Прэзідэнт сената Бельгіі, міністр МЗС Швецыі, міністр-прэзідэнт Фландрыі, спецпасланнік у справе санкцый ЕС: з кім сустрэлася кіраўніца Кабінета і яе намеснікі падчас візіту ў Брусель
Дэлегацыя Кабінета знаходзіцца ў Бруселі для ўдзелу ў пасяджэнні Кансультатыўнай групы па Беларусі пры Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў.
Падчас візіту Святлана Ціханоўская пры ўдзеле яе намесніка па Кабінеце Валера Кавалеўскага і кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзіміра Астапенкі правяла сустрэчы:
▪️з прэзідэнтам бельгійскага Сената Стэфані д'Оўз, з якой абмеркавалі рэпрэсіі ў Беларусі; міжпарламенцкае супрацоўніцтва для прыцягнення рэжыму да адказнасці за нелегальнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей; рэзалюцыю ў сенаце Бельгіі (бельгійскі бок выказаў зацікаўленасць прыняцця асобнай рэзалюцыі па вышэйадзначаных тэмах).
▪️з міністрам-прэзідэнтам Фландрыі Янам Ямбонам, з якім абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, «безвыбары», новую хвалю рэпрэсій, праект нацыянальнага пашпарта.
Таксама Ціханоўская і Кавалеўскі сустрэліся з міністрам замежных спраў Швецыі Тобіясам Більстрамам і спецпасланніцай Швецыі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Крысцінай Юханесан. Былі ўзнятыя такія пытанні, як легалізацыя беларусаў, распрацоўка новага беларускага пашпарта, праграмы падтрымкі беларускай культуры, запланаваная беларуска-шведская канферэнцыя.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся з міжнародным спецпасланнікам у справе ўвядзення санкцый ЕС Дэвідам О’Саліванам.
На сустрэчы Павел Латушка прадставіў пазіцыю Кабінета аб неабходнасці гарманізацыі санкцый у дачыненні да рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна (без паслаблення абмежаванняў адносна калійных угнаенняў).
Акрамя таго, быў прапанаваны варыянт забароны транзіту праз Беларусь і Расію падсанкцыйных тавараў, абгрунтавана неабходнасць накладання санкцый на ўстановы і службовых асоб Саюзнай дзяржавы.
Латушка перадаў пералік з 200 асоб і арганізацый, звязаных з рэжымам Лукашэнкі для накладання санкцый.
@CabinetBelarus

Пачалося пасяджэнне Кансультатыўнай групы «ЕС – Беларусь»
Пасяджэнне адкрыла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская. У ім бяруць удзел 30 чалавек.
З беларускага боку – прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, Офісу Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады, штаба Віктара Бабарыкі, Прэс-клуба, беларускія праваабаронцы, моладзевая асацыяцыя «РАДА». З еўрапейскага боку – прадстаўнікі Еўракамісіі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і інш.
На парадку дня пытанні:
▪️ як абараніць незалежнасць Беларусі;
▪️ як зрабіць санкцыі больш эфектыўнымі;
▪️ як прыцягнуць рэжым да адказнасці;
▪️ як вызваліць палітзняволеных;
▪️ як павялічыць мабільнасць беларусаў (візы і легалізацыя);
▪️ як падтрымаць грамадзянскую супольнасць.
Гэта другая сустрэча Кансультатыўнай групы «ЕС – Беларусь». Сёння абмяркоўваецца, што было зроблена за апошнія паўгода пасля першага пасяджэння, плануецца дзейнасць на наступныя 6 месяцаў.
Мэта сустрэчы – выпрацаваць канкрэтныя супольныя планы Еўрасаюза і дэмакратычных сіл Беларусі на 2024 год, вызначыць адказных за іх рэалізацыю.
У прамове падчас адкрыцця працы групы Ціханоўская адзначыла:
«Я хачу, каб мы абмеркавалі, як падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў. Я ведаю, што казаць пра сяброўства ў ЕС заўчасна. Але мы можам падрыхтаваць пагадненне аб асацыяцыі, якое ў будучыні будзе падпісана законнай уладай Беларусі».
Кіраўніца Кабінета выказала спадзяванне, што праца Кансультатыўнай групы «ЕС – Беларусь» будзе аналагам Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», калі вызначаныя тыя, хто адказвае за рэалізацыю планаў.

