустрэчы Кансультатыўнай групы «ЕС – Беларусь» у снежні 2023 года.
У межах візіту ў Брусель Павел Латушка правядзе таксама сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Бельгіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

У ЕС разгледзяць пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць у Бруселі на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. У склад групы ўваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі…
Бельгія далучыцца да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ
Пра гэта паведаміў гендырэктар МЗС Бельгіі Ерон Курман падчас працоўнай сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Кабінета Паўлам Латушкам. У групу сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ ўваходзіць больш за 10 краін-партнёраў дэмакратычных сіл Беларусі.
Падчас сустрэчы Ерон Курман і Павел Латушка абмеркавалі:
☑️ рэалізацыю стратэгіі па падтрымцы беларускага грамадства, незалежных СМІ і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў;
☑️ падтрымку з боку Бельгіі і міжнародных арганізацый у пытаннях прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці (супраць беларускага народа) у рамках Міжнароднага крымінальнага суда і за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей;
☑️ функцыянаванне інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі і іх падтрымку з боку МЗС Бельгіі;
☑️ пытанні санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі – у цяперашні момант Бельгія старшынствуе ў Еўрасаюзе.
Падчас сустрэчы Павел Латушка надаў асаблівую ўвагу магчымым санкцыям за выкарыстанне прымусовай працы палітзняволеных у турмах Беларусі і адзначыў, што адным з прыярытэтаў сёння з'яўляецца прыняцце агульнага рашэння аб гарманізацыі санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расійскай Федэрацыі за агрэсію супраць Украіны.

Forwarded from Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве
«Вырашэнне крызісу ў рэгіёне вымагае еўрапейскай падтрымкі нашых дзеянняў па вызваленні Беларусі»
Распачаўся трохдзённы працоўны візіт намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага ў Берлін.
У планах – сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Германіі, з міжнароднай камандай канцлера Олафа Шольца, у Бундэстагу, з аналітычнай супольнасцю, прадстаўнікамі дыяспары.
Асноўнымі тэмамі, якія плануецца абмеркаваць падчас візіту, будуць ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне, уплыў таталітарнай сістэмы ў Беларусі на бяспеку Еўропы, перспектывы аднаўлення дэмакратыі ў Беларусі ў кантэксце вайны ва Украіне, а таксама супраціў пагрозам суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны з боку Расеі.
«Уплыў Германіі на знешнюю і абаронную палітыку Еўразвяза значны, таму важна інфармаваць нямецкіх палітыкаў і дыпламатаў пра падзеі ў Беларусі, тлумачыць працэсы ў беларускім дэмакратычным руху. Беларусь – неад'емная частка крызісу бяспекі ў нашым рэгіёне. Яго вырашэнне вымагае еўрапейскай падтрымкі нашых дзеянняў па вызваленні Беларусі ад дыктатуры і расейскага ўплыву. Гэта галоўная мэта запланаваных сустрэч», – падзяліўся планамі Валер Кавалеўскі напярэдадні працоўнага візіту.
@BelarusiSvet
Распачаўся трохдзённы працоўны візіт намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага ў Берлін.
У планах – сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Германіі, з міжнароднай камандай канцлера Олафа Шольца, у Бундэстагу, з аналітычнай супольнасцю, прадстаўнікамі дыяспары.
Асноўнымі тэмамі, якія плануецца абмеркаваць падчас візіту, будуць ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне, уплыў таталітарнай сістэмы ў Беларусі на бяспеку Еўропы, перспектывы аднаўлення дэмакратыі ў Беларусі ў кантэксце вайны ва Украіне, а таксама супраціў пагрозам суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны з боку Расеі.
«Уплыў Германіі на знешнюю і абаронную палітыку Еўразвяза значны, таму важна інфармаваць нямецкіх палітыкаў і дыпламатаў пра падзеі ў Беларусі, тлумачыць працэсы ў беларускім дэмакратычным руху. Беларусь – неад'емная частка крызісу бяспекі ў нашым рэгіёне. Яго вырашэнне вымагае еўрапейскай падтрымкі нашых дзеянняў па вызваленні Беларусі ад дыктатуры і расейскага ўплыву. Гэта галоўная мэта запланаваных сустрэч», – падзяліўся планамі Валер Кавалеўскі напярэдадні працоўнага візіту.
