Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
3.12K subscribers
2.03K photos
137 videos
1 file
961 links
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Пытанні і прапановы @belcabinet_bot
Кантакт для СМІ press@belaruscabinet.org
Download Telegram
Аляксандр Азараў распавёў пра магчымыя наступствы ўдзелу Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяннях супраць Украіны і заклікаў беларусаў аказваць супраціў гэтаму ўдзелу:

https://youtu.be/F53tBW9nppc

⭕️ Заканадаўства РБ прадугледжвае крымінальную адказнасць без тэрміну даўнасці за ўдзел і дапамогу ў ваеннай агрэсіі.

⭕️ Не выконвайце злачынных загадаў ваеннага камандавання. Выкананне злачынных загадаў падпадае пад крымінальную адказнасць на агульных падставах.

⭕️ Узброеныя Сілы Украіны з поўным правам нанясуць па Беларусі ўдары ў адказ.

⭕️ Не давайце ўцягнуць сябе, сваіх блізкіх у вайну. Усімі магчымымі спосабамі ўхіляйцеся ад мабілізацыі.

⭕️ Ваеннаслужачыя і супрацоўнікі сілавых структур: калі вы ўсё ж апыніцеся на тэрыторыі Украіны — здавайцеся ў палон (інструкцыя ёсць у відэа).

Падрабязней — у відэа.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка пракаментаваў прынятую літоўскім Сеймам Рэзалюцыю аб сістэматычным парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

▪️Дзякуем літоўскаму боку за гэты крок. Два тыдні таму мы перадалі старшыні Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Лаўрынасу Кашчунасу дакументы, якія пацвярджаюць тэрарыстычны характар дзейнасці КДБ і ГУБАЗіК. Сёння літоўскі Сейм заклікаў увесь цывілізаваны свет прызнаць гэтыя арганізацыі тэрарыстычнымі.

▪️Важна, што ў Рэзалюцыі ёсць заклік арганізаваць Міжнародны трыбунал ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

▪️Сейм прапануе пазбавіць права рэжым Лукашэнкі прадстаўляць Беларусь у ЮНЭСКА і іншых міжнародных арганізацыях.

▪️У Рэзалюцыі вялікая ўвага надаецца беларускім палітвязням.

▪️Важна, каб палажэнні Рэзалюцыі былі прынятыя да рэалізацыі літоўскім урадам і міжнароднымі арганізацыямі.

@CabinetBelarus
«Усе чакаюць, што ў Беларусі ўсё здарыцца само, аднак хтосьці мусіць зрабіць перамены»

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык распавяла пра выклікі, з якімі сутыкнуўся Кабінет, і значэнне нацыянальнай мовы і культуры ў палітычнай барацьбе:

▪️ «Мы прадстаўнікі беларусаў, якія змагаюцца за перамены. Кабінет падвышае градус палітычнай барацьбы і ціску на рэжым, мы кансалідуем сілы і дапамогу. Гэта досыць складана рабіць ва ўмовах, калі Беларусь прызнана суагрэсарам у вайне»

▪️ «
Мы рыхтуемся да розных сцэнароў. Не трэба недаацэньваць ролю сіл, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. І гэта нашая задача: распрацоўваць план, быць гатовымі»

▪️«
Цяпер мы не можам правесці рэформы, каб змяніць на лепшае жыццё людзей. Але мы пастаянна на сувязі з Беларуссю і разумеем, з якімі праблемамі змагаюцца людзі, каб выжыць»

▪️
«Усе чакаюць, што ў Беларусі ўсё здарыцца само, аднак хтосьці мусіць зрабіць перамены, і гэта чорная праца. Таму Аб’яднаны Пераходны Кабінет атрымлівае столькі хейту. Але і вельмі шмат падтрымкі»

▪️«
Я дапамагаю ініцыятывам, аб’ядноўваю беларускіх выдаўцоў і даследчыкаў. Працуем над стварэннем Інстытута беларускай кнігі, каб падтрымаць выданне і распаўсюд беларускіх кніг. Бяспечнымі спосабамі падтрымліваем настаўнікаў у Беларусі»

▪️«
Мая пасада — адказ на адзін з самых вялікіх выклікаў для беларусаў: 300-гадовую русіфікацыю. Нацыянальная культура і мова — эфектыўны сродак барацьбы з «рускім светам», акурат у час вайны»

Поўны тэкст гутаркі чытайце па спасылцы.

