Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.06K photos
139 videos
1 file
966 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Спрашчэнне легалізацыі, дапамога палітзняволеным і праваабаронцам

— Як прайшлі сустрэчы кіраўніцы Кабінета з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў Фінляндыі

Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ер-міністру Фінляндыі Анці Петэры Орпа за шматгадовую падтрымку Беларусі, у тым ліку за дапамогу адукацыйным і культурным праектам і стыпендыі для беларускіх праваабаронцаў.

Палітыкі абмеркавалі:

☑️ магчымасць дапамогі Фінляндыі ў арганізацыі праграм рэабілітацыі для былых палітзняволеных і іх сем’яў;

☑️ механізмы прыцягнення Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці на міжнародным узроўні;

☑️ варыянты спрашчэння легалізацыі беларусаў у Фінляндыі, магчымасць атрымання беларусамі палітычнага прытулку ў гэтай краіне і неабходнасць зменшыць колькасць адмоў у яго прадастаўленні.

«У фінаў беларусы могуць навучыцца, як развіваць вольнае грамадства. Менавіта таму кааперацыя паміж нашымі грамадзянскімі супольнасцямі мае важнае значэнне – як гэта было, напрыклад, на вэбінары «Аб супрацоўніцтве фінскіх і беларускіх НДА», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Таксама падчас канферэнцыі «Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі» кіраўніца Кабінета сустрэлася з міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен.

Ціханоўская і Валтанен абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Міністр замежных спраў Фінляндыі адзначыла, что тэма Беларусі будзе ў гэтым годзе на парадку дня краін Паўночна-Балтыйскай васьмёркі (Nordic-Baltic Eight).

@CabinetBelarus
«Польшча хоча ладзіць добрасуседскія адносіны з дэмакратычнай, незалежнай, еўрапейскай Беларуссю»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка як непасрэдны ўдзельнік большасці студзеньскіх сустрэч кіраўніцы і прадстаўнікоў Кабінета з кіраўніцтвам Польшчы распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» пра іх найважнейшыя вынікі:

«Мы на працягу гэтых трох дзён мелі дванаццаць афіцыйных сустрэч з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі Польшчы, новымі міністрамі, чальцамі ўрада. Гэта і прэзідэнт, і маршал Сейма, маршал Сената, міністр замежных спраў, міністр па еўрапейскіх справах і іншыя.

Вось з кім Польшча хоча ладзіць добрасуседскія адносіны — з дэмакратычнай, незалежнай, еўрапейскай Беларуссю. З інстытутамі, якія прадстаўляюць менавіта беларускае грамадства.

Польшча зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была бяспечнай суседкай, не стварала пагрозы. І тут у нас супадзенне інтарэсаў, бо мы, беларусы, таксама хочам жыць у бяспечнай, вольнай краіне. На супадзенні гэтых інтарэсаў і засноўваўся гэты візіт.

Нягледзячы на тое, што ва ўнутранай палітыцы Польшчы шмат сваіх пытанняў, ніводная сустрэча не была адмененая, усе яны мелі вельмі канкрэтны характар.

Што ў нас ёсць зараз з Польшчай? Як мінімум тры міжведамасныя працоўныя групы. Як былы пасол у Польшчы я магу сказаць, што гэта вельмі добры вынік. Міністр адукацыі Польшчы прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях адукацыі нашых беларускіх дзяцей, якіх зараз у Польшчы 26 тысяч. МУС Польшчы пацвердзіла працяг працы працоўнай групы па пытаннях легалізацыі беларусаў. Створаная і будзе працягваць працу працоўная група па пытаннях спорту, якая абараняе інтарэсы вольных беларускіх спартсменаў.

І ўжо аб’яўлена аб стварэнні двух міжпарламенцкіх груп: сёння адна — па супрацоўніцтве з дэмакратычнай Беларуссю — ёсць у Сенаце Польшчы, а заўтра другая будзе створаная ў Сейме Польшчы. Калі Каардынацыйная Рада будзе абраная, яна будзе партнёрам для Сената і Сейма Польшчы. 