5 мільёнаў еўра выдзеліць Еўрасаюз на падтрымку беларускай культуры
Гэта стала вядома сёння падчас пасяджэння працоўнай групы па інфармацыі і медыя ў межах Кансультатыўнай групы «ЕС – Беларусь».
Сярод удзельнікаў працоўнай групы з беларускага боку – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык.
Аліна Коўшык: «Я вельмі рада перадаць словы кіруючага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Міхаэля Зіберта, што на падтрымку беларускай культуры асобна будзе выдзелена 5 мільёнаў еўра.
Мы будзем паведамляць, калі гэтыя грошы будуць даступныя і як іх можна будзе выкарыстаць. Мы вельмі ўдзячныя Еўрасаюзу за дапамогу і разуменне важнасці гэтай тэмы для ўсіх нас!
Падчас працы групы мы абмяркоўвалі стратэгічныя камунікацыі, падтрымку Еўрасаюзам незалежных беларускіх медыя, процідзеянне прапагандзе, а таксама шляхі папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцей у беларускім грамадстве».
На фота: прадстаўнікі Еўракамісіі Дэвід Кален і Матэ Сціксаі, прадстаўніца Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Малгажата Хацус, чальцы беларускай дэлегацыі Аліна Коўшык, Франак Вячорка, Антон Раднянкоў; Аліна Коўшык і Міхаэль Зіберт.

Forwarded from Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве
Сёння раніцай невядомыя пачалі рассылаць паведамленні быццам б ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай з заклікам да беларусаў дасылаць свае персанальныя дадзеныя ў мэтах запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.
Мы афіцыйна заяўляем, што гэтая інфармацыя з'яўляецца фэйкам і, верагодна, правакацыяй карнікаў рэжыму з мэтаю збора дадзеных беларусаў.
Па-першае, збор такіх дадзеных, калі і пачнецца, то толькі пасля апублікавання афіцыйнай інфармацыі ў сацыяльных сетках Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
Па-другое, на бягучы момант збіраць дадзеныя беларусаў і ствараць нейкія чэргі на выдачы заўчасна!
Сачыце толькі за афіцыйнымі каналамі Кабінета, Офіса і нашага Прадстаўніцтва! Не паддавайцеся на правакацыі!
@BelarusiSvet
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Светлана Тихановская
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі
Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план.
Менавіта таму прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права і міжнародных адносінаў распрацавалі і выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Яе асноўная мэта – транзіт улады і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнай сістэмы, у якой немагчымае з'яўленне новай дыктатуры.
Сярод раздзелаў Стратэгіі – правядзенне дэмакратычных выбараў, аднаўленне канстытуцыйнага парадку і законнасці, захаванне міжнародных абавязацельстваў, забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця, аднаўленне грамадзянскай супольнасці і нацыянальнае адраджэнне.
Абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі пачынаецца ўжо зараз! Азнаёміцца з тэкстам дакумента можна па спасылцы, а задаць пытанні, пакінуць прапановы і каментары – з дапамогай @AskOffice_Bot і платформы Новая Беларусь.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў…
Нацыянальнае адраджэнне ў пераходны перыяд: як яно будзе адбывацца
У рамках прэзентацыі «Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі» Аліна Коўшык распавяла пра асноўныя крокі па нацыянальным адраджэнні:
«Нацыянальная ідэнтычнасць – неабходная ўмова для незалежнасці. Перш за ўсё гаворка ідзе пра грамадзянскую нацыю, якая адчувае еднасць у жаданні гэтую незалежнасць захаваць. Але таксама важна, каб грамадзяне адчувалі і сваю этнічную, культурную адметнасць.
Наша асноўная ідэя – павялічыць сферы ўжывання беларускай мовы, бо зараз яна моцна дыскрымініраваная і рэальнага двухмоўя ў Беларусі няма. Пры гэтым мы не ставім мэты дыскрымініраваць рускамоўных грамадзян, імкнёмся вырашаць праблемы абачліва, паступова.
У нашых прапановах – арганізацыя курсаў па вывучэнні беларускай мовы, стварэнне спрыяльных ўмоў для грамадзян і арганізацый, якія выдаюць інфапрадукты на беларускай мове, выкладаюць па-беларуску, развіваюць беларускую культуру».
Як адзначыла Аліна Коўшык, важнай умовай развіцця дэмакратычнай Беларусі з’яўляецца сучасная сістэма адукацыі. У пераходны перыяд будзе распрацаваная і пачатая яе рэформа, адноўленыя ўдзел Беларусі ў Балонскім працэсе і шырокае міжнароднае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы.
«Каб наблізіць пераходны перыяд, мы працуем штодня. Фактычна ўсё тое, што заяўлена ў стратэгіі, ужо пачало рэалізоўвацца. Наўпрост зараз мы развіваем праекты падтрымкі беларускай культуры і адукацыі, ствараем адпаведныя «дарожныя карты», – падкрэсліла Аліна Коўшык.

