Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне
Падчас візіту запланаваны сустрэчы ў Пентагоне, Дзяржаўным дэпартаменце і Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, у камітэтах па замежных справах абедзвюх палат Кангрэса ЗША, у аналітычных цэнтрах і з беларускай дыяспарай.
Ключавымі для запланаваных сустрэч стануць наступныя тэмы:
▪️ падтрымка ЗША і міжнароднай супольнасцю намаганняў беларусаў у справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі
▪️ меры па рэагаванні на пашырэнне удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны
▪️ каардынацыя дзеянняў на міжнароднай арэне ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і аднаўлення дэмакратыі
▪️ павелічэнне дапамогі ЗША для беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку, рэпрэсаваных і палітзняволеных
▪️ актывізацыя ўдзелу Кангрэса ЗША у беларускім пытанні
@CabinetBelarus

«Нацыянальная культура і мова — нашая зброя, і ў такі час мы мусім скарыстацца ёй напоўніцу»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык распавяла пра тое, што азначае прысвячэнне 2023-га года — беларускай мове і нацыянальнаму адраджэнню, а таксама назвала напрамкі дзейнасці, якую плануецца ажыццяўляць у рамках абвешчанага Года:
«У гэтым годзе Аб’яднаны Пераходны Кабінет будзе спрыяць таму, каб пашырылася штодзённае ўжыванне беларускай мовы, каб стала больш беларускіх праектаў, якія скіраваны на гэта.
Што канкрэтна плануецца рабіць? Падрабязны план яшчэ дапрацоўваецца, але ўжо зараз магу сказаць, што мы будзем рабіць так, каб дарослым і дзецям было прасцей вывучаць беларускую мову. Будзем садзейнічаць стварэнню сеткі беларускіх школ. Будзем заахвочваць беларускія медыйныя пляцоўкі, у тым ліку блогераў і знакамітасцяў — больш ужываць беларускую мову для яе папулярызацыі.
Калі на самым пачатку працы ў Кабінеце я пачала збіраць інфармацыю пра розныя беларускія культурніцкія і адукацыйныя праекты, ініцыятывы, я ўбачыла, што існуе проста безліч выдатных, «лямпавых» праектаў, якія папулярызуюць нашую мову, культуру, гісторыю. Але пра гэтыя праекты мала хто ведае. І вось мы пастараемся падтрымаць іх, зрабіць так, каб інфармацыя пра іх была акумулявана, размешчана на адной пляцоўцы ў прывабным выглядзе.
Таксама будзем спрыяць беларускаму кнігавыданню. Мы — скарынаўская, кніжная нацыя. У нас заўжды быў высокі ўзровень адукаванасці. Але сёння рэжым спрабуе знішчыць і забараніць беларускую кнігу. Таму мы, па прыкладзе наватара Скарыны, зробім стаўку на новыя тэхналогіі: паспрыяем стварэнню цэлай бібліятэкі беларускіх аўдыё- і электронных кніг. Каб кнігі даходзілі да беларусаў, мы будзем удзельнічаць у наладжванні сістэмы іх распаўсюду.
Увогуле, нашая мэта — каб беларусы ўмацавалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць, што асабліва важна для тых, хто з’ехаў за мяжу. І для ўсіх без выключэння беларусаў гэта важна ва ўмовах наступу “рускага міру”. Наша нацыянальная культура і мова — гэта сапраўдная зброя ў такі час. І мы мусім ёй скарыстацца напоўніцу, зважаючы на тое, што гэты год можа быць вырашальным».

«Праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнні боегатоўнасці сіл спецыяльных аперацый, і гэта дакладна не для трэніровак»
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пракаментаваў тэлеканалу «Белсат» інфармацыю аб магчымым правядзенні мабілізацыі ў Беларусі ў бліжэйшы час:
«Інфармацыя мае пад сабой вельмі сур’ёзныя падставы. Пытанне пра дату застаецца адкрытым. Але праведзена шмат дарагіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў, якія проста так ніхто ніколі не праводзіць: вельмі сур’ёзна разгорнута прыватная беларуская кампанія «ГардСэрвіс», нанята вялікая колькасць супрацоўнікаў на вялікія заробкі, праведзены комплекс мерапрыемстваў па павышэнні боегатоўнасці частак і сіл спецыяльных аперацый — такога не рабілася яшчэ ніколі ў гісторыі самастойнай Беларусі, і гэта дакладна не для трэніровак.
Таксама Валерый Сахашчык паведаміў, што паспяхова адбываецца фарміраванне і камплектаванне вайсковай часткі беларусаў-добраахвотнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны.
Адносна беларускіх сілавікоў, якія застаюцца на службе Сахашчык заўважыў: «Кожнаму разумнаму чалавеку павінна быць зразумела, што рэжыму засталося зусім няшмат, і ўсе гэтыя людзі пасля могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. І таму кожны разумны чалавек зараз павінны — няхай не рабіць подзвігаў, але — не здзяйсняць подласці. Каб пасля з чыстым сумленнем можна было жыць у нармальнай новай краіне»
Поўная гутарка — па спасылцы.

«Нам спадабалася гуляць у дэмакратыю ў 2020-м, а цяпер нас чакае вялікая праца над сабой»
Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова распавяла ў інтэрв’ю «Люстэрку» пра сваё бачанне палітыкі і сваёй ролі ў ёй:
🔘 «Гэта пэўныя магчымасці казаць пра тое, што мяне турбуе як жанчыну, як палітвязня, як чалавека, які быў вымушаны пералезці праз плот, каб уратавацца ад пераследу, як прадстаўніцу супольнасці ЛГБТК»
🔘 «Назіраючы, як у якім-небудзь Рэйк’явіку мэрам горада становіцца панк-анархіст, я думаю: «А так можна было?» І ў мяне такое ўражанне, што нас падманвалі ўвесь гэты час»
🔘 «Наша задача нагадваць міжнароднай супольнасці, што ўся краіна сядзіць у турме»
🔘 «Я бачу сваёй задачай умацаванне той вялізнай працы, якая ўжо праводзіцца праваабаронцамі і актывістамі»
🔘 «Размаўляю з блізкімі зняволеных і ведаю, што некаторыя з іх у безвыходным фінансавым становішчы. Я не хачу, каб гэтыя людзі думалі, што іх забылі»

«Я веру, што гэтыя святы прынясуць цеплыню ў нашыя дамы, хоць бы на некалькі імгненняў»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка павіншаваў беларусаў, якія адзначаюць Раство Хрыстова 7 студзеня:
«Памятаю, што заўсёды ў нашай сям'і ўвечары 6 студзеня, калі з'яўляецца на небе першая зорка, збіраліся за вячэрай, і галоўнай стравай падчас гэтай вячэры была бедная куцця, а багатую куццю падавалі на наступны дзень, 7 студзеня. Заўсёды была традыцыя 12 страў, посная ежа і, вядома ж, талерка для нечаканага госця. Але сёння ў нашых сем'ях гэтая талерка — для вельмі чаканых гасцей, людзей, якія знаходзяцца за кратамі. І ў маім доме гэта месца будзе для майго стрыечнага брата Анатоля Латушкі, палітвязня.
Беларусы — адзін з тых народаў, якія найбольш захавалі свае традыцыі. І ў гэтым нашая сіла, якая дапаможа перажыць жудасную навалу сённяшніх дзён»
Поўную версію віншавання — глядзіце ў відэа.