Такім чынам, мы маем пяць інстытуцыянальных рашэнняў. Чаму гэта важна? Таму што гэтыя інстытуты дазволяць вырашаць дробныя, сярэднія і вялікія праблемы беларусаў.

Вельмі важна, што польскі бок пачынае ўспрымаць нас як інстытуты. У адносінах да Святланы Ціханоўскай ужывалася слова «прэзідэнт-элект», да Аб’яднанага Пераходнага Кабінета — урад у выгнанні, да Каардынацыйнай Рады — будучы протапарламент. Так, гэта, магчыма, і не азначае (з пункта гледжання міжнароднага права) прызнання. Але гэта моцны сігнал».

@CabinetBelarus
Вольга Гарбунова – пра смерць палітвязня Вадзіма Храсько

«Я хачу выказаць спачуванні родным і блізкім Вадзіма Храсько. Гэтая трагедыя – з якой проста немагчыма змірыцца – асабліва ўразіла мяне дзвюма акалічнасцямі.

Першае. Вадзім быў асуджаны за садзейнічанне так званай «экстрэмісцкай дзейнасці». За некалькі данатаў. Ён проста хацеў пра кагосьці паклапаціцца, падтрымаў кагосьці грашыма, праявіў салідарнасць…

Другое. Ён памёр – па афіцыйнай версіі – ад пнеўманіі. Ад тыповага і вылечнага захворвання, нават у постпандэмійныя часы. Хоць і заўсёды ёсць магчымасць даць урачам паспрабаваць выратаваць чалавечае жыццё, гэтага не адбылося. Хутчэй за ўсё з-за таго, што Вадзім быў палітвязнем. І колькі ж яшчэ людзей, якіх змяшчаюць у ШІЗА і карцэры, не ўлічваючы стан іх здароўя…

Без медыцынскай дапамогі, без элементарных бытавых рэчаў і цяпла, без нармальнай ежы ні ў аднаго чалавека не хопіць ніякіх фізічных сіл перажыць працяглае заключэнне.

У самай вялікай рызыцы знаходзяцца людзі з гуманітарнага спісу, у якіх вялікія праблемы са здароўем. Ім патрэбная дапамога ўрачоў.

У рызыцы знаходзяцца і людзі, якія сядзяць у турмах ад самага пачатку пратэстаў. Нават калі яны патрапілі ў турму адносна здаровымі, умовы ўтрымання ўжо падарвалі іх здароўе, абвастрылі хранічныя і справакавалі новыя хваробы.

Нам давядзецца несці новыя партрэты да пасольстваў, запальваць новыя свечкі і расказваць пра новых ахвяр рэжыму на мітынгах, канферэнцыях, падчас сустрэч з замежнымі палітыкамі. Гэта не вырашае праблему таго, што ў трэцім тысячагоддзі, у геаграфічным цэнтры Еўропы людзі працягваюць паміраць ад катаванняў. Але мы будзем працягваць шукаць шляхі вызвалення ўсіх палітзняволеных»

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Абарона інтарэсаў беларусаў, фонд дапамогі палітвязням, бяспека ў рэгіёне: Ціханоўская на Сусветным эканамічным форуме

Сёння беларуская лідарка прыбыла ў швейцарскі Давос, каб другі раз узяць удзел у буйнейшым эканамічным форуме. Яна сустрэнецца з людзьмі, якія вызначаюць сусветны парадак дня – міністрамі, прэзідэнтамі, кіраўнікамі вядучых карпарацыяў і тэхналагічных кампаніяў.

«Мы пастараемся знайсці новых саюзнікаў у свеце. Нам патрэбна вывучыць найлепшы досвед тых краінаў, якія прайшлі шлях ад дыктатуры да дэмакратыі. Я буду прасіць аказаць нам дапамогу ў падрыхтоўцы рэформаў. Нам важна ўжо цяпер думаць пра Беларусь пасля дыктатуры. Беларусь можа стаць і абавязкова стане самастойнай і багатай краінай. Гэтыя кантакты дапамогуць нам у будучыні прыцягнуць у Беларусь новыя інвестыцыі», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Галоўнымі тэмамі сустрэчаў будуць роля Беларусі ў бяспецы Еўропы, спыненне саўдзелу нашай краіны ў вайне, пошук рэсурсаў для беларускіх медыя, прыватнага бізнесу і грамадскіх актывістаў. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская будзе прасоўваць ідэю стварэння міжнароднага фонду дапамогі рэпрэсаваным, былым палітвязням і іх сем’ям.
Падчас Сусветнага эканамічнага форума адбыўся сайд-івэнт па Беларусі

