De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
«Раней такую кнігу выдалі б велізарным накладам». Выйшла незвычайнае выданне пра беларускую мову.

У красавіку мы пісалі пра тое, што з друку неўзабаве выйдзе навукова-папулярная кніга «Як гавораць беларусы», прысвечаная беларускай мове.

Напісаў яе філолаг Вадзім Шклярык, які вядомы чытачам Onlíner дзякуючы праекту «Мова: як гаворыць краіна» і дакументальнаму фільму «Гаворкі Беларусі».

Ужо ў маі кніга з'явілася ў продажы: набыць яе можна ў выдавецтве «Тэхналогія», у крамах сеткі «Белкніга», у кнігарні «Кніжная шафа» ды іншых. Мы пагутарылі з аўтарам і даведаліся, пра што гэтае выданне, на якога чытача разлічана і навошта амаль на кожнай старонцы надрукаваны QR-коды.

people.onliner.by/go/1124604
👍16
Пабачыў свет зборнік навуковых матэрыялаў "Генеалогія і сямейная гісторыя: актуальныя праблемы і задачы", які стаў першым такога роду зборнікам матэрыялаў па генеалогіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліне ў Беларусі ХХІ стагоддзя.

Публікуюцца 24 навуковыя артыкулы і паведамленні, прысвечаныя ў тым ліку:

рэканструкцыі радаводу прыгоннай сялян ад сучаснасці да першай паловы XVI ст.;
верыфікацыі звестак з родавых спраў шляхты слуцка-капыльскага рэгіёна першай паловы ХІХ ст.;
патэнцыялу метрычных кніг, рэвізскіх сказак і судовых спраў, малавядомым крыніцам па генеалогіі з Нацыянальнага архіўнага фонду;
уплывам сямейнага заканадаўства 1920-х гг.на развіццё інстытуту сям’і і іншым аспектам.
Укладальнікам і адказным рэдактарам зборніку выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Беларусі.

Змест зборніку.
👍10🤡1
Пабачыла свет манаграфія польскага гісторыка Томаша Кемпы пра Канстанціна Васіля Астрожскага, аднаго з самых багатых магнатаў Рэчы Паспалітай, нязломнага абаронцы правоў праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Што самае прыемнае, выдавецтва Універсітэта Мікалая Каперніка адразу ж выклала ў бясплатны доступ электронную версію гэтай кнігі.
👍18👏2
У выдавецтве маскоўскага музея GARAGE выйшла манаграфія пра скульптура Меера Айзенштата "Меер Айзенштадт. Органика, архаика, модернизм". На жаль, у нас не так вядомы гэты скульптар родам з Клецка, які пачынаў сваю кар'еру з удзелу ва Усебеларускіх выставах і ўрэшце асеў у Маскве. Электроннай версіі пакуль не бачна, але можна паглядзець дыскусію падчас прэзентацыі кнігі.
👍8
Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве Narodowe Centrum Kultury аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “𝗚𝗮𝘂𝗱𝗲 𝗣𝗼𝗹𝗼𝗻𝗶𝗮” на 2025 год. На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці: 📽кіно (уключаючы гісторыю кіно і кінакрытыку), 🖼выяўленчае мастацтва (уключаючы фатаграфію і мастацкую крытыку), 🏛ахова культурнай спадчыны (уключаючы захаванне твораў мастацтва і музейную справу), 📚літаратура (уключаючы пераклад), 🎶музыка (уключаючы гісторыю і музычную крытыку), 🎭тэатр (уключаючы тэатральную крытыку) і танцы💃🕺.
Дэдлайн -- 15 кастрычніка 2024 года.
👍4
Кангрэс даследчыкаў гісторыі PL-LT-UA-BY: «Гістарычная супольнасць чатырох народаў — спадчына ідэй і будучыя перспектывы» адбудзецца ў Варшаве 13-16 верасня 2024 года.
Для ўдзельнікаў Кангрэсу гэта магчымасць выступіць на тэматычных панэльных дыскусіях і знайсці патэнцыйных партнёраў для новых сумесных даследаванняў, бо мерапрыемства аб’яднае больш за 200 гісторыкаў з розных краін свету.
Мэта канферэнцыі – прадставіць гісторыю, палітычную культуру і агульную спадчыну 4 народаў: Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі ў наратыве гісторыі ўсяго рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Зарэгістравацца можна да 15 ліпеня.
9👏4🏆1
66| Лісейчыкаў | Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XVIII стст.