@BelarusiSvet
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
У ЕС разгледзяць пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць у Бруселі на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. У склад групы ўваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі…
Павел Латушка выступіў на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы ЕС па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі
Гэтая група рыхтуе прапановы для прыняцця рашэнняў на ўзроўні міністраў замежных спраў і кіраўнікоў дзяржаў ЕС. Галоўнай тэмай сталі магчымыя дзеянні па прыцягненні Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці.
Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў:
«Прыцягненне Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці патэнцыйна магчымае з выкарыстаннем як мінімум пяці механізмаў:
1️⃣ Міжнародны крымінальны суд мае юрысдыкцыю ў дачыненні да злачынстваў супраць чалавечнасці ў выглядзе дэпартацыі. Пад дэпартацыяй можна разумець вымушаны выезд з Беларусі больш за 300 тысяч беларусаў з-за фактаў і пагроз розных форм пераследу.
2️⃣ Прызнанне Лукашэнкі ваенным злачынцам. Міжнародны крымінальны суд мае юрысдыкцыю ў дачыненні да незаконнага перамяшчэння ў Беларусь украінскіх дзяцей з акупіраваных Расіяй тэрыторый.
3️⃣ Адкрыццё на нацыянальным узроўні (у Польшчы, Літве, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі) расследаванняў у межах універсальнай юрысдыкцыі.
4️⃣ Будучы Спецыяльны міжнародны трыбунал па расійскай агрэсіі ва Украіне будзе мець юрысдыкцыю для расследавання ролі Лукашэнкі і яго памагатых у агрэсіі.
5️⃣ У выпадку стварэння Спецыяльны міжнародны трыбунал па Беларусі можа расследаваць усе злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларускага народа».
Павел Латушка адзначыў, што беларускі народ — галоўная сіла ў стварэнні свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі. Для яго далейшай падтрымкі Еўрасаюзу прапанаваныя наступныя крокі:
☑️ вызначэнне краін-партнёраў, якія былі б гатовы ажыццявіць сумесныя прававыя дзеянні па перадачы ў Міжнародны крымінальны суд матэрыялаў аб злачынствах супраць чалавечнасці ў кантэксце дэпартацыі;
☑️ адвакатаванне з боку краін ЕС і падтрымка з боку Украіны ў ініцыяванні ордара на арышт Лукашэнкі за ваеннае злачынства, звязанае з незаконным вывазам украінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі;
☑️ праграма прыярытэтнай падтрымкі незалежных СМІ;
☑️ падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, беларускай культуры ў эміграцыі;
☑️ большыя магчымасці для беларусаў для наведвання ЕС (у тым ліку шматразовыя шэнгенскія візы).
Павел Латушка падкрэсліў, што адным метадам ціску на рэжым з’яўляюцца санкцыі:
«Мы павінны казаць не аб адмене санкцый, а аб павышэнні іх эфектыўнасці. Прапануем рэалізаваць шэраг крокаў:
☑️ гарманізацыя гандлёвых санкцый паміж Беларуссю і Расіяй у мэтах паслаблення магчымасцей агрэсараў;
☑️ абмежаванне транзіту падсанкцыйных тавараў праз Беларусь для вырашэння праблемы абыходу санкцый;
☑️ санкцыі на фінансавую інфраструктуру абыходу абмежаванняў;
☑️ прыярытэт сектаральным санкцыям перад блакавальнымі на асобныя прадпрыемствы;
☑️ увядзенне санкцый у дачыненні да службовых асоб і ўстаноў Саюзнай дзяржавы;
☑️ санкцыі, накіраваныя супраць груп тавараў, аналагі якіх робяцца ў беларускіх турмах;
☑️ санкцыі супраць суддзяў і прапагандыстаў рэжыму».
Павел Латушка адзначыў важнасць большай адкрытасці Еўрасаюза для грамадзян Беларусі, у тым ліку важнасць адкрыцця пунктаў пропуску для звычайных грамадзян з адначасовым абмежаваннем магчымасцей рэжыму выкарыстоўваць гандаль для фінансавання рэпрэсій.