У першы дзень Сусветнага эканамічнага форума Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які арганізавала дэлегацыя Грэцыі. Мерапрыемства было прысвечанае сітуацыі з дэмакратыяй у свеце і Беларусі.

У прамове беларуская лідарка акцэнтавала ўвагу на выкліках, з якімі сутыкаецца дэмакратыя, а таксама на электаральных кампаніях, якія адбудуцца ў 2024-м па ўсім свеце. Ціханоўская распавяла пра колькасць палітвязняў і ўмовы іх утрымання, а таксама спробы Расіі паглынуць нашую краіну.

«Вось ужо 30 гадоў у Беларусі не было свабодных выбараў. Абяцаючы аднавіць так званую «стабільнасць», дыктатар знішчыў парламент, незалежныя суды і СМІ. Маю краіну пераўтварылі ў паліцэйскую дзяржаву, дзе выбары сталі рытуалам без сэнсу і рэальнага выбару», – падкрэсліла лідарка.

Таксама адбылася дыскусія з удзелам дарадцы Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнтам АВВА Алесем Аляхновічам, юрысткай Ганнай Маціеўскай, а таксама прадстаўніком НАУ Паўлам Берштавым. У прыватнасці, ішла размова пра залежнасць паміж дэмакратыяй і эканамічнымі паказальнікамі краіны. Аляхновіч патлумачыў, чаму дыктатура не спрыяе дабрабыту людзей:

«У свеце амаль няма багатых краінаў, якія былі б дыктатурамі. Таму не выпадкова, што вынікам 30 гадоў кіравання Лукашэнкі сталася тое, што Беларусь цяпер адна з самых бедных краінаў Еўропы. Толькі ў выніку дэмакратычных зменаў, мы зможам пачаць эканамічныя рэформы, каб нарэшце забяспечыць годны ўзровень жыцця для беларусаў».
Валер Кавалеўскі заклікаў ААН адрэагаваць на новую ваенную дактрыну рэжыму

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета заявіў:

«Новая ваенная дактрына рэжыму Лукашэнкі прадугледжвае кантроль над тактычнай ядзернай зброяй, якую Расія вырашыла размясціць у Беларусі.

Гэта яшчэ адна спроба незаконнага кіраўніка разбурыць у цяперашнім нестабільным свеце міжнародныя дамоўленасці аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.

Гэты абуральны крок заслугоўвае адкрытага і выразнага адказу з боку Упраўлення ААН па пытаннях раззбраення»

@CabinetBelarus
Беларускамоўная адукацыя ў Польшчы, пытанні легалізацыі і віз, канферэнцыя для малога бізнесу

Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка здзейсніў рабочую паездку ў Падляскае ваяводства Польшчы і правёў сустрэчы з яго кіраўніцтвам: ваяводам Яцэкам Бжазоўскім і маршалкам Артурам Касіцкім

Сярод абмеркаваных пытанняў:

☑️ магчымасць пазбегнуць неабходнасці прастаўлення апастылю на дакументах, якія падаюцца ў органы дзяржаўнай улады Польшчы;

☑️ выдача польскага праязнога дакумента і падаўжэнне яго тэрміну дзеяння да 3 гадоў;

☑️ магчымасць выдачы праязнога дакумента для дзяцей беларусаў, якія нарадзіліся на тэрыторыі Польшчы;

☑️ афармленне запрашэнняў ад грамадзян Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, для атрымання польскіх віз іх блізкімі ў Беларусі;

☑️ беларускамоўная адукацыя ў ваяводстве для беларускай этнічнай меншасці і дыяспары, функцыянаванне ліцэяў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску Падляскім, а таксама магчымасці стварэння беларускамоўных школ выхаднога дня;

☑️ праца Цэнтра беларускай культуры, які ствараецца ў Беластоку;

☑️ функцыянаванне польска-беларускай мяжы ў кантэксце правядзення рэжымам Лукашэнкі гібрыднай вайны. 