«Яны блакуюць, і самі чытаюць тое, што блакуюць. Бо самі няздольныя стварыць хоць нешта падобнае»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык выказала словы падтрымкі галоўнаму рэдактару партала «ТУТ БАЙ» Марыне Золатавай і генеральнаму дырэктару «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміле Чэкінай і пракаментавала суд над імі:
«Яны судзяць кіраўніцтва «ТУТ БАЙ», яны далей блакуюць сацсеткі «Люстэрка». Блакуюць, і самі чытаюць тое, што блакуюць. Баяцца і чытаюць. Бо не маюць іншых крыніц аб’ектыўнай інфармацыі аб грамадстве і яго настроях. Бо самі няздольныя стварыць хоць нешта падобнае. Бо «ТУТ БАЙ» і яго працяг, «Люстэрка» — гэта якасць, гэта аб'ектыўнасць, гэта нерв грамадства. Блакуюць — і гэтым прызнаюць, што хочуць прымусіць непакорлівае грамадства замаўчаць, перастаць казаць пра свае праблемы. Бо яны даўно ўжо не здольныя вырашаць гэтыя праблемы. Бо яны даўно ўжо не прадстаўляюць інтарэсы грамадства.
Людзі, якія рабілі «ТУТ БАЙ» і робяць сёння «Люстэрка» — наш гонар. Яны выпрацавалі такія стандарты журналістыкі, якія сталі ўзорам для іншых. І што б зараз не зрабіў рэжым — я пераканана, што мы аднойчы набярэм у пошукавым радку звыклыя нам літары «tut...» — і партал адкрыецца. Партал у новую Беларусь, дзе грамадства і чыноўнікі слухаюць адзін аднога праз пляцоўкі незалежных СМІ, каб агульныя для ўсёй краіны праблемы вырашаліся, а не замоўчваліся.
У гэтыя дні я хачу выказаць сваю пашану і падтрымку Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай, а таксама ўсяму калектыву нацыянальнага партала «ТУТ БАЙ», які ўжо стаў часткай нашай гісторыі, і, я ўпэўнена, аднойчы адновіць сваю працу»

Святлана Ціханоўская – пра паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму і яго саўдзелу ў вайне
«Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але калі з’яўляюцца думкі пра тое, што гэта яго спыніць, – яны памылковыя. У пачатку 2022 ён абяцаў Украіне, што не будзе нападу. Мы ведаем, да чаго гэта прывяло.
Лукашэнка ніколі не трымае слова і будзе рабіць тое, што скажа Расія. Ён не выпадкова апынуўся ў такой сітуацыі. Ён не закладнік і не ахвяра – ён абраў інтэграцыю з Расіяй яшчэ ў 90-х, калі пачаліся падпісанні дакументаў пра саюзную дзяржаву. Ягоная палітыка прывяла да пачатку вайны супраць Украіны, а таксама да пагрозы незалежнасці Беларусі. Яго саўдзел у вайне дазволіў адбыцца генацыду ў Бучы, Ірпені, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях.
Таму саступкі яму ў разгар вайны толькі ствараюць для яго пачуццё беспакаранасці. Так ён упэўніваецца, што можа і далей праводзіць рэпрэсіі, забіваць людзей і дазваляць нападаць на Украіну з тэрыторыі Беларусі. А задача цывілізаванага свету – пазбегнуць беспакаранасці. Вінаватыя павінны панесці адказнасць – і нашая агульная задача гэтага дабіцца.
Беларусы, пра чые інтарэсы сапраўды трэба думаць – гэта беларускія актывісты, добраахвотнікі і валанцёры, якія дапамагаюць Украіне і змагаюцца супраць Расіі. Гэта людзі, якія сталі палітзняволенымі за свой пратэст супраць вайны ва Украіне і дыктатуры. Але дакладна гэта не Лукашэнка, які дае тэрыторыю Беларусі рускім салдатам і ракетам».

