De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Археалогія Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы

19 верасня, 16:00 (рэгістрацыя) | анлайн-семінар

SCIENCE AT RISK і Факультэт археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць семінары, прысвечаныя беларускай археалогіі і нумізматыцы ў цэнтральнаеўрапейскім ассяродзі. Для наведвання семінараў зарэгіструйцеся па спасылцы вышэй. Спасылка на зум будзе разасланая неўзабаве да імпрэзы. На семінары забяспечана ананімнасць удзелу гледачоў.

Тэмы дакладаў:
• В. Белявец, д.г.н.: Вывучэнне археалагічнай спадчыны зямель сучаснага беларуска-польскага памежжа ў ІІІ ст. да н.э. – VІ ст. н.э.
• І. Мароз: Арганізацыя сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі паўночна-заходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай
• М. Плавінскі, д.г.н.: Матэрыялы з сярэднявечных пахавальных помнікаў Заходняй Беларусі ў зборы Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве
• В. Тарасевіч: Асоба і дзейнасць археолага Сяргея Дубінскага (1884–1937) як прыклад супольнай спадчыны дзвюх краін
👍13👎2
Арганізатары канферэнцыі запрашаюць на канферэнцыю пра праблемы школьнай адукацыі, што будзе адбывацца ў Вільні 25-26 верасня ў ЕГУ. Тут можна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі. Рэгістрацыя для ўдзелу праз наступную форму.
👍8😢2
Што было б з Беларуссю без ідэі «краёўцаў»? Яны марылі пра аўтаномію літоўска-беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, але іх галоўным ворагам сталі зусім не рускія (а хто?). На іх моцна паўплывалі дзіцячыя кніжкі, а масонскія ложы ў Вільні падтрымлівалі іх ідэі. Якім чынам яны спрабавалі аднавіць Вялікае Княства Літоўскае?

У новым відэа «Няпростай гісторыі» вы таксама даведаецеся пра Рамана Скірмута — краёўца, які зрабіў важны ўнёсак у беларускае адраджэнне, і зразумееце, чаму без краёўцаў наша гісторыя была б значна бяднейшай.
🔥9👍5
85 гадоў пакту Молатава-Рыбэнтропа: наступствы і памяць у Беларусі, Літве і Украіне

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка,
рэгістрацыю па спасылцы

Пакт Молатава-Рыбэнтропа істотна паўплываў на гісторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Гэты пакт быў падпісаны 23 жніўня 1939 года міністрам замежных спраў Германіі Ёахімам фон Рыбэнтропам і савецкім наркамам замежных спраў Вячаславам Молатавым у Маскве.
Пакт падзяліў Усходнюю Еўропу на нямецкую і савецкую сферы ўплыву.
Якое значэнне маюць падзеі 1939-1940 гадоў для гэтых трох краін? Як розныя сацыяльныя групы перажывалі і ўспрымалі гэтыя падзеі? Якую ролю тут адыгрываюць вуснагістарычныя інтэрв'ю і наколькі такія крыніцы спрыяюць разуменню гэтага гістарычнага пералому? Як падзеі 1939–1941 гадоў адлюстроўваюцца ў сучасных культурах памяці і якія канфлікты ўзнікаюць паміж рознымі актарамі?
Уступнае слова:
Фелікс Акерман
Мадэрацыя:
Крыстаф Майснер, Музей Берлін-Карлсхорст
Эксперткі ды эксперты:
Аляксандр Смалянчук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук, Варшава
Дзяніс Шаталаў, Даследчая група "Прызма Украіна: вайна, міграцыя, памяць", Форум трансрэгіянальных даследаванняў, Берлін
👍51
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Нумізматыка Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы

26 верасня, 16:00 (рэгістрацыя) | анлайн-семінар

SCIENCE AT RISK Emergency Office і Факультэт археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць семінары, прысвечаныя беларускай археалогіі і нумізматыцы ў цэнтральнаеўрапейскім ассяродзі. Для наведвання семінара зарэгіструйцеся па спасылцы вышэй. Спасылка на зум будзе разасланая неўзабаве да імпрэзы. На семінары забяспечана ананімнасць удзелу гледачоў.

