De facto. Беларуская навука
1.42K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Паўднёвая Карэя далучаецца да Horizon Europe

Паўднёвая Карэя стала першай азіяцкай краінай, якая далучылася да асноўнай праграмы даследаванняў і інавацый ЕС Horizon Europe. Нядаўна гэта таксама зрабілі Новая Зеландыя і Канада.

З 2025 года карэйскія даследчыкі атрымаюць магчымасць на роўных падавацца на найбольш важныя праграмы Horizon з агульным бюджэтам да €95.5 млрд.

Асноўная ідэя ў стварэнні глабальнай даследчай супольнасці “блізкіх па духу” краін. Мэта, якая атрымала яшчэ большую важнасць пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Перамовы былі праведзены ў максімальна сціслыя тэрміны і занялі ўсяго дзесяць месяцаў.

У адпаведнасці з пагадненнем Карэя мусіць зрабіць свой фінансавы ўнёсак у праграму, які будзе залежыць ад колькасці выйграных карэйскімі даследчыкамі грантаў.

На дадзены момант памер унёску не агалошваецца, але на наступныя тры гады Сеул плануе велізарныя інвестыцыі ў пабудову міжнародных даследчых сувязяў. У адпаведнасці з планам, які быў агучаны ў лістападзе 2023, урад Карэі плануе патраціць на гэтыя мэты 6-7% бюджэту, што прыблізна ў чатыры разы больш, чым зараз. Гэты каля €3.7 млрд.

Страх перад ізаляцыяй і Кітаем

У аснове гэтых праграм - занепакоенасць ізаляцыяй. У той час як Карэя ўсё яшчэ з’яўляецца лідарам у асобных сферах (напрыклад, паўправаднікі), маюцца прыкметы скарачэння замежнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, сумесных публікацый і патэнтаў.

Акрамя гэта існуе нервознасць у выніку ўцечкі тэхналогій у Кітай. Па афіцыйнай інфармацыі паміж 2018-2022 гг. мела месца каля 100 такіх выпадкаў, 24 з іх тычыліся крытычных паўправадніковых тэхналогій. Ёсць прыклады перацягвання і нават подкупу карэйскіх даследчыкаў і арганізацый універсітэтамі і кампаніямі Кітая.

Такім чынам, Карэя абірае свой бок у глабальнай канкурэнцыі за тэхналагічнае дамінаванне, заключаючы пагадненні пра супрацоўніцтва не толькі з ЕС (квантавыя тэхналогіі, паўправаднікі, 5G, AI), але і асобнымі еўрапейскімі краінамі: Вялікабрытанія (digital cooperation), Данія (clean energy)

Наступныя крокі

Наступнай далучыцца да Horizon Europe можа Японія, але перамовы з ён прыпынены, бо японскі ўрад хоча большага кантролю за праграмай.

Таксама вядуцца кансультацыі з Сінгапурам. Тут развіццё кантактаў стрымлівае шэраг фактараў, у тым ліку праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека.

Падрабязней тут
👍6
Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі стараж. гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам стараж. дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку, у выніку рэстаўрацыйных работ на паўночнай дзверы храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці.
Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І.Л. Калечыц наступным чынам: “+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.
Праз вывучэнне графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы.
🔥10👍6
Gentry, Nobility and Aristocracy: the Post-Feudal Perspectives

The conference will take place in Warsaw at the Faculty of Modern Languages at the University of Warsaw (ul. Dobra 55) on 25-27 September 2024 in a hybrid format with possible online participation. 