Супрацоўніцтва з Міністэрствам культуры Фландрыі: што яно дасць беларусам
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык сустрэлася з прадстаўніцамі Міністэрства культуры Фландрыі Арыян дэ Урыендт і Стэфані Ноенс, прадстаўніцай канцылярыі і замежнага ведамства Фландрыі Сесіль Клінкерс і абмеркавала з імі перспектывы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.
У 2024 годзе ў Радзе Еўрасаюза будзе старшынстваваць Бельгія, а Фландрыя (адзін з яе адміністратыўных рэгіёнаў) у межах гэтага старшынства будзе адказваць за пытанні культуры.
Аліна Коўшык: «Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву мы зможам зрабіць важныя акцэнты на беларускай тэматыцы, арганізаваць беларускія мерапрыемствы. Адно з іх – нефармальная сустрэча з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай, з выразнай беларускай праграмай – адбудзецца ў траўні, напярэдадні Рады міністраў культуры Еўрасаюза.
Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Фландрыяй і таму, што яна вельмі добра разумее становішча Беларусі, падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і сама доўгі час змагалася за адраджэнне сваёй мовы, у тым ліку за права атрымання на ёй універсітэцкай адукацыі».

Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША»: што гэта такое? Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША» – пляцоўка для падтрымання сталых адносін дэмакратычных сіл Беларусі з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Яе праца распачынаецца 6-7 снежня ў Вашынгтоне. Плануецца, што…
30 мільёнаў долараў дапамогі, замацаванне афіцыйных адносін з дэмсіламі і новы пакет санкцый для рэжыму
Прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі, які займаўся падрыхтоўкай Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» і прымаў у ім непасрэдны ўдзел, падвёў вынікі працы ў Вашынгтоне:
«Праца дэлегацыі на чале са Святланай Ціханоўскай у Вашынгтоне складалася з дзвюх частак. Першая ўяўляла сабой уласна Стратэгічны дыялог і яго асобныя сесіі.
Другая складалася з сустрэч з кангрэсменамі, аналітычнай супольнасцю ў Інстытуце Брукінгса, у Сусветным банку, МВФ, а таксама з выступленняў кіраўніцы Кабінета: перад падкамітэтам па Еўропе камітэта па міжнародных адносінах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, у Атлантычнай Радзе і падчас атрымання прэміі «За свабоду».
Таксама адбылося знаёмства Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам».
Як паведаміў Валер Кавалеўскі, па выніках працы:
☑️ пацверджаны пакет дапамогі для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці Беларусі на наступны год на 30 мільёнаў долараў;
☑️ абвешчаны новы пакет санкцый супраць рэжыму;
☑️ аб’яўлена адкрыццё ў Вільні офіса Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці па Беларусі;
☑️ падкрэсленая неабходнасць сістэмных намаганняў па абароне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі;
☑️ дамовіліся стварыць працоўныя групы (па палітзняволеных, прыцягненні рэжыму да адказнасці і інш.);
☑️ рыхтуецца рашэнне аб прызначэнні спецпасланніка Дзярждэпартамента ЗША па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю;
☑️ у Сенат ЗША ўнесена для зацвярджэння абноўленая версія Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўтрымлівае актуальныя палітычныя пазіцыі ўрада ЗША па Беларусі і вызначае канкрэтныя дзеянні па падтрымцы ЗША грамадзянскай супольнасці;
☑️ атрымана згода амерыканскага боку на пашырэнне праграм падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў;
☑️ амерыканскі бок разгледзіць магчымасць падоўжыць тэрміны дзеяння амерыканскіх віз і палепшыць умовы для легалізацыі беларусаў у ЗША.
#стратэгічны_дыялог_ЗША