У выніку сустрэч дасягнута дамоўленасць аб прыняцці польскім бокам шэрагу захадаў дзеля вырашэння праблем беларусаў у Польшчы. Абагульнены матэрыял аб сустрэчах будзе накіраваны ў працоўную групу МУС Польшчы і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета для выпрацоўкі рашэнняў. 

Павел Латушка адзначыў, што новыя дэмакратычныя ўлады ў Беларусі зробяць усё магчымае для забеспячэння правоў польскай этнічнай меншасці ў Беларусі, іх права на вывучэнне польскай мовы і развіцця польскай культуры ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Павел Латушка таксама правёў сустрэчы з Архіепіскапам Беластоцкім і Гданьскім Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Якавам; кіраўніцтвам Беларускага саюза ў Польшчы, які прадстаўляе беларускую этнічную меншасць; кіраўніцтвам «Радыё Рацыя» і тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва»; лідарамі беларускай этнічнай меншасці.

У рамках паездкі ў беларускім хабе «Новая Зямля» адбылася двухгадзінная сустрэча прадстаўніка Кабінета з беларускай дыяспарай у Беластоку, на якой Павел Латушка адказаў на пытанні аўдыторыі і распавёў, як беларусы могуць паспрыяць змене палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

@CabinetBelarus
Кіраўніца Кабінета ўзяла ўдзел у дыскусіях асноўнай праграмы Сусветнага эканамічнага форуму ў швейцарскім Давосе

Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі «Абараняючы адзіны фронт Еўропы» на тэму бяспекі ў рэгіёне.

Акрамя яе спікерамі былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Венгрыі Каталін Новак, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Плянковіч, міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба і журналістка Рула Халаф.

Таксама лідарка дэмакратычных сіл выступіла на панэльнай дыскусіі «Куды рухаецца свабода слова?», падчас якой распавяла прысутным пра рызыкі, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, спрабуючы здабыць праўдзівую інфармацыю, і заклікала палітыкаў дэмакратычных краін да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да дыктатараў.

Разам са Святланай Ціханоўскай спікерамі сталі выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch Тырана Хасан, іранскі журналіст Тагі Рахмані, шэф-рэдактар Deutsche Welle Мануэла Каспер-Кларыдж, выканаўчы рэдактар The New York Times Джозеф Кан.

Сусветны эканамічны форум швейцарская няўрадавая арганізацыя, створаная ў 1971 годзе, найбольш вядомая штогадовымі сустрэчамі ў Давосе, на якія запрашаюцца палітычныя лідары, прадстаўнікі бізнесу, вядомыя мысліцелі і журналісты. Прадметам дыскусій форуму з'яўляюцца найбольш вострыя сусветныя праблемы.

@CabinetBelarus
❗️ АСЦЯРОЖНА, ФЭЙК ❗️

Мы выявілі фэйкавы акаўнт Кадравага Рэзерву ў месэнджэры Telegram з імем карыстальніка https://t.me/Kadravy_rezerv

‼️УВАГА‼️

Указаны акаўнт не мае ніякага дачынення да нашай кампаніі.

Сачыце толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі ад Кадравага Рэзерву!

Арыгінальныя спасылкі:

Telegram: https://t.me/pr_belarus
Facebook: https://www.facebook.com/personnel.reserve.belarus
Instagram: https://www.instagram.com/personnel_reserve/
E-mail: office@pr-belarus.org
official@pr-belarus.org
Сайт: https://pr-belarus.org/be/

Таксама ў Telegram мы маем акаўнт @PersonnelReserveBelarus, але мы яго выкарыстоўваем толькі для камунікацыі з верыфікаванымі ўдзельнікамі Кадравага Рэзерва.

На фэйкавым акаўнце размешчана спасылка на бот, але мы ніколі не выкарыстоўваем боты ў Telegram.