Арганізатары адмыслова запрашаюць беларускіх даследчыкаў.
👍10🔥2
На працягу доўгіх пасляваенных дзесяцігоддзяў у Мінску былі закрыты ўсе каталіцкія храмы. Таму адным з цэнтраў духоўнага жыцця для сталічных вернікаў вымушана стаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным, недалёка ад Маладзечна, куды было зручна дабірацца чыгункай.
З 1944 года ў Красным служыў ксёндз Юзаф Марсангер – польскі езуіт, які апынуўся на тэрыторыі Беларусі ў рамках так званай Місіі Усход – яна праводзілася кіраўніцтвам Віленскай архідыяцэзіі падчас Другой сусветнай вайны з мэтай адраджэння касцёльнага жыцця на тэрыторыях, пацярпелых ад рэалізацыі савецкімі ўладамі палітыкі барацьбы з рэлігіяй.
Пасля вайны місія фактычна спынілася, але не для ксяндза Марсангера, які вырашыў застацца ў БССР і прысвяціць усё сваё жыццё захаванню веры на беларускай зямлі. Пра постаць гэтага святара распавядае госця Радыё Ватыкан, спадарыня Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук, даследчыца дзейнасці каталіцкіх манаскіх ордэнаў і духавенства на тэрыторыі Беларусі ў XIX – XX стагоддзях.
14👍1
З 22 ліпеня па 4 жніўня адбудзецца археалагічная экспедыцыя "Асавец"

Крывінскі тарфянік, Бешанковіцкі раен, Віцебская вобласць.
Узрост помніка ІІІ тыс. год да н.э. (так, гэтая знакамітая выява адтуль)

❤️‍🔥Кіраўнік экспедыцыі выбітны беларускі археолаг Максім Міхайлавіч Чарняўскі Maksim Charniauski

Падрабязней пра экспедыцыю на сайце asaviec.by

Запісацца валанцёрам можна праз форму на сайце альбо пішыце на пошту Максіму Міхайлавічу maxchar@gmail.com

Далучайцеся да экспедыцыі самі і з сябрамі ☺️
👍16🤡2
На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка, археолага, краязнаўцы, музеязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Яўстаха Тышкевіча (1814–1873). На ёй прадстаўлены дакументы па гісторыі роду графаў Тышкевічаў, навуковай, культурнай і грамадска-палітычнай дзейнасці Яўстаха Тышкевіча.
Выстава пра гэтага выдатнага навукоўца падрыхтавана яшчэ адным бліскучым даследчыкам (і нашым сучаснікам) вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.
👍17
Художественная галерея Михаила Савицкого приглашает на лекцию кандидата исторических наук, доцента Филиппа Дмитриевича Подберезкина о книге «Великое искусство артиллерии» Казимира Семеновича. Лекция состоится в пространстве выставки «Первые: космос в лицах, искусстве, науке» в этот четверг, 25 апреля, в 18:30.

Старший научный сотрудник Центра исследований старопечатных изданий и рукописей Центральная научная библиотека им. Якуба Коласа НАН Беларуси Филипп Подберезкин расскажет о личности и деятельности Казимира Семеновича, об особенностях и значимости его научного труда, о факсимильном издании «Великого искусства артиллерии», которое увидело свет в этом году и демонстрируется на выставке, о работе над первым переводом этого трактата на русский язык.

Вход на лекцию – по билету на выставку, для знакомства с экспозицией рекомендуем прийти до начала мероприятия.
👍10🔥1🥰1
Музей Якуба Коласа запрашае на лекцыю пра жаночы строй!

- разбярэмся з базавымі рэчамі (што такое строй, як вызначаецца і г.д.);
- паглядзім на складовыя часткі жаночага адзення;
- даведаемся, як і што называецца;
- адсочым змены жаночага адзення ў часе і прасторы (уплыў гарадской моды ды суседніх народаў).

З жаночым традыцыйным адзеннем Беларусі вас пазнаёміць Аляксей Друпаў – гісторык, даследчык традыцыйнай беларускай культуры.

Вітаюцца пытанні да лектар!
Таму паразважайце, што б вы хацелі ўдакладніць ці на якую тэму падыскутаваць.

