🌞63 | Спартак | Абеліскі: ад Старажытнага Егіпта да Нью-Йорка і Мінска🌞
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, егіптолаг Ала Спартак!
Сення мы гаворым пра сімвал царскай улады, які звязваў сакральны і прафанны свет, і які потым літаральна расцягнулі па ўсім свеце. Мы сення гаворым пра абеліскі Старажытнага Егіпта.
🔺 Што гэта ўвогуле такое?
🔺 Як старажытнаегіпецкія абеліскі папалі ў Рым, Лондан і Нью-Йорк?
🔺 Што яны азначалі для саміх старажытных егіпцян?

❤10👍2
Новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”, сум і жаль толькі выклікае.
😁9😨5💯3👎1🤬1
Выйшла новая манаграфія па гісторыі Беларусі на нямецкай мове: Diana Siebert. Die Territorialisierung der Belarus als BSSR 1918–1941. Politische Willkür, Geografismus oder Ethnizismus? У кнізе вядзецца пра палітыку вызначэння межаў БССР у 1918-41 гадах, сутыкненне розных інтарэсаў у гэтым працэсе. Аўтарка вядомая як старанная даследчыца архіваў, у тым ліку плённа працавала і ў Мінску, таму манаграфія павінна быць саліднай.
❤15👍13👌1
👉Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, накіраванай на падтрымку навукоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі
Для каго:
— для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах.
Фарматы падтрымкі:
— фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня;
— хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;
— падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года;
— Заяўкі на моўныя курсы прымаюцца да 10 чэрвеня альбо да набору груп.
🔗Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.

👍7
Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ (1919 - 1947) - новая кніга гісторыка Юрыя Грыбоўскага (на відэа).
Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Кніга - гэта вынік шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расеі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў.
Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Брытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. Даследуе таксама пасляваенны лёс гэтых людзей.
Кніга прысвечана дзесяткам тысяч беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундуры, аднак працяглы час былі забытымі на бацькаўшчыне.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Варшаве 28 траўня.

👍11🔥2❤1
📚 Цэнтр шведскіх даследаванняў у Мінску запрашае на мерапрыемства для аматараў гісторыі і міфалогіі! 📅
На гэты раз выступіць Зміцер Скварчэўскі, кандыдат гістарычных навук і вядомы даследчык беларускай міфалогіі. Тэма яго лекцыі будзе сапраўды ўнікальнай і цікавай:
"Купалле і Midsommar: падобнае і адрознае ў народных традыцыях"
Прыходзьце, каб даведацца больш пра старажытныя абрады і традыцыі, якія аб'ядноўваюць беларускую і скандынаўскую культуры ў перыяд летняга сонцастаяння. 🌿✨
А перад лекцыяй пройдзе бясплатны пробны занятак па шведскай мове, дзе вы зможаце зрабіць свае першыя крокі ў вывучэнні гэтай цікавай мовы. 🇸🇪
📅 Калі? 3 чэрвеня, 17.20
📍 Дзе? Зыбiцкая, 6
📎 Запісацца можна тут

🔥7👍5
Пра што расказваюць абразы? Як збіраўся матэрыял для даследавання "Іконы ў хаце беларусаў", вынікі якога друкуюцца ў часопісе "Наша вера"? Якія музейныя калекцыі сталі асновамі для альбомаў "Беларускі іканапіс XVI – першай паловы XX ст." і "Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку XX ст."? Пра беларускія абразы і іх даследаванне расказвае ў праграме "Культурная раніца" на Радыё Марыя кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа.
👍10🔥2❤1
Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта анансавала зборнік алічбаваных гістарычных дакументаў «Уніяцкі зборнік». Гэты зборнік закліканы аб’яднаць раскіданыя па розных фондах бібліятэкі дакументы, звязаныя з адной з найбуйнейшых хрысціянскіх канфесій Вялікага Княства Літоўскага.
Дакументы, а менавіта рукапісы, лісты, друкаваныя кнігі, планы зямельных уладанняў, выявы, фатаграфіі і інш., раскрываюць гістарычны лёс уніяцкай царквы.
Калекцыя ўключае ў сябе розныя віды прадметаў, якія былі адабраны з розных збораў аддзела рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта. Дакументы тычацца царкоўнага кіравання, маёмасных пытанняў, гаспадарчага жыцця, адукацыі, рэлігійнай культуры, манаскай дзейнасці, друку, гандлю і інш. Сярод унікальных дакументаў — подпіс архіепіскапа Язафата Кунцэвіча, лісты валадароў ВКЛ, справа уніяцкай семінарыі пры Лаўрышаўскім манастыры, фотаздымак уніяцкай царквы ў Мінску і інш. Калекцыя папоўнілася таксама каштоўнымі графічнымі творамі і выявамі уніяцкіх святынь.

