De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Новае выданне Інстытута гісторыі па рэгіянальнай гісторыі - зборнік "Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна"
👍14🤡2
Беларускі інстытут у Празе запрашае азнаёміцца з запісам відэалекцыі доктара гістарычных навук Канстанціна Ерусалімскага, дзе ён дзеліцца вынікамі шматгадовых даследаванняў пра маршруты падарожжаў маскоўскага цара Івана ІV у 1530-1584 гг. Акрамя агульных тэндэнцый у перамяшчэннях Івана IV і праблем крыніцазнаўства, будуць прадстаўлены вынікі вывучэння расійска-польска-літоўскіх адносін, дыпламатыі, Полацкага і Лівонскіх паходаў цара, яго паездак па паўднёвых "украйнах" і выездаў да ускраінаў на Захадзе Маскоўскай дзяржавы.
8👍1
“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове 🏛

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі.

📚 Дзе купіць
28👍8🥰1
Італьянскія вучоныя сцвярджаюць, што вызначылі дакладнае месца пахавання Платона. Новая прычытанне папіруса, знойдзенага 300 гадоў таму каля Неапаля, паказвае, што філосаф быў пахаваны ў адведзеным для яго саду ў Афінах, каля месца ўшанавання муз. Дапамог у гэтым штучны інтэлект.

Платон памёр каля 347 год да н. э. і з’яўляецца адным з заснавальнікаў заходняй філасофіі.

Падрабязней тут
🔥8👍3😱1
🎼62 | Грыневіч | Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча 🎼

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філалагічных навук, даследчыца гісторыі беларускай этналогіі Яніна Грыневіч!
Сення мы абмяркоўваем лёс беларускага забіральніка песень, папулярызатара народнага музычнага мастацтва, педагога Антона Грыневіча (1877-1937). Размаўляем з нагоды выхаду манаграфіі "Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча", ужо другое выданне якой выдала спадарыня Яніна Грыневіч ў 2024 годзе!

Пра што гаворым:

🎵 раннія гады, пераезд у Пецярбург і цікаўнасць да народных песень

🎵 выдавецкая і папулярызатарская дзейнасць падчас Першай сусветнай вайны і ў першыя гады савецкай ўлады;

🎵 Віленскі перыяд, арышт, пераезд у Мінск, Інбелкульт і зноў арышт;

🎵 роля песень ў нацыянальным адраджэнні.

Спасылка на выпуск
12👍5
The Institute of Contemporary History in Ljubljana is now accepting applications for the Visiting Fellowship program, for the visits to take place between October 1, 2024 and September 30, 2025.

The deadline for applications is July 1, 2024. The decisions will be made by July 31, 2024, at the latest.

Scholars working in the field of contemporary political, social, economic history or related disciplines, as well as scholars working in the field of digital humanities, are invited to apply for the fellowship for the periods of two weeks, one month, or two months in the given period.

To apply, please submit:
1. Your CV with the list of publications.
2. Motivation letter, with the description of why you are interested in the Fellowship and the important information about the preferable length of your stay. Please also write which months are possible, and which months are not possible for your stay.

For applications and further questions, please contact
projekti@inz.si Contact person Isidora Grubački.
This application call was published on April 26, 2024

https://www.inz.si/en/VF/?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTAAAR3H5QEHUWV_Hyk_LBW9lf-WhMV_-mhYGAnMxCtC_A_GmNd9AIt0be7dGSc_aem_AbQYtqqE3msdhGEtJwAuBKt8wSPKZTWrWYnNOpinCDLUTQzvZk0XG9TXCRTQVNRGZ8q0VshyjM41sm2TsSiKTTSY
👍3
Польскі ўрад лабіруе даследаванні двайнога прызначэння для ЕС

Польскі ўрад выказаўся за ўключэнне тэхналогій двайнога (цывільнага і вайсковага) прызначэння ў наступную праграму фінансавання навукі ЕС, якая пачнецца з 2028 года.

“Асабліва ў бягучай геапалітычнай сітуацыі падаецца неабходным далейшае развіццё тэхналогій, якія можна скарыстаць як для абарончых, так і цывільных мэт”.

Гэта можна прывесці да істотнага пераўладкавання сферы навукі ў Еўропе. Да гэтага часу рамачныя даследчыя праграмы ЕС фінансавалі толькі працу з цывільнымі тэхналогіямі.

На пачатку 2024 года Еўрапейская камісія пачала кансультацыі пра мэтазгоднасць выкарыстання агульнаеўрапейскіх праграм для развіцця ваенных даследаванняў і тэхналогій. Гэта пытанне выклікала спрэчкі. Многія навукоўцы выказаліся катэгарычна супраць, мяркуючы, што гэта можа істотна скараціць фінансаванне фундаментальных і гуманітарных даследаванняў.