🕰 25 красавіка а 18:30
Мінск, вул. Акадэмічная, 5
🏛 Музей Якуба Коласа
💰Уваходны квіток - 6.50
👍113🔥2👏1
Выйшла поўная бібліяграфія «Беларускага гістарычнага агляду» за 30 гадоў
У дадатковым сшытку 30-га тома – першая поўная бібліяграфія зместу ўсіх выпускаў часопіса, якая ўключае ўсе тэксты (апрача звестак пра новыя выданні, атрыманыя рэдакцыяй), апублікаваныя на яго старонках з 1994 па 2023 год. Выданне забяспечана алфавітным індэксам аўтараў. Спадзяемся, што наша бібліяграфія дапаможа гісторыкам і ўсім зацікаўленым арыентавацца ў той немалой частцы беларускай гістарыяграфіі, якая з’явілася на старонках БГА за трыццаць гадоў яго існавання.
👍11🔥6
CFP: Belarusian Visual Culture in the 21st Century
Abstract Submission Deadline: June 1, 2024

We are inviting essay submissions for an edited volume on contemporary visual culture of Belarus. The volume is projected to have 12-14 chapters (5000-6000 words each) on Belarusian visual culture divided in three parts: early 2000s, 2010s, and post-2020 visual culture. The volume is expected to have color illustrations and to feature interviews with contemporary artists, filmmakers, and cultural figures.
Submissions on all aspects of Belarusian visual culture are encouraged, including, but not limited to: art history; all aspects of visual arts and art spaces; photography; visual aspects of social media; television and media studies; theater and cinema studies; dance studies; street art and folk art; protest visual culture and visual art as testimony; independent and official art. We are particularly interested in submissions that examine Belarusian visual culture from the following conceptual perspectives: decolonization and postcolonial optics; political and protest art; national identity and belonging; diaspora and art in exile.
We hope to secure a contract this summer (tentatively with Routledge) after collecting abstracts by the deadline of June 1. The deadline for the finalized peer-reviewed chapter submissions is likely to be in spring 2025, with a publication in early 2026. If interested, please submit a short abstract for your essay (200-300 words) and CV via email on June 1, 2024 to: volha.isakava@cwu.edu and/or sasharazor@ucsb.edu
Do not hesitate to email us with any questions!
Sasha Razor (U.C. Santa Barbara) and Volha Isakava (Central Washington U.)
👍8
Прапануем вашай увазе відэазапіс лекцыі археолага Андрэя Вайцяховіча "Археалагічны комплекс на р. Менка: гісторыя даследвання і інтэрпрэтацыі", якая была прачытанай у Мінскай гарадской ратушы 18 красавіка 2024 года, на Дзень помнікаў і гістарычных мясцін.
👍10🤡2🔥1
Новае выданне Інстытута гісторыі па рэгіянальнай гісторыі - зборнік "Талачынскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна"
👍14🤡2
Беларускі інстытут у Празе запрашае азнаёміцца з запісам відэалекцыі доктара гістарычных навук Канстанціна Ерусалімскага, дзе ён дзеліцца вынікамі шматгадовых даследаванняў пра маршруты падарожжаў маскоўскага цара Івана ІV у 1530-1584 гг. Акрамя агульных тэндэнцый у перамяшчэннях Івана IV і праблем крыніцазнаўства, будуць прадстаўлены вынікі вывучэння расійска-польска-літоўскіх адносін, дыпламатыі, Полацкага і Лівонскіх паходаў цара, яго паездак па паўднёвых "украйнах" і выездаў да ускраінаў на Захадзе Маскоўскай дзяржавы.
8👍1
“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове 🏛

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі.

📚 Дзе купіць
28👍8🥰1
Італьянскія вучоныя сцвярджаюць, што вызначылі дакладнае месца пахавання Платона. Новая прычытанне папіруса, знойдзенага 300 гадоў таму каля Неапаля, паказвае, што філосаф быў пахаваны ў адведзеным для яго саду ў Афінах, каля месца ўшанавання муз. Дапамог у гэтым штучны інтэлект.

Платон памёр каля 347 год да н. э. і з’яўляецца адным з заснавальнікаў заходняй філасофіі.

Падрабязней тут
🔥8👍3😱1