De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
❗️Уникальную поясную накладку времен викингов обнаружила во время раскопок в Шумилинском районе
экспедиция Института истории НАН Беларуси.
🔥Ученые работали во второй половине июля — начале августа в агрогородке Кордон Шумилинского района, где и была обнаружена уникальная находка. Об этом сообщил руководитель экспедиции, археолог, кандидат исторических наук Марат Климов.
🔥7👍4
Шаноўныя калегі (філосафы але не толькі!), да 20 жніўня вы можаце падаць заяўку на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі
УВЯЗНЕНАЯ РАЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ І ФІЛАСОФІЯ Ў ТУРМЕ
Канферэнцыя праходзіць у знак салідарнасці з філосафам Уладзімірам Мацкевічам, якога нявінна пасадзілі ў турму.
Асноўныя тэмы дыскусіі:
- Філасофская гісторыя зняволенай філасофіі: параўнальны аналіз
- Чаму палітычныя ўлады баяцца філасофіі?
- Якая місія філасофіі як канкрэтнай практыкі свабоднага мыслення?
- Практычная філасофія і сацыяльная рэвалюцыя: рацыянальнасць і бунт
- Філосаф як палітвязень
- Як магчымая палітычная салідарнасць філосафаў?
👍74
ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. Уладзімір Жылка

21 жніўня 2024 года
19.00

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі.

Прадметам разгляду і інтэрпрэтацыі падчас другой сустрэчы ЛабаРАторыі выступіць паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі: першага творцы ў беларускай паэтычнай традыцыі, для якога містыцызм і метафізіка былі жывым, рэальным досведам.

Паспрабуем разам акрэсліць корпус містычных/метафізічны вершаў (“Калі змрочнасьць...”, “Вершы спадзявання”, “Тэстамэнт”, фрагменты дзённіка, урыўкі з успамінаў), пагаварыць пра пэўныя матывы/ідэі, а таксама месца Уладзіміра Жылкі ў беларускім літаратурным каноне.

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Уваходны квіток 5 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
7🤪1
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”.

Анонс ад выдавецтва:

Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.

Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!

Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам (vesnav@seznam.cz), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.
13👍1
Анансаваная кніга Аляксандра Гужалоўскага выйшла, можна набываць!
14👍6🖕1
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце запускаецца новая праграма для беларускіх студэнтаў - бакалаўрыят па гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

У новым выпуску праграмы «Няпростая Гісторыя» мы пагаварылі з кіраўніком праграмы, кандыдатам гістарычных навук і прафесарам ЕГУ - Ірынай Раманавай.

– навошта ў Літве вучыць беларускіх гісторыкаў?
– адрозненне навучання ў Беларусі і Еўропе і ў чым галоўная праблема беларускай гістарыяграфіі
– чаму падручнік гісторыі - самы карысны і самы шкодны падручнік адначасова?
– у чым унікальнасць беларускага гістфака ў выгнанні і якія перспектывы беларускіх выпускнікоў ЕГУ
👍75
Будзем спадзявацца, што гэта кніга будзе апублікаванай, трэба набраць 100 асобнікаў у перадзамове.
Баринов И. И. Albaruthenia incognita: неизвестные страницы германо-белорусских отношений, 1914–1944 гг. — М. : Нестор-История, 2024.
Настоящая работа посвящена изучению восприятия белорусских земель в Германии между 1914 и 1944 гг., а также германо-белорусским контактам в указанный период. Немецкая интеллектуальная мысль того времени отличалась достаточно сложной динамикой изучения белорусской территории и её населения, которые ранее были практически неизвестны немцам. Расширение немецкого пространственного мышления дальше на Восток от привычных польских реалий способствовало появлению Белоруссии и белорусов на немецкой «ментальной карте». Непосредственное знакомство с Белоруссией оставило у немцев довольно противоречивые впечатления, а отношение к белорусам колебалось от нейтрально-доброжелательного до негативно-инструментального. Дальнейшее «узнавание» Белоруссии способствовало возникновению таких феноменов, как течение «белорусофилов» в среде немецких публичных интеллектуалов. Значительное место в ней занимали бывшие соотечественники белорусов из числа балтийских немцев, стремившиеся выступать в роли главных экспертов по Восточной Европе. На основе широкого круга неопубликованных документов и оригинальной литературы в настоящей книге рассматриваются малоизученные сюжеты из указанной проблематики, прежде остававшиеся за рамками внимания исследователей.
Предзаказ по ссылке:
https://nestorbook.ru/barinov-i-i-albaruthenia-incognita-neizvestnye-stranitsy-germano-belorusskih-otnosheniy-1914-1944-gg
9👎2👍1
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Археалогія Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы

19 верасня, 16:00 (рэгістрацыя) | анлайн-семінар

SCIENCE AT RISK і Факультэт археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць семінары, прысвечаныя беларускай археалогіі і нумізматыцы ў цэнтральнаеўрапейскім ассяродзі. Для наведвання семінараў зарэгіструйцеся па спасылцы вышэй. Спасылка на зум будзе разасланая неўзабаве да імпрэзы. На семінары забяспечана ананімнасць удзелу гледачоў.