Свае пазіцыі падчас дыскусіі аб сітуацыі ў Беларусі выклалі прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Грэцыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Чэхіі, Эстоніі і іншых краін.
Абмеркавалі:
☑️ праблемы легалізацыі грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў краінах ЕС;
☑️ пытанні прызнання новага нацыянальнага пашпарта як дакумента, які сведчыць асобу грамадзян Беларусі;
☑️ дзеянні рэжыму па змяненні заканадаўства ў сітуацыі аб'яўлення ваеннага становішча, развіццё ваеннай інфраструктуры ў Беларусі, мілітарысцкую прапаганду рэжыму і інш.
Павел Латушка таксама правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком ЕС па пытаннях Усходняга партнёрства, паслом Дзіркам Шубелем. Абмеркавалі магчымасці выкарыстання інструментаў УП для супрацоўніцтва з беларускім грамадствам.

«Вырашэнне крызісу ў рэгіёне вымагае еўрапейскай падтрымкі нашых дзеянняў па вызваленні Беларусі» Распачаўся трохдзённы працоўны візіт намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага ў Берлін.…
«Беларусь неабходна ўключаць у глабальныя і рэгіянальныя стратэгіі Еўропы»
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніком Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, амбасадарам Крыстофам Хёйсгенам.
Абмеркавалі:
☑️ месца Беларусі ў рэгіянальным крызісе,
☑️ уплыў, які аказвае Расія на Беларусь,
☑️ пагрозы для Беларусі і Еўропы і крокі па супрацьдзеянні расійскім намерам.
Валер Кавалеўскі: «Беларусь неабходна ўключаць у глабальныя і рэгіянальныя стратэгіі Еўропы. Роля аналітычнай супольнасці ў ацэнцы пагроз, якія нясе Расія суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, можа быць значнай, каб праз гэта дамагчыся ўключэння Беларусі ў стратэгічнае планаванне еўрапейскіх краін.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы – прызнаны лідар сярод аналітычных структур, з якім у нас прасунуты ўзровень адносін».
@CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніком Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, амбасадарам Крыстофам Хёйсгенам.
Абмеркавалі:
☑️ месца Беларусі ў рэгіянальным крызісе,
☑️ уплыў, які аказвае Расія на Беларусь,
☑️ пагрозы для Беларусі і Еўропы і крокі па супрацьдзеянні расійскім намерам.
Валер Кавалеўскі: «Беларусь неабходна ўключаць у глабальныя і рэгіянальныя стратэгіі Еўропы. Роля аналітычнай супольнасці ў ацэнцы пагроз, якія нясе Расія суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, можа быць значнай, каб праз гэта дамагчыся ўключэння Беларусі ў стратэгічнае планаванне еўрапейскіх краін.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы – прызнаны лідар сярод аналітычных структур, з якім у нас прасунуты ўзровень адносін».
@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
У ЕС разгледзяць пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіць у Бруселі на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. У склад групы ўваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі…
Падтрымка беларускага грамадства і павышэнне эфектыўнасці санкцый
У Бруселі намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з намесніцай дырэктара па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Аўдронэ Перкаўскенэ.
Абмеркавалі прапановы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па павышэнні эфектыўнасці санкцыйнай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, каб абмежаваць фінансаванне рэпрэсій у Беларусі і перашкаджаць агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Сярод іх – гарманізацыя санкцый паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй; абмежаванне транзіту падсанкцыйных тавараў або ўвядзенне квот на гандаль ЕС з трэцімі краінамі; фінансавыя і сектаральныя санкцыі; санкцыі супраць інстытутаў Саюзнай дзяржавы і яе службовых асоб і інш.
Таксама падчас сустрэчы былі перададзены прапановы НАУ аб увядзенні санкцый у дачыненні да 76 фізічных і 17 юрыдычных асоб рэжыму Лукашэнкі.
Таксама Павел Латушка адзначыў неабходнасць падтрымкі беларускага грамадства з боку ЕС: і ў выдачы віз, і ў стварэнні магчымасцей для перасячэння мяжы, і ў вырашэнні пытанняў легалізацыі беларусаў у ЕС.