@CabinetBelarus
Місія дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі пачала працу

У офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі адбыўся круглы стол на тэму «Беларусь і беларусы ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны», у якім узялі ўдзел студэнты Генцкага ўніверсітэта і Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта.

Перад удзельнікамі сустрэчы выступіў намеснік прадстаўніка па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі Уладзімір Астапенка, даследчыца Брусэльскага свабоднага ўніверсітэта Кацярына П'ерсон-Лыжына, даследчыца Генцкага ўніверсітэта Кацярына Лозка. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пагаршэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Студэнты праявілі вялікую цікавасць да актуальных прыярытэтаў дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і абмеркавалі магчымыя крокі з боку міжнароднай супольнасці па вырашэнні праблем рэгіянальнай бяспекі і палітычнага крызісу ў Беларусі.

@CabinetBelarus
«Кантроль над грамадзянамі праз камеры назірання будзе ўзмоцнены ў некалькі разоў»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў на падставе інфармацыі «Байпола» паведаміў пра планы рэжыму на усталяванне 50 тысяч новых камер назірання з праграмным забеспячэннем «Kipod» для распазнавання твараў.

У рамках падрыхтоўкі да запуску плана «Перамога» Азараў заклікаў беларусаў засвоіць базавыя правілы, якія дазваляюць пазбегнуць кантролю, што ажыццяўляецца рэжымам праз камеры назірання.

@CabinetBelarus
Чэхія на ўрадавым узроўні абмяркуе выкарыстанне інструментаў універсальнай юрысдыкцыі ў крымінальных справах супраць беларускіх сілавікоў, адказных за рэпрэсіі

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка падзяліўся вынікамі свайго візіту ў Прагу.

Адбылася сустрэча з кіраўніцай ніжняй палаты Парламента Чэхіі Маркетай Адамавой, якой Павел Латушка перадаў абгрунтаваныя прапановы аб увядзенні Чэхіяй нацыянальных санкцый у дачыненні да некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, адказных за рэпрэсіі супраць беларусаў.

Кіраўніца Парламента праінфармавала, што ўжо дасягнута дамоўленасць з міністрам замежных спраў Чэхіі, каб была разгледжана прапанова аб прызнанні Чэхіяй КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Таксама Маркета Адамава ініцыявала збор подпісаў жанчын-кіраўніц парламентаў Кіпра, Літвы, Польшчы і Германіі за вызваленне Дар’і Лосік і выказала гатоўнасць надалей падтрымліваць усе магчымыя крокі па вызваленні палітвязняў.

На сустрэчы было дамоўлена, што Парламент Чэхіі абмяркуе прыняцце рэзалюцыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі па прыкладзе рэзалюцыі, прынятай Сеймам Літвы.

Пасля сустрэчы ў Парламенце Чэхіі адбылася арганізаваная Маркетай Адамавой дыскусія па Беларусі, у якой прынялі ўдзел паслы і дыпламаты ЕС, Украіны і іншых дэмакратычных краін, чэшскія парламентарыі і прадстаўнікі СМІ.

Павел Латушка адзначыў, што Чэхія становіцца адным з лідараў у Еўропе па падтрымцы беларускага грамадства ў барацьбе за дэмакратычныя перамены.

@CabinetBelarus
«Макей, Алейнік — няма розніцы. Новапрызначаны будзе дбаць пра бяспеку і інтарэсы Лукашэнкі, ахвяруючы нацыянальнымі інтарэсамі беларусаў»

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прызначэнне Сяргея Алейніка на пасаду міністра замежных спраў РБ:

«Перадусім, гэты ўрад — нелегітымны. Такія прызначэнні — незаконныя. І ў дадзенай сітуацыі такую пасаду магла заняць толькі тая асоба, якая адпавядае тром патрабаванням рэжыму:

- падтрымлівае рэпрэсіі супраць беларусаў;
- падтрымлівае ўдзел Беларусі ў агрэсіі РФ супраць Украіны;
- падтрымлівае далейшую акупацыю Расіяй нашай краіны.