Уся камунікацыя з удзельнікамі вядзецца праз пошту.

Калі ласка, будзьце пільныя і не паддавайцеся на правакацыі ды фэйкавую інфармацыю.

Бяспека і канфідэнцыяльнасць нашых удзельнікаў - наш галоўны прыярытэт.
Павышэнне стыпендый праграмы Каліноўскага, удзел навучэнцаў у працы беларускіх дэмсіл, легалізацыя ў Польшчы

Што абмяркоўвалася на сустрэчы стыпендыятаў праграмы з яе каардынатарамі

У сустрэчы прыняў удзел намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Анджэй Шэптыцкі, павераны ў справах Польшчы ў Беларусі (2020-01.2024) Марцін Вайцяхоўскі.

Павел Баркоўскі выказаў удзячнасць польскаму ўраду і дырэкцыі праграмы за існаванне гэтай ініцыятывы, гісторыя якой пачынаецца з пратэстаў пасля выбараў 2006 года і пачатку сістэмных рэпрэсій супраць беларускага студэнцтва.

Павел Баркоўскі выказаў гонар за прысутных і іх грамадзянскую пазіцыю, якая стала прычынай далучэння навучэнцаў да праграмы, і спадзяванне, што яны стануць карыснымі спецыялістамі для новай Беларусі.

Прадстаўнікі польскага боку адзначылі, што падтрымка беларускага грамадства ў яго імкненні да свабоды працягнецца як польскімі ўніверсітэтамі, так і дзяржаўнымі ўладамі Польшчы.

Сярод узнятых стыпендыятамі тэм:

☑️ памер стыпендый і неабходнасць іх індэксацыі, своечасовасць выплат;

☑️ стварэнне дапаможніка для новых удзельнікаў праграмы дзеля іх інтэграцыі ў польскае акадэмічнае асяроддзе;

☑️ легалізацыя дакументаў, неабходных для навучання, праз цяжкасці з атрыманнем даных ЦТ і апастыля для навучэнцаў, якія падпадаюць пад пераслед у Беларусі;

☑️ прынцыпы адбору кандыдатаў у працэсе рэкрутацыі;

☑️ паляпшэнне ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам праграмы і стварэнне інстытута абраных прадстаўнікоў навучальных груп (стараст).

Частка навучэнцаў выказала жаданне дапамагаць беларускім дэмсілам у іх дзейнасці.

Анджэй Шэптыцкі запэўніў, што з яго боку будуць прыкладзены намаганні для павышэння стыпендый праграмы Каліноўскага як найменей да ўзроўню памеру стыпендый праграм NAWA.

Дырэкцыя праграмы паабяцала стварыць дапаможнік для новых навучэнцаў і падбаць пра арганізацыю выбараў прадстаўнікоў навучальных груп.

@CabinetBelarus
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону: бягучы стан Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета працягвае інфармаваць пра размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно». Ад моманту мінулага паведамлення пра размеркаванне…
Размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону: бягучы стан

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета працягвае інфармаваць пра размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно».

Ад моманту мінулага паведамлення пра размеркаванне сродкаў зроблены наступныя пераводы арганізацыям:

▪️Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 14 000 еўра. (Ініцыятыва паспяхова прайшла фінансавы аўдыт за першую частку выдзеленых грошай.)
▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 28 500 еўра. (Фонд паспяхова прайшоў фінансавы аўдыт за першую частку выдзеленых грошай.)
▪️Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 8 800 еўра. (Фонд паспяхова прайшоў фінансавы аўдыт за першую частку выдзеленых грошай.)

Такім чынам, па стане на 17 студзеня для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 509 800 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.

У найбліжэйшы час Назіральная рада марафону праверыць, як размяркоўваюць грашовыя сродкі паміж палітзняволенымі і іх сем’ямі наступныя арганізацыі: Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam, арганізацыя «Анархічны чорны крыж — Беларусь», Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Сусветным эканамічным форуме

Чым так важны гэты форум?
Якія былі мэты яе візіту і што зроблена? Адказы – у нашых картках.


@CabinetBelarus