«ЗША будуць прынцыповымі ў пытанні абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі распавёў аб выніках свайго візіту ў Вашынгтон, падчас якога ён сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства абароны і Дзярждэпартамента ЗША, старшынёй Офіса па каардынацыі санкцый Дзярждэпартамента Джымам О’Браянам, цяперашнім і былым дырэктарамі па пытаннях Усходняй Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Кейтам Бінам і Трэем Лаянзам, прадстаўнікамі Кангрэса ЗША і аналітычных цэнтраў:
«Пасля праведзеных сустрэч я пераканаўся, што ЗША будуць прынцыповымі ў пытанні абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі: яны працягнуць рознабаковую падтрымку намаганняў беларусаў у барацьбе за дэмакратыю. Больш за тое, Вашынгтон зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў галіне бяспекі — гэта будзе адказ на пагрозу незалежнасці Беларусі, якая сыходзіць ад Расіі і дзеянняў Лукашэнкі па падтрымцы яе ваеннай агрэсіі.
Пытанне санкцый застаецца супярэчлівым у кантэксце апошніх дыскусій пра палітвязняў, але на цяперашні момант ЗША маюць намер толькі ўзмацняць санкцыі супраць рэжыму і рабіць іх больш эфектыўнымі. Разам з тым, працягнецца аказанне дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Важным дасягненнем паездкі стала дамоўленасць аб каардынацыі некаторых дзеянняў на міжнароднай арэне з мэтай абароны інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі. І наша палітычнае супрацоўніцтва з ЗША выходзіць на новы ўзровень: не разавых гучных сустрэч, а пастаянных афіцыйных кантактаў, планамернай працы дзеля дэмакратызацыі Беларусі. Для гэтага мы ўжо запланавалі шэраг мерапрыемстваў і сустрэч высокага ўзроўню, у тым ліку з удзелам Святланы Ціханоўскай»

⚡️ Прадстаўнік Кабінета Валер Кавалеўскі і дырэктар Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт
Падчас сустрэчы Валер Кавалеўскі і Эвеліна Гудзінскайтэ разам з іншымі прадстаўніцамі Дэпартамента абмеркавалі працэдуру выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і па аб'ектыўных прычынах не могуць памяняць пашпарты, што сталі несапраўднымі з-за сканчэння тэрміну дзеяння або страты. Пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб'яднаны Пераходны Кабінет апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакумента.
Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.

Прадстаўнік Кабінета Валерый Сахашчык у разгорнутым інтэрв’ю на канале «Жыццё-маліна» распавёў пра свае жыццёвыя прынцыпы, дзейнасць ва Украіне, настроі ў беларускай арміі і перспектывы рэжыму
https://youtu.be/MXrXcVXMJ_0
@CabinetBelarus
https://youtu.be/MXrXcVXMJ_0
@CabinetBelarus
YouTube
САХАЩИК – приговор Лукашенко, разбитая харя, фото с Залужным и как сын отказался воевать с Украиной
Привет, это Мелкозёров, и у нас новая @malina_by . Гость - представитель Объединенного переходного кабинета по обороне и нацбезопасности Валерий Сахащик. Мы поговорили про беларусскую армию и её готовность развернуть оружие, про встречу с Главнокомандующим…
«Беларуская мова — гэта не толькі наш гонар, але і нашае права, якое мы павінны патрабаваць ад дзяржавы»
У новым відэа прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка параўноўваюць рэальную моўную сітуацыю ў Беларусі з тым, што павінна быць паводле Канстытуцыі, а таксама даюць практычныя парады па штодзённым выкарыстанні нацыянальнай мовы і барацьбе за свае моўныя правы.
https://youtu.be/xTsyQxC1_4Q

Як русский язык знішчае беларускую мову? / Ці роўныя ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы?
У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка абмяркоўваюць гэтак званае «двухмоўе» ў Беларусі, дзяржаўную палітыку па русіфікацыі і як заахвочваць людзей…
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета арганізуе канферэнцыю па беларускай кніжнай справе, якая мусіць стаць устаноўчым сходам па заснаванні Інстытута беларускай кнігі
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!», платформа «Інбелкульт 2.0» запрашаюць на канферэнцыю «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні», якая адбудзецца ў Варшаве 21 студзеня.
Ва ўмовах бесперапыннай барацьбы рэжыму супраць беларускай кнігі, калі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уносяцца ўсё новыя і новыя беларускія мастацкія і гістарычныя выданні, канферэнцыя стане пляцоўкай для пошуку якасна новых рашэнняў па захаванні і развіцці беларускай кніжнай справы як базавага элемента нацыянальнай культуры.
Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні распаўсюду беларускай кнігі, прэзентацыі яе на міжнароднай арэне, фарміраванні беларускага кніжнага рынку. Для сістэмнага вырашэння гэтых пытанняў удзельнікі абмяркуюць магчымасць заснавання спецыяльнай установы — Інстытута беларускай кнігі.
Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце. Для ўдзелу ў якасці арганізатара дыскусіі ці круглага стала, выступоўцы або слухача неабходна прайсці рэгістрацыю. Сувязь з арганізатарамі мерапрыемства: instbelknig@gmail.com