Важна, каб палітыка Еўрасаюза з аднаго боку аказвала ціск на рэжым Лукашэнкі і спрыяла прыцягненню да адказнасці за здзейсненыя злачынствы, а з другога – падтрымлівала беларускае грамадства, якое выступае за дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі.
Дасягнута дамоўленасць аб перадачы і падрыхтоўцы дадатковых матэрыялаў, неабходных для рэалізацыі стратэгіі ЕС у дачыненні да Беларусі.
Падрабязней – на канале Паўла Латушкі

Кандыдатуру рэжыму адхілілі на выбарах у Камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў паражэнне рэжыму ў ААН:
«Для беларусаў рэжым Лукашэнкі асацыюецца з карупцыяй, падкантрольнымі судамі, беззаконнем на ўзроўні «часамі не да законаў». Рэжым не процідзейнічае злачыннасці, ён яе памнажае і ёю карыстаецца.
Але насуперак відавочнай рэальнасці дыктатура спрабавала абрацца ў Камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі.
Мы загадзя праінфармавалі ўсіх чальцоў Эканамічнай і сацыяльнай Рады ААН пра злосныя парушэнні рэжымам Лукашэнкі абавязацельстваў у галіне супрацьдзеяння злачыннасці і заклікалі катэгарычна адхіліць яго кандыдатуру на гэтых выбарах.
У выніку галасавання 9 красавіка Албанія і Латвія былі абраныя ад Усходнееўрапейскай групы, рэжым выкінулі з Камісіі, куды ён абіраўся з 2010 года, а дэмакратычны рух атрымаў важную перамогу ў справе выціскання дыктатуры з міжнароднай арэны.
Мы дзякуем чальцам Эканамічнай і сацыяльнай Рады, якія ўлічылі аб'ектыўныя факты аб злачыннай прыродзе рэжыму Лукашэнкі».
У звароце да чальцоў Эканамічнай і сацыяльнай Рады ААН Валер Кавалеўскі ад імя Кабінета адзначыў, што рэжым мае жахлівы спіс парушэнняў правоў чалавека, здзяйсняе міжнародныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, з'яўляецца саўдзельнікам агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская: «Рэжым Лукашэнкі – стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла»
Беларуская лідарка падчас працоўнага візіту на Кіпр правяла брыфінг для амбасадараў у амбасадзе Польшчы. У прамове Святлана Ціханоўская адзначыла: рэжым Лукашэнкі не такі ўстойлівы, як можа падавацца.
Акрамя таго, лідарка заклікала падтрымаць намаганні па вызваленню палітвязняў на міжнародным узроўні, а таксама вырашэнню праблемаў беларусаў з легалізацыяй за мяжой, мабільнасцю і выдачай візаў.
Вось як гучалі ключавыя ідэі прамовы:
📌 «Рэжым значна больш уразлівы, чым здаецца. Ён падобны на стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».
📌 «Я ўпэўненая, што змены ў Беларусі адбудуцца раней, чым у Расіі. У Беларусі няма падтрымкі дыктатуры. Няма падтрымкі ўдзелу ў вайне. Беларусы – глыбока еўрапейская нацыя, якая, як і Украіна, стала ахвярай імперскіх амбіцыяў Расіі».
📌 «Пакуль мы размаўляем, тысячы палітзняволеных знаходзяцца за кратамі. Людзей у турмах ізалююць і катуюць, утрымліваюць у вельмі цяжкіх умовах. Прынамсі пяць чалавек ужо памерлі».
📌 «Падтрымайце наш заклік да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Патрабуйце доступу да іх. Настойвайце на тым, каб інстытуты ААН звярнулі ўвагу на крызіс. Без ціску і міжнароднай увагі рэжым будзе працягваць разбураць нашае грамадства і забіваць нашых людзей за кратамі».
Беларуская лідарка падчас працоўнага візіту на Кіпр правяла брыфінг для амбасадараў у амбасадзе Польшчы. У прамове Святлана Ціханоўская адзначыла: рэжым Лукашэнкі не такі ўстойлівы, як можа падавацца.
Акрамя таго, лідарка заклікала падтрымаць намаганні па вызваленню палітвязняў на міжнародным узроўні, а таксама вырашэнню праблемаў беларусаў з легалізацыяй за мяжой, мабільнасцю і выдачай візаў.