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў! Выпуск дасяжны ўжо на ўсіх платформах.

І сення мы будзем гаварыць пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў. Некалі магутны і ўплывовы, базыльянскі ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні. У тым ліку знакаміты і сёння манастыр у Жыровічах.

Што абмяркоўваем ў выпуску:

- Як узнік базыльянскі ордэн;

- Якімя былі самыя знакамітыя базыльянскія манастыры;

- Адкуль паходзілі і чым займаліся манахі-базыльяне.
👍115🤡1
СТЫПЕНДЫІ Ў БЕРЛІНЕ
Fellowship for Scholars at Risk from Ukraine, Belarus and Russia
The Institute for East European Studies at Freie Universität Berlin is awarding a short-term fellowship for scholars at risk from Ukraine, Belarus and Russia.
This year, the Institute for East European Studies is once again awarding a fellowship for refugee scholars from Ukraine and scholars at risk from Russia and Belarus. The fellowship is aimed at postdoctoral researchers and is intended for a period of five months. The fellowship is funded with 2,000 € per month. It is intended to provide a secure space where researchers can prepare an application for further funding in a Scholars at Risk program or a project proposal for externally funded research.

Formal requirements for the award of a fellowship are:
the sponsored person comes from one of the above-mentioned countries;
the recipient has previously worked as a (junior) researcher in one of these countries;
there is a connection to a research area at the Institute for East European Studies;
for applicants from Belarus and Russia: the applicant is at risk.

Applications must be submitted through the head of a department at the Institute for East European Studies who supports the application.

The application for the fellowship should include:
a curriculum vitae;
a list of the most important publications (max. 15 publications);
information on the research subject;
academic degree certificates;
for applicants from Belarus and Russia: a brief account of their personal risk situation.

Application deadline: 15.08.2024
Start of the funding period: 01.10.2024
Application documents should be sent to Ina Mischke (ina.mischke@fu-berlin.de).
If you have any questions about the program, please contact the respective departments.
👍8
Алена Ляшкевіч у чацвер а 17.00 па польскім часе запрашае паслухаць у Зуме прэзентацыю "Апісанне валачобнага абраду ў рамане Фларыяна Чарнышэвіча “Віцік Жывіца” і этнаграфічныя рэаліі ўсходняй Беларусі". Лінк можна атрымаць па мэйлу: promocja@ispan.edu.pl. Выступ будзе па-польску.

Аўтарка піша: “Валачобны абрад у рамане “Віцік Жывіца” (1953) польскамоўнага пісьменніка родам з усходняй Беларусі Фларыяна Чарнышэвіча (1900–1964) адбываецца на каталіцкі Вялікдзень 1920 г. у ваколіцах мястэчка Горка, (верагодна, пад гэтай назвай аўтар “схаваў” цяперашні пасёлак Свіслач Асіповіцкага раёна). Найбольш істотныя складовыя часткі абраду я параўнала са звесткамі з этнаграфічных крыніц. Аналіз паказаў, што ў рамане “Віцік Жывіца”, дзеянне якога адбываецца ва ўсходняй Беларусі, аўтар выкарыстаў таксама этнаграфічныя дэталі, характэрныя для Віленшчыны, дзе ён жыў у пачатку 1920-х”.
👍10😁2🔥1
Выйшла кніга Аляксандры Валодзінай "Вальдэнсы", працытуем аўтарку: “гэта кніга - мая значна пашыраная кандыдацкая дысертацыя, над якой я працавала ў навуковых установах Швейцарыі, Германіі, Італіі, Польшчы і Румыніі.
Манаграфія прысвечана гісторыі вальдэнсаў, адзінага “ерэтычнага” руху эпохі Сярэднявечча, які захаваўся да нашага часу. Распавядаецца пра ўзнікненне руху і яго пашырэнне ў розных рэгіёнах Еўропы – ад Іспаніі да Польшчы.
Больш аргументаў, чаму менавіта яе трэба купіць:
- Унікальная ва ўсёй Усходняй Еўропе (пра вальдэнсаў няма асобных даследаванняў);
- Навуковая праца з усімі спасылкамі, але напісаная простай і зразумелай мовай нават не падрыхтаванаму чытачу;
- Рэцэнзіі ад прызнаных прафесараў - спецыялістаў у тэме;
- Магчымасць разабрацца ў тым, хто такія - еўрапейскія ерэтыкі;
- Паглыбленне ў атмасферу Сярэднявечча праз пераклады, недаступныя на іншых усходнеславянскіх мовах.
Кошт да канца лета - 55 беларускіх рублёў + перасылка, калі вы не ў Мінску. Па ўсіх пытаннях звяртацца ў прыват”.
🔥17👍1
Адкрыты папярэдні заказ на кнігу Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)»!
Выхад кнігі плануецца на канец жніўня-пачатак верасня.
Пры папярэднім заказе і ПАПЯРЭДНЯЙ АПЛАЦЕ да выхада кнігі кошт кнігі 50 рублеў (пасля выхада ад 60 рублеў) і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча.
Аплата кнігі па АРЫП або наяўнымі ў краме выдавецтва
Шлях аплаты па АРЫП:
1.Сістэма Разлік (АРІП) у банкаўскім дадатку, у аператара ў банку або ў інфакіёску
2. Сэрвіс E-pos
3. Е-pos-аплата тавараў і паслуг
4. Аплата па рахунку 10778-1-64/1/1 — для ІП Цымбераў Раман Міхайлавіч
Або наяўнымі ў
ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16
+375296068284(А1)
👍72🤡1
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця»