«Абвешчаная дэнансацыя ні ў якой меры не вызваляе Рэспубліку Беларусь ад існуючых абавязацельстваў па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах»
Святлана Ціханоўская звярнулася да Генеральнага сакратара ААН з нагоды дэнансацыі рэжымам пагаднення, якое дазваляла беларусам падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека.
Факультатыўны пратакол №1 да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах уступіў у сілу для Беларусі ў 1992 годзе. З таго часу ён забяспечваў грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія вычарпалі ўсе сродкі юрыдычнай абароны ўнутры краіны, магчымасць падаваць індывідуальныя скаргі аб парушэнні сваіх правоў у адпаведную ўстанову ААН. Рэжым Лукашэнкі ініцыяваў дэнансацыю гэтага пагаднення ў кастрычніку 2022 г.
У сваім звароце Ціханоўская адзначыла:
«Гэты крок рэжыму Лукашэнкі накіраваны на тое, каб пазбавіць грамадзян Рэспублікі Беларусь ці не апошняга механізму звароту па міжнародную абарону, як гэта прадугледжана артыкулам 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта наўмысна і груба адрывае беларусаў ад міжнароднага права»
Зварот нацыянальнага лідара накіраваны на тое, каб «праліць святло на сапраўдныя намеры гэтага кроку і зрабіць ролю Камітэта ААН па правах чалавека сёння больш актуальнай, чым калі-небудзь раней»
Ціханоўская заклікае выкарыстаць «дадатковыя механізмы для публічнага асвятлення і расследавання парушэнняў правоў чалавека, аднаўлення правоў пацярпелых і прыцягнення вінаватых да адказнасці», а ў выпадку неабходнасці — увесці «новыя механізмы, якія б адэкватна вырашалі бягучы крызіс правоў чалавека ў Беларусі»
Улічваючы вялікую колькасць скаргаў беларусаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека, Ціханоўская выказала падтрымку і гатоўнасць супрацоўнічаць са Спецыяльным дакладчыкам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
Ад імя беларускага народа Ціханоўская пацвердзіла гатоўнасць надалей прытрымлівацца палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і выконваць адпаведныя міжнародныя абавязацельствы.

❗️УВАГА❗️ дэзінфармацыя аб плане «Перамога» распаўсюджваецца сярод карыстальнікаў Telegram
Рассылаецца інфармацыя з прапановай пацвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у плане «Перамога», адправіць адпаведнае паведамленне на несапраўдны акаўнт.
Не пераходзьце ні па якіх спасылках у такім паведамленні, не адпраўляйце ніякіх паведамленняў у адказ, заблакуйце акаўнт, з якога яно прыйшло.
Уся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна:
- у арыгінальным чат-боце плана «Перамога» t.me/plan_peramoga_bot
- у канале BYPOL t.me/by_pol
- у канале Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі t.me/CabinetBelarus

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі выказаў спачуванне ўкраінскаму народу ў сувязі з трагедыяй у Броварах
«Выказваем найглыбейшыя спачуванні ў сувязі з трагічнай падзеяй, якая пацягнула за сабой ахвяры сярод грамадзянскіх асоб, а таксама гiбель кіраўніцтва МУС Украіны. Мы смуткуем разам з сем'ямi загінуўшых і спадзяемся на больш хуткае выздараўленне параненых»
@CabinetBelarus
«Выказваем найглыбейшыя спачуванні ў сувязі з трагічнай падзеяй, якая пацягнула за сабой ахвяры сярод грамадзянскіх асоб, а таксама гiбель кіраўніцтва МУС Украіны. Мы смуткуем разам з сем'ямi загінуўшых і спадзяемся на больш хуткае выздараўленне параненых»
@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Усе прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплекса, якія супрацоўнічаюць з Расіяй, павінны трапіць пад санкцыі»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка ў інтэрв'ю «Радыё НВ» распавёў пра стаўленне беларусаў да мабілізацыі і ўдзелу беларускай арміі ў вайне супраць Украіны, паведаміў вынікі санкцыйнай працы і падзяліўся інсайдам аб вытворчасці дэталяў для расійскіх дронаў у Гомелі.

