Forwarded from Светлана Тихановская
Как изменится повседневная жизнь беларусов после демократических преобразований?
Мы возвращаемся к детальному рассказу о Стратегии перехода к Новой Беларуси, разработанной командой Офиса вместе с Объединенным Переходным Кабинетом, Координационным Советом и многочисленными экспертами. Сегодня – разбираемся в том, как изменения, прописанные в Стратегии, отразятся на ключевых сферах жизни общества.

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка – пра пачатак «выбараў» ва Усебеларускі народны сход:
«Многія эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што першапачаткова гэты орган ствараўся для забеспячэння кантраляванага транзіту ўлады. Калі рэжыму ўдалося зацэментаваць грамадскую сітуацыю ў краіне, Лукашэнка хоча выкарыстоўваць УНС для ўмацавання сваёй сістэмы.
Для Еўропы гэта ўнікальная сітуацыя. Гэта «надпарламент», які ўвабраў у сябе Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, мясцовыя саветы, выканаўчую ўладу і нават суддзяў, а таксама кантраляваную грамадзянскую супольнасць – дзяржавай арганізаваныя недзяржаўныя арганізацыі. Рэжым нават не спрабуе стварыць бачнасць выбараў у ВНС. Гэта старанна адабраныя самі сабой людзі з дыктатарскай сістэмы.
Галоўнае, з усіх канфігурацый дыктатара выключаны галоўны суб'ект, крыніца ўлады – беларускі народ. Дыктатар утрымлівае ўладу насуперак волі народа і будзе спрабаваць гэта рабіць і далей рашэннямі сваіх падкантрольных інстытуцый.
А што нам рабіць? Нам трэба рыхтавацца да 2025 года».
Каментарый цалкам – на YouTube-канале Паўла Латушкі па спасылцы.
@CabinetBelarus

YouTube
Зачем Лукашенко ВНС?
Стартовали «выборы» во «Всебелорусское народное собрание»
Этот орган получил статус конституционного после псевдореферендума в феврале 2022 года. Многие эксперты сходятся во мнении, что изначально этот орган создавался для обеспечения контролируемого транзита…

Падтрымайце збор на арганізацыю Дня Волі!
Аб’яднаны Пераходны Кабінет супольна з шэрагам беларускіх арганізацый і ініцыятыў запрашае на святочныя мерапрыемствы ў Варшаве, якія пройдуць 24 сакавіка.
Прыміце ўдзел у маршы з удзелам беларускіх, польскіх і ўкраінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў на Плошчы Трох Крыжоў і ў мітынгу і канцэрце на Замкавай плошчы з удзелам вядомых беларускіх артыстаў.
Збор на мантаж сцэны, ганарары музыкам, друк банераў, улётак і іншыя арганізацыйныя выдаткі можна падтрымаць на сайце Bysol – па спасылцы.
Суарганізатары мерапрыемстваў – Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі», суполка «Беларусы Варшавы», Беларускі Моладзевы Хаб, Музей Вольнай Беларусі і інш. Пры інфармацыйнай падтрымцы «Беларускага Радыё Рацыя» і тэлеканала «Белсат».

«Чэхія – прыклад паспяховай еўраінтэграцыі для беларусаў»
Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі правёў працоўную сустрэчу з паслом Чэшскай Рэспублікі ў Польшчы Бжэціславам Данчакам і палітычным дарадцам пасольства Пэтрам Марышкам.
Прадстаўнік прыгадаў, што Чэхія была першай краінай, якая прыняла параненых беларусаў пасля падзей 9 жніўня 2020 года, і падзякаваў за тую падтрымку, якую Чэшская Рэспубліка працягвае аказваць беларускаму дэмакратычнаму руху, у прыватнасці Офісу дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.
Валер Кавалеўскі зазначыў, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, у тым ліку, і з тэрыторыі Беларусі, сітуацыя з візамі для беларусаў моцна змянілася. Бакі абмеркавалі магчымасць пошуку рашэння гэтай праблемы на ўзроўні Міністэрства замежных спраў, а таксама каардынацыю пазіцый у міжнародных арганізацыях.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі і тэму еўрапейскай перспектывы для Беларусі – шлях, які ў свой час прайшла і Чэхія.
«Прыклад вашай краіны – гэта гісторыя поспеху на шляху еўраінтэграцыі. І гэта важны прыклад для беларусаў», – зазначыў прадстаўнік па замежных справах Кабінета.
Бакі абмеркавалі магчымыя крокі партнёраў дзеля абароны незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны і дапамогу Украіне з боку дэмакратычнай Беларусі ў перамозе.