Таму няма розніцы, хто будзе на гэтым месцы. Прызначыць могуць толькі таго, хто будзе абараняць інтарэсы адной карумпаванай асобы, а не народа. Новапрызначаны чыноўнік, як і Макей, працягне ў межах сваіх прафесійных абавязкаў дбаць пра бяспеку і інтарэсы Лукашэнкі, ахвяруючы бяспекай і нацыянальнымі інтарэсамі беларусаў».

@CabinetBelarus
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнікі палка Каліноўскага і руху «Супраціў» разам з іншымі палітыкамі і экспертамі абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва на форуме ў Львове
  
Намеснік кіраўніка Кабінета Валер Кавалеўскі:

«На форуме мы даводзілі ўкраінскаму боку, што ўлады Украіны могуць больш выразна фармуляваць у міжнароднай палітыцы тэзіс аб тым, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспекі для Украіны і для ўсяго рэгіёна. Бо голас Украіны зараз добра чутны па ўсім свеце. Гэта дапаможа нам вырашыць задачу, у якой зацікаўлены абодва бакі.

Таксама абмеркавалі пытанне аб атрымані беларусамі ВНЖ, разблакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, пытанне беларускіх добраахвотнікаў. Абодва бакі прызналі, што нам не хапае інфармацыі адзін пра аднога, нейкіх супольных крыніц даставернай інфармацыі - мы вырашылі працаваць над гэтым. Я ўбачыў гатоўнасць удзельнікаў форуму да сумесных праектаў і працягу дыялогу. І мы яго працягнем, пакуль не дасягнем жаданых вынікаў».

Суарганізатар форуму Валерый Мацкевіч:

«Форум складаўся з васьмі панэляў, у нас атрымалася забяспечыць удзел больш чым 30-ці моцных спікераў з абодвух бакоў. Гэта быў добры пачатак. Мы ўжо пачалі абмеркаванне  з нашымі ўкраінскімі калегамі сумесных планаў на будучы год».

@CabinetBelarus
«Мы будзем здабываць магчымасці для беларусаў мець адпаведны прававы статус у цывілізаваным свеце незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму»

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прыняцце паправак у закон, якія дазваляюць рэжыму пазбаўляць беларусаў грамадзянства па палітычных матывах:

«Пазбаўленне грамадзянства, якое належыць кожнаму чалавеку па праве нараджэння — цынічнае беззаконне, якое супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Гэта шок для беларусаў і ўсяго цывілізаванага свету. Гэтае незаконнае дзеянне стане для беларускага і міжнароднага правасуддзя важным доказам віны асобаў, адказных за ўсталяванне дыктатуры, палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў і грубыя парушэнні базавых правоў чалавека. Дастаткова прыгадаць, што людзей пазбаўлялі грамадзянства, дадзенага па праве нараджэння, у нацысцкай Германіі. І гэтае падабенства шмат аб чым гаворыць, у тым ліку пра тое, якім можа і павінны быць фінал прадстаўнікоў гэтага рэжыму.

Адной з галоўных задач нашай міжнароднай дзейнасці з'яўляецца здабыццё магчымасцяў для беларусаў мець адпаведны прававы статус, пацверджаны дакументам адпаведнага ўзору, незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму. Мы будзем дамагацца непрызнання падобных рашэнняў нелегітымнай улады і вырашэння практычных аспектаў, з якімі могуць сутыкнуцца беларускія грамадзяне за мяжой».

@CabinetBelarus
«На завочных «судах» лішнімі для рэжыму становяцца не толькі абаронцы, але і самі людзі, якіх судзяць»

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская пракаментавала завочныя суды над беларусамі, у лік якіх увайшла яна сама і яе намеснік Павел Латушка:

«Я разглядаю завочныя суды як парушэнне рэжымам базавых правоў і свабодаў беларусаў. Судовая сістэма перастала нават рабіць выгляд, што прытрымліваецца працэдуры. Ігнаруецца нават права абвінавачанага ведаць, у чым канкрэтна ён абвінавачваецца. Зразумела, што ў выпадку, калі наймаеш адваката па дамове, яго проста пазбавяць ліцэнзіі. Пасяджэнні робяць закрытымі.