Тэмы дакладаў: ,
• В. Сідаровіч. Роля рымскіх манет у гандлёвых стасунках насельніцтва лясной паласы Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў першых стагоддзях нашай эры
• В. Кабрынец. "Дзеньгі маскоўскія" на Беларусі ў XVI–XVII стст.: назвы, наміналы і лічэнне
• Р. Крыцук. Даследаванні скарбаў з тэррыторыі Беларусі ў варшаўскіх архівах і музеях: чаканні і вынікі
6👍2
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Як утаймаваць тырана?
3 кастрычніка | 18:00 | анлайн
-дыскусія

Рэгістрацыя (на імпрэзе забяспечваецца ананімнасць гледачоў)

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – гэта ў тым ліку вострыя супрацьстаянні, гарачыя канфлікты паміж рознымі групамі грамадства і дзяржаўнай уладай. Шляхта паўставала ў рокашах, дзяржаву скалыналі грамадскія войны. Войска і шляхта ў канфедэрацыях адкрыта выступалі супраць манархаў, якіх яны лічылі нявартымі пасады.

Дыскусія закране пытанні стварэння шляхтай ВКЛ прававых рамак і супраціву абсалютысцкім памкненням манарха.

Каго лічылі “тыранам”, а каго “добрым каралём” у Еўропе і ВКЛ? Як выспявалі ідэі палітычных правоў грамадзян і неабходнасці выконваць закон? Як змяняўся “абавязак грамадзяніна” ў адносінах з дзяржавай эпохі Новага часу? Якія правы і механізмы да рэалізацыі уласнай волі мелі манарх і шляхта ў Рэчы Паспалітай? Як сучаснікі рокашаў, паўстанняў і рэвалюцый іх асэнсоўвалі?
🔥7👍1
28 верасня 2024 года падведзеныя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2023 года.

У гэтым годзе была зменена працэдура, замест абвешання імёнаў пераможцаў экспертныя рады вызначылі рэйтынгавыя спісы лепшых навуковых публікацый у Беларусі за 2023 год.

Абвяшчаем Вам спісы лепшых публікацый:

Гісторыя (манаграфіі):
1. Лісейчыкаў Дзяніс, Глінскі Яўген. Маджарские. Армянский род в истории Беларуси. АНИВ, 2023.
2. Марціновіч Дзяніс. Слюнькоў. Палітычная біяграфія. Варшава: Янушкевіч, 2023.
3. Мацук Андрэй. Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697 - 1764 гг.). Вільна: ЕГУ, 2023.

Гісторыя (артыкулы):
1. Казакоў Аляксандр. "Gunpowder Revolution in the East of Europe and the Battle of Orsha, 1514". The Military Revolution and Revolutions in Military Affairs, edited by Mark Charles Fissel, Berlin, Boston: De Gruyter Oldenbourg, 2023, pp. 65-112.
2. Валодзін, Уладзімір; Раманава, Ірына. Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962). Беларускі гістарычны агляд. Том 30. С. 79–116.
3. Рыер Яніна. The Self and the Other, or Christian Knights and Pagan Lithuanians in the Chronicles of the Teutonic Order from the Fourteenth Century // Wschodni Rocznik Humanistyczny. T. XX (2023), No 2. S. 23–40.

Гуманітарныя навукі (манаграфіі):

1. Уладзімір Мацкевіч. Уводзіны ў філасофію. Варшава: Янушкевіч, 2023.
2. Алексяевіч Ганна. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV-XVII стст. – Мінск: Беларуская навука, 2023.
3. Крывалап, Аляксей. Культурная ідэнтычнасць крэатыўных індустрый. – Мінск : РІВШ, 2022.