Але польскі ўрад падкрэслівае, што двайныя тэхналогіі адкрываюць новыя магчымасці, асабліва ў сферы 3D друку, перадачы і захоўвання дадзеных і г. д.

Акрамя гэтага, Польшча выступае за пашырэнне праграм, якія дапамагаюць зменшыць разрыў у інавацыях паміж старымі і новымі краінамі ЕС. Па гэтым пытанні яе ўжо падтрымаў урад Даніі.

На дадзены момант па колькасці атрыманых сродкаў на даследаванне з фондаў ЕС Польшча знаходзіцца на 16 месцы. І толькі на трэцім месцы сярод 15 “widening countries” (краін, якім трэба ліквідаваць разрыў з лідарамі), пасля Грэцыі і Партугаліі.

Падрабязней тут
👍9🔥1
Беларускі інстытут публічнай гісторыі запускае свой тэлеграм-канал
Мы будзем публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Галоўныя мэты інстытуту – падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі. З іх экспертнымі меркаваннямі мы будзем знаёміць вас на гэтым канале.
👍9😱31🤡1
🌞63 | Спартак | Абеліскі: ад Старажытнага Егіпта да Нью-Йорка і Мінска🌞

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, егіптолаг Ала Спартак!

Сення мы гаворым пра сімвал царскай улады, які звязваў сакральны і прафанны свет, і які потым літаральна расцягнулі па ўсім свеце. Мы сення гаворым пра абеліскі Старажытнага Егіпта.

🔺 Што гэта ўвогуле такое?
🔺 Як старажытнаегіпецкія абеліскі папалі ў Рым, Лондан і Нью-Йорк?
🔺 Што яны азначалі для саміх старажытных егіпцян?
10👍2
З новых выданняў, падрабязней напішам пазней.
👍24🤔1😱1
Новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”, сум і жаль толькі выклікае.
😁9😨5💯3👎1🤬1
Выйшла новая манаграфія па гісторыі Беларусі на нямецкай мове: Diana Siebert. Die Territorialisierung der Belarus als BSSR 1918–1941. Politische Willkür, Geografismus oder Ethnizismus? У кнізе вядзецца пра палітыку вызначэння межаў БССР у 1918-41 гадах, сутыкненне розных інтарэсаў у гэтым працэсе. Аўтарка вядомая як старанная даследчыца архіваў, у тым ліку плённа працавала і ў Мінску, таму манаграфія павінна быць саліднай.
15👍13👌1
👉Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, накіраванай на падтрымку навукоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі

Для каго:
— для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах.

Фарматы падтрымкі:
— фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня;
хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;
— падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года;

— Заяўкі на моўныя курсы
прымаюцца да 10 чэрвеня альбо да набору груп.

🔗Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.
👍7
БЕЛАРУСЫ Ў ПОЛЬСКІМ ВОЙСКУ (1919 - 1947) - новая кніга гісторыка Юрыя Грыбоўскага (на відэа).

Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Кніга - гэта вынік шматгадовай працы ў архівах Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расеі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў.

Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Брытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, на Атлантычным акіяне. Даследуе таксама пасляваенны лёс гэтых людзей.

Кніга прысвечана дзесяткам тысяч беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундуры, аднак працяглы час былі забытымі на бацькаўшчыне.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Варшаве 28 траўня.
👍11🔥21
📚 Цэнтр шведскіх даследаванняў у Мінску запрашае на мерапрыемства для аматараў гісторыі і міфалогіі! 📅
На гэты раз выступіць Зміцер Скварчэўскі, кандыдат гістарычных навук і вядомы даследчык беларускай міфалогіі. Тэма яго лекцыі будзе сапраўды ўнікальнай і цікавай:
"Купалле і Midsommar: падобнае і адрознае ў народных традыцыях"
Прыходзьце, каб даведацца больш пра старажытныя абрады і традыцыі, якія аб'ядноўваюць беларускую і скандынаўскую культуры ў перыяд летняга сонцастаяння. 🌿
А перад лекцыяй пройдзе бясплатны пробны занятак па шведскай мове, дзе вы зможаце зрабіць свае першыя крокі ў вывучэнні гэтай цікавай мовы. 🇸🇪
📅 Калі? 3 чэрвеня, 17.20
📍 Дзе? Зыбiцкая, 6
📎 Запісацца можна тут
🔥7👍5
Пра што расказваюць абразы? Як збіраўся матэрыял для даследавання "Іконы ў хаце беларусаў", вынікі якога друкуюцца ў часопісе "Наша вера"? Якія музейныя калекцыі сталі асновамі для альбомаў "Беларускі іканапіс XVI – першай паловы XX ст." і "Іканапісная спадчына Беларусі XVII – пачатку XX ст."? Пра беларускія абразы і іх даследаванне расказвае ў праграме "Культурная раніца" на Радыё Марыя кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа.
👍10🔥21