De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Художественная галерея Михаила Савицкого приглашает на лекцию кандидата исторических наук, доцента Филиппа Дмитриевича Подберезкина о книге «Великое искусство артиллерии» Казимира Семеновича. Лекция состоится в пространстве выставки «Первые: космос в лицах, искусстве, науке» в этот четверг, 25 апреля, в 18:30.

Старший научный сотрудник Центра исследований старопечатных изданий и рукописей Центральная научная библиотека им. Якуба Коласа НАН Беларуси Филипп Подберезкин расскажет о личности и деятельности Казимира Семеновича, об особенностях и значимости его научного труда, о факсимильном издании «Великого искусства артиллерии», которое увидело свет в этом году и демонстрируется на выставке, о работе над первым переводом этого трактата на русский язык.

Вход на лекцию – по билету на выставку, для знакомства с экспозицией рекомендуем прийти до начала мероприятия.
👍10🔥1🥰1
Музей Якуба Коласа запрашае на лекцыю пра жаночы строй!

- разбярэмся з базавымі рэчамі (што такое строй, як вызначаецца і г.д.);
- паглядзім на складовыя часткі жаночага адзення;
- даведаемся, як і што называецца;
- адсочым змены жаночага адзення ў часе і прасторы (уплыў гарадской моды ды суседніх народаў).

З жаночым традыцыйным адзеннем Беларусі вас пазнаёміць Аляксей Друпаў – гісторык, даследчык традыцыйнай беларускай культуры.

Вітаюцца пытанні да лектар!
Таму паразважайце, што б вы хацелі ўдакладніць ці на якую тэму падыскутаваць.

🕰 25 красавіка а 18:30
Мінск, вул. Акадэмічная, 5
🏛 Музей Якуба Коласа
💰Уваходны квіток - 6.50
👍113🔥2👏1
Выйшла поўная бібліяграфія «Беларускага гістарычнага агляду» за 30 гадоў
У дадатковым сшытку 30-га тома – першая поўная бібліяграфія зместу ўсіх выпускаў часопіса, якая ўключае ўсе тэксты (апрача звестак пра новыя выданні, атрыманыя рэдакцыяй), апублікаваныя на яго старонках з 1994 па 2023 год. Выданне забяспечана алфавітным індэксам аўтараў. Спадзяемся, што наша бібліяграфія дапаможа гісторыкам і ўсім зацікаўленым арыентавацца ў той немалой частцы беларускай гістарыяграфіі, якая з’явілася на старонках БГА за трыццаць гадоў яго існавання.
👍11🔥6
CFP: Belarusian Visual Culture in the 21st Century
Abstract Submission Deadline: June 1, 2024

We are inviting essay submissions for an edited volume on contemporary visual culture of Belarus. The volume is projected to have 12-14 chapters (5000-6000 words each) on Belarusian visual culture divided in three parts: early 2000s, 2010s, and post-2020 visual culture. The volume is expected to have color illustrations and to feature interviews with contemporary artists, filmmakers, and cultural figures.
Submissions on all aspects of Belarusian visual culture are encouraged, including, but not limited to: art history; all aspects of visual arts and art spaces; photography; visual aspects of social media; television and media studies; theater and cinema studies; dance studies; street art and folk art; protest visual culture and visual art as testimony; independent and official art. We are particularly interested in submissions that examine Belarusian visual culture from the following conceptual perspectives: decolonization and postcolonial optics; political and protest art; national identity and belonging; diaspora and art in exile.
We hope to secure a contract this summer (tentatively with Routledge) after collecting abstracts by the deadline of June 1. The deadline for the finalized peer-reviewed chapter submissions is likely to be in spring 2025, with a publication in early 2026. If interested, please submit a short abstract for your essay (200-300 words) and CV via email on June 1, 2024 to: volha.isakava@cwu.edu and/or sasharazor@ucsb.edu
Do not hesitate to email us with any questions!
Sasha Razor (U.C. Santa Barbara) and Volha Isakava (Central Washington U.)
👍8
Прапануем вашай увазе відэазапіс лекцыі археолага Андрэя Вайцяховіча "Археалагічны комплекс на р. Менка: гісторыя даследвання і інтэрпрэтацыі", якая была прачытанай у Мінскай гарадской ратушы 18 красавіка 2024 года, на Дзень помнікаў і гістарычных мясцін.
👍10🤡2🔥1
Новае выданне Інстытута гісторыі па рэгіянальнай гісторыі - зборнік "Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна"
👍14🤡2
Беларускі інстытут у Празе запрашае азнаёміцца з запісам відэалекцыі доктара гістарычных навук Канстанціна Ерусалімскага, дзе ён дзеліцца вынікамі шматгадовых даследаванняў пра маршруты падарожжаў маскоўскага цара Івана ІV у 1530-1584 гг. Акрамя агульных тэндэнцый у перамяшчэннях Івана IV і праблем крыніцазнаўства, будуць прадстаўлены вынікі вывучэння расійска-польска-літоўскіх адносін, дыпламатыі, Полацкага і Лівонскіх паходаў цара, яго паездак па паўднёвых "украйнах" і выездаў да ускраінаў на Захадзе Маскоўскай дзяржавы.
8👍1
“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове 🏛

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі.

📚 Дзе купіць
28👍8🥰1
Італьянскія вучоныя сцвярджаюць, што вызначылі дакладнае месца пахавання Платона. Новая прычытанне папіруса, знойдзенага 300 гадоў таму каля Неапаля, паказвае, што філосаф быў пахаваны ў адведзеным для яго саду ў Афінах, каля месца ўшанавання муз. Дапамог у гэтым штучны інтэлект.