Тэмы дакладаў:
• В. Белявец, д.г.н.: Вывучэнне археалагічнай спадчыны зямель сучаснага беларуска-польскага памежжа ў ІІІ ст. да н.э. – VІ ст. н.э.
• І. Мароз: Арганізацыя сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі паўночна-заходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай
• М. Плавінскі, д.г.н.: Матэрыялы з сярэднявечных пахавальных помнікаў Заходняй Беларусі ў зборы Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве
• В. Тарасевіч: Асоба і дзейнасць археолага Сяргея Дубінскага (1884–1937) як прыклад супольнай спадчыны дзвюх краін
👍13👎2
Арганізатары канферэнцыі запрашаюць на канферэнцыю пра праблемы школьнай адукацыі, што будзе адбывацца ў Вільні 25-26 верасня ў ЕГУ. Тут можна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі. Рэгістрацыя для ўдзелу праз наступную форму.
👍8😢2
Што было б з Беларуссю без ідэі «краёўцаў»? Яны марылі пра аўтаномію літоўска-беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, але іх галоўным ворагам сталі зусім не рускія (а хто?). На іх моцна паўплывалі дзіцячыя кніжкі, а масонскія ложы ў Вільні падтрымлівалі іх ідэі. Якім чынам яны спрабавалі аднавіць Вялікае Княства Літоўскае?

У новым відэа «Няпростай гісторыі» вы таксама даведаецеся пра Рамана Скірмута — краёўца, які зрабіў важны ўнёсак у беларускае адраджэнне, і зразумееце, чаму без краёўцаў наша гісторыя была б значна бяднейшай.
🔥9👍5
85 гадоў пакту Молатава-Рыбэнтропа: наступствы і памяць у Беларусі, Літве і Украіне

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка,
рэгістрацыю па спасылцы

Пакт Молатава-Рыбэнтропа істотна паўплываў на гісторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Гэты пакт быў падпісаны 23 жніўня 1939 года міністрам замежных спраў Германіі Ёахімам фон Рыбэнтропам і савецкім наркамам замежных спраў Вячаславам Молатавым у Маскве.
Пакт падзяліў Усходнюю Еўропу на нямецкую і савецкую сферы ўплыву.
Якое значэнне маюць падзеі 1939-1940 гадоў для гэтых трох краін? Як розныя сацыяльныя групы перажывалі і ўспрымалі гэтыя падзеі? Якую ролю тут адыгрываюць вуснагістарычныя інтэрв'ю і наколькі такія крыніцы спрыяюць разуменню гэтага гістарычнага пералому? Як падзеі 1939–1941 гадоў адлюстроўваюцца ў сучасных культурах памяці і якія канфлікты ўзнікаюць паміж рознымі актарамі?
Уступнае слова:
Фелікс Акерман
Мадэрацыя:
Крыстаф Майснер, Музей Берлін-Карлсхорст
Эксперткі ды эксперты:
Аляксандр Смалянчук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук, Варшава
Дзяніс Шаталаў, Даследчая група "Прызма Украіна: вайна, міграцыя, памяць", Форум трансрэгіянальных даследаванняў, Берлін
👍51
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Нумізматыка Беларусі за мяжой: праблемы інкарпарацыі беларускіх даследчыкаў у цэнтральнаеўрапейскія навуковыя працэсы

26 верасня, 16:00 (рэгістрацыя) | анлайн-семінар

SCIENCE AT RISK Emergency Office і Факультэт археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта праводзіць семінары, прысвечаныя беларускай археалогіі і нумізматыцы ў цэнтральнаеўрапейскім ассяродзі. Для наведвання семінара зарэгіструйцеся па спасылцы вышэй. Спасылка на зум будзе разасланая неўзабаве да імпрэзы. На семінары забяспечана ананімнасць удзелу гледачоў.

Тэмы дакладаў: ,
• В. Сідаровіч. Роля рымскіх манет у гандлёвых стасунках насельніцтва лясной паласы Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў першых стагоддзях нашай эры
• В. Кабрынец. "Дзеньгі маскоўскія" на Беларусі ў XVI–XVII стст.: назвы, наміналы і лічэнне
• Р. Крыцук. Даследаванні скарбаў з тэррыторыі Беларусі ў варшаўскіх архівах і музеях: чаканні і вынікі
6👍2
Forwarded from Science At Risk Team Belarus
Як утаймаваць тырана?
3 кастрычніка | 18:00 | анлайн
-дыскусія

Рэгістрацыя (на імпрэзе забяспечваецца ананімнасць гледачоў)

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай – гэта ў тым ліку вострыя супрацьстаянні, гарачыя канфлікты паміж рознымі групамі грамадства і дзяржаўнай уладай. Шляхта паўставала ў рокашах, дзяржаву скалыналі грамадскія войны. Войска і шляхта ў канфедэрацыях адкрыта выступалі супраць манархаў, якіх яны лічылі нявартымі пасады.

Дыскусія закране пытанні стварэння шляхтай ВКЛ прававых рамак і супраціву абсалютысцкім памкненням манарха.

Каго лічылі “тыранам”, а каго “добрым каралём” у Еўропе і ВКЛ? Як выспявалі ідэі палітычных правоў грамадзян і неабходнасці выконваць закон? Як змяняўся “абавязак грамадзяніна” ў адносінах з дзяржавай эпохі Новага часу? Якія правы і механізмы да рэалізацыі уласнай волі мелі манарх і шляхта ў Рэчы Паспалітай? Як сучаснікі рокашаў, паўстанняў і рэвалюцый іх асэнсоўвалі?
🔥7👍1
28 верасня 2024 года падведзеныя вынікі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2023 года.

У гэтым годзе была зменена працэдура, замест абвешання імёнаў пераможцаў экспертныя рады вызначылі рэйтынгавыя спісы лепшых навуковых публікацый у Беларусі за 2023 год.

Абвяшчаем Вам спісы лепшых публікацый:

Гісторыя (манаграфіі):
1. Лісейчыкаў Дзяніс, Глінскі Яўген. Маджарские. Армянский род в истории Беларуси. АНИВ, 2023.
2. Марціновіч Дзяніс. Слюнькоў. Палітычная біяграфія. Варшава: Янушкевіч, 2023.
3. Мацук Андрэй. Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697 - 1764 гг.). Вільна: ЕГУ, 2023.

Гісторыя (артыкулы):
1. Казакоў Аляксандр. "Gunpowder Revolution in the East of Europe and the Battle of Orsha, 1514". The Military Revolution and Revolutions in Military Affairs, edited by Mark Charles Fissel, Berlin, Boston: De Gruyter Oldenbourg, 2023, pp. 65-112.
2. Валодзін, Уладзімір; Раманава, Ірына. Нонканформнасць у Мінску часоў адлігі: справа Кіма Хадзеева і Эдуарда Гарачага (1962). Беларускі гістарычны агляд. Том 30. С. 79–116.
3. Рыер Яніна. The Self and the Other, or Christian Knights and Pagan Lithuanians in the Chronicles of the Teutonic Order from the Fourteenth Century // Wschodni Rocznik Humanistyczny. T. XX (2023), No 2. S. 23–40.

Гуманітарныя навукі (манаграфіі):

1. Уладзімір Мацкевіч. Уводзіны ў філасофію. Варшава: Янушкевіч, 2023.
2. Алексяевіч Ганна. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV-XVII стст. – Мінск: Беларуская навука, 2023.
3. Крывалап, Аляксей. Культурная ідэнтычнасць крэатыўных індустрый. – Мінск : РІВШ, 2022.

Гуманітарныя навукі (артыкулы):

1. Верына Улляна. Russian-Language Writers in the Transnational Literary Space of Belarus in the 1920s–early 1930s: Paradoxes and the Inevitability of the Collective Project’s Failure, „Studia Białorutenistyczne”, 2023, t. 17, s. 139-158.
2. Пігальская Ала. The Concept of Localness (Tuteishaść/) in Visual Communication in Public Space in Belarus as a Source of Exclusion. In Sprawy Narodowościowe: Seria nowa, 2022(54), pp. 1-19.
3. Некрашэвіч-Кароткая Жанна. Канфігурацыі ідэнтычнасці і герменеўтычныя перспектывы Carmen de bisonte: да 500-годдзя апублікавання паэмы Мікалая Гусоўскага. In: Białorutenistyka Białostocka, 2022, t.14, 37 – 65.

Віншуем усіх пераможцаў!
👏8🔥3👍1🤡1🥴1
Ратаваліся і ад немцаў, і ад партызан: вайна вачыма беларусаў

Як беларускія вясковыя жыхары насамрэч успрымалі падзеі Другой сусветнай вайны? Ці ведалі яны пра бітвы за Сталінград і Маскву? Чаму партызан памяталі не толькі як герояў, але і як "рабаўнікоў"? Што прымушала людзей прасіць савецкую ўладу памілаваць паліцаяў і калабарантаў? Латышы, фіны і французы - хто ўваходзіў у нямецкае войска і хто з іх быў самым жорсткім? Ці дапамагалі беларусы габрэям і што адбывалася з маёмасцю расстраляных? Як беларусы ставіліся да польскай Арміі Краёвай і ці можна давяраць успамінам людзей як гістарычнай крыніцы? У новым выпуску “Непростай Гісторыі” – размова з доктарам гістарычных навук Уладзімірам Лобачам пра складаныя і супярэчлівыя ўспаміны нашай гісторыі, якія могуць перавярнуць ваша ўяўленне пра Другую сусветную вайну.
👍7🔥2