Гуманітарныя навукі (артыкулы):

1. Верына Улляна. Russian-Language Writers in the Transnational Literary Space of Belarus in the 1920s–early 1930s: Paradoxes and the Inevitability of the Collective Project’s Failure, „Studia Białorutenistyczne”, 2023, t. 17, s. 139-158.
2. Пігальская Ала. The Concept of Localness (Tuteishaść/) in Visual Communication in Public Space in Belarus as a Source of Exclusion. In Sprawy Narodowościowe: Seria nowa, 2022(54), pp. 1-19.
3. Некрашэвіч-Кароткая Жанна. Канфігурацыі ідэнтычнасці і герменеўтычныя перспектывы Carmen de bisonte: да 500-годдзя апублікавання паэмы Мікалая Гусоўскага. In: Białorutenistyka Białostocka, 2022, t.14, 37 – 65.

Віншуем усіх пераможцаў!
👏8🔥3👍1🤡1🥴1
Ратаваліся і ад немцаў, і ад партызан: вайна вачыма беларусаў

Як беларускія вясковыя жыхары насамрэч успрымалі падзеі Другой сусветнай вайны? Ці ведалі яны пра бітвы за Сталінград і Маскву? Чаму партызан памяталі не толькі як герояў, але і як "рабаўнікоў"? Што прымушала людзей прасіць савецкую ўладу памілаваць паліцаяў і калабарантаў? Латышы, фіны і французы - хто ўваходзіў у нямецкае войска і хто з іх быў самым жорсткім? Ці дапамагалі беларусы габрэям і што адбывалася з маёмасцю расстраляных? Як беларусы ставіліся да польскай Арміі Краёвай і ці можна давяраць успамінам людзей як гістарычнай крыніцы? У новым выпуску “Непростай Гісторыі” – размова з доктарам гістарычных навук Уладзімірам Лобачам пра складаныя і супярэчлівыя ўспаміны нашай гісторыі, якія могуць перавярнуць ваша ўяўленне пра Другую сусветную вайну.
👍7🔥2
З новых выданняў.
Таццяна Кухаронак.
Святочны час: Народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў.

Прысвечана кніг святочным традыцыям, але ў адрозненні ад звыклых кніг па гэтай тэме, падзелена пераважна не па святах, а па розных стадыях і аспетах святкавання ў цэлым, а таксама вераваннях, якія гэтыя справы суправаджаюць. Тэкст недзе на тры чвэрці складаецца з палявых запісаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, ёсць тут таксама і шмат ілюстрацый, у тым ліку архіўных.
👍95❤‍🔥1
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Асноўныя напрамкі дэмакратызацыі вышэйшай школы Беларусі пасля пачатку пераходнага перыяду

15.10 | 16:00 па Варшаве | круглы стол анлайн
Рэгістрацыя

Калектыў выкладчыкаў беларускіх універсітэтаў, якія вымушана знаходзяцца па-за межамі сваёй краіны, прапанаваў для шырокай дыскусіі сваю візію сістэмных пераўтварэнняў вышэйшай школы Беларусі пасля пачатку дэмакратычных рэформаў у краіне.

Прапановы і рэкамендацыі, якія выносяцца для абмеркавання на круглым стале, тычацца такіх важных праблем як выбары персанальных і калектыўных органаў кіравання ўстановай вышэйшай адукацыі (УВА), узаемадзеянне універсітэтаў з дзяржаўнымі органамі, з грамадзянскай супольнасцю і іншымі знешнімі структурамі, фарміраванне і размеркаванне бюджэту, роля студэнцкага самакіравання ў ВНУ і іншыя.
👍8😁2
Немецкое агентство академических обменов (DAAD) совместно с Campus France, программой PAUSE (Collège de France) и сетью средиземноморских университетов UNIMED объявили о запуске новой стипендиальной программы SAFE. Программа рассчитана на поддержку до 60 ученых, находящихся в зоне риска и не имеющих гражданства стран ЕС.

Стипендии предоставляются на срок до двух лет и покрывают обучение в аспирантуре или проведение постдокторских исследований. Европейская комиссия выделила на реализацию программы 12 миллионов евро, которые будут распределены до конца 2027 года.

Заявки на участие подаются через принимающие организации. Подробную информацию об условиях подачи и требованиях к кандидатам можно найти на сайте программы https://saferesearchers.eu/
👍8
Канферэнцыя ў Берліне
Humboldt Universität of Berlin and the Center for Research on Antisemitism, Technische Universität Berlin (ZfA TU Berlin) are pleased to invite applications for the conference entitled “(Un)Recorded Experiences and Postwar Trauma of World War II in the Soviet Union and Its Former Republics.” The conference is scheduled for June 11–13, 2025, to be held in Berlin, Germany, in person.