Праграма ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе. Арганізацыйная каманда, да якой далучыўся прадстаўнік Каардынацыйнай Рады, ужо сфармавала праграму і хутка аб’явіць імёны спікераў.
Падчас канферэнцыі беларусы і беларускі будуць разглядаць і вырашаць актуальныя пытанні і праблемы нашай супольнасці. У гэтым годзе панэльныя дыскусіі прысвечаныя наступным тэмам:
⚪️ Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады;
🔴 Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах;
⚪️ Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа.
Адзначым, што беларуска-ўкраінская панэль з’явіцца на канферэнцыі ўпершыню. Удзельнікі змогуць абмеркаваць адносіны краінаў і іх будучыню, а ў якасці key-note спікера да панэлі далучыцца амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім.
Акрамя таго, на канферэнцыі будзе прадстаўлены кірмаш грамадзянскіх праектаў – блок, дзе дыяспары змогуць прэзентаваць свае ініцыятывы на 2024-2025 гады. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра кірмаш грамадзянскіх праектаў, а таксама пакінуць сваю заяўку можна па гэтай спасылцы да 17 сакавіка.
Нагадваем, што зарэгістравацца на канферэнцыю можна па спасылцы, а азнаёміцца з праграмай – тут.

Пытанні легалізацыі, падтрымка беларускай этнічнай меншасці, персанальныя санкцыі супраць суддзяў і прапагандыстаў
Намеснікі кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і Валер Кавалеўскі абмеркавалі з намеснікам міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацеем Душчыкам актуальныя праблемы беларусаў у Польшчы.
Падчас сустрэчы Павел Латушка ініцыяваў абмеркаванне пытанняў легалізацыі грамадзян Беларусі, якія выехалі на тэрыторыю Польшчы ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі з боку рэжыму Лукашэнкі:
☑️ павелічэнне да 3 гадоў тэрміну дзеяння польскага праязнога дакумента (dokument podróży);
☑️ выдача дакументаў дзецям, якія нараджаюцца ў Польшчы ў грамадзян Беларусі;
☑️ прызнанне сапраўднымі беларускіх пашпартоў, тэрмін дзеяння якіх скончыўся, да моманту афармлення новых дакументаў і інш.
Асобныя праблемныя пытанні легалізацыі беларусаў прадставіла юрыстка і актывістка Ганна Маціеўская.
Павел Латушка закрануў пытанне консульска-прававой дапамогі беларусам, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай у Польшчы і апынуліся ў складаных абставінах па-за яе межамі. Дасягнута дамоўленасць аб дэтальнай прапрацоўцы гэтага пытання ва ўзаемадзеянні з МЗС Польшчы.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка таксама падняў пытанні аб павелічэнні прапускной здольнасці памежных пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы для фізічных асоб, а таксама аб падтрымцы беларускай этнічнай меншасці, якая пражывае ў Польшчы.
Павел Латушка ініцыяваў абмеркаванне прававой адказнасці Лукашэнкі і яго рэжыму, фіксацыі фактаў, звязаных са здзяйсненнем рэжымам злачынстваў супраць чалавечнасці, для далейшага выкарыстання ў міжнародных судовых інстанцыях.
Дасягнута дамоўленасць па прадастаўленні Народным антыкрызісным упраўленнем прапаноў па ўвядзенні персанальных санкцый у дачыненні да суддзяў і прапагандыстаў рэжыму.
Валер Кавалеўскі ўзняў пытанне аб працягу дзейнасці працоўнай групы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы, якая была створаная ў выніку дамоўленасці Святланы Ціханоўскай з урадам Польшчы. Прадстаўнік па замежных справах Кабінета падкрэсліў, што такая працоўная група па міграцыйных пытаннях беларусаў у Польшчы паказала сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць.
Дасягнута дамоўленасць аб магчымым правядзенні дэтальнага абмеркавання ўсіх праблемных пытанняў легалізацыі беларусаў на пасяджэнні рабочай групы ў найбліжэйшы час.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Душчык адзначыў адкрытасць і гатоўнасць спрыяць вырашэнню пытанняў беларусаў Польшчы, у тым ліку праз змяненне заканадаўства Польшчы аб замежных грамадзянах.

❗️Увага! Фэйк!
Паведамленні нібыта аб запуску плана «Перамога 2.0», якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках, не адпавядаюць рэчаіснасці!
Першае паведамленне са сфабрыкаваным відэазваротам Святланы Ціханоўскай з’явілася ў фальшывым тэлеграм-канале BYPOL.
❗️Не пераходзьце па спасылках у такіх паведамленнях! Гэта небяспечна!
Сапраўдны тэлеграм-канал BYPOL – па спасылцы.

Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму»
Сёння, у дзень Канстытуцыі, у Сейме Літвы праходзіць Канферэнцыя «Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформаў». Мерапрыемства прысвечанае абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі і 6 законапраектаў, падрыхтаваных у яе развіццё і дапаўненне. Агулам сабралася каля 70 удзельнікаў.
Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з прамовай:
«У Беларусі больш за паўтары тысячы палітвязняў. Я б дадала да іх ліку і Канстытуцыю. Канстытуцыя – палітвязень нумар 1. Яна стала першай ахвярай рэжыму. Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму.
Беларусы добра разумеюць, што рэжым Лукашэнкі – гэта тупік. Аднак яны не заўсёды разумеюць альтэрнатыву. І яны прыходзяць да нас з пытаннем: якую Беларусь вы прапануеце?
Праект новай Канстытуцыі, які распрацоўвалі юрысты, палітолагі і праваабаронцы, – гэта адказ на запыт грамадства. Нашыя эксперты не спыніліся і працягнулі працу над комплексным пакетам законаў і рэформаў. Я запрашаю беларусаў да ўдзелу ў працы над новай Канстытуцыяй, складаннем законапраектаў і будучымі рэформамі. Разам мы не толькі ўяўляем сабе новую Беларусь, але і закладваем яе падмурак».