Нельга ставіцца да гэтага, як да суда: гэта чарговае злачынства супраць народа Беларусі. Наша каманда юрыстаў дадае, што падобныя крымінальныя справы – прамое парушэнне арт.14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Усе такія парушэнні фіксуюцца праваабарончай супольнасцю, усе людзі, якіх будуць завочна асуджаць, павінны быць рэабілітаваныя».

@CabinetBelarus
⚡️Аб’яднаны Пераходны Кабінет дамовіўся, што Польшча надалей будзе прызнаваць беларускія дыпломы аб адукацыі, нягледзячы на скасаванне рэжымам Лукашэнкі беларуска-польскага пагаднення

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з дзяржсакратаром Міністэрства адукацыі і навукі, паўнамоцным прадстаўніком урада Польшчы па пытаннях развіцця і міжнародных адносінаў у галіне адукацыі і навукі Томашам Жымкоўскім і дырэктарамі дэпартаментаў Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы.

«Мы надалей будзем прызнаваць беларускія пасведчанні і дыпломы. Для нас пагадненне працягвае дзейнічаць», — адказаў Томаш Жымкоўскі на прапанову прадстаўнікоў Кабінета праігнараваць рашэнне рэжыму Лукашэнкі аб скасаванні беларуска-польскага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў.

Таксама прадстаўнікі Кабінета абмеркавалі магчымасць сумеснага з польскімі ўладамі рашэння, якое б зрабіла апастылі ад беларускіх уладаў непатрэбнымі, а адсутнасць сертыфіката ЦТ — не перашкаджала б пры паступленні ў Польшчы беларускім абітурыентам, калі яны не могуць яго атрымаць з-за рэпрэсій ці іншых паважных прычын. Дамоўлена, што пры станоўчым рашэнні польскіх уладаў, прадстаўнікі Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі разам з Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы сумесна распрацуюць адпаведныя інструкцыі ў гэтай справе.

Было разгледжана пытанне рэпрэсаваных навучэнцаў беларускіх каледжаў. Прадстаўнікі Кабінета дамовіліся, што яны распрацуюць працэдуру, па якой рэпрэсаваныя беларускія студэнты змогуць дабіцца для сваёй няскончанай беларускай сярэднеспецыяльнай адукацыі статусу скончанай, што дасць ім магчымасць працягнуць навучанне ў Польшчы.

Таксама было абмеркавана стварэнне сеткі суботніх школ па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры і гісторыі з магчымасцю выдачы дыпломаў па ўзоры, зацверджаным Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

Польскі бок выказаў зацікаўленасць у прыняцці на працу беларускіх настаўнікаў пасля настрыфікацыі іх дыпломаў.

Асобна была закранута тэма павелічэння колькасці стыпендый для беларускіх студэнтаў і магчымасці больш шырокага інфармавання аб іх.

Для дасягнення практычных вынікаў па вызначаных напрамках сумеснай дзейнасці будзе створана рабочая група па прыкладзе супрацоўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі, Міністэрствам спорту і турызму Польшчы.

@CabinetBelarus
Асацыяцыя беларускіх ветэранаў – што гэта і чым яна будзе дапамагаць беларусам?

Асацыяцыя беларускіх ветэранаў была створаная ветэранамі з розных беларускіх добраахвотных падраздзяленняў Узброеных сілаў Украіны. Асноўная мэта – дапамога беларусам, якія праходзілі службу ў шэрагах УСУ, а таксама праца са сваякамі загінулых, траўмаваных ваяроў і з сем’ямі тых, хто на дадзены момант служыць ва УСУ.