Падрабязней
👍3
І яшчэ адна дыскусія пра накірункі рэфармацыі беларускіх універсітэтаў, хм.

Дэмакратычная трансфармацыя ўніверсітэтаў: Беларусь і нямецкі досвед

Анлайн-дыскусія
11.10.2024 г.
17:00-28:30 (Мінск)

Які замежны ўніверсітэцкі досвед можа быць арганічна ўкаранёны ў беларускую практыку? Якім чынам павінна праходзіць дэмакратычная трансфармацыя вышэйшай школы пасля падзення аўтарытарнага рэжыму на ўзроўні выкладчыкаў, адміністратараў і кіраўніцтва? Якімі дэмакратычнымі прынцыпамі, нормамі і правіламі абавязаны кіравацца ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы для забеспячэння дэмакратычнага кіравання і акадэмічнай аўтаноміі? Якую свабоду манеўру могуць мець вышэйшыя навучальныя ўстановы ў вызначэнні напрамкаў і форм, метадаў і механізмаў кіравання?

Дыскутаваць будуць эксперты з Беларусі і Германіі, мадэратарка дыскусіі - Ірына Сідорская. Мерапрыемства адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.

Спасылка для рэгістрацыі
👍6🤔2
У наступную сераду, 16 кастрычніка адбудзецца публічная лекцыя Міколы Волкава “Краіна замкаў: міф, які яднае беларусаў”. Ад самага аднаўлення незалежнасці Беларусі мы бачым паступовае і мэтанакіраванае аднаўленне зруйнаваных замкаў, якія сапраўды аб’ядноўваюць беларусаў, а найбольш ярка гэты феномен увасобіўся ў міфе пра “краіну замкаў”. У залежнасці ад сітуацыі архітэктурныя помнікі прадстаюць сімваламі розных ідэй і канцэпцый: самаахвярнай барацьбы з захопнікамі, нацыянальнай самабытнасці, прыналежнасці да еўрапейскай культуры і г.д.
У лекцыі разгледзім узнікненне міфа аб Беларусі, як “краіне замкаў” і працы па аднаўленні замкаў у гады незалежнасці.

Спасылка для рэгістрацыі
👍10🔥3👎1
До 15 октября можно успеть подать заявку на Humboldt Research Fellowship. Стипендия предоставляет возможность ученым, не являющимся гражданами Германии, проводить исследования в ведущих немецких научных организациях. Стипендии выдаются на срок от 6 до 24 месяцев с ежемесячной выплатой: 2700 евро для постдоков и 3200 евро для более опытных ученых. Возможны: дополнительная финансовая поддержка для семьи, субсидии на медицинскую страховку и языковые курсы.

Основные требования:
🔹Защита диссертации - не более 4 лет назад для постдоков и не более 12 лет для более опытных ученых.
🔹Вы ранее не получали Humboldt Research Fellowship.
🔹Вы прожили в Германии не более 6 из последних 18 месяцев на момент подачи заявки.
🔹Вы не получали финансирования от немецких фондов более 6 месяцев в течение последних 18 месяцев.

Подробная информация доступна на сайте Фонда Александра фон Гумбольта
👍4
🍁25 октября в 17.00 в музее «Лошицкая усадьба» состоится лекция «Усадьбы Минска и окрестностей в мемуарах XIX века».
Автор - Алексей Хотеев, кандидат исторических наук, ГНУ «Институт истории Национальной академии наук Беларуси».
Структура и устройство усадеб Минска в воспоминаниях известных представителей белорусской мемуаристики XIX в. Дворяне Прушинские, Кобылинские, Дельпаце в истории Минска и другие интересные факты усадебного быта XIX в.
📎По входному билету в музей
✍🏻Запись на лекцию обязательна по телефону +375173961886, социальные сети или электронную почту loshytsa@minskmuseum.by
👍4🤔2