Як далучыцца да працы дэмакратычных сіл?
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч выступілі на анлайн-сустрэчы з удзельнікамі праграмы «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі».
Сустрэча была прысвечаная дэмакратычным зменам у Беларусі і дзеянням па іх набліжэнні. У тым ліку абмяркоўваліся магчымасці далучэння ўдзельнікаў «Кадравага рэзерву» да працы дэмакратычных арганізацый.
Аліна Коўшык распавяла пра дзейнасць Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні і прапанавала ўзяць удзел у яго працы па адным з чатырох кірункаў: культура, адукацыя, палітыка памяці і інфармацыйная палітыка.
Аліна Коўшык пазнаёміла прысутных з праектамі прадстаўніцтва, у прыватнасці Інстытутам беларускай кнігі, які дзейнічае амаль год: супрацоўнічае з беларускімі выдаўцамі, выстаўляе беларускія кнігі на спецыялізаваных кірмашах і інш. Удзельнікі сустрэчы больш даведаліся пра Інстытут публічнай гісторыі, Інстытут беларускай мовы, Нацыянальны навукова-даследчы ўніверсітэт, праца па стварэнні якіх вядзецца зараз.
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета азначыла, што шукае намесніка ці намесніцу па справах культуры, а таксама спецыялістаў у Цэнтр стратэгічных камунікацый. Абавязковыя ўмовы для працы – валоданне беларускай і прынамсі адной замежнай мовай.
Кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч распавёў пра ўпаўнаважаную працоўную групу, якая займаецца падрыхтоўкай працэдур па арганізацыі выбараў у Каардынацыйную Раду.
Па словах Валерыя Мацкевіча, гэты працэс – на фінальным этапе. Дакументы, якія рэгламентуюць выбары, прайшлі праз адпаведныя ўзгадненні і былі зацверджаныя Святланай Ціханоўскай. Зараз ідзе фарміраванне выбарчай камісіі. Удзельнікі «Кадравага рэзерву» могуць прапанаваць свае кандыдатуры ў склад выбарчай камісіі, а таксама яе сакратарыят.
На анлайн-сустрэчы таксама выступілі галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан.
Далучыцца да «Кадравага рэзерву» можна праз сайт.

Аліна Коўшык запрашае беларусаў і беларусак узяць удзел у святкаванні Дня Волі
«Сябры і сяброўкі! Набліжаецца гадавіна незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – нашай першай нацыянальнай дзяржавы. Набліжаецца Дзень Волі!
Аб’яднаны Пераходны Кабінет і шэраг беларускіх арганізацый і ініцыятыў працягваюць падрыхтоўку да святочных мерапрыемстваў у Варшаве, якія пройдуць 24 сакавіка.
Я буду радая ўбачыць вас у нядзелю спачатку на Плошчы Трох Крыжоў, а потым і на Замкавай плошчы для ўдзелу ў маршы, мітынгу і канцэрце.
Дзякую кожнаму і кожнай, хто ўжо далучыўся да збору на арганізацыю мерапрыемстваў – ён яшчэ працягваецца.
Свята 25 сакавіка ўжо хутка! І мы ладзім яго вялікай талакою. З намі палітычныя і грамадскія дзеячы з Беларусі, Польшчы і Украіны, якія выступяць з прамовамі. З намі вядомыя артысты, якія падораць сваю музыку. З намі партнёры-суарганізатары. І з намі вы. Будзем разам і надалей!»

Кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета возьмуць удзел у ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету
Канферэнцыя адбудзецца 23-24 сакавіка ў Празе
Прадстаўнікі Кабінета далучацца да працы трох панэльных дыскусій, прысвечаных:
1️⃣ стратэгіі беларускай дэмакратычнай супольнасці і ролі беларусаў і беларусак замежжа на 2024-2025 гады;
2️⃣ ролі дыяспары ў развіцці беларуска-ўкраінскіх адносін;
3️⃣ узмацненню патэнцыялу супольнасці беларусаў і беларусак замежжа.
Таксама ў праграме канферэнцыі:
☑️ кірмаш некамерцыйных грамадска-значных праектаў беларусаў і беларусак замежжа;
☑️ выстава, удзел у якой возьмуць беларускія кнігавыдаўцы, Беларускі інстытут у Празе, ЗБС «Бацькаўшчына»;
☑️ адкрыццё памятнага знака Францішку Скарыне;
☑️ экскурсіі па беларускіх мясцінах у Празе.
📌Зарэгістравацца на канферэнцыю можна па спасылцы.
Суарганізатары канферэнцыі – Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Офіс Святланы Ціханоўскай, Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Народныя амбасады.