Святлана Ціханоўская: «Шчыры дзякуй усім, хто стварыў гэтую асацыяцыю – зараз нашыя героі змогуць своечасова атрымаць медыцынскую, юрыдычную, а таксама псіхалагічную дапамогу. Стварэнне гэтай асацыяцыі – яшчэ адзін доказ таму, што беларусы заўсёды дапамагаюць адно адному і ніколі не пакідаюць бліжніх сам-насам з праблемамі. Таксама я хачу падзякаваць прадстаўнікам Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерыю Сахашчыку і Паўлу Латушку за дапамогу і спрыянне ў стварэнні такой важнай для беларускіх ваяроў ініцыятывы».

Падпісвайцеся на тэлеграм-канал Асацыяцыі і падтрымлівайце ветэранаў!
Аліна Коўшык заклікае сабраць падарункі для беларускіх ваяроў-дабраахвотнікаў

«Набліжаюцца Новы год і Раство, якія дадаюць святочны настрой нават у няпростыя часы. Але давайце паспрабуем перадаць троху гэтага святочнага настрою таксама тым беларусам, якія цяпер змагаюцца супраць імперыялізму ва Украіне – нашым ваярам-добраахвотнікам. Ім, як і большасці з нас, хочацца заставацца беларусамі не толькі па грамадзянстве, але і паводле культурнай прыналежнасці. Таму, нягледзячы на ўсе нязручнасці палявой абстаноўкі, нашыя жаўнеры цягнуцца да беларускага слова, беларускай кнігі.

Давайце разам збярэм падарункі нашым мужным ваярам і перададзім ім туды беларускія кніжкі, якія павінны ўздымаць іх дух і нагадваць пра тыя рэчы, якія яны адправіліся абараняць у часе вайны. Прадстаўніцтва па Нацыянальным адраджэнні ініцыюе збор кніжак для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Беларускія кнігі для беларускіх ваяроў-добраахвотнікаў можна будзе пакінуць у наступных кропках у г. Варшава

ЦБС, ul. Oleandrów, 6 (2 паверх, Вялікая заля) пн-пт з 10:00 да 18:00
БМХ, пл. Канстытуцыі 6 (звяртацца на рэцэпцыю), пн-пт з 12:00 да 19:00

Чакаем на кнігі да 3 студзеня. А на Раство паспрабуем даставіць іх на фронт.

Маем надзею, што святы Мікалай або Зюзя зробяць гэтыя дні для нашых жаўнераў куды больш светлымі і радаснымі».
Рыхтуюцца новыя дыпламатычныя кадры для будучага МЗС Беларусі

У рамках праграмы "Новыя кадры для Новай Беларусі" Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і рух "За Свабоду" пры падтрымцы пазаўрадавых арганізацый праводзяць мэтанакіраваную дзейнасць па падрыхтоўцы будучых дзяржслужачых для дэмакратычнай Беларусі.

20 снежня Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта распачаў навучанне трэцяга набору дыпламатычнага курса, у якім прымуць удзел 15 слухачоў. Раней выпускнікамі дыпкурса сталі каля 50 беларусаў. Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла ў Калоннай зале Варшаўскага ўніверсітэта.

https://youtu.be/U3HLo92perA

Праграма дыпламатыі Варшаўскага ўніверсітэта – гэта ўнікальная праграма, накіраваная на падрыхтоўку беларускіх дыпламатаў. Навучанне праводзіцца ў супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы пры ўдзеле дасведчаных лектараў і дыпламатаў. Таксама лекцыі для слухачоў праводзяць Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік Прадстаўніка Кабінета па міжнародных адносінах, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.

"Новыя кадры для Новая Беларусі – гэта наша будучыня, забеспячэнне транзітнага перыяду. Гэта тыя людзі, якія прымуць адказнасць за самы складаны перыяд у развіцці нашай дзяржавы. Вы можаце азірнуцца і паглядзець адзін на аднаго. Запомніце твары сваіх калегаў па навучанні. Праз некалькі гадоў вы будзеце міністрамі, намеснікамі міністраў, дырэктарамі дэпартаментаў ва ўрадзе і мясцовых органах улады Беларусі", – звярнуўся да слухачоў курса Павел Латушка падчас урачыстага адкрыцця навучання.