У выданне ўключаны тэксты дакладаў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 4 ліпеня 2023 г. з нагоды 85-гадовага юбілею архіва. Кола ўзнятых даследчыкамі навуковых праблем даволі шырокае – гісторыя і сучасны стан архіўных комплексаў, сучасныя тэхналогіі і іх прымяненне ў архіўнай справе, выкарыстанне архіўных дакументаў у вывучэнні маладаследаваных пытанняў у гісторыі Беларусі і суседніх краін. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінуўшчынай Беларусі.

Набыць выданне магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) або ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).
👍4🔥3🤡2
💸67| Бароўская| Беларусь у савецка-польскіх адносінах (1921-1939 гг.) : гандаль і нацыянальна-вызваленчы рух💸

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" гісторык, кандыдат гістарычных навук, даследчыца гісторыі міжнародных адносін Вольга Бароўская!
У Вольгі выйшла манаграфія "Беларусь у савецка-польскіх адносінах (сакавік 1921- люты 1939 гг.)" Мінск, 2024.

Вялікую частку тэм з гэтай манаграфіі мы абмеркавалі ў выпуску "44 | Бароўская | "Пасеклі Край наш папалам" : Рыжскі мір у лёсе Беларусі". Паслухаць можна па спасылцы ў каментарыях 👇

У гэтым выпуску мы абмяркуем:

-Чым гандлявала БССР з Польшчай?

- Праблемы рачной і чыгуначнай лагістыкі;

- БССР і нацыянальна-вызаленчы рух у Заходняй Беларусі.
👍12
Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для стажыровак у еўрапейскіх навуковых і адукацыйных установах.

Дэдлайн для падачы заявак – 27 верасня 2024 года.

Падрабязней глядзіце тут.
🔥4👍2
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ (FFDP)
The Fulbright Faculty Development Program (FFDP) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання ступені. Праграма ўключае ўдзел у двух інтэнсіўных семінарах у Нью-Йорку, знаёмства з лепшымі амерыканскімі падыходамі да распрацоўкі навучальных праграм, доступ да рэсурсаў для правядзення даследаванняў і паляпшэння прафесійных навыкаў, супрацу з амерыканскімі калегамі і каляжанкамі, правядзенне прэзентацый.
Праграма прапануе перспектыўным выкладчыкам(-цам) устаноў вышэйшай адукацыі магчымасць:
• распрацоўваць новыя курсы і ідэі для рэфармавання навучальных праграм у сваіх установах;
• развіваць уласныя педагагічныя кампетэнцыі, засноўваючыся на асабістым назіранні за метадамі выкладання ў ЗША;
• пашыраць аб'ём ведаў у сваіх галінах;
• зрабіцца рухаючай сілай для пастаянных кантактаў і абменаў паміж уласнымі ўстановамі і прымаючым бокам.
Заяўкі прымаюцца па 8 верасня 2024 года.

Падрабязней пра праграму
👍4