Вось як гучалі ключавыя ідэі прамовы:
📌 «Рэжым значна больш уразлівы, чым здаецца. Ён падобны на стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».
📌 «Я ўпэўненая, што змены ў Беларусі адбудуцца раней, чым у Расіі. У Беларусі няма падтрымкі дыктатуры. Няма падтрымкі ўдзелу ў вайне. Беларусы – глыбока еўрапейская нацыя, якая, як і Украіна, стала ахвярай імперскіх амбіцыяў Расіі».
📌 «Пакуль мы размаўляем, тысячы палітзняволеных знаходзяцца за кратамі. Людзей у турмах ізалююць і катуюць, утрымліваюць у вельмі цяжкіх умовах. Прынамсі пяць чалавек ужо памерлі».
📌 «Падтрымайце наш заклік да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Патрабуйце доступу да іх. Настойвайце на тым, каб інстытуты ААН звярнулі ўвагу на крызіс. Без ціску і міжнароднай увагі рэжым будзе працягваць разбураць нашае грамадства і забіваць нашых людзей за кратамі».
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Вырашэнне крызісу ў рэгіёне вымагае еўрапейскай падтрымкі нашых дзеянняў па вызваленні Беларусі» Распачаўся трохдзённы працоўны візіт намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага ў Берлін.…
Еўрапейская будучыня Беларусі і супрацьдзеянне расійскаму ўплыву
Валер Кавалеўскі сустрэўся з намеснікам кіраўніка дэпартамента Паўночна-Усходняй Еўропы, АБСЕ і Рады Еўропы Міністэрства замежных спраў Германіі Міхаэлем Райфенштулем.
На парадку сустрэчы былі наступныя пытанні:
☑️ пагроза суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў з боку Расіі і практычныя крокі, якія могуць зрабіць партнёры дэмакратычных сіл, каб супрацьстаяць гэтаму;
☑️ еўрапейская будучыня Беларусі і крокі, якія супольна могуць зрабіць у гэтым кірунку беларускі дэмакратычны рух і еўрапейскія палітыкі;
☑️ дапамога Украіне праз вывад Беларусі з вайны;
☑️ супрацьдзеянне расійскаму ўплыву, прапагандзе.
Валер Кавалеўскі праінфармаваў прадстаўнікоў МЗС Германіі пра развіццё дэмакратычнага руху Беларусі, у тым ліку пра выбары ў Каардынацыйную Раду.
Прадстаўнік па замежных справах Кабінета ўзняў шэраг міграцыйных пытанняў, з якімі да яго звярнуліся беларусы праз грамадскія аб'яднанні Razam і Libereco.
Бакі дамовіліся аб дадатковым вывучэнні ўзнятых пытанняў і працягу размовы падчас наступнай сустрэчы ў Бруселі.

«Пакаранне іншадумцаў у Беларусі пераўтварылася ў бессэнсоўны, садысцкі канвеер»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова пракаментавала смерць Аляксандра Кулініча ў Брэсцкім СІЗА:
«У СІЗА не прымаюць лекі, там практычна немагчыма атрымаць прафесійную медычную дапамогу. Для таго каб убачыць сапраўдных медыкаў і патрапіць у шпіталь з СІЗА, трэба ледзь не паміраць. У СІЗА людзі пакінутыя ўвогуле без самых элементарных сродкаў, каб паклапаціцца пра сябе. У СІЗА ёсць карцар, недастатковае харчаванне і ніякай медычнай дапамогі.
Смерць Аляксандра Кулініча – яшчэ адно сведчанне таго, што рэжым без разбору кідае людзей за краты, і што сілавікам Лукашэнкі пляваць, якія хваробы ў чалавека, колькі яму гадоў, ці ёсць у яго інваліднасць.
Пакаранне іншадумцаў у Беларусі пераўтварылася ў бессэнсоўны, садысцкі канвеер, які перамолвае і перамолвае чалавечыя жыцці, і рэжым не бачыць у гэтым ніякай праблемы.
І на вялікі жаль, высілкі міжнароднай супольнасці ўсё яшчэ не дастатковыя, каб гэты канвеер спыніць. Так не павінна быць! Мы павінны зноў і зноў звяртаць увагу міравых лідараў на тое, што ў XXI стагоддзі адбываецца ў Беларусі, краіне амаль у цэнтры Еўропы.