"Важна зразумець, што намі павінны кіраваць 3 галоўных арыентыры:

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. Незалежнасць нашай Бацькаўшчыны, якая сёння знаходзіцца пад пагрозай, якая акупаваная замежнай дзяржавай. Гэта беларуская мова, гэта беларуская культура і гісторыя, гэта нашая беларуская зямля, гэта права самім выбіраць свой лёс.

ЕЎРАПЕЙСКАСЦЬ. Мы краіна з багатай еўрапейскай спадчынай. Мы заўсёды былі часткаю Еўропы. Еўрапейскасць прадугледжвае і нашую будучыню ў Еўропе.

ДЭМАКРАТЫЯ. Галоўны выклік для Беларусі – нязменнасць улады, якую ўзурпаваў дыктатар. І мы павінны гэта змяніць, вярнуць у Беларусь правы чалавека і свабоду".

Павел Латушка падзякаваў за рэалізацыю дадзенага курса дырэктару Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Яну Маліцкаму, кіраўніку дыпламатычнай службы МЗС Польшчы Аркадзю Жыгоцкаму і прадстаўнікам Дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, якія таксама прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

@nau_belarus
«Беларусы заслугоўваюць справядлівасці па еўрапейскім і міжнародным заканадаўстве»

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў выступілі на мерапрыемстве, прысвечаным разгляду крымінальных заяў беларусаў, пададзеных супраць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі ў рамках механізму ўніверсальнай юрысдыкцыі.

У мерапрыемстве, арганізаваным Народным Антыкрызісным Упраўленнем, прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса краін ЕС, якім была прадстаўлена актуальная інфармацыя аб бесперапынных рэпрэсіях у Беларусі.

У рамках сустрэчы адбыўся паказ дакументальнага фільма «Беларускі працэс», які распавядае гісторыі трох асобаў, якія пацярпелі ад катаванняў у Беларусі і былі вымушаныя эміграваць, але працягваюць дамагацца правасуддзя у рамках механізму універсальнай юрысдыкцыі.

Павел Латушка адзначыў, што здзейсненыя злачынствы не маюць тэрміну даўнасці. Ён звярнуў увагу на тое, што градус гвалту ў адносінах да беларусаў расце, пакуль рэжым адчувае сваю беспакаранасць. Павел Латушка заклікаў прадстаўнікоў замежнага дыпкорпусу і прадстаўнікоў дзяржаўных інстытутаў дэмакратычных краін:

- пасадзейнічаць максімальна якаснаму і поўнаму разгляду крымінальных спраў супраць прадстаўнікоў рэжыму ў рамках міжнароднай універсальнай юрысдыкцыі

- абвесціць у вышук падазраваных па крымінальных справах на падставе канвенцыі ААН супраць катаванняў і нацыянальных заканадаўстваў.

Павел Латушка перасцярог, што ва ўмовах плануемых палітычна матываваных завочных судоў і новага закона, які дае права пазбаўляць грамадзянства, у Еўропе ў 2023 г. могуць з’явіцца тысячы асобаў без грмадзянства.

Аляксандр Азараў у сваім выступленні адзначыў, што яго каманда працягвае збор доказаў злачынстваў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай «вяртання законнасці і правапарадку ў Беларусь, пакарання вінаватых у злачынствах».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Свята Божага Нараджэння асабліва блізка кранаецца тых, хто вымушаны на ўсе замкі зачыніць дзверы ўласнага дома дзеля бяспекі»

Аліна Коўшык ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета павіншавала са святам беларусаў, якія адзначаюць Раство Хрыстова 25-га снежня

⭐️ «Евангельская аповесць перавярнула хаду гісторыі і ляжыць у аснове нашай еўрапейскай цывілізацыі»

⭐️ «Падобна да святога сямейства з евангельскага сюжэту, мы таксама з цяжкасцю знаходзім бяспечныя месцы ва ўласных гарадах»

⭐️ «Евангельская гісторыя аб’ядноўвае ўсіх, хто захоўвае жывое сумленне і надзею»

⭐️ «Давайце не будзем заставацца самотнымі і нікога не пакінем самотным: запросім сяброў, суседзяў, паплечнікаў за стол, каб падтрымаць адзін аднога»

⭐️ «Няхай хутчэй у наш агульны дом вернуцца мір, панаванне закона, цеплыня адносінаў з блізкімі. Няхай вернуцца дадому нашыя вязні і выгнанцы. Няхай святло пераможа»

Поўны тэкст віншавання - у відэа.

