BelarusianAmericans.Org
78 subscribers
94 photos
12 videos
1 file
136 links
Мы беларусы, якія жывуць у ЗША. Наша мэта-дапамагаць адзін аднаму
Download Telegram
Нагадваем пра валейбол у гэту нядзелю з 14.00 да 19.00
Нагадваем:
у гэту нядзелю з 14.00 да 18.00 будзе закрыццё валейбольнага сезону. Хто не гуляе ў валейбол, можа пасмажыць мяса на кайстры ііпроста паразмаўлць. Робіцца ўсё ў складчыну, прыносьце нешта папіць і паесьці.
Спонсары мерапрыемства набудуць стэйкі і віно. Прыходце з дзецьмі па жаданню.

Адрас:

6131 Eagle Lake Dr, Maple Grove MN 55369

Стаўце “+” каб мы ведалі колькі мяса набываць.
Гэта простая сустрэча Беларусаў Мінясоты. Будзем рады ўсіх бачыць.
Кубак чэмпіёнаў па валейболу ўжо ў Мінясоце. Чакаем усіх Беларусаў у нядзелю на пікнік і гульню ў валейбол а 14.00 па адрасу:
6131 Eagle Lake Dr
Maple Grove MN 55369
Ужо заўтра гэты кубак можа быць вашым
Нагадваем пра сустрэчу Беларусаў сёння а 14.00.
Усё робіцца ў складчыну, кожны прыносіць нешта паесці, а спонсары мяса і віно. Валейбол пачынаецца а 14.00. Калі вы не гуляеце, то проста прыходце паразмаўляць і адпачыць каля кайстры.
Прыходце з дзецьмі, а калі яны вам надакучылі, то без

6131 Eagle Lake Dr, Maple Grove, MN 55369
Усіх праваслаўных вернікаў віньшуем з Раством! Шчаслівых і вясёлых Калядаў!
Спадарства, MNsauna.com робіць прамоцыю.
Да канца лютага, вы можаце зняць у арэнду хату з лазняй, папарыцца і пастраляць за $500 за ўікэнд, вам толькі трэба за сабой усё добра прыбраць і папраць бялізну, каб хата была падрыхтавана для наступных гасцей.
Зрабіць рэзервацыю за $500 на ўікенд вы зможаце патэлефанаваўшы сюды 651 412 9060 узгадаўшы прамоцыю “лазня за $500”

Калі прыбіраць няма жадання, заплаціце $750

https://youtu.be/xV_gph77bwU?si=bGl3GSbNB4m1Habv
Для тых, хто плануе лятаць на самалёце:
Пачынаючы з 7 траўня, 2025 вам трэба будзе маць state-issued REAL ID альбо пашпарт каб лятаць
Віньшуем усіх кабет са святам!
Жадаем заўсёды быць шчаслівымі, здаровымі, вясёлымі і напаўняць жыццё прыгажосцю і пяшчотай!
Вітаю ўсіх!

Кто нибудь летит в боижайшие 2 неделю в Польшу и может ли неимоверно меня выручить и взять с собой 2 бутылки бурбона? Очень нужно передать очень важным для меня людям лично (один из них очень важен для многих беларусов впринципе, но не называю имени).

К сожалению альтернативы этой бутылке нет и купить там такую невозможно - это была моя собственная бочка, которую Makers Mark сделал лично по моей фопмуле вкусового профиля который больше повторить не возможно.

Готов либо оплатить за перевоз деньгами либо подарить 3-ю такую бутылку тому кто сможет мне помочь.

Ну и конечно огромная благодарность от меня лично - @VictorChief ❣️
Я гатовы данаціць кожны месяц на Беларускі цэнтр у Мінеапалісе для падтрымкі нашай культуры і новых уцякачоў
Anonymous Poll
24%
$20/месяц
10%
$30/месяц
10%
$40/месяц
14%
$50/месяц
5%
$100/месяц
14%
Не гатовы, бо гэта не будзе працаваць
24%
Не гатовы, бо не маю магчымасці
Сябры, сёння, хто прыйдзе на Дзень Волі, хацелася б з вамі абмяркаваць наступнае:
1. Мы можам набыць будынак у Мінеапалісе, які трэба адрамантаваць.
У будынку могуць спыняцца ўцякачы, можам рабіць імпрэзы, можам браць маленькія грошы за heated storage.
Будынак каштуе $400,000.
Калі наймаць будаўнікоў цалкам адрамантаваны будынак будзе каштаваць $700,000-$800,000
Калі зробім самі валанцёрамі, кошт будзе $600,000
Другі паверх будынка можна здаваць у арэнду за $2000/месяц.
Гэтыя грошы будуць перакрываць падаткі і страхоўку.
Прыблізна камуналка будзе каштаваць $1000/месяц.
Каб у нас быў свой цэнтр, дзе мы бы безкаштоўна маглі праводзіць імпрэзы нам трэба збіраць данататы $1000-$2000/месяц.
Хто хоча ўкласці грошы ў будынак, каб яго набыць і быць яго ўладальнікам, пішыце мне ў прыват. Кошт будынка павінен расці на 5%+кожны год
Буданак 6000+ sq ft. Знаходзіцца ў Мінеапалісе (не ў паўночным). Адрас дадзім пазней
Адкажыце, калі ласка, на такое пытанне:
Апранайце вышыванкі, ў каго ёсць
Вось відэа будынка, якое мы хочам набыць пад Беларускі Культурніцкі Цэнтр (БКЦ)
Пішыце вашы каментары і прапановы
Сябры, ці ёсць тут спецыяліст, хто мог бы на кампутары намаляваць план будынка які купляе BelarusianAmericans Org ? (За валанцёрскую працу альбо за грошы)
Потым усім валанцёрам будзе патрэбна сустрэцца каб паслухаць вас, якія будуць прапановы, што рабіць у будынку. Прапаную зрабіць сустрэчу пасля таго як у нас будзе план/малюнак будынка
⚡️Запрашаем на бізнес-івэнт АВВА ў Мінесоце!