❤13👍6
З'явілася ў продажы трэцяя частка пяцікніжжа "Традыцыйны светалад беларусаў"- "Чалавек".
У трэцяй кнізе серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам.

👍11❤1
Упершыню за 25 год колькасць даследчага персаналу вырасла на амаль 6%
Беларускі статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя пра развіццё даследчага сектару ў 2023 годзе. У параўнанні з многімі папярэднімі гадамі назіралася станоўчая тэндэнцыя ў навукова-даследчай сферы.
Персанал, заняты ў навуковых даследаваннях (даследчыкі, а таксама тэхнікі і дапаможны персанал) склаў 26,7 тыс. чалавек. Гэта на 1,5 тыс. больш, чым у 2022 годзе. Такім чынам, назіраўся рост на 5,96%, што вельмі добры паказчык. Гэта самы значны рост прынамсі з 2000 года - за апошнія два з паловай дзесяцігоддзі толькі аднойчы тэмпы росту занятых у даследаваннях перавысіў 5% адсоткаў. Гэта было ў далёкім 2005 годзе (+5.12%)
Станоўчая дынаміка назіралася таксама адносна колькасці даследчыкаў. У параўнанні з 2022 годам іх занятасць у сектары вырасла на амаль 750 чалавек (+4.5%) - гэта рэкордны паказчык з 2009 года (+11.3%). Падобны ўзровень апошні раз быў толькі ў 2018 годзе (+4.2%)
Аднак нельга сказаць, што наступствы працяглага крызісу з даследчым сектары пераадолены. Агульная колькасць занятых пакуль не дасягнула дакрызіснага перыяду (які пачаўся з пандэміі, выбараў 2020 года і дапамозе Расіі ў вайне супраць Украіны) і знаходзіцца цяпер прыблізна на ўзроўні 2017 года, што значна ніжэй паказчыка 2000-х, калі сярэдняя колькасць занятых у даследаваннях складала больш за 31 тыс. чалавек.
Тым не менш, дадзеныя сведчаць пра заўважнае ажыўленне сектару. Асноўны прырост далі інжынерныя дысцыпліны – амаль 650 чалавек. Паказчыкі па натуральным, сацыяльна-эканамічным, сельскагаспадарчым навукам і медыцыне практычна не змяніліся – плюс-мінус да пару дзясяткаў. Пры гэтым, бачны заўважны рост занятасці ў гуманітарных дысцыплінах – плюс 82 чалавека па выніках 2013 года.
Відавочна, што асноўным драйверам росту сталі патрэбы расійскага ВПК, а таксама іншыя вытворчыя праекты звязаныя з вайной і рэарганізацыяй расійскага ўнутранага рынка ва ўмовах санкцый і абмежаванняў.
Наколькі гэта тэндэнцыя ўстойлівая, пакуль сказаць цяжка, але ўсё адно варта адзначыць упершыню з 2019 года пазітыўную дынаміку, якая, праўда, дасягаецца за кошт знешняга ўплыву і толькі ў некалькіх вузкіх кірункаў даследаванняў і распрацовак.

🔥3🤔3👍2👎1😢1
Ужо не адзін год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца Веткаўскаму музею.
Сёлета археолагам патрэбны валанцёры, якія дапамогуць знаходзіць археалагічныя скарбы, якія ў далейшым паступяць у фонды менавіта Веткаўскага музея🙌
Пражыванне і харчаванне прадастаўляюцца бясплатна. За падрабязнасцямі пішыце/тэлефануйце Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі:
+79215686689 (можна пісаць у тэлеграм, вайбер)
З пачатку ліпеня можна тэлефанаваць/пісаць на нумар +375292708996
Раскопкі праводзяць з пачатку ліпеня да сярэдзіны жніўня.