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская прызначыла Вольгу Гарбунову на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай — былой палітзняволенай — стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне.

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета будзе займацца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога.

Асобным напрамкам дзейнасці новай прадстаўніцы стане дапамога юрыстам у дапрацоўцы Закона аб рэабілітацыі, а таксама іншых нарматыўна-прававых дакументаў, якія на стратэгічным узроўні вызначаць развіццё Беларусі ў будучым як сацыяльнай дзяржавы, з дзейсным і эфектыўным сацыяльна арыентаваным заканадаўствам, інстытутам абмудсмена (упаўнаважанага па правах чалавека) і механізмамі абароны найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава». Больш за 10 гадоў яна навучала прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псіхолагаў і настаўнікаў працаваць з ахвярамі хатняга гвалту, прадухіляць яго цяжкія наступствы. 20 гадоў аказвае дапамогу па абароне правоў уразлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

@CabinetBelarus
«У пераходны перыяд праца з кадрамі ў сілавым блоку — ключавая і найбольш рызыкоўная, гэта самы вялікі выклік для Аб'яднанага Пераходнага Кабінета»

Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, яго намеснікі Арцём Праскаловіч і Юрый Губарэвіч, намеснік прадстаўніка па замежных справах Уладзімір Астапенка прынялі ўдзел у канферэнцыі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі. Выклікі і перспектывы», прысвечанай справе адукацыі дзяржслужачых для новай Беларусі.

Павел Латушка адзначыў, што часу на замену вертыкалі улады ў транзітны перыяд крытычна не будзе хапаць, таму ўжо сёння Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, Рухам «За Свабоду», Народным антыкрызісным упраўленнем сумесна з іншымі партнерамі распачата праца па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў. Праграма «Кадравы рэзерв» накіравана ў першую чаргу на фарміраванне кадравага рэзерву на мясцовым узроўні. На дадзены момант найбольшыя поспехі дасягнуты ў працы з кадравым рэзервам для МЗС і пасольстваў. Але пры гэтым важна, каб на мясцовым узроўні для кожнага райвыканкама і аблвыканкама быў сфарміраваны такі рэзерв.

Таксама Латушка адзначыў, што ключавыя пытанні транзітнага перыяду – якая Канстытуцыя будзе дзейнічаць, нацыянальная і эканамічная бяспека, люстрацыя, чарговасць выбараў – важна загадзя абмеркаваць у публічнай прасторы з удзелам экспертаў, юрыстаў, палітолагаў, каб увайсці ў транзітны перыяд з максімальна шырокай грамадска-палітычнай згодай.

Поўны запіс выступлення Паўла Латушкі глядзіце па спасылцы:

https://youtu.be/szqElIA8N14

@CabinetBelarus
«Расія прыкладзе ўсе намаганні, каб распачаць новы імперскі праект са спробы анэксіі Беларусі. Нам трэба сціснуць зубы і прайсці гэты шлях да канца, іншых варыянтаў захавацца як нацыі ў нас няма»

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык падсумаваў вынікі сваёй працы, адказаў на пытанні аўдыторыі і павіншаваў беларусаў са святамі.

Валерый Сахашчык адзначыў, што за час сваёй працы ў Кабінеце ім з нуля была створана каманда, куды былі прыцягнуты выдатныя спецыялісты з Узброеных Сілаў РБ.

Важным дасягненнем стала наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Узброеных Сіл Украіны. Вынікам гэтага стала стварэнне новай беларускай вайсковай часткі ў складзе УСУ, асноўнай мэтай якой з'яўляецца знізіць баявыя страты за кошт забеспячэння яе самым сучасным узбраеннем.