І прымаць усе магчымыя і немагчымы меры, каб палітвязні выйшлі на свабоду. Гэта ўжо шостая смерць за кратамі чалавека, змешчанага туды па абсалютна надуманым абвінавачанні паводле палітычных матываў. Колькі іх патрэбна, каб спыніць рэпрэсіўны апарат?»
Вольга Гарбунова выказала самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім Аляксандра Кулініча, адзначыўшы, што гэта «яшчэ адна незагойная рана на сэрцы вольнай і дэмакратычнай Беларусі, якую ўсе мы імкнёмся пабудаваць».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, да моманту смерці Аляксандра ў СІЗА ў іх не было звестак пра тое, што ён патрапіў пад пераслед. Але гэта, безумоўна, палітвязень, які загінуў ад невыносных умоў утрымання за кратамі.

Легалізацыя і вядзенне бізнесу беларусамі ў Польшчы: праблемы і прапановы па іх вырашэнні
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіў на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема», якая праходзіць гэтымі днямі ў польскім Слесіне:
«Больш за 6 тысяч прадпрыемстваў, адным з акцыянераў у якіх з'яўляецца беларуская кампанія ці грамадзянін Беларусі, дзейнічалі ў Польшчы ў 2023 годзе. 12 тысяч грамадзян Беларусі займаліся аднаасобнай гаспадарчай дзейнасцю. 122 тысячы грамадзян Беларусі плацілі сацыяльныя ўзносы ў Польшчы. Больш за 12 тысяч студэнтаў з Беларусі вучыліся ў Польшчы. Большасць беларусаў, якія пакінулі дом, апынуліся менавіта ў Польшчы. Яны хочуць легальна працаваць, вучыцца, плаціць падаткі, развіваць сваю справу».
Як адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета, дапамога для беларусаў за мяжой – адна з найважнейшых задач дэмсіл Беларусі. Амаль чатыры гады бесперапынных рэпрэсій прывялі да таго, што ў Польшчы аказаліся тысячы беларусаў, многія з якіх пазбаўлены прафесіі, маёмасці, сродкаў і магчымасці выконваць патрабаванні польскага заканадаўства ў сферах легалізацыі і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Павел Латушка агучыў прапановы аб:
▪️аднаўленні праграмы Poland.Business Harbour;
▪️спрашчэнні легалізацыі дзяцей беларусаў, народжаных ці дасягнуўшых паўналецця ў Польшчы;
▪️магчымасці падаўжэння гуманітарных ВНЖ, выдадзеных у Польшчы, а таксама выдачы гуманітарных віз не толькі асобам, якія трапілі пад рэпрэсіі, але і іх сваякам; выдача гуманітарных віз беларусам у трэціх краінах;
▪️павелічэнні тэрміна дзеяння польскіх праязных дакументаў да трох гадоў;
▪️магчымасці абароны ў трэціх краінах інтарэсаў асоб, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону;
▪️спрашчэнні працэдуры падачы заявы аб рэгістрацыі шлюбу;
▪️урэгуляванні праблем пенсійнага забеспячэння;
▪️зніжэнні патрабаванняў у прадастаўленні беларускімі студэнтамі дакументаў для паступлення і працягу вучобы;
▪️міжнароднай абароне для беларускіх студэнтаў на падставе звестак аб спробе прызыву ў войска або пагрозе прыцягнення да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад прызыву;
▪️непрадастаўленні дзяржорганамі і ВНУ Польшчы дакументаў, якія тычацца беларускіх студэнтаў, па запытах рэжыму (у мэтах недапушчэння далейшых рэпрэсій);
▪️стварэнні ўмоў для развіцця беларускага бізнесу ў Польшчы;
▪️выключэнні дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы пры ўсіх формах узаемадзеяння з прыватнымі арганізацыямі і дзяржавай, напрыклад, пры адкрыцці банкаўскіх рахункаў;
▪️скарачэнні тэрмінаў адміністрацыйных працэдур, звязаных з легалізацыяй, у першую чаргу ў Ніжнесілезскім ваяводстве і Вроцлаве.