Платон памёр каля 347 год да н. э. і з’яўляецца адным з заснавальнікаў заходняй філасофіі.

Падрабязней тут
🔥8👍3😱1
🎼62 | Грыневіч | Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча 🎼

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат філалагічных навук, даследчыца гісторыі беларускай этналогіі Яніна Грыневіч!
Сення мы абмяркоўваем лёс беларускага забіральніка песень, папулярызатара народнага музычнага мастацтва, педагога Антона Грыневіча (1877-1937). Размаўляем з нагоды выхаду манаграфіі "Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча", ужо другое выданне якой выдала спадарыня Яніна Грыневіч ў 2024 годзе!

Пра што гаворым:

🎵 раннія гады, пераезд у Пецярбург і цікаўнасць да народных песень

🎵 выдавецкая і папулярызатарская дзейнасць падчас Першай сусветнай вайны і ў першыя гады савецкай ўлады;

🎵 Віленскі перыяд, арышт, пераезд у Мінск, Інбелкульт і зноў арышт;

🎵 роля песень ў нацыянальным адраджэнні.

Спасылка на выпуск
12👍5
The Institute of Contemporary History in Ljubljana is now accepting applications for the Visiting Fellowship program, for the visits to take place between October 1, 2024 and September 30, 2025.

The deadline for applications is July 1, 2024. The decisions will be made by July 31, 2024, at the latest.

Scholars working in the field of contemporary political, social, economic history or related disciplines, as well as scholars working in the field of digital humanities, are invited to apply for the fellowship for the periods of two weeks, one month, or two months in the given period.

To apply, please submit:
1. Your CV with the list of publications.
2. Motivation letter, with the description of why you are interested in the Fellowship and the important information about the preferable length of your stay. Please also write which months are possible, and which months are not possible for your stay.

For applications and further questions, please contact
projekti@inz.si Contact person Isidora Grubački.
This application call was published on April 26, 2024

https://www.inz.si/en/VF/?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTAAAR3H5QEHUWV_Hyk_LBW9lf-WhMV_-mhYGAnMxCtC_A_GmNd9AIt0be7dGSc_aem_AbQYtqqE3msdhGEtJwAuBKt8wSPKZTWrWYnNOpinCDLUTQzvZk0XG9TXCRTQVNRGZ8q0VshyjM41sm2TsSiKTTSY
👍3
Польскі ўрад лабіруе даследаванні двайнога прызначэння для ЕС

Польскі ўрад выказаўся за ўключэнне тэхналогій двайнога (цывільнага і вайсковага) прызначэння ў наступную праграму фінансавання навукі ЕС, якая пачнецца з 2028 года.

“Асабліва ў бягучай геапалітычнай сітуацыі падаецца неабходным далейшае развіццё тэхналогій, якія можна скарыстаць як для абарончых, так і цывільных мэт”.

Гэта можна прывесці да істотнага пераўладкавання сферы навукі ў Еўропе. Да гэтага часу рамачныя даследчыя праграмы ЕС фінансавалі толькі працу з цывільнымі тэхналогіямі.

На пачатку 2024 года Еўрапейская камісія пачала кансультацыі пра мэтазгоднасць выкарыстання агульнаеўрапейскіх праграм для развіцця ваенных даследаванняў і тэхналогій. Гэта пытанне выклікала спрэчкі. Многія навукоўцы выказаліся катэгарычна супраць, мяркуючы, што гэта можа істотна скараціць фінансаванне фундаментальных і гуманітарных даследаванняў.

Але польскі ўрад падкрэслівае, што двайныя тэхналогіі адкрываюць новыя магчымасці, асабліва ў сферы 3D друку, перадачы і захоўвання дадзеных і г. д.

Акрамя гэтага, Польшча выступае за пашырэнне праграм, якія дапамагаюць зменшыць разрыў у інавацыях паміж старымі і новымі краінамі ЕС. Па гэтым пытанні яе ўжо падтрымаў урад Даніі.

На дадзены момант па колькасці атрыманых сродкаў на даследаванне з фондаў ЕС Польшча знаходзіцца на 16 месцы. І толькі на трэцім месцы сярод 15 “widening countries” (краін, якім трэба ліквідаваць разрыў з лідарамі), пасля Грэцыі і Партугаліі.

Падрабязней тут
👍9🔥1
Беларускі інстытут публічнай гісторыі запускае свой тэлеграм-канал
Мы будзем публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Галоўныя мэты інстытуту – падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі. З іх экспертнымі меркаваннямі мы будзем знаёміць вас на гэтым канале.
👍9😱31🤡1
🌞63 | Спартак | Абеліскі: ад Старажытнага Егіпта да Нью-Йорка і Мінска🌞

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, егіптолаг Ала Спартак!

Сення мы гаворым пра сімвал царскай улады, які звязваў сакральны і прафанны свет, і які потым літаральна расцягнулі па ўсім свеце. Мы сення гаворым пра абеліскі Старажытнага Егіпта.

🔺 Што гэта ўвогуле такое?
🔺 Як старажытнаегіпецкія абеліскі папалі ў Рым, Лондан і Нью-Йорк?
🔺 Што яны азначалі для саміх старажытных егіпцян?
10👍2
З новых выданняў, падрабязней напішам пазней.
👍24🤔1😱1
Новы нумар “Беларускага гістарычнага часопіса”, сум і жаль толькі выклікае.
😁9😨5💯3👎1🤬1