👍7🤔1
ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі
5 чэрвеня 2024 года
19.00
Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі.
Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.
Першая сустрэча: 5 чэрвеня (серада), 19.00.
Тэма: Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны.
Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Уваходны квіток 5 рублёў.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

👍8
СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА. 205
аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча
07/06/2024, 18:30
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
17 мая споўнілася 205 год з дня нараджэння кампазітара, стваральніка беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшка.
У жыцці Станіслава Манюшкі было нямала знаёмстваў – прыемных, цікавых і лёсавызначальных. Пра сяброўства, сустрэчы і падарожжы расказваюць архіўныя крыніцы і мемуары. Сямейнае жыццё кампазітара з перыпетыямі, гісторыямі кахання і сяброўства, фамільных сакрэтаў і сварак часам падобнае да серыяльных сюжэтаў.
Чытачам газеты “Культура” многія з гэтых захапляльных сюжэтаў знаёмыя па артыкулах Змітра Юркевіча на яе старонках. А 7 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачуць гэтыя цікавосткі можна будзе падчас жывой сустрэчы з даследчыкам.
☝️Акурат у гэтую дату ў 1857-м Станіслаў Манюшка і яго сябар Ахілес Банольдзі давалі канцэрт у Міхайлаўскім касцёле Навагрудка. А наведвальнікаў лекцыі чакае расповяд і пра неардынарныя гісторыі з гэтага падарожжа.

👍7🔥2🤓1
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына
Укладальнік Вольга Лабачэўская
Выданне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г. У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касцюма, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.
Набыць па спасылцы ў інтэрнэт-краме з перасылкай па усім свеце:
Або ў краме ў самым цэнтры Мінска:
ГЦ "Купалаўскі" пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42

❤21👍2🔥1🤝1
Forwarded from Onlíner па-беларуску
«Раней такую кнігу выдалі б велізарным накладам». Выйшла незвычайнае выданне пра беларускую мову.
У красавіку мы пісалі пра тое, што з друку неўзабаве выйдзе навукова-папулярная кніга «Як гавораць беларусы», прысвечаная беларускай мове.
Напісаў яе філолаг Вадзім Шклярык, які вядомы чытачам Onlíner дзякуючы праекту «Мова: як гаворыць краіна» і дакументальнаму фільму «Гаворкі Беларусі».
Ужо ў маі кніга з'явілася ў продажы: набыць яе можна ў выдавецтве «Тэхналогія», у крамах сеткі «Белкніга», у кнігарні «Кніжная шафа» ды іншых. Мы пагутарылі з аўтарам і даведаліся, пра што гэтае выданне, на якога чытача разлічана і навошта амаль на кожнай старонцы надрукаваны QR-коды.
people.onliner.by/go/1124604

👍16
Пабачыў свет зборнік навуковых матэрыялаў "Генеалогія і сямейная гісторыя: актуальныя праблемы і задачы", які стаў першым такога роду зборнікам матэрыялаў па генеалогіі як спецыяльнай гістарычнай дысцыпліне ў Беларусі ХХІ стагоддзя.
Публікуюцца 24 навуковыя артыкулы і паведамленні, прысвечаныя ў тым ліку:
рэканструкцыі радаводу прыгоннай сялян ад сучаснасці да першай паловы XVI ст.;
верыфікацыі звестак з родавых спраў шляхты слуцка-капыльскага рэгіёна першай паловы ХІХ ст.;
патэнцыялу метрычных кніг, рэвізскіх сказак і судовых спраў, малавядомым крыніцам па генеалогіі з Нацыянальнага архіўнага фонду;
уплывам сямейнага заканадаўства 1920-х гг.на развіццё інстытуту сям’і і іншым аспектам.
Укладальнікам і адказным рэдактарам зборніку выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Беларусі.
Змест зборніку.

👍10🤡1