Сярод важных дасягненняў Сахашчык назваў праект «Паспалітае Рушэнне» — ваенна-патрыятычнае аб’яднанне беларусаў за межамі РБ з мэтай іх кансалідацыі і адраджэння нацыянальнай вайсковай культуры.

Акрамя таго, Сахашчык адзначыў сумесную працу з прадстаўніком па транзіце ўлады Паўлам Латушкам над праектам люстрацыі, што дазволіць без залішняй радыкалізацыі адасобіць добрасумленных супрацоўнікаў сілавых структураў ад асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць беларусаў.

Не засталася па-за ўвагай і падрыхтаваная камандай Сахашчыка прапанова па ўвядзенні санкцый супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны.

Таксама прадстаўнік па нацыянальнай абароне адказаў на найбольш частыя пытанні, якія задаюць яму беларусы: чаму ён стаў удзельнікам дэмакратычнага руху і якія мэты перад сабой ставіць? чым ён займаецца ва Украіне і як ставіцца да Расіі? што ён думае пра раздзяленні ў асяродку дэмакратычных сіл Беларусі?

Валерый Сахашчык павіншаваў беларусаў з Раством і Новым годам, і пажадаў усім міру і бяспекі. Ён выказаў надзею, што беларускаму народу хопіць розуму і вытрымкі годна прайсці праз усе выпрабаванні і ўвайсці ў сям'ю народаў Еўропы.

Поўнае выступленне — у відэа па спасылцы:

https://www.youtube.com/watch?v=P7bwjopa4dU

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«У людзей у Беларусі сёння — безліч праблем, таму і з’явілася гэтая пасада ў Кабінеце»

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Кабінета Вольга Гарбунова распавяла ў інтэрв’ю пра тое, як прыняла рашэнне ўвайсці ў Кабінет, пра свой погляд на праблему палітвязняў і сваё жыццёвае крэда

🔘 «Гэтая пасада дае мне магчымасць абараніць не адну ці дзесяць жанчын, а прыдумаць механізмы, якія забяспечаць абарону на глабальным узроўні»

🔘 «Многія думаюць, што трэба найперш вырашыць палітычныя пытанні, а сацыяльныя «пытаннечкі» — пакінем на потым. Але ў людзей у Беларусі сёння — безліч праблем. Гэтым трэба займацца зараз»

🔘 «Я добра ведаю, што адбываецца па той бок турэмнай агароджы. Мы мусім разумець, што галоўныя рычагі ўплыву на сітуацыю з палітзняволенымі — у тых, хто трымае іх у зняволенні. Без гэтага разумення нам будзе лёгка перасварыцца паміж сабой»

🔘 «Выбіраючы паміж выгадай для краіны і жыццём асобнага чалавека, я буду да апошняга абараняць чалавека»

Поўнае інтэрв'ю - па спасылцы.

@CabinetBelarus
«Я пераканаўся, што людзям з рознымі поглядамі заўжды можна дамовіцца і знайсці кропкі сутыкнення»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў прыняў удзел у міжнародным мерапрыемстве «Беларусь 2030», арганізаванага Міжнародным цэнтрам супрацьдзеяння агрэсіі. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: прадстаўнік руху «Супраціў» Дзмітрый Шчыгельскі, палітык Валерый Цапкала, намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук, літоўскі грамадскі дзеяч Валдас Барткевічус, кіраўнік «Беларускага фонда спартовай салідарнасці» Аляксандр Апейкін, сацыёлагі Генадзь Коршунаў і Андрэй Вардамацкі, дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і іншыя.

«На мерапрыемстве пры дапамозе экспертаў адбывалася мадэляванне будучыні Беларусі без рэжыму Лукашэнкі. Я правёў шэраг рабочых сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных арганізацый, міжнароднымі экспертамі з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы. Я пераканаўся, што заўжды можна дамовіцца і знайсці кропкі сутыкнення з людзьмі, якія маюць, здавалася б, зусім розныя погляды на адную і тую ж праблему. Атрымалася дамовіцца на супрацоўніцтва па асноўных напрамках маёй дзейнасці ў Кабінеце», - пракаментаваў мерапрыемства Аляксандр Азараў.

@CabinetBelarus