Павел Латушка накіраваў зварот намесніку міністра ўнутраных спраў Польшчы і ваяводзе Ніжнесілезскага ваяводства з просьбай аб правядзенні сустрэчы і пошуку рашэнняў для паскарэння выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія жывуць у гэтым ваяводстве.
Матэрыялы для вырашэння гэтых пытанняў будуць перададзены Вышэйшай школай кіраўніцкіх кадраў і НАУ ў дзяржаўныя органы Польшчы.

Святлана Ціханоўская: «Рэжым Лукашэнкі – стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла» Беларуская лідарка падчас працоўнага візіту на Кіпр правяла брыфінг для амбасадараў у амбасадзе Польшчы. У прамове Святлана…
Завяршыўся першы працоўны візіт Святланы Ціханоўскай на Кіпр
Якія пытанні былі на парадку сустрэч кіраўніцы Кабінета?
Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу ўлад Кіпра на важнасць абароны незалежнасці Беларусі, ціску на рэжым, прыцягнення яго да адказнасці за міжнародныя злачынствы. Пры размовах з кіраўніцтвам краіны галоўнымі тэмамі сталі праблемы легалізацыі беларусаў і шляхі іх вырашэння, у тым ліку – праз падтрымку праекта новага пашпарта.
Дэмакратычная лідарка вяла размовы пра распрацоўку праграм рэабілітацыі для былых палітзняволеных, дзяцей рэпрэсіраваных, ветэранаў вайны ва Украіне і іх сем'яў.
У прыватнасці кіраўніца Кабінета правяла сустрэчы:
☑️ з прэзідэнтам Кіпра Нікасам Хрыстадулідзісам. Прэзідэнт запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрымцы беларускага народа. Ён падкрэсліў: палітыка Кіпра застаецца паслядоўнай у садзейнічанні дэмсілам і ізаляцыі рэжыму. Хрыстадулідзіс запэўніў Ціханоўскую, што ўрад працуе над тым, каб закрыць шчыліны ў санкцыях і заблакаваць кампаніі, звязаныя з рэжымам. Асобна гаварылі аб падтрымцы рэлакаваных бізнесаў, спрашчэнні бытавых юрыдычных працэдур, пазіцыі па Беларусі на міжнароднай арэне;
☑️ са старшынём Камітэта па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Георгіадэсам і чальцамі камітэта. Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу палітыкаў на важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Лідарка прапанавала камітэту страрыць групу «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Кіпра і далучыцца да міжнароднай кампаніі сімвалічнага хроснага бацькоўства над беларускімі палітзняволенымі. Дэпутаты разгледзяць рэзалюцыю па Беларусі, а таксама падтрымаюць беларускія ініцыятывы ў ПАРЕ і ПА АБСЕ;
☑️ са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Анітай Дзімітрыў. Абмеркавалі юрыдычныя спрашчэнні для беларусаў, падтрымку бізнесу і шэраг кароткатэрміновых праграм рэабілітацыі для дзяцей беларускіх палітзняволеных;
☑️ з беларусамі Кіпра (на Кіпры цяпер жыве каля 5000 беларусаў). Удзельнікі сустрэчы распавялі пра праблемы, з якімі яны сутыкаюцца: працэдуры з атрыманнем ВНЖ, віз, апастыляў, даведак, складанасці з адкрыццём рахункаў у банках і інш.
Народная амбасада Беларусі на Кіпры працуе над вырашэннем праблем з дакументамі.
☑️ з дыпламатычным корпусам у амбасадзе Польшчы. Кіраўніца Кабінета заклікала на міжнародным узроўні падтрымаць намаганні па вызваленні палітзняволеных і па вырашэнні праблем беларусаў з легалізацыяй за мяжой, мабільнасцю і выдачай віз.
Таксама падчас візіту Святланы Ціханоўскай на Кіпр адбылася непублічная сустрэча з прадстаўнікамі беларускага бізнесу і IT-сектара.

Кандыдатуру рэжыму адхілілі на выбарах у Камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў паражэнне рэжыму ў ААН: «Для беларусаў рэжым Лукашэнкі…
Рэжым Лукашэнкі не будзе прадстаўлены ў Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі
Тлумачым, чаму гэта важна і які ўнёсак у гэта зрабіў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі.