De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця»

У выданне ўключаны тэксты дакладаў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 4 ліпеня 2023 г. з нагоды 85-гадовага юбілею архіва. Кола ўзнятых даследчыкамі навуковых праблем даволі шырокае – гісторыя і сучасны стан архіўных комплексаў, сучасныя тэхналогіі і іх прымяненне ў архіўнай справе, выкарыстанне архіўных дакументаў у вывучэнні маладаследаваных пытанняў у гісторыі Беларусі і суседніх краін. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінуўшчынай Беларусі.

Набыць выданне магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) або ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).
👍4🔥3🤡2
💸67| Бароўская| Беларусь у савецка-польскіх адносінах (1921-1939 гг.) : гандаль і нацыянальна-вызваленчы рух💸

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі міжнародных адносін Вольга Бароўская!
У Вольгі выйшла манаграфія "Беларусь у савецка-польскіх адносінах (сакавік 1921- люты 1939 гг.)" Мінск, 2024.

Вялікую частку тэм з гэтай манаграфіі мы абмеркавалі ў выпуску "44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі". Паслухаць можна па спасылцы ў каментарыях 👇

У гэтым выпуску мы абмяркуем:

-Чым гандлявала БССР з Польшчай?

- Праблемы рачной і чыгуначнай лагістыкі;

- БССР і нацыянальна-вызаленчы рух у Заходняй Беларусі.
👍12
Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для стажыровак у еўрапейскіх навуковых і адукацыйных установах.

Дэдлайн для падачы заявак – 27 верасня 2024 года.

Падрабязней глядзіце тут.
🔥4👍2
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ (FFDP)
The Fulbright Faculty Development Program (FFDP) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання ступені. Праграма ўключае ўдзел у двух інтэнсіўных семінарах у Нью-Йорку, знаёмства з лепшымі амерыканскімі падыходамі да распрацоўкі навучальных праграм, доступ да рэсурсаў для правядзення даследаванняў і паляпшэння прафесійных навыкаў, супрацу з амерыканскімі калегамі і каляжанкамі, правядзенне прэзентацый.
Праграма прапануе перспектыўным выкладчыкам(-цам) устаноў вышэйшай адукацыі магчымасць:
• распрацоўваць новыя курсы і ідэі для рэфармавання навучальных праграм у сваіх установах;
• развіваць уласныя педагагічныя кампетэнцыі, засноўваючыся на асабістым назіранні за метадамі выкладання ў ЗША;
• пашыраць аб'ём ведаў у сваіх галінах;
• зрабіцца рухаючай сілай для пастаянных кантактаў і абменаў паміж уласнымі ўстановамі і прымаючым бокам.
Заяўкі прымаюцца па 8 верасня 2024 года.

Падрабязней пра праграму
👍4
Пабачыў свет першы нумар часопіса Topos за 2024 год.

Тэма нумару: СУЧАСНЫ БЕЛАРУСКІ КАНТЭКСТ
Вас чакаюць тры вялікіх артыкула + экзыстэнцыйнае эсэ пра сучасную Беларусь.
👍7🔥3
24-26 красавіка 2025 года ва Універсітэце Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) адбудзецца міжнародная канферэнцыя "Гісторыя, культура і спадчына сядзібаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе". Прыкладаем тут абвестку. Арганізатары вельмі зацікаўленыя ва ўдзеле беларускіх даследчыкаў. Збор заявак - да 1 кастрычніка 2024 года.
👍12😁1
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена драўлянае ўкрыжаванне, якое доўгі час лічылася распяццем XIV ст. з вёскі Галубічы.​ Вывучэнне дакументацыі дазволіла выявіць, што агульнапрынятыя ў навуцы звесткі пра правенанс твора з’яўляюцца памылковымі. А мы запрашаем паслухаць захапляльную лекцыю, прысвечаную таямніцам паходжання аднаго з найбольш каштоўных помнікаў калекцыі музея. Слухайце аповед лектара – вядучага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускага мастацтва​ Станіслава Чавуса.
https://youtu.be/9Fr1_2_25Ag?feature=shared
👍12
Навукоўцы Інстытуту гісторыі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі краіны, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнай акадэміі навук. З дапамогай ДНК-тэсту ўдалося дакладна ўстанавіць, што на востраве на возеры Сялява нашы продкі хавалі сваіх родных, пачынаючы з эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча. Навукоўцы цягам некалькіх дзесяцігоддзяў даследуюць востраў і іх намаганні ўвянчаліся поспехам.

"Гэтыя помнікі каштоўныя тым, што з'яўляюцца "чыстымі", гэта значыць на іх няма напластаванняў пазнейшых культур і яны не змяшаныя паміж сабой. Даследаванне такіх помнікаў дазваляе атрымаць поўную карціну пра помнік без чужародных прымешак. Гэта важна для разумення стратэгій жыццядзейнасці людзей той эпохі і іх тэхналагічных магчымасцей", – расказаў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства Інстытуту гісторыі Аляксандр Вашанаў.

Даследчыкі зрабілі ДНК-аналіз, які паказаў, што адзін з касцякоў адносіцца да эпохі ранняга жалезнага веку (Днепра-дзвінская культура), другі - да эпохі позняга неаліту (культура шнуравай керамікі) і яшчэ адно пахаванне адносіцца да кундскай культуры. Гаворка ідзе аб дзявятым тысячагоддзі да нашай эры, гэта значыць пахаванню можа быць 11 тысяч гадоў.

"На сёння мы можам казаць, што гэта самае старажытнае пахаванне на тэрыторыі Беларусі. Больш ранніх чалавечых астанкаў у нас няма", - падкрэсліў Аляксандр Вашанаў.
🔥11👍3
9 жніўня 2022 года пайшоў з жыцця адзін з апошніх кіраўнікоў БССР Мікалай Слюнькоў.
На час яго кіравання 1983-87 гг. прыйшлося шмат вызначальных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі: пачатак Перабудовы ў СССР, аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Падрабязней пра асобу 16-га першага сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, ягоную ролю ў палітычным і гаспадарчым жыцці БССР можна даведацца з размовы з Дзянісам Марціновічам, аўтарам палітычнай біяграфіі Мікалая Слюнькова.
🔥6👍4
Институт социологии НАН Беларуси с глубоким прискорбием сообщает, что ушел из жизни Юрий Геннадьевич Черняк.
В период с 2018 по 2022 г. Юрий Геннадьевич был заместителем директора Института социологии. Коллектив Института выражает глубокие соболезнования его родным и близким.
Его скоропостижный уход – большая потеря для белорусской социологической науки и невосполнимая утрата для тех, кто его знал и общался с ним. Светлая память ученому и человеку.
😢8
❗️Уникальную поясную накладку времен викингов обнаружила во время раскопок в Шумилинском районе
экспедиция Института истории НАН Беларуси.
🔥Ученые работали во второй половине июля — начале августа в агрогородке Кордон Шумилинского района, где и была обнаружена уникальная находка. Об этом сообщил руководитель экспедиции, археолог, кандидат исторических наук Марат Климов.
🔥7👍4
Шаноўныя калегі (філосафы але не толькі!), да 20 жніўня вы можаце падаць заяўку на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі
УВЯЗНЕНАЯ РАЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ І ФІЛАСОФІЯ Ў ТУРМЕ
Канферэнцыя праходзіць у знак салідарнасці з філосафам Уладзімірам Мацкевічам, якога нявінна пасадзілі ў турму.
Асноўныя тэмы дыскусіі:
- Філасофская гісторыя зняволенай філасофіі: параўнальны аналіз
- Чаму палітычныя ўлады баяцца філасофіі?
- Якая місія філасофіі як канкрэтнай практыкі свабоднага мыслення?
- Практычная філасофія і сацыяльная рэвалюцыя: рацыянальнасць і бунт
- Філосаф як палітвязень
- Як магчымая палітычная салідарнасць філосафаў?
👍74
ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. Уладзімір Жылка

21 жніўня 2024 года
19.00

Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі.

Прадметам разгляду і інтэрпрэтацыі падчас другой сустрэчы ЛабаРАторыі выступіць паэтычная спадчына Уладзіміра Жылкі: першага творцы ў беларускай паэтычнай традыцыі, для якога містыцызм і метафізіка былі жывым, рэальным досведам.

Паспрабуем разам акрэсліць корпус містычных/метафізічны вершаў (“Калі змрочнасьць...”, “Вершы спадзявання”, “Тэстамэнт”, фрагменты дзённіка, урыўкі з успамінаў), пагаварыць пра пэўныя матывы/ідэі, а таксама месца Уладзіміра Жылкі ў беларускім літаратурным каноне.

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Уваходны квіток 5 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
7🤪1
У выдавецтве “Вясна” выйшаў другі том “Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі”.

Анонс ад выдавецтва:

Другі том калектыўнай манаграфіі ахапляе самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, адна, другая, трэцяя акупацыі, крывавы падзел краю напалам... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё.

Зноў, як і ў першым томе — вялікі дзякуй дарагім і любімым мэцэнатам — Фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана!

Кніга даступная пакуль што толькі напрасткі праз кантакт з выдавецтвам (vesnav@seznam.cz), але неўзабаве — на нашых звычайных жывых і інтэрнэтных пляцоўках. Уся інфармацыя, як заўсёды, будзе на vesnabooks.eu.
13👍1