Цяпер прадстаўнікі АВВА знаходзяцца з працоўным візітам у ЗША і гэта добрая нагода сустрэцца, абмеркаваць пытанні адкрыцця і развіцця бізнесу, легалізацыі і іншыя важныя пытанні для бізнесоўцаў з беларускімі каранямі, правесці карысны нэтворкінг.

У праграме сустрэчы:

▪️Вядзенне бізнесу ў Мінесоце — вітальнае слова і выступ Максіма Валадзько, уладальніка iDeal Auto Imports і актывіста Мінесоты.
▪️Прэзентацыя дзейнасці Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой, вынікі I Беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне #ForumWashington, планы АВВА ў ЗША — Яўген Буры, прэзідэнт АВВА.
▪️Магчымыя шляхі легалізацыі ў ЗША, асаблівасці і магчымасці атрымання палітычнага прытулку — Раман Стэфановіч, адвакат Martin Druyan & Associates Attorneys, дырэктар дабрачыннай арганізацыі US Helps Case.
▪️Пачатак бізнесу ў ЗША, досвед вядзення бізнесу ў ЗША, магчымасці для развіцця праз сяброўства ў АВВА — Віктар Шаўчук, уладальнiк MGM Wine & Spirits, сябра АВВА.
▪️Фінансаванне стартапаў у ЗША і ЕЗ, венчурныя інвестыцыі — Алекс Голад, інвестар Startup/Early Stage.
▪️Важнасць і неабходнасць фармавання моцнай беларускай дыяспары, пытанні адкрыцця першага беларускага культурніцкана цэнтру ў Мінесоце — Павал Сакурэц, заснавальнік non profit BelarusianAmericans.Org.
▪️Пытанні і адказы.
▪️Нэтворкінг.

12 красавіка, 6:30 pm.
📍Ideal Auto Imports, Eden Prairie MN.

Рэгіструйцеся па спасылцы

Падзяліцеся навіной #ABBA_USA са сваімі сябрамі і знаёмымі ў штатах.

Пры падтрымцы Association of Belarusians in America (АВА).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Хто там хацеў данаціць на Першы Беларускі Культурніцкі Цэнтр ў ЗША?

Вось спасылка, можна данаціць месячна аўтаматычна. Прыблізна нам будзе каштаваць $2000/месяц падаткі на нерухомасць, страхоўка, камуналка. Калі ў вас ёсць магчымасць, падзяліцеся гэтай спасылкай у сваіх соцсетках і пакажыце ўсяму свету, што Беларусы Мінясоты самыя першыя, хто адкроюць свой Культурніцкі Цэнтр!

https://youtu.be/EdIFGv9yFno?si=PFlrAIRqYmS5hvwx

Спасылка на збор данатаў

https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=3ARRP4WA4UVFA
Тыя, каму не ўсё роўна каб у Беларусаў Мінясоты быў ПЕРШЫ ў ЗША Беларускі Цэнтр і можа данаціць па $50/месяц на аплату падаткаў на нерухомасць і страхоўку будынка, атрымаюць якасную худзі белага колеру з лагатыпам “ Proud to be BelarusianAmericans.Org “ альбо “ Ганаруся быць BelarusianAmericans.Org “

https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=3ARRP4WA4UVFA
У Беларускам Цэнтры па адрасу 2853 Park Ave S, Minneapolis мы таксама будзем рабіць офісы, якія будуць плаціць арэнду каб былі грошы плаціць за выдаткі будынка. Мы можам там пабудаваць офіс пад любы бізнэс. Было б файна каб у будынку былі толькі Беларускія бізнэсы. Калі вы гатовыя зараз падпісаць дагавор арэнды, то вам будзе зніжка 20% .
Па пытаннях і прапановах пад офіс для вас звяртайцеся да Паўла Сакурца.
Усе жадаючыя могуць паглядзець будынак у гэту суботу а 14.00.