Ціханоўская прапанавала Швейцырыі стаць пасярэднікам у перамовах з рэжымам па палітвязнях
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Давосе з прэзідэнтам Швейцарскай Нацыянальнай Рады Марцінам Кандзінасам і абмеркавала магчымыя шляхі дапамогі Швейцырыі дэмакратычнай Беларусі. На сустрэчы нацыянальная лідарка прапанавала, каб Швейцарыя стала пасярэднікам у перамовах з рэжымам па пытанні палітвязняў, прапанавала стварыць у парламенце Швейцарыі групу сяброў свабоднай Беларусі замест распушчанай групы, якая супрацоўнічала з рэжымным парламентам. Таксама была абмеркавана магчымая дапамога рэпрэсаваным беларусам і санкцыі супраць сілавікоў і суддзяў, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі.

Светлана Тихановская с программным заявлением в Давосе: «Беларусь будет частью европейской экономики»
19 января национальный лидер и глава Объединенного Переходного Кабинета представила в Давосе видение развития беларусской экономики и бизнеса. Главное из ее выступления:
— «Беларусь всегда будет частью европейской экономики. Когда в нашей стране произойдут демократические изменения, страны Европейской экономической зоны станут нашими основными партнерами в торговле и инвестициях».
— «Мы не боимся экономических вызовов, с которыми столкнется новая Беларусь. Мы уже знаем, что делать, чтобы их преодолеть:
• Нам придется много работать, чтобы снять санкции с Беларуси.
• Мы начнем реформы для либерализации, стимулирования частного сектора и зеленой экономики, привлечения иностранных инвестиций.
• Мы будем стремиться к либерализации внешней торговли, подписывая соглашения о зоне свободной торговли с ключевыми партнерами, в том числе с ЕС.
• Многие государственные предприятия будут приватизированы, в некоторых произойдут серьезные изменения в руководстве.
• Мы начнем глубокие институциональные реформы, включая судебную реформу, реформу образования и реформу государственного управления».
— «Я призываю власти других стран принимать у себя беларусских предпринимателей. Международные компании — нанимать беларусов в качестве сотрудников. Я призываю помочь в решении ключевых проблем беларусского бизнеса. Их как минимум три:
– проблемы с получением виз и ВНЖ как для беларусских предпринимателей, так и для сотрудников и их семьей;
– сложности при открытии и ведении банковских счетов;
– тяжелый доступ к финансам и инвестициям из-за отсутствия кредитной истории».
— «Я призываю вас оборвать любые связи с бизнесами и людьми, лояльными Лукашенко, и создавать связи с честными бизнесами демократической Беларуси».
Полный текст выступления Светланы Тихановской здесь: https://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/ccd04cc93378a73.html

🔥 «На працягу некалькіх месяцаў мы паслядоўна прасоўвалі дадзены тэзіс»
Павел Латушка пракаментаваў рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента, якая заклікае да спецыяльнага міжнароднага трыбунала над Лукашэнкам і ваенным і палітычным кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ваенных злачынствах супраць Украіны:
«Мы вітаем прынятую сёння рэзалюцыю Еўрапарламента. На працягу апошніх месяцаў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, прадстаўнікі дэмакратычных сіл паслядоўна прасоўвалі дадзены тэзіс.
Зараз ідуць актыўныя кансультацыі на ўзроўні міністраў юстыцыі шэрагу еўрапейскіх краін аб крымінальнай адказнасці асобаў, вінаватых у агрэсіі супраць Украіны.
Нашай наступнай задачай будзе дабіцца таго, каб у юрысдыкцыю гэтага міжнароднага трыбуналу было ўключана прозвішча Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго хунты.
Мы перакананы, што міжнародны трыбунал будзе створаны, а Лукашэнка і яго хаўруснікі будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці»